Электронная библиотека » АлёнКа » » онлайн чтение - страница 3

Текст книги "Алёнкіны казкі"


  • Текст добавлен: 4 августа 2017, 08:08


Автор книги: АлёнКа


Жанр: Историческая фантастика, Фантастика


Возрастные ограничения: +18

сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 3 (всего у книги 10 страниц) [доступный отрывок для чтения: 3 страниц]

Шрифт:
- 100% +

Разважанні аб каханні

 
Мужчына. Жанчына. Чаканне.
Шуканне. Блуканне. Час.
Жанчына. Мужчына. Спатканне.
Вітанне. Пытанне. Адказ.
Мужчына. Жанчына. Дыханне.
Сэрцабіенне. Забыццё.
Жанчына. Мужчына. Каханне.
Мужчына. Жанчына. Жыццё.
 
Алесь Вярцінскі

Каханне – гэта еднанне пры ўмове захавання цэласнасці, індывідуальнасці. Каханне – гэта актыўная сіла ў чалавеку, сіла, якая рушыць сцены, аддзяляючыя чалавека ад яго блізкіх; якая аб'ядноўвае яго з іншымі. Каханне дапамагае яму пераадолець пачуццё ізаляцыі і адзіноты, пры гэтым дазваляючы яму заставацца самім сабой і захоўваць сваю цэласнасць. У каханні мае месца парадокс: дзве істоты становяцца адной і застаюцца пры гэтым дзвюма.

Эрых Фром

Што такое каханне? Існуе шмат розных азначэнняў любві. Дакладна можна сказаць толькі тое, што каханне – гэта пачуццё.

Адкуль яно бярэцца?

З паветра. Энергія кахання растворана ў наваколлі. Паглынаць яе або не з акружаючага асяроддзя, кожны дарослы чалавек вырашае для сябе сам. Нованароджаныя дзеці здольныя, па маім меркаванні, паглынаць яе вялікімі дозамі, не раздумваючы – менавіта таму яны маюць такую велізарную патрэбу ў ласцы. Навукова даказана, што «калі мы ўлюбляемся, пачынаюць вырабляцца нейкія ўзбуджаючыя амфетаміны. Гэта яны дораць стан лёгкасці, вяселля, шчасця. Гэтыя лёгкія наркотыкі вырабляюцца нават пры думках аб каханым. Яшчэ адзін „прадукт любві“ – аксітацын. Ён павышае адчувальнась нервовых канчаткаў і прымушае скарачацца мышцы. Менавіта таму закаханым так падабаецца цалавацца, абдымацца, лашчыцца. А ад вялікай колькасьці аксітацына ўспыхвае проста-такі надзвычайная страсць. З часам арганізм прывыкае да пэўнай колькасьці гэтага рэчыва, і дзеля падтрымкі „агню“ яго патрабуецца ўсё болей. Як паказвае практыка, каханне пачынае згасаць прыкладна праз тры гады пасля пачатку сумеснага жыцця. На шчасце, „нехта“ аб усім паклапаціўся. Прывыкаючы да партнёра, арганізм пачынае вырабляць новае рэчыва – эндарфін, па сваіх якасцях падобнае на марфін. Яно надае адчуванне ўціхамірання, задаволенасці і бяспекі. Біяэнергетыка сцвярджае, што калі сапраўднай любві няма, энергетычнага круга не ўтвараецца, энергія „выцякае“, паслабляючы абодвух. А калі абодва кахаюць, падчас інтымнай сустрэчы ўзнікае энергетычнае кола, па якому энергія перацякае ад аднаго да другога, павялічваючы асалоду. Страты энергіі няма, ёсць толькі яе аднаўленне». (А. Казакова.)

Паглынанне дзецьмі энергіі кахання адбываецца да таго часу, пакуль бацькі, хочацца верыць, што неасэнсавана, не пачынаюць у іх гэту здольнасць душыць сваімі праблемамі, вечнай незадаволенасцю, расчараваннем у жыцці. Самі страцілі ўменне любіць, і вам, дзеці, нечага яго мець! Зразумець такую пазіцыю можна, людзям уласціва зайздросціць, прыняць нельга. Як вынік, гадам к тром-чатыром дзіцяці сваю прыроджаную здольнасць любіць страчвае, але патрэба ў любові застаецца. Што атрымліваецца? Бацькі з тужлівым выразам твару распавядаюць усім, што іх сын ці то дачка перажывае ўзроставы крызіс, а малеча ўлюбляецца: у першы раз, у другі, у трэці… Сітуацыя паўтараецца да таго часу, пакуль юнак і дзяўчына ўпершыню не адчуюць страсць у адносінах адзін да аднаго. І толькі ўжо потым, год гэтак праз пятнаццаць-дваццаць, а часам ніколі, мы набліжаемся да вялікага, сапраўднага, светлага пачуцця – да кахання.

