Текст книги "Аб вечным. Запіскі эзатэрыка"
Автор книги: АлёнКа
Жанр: Эзотерика, Религия
Возрастные ограничения: +18
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 2 (всего у книги 8 страниц)
Аб вадзе, паветры, жанчыне і пра мужчыну
«Стварыў Бог неба і зямлю». Апошняя, як памятаем, першапачаткова складалася з вады. Такім чынам, спачатку стварыў Бог паветра і ваду – першыя дуальныя праяўленні Сябе, дзе вада (Маці-Зямля) стала ўвасабленнем жаночага пачатку, а паветра (мужчынскага роду Вецер) з'явіўся правобразам мужчыны.
Перанясем уласцівасці прамаці-вады на якасці жанчыны, а прабацькі-паветра на характэрныя асаблівасці мужчыны з тым, каб зрабіць спробу вынайсці нейкія ідэальныя вобразы той і другога, каб ведаць, да чаго, акрамя вядомага 90х60х90, варта імкнуцца жанчыне.
Вада, якой яна мяркуема была адразу пасля стварэння: чыстая, празрыстая, глыбокая, плыўная, цякучая, гнуткая, мяккая, шаўкавістая, халаднаватая. Вось ідэал жанчыны і аформіўся: не спаскуджаная крывадушнымі ўзаемаадносінамі з бліжнімі, адкрытая аж да абсалютнай яснасці і поўнай празрыстасці і прастаты, паглыбленая ў сябе, у свой унутраны свет на невымерную глыбіню і таму загадкавая (і тады інтравертнасць з'яўляецца характэрнай асаблівасцю жаноцкага склада характару), заўсёды строячая стасункі з уласцівай жанчыне і вадзе гнуткасцю, мяккасцю, чуллівасцю і пяшчотай, здольная таксама як ахаланіць, так і разагрэць субяседніка (пры ўмове, калі яе саму давесці да кіпені).
Рака можа быць рознай: спакойнай і бурнай, паўнаводнай і мелкай, цёплай, прыемна ахалоджваючай ці скаванай ільдом, але вада ніколі не бывае бруднай сама па сабе, датуль, пакуль нехта яе не забрудзіў. Вось так і жанчына: стаіць сёння яснае ціхае надвор'е – яна спакойная і лагодная, заўтра набяжыць ветрык – настрой пачынае рабаціць, вецер узмацніцца – жанчына ўсхвалюецца, уздыбіцца, страсці распаляцца. А паўночны падуе вецер – зусім замярцвее, астыне і душой, і целам. Узмоцніцца вецер, надзьме ў празрыстыя воды ракі пяску, гразі, смецця… а жанчыне што рабіць? не можа яна сама пазбавіцца ад бруду, як тая рака. Хіба што з цягам часу асядзе ўсё на самае дно душы. Асядзе, але не знікне зусім.
Ведаеце, акрамя чатырох змешчаных у Бібліі евангелляў, ёсць яшчэ адно, не ўвайшоўшае ў склад кнігі і таму малавядомае – «Евангелле ад Фамы». Там ёсць такія радкі (27): «…Ісус сказаў: «Калі станеце двое адным, а ўнутранае стане як знешняе, і знешняе як унутранае, а высокае быццам нізкае! І калі зробіце з мужчыны і жанчыны адзінае, каб мужчына больш не быў мужчынам, а жанчына – жанчынай; тады ўвойдзеце ў царства». І яшчэ (118): «Ісус сказаў: «Вось я вазьму яе [Марыю] з сабой, каб зрабіць яе мужчынам, каб і яна стала жывым духам, падобным вам, мужчынам. Таму што ўсялякая жанчына, каторая стане мужчынам, уступіць у царства нябеснае».
Жанчыну зрабіць мужчынам. Гэта як? Думаю, што не тым шляхам, якім большасць жанчын вымушаны станавіцца «мужчынамі» зараз – праз часам міжвольнае адпавяданне вядомай прымаўцы «Я і конь, я і бык, я і баба, і мужык». Гэтак атрымліваецца ад безвыходнасці.
Жанчына можа ператварыцца на мужчыну, а, дакладней, стаць андрагінам, толькі пры ўмове пастаяннага знаходжання пры тэмпературы кіпення; трэба гарэць – любоўю, ідэяй, работай, сям'ёй. «Царства Божага» дасягнуць выкіпеўшыя да самага дна. Жанчына, імкнучаяся да цэласнасці, павінна навучыцца ва ўсё ўкладваць душу.
Вецер і мужчына: няўлоўны, ветрагон, у яго вецер у галаве, шукай ветру ў полі, кідае словы на вецер, трымае нос па ветры. Сустракалі такіх? Іх няма ў чым дакарыць, з прыродай не паспрачаешся. І цяпер зразумела, якім «ветрам» часам бывае жанчыне дзіцё «надзьме» – красамоўным.
Мужчынам, намагаючымся стаць андрагінамі (самадастатковымі), мае сэнс ператварыцца ў фізічнае паняцце «вадкае паветра» – трэба набыць недастаючыя жаночыя якасці: апусціцца з нябёсаў на зямлю, замяніць легкадумнасць глыбакадумнасцю, імкнуцца да рэалізацыі сваіх паветраных збудаванняў.
