Текст книги "Вялікае княства Літоўскае і беларускі нацыянальны міф"
Автор книги: Яўген Аснарэўскі
Жанр: История, Наука и Образование
Возрастные ограничения: +16
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 5 (всего у книги 5 страниц)
Эпілог пасля эпілогу, або яшчэ адно пытанне
І апошняе ў спісе, але дакладна не па значэнні, пытанне.
Дык які ён – нацыянальны міф беларусаў?
Карані дзяржаўнасці продкаў беларусаў ляжаць у Полацкім княстве і іншых княствах Старажытнай Русі на тэрыторыі будучай Беларусі, якія сталі адной з асноў новай дзяржавы, Вялікага княства Літоўскага. Менавіта ў ВКЛ, на думку большасці даследчыкаў, завяршыўся этнагенез беларускага народа, хаця варта адзначыць, што спецыялісты па-рознаму глядзяць на саму канцэпцыю этнагенезу ўвогуле, і на этнагенез беларусаў у прыватнасці. Для грамадзян сучаснай Беларусі, на думку аўтара, важней іх правы на спадчыну ВКЛ, якія абумоўлены палітычнай суб'ектнасцю і культурнай дамінацыяй іх продкаў, якія тут называюцца інцэптабеларусамі, у Вялікім княстве Літоўскім.
У першай палове ХХ стагоддзя беларуская інтэлігенцыя паспрабавала стварыць першую дзяржаву, дзе беларусы, пад цяперашняй назвай, выступалі тытульнай нацыяй – Беларускую Народную Рэспубліку. Адлічваць беларускую дзяржаўнасць ад гэтага перыяду будзе, аднак, памылковым, бо не назва вызначае народ, таксама як зубр не стане хамячком ад таго, што яго будуць так называць.
Гэтая пацешная, дзіцячая, аналогія тым не менш дакладна паказвае недарэчнасць сумненняў у даўняй дзяржаўнасці беларускага народа, бо калі продкі сучасных беларусаў стваралі незалежнае Полацкае княства і незалежнае ВКЛ, то чаму іх нашчадкі павінны адмовіцца адлічваць сваю дзяржаўнасць менавіта ад тых старажытных краін?
Але вернемся да БНР. Па розных прычынах праект не быў жыццяздольным, тым не менш жаданне беларускай інтэлігенцыі заснаваць сваю дзяржаву мела сур'ёзныя наступствы. Менавіта дзякуючы намаганням беларускіх па паходжанні палітычных дзеячаў была ўтворана БССР – адна з фармальна незалежных краін заснавальніцаў СССР.
У вынiку распаду Саюза, была створана Рэспубліка Беларусь.
Сучасныя беларусы – нашчадкі старажытных палачан і гараднян, русінаў і літвінаў ВКЛ, але і бліжэйшых продкаў – савецкіх грамадзян БССР.
Героі беларускага народа не толькі Усяслаў Чарадзей і Вітаўт, але і дзеячы савецкай эпохі, такія як Янка Купала і Васіль Быкаў.
Варта закрануць тут і пытанне беларускай мовы – найважнейшай прыкметы народа. Гістарычны шлях беларусаў прывёў іх да фактычнага пераходу на рускую мову. Гэта факт, які няма сэнсу адмаўляць. Аўтар паслядоўна выступае супраць агрэсіўнага навязвання беларускай мовы, таму што грамадзяне Беларусі, відавочна, будуць супраціўляцца такім спробам. Замест гэтага неабходна асцярожнае выхаванне такога стаўлення да беларускай мовы, якое можна назваць разуменнем сакральнага элемента нацыянальнай парадыгмы. Гэтую ідэю можна проста выказаць наступнай устаноўкай-лейтматывам: «У сілы розных, абумоўленых аб'ектыўным ходам гістарычнага працэсу, прычын беларусы не гавораць на сваёй роднай мове, аднак нават калі вы аддаеце перавагу рускай, вам варта разумець, што беларуская мова – гэта родная мова вашых продкаў, з якой яны жылі і паміралі, абаранялі родную зямлю і радаваліся нараджэнню дзяцей. Таму беларуская мова заслугоўвае асаблівай павагі сучасных беларусаў, нават калі вы на ёй не размаўляеце».
І напрыканцы яшчэ тры сказа, каб рэзюмаваць галоўныя пасылы гэтай кнігі.
Усе праявы дзяржаўнасці беларусаў, ад Полацкага княства да РБ, могуць быць разгледжаны ў комплексе і аб'яднаны ў рамках сучаснага нацыянальнага беларускага міфа без якіх-небудзь ілжывых супярэчнасцей. Для гэтага дастаткова толькі спакойна, і пры гэтым з дапамогай «аналітычнай оптыкі», паглядзець на гістарычны шлях беларусаў, паглядзець без жадання штучна ўціснуць самабытны народ у рамкі нацыянальнай парадыгмы кагосьці з яго суседзяў. Гэты шлях беларусаў пачаўся ў даўнія гады, ён працягваецца ў новым тысячагоддзі, і, нягледзячы на грозныя выклікі эпохі, вядзе мільёны людзей у будучыню, i ў ёй будуць жыць далёкія нашчадкі русінаў і літвінаў Вялікага княства Літоўскага, якое заняло асаблівае месца ў нацыянальнай міфалогіі беларускага народа.
Некаторыя крыніцы
Ермаловіч М. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае (2000)
Краўцэвіч А. Стварэнне Вялікага Княства Літоўскага. – Мн.: Беларуская навука, 1998
Урбан П. Пра нацыянальны характар Вялікага Княства Літоўскага i гістарычны тэрмін Літва. 1964
Шаланда А. (рэд). Герольд Litherland. N1—2, 2003
Snyder, Т. The Reconstruction of Nations: Poland, Ukraine, Lithuania, Belarus, 1569—1999. Yale University Press, 2003
Баранаускас Т. Новогрудок в XIII веке история и миф. Интернет ресурс Academia.edu
Длугош Я. Грюнвальдская битва. Москва, 1962
Дубонис А. Две модели литовской экспансии на Руси (XIII – начало XIV века). Овладение Полоцком и Новогрудком. Журнал «Исторический вестник», том 7, 2014
Журавский А. Деловая письменность в системе старобелорусского литературного языка. Восточнославянское и общее языкознание. – М., 1978
Михеева И. В. Тяпинский и Л. Сапега: белорусский язык как фактор государственной независимости и национальной самоидентичности
Пашуто В. Образование Литовского государства. М., 1959.
Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года (вытрымкі з выдання: Статут Вялікага княства Літоўскага 1588: Тэксты. Давед. Камент. -Мн.: БелСЭ.– 1989
Lithuanian Historical Studies. Volume 8 (2003): Issue 1 (Nov 2003)
The Old Rus Kievan and Galician-Volhynian Chronicles: The Ostrozkyj (Xlebnikov) and Сetvertynskyj (Pogodin) Codices (Harvard Library of Early Ukrainian Literature. Vol. VIII). Harvard University Press, 1990
Наука и инновации. Тайна происхождения белорусов. N9, 2011
Новгородская первая летопись старшего и младшего изводов (далее – НПЛ). М. – Л., 1950
Хроника Ливонии. Введ., пер. и коммент. С. А. Аннинского; Предисл. В. А. Быстрянского. – М.; Л.: Издательство Академии наук СССР, 1938
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.