Электронная библиотека » Лявон Карповіч » » онлайн чтение - страница 5


  • Текст добавлен: 29 сентября 2023, 12:40


Автор книги: Лявон Карповіч


Жанр: Хобби и Ремесла, Дом и Семья


Возрастные ограничения: +12

сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 5 (всего у книги 16 страниц) [доступный отрывок для чтения: 5 страниц]

Шрифт:
- 100% +
Ягайла

«…ён дасягнуў трох вялікіх дароў, якія яшчэ ні адзін з сьмяротных не меў разам: хрышчэньне, шлюб і каралеўскае памазаньне». Старажытны Кракаўскі летапіс


У 1374 каралём Польшчы стала дзесяцігадовая дзяўчынка Ядвіга – дачка Вэнгерскага і Польскага караля Людовіка I Анжуйскага і Лізаветы Басьнійскай. Ядвіга афіцыйна тытулявалася КАРАЛЁМ Польшчы, бо законы краіны забаранялі кіраваць краінай каралеве.

Пад уплывам унутраных і зьнешніх (сталай пагрозы з боку Тэўтонскага Ордэну і Маскоўскага княства) Кракаўскі двор і Ягайла палічылі найлепшым выхадам заключыць Літоўска-Польскі саюз.


Кароль Польшчы Ядвіга (1906). Мэнціна Кжэш (1860—1934). Музэй Варшаўскай Архіэпіскапіі. Паштовая картка, выдадзеная поштай Польшчы ў 2004


Найбольшае супадзеньне агульных інтарэсаў Літвы і Польшчы прывяло да падпісаньня Крэўскага дагавору (1385). Гэтым Дагаворам Ягайла, сярод іншых абавязацельстваў, абяцаў прыняць каталіцтва і ахрысьціць Літву.

Крэўская Ўнія азначала ўзаемавыгадны хаўрус дзьвюх самастойных дзяржаваў. Ён значна павялічваў іх вайсковую магутнасьць (найперш у барацьбе з Тэўтонскім ордэнам), спрыяў пашырэньню эканамічных і культурных сувязяў паміж нашым гаспадарствам і Польшчай, а таксама іншымі эўрапейскімі краінамі.

Ягайла прыбыў у Кракаў, дзе 15 лютага 1386 года прыняў хрышчэньне і прыняў імя Уладзіслаў, а 18 лютага заключыў у Вавэльскім саборы шлюб з Ядвігай і быў каранаваны Каралём Польшчы. Ядвізе на момант вясельля было трынаццаць гадоў, а Ягайлу каля 30.

Паданьне гаворыць, што Ядвіга, закаханая ў другога, не згаджалася на прымусовы шлюб з Ягайлам. Нясчасная Ядвіга звярнулася ў малітве па параду да Хрыста і нібыта пачула голас: «Ратуй Літву!». Каралева прымірылася са сваім лёсам дзеля звароту Літвы на хрысьціянскую веру.


Ядвіга (1374—99), Сьвятая, Кароль Польскі (1384—86). Уладзіслаў ІІ Ягайла (1351—1434) Вялікі Князь Літоўскі (1377—92), Кароль Польскі (1386—1434). Шэраг каралёй і князёў польскіх (1890—92). Ян Матэйка (1838—93). Маркі пошты Польшчы, выдадзеныя ў 1996


Хрысьціянізацыя Літвы адбылася ў 1387 па ініцыятыве Караля Польскага і Вялікага Князя Літоўскага Уладзіслава II Ягайлы і яго стрыечнага брата Вітаўта.


Ягайла і Вітаўт хрысьцяць Літву. Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932


Гэта азначала афіцыйнае прыняцьце хрысьціянства Літвой, апошняй паганскай краінай Эўропы. У лютым-сакавіку 1387 у Вільні была ахрышчана літоўская шляхта, потым мяшчане і іншыя жыхары горада.


