Текст книги "Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)"
Автор книги: Коллектив авторов
Жанр: Прочая образовательная литература, Наука и Образование
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 11 (всего у книги 57 страниц) [доступный отрывок для чтения: 19 страниц]
У пераліку пытанняў, якія чакаюць айчынных гісторыкаў, адным з самых важных можна вылучыць гісторыю баявых дзеянняў абаронцаў магілёўскага плацдарма, якую забяспечвала 172-я стралковая дывізія пад камандаваннем генерал-маёра М. Ц. Раманава. Паводле новых дакументаў, загад на абарону Магілёва для трох стралковых палкоў, а таксама падраздзяленняў артылерый-скага забеспячэння і іншых падпарадкаваных яму часцей быў упершыню аддадзены ў 20.30 толькі 7 ліпеня 1941 г. [11, с. 127–129]. У гэтым плане неабходна прытрымлівацца і новых дакументальных даных, якія вынікаюць з нямецкіх дакументаў у дачыненні да баявых дзеянняў, якія мелі месца 12 ліпеня ў ходзе наступления ў складзе трох рот толькі аднаго нямецкага батальёна на рубяжы баявой абароны 388-га стралковага палка 172-й стралковай дывізіі на ўчастку ад в. Туманаўка да в. Буйнічы і інш.
Пановаму нам неабходна ацэньваць і баявыя дзеянні, якія адбыліся на Гомел ынчыне летам 1941 г. Выяўленне ў нямецкіх дакументах новых гістарычных фактаў прыводзіць да высновы, што пакуль застаюцца «белыя плямы» і ў вывучэнні абароны Жлобіна, Рагачова і Гомеля. Параўнанне выяўленых дакументальных звестак з ужо замацаванымі ў айчыннай гістарыяграфіі паказвае, што гісторыкам неабходна рашуча рухацца наперад у стварэнні цэласнай карціны гістарычных падзей з улікам як новых дакументальных крыніц, так і крытычнага аналізу традыцыйных падыходаў. У такой сітуацыі галоўным з’яўляцца не выстаўленне нейкіх ацэнак, а вызначэнне навуковай верагоднасці фактаў у традыцыйнай гістарыяграфіі, характарыстыка глыбіні выкарыстання дакументальных крыніц і паўнаты ўвядзення ў сучасную беларускую гістарычную навуку новых азначэнняў, ацэнак і высноў у дачыненні да летняй франтавой наступальнай аперацыі на Гомелынчыне часцямі Цэнтральнага фронту, зусім невыпадкова створанага пад такой назвай у канцы ліпеня 1941 г. Пры ўсім гэтым асабліва важна мець на ўвазе наступны гістарычных факт. Упартыя баявыя дзеянні савецкіх сіл у ходзе франтавых контрудараў, праведзеных на тэрыторыі Беларусі, у значнай меры сталі фактычна прычынай таго, што А. Птлер 30 ліпеня 1941 г. падпісаў дырэктыву № 34 [11, с. 204], якой ўпершыню аддаў загад аб пераходзе трупы армій «Цэнтр» да абароны. Што азначае нішто іншае, як пачатак фактычнага краху плана германскага «бліцкрыгу» на ўсходзе.
Адной з самых трагічных старонак лета 1941 г. у Беларусі з’яўляецца гісторыя савецкіх ваеннапалонных, якія праходзяць у найноўшай расійскай літаратуры як «беззваротныя страты». У гэтым плане больш дакладнае ўяўленне аб маштабах той трагедыі даюць нямецкія статыстычныя звесткі, адлюстраваныя з першых дзён вайны ў дакументах Вермахта. Паводле лічбаў статыстыкі, у тыле трупы армій «Цэнтр» да канца жніўня 1941 г. былі ўзяты ў палон 784 тыс. чырвонаармейцаў: у ходзе баявых дзеянняў (да 9 ліпеня) пад Беластокам і Мінскам – 323 тыс., у ходзе бітвы (канец ліпеня) пад Магілёвам – больш за 35 тыс., у час бітвы (сярэдзіна жніўня) пад Гомелем і Крычавам -78 тыс. чалавек. Атрымліваецца, што да канца лета на тэрыторыі Беларусі ў палон патрапілі 436 тыс. чырвонаармейцаў, або кожны другі воін Чырвонай Арміі з занесеных у лік афіцыйных «беззваротных страт» баявога ўліковага складу Заходняга фронту. Акрамя таго, неабходна ўлічваць, што лічба ваеннапалонных складае больш за трэць баявога складу войскаў фронту на момант пачатку баявых дзеянняў на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г. [11, с. 97, 242–243, 245, 247]. Трэба памятаць таксама і пра тое, што за гады германскай акупацыі на беларускай зямлі загінуў фактычна кожны трэці вайсковец, які быў узяты ў палон групай армій «Цэнтр», ці кожны пяты ваеннапалонны, хто ўвогуле загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны [11, с. 100]. Таму сярод актуальных задач сучаснай беларускай гістарыяграфіі застаецца даследаванне трагічнага лёсу савецкіх ваеннапалонных як на тэрыторыі Беларусі, так і па-за яе межамі ў гады Другой сусветнай вайны.