Страсць, дарэчы, вельмі падобная да любові. Але розніца існуе, як у якасці праяўлення пачуцця, так і ў працягласці яго існавання. У той час як горача закаханы чалавек бачыць усё праз «ружовыя акуляры» (нездарма кажуць, што «страсць сляпая»), ідэя валодання аб’ектам яго памкненняў становіцца неадчэпнай, сапраўды кахаючы чалавек глядзіць на свет цвяроза, шырока расчыненымі вачыма, ён самадастатковы: асоба, якая выклікала да жыцця гэта пачуццё, можа быць побач з ім (добра, калі так), а можа і не быць – не важна; галоўнае – навучыцца любові як адчуванню, той любові, якая, па вялікім рахунку, безаб’ектная, хоць і распаўсюджваецца на ўсіх, хто знаходзіцца побач.

Страсць заканчваецца прыкладна праз тры гады. Сапраўднае каханне, кажуць, доўжыцца вечна. Калі гаворка ідзе пра любоў як вобраз жыцця, то я ўпэўнена, што так яно і ёсць. Калі ж казаць пра каханне двух канкрэтных людзей, то дакладна вызначыць гэта можна, толькі будучы пры смерці.

Тым жа, хто не ўяўляе сабе жыцця без таго, каб не завалодаць аб’ектам свайго пакланення цалкам, непадзельна, я нагадаю словы Гамера: «Калі страсць становіцца апанаванасцю, то разрадзіць яе можа толькі дзеянне».

Існуе добры псіхалагічны трэнінг, які дапаможа вам вырашыць не толькі праблему безадказнасці, але і шэраг іншых. Называецца «Скала адзіноты». Комплекс для безнадзейна закаханых, смяротна пакрыўджаных або расчараваўшыхся ў жыцці раз і назаўсёды.

Пастаўце пасярод пакоя стулік. Ускараскайцеся на яго. Зыходнае палажэнне: ногі разам, правая рука на сэрцы, левай схапіцеся за галаву. Па камандзе «І раз і назаўжды» – сагніце ногі ў каленях і скачыце са стуліка, як са скалы. «І раз і назаўжды». «І зноў» – зноў залазьце на стулік. Падрыхтаваліся. Пачалі. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды». Працягвайце і без каманды. Самі. Не спыняйцеся. Кідаючыся ў бездань, злёгку нахіляйце тулава наперад, галаву трымайце прама, без напружання, у вачах пабольш адчаю і тугі.

Памянялі становішча рук. Левую – на грудзі, правай схапіліся за галаву. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў». Безнадзейна закаханыя могуць застацца на стуліку, пакрыўджаныя і расчараваныя працягваюць кідацца ў бездань, як заведзеныя. «І раз і назаўжды. І зноў. І раз і назаўжды. І зноў».

Заканчваючы практыкаванне, пастаўце на месца стулік і пачніце жыццё зноўку.

Логіка мужчынская і жаночая

Вельмі важна, каб працэс пазнання навакольнага свету і сябе ажыццяўляўся мужчынам пры дапамозе жанчыны і наадварот. Чаму? Логіка ўспрымання ў іх розная, узаемадапаўняючая. Зараз растлумачу, што я маю на ўвазе, пры дапамозе аднаго бытавога прыкладу.

На дзень напісання гэтых радкоў я жыву разам з братам, на абед да нас прыходзіць яшчэ і бацька (мы ўтрох працуем у адным населеным пункце), маці перадае ім слоік з супам ці з баршчом, яны пераліваюць яго ў рондаль, грэюць, разліваюць па талерках, – абедаюць, адным словам. Пасля абеду што бацька, што брат бяруць свае кубкі з-пад гарбаты і апалоскваюць іх пад кранам з халоднай вадой. І гэта, па іх шчырым перакананні, дазваляе ім зрабіць вынік, што яны пасля абеду вымылі за сабой посуд!

Гэты прыклад найлепшым чынам характарызуе мужчынскую логіку – даволі вузкую, аднабокую, выбіральную.

Жаночая ж логіка, наадварот, носіць больш шырокі, рознабаковы характар. Вы ж не можаце ўявіць сабе жанчыну, якая скажа, што яна памыла посуд, перш чым збярэ кубкі па ўсіх пакоях, праверыць на наяўнасць пратэрмінаваных прадуктаў халадзільнік, вытрэ пасля мыцця ўсяго посуду стол, пліту, блізляжачыя да мойкі шафкі, адчысціць саму мойку і плітку над ёй?!

Я не хачу паказаць гэтым прыкладам, што жанчыны разумнейшыя за мужчын. Не. Проста мы розныя. Мужчына выбірае для сябе нейкую пэўную вобласць для даследванняў і капае, капае, капае, пакуль не закапаецца. А паспрабуйце вырыць яму ў 2—3 метры, залезці ў яе, і што вы ўбачыце? Адну толькі вузкую палоску святла над галавой. Гарызонт атрымліваецца звужаным дашчэнту!