600-годзьдзе хрышчэньня Літвы (1387—1987). Ядвіга з Гербам Польшчы і Ягайла з Гербам Літвы. Маркі пошты Салідарнасьці, выдадзеныя ў 1987


У 1387 у Крэве на ўзвышшы каля замка быў узведзены касьцёл пад тытулам Сьвятога Яна Хрысьціцеля. Заснавальнікам парафіі і фундатарам касьцёла быў сам Кароль Уладзіслаў Ягайла. 7 кастрычніка 1936 на тым самым узвышшы замест страчанага быў пабудаваны касьцёл Перамяненьня Пана і Маці Божай Міласэрнай (Ласкавай). У 1961 касьцёл быў зачынены і зьнішчаны. Адрадзіўся ў 1997 як мураваны пад тытулам Перамяненьня Пана.


Крэва. Касьцёл Перамяненьня Пана і Маці Божай Міласэрнай. Паштоўка, выдадзеная ў 1936


Каралева Ядвіга ўсе свае каштоўнасьці ахвяравала на аднаўленьне Кракаўскай Акадэміі.


Ягайла, Ядвіга і рэктар Універсытэту Кракаўскага. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 1938


Рэктар Кракаўскага ўніверсытэту трымае ў руках Акт дару і шкатулку з каштоўнасьцямі. Ля ног Ягайлы і Ядвігі крыжацкі шлем і два легендарныя мячы з будучай Грунвальдзкай Бітвы.

Кракаўскі ўніверсітэт засноўваўся двойчы – спачатку паводле волі Караля Казіміра Вялікага ва Ўказе ад 12 траўня 1364, а затым рашэньнем Караля Уладзіслава II Ягайлы, які выконваў волю Каралевы Ядвігі, што і адбылося праз год Пасьля яе сьмерці 26 ліпеня 1400.


Заснаваньне галоўнай школы пераездам у Кракаў (1888—1889 (?). Ян Матэйка (1838—1893). Нацыянальны музэй у Варшаве. На карціне радам зь Ядвігай Казімір Вялікі і Уладзіслаў Ягайла. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 1997


За 4 дні пасьля сьмерці каралеўская дачкі Альжбеты Баніфацыі 17 ліпеня 1399 у Кракаве ва ўзросьце 25 гадоў закончылася жыцьцё незвычайнай Каралевы. Пахавана ў Вавельскай катэдры. 8 чэрвеня 1997 Папа Рымскі Ян Павал II абвясьціў Каралеву Ядвігу Сьвятой.

У 1387 годзе сталіца Вялікага Княства Літоўскага Вільня першай сярод гарадоў ВКЛ атрымала Магдэбурскае права – права на самакіраваньне. А з падарожжа Ягайлы ў Кракаў пачалася незвычайная кар'ера шляху, які злучыў сталіцы Каралеўства Польскага Кракаў і Вялікага Княства Літоўскага Вільню і атрымаў назву Ягелёнскі шлях.


Шлях Ягелёнскі. Паштовая картка, выдадзеная поштай Польшчы ў 2010 і марка пошты Летувы, выдадзеная з нагоды ўсталяваньня сталага паштовага тракту Вільня-Кракаў у 1998


Першая Пагоня на грашах у нас была на Ягайлавых манэтах з 1387. З Пагоняй былі пенязь і грош, шэлег і талер.


Дэнарый (пенязь) ВКЛ Ягайлы, 1388—1390. Манэтны двор Вільні. Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 2015


P.S.

У 1347—1350 у Эўропе адбылася страшная эпідэмія чумы. Яна атрымала назву «Чорная сьмерць». Караблі, якія прыйшлі з Усходу ў порт Месіна на Сыцыліі, завезьлі ў трумах чорных пацукоў-разносчыкаў чумы. Зараза імгненна разьнеслася па ўсёй Заходняй Эўропе. Адны людзі паміралі ў доўгіх пакутах, іншыя раптоўна. Асабліва лютавала эпідэмія ў гарадах. Часам ужо няма каму было хаваць мерцьвякоў. Прыкладна за тры гады гэтага нечуванага бедзтва насельніцтва Эўропы зьменшылася прыкладна на траціну. Але ў некаторых абласьцях вымірала і да трох чвэрцяў жыхароў. Людзі ў жаху беглі з зачумленых гарадоў – і… разносілі з сабой сьмяротную інфэкцыю. «Чорная сьмерць» забрала каля 24 мільёнаў чалавек.