Такім чынам, нават агульнае знаёмства з нямецкімі дакументальнымі крыніцамі стварае новыя ўмовы для правядзення на аснове ўсяго ўведзенага на цяперашні час комплексу дакументаў і матэрыялаў спецыяльнага даследавання аб баявых дзеяннях Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беларусі летам 1941 г., а таксама ставіць перад айчыннымі гісторыкамі некалькі неадкладных задач. Папершае, сёння гісторыкі не маюць права глядзець на мінулае з іншых пазіцый, чым навуковыя; па-другое, мы не можам надалей замоўчваць гістарычныя факты, на цяперашні час пацверджаныя дакументальна; патрэцяе, гістарычная навука патрабуе не абыходзіць маўчаннем і не пакідаць без аналізу трагічныя старонкі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Аднак адной з самых актуальных задач, на наш погляд, застаецца для айчынных даследчыкаў гісторыі вайны, асабліва баявых дзеянняў, выкарыстанне метаду гістарыяграфічнай і крыніцазнаўчай кампаратывістыкі.
Крыніцы і літаратура
1. Алиев, Р. В. Брестская крепость. Воспоминания и документы / Р. В. Алиев. – М., 2010.
2. Беларусь в первые месяцы Великой Отечественной войны (22 июня – август 1941 г.): документы и материалы / сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск, 2006.
3. Иринархов, В. С. Агония 1941: кровавые дороги отступления / Р. С. Иринархов. – М., 2011.
4. Дакументы і матэрыялы // Новікаў, С. Я. Беларусь улетку 1941 года: новыя падыходы ў даследаванні баявых дзеянняў / С. Я. Новікаў. – Мінск, 2014. – С. 104–272.
5. 1941 год: страна в огне: в 2 кн. – Кн. 2: Документы и материалы. – М., 2011.
6. 1941: в 2 т. – Т. 1: Документы и материалы к 70-летию начала Великой Отечественной войны / сост.: Ю. А. Никифоров [и др.]. – СПб., 2011.
7. 1941: в 2 т. – Т. 2: Документы и материалы к 70-летию начала Великой Отечественной войны / сост.: Ю. А. Никифоров [и др.]. – СПб., 2011.
8. Великая Отечественная война 1941–1945 годов: в 12 т. – Т. 2: Происхождение и начало войны. – М., 2012.
9. 1941 год: страна в огне: в 2 кн. – Кн. 1: Очерки. – М., 2011.
10. Украіна в Другій світовій війні: погляд з XXI ст. Істор. нариси: у 2 кн. – Кн. 1 / редкол.: В. А. Смолій (голова колегіі’) [і др.]. – Кн’ів, 2011.
11. Новікаў, С. Я. Беларусь улетку 1941 года: новыя падыходы ў даследаванні баявых дзеянняў / С. Я. Новікаў. – Мінск, 2014.
Архіўныя крыніцы па гісторыі збройнай майстэрні партызанскай брыгады «Чэкіст» Магілёўскай вобласціА. М. Бахар, А. М. Лявіцкі, Р. Ю. Урбановіч (Мінск)
Агульнавядомае гістарычнае значэнне, якое меў партызанскі pyx у акупаванай БССР у 1941–1944 гг. Актыўная дзейнасць партызанскіх атрадаў стала важным фактарам у агульным поспеху Чырвонай Арміі. У пасляваенны час партызанскі pyx атрымаў новае вымярэнне – сімвалічнае – стаўшы важным складальнікам гістарычнай памяці беларусаў Яго актыўнае вывучэнне, якое пачалося ўжо ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе, працягваецца і сёння, што з’яўляецца не толькі данінай памяці і павагі, але і суадносіцца з актуальным! патрэбамі беларускай гістарыяграфіі.