Я ж пра сябе, як пра жанчыну, не магу сказаць, што валодаю глыбокімі ведамі хаця б у якой-небудзь вобласці. Так, там нешта пачытала, краем вуха пачула, убачыла, штосьці адчула, знаёмы расказаў цікавы выпадак з жыцця, своечасова паглядзела патрэбную перадачу па тэлевізары. Але менавіта гэтая няздатнасць глыбока пагрузіцца ў адну канкрэтную праблему і дае жанчыне іншую здольнасць – пераасэнсаваць і зрабіць высновы з шырокага спектру інфармацыі. Няўменне глыбока «капаць» дае магчымасць жанчыне бачыць усё наваколле аж да лініі гарызонту, што несувымерна больш той вузкай палоскі, якую, няхай сабе і дэталёва, бачыць мужчына.

Такім чынам, усеахопнасць павярхоўных ведаў адной можа служыць добрым дадаткам да вузканакіраванасці і, як вынік, глыбіні ведаў другога. (Я дапушчаю думку, што некаторыя мужчыны здатныя нагрэць чайнік вады, каб дасканала памыць сваю шклянку з лыжкай кіпнем з дабаўленнем «Morning fresh». )

Іншымі словамі, у той час, як ён мае большую схільнасць да аналітычнай дзейнасці, то яна – да сінтэтычнай. Сумесная ж праца дасць высокія вынікі якаснай аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці.

Падрабязней аб абодвух метадах.

Аналіз – гэта калі вы пачынаеце рашаць задачу з высвятлення пытання. Што запытваецца ў задачы? Што трэба ведаць, каб адказаць на пытанне задачы? Што мы ўжо ведаем? Што трэба знайсці? Як мы можам гэта знайсці? І г.д.

Або: мужчына спачатку ставіць перад сабой мэту, а потым ужо думае, як яе дасягнуць.

Ці то: трэба купіць машыну. За два гады я магу назбіраць чатыры тысячы долараў, каб потым на гэтыя грошы прыдбаць сабе патрыманы фальксваген.

Можна і так: на днях выдалі тэмы дыпломнай работы. Які жах, праз год ужо абарона, а тэму далі толькі сёння! Дзе яны былі раней?! Трэба хутчэй пачынаць працу. Пачну з пастаноўкі мэты і задач.

Не, вы так не робіце – не пачынаеце панікаваць раней, чым трэба, і хутчэй хапацца за работу? Добра, значыць вы спакойны, упэўнены ў сабе мужчына.

Сінтэз – гэта рашэнне задачы з аналізу набору дадзеных. Напрыклад, ва ўмове задачы ёсць лічбы 3 і 5. Што яны абазначаюць? Што я магу знайсці, ведаючы гэтыя лічбы? Якім дзеяннем? І г. д. Адказ на пытанне задачы высветліцца сам сабой.

Або: жанчына, валодаючая пэўным наборам ведаў, спачатку думае, што яна можа з маючайся інфармацыяй зрабіць, робіць тое, што лічыць патрэбным (тое, што ў галаву ўзбрыдзе), а якія вынікі гэта прынясе, будзе бачна ўжо напрыканцы разважанняў.

Ці так: сёння атрымала многа мільёнаў беларускіх рублёў. На што б гэта іх заўтра патраціць? Можа, машыну сабе купіць? Машына якога колеру больш падыдзе да маёй апошняй сукенкі: сіняга або чырвонага?

Або яшчэ: праз тыдзень дыпломную здаваць, трэба б распачаць над ёй працаваць.

Праз пяцера сутак амаль бесперапыннай працы: усё, дыпломная амаль што гатова; засталося толькі перачытаць яе і падагнаць мэту і задачы пад той змест, які атрымаўся.

Вы жанчына, але ўсё ж такі спачатку фармулюеце задачы, а ўжо потым прыступаеце да аналізу матэрыялу? І потым не карэктуеце ўводзіны? І пры гэтым упэўнены, што вашы задачы і змест дыпломнай хаця б дзе-небудзь перасякаюцца? Малайчына! Магу вас пасвяткаваць: вы выканалі тэст на перавагу ў вашым характары мужчынскіх якасцяў на 200%.

Зразумела, чаму працэс пазнання будзе поўным толькі ў выніку саюза паміж мужчынам і жанчынай?!

Ісус Хрыстос – Бог ці чалавек, або што зашыфравана ў Бібліі?

У дзяцінстве мне часта снілася, як да мяне прылятаў Анёл. Мы браліся з ім за рукі, узнімаліся ўвысь і лёталі: над лугамі, палямі, лясамі, стужкамі рэк, над дахамі хат, у блакіце нябёсаў, над купаламі цэркваў… Чамусьці менавіта над цэрквамі па нас пачыналі страляць. Мы вымушаны былі адлятаць, часам параненыя, з падбітымі крыламі. Я тады не разумела: чаму?..