Чорная сьмерць спусташае Эўропу, 1348. Марка пошты Грэнады, выдадзеная ў 2000. Лекар падчас чумы. Марка пошты Невісу, выдадзеная ў 2000


Сьцьвярджаецца, што лекары, якія лячылі чуму, насілі ахоўную адзежу, якая складалася з паліто з паліраванай тканіны, муштука ў форме дзюбы, звычайна напоўненага травой, саломай і спэцыямі, і маскі са шкляной часткай для вачэй, каб абараніць сябе ад хваробы.

Не знаходзячы прычыны эпідэміі, у распаўсюдзе чумы абвінавацілі габрэяў. Пачаліся пагромы. Аж да Катастрофы «Чорная сьмерць» лічылася адной з самых трагічных старонак у гісторыі габрэяў Эўропы.

У той жа час у 14 стагодзьдзі пачынаецца эпоха станаўленьня культуры Новага часу – «Адраджэньне» (па-француску «Reneissance» – «Рэнэсанс»). Па свайму зьместу ў культуру прыйшоў гуманізм (чалавечны), заснаваны на прызнаньні вышэйшай каштоўнасьці чалавека. Традыцыйна да пачынальнікаў культуры Рэнэсансу адносяць італьянскіх пісьменьнікаў Дантэ, Петрарку і Бакачыо і мастака Джота.


«Боская камэдыя» Дантэ Аліг’еры. Канвэрт пошты Італіі, выдадзены ў 1965


Дантэ Аліг'еры (1265—1321) – паэт і палітычны дзеяч, стварыў філязофска – мастацкую энцыкляпэдыю сярэдневякоўя – грандыёзную паэму ў трох частках («Пекла», «Чысьцец» і «Рай») і 100 песьнях – «Камэдыю», якую нашчадкі назвалі «Боскай».

Першым чалавекам Адраджэньня можна лічыць паэта і мысьляра Франчэска Петрарку (1304—1374). Петрарку праславіла «Кніга песень» – вершы, у якіх апяваў яго каханую Лауру.

Петрарка, падобна антычным паэтам, быў увенчаны ляўровым вянком на рымскім Капітоліі. Антычнасьць была для Петраркі ўзорам для перайманьня. Гэтая ацэнка супярэчыла хрысьціянскай пункту гледжаньня і ўсё жыцьцё паэт разьдзіраўся сумневамі, спрабуючы прымірыць Цыцэрона і Хрыста.


Петрарка і Лаура. Картмаксімум пошты Італіі, выдадзены ў 1974


З Джота пачынаецца сучасны эўрапейскі жывапіс. Да яго былі іконы. Пасьля яго зусім новае мастацтва, якое праіснавала аж да імпрэсіянізму канца 19 стагодзьдзя. На мяжы 13 і 14 стагоддзяў гэта было падобна цуду.


Расьпяцьце (1330). Джота. Картмаксімум пошты Малаві, выдадзены ў 1978


На ўвесь сьвет вядома дэль Арэна або капэла Скравеньі («шкатулка Джота») – пад такімі назвамі ўвайшла яна ў гісторыю сьветавога мастацтва, а ўпрыгожваюць яе вялікія тварэньні італьянскага геніяльнага майстра – Джота ды Бандоне – маштабны цыкль з 39 фрэсак, выкананых у 1305. У капэлу Скровеньі, якую расьпісаў Джота, сталі хадзіць натоўпы людзей. Яны не маглі паверыць сваім вачам.