У дадзеным артыкуле мы спынімся на канкрэтным пытанні – даследаванні гісторыі саматужнай вытворчасці зброі ў партызанскіх атрадах. Разгляд гэтай праблемы пачаўся ў савецкай літаратуры ў 1952 г., калі выйшла невялікая кніга М. Давіташвілі, прысвечаная вядомаму партызанскаму збройніку Тэнгізу Шаўгулідзэ [1]. Т. Шаўгулідзэ – адзін з найбольш дзейных партызанскіх збройнікаў, а яго вынаходніцтвы знайшлі шырокае распаўсюджванне. Таму нядзіўна, што ён адзін з першых трапіў у фокус увагі. У кнізе, якая з’яўляецца навукова-папулярным выданнем, паслядоўна выкладаецца біяграфія Т. Шаўгулідзэ, выкарыстоўваюцца неабходныя мастацкія сродкі[8]8
У кантэксце ваеннай гісторыі навукова-папулярныя працы маюць адметнае значэнне. У адрозненне ад іншых праблемных палёў гістарычнай навукі, у ваенна-гістарычных даследаваннях навукова-папулярны і акадэмічны складальнік «нашмат менш востра падзелены». Гл.: Echternkamp, J. Militargeschichte// Docupedia-Zeitgeschichte[3HeKTpOHHbm ресурс]. 2013. Режим доступа: http://docupedia.de/zg/Militaergeschichte. Параўн.: Morillo S. Pavkovic M. What is Military History. Malden, Mass, 2006. P. 43.
[Закрыть].
У далейшым набыў даволі сістэматычны характар літаратурны запіс успамінаў асобных удзельнікаў партызанскага руху. Пры гэтым неабходна улічваць, што гэтыя выданні не мелі на мэце сур’ёзнае вывучэнне праблемы і ні ў якім разе не прэтэндавалі на навуковасць[9]9
Разам з тым, неабходна звярнуць увагу на іх блізкасць да такога кірунку еўрапейскай гістарыяграфіі, як вусная гісторыя (oralhistory). Тэта ўвогуле даволі цікавы інтэлектуальны сюжэт: як падобнага роду даследчыя практыкі ўзніклі і развіваліся ў кантэксце савецкай культуры менавіта ў сувязі з асэнсаваннем ваеннага вопыту. Творы пісьменнікаў А. Адамовіча, Я. Брыля, У. Калесніка, пазнейшыя працы С. Алексіевіч некаторымі даследчыкамі трактуюцца ўвогуле як беларуская традыцыя. Гл. Sahm A. Der Zweite Weltkrieg als Gruendungsmythos. Wan-del der Erinnerungskultur in Belarus // Osteuropa. 2012. Nr. 5. S. 43–54.
[Закрыть]. Часцей за ўсё ў іх маюцца толькі фрагментарныя звесткі, напрыклад, пра рацыяналізацыю мінна-падрыўной справы [2, с. 253–254]. Такія публікацыі маюць вялікую каштоўнасць, калі ўзнікае неабходнасць скласці агульнае ўяўленне пра кантэкст работы партызанскіх збройнікаў (кшталту наступных характэрных выказванняў: «поўная свабода творчасці» [2, с. 253]; «Лепш адчувалі сябе тыя, у каго была трафейная зброя. Ім зайздросцілі» [3, с. 25]).
Гістарыяграфічную каштоўнасць уяўляе таксама шэраг артыкулаў у навуковай перыёдыцы савецкага перыяду, прысвечаных ваенна-гістарычнай тэматыцы. У артыкуле былога камандзіра Лепельскай партызанскай брыгады імя I. В. Сталіна У. Лабанка «Ішлі ў паход партызаны» падрабязна разгледжаны такія аспекты, як прымяненне ў дыверсійнай дзейнасці самаробных мін і прылад, прызначаных для падрыву чыгуначных рэек, а таксама некаторыя моманты працэсу рамонту выйшаўшага са строю серыйнага ўзбраення ў партызанскіх майстэрнях [4, с. 44–45].
Артыкул М. Азяскага «Развіццё тактыкі дыверсійных дзеянняў партызанскіх фарміраванняў у Вялікай Айчыннай вайне» закранае тэматыку вырабу і баявога прымянення партызанскай зброі ў рамках агульнага агляду дыверсійных дзеянняў, ажыццёўленых партызанамі на акупіраванай тэрыторыі. Асаблівы акцэнт робіцца на прымяненні самаробных мін, а таксама «вожыкаў», шыпоў і іншых простых прыстасаванняў для ўскладнення перамяшчэння жывой сілы і тэхнікі праціўніка па тэрыторыі [5, с. 29–35].
