Автор книги: Лявон Карповіч
Жанр: Историческая литература, Современная проза
Возрастные ограничения: +16
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 9 (всего у книги 27 страниц) [доступный отрывок для чтения: 9 страниц]
Егіпцяне прасілі, каб народ ізраільскі як мага хутчэй пакінуў Егіпет, бо, як казалі яны: «Мы ўсе памром».
З Рамсеса ў Сакхоф рушылі каля шасьцісот тысяч пешых ізраільцян і мноства іншапляменцаў разам зь імі. З цеста, якое не пасьпела закіснуць, напяклі яны праснакоў і гэта была першая Пасха, што азначае «мімаходзь» (Гасподзь прайшоў міма дамоў, азначаных крывёю ягняці) і «пераход» (пераход праз Чэрмнае (Чырвонае) мора). З той пары вясной кожнага году габрэі сьвяткуюць Сьвята Пасху, як памяць пра выхад зь Егіпту і вызваленьня з няволі. Як выкананьне наказу з Кнігі Выхад: «Калі ўвойдзеце ў зямлю, якую Гасподзь дасьць вам, як Ён казаў, захоўвайце гэта служэньне. І калі скажуць вам дзеці вашыя: што гэта за служэньне? скажэце: гэта пасхальная ахвяра Госпаду, Які прайшоў міма дамоў сыноў Ізраілевых у Егіпце, калі караў Егіпцянаў, і дамы нашыя выбавіў. І схіліўся народ і пакланіўся» (Выхад 12:25—27).
Пасха і яе сьвяткаваньне паказанае на трох марках пошты Ізраілю.
Выхад. Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1972 годзе
На прывесцы словы: «…бо ў месяцы Авіве выйшаў ты зь Егіпта» (Выхад 34:18).
Падчас Седэра (Пасхі), называюць па парадку кожную з Дзесяці пошасьцей і кроплю віна са свайго кубка капаюць на талерку. Робячы гэта, кажуць «мы вызнаем, што наша ўласная радасьць памяншаецца і зьяўляецца няпоўнай. Бо наша выкупленьне павінна было адбыцца праз пакараньне іншых людзей. Нягледзячы на тое, што гэта пакараньне за злыя ўчынкі, як сказана: «Ня радуйся, калі ўпадзе вораг твой; і хай не весяліцца сэрца тваё, калі ён спатыкнецца» (Выслоўі 24:17). У Новым Запавеце таксама гаворыцца: «…калі твой вораг галодны, накармі яго…» (Да Рымлянаў 12:20).
Выпечка прэснага хлеба. Сьвята Пасхі. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1972 годзе
На прывесках словы: «Сем дзён ежце прэсны хлеб…» (Выхад 12:15). «…няхай учыняць яе паводле ўсіх пастановаў пра Пасху…» (Лікі 9:12).
Цудоўны пераход праз Чырвонае мораІзраільцяне выйшлі зь Егіпту і рушылі да зямлі Абетаванай.
Падчас вандраваньня Бог быў прысутны пры сваім народзе ў выглядзе воблачнага слупа ў дзень і вогненнага слупа ў начы.
Калі фараон Рамсэс II, як лічаць некаторыя гісторыкі, усьвядоміў, што страціў такую вялікую колькасьць танных работнікаў, то вырашыў вярнуць назад ізраільцян. Яго войска на калясьніцах рушыла ў пагоню.
Уцекачы, убачыўшы перад сабой мора і ззаду егіпецкае войска, упалі ў роспач «і сказалі Майсею: хіба няма магілаў у Егіпце, што ты прывёў нас паміраць у пустыні? што гэта ты зрабіў з намі, вывеўшы нас зь Егіпта?» (Выхад 14:11). Майсей адказаў: «… ня бойцеся, стойце – і ўбачыце выратаваньне ад Госпада, якое Ён дасьць вам і сёньня, бо Егіпцянаў, якіх вы бачыце сёньня, больш ня ўбачыце ва век…» (Выхад 14:13).
Заклік «Ня бойцеся!» падаваў сваім вучням у час небясьпекі Ісус Хрыстос… У наш час з гэтым заклікам зьвяртаўся да вернікаў папа Ян Павал ІІ. Заклік «Ня бойцеся!» не перастае быць актуальным для ўсіх людзей добрай волі.
Рамсэс II ў калясьніцы ў бітве пры Кадэшы. Фрэска ў храме Абу-Сымбэл (прыкладна 1298—1213 да Н.Х). Канверт першага дня, выдадзены поштай Францыі ў 1976 годзе
«І прасьцёр Майсей руку сваю на мора, і гнаў Гасподзь мора моцным усходнім ветрам усю ноч і зрабіў мора сушаю; і расступіліся воды» (Выхад 14:21).
«І пайшлі сыны Ізраілевыя сярод мора па сухім: а воды былі ім сьцяною з правага і зь левага боку» (Выхад 14:22).
«Алілуя. Калі выйшаў Ізраіль зь Егіпта, дом Якава – з народу іншапляменнага…» (Псалтыр 114:1).
На марцы малюнак Узі Коэна на абложцы кнігі «Выхад з Егіпту».
«…і расступіліся воды». Узі Коэн. Марка пошты Гамбіі, выдадзеная ў 2005 годзе
Дзіцячы малюнак на блёку пошты Ізраілю.