Сны былі настолькі яскравыя, што другі раз я блытала іх з рэчаіснасцю. Так, аднойчы маці заспела мяне за спробай пераляцець адлегласць ад крэсла да канапы. І ведаеце, на нейкае, няхай кароценькае, імгненне ў мяне атрымалася. І справа тут не ў сіле штуршка, не ў лёгкай вазе («пушынкай» я ніколі не была), не. Уся справа ў веры: я добра памятала (што гэта быў сон, я зразумела не адразу), што лётала па вуліцы і вырашыла, што мне нічога не перашкаджае палётаць па пакоі. Мой дзіцячы розум не дапускаў нават думкі, што мяне можа спасцігнуць няўдача. Вось гэтая вера ў сябе, непахісная ўпэўненасць у сваіх сілах і сталі тады залогам поспеху здзяйснення жадання. Няхай сабе, на першы погляд, і незвычайнага.

Паколькі тую ж працэдуру беспаспяхова спрабаваў паўтарыць малодшы брат, мне тады добра дасталося. Больш па хаце мы не лёталі.

А аднойчы, мне было 12 год, Анёл прыляцеў да мяне ў апошні раз. У руках ён трымаў незвычайную кнігу, напісаную на незнаёмай мне мове, але, дзіўна, я ўсё разумела. Анёл даваў мне гэтае разуменне. Я папрасіла яго даць мне аловак, каб хуценька запісаць пераклад святых тэкстаў на роднай мове. Ён даў. Мы працавалі ўсю ноч, старанна запісваючы пераклад у той жа кнізе, на чыстых, спецыяльна адведзеных для гэтага старонках.

Прачнуўшыся раніцай, я добра памятала сон, Анёла, кнігу, незнаёмыя знакі, але не здолела ўспомніць ніводнага слова з перакладу. Было адчуванне, што страціла нешта вельмі важнае і патрэбнае.

Спатрэбіўся 21 год жыцця, каб знайсці страчанае зноўку. На гэты раз я паспела ўсё запісаць.

Алёна Каплунова

Прачытаць гару кніг і ў выніку штось спазнаць аб дыферэнцыяльным вылічэнні або аб дынастыі Рамзесаў – божа! што за насмешка, што за здзек над нястомным чалавечым імкненнем да Пазнання з вялікай літары, да таго Пазнання, якое павінна з’явіцца знянацку і адразу, і акругла, поўна, і ў выніку нейкага чароўнага таямнічага дзеяння. Так прыйшло Пазнанне да Адама і Евы, калі яны паспыталі вядомы плод. Але, напэўна, такога рода Пазнанне, атрыманае такім спосабам, па-за працяглага вывучэння якіхсьці нудных матэрый, калі гвалтуеш свой мозг, запіхваючы ў яго ўсе гэтыя веды, спрабуючы ўсе іх запомніць, працуючы ў поце твару свайго; такога рода Пазнанне, таямнічае, цэльнае, забаронена чалавеку, відаць. І толькі цень, водсвет ад гэтага Пазнання – у мастацтве – у карцінах, статуях, вершах.

Якаб Ланг

Навука пакуль яшчэ настолькі мала паінфармавана аб працэсах старэння, што смерць з’яўляецца проста-такі вынікам няправільнага выхавання.

У. Эка

ШТО ЗАШЫФРАВАНА Ў БІБЛІІ. Напэўна, няма чалавека, які б не задаваў сабе гэтага пытання.

НІЧОГА! Біблія не мае шыфру, там усё напісана прамым тэкстам, «чорным па беламу».

Толькі чытаць яе трэба з адчыненай душой і з чыстым сэрцам. І тады прыйдзе разуменне. Тое разуменне, аб якім марыў Якаб Ланг, і ад якога галава кружыцца і дух займае…

Магчыма, аднак, Веданне пачне ўрывацца да вас па частках, урыўкамі – не палохайцеся, з вашым «дахам» усё добра, ён ў вас нікуды «не паехаў» – не ў вас.

Добрай дарогі на шляху да Ведаў!

***

Спадзяюся, вы прачыталі Біблію? І што зразумелі? Якія высновы зрабілі?

Думаю, што правільныя: Ісус Хрыстос быў чалавек, такі, якім, пры жаданні, можа стаць любы з нас, і тэксты Бібліі маюць літаральны сэнс.

А менавіта: паколькі чалавек створаны па вобразу і падабенству божаму, то частка Бога прысутнічае ў кожным з нас, і толькі спазнаўшы самога сябе, мы можам часткова пазнаць сусвет, толькі палюбіўшы спярша сябе, а пасля істоту супрацьлеглага полу, бо мужчына і жанчына створаны так, што яны дапаўняюць адзін аднаго, і толькі праз іх узаемапазнанне можна пазнаць сусвет цалкам, мы зможам палюбіць іншых, у тым ліку Бога. І наадварот, той, хто ненавідзіць людзей, жадае і робіць ім усё толькі благое – ненавідзіць, у першую чаргу, самога сябе, несвядома жадае і робіць дрэнна сабе.