Творамі Джота натхняліся Леанарда Да Вінчы, Рафаэль Санці, Мікеланджэла Буанароці.


Фрэскі Джота ў капэлі Скравеньі ў Падуі: Хрышчэньне Ісуса, Вясельле ў Кане, Уваскрашэньне Лазара, Уваход у Ерусалім, Выгнаньне купцоў з храму, Тайная вячэра. Маркі пошты Сувэрэннага Мальтыйскага Ордэну, выдадзеныя ў 2019

Лета. Маладосьць. (XV стагодзьдзе)

Вітаўт Вялікі

Княжaньне Biтaўтa лiчaць yce лeтaпicцы Рocквiтaм княcтвa Лiтoўcкaгa, нaшaгa кpaю, і нaзывaюць тoй вeк зaлaтым. Мікола Гусоўскі.


Востраўскае пагадненьне

Князь Вітаўт ня мог пагадзіцца з стратай незалежнасьці ВКЛ і распачаў змаганьне. Пасьля жорсткай і ўпартай барацьбы з Ягайлам шалі вагаў схіліліся на бок Вітаўта. У 1391 ён заняў Гарадзенскі замак, а праз год увайшоў у Наваградак. 4 жніўня 1392 Кароль Польскі Уладзіслаў II, ён жа Вялікі Князь Літоўскі, Рускі і Жамойцкі Ягайла, і яго жонка Польская Каралева Ядвіга падпісалі, з аднаго боку, а з другога боку – Вітаўт Кейстутавіч, тагачасны Князь Гарадзенскі, і яго жонка Ганна, Востраўскае пагадненьне ў маёнтку Востраў (цяпер не існуе) пад Лідай. Яны дамовіліся пра спыненьне міжусобнай вайны і пра падзел улады ў ВКЛ у складзе саюзнай Польска-Літоўскай дзяржавы.

У 1398 годзе здарыўся моцны начны пажар у драўляным замку, у якім ледзь не загінуў сам Вітаўт разам з сям'ёй. Паводле паданьняў, Вітаўт разам з жонкай пасьпеў выскачыць з ахопленага агнём будынку дзякуючы прыручанай малпе. Але палац і іншыя пабудовы згарэлі ўшчэнт. Вітаўт загадаў пабудаваць новы замак мураваны. На пажарышчы паўстаў моцны каменны замак.


880 гадоў з часу заснаваньня горада Гродна (1128—2008). Канвэрт пошты Беларусі, выдадзены ў 2008


На малюнку канвэрта: дэталь гравюры Аляксандра Гваньіні XVI стагодзьдзя з замкам Вітаўта з працы «Апісаньні эўрапейскай Сарматыі»; Вялікі князь Літоўскі Вітаўт; справа Барысаглебская Калоская царква.


Блёк пошты Беларусі «Архітэктура старажытнай Беларусі», выдадзены ў 2005.


На марках: Замак Вітаўта з гравюры XVI стагодзьдзя ў Гародні; Замак у Лідзе XIV стагодзьдзя. Рэканструкцыя.

На полі блёку гравюры з Бібліі Скарыны «Цар Саламон ставіць храм Богу ў Ерусаліме» і «Навухаданосар цар Бабілёнскі здабывае Ерусалім».

Неаднаразова ў Гарадзенскім замку адбываліся перамовы, сустрэчы Вялікага Князя Вітаўта і Караля Уладзіслава II Ягайлы, так яны тут разам сьвяткавалі ў 1414 годзе Каляды і вясельле Вітаўта з Юльянай у 1416.

Атрымаўшы тытул «Вялікага Князя Літвы і Русі», Вітаўт узяўся актыўна ўмацоўваць Вялікае Княства.

Разам з вялікімі дыпляматычнымі і баявымі посьпехамі Вітаўт меў і вялікія паразы. Найбольшая зь іх – разгром войска Вітаўта ў Бітве на Ворскле ў 1399 ад татараў. Толькі князёў загінула ў гэтай бітве каля 50 (па татарскім зьвесткам 70) і амаль усё войска. Толькі праз 10 год Княства было гатова працягваць барацьбу.