Выхад з Чырвонага мора. Авіталь Цэзар. Блёк пошты Ізраілю, выдадзены ў 1994 годзе
На малюнку на першым пляне намаляваныя дзеці з радаснымі тварамі з нагоды ўратаваньня. Ізраільцяне ідуць праз мора, а егіпцяне з зьдзіўленьнем назіраюць гэты цуд. На полі блёку на ангельскай і габрэйскай мовах напісаныя словы: «А сыны Ізраілевыя прайшлі па сушы сярод мора» (Выхад 14:29).
Гэтая ж цытата разьмешчана на прывесцы маркі пошты Ізраілю, выдадзенай у 1981 годзе ў сэрыі, прасьвечанай выхаду зь Егіпту. Малюнак маркі ў алегарычнай форме паказвае пераход ізраільцян праз мора на фоне гары Сінай.
раход людзей па сушы праз Чырвонае мора. Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1981 годзе
Апамятаўшыся, егіпцяне кінуліся ў сьлед за ўцекачамі. Але Бог «зьнярухоміў колы ў калясьніцах іхніх, так што яны валаклі іх зь цяжкасьцю. І сказалі Егіпцяне: пабяжым ад Ізраільцянаў, бо Гасподзь змагаецца за іх супроць Егіпцянаў. І сказаў Гасподзь Майсею: працягні руку тваю на мора, і хай павернуцца воды на Егіпцянаў, на калясьніцы іхнія і на верхаўцоў іхніх» (Выхад 14:25,26).
На 24 марках адлюстравана выхад габрэяў па сушы паміж сьценамі вады, якія спадаюць на егіпцян.
Пераход праз мора. Марачны ліст пошты Гайяны, выдадзены ў 1994 годзе
Кадар з фільму «Дзесяць Запаведзяў».
Чарльтон Хестон ў ролі Майсея. Фільм Сесіля Б. Дэ-Міля «Дзесяць запаведзяў» (1956). Блёк пошты Сьера Леонэ, выдадзены ў 1996 годзе
«І прасьцёр Майсей руку сваю на мора, і пад раніцу вада вярнулася ў сваё месца; а Егіпцяне беглі насустрач. Так патапіў Гасподзь Егіпцянаў сярод мора. І вада вярнулася і пакрыла калясьніцы і верхаўцоў усяго войска фараонавага, якія ўвайшлі за імі ў мора; не засталося ніводнага зь іх» (Выхад 14:27,28).
Пераход праз Чырвонае мора. Даменіка Гірландая, Козіма Расельлі, Бьяджо д Антоніё. Фрэска (1482). Сікстынская капэла, Ватыкан. Марка Ватыкыну, выдадзеная ў 2001 годзе
На фрэсцы з Сыкстынскай капэлы справа егіпецкія салдаты, апранутыя і ўзброеныя тыпова для Італіі эпохі Адраджэньня, тонуць у водах Чырвонага мора. У цэнтры хмарны слуп, які сымбалізуе прысутнасьць Бога. Праз хмары прабіваюцца прамяні сонца і Вясёлка служаць сымбалямі ўгоды Бога з сваім народам. На беразе габрэі, якія ўжо перасеклі мора пад кіраўніцтвам Майсея, убранага ў жоўтыя і зялёныя адзеньні. Іх працэсія працягваецца на заднім пляне і зьнікае ў глыбінях пэйзажу. Побач з Майсеем яго сястра, прарочыца Мірыям, якая грае на струнным інструмэнце.
Так у той дзень Гасподзь выратаваў свой народ. З вуснаў народа і яго правадыра Майсея палілася ўрачыстая ўдзячная песьня. «І ўзяла Марыям прарочыца, сястра Ааронавая, у руку сваю бубен, і выйшлі за ёю ўсе жанчыны з бубнамі і радасьцю. І засьпявала Марыям перад імі: сьпявайце Госпаду, бо высока ўзьнёсься Ён, каня і верхаўца ягонага ўкінуў у мора» (Выхад 15:20,21). Марыям была адказнай за воду. «Калодзеж Мірыям» – гэта крыніца, якую стварала Мырыям у пустыні на стаянках.
Мырыям з жанчынамі радуюцца цудоўнаму ўратаваньню і выказваюць падзяку Богу. Марка Ізраілю, выдадзеная ў 2007 годзе ў сэрыі «Жанчыны Бібліі»
На прывесцы маркі цытата: «…і выйшлі за ёю ўсе жанчыны з бубнамі і радасьцю» (Выхад 15:20).
Але існуе равінская легенда, што, калі анёлы на нябёсах сталі сьпяваць хвалы Богу за ўратаваньне габрэяў, Бог раздражнёна сказаў: «Мае тварэньні тонуць, а вы тут песьні пеяце».
Падарожжа праз пустыню да гары Сінай
Манна нябесная
Пасьля цудоўнага ацаленьня пры Чырвоным моры Ізраільцяне рушылі далей на полудзень да гары Сінай. Падарожжа праз пустыню вялікай колькасьці людзей было для іх вельмі небясьпечным. Не было чаго піць і есьці. І людзі сталі наракаць на Майсея і казаць, што лепей было б, каб яны засталіся ў Егіпце. Але Бог не пакідаў абраны народ. «І сказаў Гасподзь Майсею: вось, Я пашлю вам хлеб зь неба, і хай люд выходзіць і зьбірае штодзённа, колькі трэба на дзень, каб Я выпрабаваў яго, ці будзе ён рабіць паводле закона Майго, ці не…» (Выхад 16:4).