Жанчыне, каб не стаць на яго шляху непатрэбным баластам, неабходна прасякнуцца ідэямі свайго мужчыны, каторы, у сваю чаргу, павінен памятаць, што цёпла, сытна, камфортна, утульна ў доме не само па сабе, а дзякуючы камусьці, каму і варта аддзячыць. Узаемапаразуменне пачынаецца з удзячнасці, лепш выражанай не на словах, а пры дапамозе падарункаў – памятаем пра матэрыяльную жаночую прыроду.
У выпадку двух андрагінаў (самастойных, незалежных, самадастаковых асоб) будзе мець месца узаемапранікненне поглядаў.
Як для мужчын важныя нейкія духоўныя пошукі (духоўны ад слова дух – «воздух», паветра), так для жанчыны мае значэнне, каб пошукі яе мужчыны добра аплачвалісь (вада, і тым больш зямля – рэчы канкрэтныя, якія ўспрымаюцца дотыкам, матэрыяльныя). Гэта таксама нармальная, здаровая, адвечная мужчынска-жаночая пазіцыя, абумоўленая, зноў жа, асаблівасцямі адпаведных стыхій. Стаць андрагінам у гэтым кантэксце, значыць здолець злучыць неспалучальнае, паяднасць у асобе аднаго чалавека (будзь-то мужчына або жанчына) абедзве процілеглыя пазіцыі, што дазволіць адухатварыць матэрыяльныя праявы нашага свету, дасць магчымасць дасягнуць раю на зямлі, зямного раю – таго, аб якім гаворка як раз і ідзе ў Бібліі. Трэба палюбіць грошы ўсёй душой, а калі грошы адкажуць табе ўзаемнасцю, ты палюбіш жыццё. Імкненне ж да жыцця супадае з накірункам руху да раю. Вось па такіх правілах мае сэнс усталёўваць адносіны паміж жанчынай і мужчынам (а не паміж жанчынай і мужчынай, як гэта часта бывае сёння).
Зразумела, што любоў-дзеянне і любоў-адносіны варта распаўсюдзіць на ўсё, чаго жадае душа, што дазволіць задаволіць яе патрэбы.
Тое, што сучасных мужчын больш цікавяць цялесныя ўцехі, а жанчыны жадаюць духоўнага зліцця – добрая прыкмета набліжэння часу «Царства Божага», бо, па логіцы рэчаў, усё павінна быць наадварот. Пры гэтым, спакусы ў вобразе жанчыны не варта пазбягаць, дастаткова палюбіць яе ўсім сэрцам, узжадаць ад душы, што дазволіць паяднаць матэрыю (цела) з духам.
Вось так, прытрымліваючыся сярэдзіннага шляху, не ўпадаючы ў крайнасці, зямля-вада-жанчына-маці і неба-вецер-мужчына-бацька, пераплятаючыся, садзейнічаюць паступоваму пераходу ад дуальнага ўспрыняцця свету да перажывання пачуцця абсалютнага адзінства, набліжаючыся тым самым да Адзінага, да Творцы, Ісціны, Абсалюта.
Крытыкам аб крытыцы
«Не судзі, ды не судзімы будзеш» – словы з Бібліі, скіраваныя тым, хто не ўяўляе свайго жыцця без крытыкі.
«Крытыка карысна, яна служыць навучанню, без маіх суджэнняў наконт іншых людзей немагчыма іх удасканаленне» – скажуць крытыкі, рацыяналізуючы тым самым сваё імкненне судзіць усё і ўсіх.
Ці так гэта? Адкажам на пастаўленае пытанне пазней. Спачатку неабходна вызначыць, адкуль бярэ свае вытокі жаданне большасці людзей асуджаць.
Калі я толькі яшчэ пачынала рабіць свае першыя прафесійныя крокі ў якасці настаўніцы, бывала, паклічуць мяне на адкрыты ўрок, а я сяджу і пільна сачу за настаўнікам, каб не дай Бог не прапусціць якія-небудзь дапушчаныя ім агрэхі. Цяпер надышоў час задумацца, навошта я так рабіла? Каб падштурхнуць таго настаўніка да прафесійнага росту? Шчыра кажучы, не. Калі я каго-небудзь раней крытыкавала, то толькі з адной мэтай – падняць сваю ўласную самаацэнку: паколькі ён (яна) робіць гэта горш за мяне, то я лепшая ў сваёй справе.