Грунвальдзкая бітва

У 1409 у Берасьці Вітаўт, Ягайла і хан Джэлаладзін склалі плян бітвы з Тэўтонскім Ордэнам. Адразу пачалася нарыхтоўка і засолка ў бочках дзічыны для сілкаваньня войска.

15 жніўня 1390 у Кракаве мяшчане Берасьця атрымалі прывілей Польскага Караля Уладзіслава II Ягайлы аб наданьні гораду Магдэбурскага права. Брэст-стаў другім у ВКЛ і першым на сучаснай тэрыторыі Беларусі валадаром Магдэбурскага права. На канвэрце фрагмэнт гравюры Эрыка Дальберга «Urbs et Castellum Brestzie Litewski» – «Горад і замак Берасьце Літоўскае», памятны знак атрыманьня Брэстам Магдэбурскага права, фрагмэнт граматы на атрыманьне самакіраваньня. У сярэдзіне памятнага знака (устаноўлены 6 жніўня 2007) нібы на папірусе з пячаткай месьціцца вытрымка з самога прывілея: «Даруем на вечнасьць права гарадзкое Магдэбурскае, адхіляючы іншыя правы польскія, літоўскія і рускія і ўсе іншыя звычаі, якія былі б не ўзгоднены з правам гарадзкім магдэбурскім». А па краях знака выгравіраваныя даты атрыманьня гарадамі Вялікага Княства Магдэбурскага права, першым стаіць 1390 – год наданьня шаноўнага права Берасьцю.


625-годзьдзе атрыманьня Брэстам Магдэбурскага права. Канвэрт пошты Беларусі, выдадзены ў 2015


Паводле дамоўленасьці саюзная армія складалася з 91 харугвы (палка), зь іх 51 рыхтавала Польшча, 40 – ВКЛ. У склад войска ВКЛ разам з Літоўскімі, Рускімі і ў тым ліку Ўкраінскімі палкамі і татарскай коньніцай уваходзілі Берасьцейская, Віцебская, Ваўкавыская, Драгічынская, Лідзкая, Полацкая і інш. харугвы, а таксама Валашскія, Чэшска-Мараўскія, Вэнгерскія атрады.

Плян, распрацаваны падчас сустрэчы, быў рэалізаваны 15 ліпеня 1410 у бітве каля населеных пунктаў Грунвальд і Танэнберг на тэрыторыі Ордэну (цяпер Вармінска-Мазурскае ваяв., Польшча). Пасьля сьпяваньня ўсім войскам «Багародзіцы» першай па сыгнале баявых трубаў пайшла ў наступ лёгкая, а затым цяжкая кавалерыя Вялікага Княства.


600 гадавіна Бітвы пад Грунвальдам. Гімн Багародзіца. Паштовая картка, выдадзеная поштай Польшчы ў 2010


Надвячоркам жорсткая і бязьлітасная сеча скончылася поўным разгромам тэўтонцаў. Падзея адлюстравана на адным з самых вядомых манумэнтальных шэдэўраў – карціне польскага мастака Яна Матэйкі «Грунвальдзкая бітва».


Грунвальдзкая бітва (1878). Ян Матэйка (1838 – 1893). Уласнасьць Нацыянальнага музэю ў Варшаве. Картмаксімум, пагашаны спэцыяльным штэмпэлем пошты Польшчы на Грунвальдзкім полі ў 2010