Ізраільцяне, якія збіраюць манну ў пустыні (1626—1627) / Пітэр Паўль Рубенс (1577—1640) Дэталь. Музэй мастацтваў акругі Лос-Анджэлес сіні аловак. Блёк пошты Гамбіі, выдадзены ў 1996 годзе
Твор зьяўляецца кардонам габэлена. На першым пляне ў чырвоным плашчы Майсей, зьвернуты да неба, насупраць яго маладая жанчына, якая выносіць напоўнены маннай кошык, у той час як яе супляменьнікі ўсё яшчэ зьбіраюць манну нябесную. Гэтая праца ўваходзіць у сэрыю «Трыумф Эўхарыстыі» (усяго 21 кардон), выкананую Рубенсам па замове эрцгерцагіні Ізабэлы, дачкі гішпанскага караля Філіпа ІІ. Шпалеры прызначаліся для манастыра кармэлітак у Мадрыдзе.
«І наказаў Гасподзь Майсею сказаць: Я пачуў нараканьні сыноў Ізраілевых; скажы ім: увечары будзеце есьці мяса, а раніцай насыціцеся хлебам – і ўведаеце, што Я Гасподзь, Бог ваш. Увечары наляцелі перапёлкі і пакрылі табар, а раніцай ляжала раса наўкола табара; раса паднялася, і вось, на паверхні пустыні нешта дробнае, падобнае на крупы, дробнае, як іней на зямлі. І ўбачылі сыны Ізраілевыя і казалі адзін аднаму: што гэта? Бо ня ведалі, што гэта. І Майсей сказаў ім: гэта хлеб, які Гасподзь даў вам на ежу: вось, што загадаў Гасподзь: зьбірайце яго кожны па столькі, колькі яму зьесьці; па гаморы на чалавека, па колькасьці душ, колькі ў каго ў намёце, зьбірайце» (Выхад 16:11—16).
Майсей у Пустыні – збор Манны (1730). Андрэ Гонсалвес (1685—1762). Царква Сьвятой Кацярыны ў Лісабоне. Марка Партугаліі, выдадзеная ў 2012 годзе
На марцы справа цытата: «І сказаў Гасподзь Майсею: вось, Я пашлю вам хлеб зь неба, і хай люд выходзіць і зьбірае штодзённа, колькі трэба на дзень, каб Я выпрабаваў яго, ці будзе ён рабіць паводле закона Майго, ці не…» (Выхад 16:4).
«Сыны Ізраілевыя елі манну сорак гадоў, пакуль ня прыйшлі ў зямлю абжытую: манну елі яны, пакуль ня прыйшлі да межаў зямлі Ханаанскай» (Выхад 16:35).
Майсей здабывае ваду са скалы
Хлеба было ўдоваль. Але не было вады. І людзі сталі наракаць зноў. І зноў Майсей зьвярнуўся да Бога. «І сказаў Гасподзь Майсею: прайдзі перад людзьмі, і вазьмі з сабою некаторых старэйшынаў Ізраільскіх, і посах твой, якім ты ўдарыў па вадзе, вазьмі ў руку тваю, і ідзі; вось, Я стану перад табою там на скале ў Харыве, і ты ўдарыш у скалу, і пойдзе зь яе вада, і будзе піць народ. І зрабіў так Майсей на вачах у старэйшынаў Ізраільскіх» (Выхад 17:5,6).
Майсей, высякае ваду са скалы (1960—1966). Марк Шагал (1887—1985). Музэй Шагала ў Ніцы. Францыя. Марка пошты Грэнады, выдадзеная ў 1987 годзе
Тры вялікіх палатна на столі: жывая вада – «Майсей, высякае ваду са скалы», хлеб надзённы – «Манна нябесная» і сіла духу, якая пераадольвае хваробы і сьмерць – «Медны зьмей» – адпавядаюць мэце Скуолы – палёгка патрэб тых, хто пакутуе і галадае.
Майсей высякае ваду са скалы (1577). Тынтарэта (Tintoretto) (1518—1594). Скуола Сан-Рока, Венецыя. Блёк пошты Уганды, выдадзены ў 2000 годзе
Майсей назваў тое месца «Маса і Мэрыва», што ў перакладзе азначае «спакуса і дакараньне», бо там Ізраільцяне дакаралі і спакушалі Госпада, кажучы: «Ці ёсьць Гасподзь сярод нас, ці не?»
Боская прысутнасьць у выглядзе яркага сьвятла дазваляе Майсею зьдзейсьніць цуд і высечы са скалы ваду, якая багата льецца на радасьць народу.
Бітва з Амалікіцянамі
Падчас падарожжа па пустыні на ізраільцян увесь час рабілі напады Амалікіцяне. Прычым нападалі на аслабелых, на тых, хто адставаў і заставаўся ззаду. Аб гэтым ёсьць запіс у Кнізе Другі закон: «Памятай, як зрабіў з табою Амалік у дарозе, калі вы ішлі зь Егіпта: як ён сустрэў цябе па дарозе і пабіў за табою ўсіх аслабелых, калі ты зьнямогся і стаміўся, і не пабаяўся ён Бога…» (Другі закон 25:17,18).