Я не выпадкова выкарыстала ў сваёй споведзі слова раней. Зараз я так не раблю, а калі хаджу да каго-небудзь на ўрокі, то толькі з адной мэтай – навучыцца чамусьці новаму, адзначыць для сябе найбольш цікавыя моманты і эфектыўныя метады і прыёмы работы, якія потым выкарыстаю ў сваёй навучальнай практыцы, і, безумоўна, дзеля таго, каб сказаць настаўніку, не пашкадаваўшаму часу і нерваў на падрыхтоўку да адкрытага ўрока, вялікі дзякуй. Думак аб крытыцы больш нават не ўзнікае. Чаму? Таму што самаацэнка падрасла да ўзроўню адэкватнай, і разам з тым знікла патрэба камусьці штосьці даказваць. Існуюць толькі два крытэрыі паспяховасці прайшоўшага ўрока – пачуццё ўнутранай задаволенасці і ззяючыя радасцю вочы дзяцей. Іншых паказальнікаў няма.
«Не судзі, ды не судзімы будзеш». Чаму не варта крытыкаваць тым, каму рабіць гэта так хочацца? Таму што, па-першае, «як гукнеш, так і адгукнецца», а па-другое, «не плюй у калодзеж, спатрэбіцца вады напіцца». Звесці дзеянне прыказак да мінімуму можна толькі ў тым выпадку, калі крытыка прадыктавана не жаданнем вынайсці недахопы, а яго адсутнасцю. Інакш кажучы, крытыка толькі тады можа быць прадуктыўнай, калі яна не суправаджаецца пачуццём патаемнай асалоды ад прыніжэння табой іншага чалавека (і адпаведна ўзвышэння сябе). Такім чынам, крытыкуючы без удзелу эмоцый, дакладней, з добрых пабуджэнняў (не тых, якімі выбрукавана дарога ў пекла), мы пажнем пасеянае лягчэй, але пажнем абавязкова: асуджаючы суседа зверху, вы самі рызыкуеце стаць аб'ектам плётак суседкі знізу.
Вернемся да пытання: наколькі карысна крытыка?
Неаднаразова чула ад маладых настаўніц:
– Сёння на ўрок прыходзіла намеснік дырэктара. Гэта ўжо не першы раз. Яна бывала ў мяне, так што я добра ведала, што яна хоча ўбачыць. Я паказала ёй тое, што ад мяне чакалася, і ўрок прайшоў паспяхова.
– Табе пашанцавала. А вось да мяне дырэктар прыходзіла. У яе вышэйшыя запатрабаванні, трэба больш паказваць і іншае.
Далей, мяркую, можна не працягваць дыялог. Які з яго напрошваецца вынік? Чаму навучыліся, чакаючы крытыкі і намагаючыся паменшыць яе колькасць, дзяўчаты? Падладжвацца пад меркаванне крытыка, прытрымлівацца моды, падпарадкоўвацца поглядам натоўпу. Як вы думаеце, такога роду «гнуткасць» будзе спрыяць творчай самарэалізацыі асобы? Адкажыце на гэта пытанне, і праблема мэтазгоднасці выкарыстання крытыкі больш не будзе перад вамі стяць. Шчыра адкажыце!
Між тым, парады і рэкамендацыі даваць можна, але лепш у выпадку, калі вас аб гэтым просяць або калі вашым меркаваннем цікавяцца. Адказваць жа на пытанні, якія не прагучалі, мае сэнс моўчкі.
Аб веры
Вера – гэта ўпэўненасць у кімсьці-чымсьці. Такое азначэнне веры мы знойдзем у слоўніку. А што такое ўпэўненасць? Гэта цвёрдая вера ў каго-што-небудзь. Атрымліваем замкнёны ланцужок даваемых адно праз адно азначэнняў: вера ёсць упэўненасць, упэўненасць ёсць вера. Таўталогія! Лепш сказаць па-іншаму: упэўнены (у-вере-нный) у сабе чалавек – той, які мае ўнутры сябе веру. Тады зноў жа ўсплывае на паверхню пытанне: што такое вера?
Разбяром слова па складах: ве-ра, дзе «ве» паходзіць ад слова веды, ведаць, а «ра» ад Ра.
Ра – бог сонца, ра – старажытны корань слова радасць. Такім чынам, вера – гэта, па-першае, веданне сонца, бога-сонца, а па-другое, веданне радасці. Або: каб стаць шчаслівым – зведаць радасць (тую, якую Ра дасць), трэба пазнаць Бога.
«Пазнай сябе, і ты пазнаеш Бога». Што менавіта я павінна ведаць пра сябе? Неабходна спасцігнуць цэнтр асобы, ядро, сярэдзіну, адбітак Бога на целе чалавека – сонечнае спляценне. Сонечнае спляценне знаходзіцца акурат пасярэдзіне цела (на ўзроўні дыяфрагмы) і складаецца з цесна пераплеценых паміж сабою нервовых канчаткаў, яно з'яўляецца ёмішчам энергіі жыцця. Разумнае карыстанне сваім энергетычным патэнцыялам павінна садзейнічаць вашаму добраму самаадчуванню, заклікана прывесці вас да веры.