Матэйка намаляваў момант перавагі Польска-Літоўскага войска. У цэнтры князь Вітаўт без панцыра, без шлема, у чырвонай ёпуле (дублеце) і ў княжай мітры з крыжам на галаве і ў правай руцэ трымае падняты ўверх меч. Пад ім ляжыць мёртвы контур Конрад Ліхтэнштэйн. Правей харунжы Кракаўскі Марцін з Уроцімавіц. У адной руцэ ён сьціскае харугву, другой падносіць да рота рог, рыхтуючыся трубіць Перамогу. Польскі рыцар Скунароўскі вырывае ў крыжака харугву. Зьлева два воіна нападаюць на Вялікага Магістра Ульрыка фон Юнгінгена, апранутага ў белы плашч з чорным крыжам на грудзях. Белы конь пад ім у жаху стаў на заднія капыты – яшчэ імгненьне і дзіда Лёсу, копія якога захоўваецца ў Вавельскім замку, праніжа грудзі Вялікага Магістра. Лявей на дапамогу Магістру сьпяшаецца рыцар на вараным кані ў чорнай брані і з цудоўнымі паўлінавымі пёрамі на шлеме – князь Шчэцінскі Казімір. Дарэмна! Яго самога атакуе польскі рыцар у пунсовым плашчы з дзідай наперавес – Якуб Скарбэк з Гуры. У баку ад Магістра барадаты старац – Эльблонскі комтур Вернер Зэцінген. Зьлева стаіць вятрак, вакол якога разьмешчаны Тэўтонскі лягер. Вышэй да краю карціны на кані імчыцца Завіша Чорны і з дзідай наперавес. Самы знакаміты рыцар каралеўства, які атрымаў мянушку таму, што заўсёды хадзіў у чорным. Правей у лускаватай брані з занесеным для ўдару мячом Чэшскі рыцар Ян Жыжка, які страціў тут сваё вока. Ён рыхтуецца нанесьці ўдар Генрыху фон Швельборну, комтуру Тухольскаму. А тым часам да яго самога ззаду падкрадаецца хтосьці, каб ударыць у сьпіну. У правым ніжнім куце комтура брандэнбургскага Маркварда фон Зальцбаха бяруць у палон. Татарын накінуў на яго шыю аркан і цягне да сябе. У левым верхнім куце ўжо ідзе бой на подступах да лягера Ордэну. Удалечыні ў правым верхнім куце сядзіць на кані ў срэбных дасьпехах Кароль Уладзіслаў Ягайла. Кароль у бітве не ўдзельнічаў, у адрозьненьне ад кузэна; часам парываўся рынуцца ў сутычку, але целаахоўнікі яго не пускалі…

У небе – Сьвяты Станіслаў, адзін з нябесных заступнікаў Польшчы. Укленчаны, ён просіць Бога аб дараваньні перамогі.

Грунвальдзкая бітва была адной з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Эўропы і зьяўляецца адной з найважнейшых Перамог у гісторыі Польшчы і Літвы.

Перамога пад Грунвальдам (беларускія летапісы называюць гэтую бітву Дубровенскай, а нямецкія хронікі – Таненбергскай) паўплывала на гістарычны лёс шэрагу Эўрапейскіх народаў. Была спыненая больш чым 200-гадовая нямецкая экспансія на ўсход. Паводле ўмоваў падпісанага ў 1411 Таруньскага міру крыжакі мусілі вызваліць усе захопленыя землі і заплаціць пераможцам 300 тысяч дукатаў.

Цікавы лёс карціны «Грунвальдзкая бітва». У канцы верасьня 1939 нямецкія войскі захапілі сталіцу Польшчы і адразу Гебельс распарадзіўся знайсьці і зьнішчыць карціну «Грунвальдзкая бітва», абвясьціўшы ўзнагароду ў 10 млн марак за інфармацыю аб яе месцазнаходжаньні. Некалькі чалавек былі пакараныя за адмову раскрыць знаходжаньне схованкі. Пасьля перамогі ў траўні 1945 грандыёзны шэдэўр вярнуўся на ранейшае месца ў Нацыянальны музэй у Варшаве.

1 лютага 1411 у Торуні падпісаны Тару́ньскі мір 1411 года, або Першы Тару́ньскі мір – мірнае пагадненьне, якое фармальна завяршыла «Вялікую вайну» 1409—1411 паміж саюзам Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага з аднаго боку і Крыжацкім ордэнам з другога.