Марка прысьвечана Рабі ці Шарга, вядомага, як праведны і сьвяты чалавек. У адсутнасьць якога-небудзь партрэта Рабі была абраная ілюстрацыя з рукапісу «Муса-Нама» На ілюстрацыі намаляваная бітва Ізраіля з Амалікіцянамі, а ў верхняй правай частцы – партрэты Майсея, Аарона і Гурыя, якія назіраюць за падзеямі.
Бітва Ізраіля з Амалікіцянамі. Ілюстрацыя з рукапісу «Муса-Нама» (Іран, 1686 год (?)). Марка Ізраілю, выдадзеная ў 1999 годзе
Вышэй і ніжэй прыведзены цытаты з Кнігі Выхад: «І прыйшлі Амалікіцяне і ваявалі зь Ізраільцянамі ў Рэфідыме. Майсей сказаў Ісусу: выберы нам мужоў і ідзі біцца з Амалікіцянамі: заўтра я стану на вяршыні пагорка, і жазло Божае будзе ў руцэ маёй. І зрабіў Ісус, як сказаў яму Майсей, і пайшоў біцца з Амалікіцянамі; а Майсей і Аарон і Ор узышлі на верх пагорка. І калі Майсей падымаў рукі свае, адольваў Ізраіль, а калі апускаў рукі свае, адольваў Амалік; але рукі Майсеевыя ацяжэлі, і тады ўзялі камень і падклалі пад яго, і ён сеў на ім, а Аарон і Ор падтрымлівалі рукі ягоныя, адзін з аднаго, а другі з другога боку. І былі рукі яго паднятыя аж да захаду сонца. І скінуў Ісус Амаліка і народ ягоны лязом мяча» (Выхад 17:8—13). На ўкладцы маркі намалявана будынак, у якім знаходзіцца грабніца Рабі або Шаргі ў Йезьдзе, Іран.
Запавет на гары Сінай
Майсей размаўляе з Богам
Праз сем тыдняў пасьля выхаду ізраільцяне прыйшлі да гары Сінай. «Майсей узышоў да Бога, і заклікаў яго Гасподзь з гары, кажучы: так скажы дому Якава і абвясьці сынам Ізраіля: вы бачылі, што Я зрабіў Егіпцянам, і як Я насіў вас на арліных крылах, і прынёс вас да Сябе; дык вось, калі вы будзеце слухацца голасу Майго і шанаваць запавет Мой, дык будзеце Маім скарбам з усіх народаў, бо Мая ўся зямля, а вы будзеце ў Мяне царствам сьвятароў і народам сьвятым; вось словы, якія ты скажаш сынам Ізраілевым» (Выхад 19:3—6).
Майсей пераказаў народу слова Бога і адказаў народ: «усё, што сказаў Гасподзь, выканаем» (Выхад 19:8). Надышоў той час, калі Бог першы і адзіны раз зьвярнуўся да ўсяго народу. Усе адзелі чыстае ўбраньне і атрымалі загад не пераходзіць устаноўленую граніцу, каб не загінуць падчас зьяўленьня Бога.
Словы «Я насіў вас на арліных крылах» знаходзяцца на прывесцы маркі Ізраіля, выпушчанай для ўганараваньня Міжнароднага Дня Ўцекачоў.
«Я насіў вас на арліных крылах». Марка Ізраілю, выдадзеная ў 1960 годзе
«На трэці дзень, як занялася раніца, былі грымоты і маланкі, і густая хмара над гарою і трубны гук даволі моцны: і затрымцеў увесь народ, які быў у табары. І вывеў Майсей людзей з табара насустрач Богу, і сталі каля падножжа гары. А гара Сінай уся дымілася ад таго, што Гасподзь сышоў на яе ў агні; і падымаўся ад яе дым, як дым зь печы, і ўся гара моцна хісталася: і гук трубны рабіўся мацнейшы і мацнейшы. Майсей гаварыў, і Бог адказваў яму голасам» (Выхад 19:16—19).
Нарэшце ўсё сьціхла і Бог прамовіў для ўсяго народа: «Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай, з дома рабства; хай ня будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам Маім. Не рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўгары, і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі; не пакланяйся ім і ня служы ім, бо Я Гасподзь, Бог твой, Бог руплівец, Які карае дзяцей за віну бацькоў да трэцяга і чацьвёртага роду, што ненавідзяць мяне, і Які чыніць мілату тысячам родаў, што любяць Мяне і шануюць запаведзі Мае. Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна» (Выхад 20:2—7).
Маісей падымаецца на гару Сінай. Фрэска царквы Нотр-Дам-дэ-Ardillies Міквэлон, (d’Yvette Detcheverry). Марка пошты Сен-Пэр і Міквэлон, надрукаваная ў 2013 годзе
«Але памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго; шэсьць дзён працуй і рабі ўсякія дзеі твае, а дзень сёмы – субота Госпаду, Богу твайму: не рабі ў гэты ніякай працы ні ты, ні сын твой, ні дачка твая, ні раб твой, ні рабыня твая, ні быдла тваё, ні прыхадзень, які ў брамах тваіх; бо за шэсьць дзён стварыў Гасподзь неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, а ў дзень сёмы спачыў; таму дабраславіў Гасподзь дзень суботні і асьвяціў яго. Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе. Не забівай. Ня чыні пералюбу. Ня крадзь. Не кажы ілжывага сьведчаньня на блізкага твайго. Ня прагні дому блізкага твайго; ня прагні жонкі блізкага твайго, ні раба ягонага, ні рабыні ягонай, ні вала ягонага, ні асла ягонага, нічога, што ў блізкага твайго» (Выхад 20:8—17).