Такім чынам, ніжэй размова пойдзе аб выпрацоўцы, назапашванні, захаванні, размеркаванні і аддачы сваёй энергіі – энергіі сонца. Усе толькі што пералічаныя назоўнікі залежаць ад дзеясловаў, якім на сёння вы аддаеце перавагу. Рака жыцця цячэ поўнаводней тады, калі вы займаецеся любімай справай. У гэтым заключаны парадокс: здавалася б, раз я працую – я павінна расходаваць дар Ра. Ды не, сілы пакідаюць мяне тады, калі займаюся нялюбай справай, калі ж рабіць з душой, сілы, наадварот, прыбываюць. Так, працуючы над кнігай, я станаўлюсь мацней, а выкладаючы ў школе, за рэдкім выключэннем, слабну. Чаму так? Усё проста. Тут дзейнічае закон захавання энергіі: сколькі ты яе страціш, столькі і прыбудзе. Аддаючы сябе без астатку пісьменніцкай справе, я адчуваю як мяне літаральна захлёствае цяпло і святло сонечных промняў знутры. Зберагаючы ж сілы для работы пасля работы і таму не выкладваючыся на поўную катушку ў школе, я мала і атрымліваю наўзамен. А калі б так не рабіла? Калі б аддавала ўсе сілы, не шкадуючы сябе ні на гран, выплёсквала ўсю сваю душу да апошняй кроплі не толькі падчас заняткаў тым, да чаго душа ляжыць, а і на рабоце, і дома, у адносінах да сваёй сям'і? Што б тады? Па законах фізікі я б стала яшчэ энергічней, жывей! Значыць, цяпер я так буду рабіць далей. Тым больш, пры перавыдатку заўсёды можна ўключыць паслухаць прыемную музыку, прагуляцца па лесе і падыхаць чыстым паветрам, пазагараць на пляжы, проста прылегчы адпачыць – усё гэта будзе садзейнічаць аднаўленню фізічных і душэўных сіл.
Захоўваць частку сваёй моцы трэба на выпадак непрадбачаных расходаў. Гэта практычна так жа, як лепш мець, чым не мець толіку грошай на сваім банкаўскім рахунку. Займацца назапашваннем можна двума спосабамі: пакідаючы нерастрачанымі да канца свае сілы ўнутры арганізма або звонку. Звонку – значыць скідваючы рэшту накопленага за дзень або ноч на месца, якое можна ўмоўна акрэсліць устойлівым злучэннем «чырвоны кут». Сэнс прамоўленых слоў усім добра вядомы, я ўдакладню толькі, што «чырвоны кут» можа складацца не абавязкова з абразоў, а з любых твораў мастацтва, іншых рэчаў, нават з усяго дома або кватэры, з краіны, дзе нарадзіўся і вырас, з планеты Зямля або нават з Сусвету цалкам. Асэнсавана ахвяраваўшы частку душы таму, чаму лічыце патрэбным, вы потым, калі ўзнікне патрэба, зможаце забраць падоранае назад, забярэце аўтаматычна, варта толькі прысесці на любімае крэсла, удыхнуць водар любімай кветкі або ўзяць у рукі любімую кнігу. Палюбіўшы некалі гэту рэч, вы цяпер можаце цешыцца ўзаемнасцю.
Навучыцца размяркоўваць сілы трэба, каб быць здаровым: калі вы захварэлі, дастаткова канцэнтрацыяй думкі перацягнуць энергію з рэзервуара (сонечнага спляцення) да хворага месца і загадаць ёй там заставацца да поўнага аднаўлення непакоячай вас часткі цела шляхам замены хворых клетак на здаровыя. Тое ж пры ажыццяўленні сваіх намераў: узнікненне жадання – асэнсаванне – канцэнтрацыя энергіі вакол вобраза таго, што хочаш атрымаць – выбух вонкі – вось і ўсё, што трэба для рэалізацыі мараў.
Пра дзяленне энергіяй з акружаючымі я ўжо пісала: чым больш аддаеш, тым больш атрымліваеш. Дадам толькі: што аддаеш, тое і атрымліваеш. Паберажыце сябе – выпраменьвайце ў наваколле любоў. Бо вера – гэта і ёсць веданне радасці ад умення любіць.
Хто мае продкі? Аб татэмізме
Татэмізм. Хвалюе мяне гэтае слова. Не ведаю чаму.
Татэмізм азначае пакланенне свайму татэму – жывёле-ахоўніку (або расліне), ад якога племя нібыта ўзяло свой пачатак. Адкуль у чалавека маглі ўзнікнуць думкі аб тым, што ён пайшоў ад жывёлы? Не ў сучаснага, каторы можа верыць або не верыць у існаванне першапродка, але не ведае свой татэм, а таго першапасяленца нашай Беларусі, які дакладна ведаў адказы на пытанні хто? як? і чаму?
ХТО? Аднаго разу ў мяне ўзнікла моцнае жаданне зазірнуць у мінуўшчыну, далёкую, таямнічую. Так я шукала сябе.