Ягайла і Вітаўт на чале сваіх сваіх войскаў трыюмфальна прайшлі па сваіх краінах. У храмах гучалі званы, людзі дзякавалі Богу, дараваўшаму перамогу. Перамога паказала выгады хаўрусу краін, але зьмяніла абставіны, якія патрабавалі перагляду Крэўскай уніі.


600-годзьдзе Таруньскага міру. Паштовая картка, выдадзеная поштай Польшчы ў 2011


На ілюстрацыі: гравюры з польскай хронікі (1597) Марціна Бельскага з калекцыі Ягелёнскай бібліятэкі ў Кракаве; фрагмэнт тэксту з музычным запісам Багародзіцы; гравюра з выявай Караля Уладзіслава Ягайлы і фрагмэнт тэксту пра мірныя перамовы.

Гарадзельская Ўнія

Акт новай Уніі быў прыняты ў кастрычніку 1413 у Горадлі над Бугам. 47 ліцьвінскіх баярскіх родаў абмяняліся гербамі з польскай шляхтай.

Новая пэрсанальная Ўнія спрыяла зьяднаньню сілаў Вялікага Княства і Польшчы ў змаганьні з вонкавай небясьпекай і мела на мэце супакоіць кіраўніцтва каталіцкай царквы ў Рыме, устрывожанае разгромам Тэўтонскага Ордэну. Але польскія паны атрымалі больш прывілеяў, што закладала супярэчнасьці паміж баярамі ВКЛ.


600-годзьдзе Польска-Літоўскай Уніі ў Горадлі 2013. Паштовая картка, выдадзеная поштай Польшчы ў 2013


Справе ўмацаваньня дзяржавы паслужыла ўтварэньне Вітаўтам незалежнай ат Масквы праваслаўнай мітраполіі з цэнтрам у Наваградку. У 1415 Сабор эпіскапаў абраў першым мітрапалітам Вялікага Княства вядомага вучонага, кніжніка і прапаведніка Рыгора Цамблака.

Адзінай паганскай выспай у Эўропе заставаліся Жамойты. У 1417 Вітаўт і біскупы віленскія і львоўскія прыйшлі ў Жамойць і Жамойты былі ахрышчаныя. Вітаўт сам выбраў сталіцу дыецэзіі – Медынінкі (Меднікі). Там быў асьвечаны Катэдральны касьцёл.

На паштовай марцы адлюстраваны Вялікі Князь Літоўскі Вітаўт і першы біскуп Жамойці Мацей з Вільні (Троцкі). У руках уладара – царкоўны будынак, як сымбаль веры і культуры.


600-годзьдзе стварэньня эпархіі Літвы (1417). Сумесны выпуск поштаў Літвы і Ватыкану ў 2017


Так афіцыйна ў 1417 была заснавана Жамойцкая дыецэзія, якая існавала каля 500 гадоў і ўвесь гэты час мела вялікі ўплыў на адукацыю і культурна-духоўнае жыцьцё краю.