Народ і старэйшыны сталі прасіць Майсея, каб ён стаў пасярэднікам паміж імі і Богам. Майсей пагадзіўся. «І стаяў народ спадалёк, а Майсей уступіў у змрок, дзе Бог. І сказаў Гасподзь Майсею: так скажы сынам Ізраілевым: вы бачылі, як Я зь неба казаў вам; не рабеце перад Мною багоў срэбраных, альбо багоў залатых не рабеце сабе: зрабі мне ахвярнік зь зямлі і прынясі на ім цэласпаленьні твае і мірныя ахвяры твае, авечак тваіх і валоў тваіх; на кожным месцы, дзе Я ўчыню памяць імя Майго, Я прыйду да цябе і дабраслаўлю цябе…» (Выхад 20:21—24).
Майсей на гары Сінай. Анкер Элі Пэтэрсан (1959). Марка пошты Фарэраў, прысьвечаная паэту Янусу Джурхуусу (1881—1948), выдадзеная ў 2004 годзе
На наступны дзень была прынесена ахвяра і народ пакляўся выконваць усе Запаведзі Бога, перададзеныя Майсею.
Скрыжалі Запавету
Ізраільцяне раскінулі свае палаткі ля гары Сінай, а Майсей зноў падняўся на гару і прабыў там сорак сутак. «і слава Гасподняя асяніла гару Сінай; і пакрывала яе воблака шэсьць дзён, а ў сёмы дзень Гасподзь усклікнуў Майсею зь сярэдзіны воблака. А выгляд славы Гасподняй на вяршыні гары быў перад вачыма сыноў Ізраілевых, як агонь паглынальны» (Выхад 24:16,17).
У Танзаніі да 100-годзьдзя кіно быў апублікаваны блёк, які паказвае амэрыканскага акцёра Тэадора Робертса ў вобразе Майсея ў фільме «Дзесяць Запаведзяў», які дэманстраваўся ў 1923 годзе. Майсей бачыць, як Бог піша Запаведзі на каменных плітах.
Дзесяць запаведзяў. Кадр з фільму. Блёк пошты Танзаніі, выдадзены ў 1995 годзе
Каменные Скрыжалі з тэкстам Дзесяці Запаведзяў зьмешчаныя на марцы блёку пошты Малі, прысьвечанаму 100-годзьдзю кіно. Тэкст на скрыжалях напісаны мовай старакананейскай, якая ўжывалася ў часы Майсея. На марцы Чарльтон Хестон ў ролі Майсея ў фільме Сесіля Б. Дэ-Міля «Дзесяць Запаведзяў» (1956), які зьяўляецца адным з самых касавым фільмаў у сьвеце. На полі блёку сцэна пераходу праз Чырвонае мора.
Чарльтон Хестон ў ролі Майсея. Фільм Сесіля Б. Дэ-Міля «Дзесяць запаведзяў» (1956). Блёк пошты Малі, выдадзены ў 1994 годзе
Майсей доўга не вяртаўся і многія зь ізраільцян вырашылі, што ён загінуў і ня вернецца. Майсей у гэты час атрымліваў ад Бога скрыжалі Запавету.
Майсей атрымлівае Скрыжалі. Блёк пошты Ангільлі, выдадзены ў 1983 годзе
«Калі народ убачыў, што Майсей доўга ня сыходзіць з гары, дык сабраўся да Аарона і сказаў яму: устань і зрабі нам бога, які ішоў бы перад намі; бо з гэтым чалавекам, з Майсеем, які вывеў нас зь зямлі Егіпецкай, ня ведаем, што зрабілася. І сказаў ім Аарон: здымеце залатыя завушніцы, якія ў вушах у вашых жонак, вашых сыноў і вашых дочак, і прынясеце мне. І ўвесь народ зьняў залатыя завушніцы з вушэй сваіх і прынесьлі Аарону. Ён узяў іх з рук іхніх, і зрабіў зь іх літае цяля, і абрабіў яго разцом. І сказалі яны: вось бог твой, Ізраіле, які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай!» (Выхад 32:1—4). І народ стаў пакланяцца залатому цяльцу.
Майсей атрымлівае Скрыжалі (1966). Марк Шагал (1887—1985). Фрагмэнт. Музэй Шагала ў Ніцы. Марка пошты Грэнады, выдадзеная ў 1986 годзе
Майсей, апрануты ў белае і з праменямі сьвятла, якія струменяць з галавы (асаблівы знак, згаданы ў Бібліі толькі пасьля яго сустрэчы з Богам на гары Сінай), прымае Скрыжалі Запавету. Зьлева ад Майсея адна частка габрэяў чакае Майсея, а іншая адвярнулася ад яго і пакланяецца залатому цяляці. Справа цар Давід з сямісьвечнікам. Тады Бог сказаў Майсею: «Пасьпяшайся сысьці, бо разбэсьціўся народ твой, які ты вывеў зь зямлі Егіпецкай; хутка ўхіліліся яны ад шляху, які Я наказаў ім: зрабілі сабе літае цяля і пакланіліся яму, і прынесьлі яму ахвяры і сказалі: вось бог твой, Ізраіле, які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай!» (Выхад 32:7,8).