Легчы, цалкам расслабіцца. Дзесяць, дзевяць, восем, сем, шэсць, пяць, чатыры, тры, два, адзін, нуль. Глыбокі транс. «Шлях, іду па шляху, не звяртаючы ўвагі на прыцемкі, уперад, у невядомасць. Сцяна – бар'ер памяці роду – масіўная, з белага, ладнага адшліфаванага каменя, такую будзь якой галавою не праб'еш. Спрабую абысці, не адпускаючы правай рукі з цёплага, нагрэтага за дзень сонцам муру. (Правай рукі – значыць, рухаюся па ходу гадзінніка, адзначыла пра сябе). Сцяна пачала закругляцца; прайшоўшы больш за палову адлегласці, зразумела, што маё прошлае надзейна пахавана дзесьці там, у цэнтры акружнасці. Як-жа туды пранікнуць? З кожнай хвілінай растае надзея: мне згадвалася, што сцяна будзе ўяўляць сабою прамавугольнік n х k, абкружыў каторы і – на табе, глядзі не хачу найцікавейшы з гістарычных фільмаў, які толькі можа быць даступны ўвазе чалавека – кіно пра сябе. А тут акружнасць. Вось яно! Уваход!!! Невялічкая на гэты раз сапраўды прамавугольная адтуліна a х b. Я знайшла яго… ледзь не апрытомнела. Крок уперад, адзін, другі. І раптам з'явілась адчуванне, што мяне засмоктвае кудысь. Некуды ўнутр гэтага белага кольца. Потым, пасля руху па спіралі, вельмі хуткага, нечакана адчула, што я – гэта не я, а нехта, нейкая жывёла. Я была ўнутры гэтай жывёлы, я была ім – гэтым зверам. Бачыла навакольны свет яго вачыма. Вакол вачэй калыхалісь ад золкага восеньскага ветру шарсцінкі. Цела я бачыць не магла – люстэрка ў лесе не было, але адчувала, што трывала стаю чатырма лапамі на сухой апалай лістоце на ўзлессі. Я была насцярожана, да чагосьці прыслухоўвалася, ледзь прыкметна прынюхвалася да пахаў, даносячыхся з вёскі, і прэласці. Я – драпежнік. Воўк. Не, ваўчыца. Я пачувала сябе менавіта адзінокай, шмат чаго пабачыўшай і перажыўшай на сваім не надта доўгім вяку, рана пасівелай ваўчыцай».
Іншы выпадак. Аб нечым задумалася: ляжу, гляджу ў прастору, позірк у мяне ў такія выпадкі бывае, што называецца, цяжкі, пранізлівы. Ведаю аб гэтым, таму стараюся не глядзець так на людзей – перш чым узвесці на каго-небудзь вочы, заўсёды на хвіліну закрываю іх, разбаўляю канцэнтрацыю позірку дабрынёй альбо любоўю і тады ўжо гляджу іншаму чалавеку ў твар. Так раблю, каб неўзнарок не «сурочыць». Тады дачка нечакана мяне паклікала і я не паспела змяніць выраз вачэй. Мая дзяўчынка! Яна нават здрыганулася, сустрэўшы нечакана востры, рэжучы позірк.
Зраблю невялічкае адступленне ад тэмы, каб патлумачыць сэнс слова і механізм утварэння так званых сурокаў. Су-рок-і, дзе «су» утворана ад «сумесна», а «рок» азначае тое ж, што і «лёс». Урок-і – сінонім слова сурокі – дадатковага тлумачэння не патрабуе, урок ён і ёсць урок. Такім чынам, галоўная мэта сурокаў-урокаў – навучанне, якое сурочаны праходзіць разам, сумесна з сурочыўшым. Калі мэта сурокаў зразумелая, давайце вызначым прычыну. Што адбываеца падчас пільнага ўглядання ў «ахвяру»? Забор энергіі. Навошта мне псаваць сваю аўру чужароднай у адносінах да мяне энергіяй, калі заўсёды можна падсілкавацца з паветра чыстай касмічнай? Мне без патрэбы, бо выпраменьваючы ў наваколле любоў, тое ж я і атрымліваю наўзамен. А вось што адбываецца з тымі, хто не ўмее любіць? Гэтым самым яны перакрываюць сабе свабодны доступ кіслароду ў арганізм, а жыць жа трэба, вось і атрымліваецца: раз Бог сіл не даў (выключна таму, што ты іх у яго не ўзяў), то вазьмут-ка сабе рэшту энергіі ў слабейшага за мяне чалавека. Але вы, паважаныя спадары вампіры, забылі адну простую рэч: узяць да сябе можна толькі тое, што сам выпраменьваеш – зло здатнае прыцягнуць толькі адмоўную, негатыўную, хворую энергетыку. Падсілкоўваючыся такім чынам (ад іншых людзей, а не ад Бога і з космасу), вы міжволі падзяляеце на дваіх з сурочаным яго лёс, найгоршую з яго праяў. Так, на некаторы час вы адчуваеце сябе мацней, чаму садзейнічае прыліў сіл, чужых сіл да вашага арганізма, але падумайце, што вы забіраеце? Хваробы, няўдачы, смутак, нястачы.