Вернемся да разгляду асобы Хрыста. Вы павінны разумець, што стаць тым, кім ён стаў, Ісус мог здолець толькі з дапамогаю кахання. І штуршком да ўзнікнення любові да Бога магла быць любоў да жанчыны. Да Марыі Магдалены, напрыклад.

А яшчэ са слоў «Евангелля» відавочна, што Марыя, маці Ісуса, зачала свайго першынца да шлюбу ад любімага чалавека. І гэта, падобна, быў не Іосіф. Таму пад бязгрэшным зачаццем трэба разумець зачацце ў каханні. Пры дапамозе, безумоўна, фізічнага апладнення. Зацяжарыць жа пры дапамозе аднаго Духа Святога, без удзелу мужчынскага семені, немагчыма, праўда. Я спрабавала. На жаль, мае спробы не ўвянчаліся поспехам. Таму – факт! І значыць, Ісус Хрыстос быў дзіцём любві. Так і непрынятым да канца Іосіфам і яго сумесна нажытымі з Марыяй дзецьмі. Таму і «няма прарока ў сваёй Айчыне і ў сваім доме». Гэта першая ісціна, заключаная ў Евангеллі.

Другая ісціна гучыць так: магутнейшай рухаючай сілай з’яўляецца вера. Чалавек павінен асэнсаваць, як у свой час гэта зрабіў Ісус Хрыстос, што Бог даў людзям сілу здзяйсняць любыя жаданні: быць здаровымі, шчаслівымі, мець жыццё вечнае. Вечнае не ў пераносным сэнсе – у прамым. Бо калі Ісус гаварыў, што ўваскрэсне, ён меў на ўвазе не сваё ўзыходжанне на нябёсы, а сваю здольнасць, якая, паўтараю, даступна кожнаму чалавеку, аднавіць за тры дні ўсе хворыя, параненыя, мёртвыя клеткі свайго цела і замяніць іх на жывыя, здаровыя. (Ці не аб гэтым жа гаворка ідзе ў народных казках? «Спырснуў крумкач спачатку мёртвай, потым жывой вадой, і ажыў Іван-царэвіч». )

Нават думка аб тым, што Ісус, прапаведуючы іншым не забіваць, сам пакончыў жыццё самагубствам, з’яўляецца абсурднай. Адзінае, што ён хацеў паказаць сваім раскрыжаваннем – бязмежныя магчымасці веры! І не дух яго прыйшоў да апосталаў, таму што Фама няверуючы не змог бы, дакрануўшысь да Хрыста, фізічна адчуць яго ў такім выпадку, а ён сам – жывы і здаровы. Таму словы Евангелля «веруючы ў мяне мае жыццё вечнае» маюць прамое, літаральнае значэнне. Як яшчэ інакш можна зразумець словы, сказаныя Ісусам Іаану: «Я хачу, каб ён заставаўся, пакуль прыйду»? А паколькі Хрыстос яшчэ не вярнуўся з нябёсаў, на якія ўзышоў праз сорак дзён, увераваўшы, што сілы гравітацыі не могуць перашкодзіць чалавеку любячаму крочыць па паветры гэтак жа добра, як і па вадзе, то яго любімы вучань і зараз ходзіць дзесьці побач па нашай зямлі.

Ці то па раі. Каторы таксама знаходзіцца тут, у нас, на зямлі.

Чаму рай знаходзіцца на зямлі?

Ды хаця б таму што птушкі да якогасьці іншага выраю не даляцелі б. Хутчэй, не вярнуліся б назад: мяркую, верхнія слаі атмасферы аказаліся б для іх смяротнымі.

Вельмі хочацца ведаць, дзе знаходзіцца рай?

Які яблык вам падаецца смачнейшым: той, каторы цэлы або той, каторы кімсьці перажаваны і выплюнуты?!

Асэнсаваўшы сказанае вышэй, пра пераўтварэнне вады ў віно, лячэнне хворых словам і дотыкам, ажыўленне Лазара, хаджэнне па вадзе і казаць нечага. Можам жа мы ляжаць на вадзе, тады чаму б па ёй і не прайсці. Гэта не цуд. Гэта рэчаіснасць, для здзяйснення якой не хапае сілы веры. Вядомы ж выпадкі, калі святыя хадзілі па вадзе не горш за Хрыста. А лечаць людзей рукамі і зараз звычайныя людзі. У народзе іх яшчэ называюць знахарамі, а служкі царквы ў свой час лічылі ведзьмакамі і ведзьмамі. Дзіўна атрымліваецца: адных спальвалі на вогнішчы за тое, за што другога назвалі сынам Божым. Я не супраць апошняга, усе мы стварэнні Божыя, а да Ісуса я стаўлюся з вялікай павагай і захапленнем, яго выявы сапраўды валодаюць магутнай пазітыўнай энергетыкай. Але чаму Бог так няроўна дзеле? Ці ўсё-такі не Бог, а людзі, якія ўвазамнілі сябе яго намеснікамі на зямлі і фактычна ўзяліся выконваць яго функцыі? А паколькі такіх людзей развялося зашмат, то хрысціянства паволі з монатэізму пераўтвараецца ў шматбожжа.