Бог сказаў Майсею, што гатоў зьнішчыць няверны народ і запачаткаваць новы. Але Майсей стаў прасіць Бога: «…хай не ўспалымняецца, Госпадзе, гнеў Твой на народ Твой, які Ты вывеў зь зямлі Егіпецкай сілаю вялікаю і рукою моцнаю, каб Егіпцяне не казалі: на пагібель Ён вывеў іх, каб забіць іх у горах і вынішчыць іх з улоньня зямлі; адхілі палымяны гнеў Твой і адмяні зьнішчэньне народу Твайго…» (Выхад 32:11,12). Бог пачуў просьбу.
Майсей атрымлівае Скрыжалі Закона на гары Сінай. Гравюра Лукаса Кранаха Старэйшага (1472—1553). Марка пошты Германіі, выпушчаная ў 1979 годзе.
Тэкст на марцы: «450 гадоў Катэхізісу Марціна Лютэра».
Майсей сышоў з гары. «Калі ж ён наблізіўся да табара і ўбачыў цяля і скокі, тады ён запаліўся гневам і кінуў з рук сваіх скрыжалі і разьбіў іх пад гарою; і ўзяў цяля, якое яны зрабілі, і спаліў яго ў агні, і сьцёр на пыл, і рассыпаў па вадзе, і даў яе піць сынам Ізраілевым» (Выхад 32:19,20).
Майсей, разбіваюць скрыжалі Запавету (1659 г.). Рэмбрандт (1606—1669). Берлінская карцінная галерэя. Марка пошты Нікарагуа, выдадзеная ў 1971 годзе
Чаму Майсей разьбіў Скрыжалі? Майсей вырашыў, што трэба працягваць навучаць людзей, рабіць «моцнымі», гэта значыць людзьмі сьвядомымі, здольнымі несьці веру ў адзінага Бога далей, сьцьвярджаючы яе сваімі справамі і ў сваіх словах. Майсей зразумеў, што калі людзям з такім нізкім узроўнем сьвядомасьці цяпер даць Закон, калі яны яшчэ не натанцаваліся перад ідалам, то яны адразу пачнуць і вакол Скрыжаляў вытанцоўваць гэтак жа, як нядаўна яшчэ вытанцоўвалі вакол цяляці.
Бог загадаў Майсею зрабіць дзьве каменныя Скрыжалі замест разьбітых і прадыктаваў тыя словы, якія Майсей павінен быў на іх запісаць.
Майсей атрымлівае Закон на гары Сінай. Марка Ізраіля, выдадзеная ў 1983 годзе
На прывесцы маркі выпісаны словы: «…і дзьве скрыжалі адкрыцьця былі ў руцэ ў Майсея…» (Выхад 34:29)».
Ілюстрацыяй да цэлага апавяданьня можа быць фрэска Казіма Расьселі. У цэнтры зьверху намаляваны Майсей, які атрымлівае Скрыжалі Запавету ад Бога, Які зьявіўся ў яскравым воблаку і акружаны анёламі. Побач з Майсеем сьпіць Ісус Навін. На пярэднім пляне зьлева Майсей прыносіць Скрыжалі ў лягер габрэяў. У цэнтры на заднім пляне намаляваны алтар з залатым цялём, некаторыя з габрэяў пакланяюцца яму (яны паказаны са сьпіны, што звычайна для адмоўных пэрсанажаў, як, напрыклад, Іуда Іскарыёт у «тайнай вячэры»). На пярэднім пляне Майсей, прыйшоўшы ў лютасьць, разьбівае Скрыжалі. На заднім пляне справа Майсей на чале лявітаў карае ідалапаклоньнікаў. Будучы пераемнік Майсея, Ісус Навін, намаляваны побач у сіне – жоўтай вопратцы. Левы бок фрэскі адлюстроўвае эпізод атрыманьня і ўручэньня біблейскаму народу другіх Скрыжаляў, якія сталі аб'ектам сьвяшчэннага пакланеньня спачатку ў Скініі, а затым у храме ў Ерусаліме. З галавы Майсея струменіць зьзяньне, якое зьявілася пасьля атрыманьня другіх Скрыжаляў.
Скрыжалі закона з залатым Цялём (на гары Сінай), Казіма Расселі (1481—82) з памочнікамі. Фрэска, Сікстынская капэла, Ватыкан. Марка Ватыкану, выдадзеная ў 2000 годзе.
На фрызе фрэскі надпіс: «PROMULGATIO * LEGIS * SCRIPTE * PER * MOISEM» (абнародаваньне Майсеем Закона).
Дзесяць Запаведзяў
Не гледзячы на тое, што Дзесяць Запаведзяў зьяўляюцца асновай Юдэйскай і Заходняй маралі, большасьць людзей ня могуць пералічыць іх усе. Таму пералічым іх усе, маючы на ўвазе, што пералік Дзесяці Запаведзяў у габрэйскай, праваслаўнай і пратэстанцкай, каталіцкай і лютэранскай традыцыі некалькі адрозьніваецца.
«Я Гасподзь, Бог твой, Які вывеў цябе зь зямлі Егіпецкай, з дома рабства.