Лічу, што дастаткова сказала, каб прымусіць задумацца жывячыхся за не свой рахунак. Надышоў час звярнуцца да іх «ахвяраў» – людзей, крыўдуючых на тое, што іх урочаць. Даражэнькія, паколькі вас урочаць, значыць вы маеце патрэбу ва ўроку. Як ужо адзначалася, адзін чалавек можа сілком адабраць частку моцы ў іншага толькі ў тым выпадку, калі, згодна прынцыпу падабенства, іх энергіі аднанакіраваныя. Рознанакіраваныя, як то добрая і злая, адштурхнуцца; дакладней, дабро адлюструе зло, а зло не зможа прыняць дабро, папярэдне на яго не ператварыўшыся. Гэта колькі ж негатыву трэба было назапасіць у душы, каб пасля вымушанай энергастраты адчуваць сябе зусім без сіл?!
Да ахоўвання сябе шляхам складзеных накрыж рук, ног або вярчэння дулі. Развівацца можа любая адкрытая сістэма, закрытая здатная толькі варыцца ва ўласным соку да таго часу, пакуль не выварыцца. Што вы намагаецеся даць людзям, наглуха закрыўшысь ад сваіх жа чытачоў дзіцячымі сродкамі асцярогі? Тое ж і атрымаеце ў адказ. Больш за тое, у такім разе абавязкова знойдзецца будзь які «хакер», каторы «замок» ускрые, таму толькі, што жаданне «адкрываць таямніцы» гарыць у крыві і патрабуе выхаду. Нішто не ахоўвае надзейней, чым безабароннасць. Менш за ўсё хочацца пляваць у адкрытую душу.
Які ўрок я хацела даць сваёй дачцэ, пранізліва, няхай сабе і міжволі, паглядзеўшы на яе? Верагодна, я такім чынам выказала пажаданне, каб яна пераадолела некаторыя свае фобіі, бо нельга развітацца са страхам, не зазірнуўшы папярэдне яму ў вочы.
Працягнем дыялог.
Дачка, спалохана:
– Мама, ты падобная на ваўка! Не глядзі на мяне больш так, воўчымі вачыма, не глядзі!
Я заплюшчыла вочы:
– Больш не буду.
Адкуль гэта: «Цесна мне ў кватэры. Пачуваю сябе нібы ваўчыца ў клетцы. Не тое, што ў доме»? Чаму ваўчыца? Чаму не птушка? «За сваіх дзяцей [дачку і вучняў] я каму хочаш горла перагрызу». А амаль сабачая адчувальнасць да пахаў? А нечалавечая назіральнасць? Звярынае чуццё: ён яшчэ рота не раскрыў, незнаёмы мне чалавек, а я наперад ведаю, што і як? Вось толькі адзіноту сваю люблю не ў прыклад зграйным жывёлам.
Адкуль усё?.. ТАТЭМІЗМ. НЕ МІФ.
Зноў і зноў углядаюся ў вялікую, на ўвесь экран фотакартку некалі любімага мною чалавека – наўмысна прыжмурваю вочы так, каб выява «паплыла»… хто? каго я бачу?.. тыя ж «воўчыя» вочы і такі ж выскал, тут адыгрываючы ролю ўсмешкі. Таго і глядзі ператворыцца на ваўка і выпрыгне з экрана, клацаючы зубамі.
Японскія гейшы такім вось няхітрым спосабам пазнаюць мужчын: з якой жывёлай асацыюецца, такі будзе і характар, схільнасці, звычкі.
Калі ў жніўні 2010 года я ўваходзіла ў транс, каб павізуалізаваць без якой-небудзь пэўнай мэты, мне прыбачыўся той самы мужчына-воўк, але нейк дзіўна. Спачатку ён выглядаў такім, які ёсць, потым на маіх вачах стаў ператварацца на ваўка, часткова захоўваючы рысы твару чалавека (г. зн. свае), часткова абрастаючы поўсцю. Відовішча было, праўду кажучы, – жудасць! Я яшчэ тады падумала, што так, напэўна, і выглядалі пярэваратні. Але я сказала сабе, што нічога не баюся і… скончыла сеанс.
Ёсць над чым падумаць.
А вось калі я пільна ўзіраюсь у твар другога не чужога мне мужчыны, мне бачыцца вобраз султана, каторы меў тысячу жонак, вобраз гэткага юрліўца. І таксама ёсць адчуванне, што гэта мае дачыненне да аднаго з маіх прошлых жыццяў, як і выпадак з ваўком і ваўчыцай. Нездарма пры першай жа сустрэчы з кожным з іх мела месца не звычайнае знаёмства, а спазнаванне знаёмага-не моцна-забытага. Ды й сустрэчы з іншымі, мяркую, не выпадковасць, але гэтыя, якіх уведала, відаць, кранулі мяне тады даўно, стагоддзі таму назад, кожны па-свойму.
Спытаюся: вы ніколі не заўважалі, як іншыя людзі сваёй мітуслівасцю, хаатычнай, пазбаўленай накірунку дзейнасцю, пастаянным саваннем носа ў якія толькі ёсць шчыліны моцна нагадваюць пацукоў або мышэй? Што гэта: звычкі, гены, гараскоп ці ўсё ж нешта значна больш старажытнае – татэмізм.