І апошняе. Калі ў Бібліі ідзе гаворка пра храм, на ўвазе, безумоўна, маецца храм нашай душы, а зусім не царква або касцёл. І дарогу да гэтага храма павінен знайсці кожны сам, пасярэдніка тут быць не павінна.

Ну як, страшна асэнсоўваць сябе творцам уласнага жыцця? Разумець, што ўсе нягоды, якія здарыліся з табой – тваіх рук справа? Але гэта так. Ніхто не можа так сапсаваць тваё жыццё, як ты сам. І дапамагчы нельга таму, хто гэтага не жадае. Вось такі сумны вывад.

Што ж, калі, нават разумеючы ўсё, нельга ўратаваць чалавецтва, уратуй хаця б сябе – пачні мысліць пазітыўна. Астатняе прыйдзе.

Меркаванні аб рэлігіі

Калі хрысціянства перамагло, царства дабра і справядлівасці не настала. Хрысціянства не выканала абяцанага.

А. Голан

Я асуджаю хрысціянства, я выстаўляю супраць хрысціянскай царквы самае страшэннае абвінавачанне, якое калі-небудзь гучала ў вуснах абвінаваўцы. Яна для мяне горшае з усіх мажлівых псаванняў, яна валодала воляй да самога жудаснага, самога крайняга псавання. Хрысціянская царква не пашкадавала нічога і сапсавала ўсё, кожную каштоўнасць яна абясцэніла, кожную ісціну пераўтварыла ў хлусню, усялякую шчырасць – у душэўную нізасць… Устараняць беды не ў яе інтарэсах, яна жыла бедамі, яна мела патрэбу ў бедствах, каб усталявацца навечна… Паразітызм – адзіная манера паводзін; сухотныя ідэалы «святасці» і высмоктванне крыві да апошняй кроплі, з якой выходзіць уся любоў, уся надзея; «свет іншы» – воля да адмаўлення усялякай рэчаіснасці; крыж – апазнавальны знак падпольнай, самай падпольнай змовы, якая калі-небудзь існавала – змовы супраць здароўя, прыгажосці і стройнасці, смеласці, розуму і духа, супраць душэўнай дабрыні, супраць самога жыцця

Ф. Ніцшэ

Рэлігійнае ўбоства ёсць у адзін і той жа час адлюстраванне сапраўднага ўбоства… Рэлігія – гэта ўздых прыгнечанай пачвары, сэрца бессардэчнага свету, падобна на тое як яна – дух бяздушных парадкаў. Рэлігія ёсць опіум народа.

Ліквідаванне рэлігіі, як ілюзорнага шчасця народа, ёсць патрабаванне яго сапраўднага шчасця. Патрабаванне адмаўлення ад ілюзій аб сваім становішчы ёсць патрабаванне адмаўлення ад такога становішча, якое мае патрэбу ў ілюзіях.

К. Маркс

Не магу не спыніцца на выказваннях Карла Маркса і Фрыдрыха Ніцшэ адносна рэлігіі і не пракаментаваць іх.

Ніцшэ абсалютна правы ў сваіх меркаваннях аб царкве як інстытуце ўлады, які не грэбуе ніякімі сродкамі для дасягнення сваіх карысных мэт. Сучасныя служыцелі царквы калі і адрозніваюцца ад тых «фарысеяў і кніжнікаў», з якімі змагаўся Ісус, і ад індыйскіх мудрацоў артадаксальных школ, вывучаючых Веды, з якімі вёў барацьбу яшчэ адзін прасветлены чалавек – Гаутама Буда, то толькі тым, што асэнсавана падмяняюць інстынктыўнае імкненне чалавека да шчасця, непарыўна звязанае з атрыманнем задавальнення ад адчування сябе моцным, здаровым, прыгожым, багатым, тымі ідэаламі, дзякуючы якім узнікае неабходнасць у іх, святароў, існаванні: узносяць хваробу, беднасць, галечу, убогасць. Дзеля чаго? Каб «хворы на галаву» чалавек паверыў, што аднесшы ў царкву чым большую, тым лепш колькасць грошай, атрымае «адпушчэнне грахоў», за якія ён быў «пакараны». Зразумейце, што хвароба – не кара, а толькі знак таго, што вы нешта робіце не так. Занясі ты ў царкву хоць усю сваю зарплату да апошняй капейкі, ты не пазбавішся ад катару, пакуль не перастанеш раздражняцца на людзей і скардзіцца на абставіны. Вось чаму павінен вучыць святар – адказнасці. Яго прамы абавязак сказаць звярнуўшамуся да яго чалавеку шчыра і адкрыта: калі ты сам сабе не дапаможаш, то ніхто іншы за цябе гэтага не зробіць. Але калі так зрабіць – абысціся сумленна – хто ж прыйдзе да яго ў наступны раз?! А есці хочацца.