Не рабі сабе куміра.
Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна, бо Гасподзь не пакіне без пакараньня таго, хто вымаўляе імя Яго марна.
Але памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго;
Шануй бацьку твайго і маці тваю.
Не забівай.
Ня чыні пералюбу.
Ня крадзь.
Не кажы ілжывага сьведчаньня на блізкага твайго.
Ня прагні дому блізкага твайго; ня прагні жонкі блізкага твайго, ні раба ягонага, ні рабыні ягонай, ні вала ягонага, ні асла ягонага, нічога, што ў блізкага твайго» (Выхад 20:2—17).
Дзесяць Запаведзяў. Юльян Васаргелій (Gyula László Vásárhelyi) (1929—2013). Марачны ліст пошты Лесота, выдадзены ў 1984 годзе
Юдэйскія знаўцы Торы выказваюць думку, што дзьве з Дзесяці Запаведзяў перакладзены няправільна. Шостая Запаведзь на іўрыце складаецца з двух слоў: Lo tirtzakh. Але правільны пераклад на іх думку: «Не рабі зьверскага забойства». Бо «калі хто прыйшоў цябе забіць, забей яго першы» (Санхедрын, 72а). Трэцюю Запаведзь яны перакладаюць наступным чынам; «Не выкарыстоўвай Бога дзеля выпраўданьня сваіх асабістых матываў».
Дзесяць Запаведзяў – фундамэнт жыцьця чалавека і чалавецтва. «Я, Гасподзь, Бог твой».
Дзесяць Запаведзяў, або загадаў, якія Бог даў свайму народу, дакладна паказваюць, што павінен рабіць чалавек і чаго пазьбягаць дзеля любові да Бога і блізкіх. Але яны паказваюць дарогу жыцьця ня толькі ізраільцянам, а ўсяму чалавецтву.
Гэтыя Запаведзі катэгарычныя, іх захаваньне не зьвязана зь якім-небудзь месцам, дзяржавай, крымінальным правам, бо не пазначана пакараньне за іх парушэньне. Мяркуецца Боская кара за грэбаваньне імі. Запаведзі канкрэтныя: зварот не да ўсёй супольнасьці, а да кожнага канкрэтнага чалавека, як прадстаўніка гэтай супольнасьці. Жыцьцё на Зямлі адбываецца пад непасрэдным іх уплывам.
Запаведзі былі напісаныя на дзьвюх Скрыжалях, хутчэй за ўсё гэта мела пэўнае значэньне. Яны падзяляюцца на дзьве часткі: першая кажа пра стаўленьне чалавека да Бога – на адной Скрыжалі, другая – пра стаўленьне чалавека да чалавека – на другой Скрыжалі.
На старонках Старога Запавету ёсьць многа прыкладаў, калі Запаведзі не выконваліся. І было пакараньне. Чытаем іх як папярэджаньне ад падобных учынкаў.
На марках пошты Тога, выдадзеных у 1982 годзе, Дзесяць Запаведзяў ілюстраваныя падзеямі з Старога Запавету.
На першай марцы ілюструецца першая Запаведзь: «хай ня будзе ў цябе іншых багоў перад абліччам Маім» (Выхад 20:3). На малюнку бачым Майсея, які здымае сандалі перад кустом, які гарыць, але не згарае. Майсей задаў прыклад абсалютнай веры адзінаму Богу і прыклаў вялікія намаганьні каб яго народ пераймаў гэты прыклад.
Дзесяць Запаведзяў. Маркі пошты Тога, выдадзеныя у 1982 годзе
Другая марка адсылае да другой Запаведзі: «Не вымаўляй імя Госпада, Бога твайго, марна» (Выхад 20:7). Ілюстрацыяй зьяўляецца эпізод з Кнігі Судзьдзяў (11:30,31).
«І даў Ефтай абяцаньне Госпаду і сказаў: калі ты аддасі Аманіцян у рукі мае, дык, як вярнуся зь мірам ад Аманіцянаў, што выйдзе з варотаў дома насустрач мне, будзе Госпаду, і прынясу гэта на цэласпаленьне». Калі ж пасьля перамогі Ефтай вярнуўся, то з варот дому выйшла яму насустрач дачка. Так неабдуманае абяцаньне Богу абярнулася Ефтаю страшнай трагедыяй.
Трэцяя марка ілюструе Запаведзь «Але памятай дзень суботні, каб сьвяціць яго…» (Выхад 20:8). Ілюстрацыя ўзятая не з Бібліі. Намаляваны Сьвяты дамініканін Ферэра, вялікі прапаведнік з Вероны.
На чацьвёртай марцы намаляваны Ной, які ап'янеў ад віна, і двух яго сыноў Сіма і Хама. Хам насьмяяўся над бацькам і быў пакараны. Ілюструецца тут Запаведзь: «Шануй бацьку твайго і маці тваю» (Выхад 20:12).
На пятай марцы пешае зьверскае братазабойства: Каін забівае Авеля. Пятая Запаведзь кажа: «Не забівай» (Выхад 20:13).
Шостая марка ілюструе Запаведзь «Ня чыні пералюбу» (Выхад 20:14). Ілюстрацыяй служыць выпадак з Язэпам, ілжыва абвінавачаным жонкай Паціфара, калі ён адмовіў яе заляцаньням.