Цікава, ад каго паходзяць тыя, у адносінах да каторых справядлівыя словы: працуюць як коні, дзеля таго толькі, каб потым есці як свінні? Ці ў якую з дзвюх жывёл яны маюць усе шанцы перанарадзіцца? Думаю, у свінню, перайманне звычак і знешняга выгляду каторай складае, бадай што, галоўны сэнс жыцця прагных людзей.
Не раю тым, хто пазнаў у гэтых радках сябе, адразу ж кідацца з крайнасці на дыету, каб атрымаць шанц ізноў нарадзіцца чалавекам. Дастаткова знайсці сабе іншую, акрамя смачна паесці, радасць у жыцці. Нішто не выводзіць дзындры з арганізма лепей, чым любімая справа.
Вы зразумелі, што некалькі абзацаў вышэй даведаліся аб спосабе высветліць сваё паходжанне, а некаторыя і магчымы варыянт «будучыні» (вызначаецца метадам саманазіранняў)?
ЯК атрымалася, што жывёлы (іх душы) пераўвасобіліся ў людзей? Прагрэсіруючы! Адказ вычарпальны.
ЧАМУ лепш ведаць, чым не ведаць свой радавод ад пачатку? Таму што ведаць заўсёды лепш, чым не ведаць. А як інакш зразумець (і прыняць!) усю праўду пра сябе?
Адказ на гэта чаму не дае адказу на іншае: як узнікла патрэба ў экзагаміі, пры якой «члены аднаго і таго ж татэма не павінны ўступаць адзін з адным у палавыя адносіны, і такім чынам, не могуць таксама ўступаць паміж сабою ў шлюб» (З. Фрэйд «Татэм і табу»). Боязь інцэсту, у тым ліку, групавога – гэта толькі павярхоўная прычына экзагаміі. Каб знайсці яе карані, варта капнуць глыбей.
Чаму першабытныя народы і існуючыя зараз дзікія плямёны так моцна баяцца кровазмяшальных сувязяў? Што павінна было здарыцца з таго часу, калі, згодна легенды, двум палоўкам цэлага не трэба было шукаць адзін аднаго па ўсім свеце, бо яны нараджаліся разам – двайнятамі і, як вынік, стаўшы дарослымі і абудзіўшыся для кахання, непазбежна ўступалі ў тыя інцэстуозныя адносіны, якія сёння для ўсяго свету табу? Што паслужыла прычынай забароны? Мяркую, грэхападзенне чалавека, прывёўшае да ўзнікнення хвароб, аднолькавых хвароб для ўсіх членаў роду, а шырэй – татэма. Справа тут не толькі ў генетыцы, праблема куды глыбейшая. На знешнім (генным) узроўні праяўляецца безліч унутраных праблем.
Прывяду некалькі прыкладаў. Хто вядзе сваю гаспадарку, той добра ведае, што каб кураняты выводзіліся крапчэйшымі, пеўня варта ўзяць у суседзяў, а яшчэ лепш прывезці з іншай вёскі. Каб свіння апарасілася здаровымі парсючкамі, мае сэнс злучыць яе з чужым кнырам, з іншага падвор'я. Чаму? Таму што інцэстуозныя адносіны паміж жывёламі прыводзяць да іх выраджэння. Чаму?
Возьмем для аналізу два роды. Хачу наглядна праілюстраваць сваю тэорыю ў дзеянні на прыкладзе адной сям'і. Пачну з жаночай лініі. Бабуля, палюбіўшы аднаго чалавека, вымушана была выйсці замуж за другога. Як вынік накаплення горычы ад пражывання з нялюбым мужам, у яе жоўчным утварыліся камяні, каторыя ляжалі там нерухома, ніяк не праяўляючы сябе, мёртвым грузам. Абедзвюм дочкам бабулі да замужжа моцна падабаліся кожнай свой малады чалавек. Я нават адважуся выказаць меркаванне, што яны былі закаханыя ў сваіх кавалераў. Аднак, ні адна, ні другая не выйшла замуж за каханага. Залётнік старэйшай дачкі надта доўга цягнуў з прапановай, у выніку чаго яна не дачакалася і прыняла прапанову іншага. Малодшая паслухалася парады бацькоў і абрала сабе ў спадарожнікі жыцця больш перспектыўнага жаніха. У хуткім часе пасля замужжа абедзвюм жанчынам выдалілі жоўчны (разам з накопленымі там камянямі, зразумела, і таму што гэтыя камяні, у адрозненне ад бабульчыных, іх непакоілі). Што такое боль ад рухаючыхся ў распаленым органе камянёў давялося зведаць і бабульчынай унучцы (дачцэ малодшай сястры, назавем яе Алесяй): упершыню яшчэ падчас свайго няўдалага замужжа, і ва ўсю моц крыху больш чым праз паўгода пасля разводу (калі яна цалкам асэнсавала незваротнасць дарэмна змарнаваных год). Жанчына адмовілася ад аперацыі, бо к гэтаму часу ўжо добра разумела, што за ўсе тыя памылкі, за якія не разлічыцца сама, па рахунку заплаціць яе дачка. Дзеля яе шчасця (і здароўя) Алеся была гатовая вытрымаць гэты пякельны боль столькі разоў, колькі будзе патрэбна. Больш не спатрэбілася. Жоўчны перастаў яе непакоіць з таго часу, як прабачыла сабе і былому мужу гады, пражытыя ў небыцці.