Таму Ніцшэ правы ў сваіх меркаваннях, але не правы ў пачуццях.

Паколькі царква узнікла, значыць у гэтым была патрэба. (Тое ж можна сказаць і аб любой ідэалогіі.) Такая патрэба не можа быць абумоўлена адным толькі імкненнем да ўлады невялікай колькасці людзей. У большасці павінна была быць унутраная неабходнасць, дзіцячае жаданне перакласці адказнасць за сваё жыццё на кагосьці іншага. А ўсенароднае жаданне (жаданне большасці) не варта ўспрымаць з такой відавочнай агрэсіяй. Заўсёды трэба трымаць у галаве, што кожны вынік народжаны сваёй прычынай. І якая карысць крыжаваць існуючы парадак рэчаў! Неабходна высветліць, чаму адбылося так, а не інакш. Толькі поўнае, а не частковае ўсведамленне прычынна-выніковай сувязі, дазволіць выправіць памылкі мінуўшчыны.

Добра разумеючы, што прычына ўсіх хвароб і нястач заключаецца ў самім чалавеку, і нечага звальваць усё з хворай галавы на Бога, Ніцшэ, падаецца, не перанес гэта асэнсаванне прычыннасці шырэй, з чалавека на чалавецтва. Адсюль – непакорлівасць, непрыняцце склаўшагася становішча рэчаў спакойна, з мірам. Біблейскае «непраціўленне злому» азначае толькі тое, што бессэнсоўна змагацца з незадавальняючымі вас людзьмі і абставінамі, якіх жа самі і прыцягнулі ў сваё жыццё непрыгожымі ўчынкамі і нядобрымі думкамі, неабхода перш-наперш перамагчы дэманаў унутры сябе. Цябе абразілі? Знайдзі прычыну ў сабе, калі не хочаш падставіць другую шчаку, – у гэтым пакорлівасць. Аднак пішы ён свае творы з меншым запалам (як я яго разумею!), гэта быў бы не Ніцшэ.

Карл Маркс заўважыў сувязь паміж недасканалым сацыяльным ладам і ўсталяваннем рэлігіі. Але і ён, відаць, не ўлічыў, што ліквідаванне рэлігіі магчыма толькі тады, калі народ сам, добраахвотна адмовіцца ад ілюзій. Я не думаю, што згода заплюшчваць вочы на тое, чаго не хочацца бачыць, залежыць ад умоў існавання. Тады ад чаго залежыць? Магчыма, неабходна навучыцца любіць.

Заўважыўшы пэўнае падабенства ў дзеяннях Ісуса Хрыста і Буды, нельга не правесці параўнальны аналіз дзвюх рэлігій – хрысціянства і будызму.

Справа ў тым, што пры ўсіх уяўных адрозненнях, веравучэнні, прапанаваныя абодвума святымі людзьмі, вельмі падобныя паміж сабой. Агучаныя рознымі словамі, яны з’яўляюцца аднолькавымі па сэнсе. Праілюструем сказанае. Пералічым асноўныя палажэнні будызму, суадносячы іх са словамі Евангелля.

Першае. У чым заключаецца ўратаванне для будыста? У пазбаўленні ад самасці і растварэнні ў Нірване, у Абсалюце, вера ў каторы, здавалася б, з’яўляецца адмаўленнем існавання Бога, але толькі на першы погляд. Буда, на маю думку, быў не супраць Бога ўвогуле, ён змагаўся з тым яго разуменнем, якое існавала ў той і маецца ў наш час, быў супраць усведамлення Бога як нечага адасобленага ад чалавека, а ў іншых выпадках і супрацьстаячага яму. Буда адчуваў Бога як Абсалют, як нешта, растворанае паўсямесна, як нешта, што знаходзіцца, у тым ліку, і ўнутры кожнага чалавека. Адбылася падмена паняцця «Бог» паняццем «Абсалют», дазваляючая падкрэсліць нястворанасць свету. А ён і не быў створаны, а толькі рэарганізаваны з таго, што мелася пад рукой, бо «нішто не ўзнікае з нічога і не знікае бясследна». Буда проста добра ведаў фізіку. Прычым, Ісус у сваіх казаннях гаварыў прыкладна аб тым жа. Прывяду некалькі цытат з Евангелля ад Іаана, дзе ён спрабуе данесці да людзей, што ёсць Бог: «Я і Бацька – адно», «Бацька ўва Мне і Я ў Ім», «Я ў Бацьку Маім, і Ён ува мне, і Я ў вас».