Вітаўт быў Вялікім Князем, гаспадаром нашай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Дзякуючы свайму таленту, надзвычайнай працаздольнасьці і нязломнай волі ён прывёў Літоўскую дзяржаву да вышэйшага росквіту яе велічы і магутнасьці. Дасягнуўшы гэтай магутнасьці, Вітаўт хацеў уключыць сваю дзяржаву ў сям'ю хрысьціянскіх манархаў Эўропы, для чаго яму трэба было атрымаць тытул караля. У 1429 годзе адбылася адна з найбольш прыкметных падзей у гісторыі сярэднявечнай эўрапейскай дыпляматыі – зьезд эўрапейскіх манархаў у Луцку, які ўваходзіў у склад ВКЛ. Па запрашэньні князя Вітаўта сабралася больш за 15 тысяч чалавек. У самім горадзе на той момант не пражывала столькі людзей, колькі прыехала на зьезд. Вітаўт даў згоду на каранацыю, якая была прызначаная на восень 1430. На ўрачыстую цырымонію ў сталіцу Княства зьехаліся чужаземныя манархі ды іншыя высокія госьці. Усе цярпліва чакалі, калі будучы кароль адужае хваробу і ўстане з ложка. Аднак 27 кастрычніка ў Троках сэрца Вітаўта спынілася. Нашчадка князь Вітаўт не заставіў. Як і належыць знакамітаму і магутнаму ўладару, для пахаваньня Вітаўта Вялікага было выбрана самае пачэснае месца Віленскай Катэдры – у сутарэньнях пад тагачасным алтаром Найсьвяцейшага Цела Божага. На працягу стагодзьдзяў Катэдральны Сабор цярпеў вялікія ўдары лёсу. Дзе зараз знаходзіцца пахаваньне Вітаўта Вялікага, невядома… У падзямельлях Катэдральнага Сабору захоўваецца саркафаг, як сымбалічная магіла Вітаўта Вялікага.


Міжнародны кангрэс у Луцку (1429). Марка пошты Летувы, выдадзеная ў 1932


Імя Вітаўта – адно з найслаўнейшых у гісторыі Беларусаў. За Вітаўтам Вялікае Княства Літоўскае стала самай магутнай і вялікай дзяржавай ва ўсходняй Эўропе. Яго тэрыторыя распасьціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Ні да, ні пасьля сьмерці Вялікага Князя Вітаўта ВКЛ ніколі не валодала такой сілай і магутнасьцю.

У Літоўскай Рэспубліцы раней ужо былі ўсталяваны помнікі Вітаўту ў Каўнасе (1932), Бірштонасе (1998), Бурбішкіс (1912), Коўна (1990), Вялюоне (1930), Вільнюсе (2017) ды некаторых іншых мястэчках. Таксама вялікі князь стаіць у польскім Кракаве (1910) – як частка манумэнтальнай кампазыцыі, прысьвечанай Грунвальдзкай бітве, як частка кампазыцыі «Тысячагодзьдзе Расіі» у Вялікім Ноўгарадзе (1862). Што тычыцца Беларусі, то ў бронзе Вітаўта годна пакуль увасобілі, бадай, толькі на помніку Тысячагодзьдзя Берасьця. І драўляныя помнікі ёсьць ў Гародні і вёсцы Пялеса.


1000 гадоў з часоў першага пісьмовага ўпамінаньня Берасьця. Блёк пошты Беларусі, выдадзены ў 2019


Помнік вышынёй 15 мэтраў урачыста адкрыты 26 ліпеня 2009, на пастамэнце помніка стаяць скульптуры: князь Уладзімір Васількавіч, Вялікі князь Вялікага Княства Літоўскага Вітаўт, канцлер Вялікага Княства Літоўскага Мікалай Радзівіл Чорны і абагульненыя вобразы жыхароў горада (летапісец, салдат, жанчына-маці). На вяршыні слупа Анёл-ахоўнік з крыжам у руцэ. Вакол помніка ўсталяваны кругавы гарэльеф, на якім адлюстраваны шэсьць гістарычных сюжэтаў: паданьне пра заснаваньне горада; будаўніцтва горада; удзел берасьцейцаў у Грунвальдзкай бітве; выданьне Берасьцейскай Бібліі; абарона Брэсцкай крэпасьці (1941).

Внимание! Это не конец книги.

Если начало книги вам понравилось, то полную версию можно приобрести у нашего партнёра - распространителя легального контента. Поддержите автора!

Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3 4 5
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Данное произведение размещено по согласованию с ООО "ЛитРес" (20% исходного текста). Если размещение книги нарушает чьи-либо права, то сообщите об этом.

Читателям!

Оплатили, но не знаете что делать дальше?


Популярные книги за неделю


Рекомендации