«Ня крадзь» (Выхад 20:15) тэма сёмай маркі. Ілюстрацыяй служыць ня выпадак матэрыяльнай кражы, але крадзеж Якавам бацькоўскага дабраславеньня ў старэйшага брата Ісава.
У апокрыфе «Данііл» ёсьць апавяданьне пра Зузану і двух старцаў. У той час як Зузана аголеная купалася ў сваім садзе, за ёй падглядвалі два старцы – паважаныя старэйшыны, якія габрэямі былі абраныя судзьдзямі. Яны, пагражаючы абвінаваціць яе ў блудзе, спрабавалі дамагчыся ад яе сукупленьня. Зузана адмовілася задаволіць жаданьне старэйшын і была імі ілжыва абвінавачаная і прысуджаная за гэта да сьмерці. Але ў апошнюю хвіліну, дзякуючы прароку Даніілу, які дапытаў старцаў паасобна, была выратавана. Ілжэсьведкі былі абвінавачаныя ў хлусьні і пакараныя. Малюнак на гэтую тэму стаў ілюстрацыяй Запаведзі «Не кажы ілжывага сьведчаньня на блізкага твайго» (Выхад 20:16) на восьмай марцы.
«Ня прагні жонкі блізкага твайго» (Выхад 20:17) патрабуе дзявятая Запаведзь. Малюнак на марцы апавядае пра гісторыю граху Давіда, калі ўбачыў ён Вірсавію.
Дзесяць Запаведзяў. Маркі пошты Тога, выдадзеныя у 1982 годзе
Дзесятая Запаведзь «Ня прагні нічога, што ў блізкага твайго» (Выхад 20:17). На малюнку цар Ахаў намагаецца забраць вінаграднік Навутэя.
Дзесяць Запаведзяў Божых сталі канстытуцыяй жыцьця Біблейскага Ізраіля, а затым усяго чалавецтва. Увесь зьмест Дэкалёгу скіраваны да Запаведзі любові. Запаведзь любові да бліжняга – «Любі блізкага твайго, як самога сябе» (Лявіт 19:18), выдрукаваная на каменнай пліце, паказана на марцы пошты Ізраілю.
«Любі блізкага твайго, як самога сябе» (Лявіт 19:18). Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1958 годзе
На прывесцы маркі Запаведзь любові запісана на пяці мовах: францускай, ангельскай, гішпанскай і расейскай, вэртыкальна справа – кітайскай. Гэта пяць афіцыяльных моваў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. Марка выдадзена з нагоды гадавіны абвяшчэньня ААН Хартыі Правоў Чалавека. Біблейская Запаведзь любові да бліжняга зьяўляецца яе фундамэнтам.
Пачатак Божай службы
На гары Майсей атрымаў ад Бога Законы, па якім павінен быў жыць Абраны народ, і загад зрабіць Скінію – рухомы храм, як месца для малітваў і ахвярапрынашэньня, і «Зрабеце каўчэг з дрэва сітым» (Выхад 25:8—10). Бог хацеў, каб яго народ аказваў Яму асаблівую павагу, робячы ахвяраваньні і чытаючы малітвы. Ізраільцяне павінны былі збудаваць пераносны санктуарыюм, названы Скініяй або Намётам Спатканьня, і яго абсталяваньне, неабходнае для вядзеньня службы. Каўчэг Запавету і Скінія разам складаюць свайго роду паходную Сьвятыню, неабходную ў падарожжы па пустыні.
У Каўчэгу ляжалі прынесеныя Майсеем скрыжалі са словамі Бога. Скінія была зробленая разборнай, а Каўчэг пераносным. Калі воблака вакол Cкініі зьнікала, то пара было рухацца ў шлях. Людзі разьбіралі і ўкладвалі палотнішчы Скініі, устаўлялі доўгія жэрдкі ў залатыя кольцы, прымацаваныя да кутоў Каўчэга Запавету, і несьлі яго на плячах.
Скінія называецца ў Бібліі таксама «Скініяй адкрыцьця» і «Скініяй сходу», так як народ зьбіраўся вакол яе для набажэнства.
У сэрыі з чатырох марак пошты Ізраіля зьмешчаны відарысы найважнейшага рыштунку для Скініі. Дакладныя ўказаньні, які выгляд яны павінны былі мець знаходзяцца ў Кнізе Выхад (25 – 31).
На першай марцы бачым Каўчэг Запавету, зроблены з дрэва акацыі, пакрыты золатам як унутры, так і звонку. Вечка каўчэга з двума херувімамі была цалкам з чыстага золата, вылепленага з суцэльнага кавалка. «І будуць херувімы з паднятымі ўгору крыламі, пакрываючы сваімі крыламі вечка, а тварамі сваімі будуць адзін да аднаго» (Выхад 25:20. У Каўчэгу захоўваліся Скрыжалі Запавету, дадзеныя Богам Майсею. На прывесцы маркі цытата: «Зрабеце каўчэг з дрэва сітым» (Выхад 25:10).
Внимание! Это не конец книги.
Если начало книги вам понравилось, то полную версию можно приобрести у нашего партнёра - распространителя легального контента. Поддержите автора!Правообладателям!
Данное произведение размещено по согласованию с ООО "ЛитРес" (20% исходного текста). Если размещение книги нарушает чьи-либо права, то сообщите об этом.Читателям!
Оплатили, но не знаете что делать дальше?