Фактычна, Хрыстос і Буда распавядаюць аб адным і тым жа, толькі рознымі словамі: Бог пранізвае ўсё наскрозь, трэба толькі навучыцца яго адчуваць. Аб тым, як гэта зрабіць, і паведамляецца ў абодвух вучэннях. Ранні будызм і ранняе хрысціянства з’яўляліся выключна практычнымі рэлігіямі, рэлігіямі-інструкцыямі, дазваляючымі людзям, выконваючым усе дзеянні, згодна алгарытму, прапанаванага практыкамі, дасягнуўшымі прасвятлення, адчуць тое ж неперадаваемае пачуццё любві, шчасця і ўціхамірання, што ў нейкі момант свайго жыцця адчулі яны.

Другое. Шляхі дасягнення паратунку ў будызме і хрысціянстве таксама аднолькавыя, хоць і выказаны па-рознаму.

Якая галоўная запаведзь Хрыста? «Палюбі…”, бо «той, хто любіць, будзе ўратаваны». Адно простае слова, а змяшчае ў сабе ўвесь васьмярычны шлях уратавання, прапанаваны Будам.

Палюбі, і ты атрымаеш дастаткова чысты зрок дзеля таго, каб правільна разумець сутнасць рэчаў; паступова ачысцішся ад варожасці і бязлітаснасці, набыўшы тым самым правільнае мысленне, бо нельга любіць і рабіць гадасці адначасова; не здолееш хлусіць, грубіяніць, табе не захочацца пустасловіць і разводзіць плёткі. Навошта? Тваё жыццё і без таго да краёў будзе напоўнена. Любоўю. Ты навучышся гаварыць правільна і праўду, таму што проста не зможаш інакш; ніколі нікога больш не заб’еш, нічога не ўкрадзеш, бо як можна знішчаць і абкрадаць таго, каго любіш? Толькі таму, хто не любіць, выкананне запаветаў Хрыста і правільных дзеянняў, апісаных Будам, падаецца чымсьці нездзяйсняльным. Выпрацаваўшы ў сабе звычку да правільных дзеянняў, ты аўтаматычна здабудзеш і правільныя сродкі да існавання, не звязаныя з падманам, махлярствам і ліхвярствам. Дастане табе сіл і дзеля таго, каб прыкласці правільныя намаганні, скіраваныя ў бок выкаранення дрэнных думак, і набыць правільнае асэнсаванне, дазваляючае падпарадкаваць сабе сябе, а ўменне правільна сканцэнтроўвацца прыйдзе з практыкай.

Такім чынам, мы толькі што злучылі два шляхі дасягнення ўратавання, Нірваны, прасвятлення… адчування Бога навокал, Бога ў сабе, сябе часткай Бога. Чым яны адрозніваюцца? Не лічачы таго, што вучэнне Буды больш канкрэтнае, сістэматызаванае, а пропаведзі Хрыста ажыццяўлялісь хутчэй па натхненні, простай і даступнай кожнаму чалавеку мовай, нічым – і ў вучэнні першага, і ў пропаведзях другога маецца пералік адных і тых жа запаведзяў, і ўказваюцца практычныя сродкі следавання ім.

Трэцяе. Хацелася б спыніцца асобна на апошнім сцвярджэнні, пакладзеным будыстамі ў аснову іх рэлігійных уяўленняў: «існаванне ёсць пакута», пераклікаючымся з хрысціянскім «смуткам будзеце жывіцца ва ўсе дні жыцця свайго». Так, «існаванне ёсць пакута», але толькі да таго часу, пакуль ты не навучышся адчуваць сябе шчаслівым, нягледзячы на абставіны. Менавіта гэтаму – мастацтву быць шчаслівым насуперак усяму – і вучылі Буда і Хрыстос. А дапамагчы дасягнуць пачуцця ўнутранай гармоніі могуць любоў і чысціня. Бо, як казаў Хрыстос: «Не наліваюць новае віно ў старыя мяхі», і як казаў Буда: «Як магу ўкласці ў вас новыя веды, калі ваша галава поўная ведаў вашых? Перш, чым уліць новыя веды, трэба вызваліцца ад старых».

Трэба зноўку навучыцца ўспрыняццю новага з дзіцячай зацікаўленасцю, дапытлівасцю, непасрэднасцю, каб убачыць той бясспрэчны факт, што вучэнні Буды і Хрыста, па-сутнасці, уяўляюць сабой адно і тое ж, і, хто ведае, магчыма, вялікі Настаўнік чалавецтва сам калісьці быў вучнем?

Внимание! Это не конец книги.

Если начало книги вам понравилось, то полную версию можно приобрести у нашего партнёра - распространителя легального контента. Поддержите автора!

Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Данное произведение размещено по согласованию с ООО "ЛитРес" (20% исходного текста). Если размещение книги нарушает чьи-либо права, то сообщите об этом.

Читателям!

Оплатили, но не знаете что делать дальше?


Популярные книги за неделю


Рекомендации