Дарэчы, да выраджэння. Усе не вырашаныя праблемы маюць тэндэнцыю назапашвацца ад пакалення да пакалення. Вынікам паспяхова праведзенай аперацыі па выдаленні жоўчнага стала тое, што старэйшая сястра нарадзіла мёртвую дзяўчынку, і зараз у яе няма дачок, толькі сыны.
Для чаго я прывяла гэты прыклад? Бацькі, зразумейце, усе тыя праблемы, якія не вырашыце самі, і ўсе хваробы, не вылечаныя вамі (без дапамогі скальпеля хірурга – гэта не выхад!), вы аўтаматычна скідваеце на сваіх дзяцей. Вазьміцеся за розум – тыя, каму яшчэ не позна.
Хірургічнае ўмяшанне не з'яўляецца выйсцем таму, што не вырашае праблемы. Зрабіўшы ў дваццаць год, па маладосці і па дурасці, лазерную карэкцыю зроку, Алеся ў якасці пабочнага эфекту дасягнула гэтым толькі таго, што яе дачка ў дзесяць год пачала страчваць свой. Маці жанчыны, дарэчы, таксама носіць акуляры. Падставы для нежадання ясна бачыць тое, што адбываецца ў наваколлі ў іх у трох розныя, але на выніку гэта ніяк не адбіваецца.
Ад жаночых хвароб – доля ўсіх моцных жанчын – Алесю пазбавіў развод. Яе маці стаць слабай цяпер ужо не дазволіць прывыкшы за столькі год быць за ёй нібы за каменнай сцяной бацька, разводзіцца ў іх узросце смешна, таму…
Агаворачка. Калі ты маеш пэўныя жаночыя праблемы і пры гэтым працуеш з дзецьмі (настаўніца, выхавацельніца, нянечка), твая задача – навучыцца іх любіць. Прафесія, наследуемая з пакалення ў пакаленне – зусім не добрая рэч, а вынік дасюль не аддадзенага кармічнага доўгу. Маці-настаўніца не выканала наканаванае, дачка не да канца справілася з пастаўленай Госпадам мэтай, што ж, адпрацуе ўнучка.
Управіць пазваночнік, сапсаваны прымусовай неабходнасцю альбо мець на ўтрыманні сям’ю, альбо вырашаць нейкія бытавыя пытанні, у нашым выпадку гэты лёс выпаў жанчыне (гэтыя жаданні: мець, набыць, адрамантаваць, абсталяваць, выглядаць – калі-небудзь скончацца?!), так, каб потым не падпраўляць, здатны толькі Бог, вера ў Яго і згода, што «для кожнага дня хапае свайго клопату».
А зараз праназіраем перадачу хвароб па наследдзі мужчынскай лініяй роду, а дакладней, роду брата Алесі – Алекса, бо гэта, у асноўным, яго датычыцца.
Я не шмат ведаю пра бацьку яго бацькі (дзеда): толькі тое, што ён быў аматар выпіць, ды яшчэ пад старасць хварэў прастатытам – вынік нелюбові і непавагі да жонкі, увогуле да жанчын. Альтэрнатыўная прычына хваробы выцякае з асаблівасцяў працякання і як вынік баязлівых адносін да перэпетый жыцця. У народзе ёсць трапнае слова, добра характарызуючае баязліўцаў (так яшчэ часам клічуць маленькіх хлапчукоў, не прывучаных да гаршчка), але я не мушу яго сказаць, каб каго не пакрыўдзіць.
Пра бацьку Алекса ведаю, што ў яго хворае сэрца, павышаны ціск, рэўматызм і, ужо ў больш раннім узросце, чым у дзеда, прастатыт. Прычыны? Эгаістычныя адносіны да сваіх блізкіх. Выказванне жалю на словах, а не на справе не ідзе ў разлік, гэтак жа як і гатоўнасць прыйсці чужым на дапамогу дзеля таго, каб аб табе добра гаварылі людзі і таму, што не можаш адмовіць па прычыне слабахарактарнасці. Вось тое, што датычыцца сардэчна-сасудзістых захворванняў. Пра прастатыт ужо вялася гаворка – каб вылечыцца ад гэтай хваробы, дастаткова адарваць частку ўвагі ад сваёй персоны (пазбавіцца нарцысцызма) і ахвотна падараваць яе жанчыне, каторая побач, іншага шляху няма. Рэўматызм, хранічная хвароба, у дадзеным канкрэтным выпадку, па-першае, дае магчымасць скардзіцца на пастаянныя болі (дзеля таго, каб выклікаць жаль у акружаючых – «хвароба», ад якой пакутуюць усе недалюбленыя дзеці), па-другое, любы боль у нагах указвае на нежаданне рухацца наперад, ногі добра носяць чалавека толькі на крылах радасці.
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.