Дзейнасць майстэрні вышэйпамянёнага Т. Шаўгулідзэ разгледжана ў артыкуле М. Вауліна «Вынаходнік партызанскай зброі» [6, с. 60 – 63]. Варта адзначыць, што ў адрозненне ад работы М. Давіташвілі яна мае строга навуковы характар і ўтрымлівае некаторую тэхнічную інфармацыю пра канкрэтныя мадэлі самаробнага ўзбраення і прыстасаванняў для ажыццяўлення дыверсійнай дзейнасці на чыгуначных шляхах.
Найбольш грунтоўнай працай, якая мае ў адносінах да разглядаемай тэмы абагульняючы характар, з’яўляецца даследаванне У. Кузьменкі «Партызанскія збройнікі», выдадзенае ў 1990 г. [7]. У ім прадстаўлены як ўсебаковы агляд агульных пытанняў (напрыклад, даецца характарыстыка матэрыялаў для вырабу самаробнай зброі, тэндэнцыі ў вырабе мадэляў і тыпаў узбраення для рэплікацыі і г. д.), так і канкрэтыка разглядаемай праблемы (апісана спецыфіка і кірункі дзейнасці найболып значных збройных майстэрань некаторых партызанскіх брыгад і атрадаў, унёсак і дасягненні выбітных майстроў: Шаўгулідзэ, Менкіна, Цемякова і інш.) Акрамя таго, асобную вартасць кнізе надае дстаткова грунтоўны навуковы апарат і выкарыстанне архіўных крыніц.
Тым не менш, нягледзячы на наяўнасць істотных напрацовак, савецкая гістарыяграфія пытання відавочна недастатковая. Праца У. Кузьменкі, напрыклад, ужо ўтрымлівае пэўныя спробы апісаць асабісты вопыт партызанскіх збройнікаў Аднак не выпадае прызнаць гэтыя спробы паспяхова ажыццёўленымі. У кнізе фактычна не раскрыты «рамесніцкі» вопыт збройнікаў Таксама ў рабоце недастатковая ўвага надаецца аналізу знешніх умоў арганізацыі вытворчасці самаробнай зброі. Нарэшце, у працы не хапае вывадаў і абагульненняў
Зараз прапануем звярнуцца да некаторых гістарычных крыніц. Гаворка пойдзе пра гісторыю вытворчасці самаробнай зброі ў атрадзе № 1 брыгады «Чэкіст». Да нашых дзён захаваўся ўнікальны гістарычны дакумент – частка дзённіка загінуўшага ў маі 1944 г. камісара гэтага атрада Пятра Ігнатавіча Счаслаўскага, азаглаўленая як «Организация оружейной мастерской в Партизанском отряде № 1 бриг. «Чекист» [8, л. 104–113]. Дадзены дакумент дае гісторыку магчымасць вывучаць вытворчасць самаробнай зброі ў рамках такіх даследчых парадыгм, як «гісторыя знізу» і мікрагісторыя. Акрамя дзённіка П. Счаслаўскага, пэўную інфармацыю пра дзейнасць разглядаемай майстэрні падаюць некаторыя іншыя дакументы, сярод якіх, у прыватнасці, невялікі тэкст пад назвай «История мастерской», які з’яўляецца складаючай часткай «Описания истории и боевой деятельности Партизанского отряда № 1 т. Иванова бр. Чекист» [9, л. 332–344]. Неабходна адразу адзначыць, што ў апошнім тэксце роля камісара П. Счаслаўскага паказана не такой істотнай, як у яго ўласным дзённіку.
Псторыя партызанскай збройнай майстэрні атрада № 1 пачалася ў чэрвені 1942 г., калі тагачасны камандзір брыгады «Чэкіст» Г. Кірпіч прыняў рашэнне пра стварэнне ў брыгадзе збройнай майстэрні, якая павінна была займацца рамонтам і аднаўленнем серыйнай заводскай зброі, а ў далейшым, з прычыны ўзнікшай неабходнасці і аб’ектыўнага ўдасканалення навыкаў партызанскіх збройнікаў – таксама і выпускам уласных узораў узбраення. Арганізацыяй майстэрні кіравалі Леанід Нікалаеў (назначаны начальнікам майстэрні) і камісар Пётр Счаслаўскі.
У верасні 1942 г. брыгада была вымушана пакінуць ранейшае месца дыслакацыі (Круглянскі раён) і перайсці ў Лепельскі раён Віцебскай вобласці, дзе і спынілася на зіму. Па загаду камандзіра брыгады атрады пачалі «изучать людей из местного населения» з мэтай папаўнення сваіх радоў. «Личный состав отряда рос с каждым днем, а оружия небыло»[10]10
У цытатах захаваны стыль, пунктуацыя і арфаграфія арыгінала.
[Закрыть] – адзначае аўтар дзённіка.
Для папаўнення запасаў узбраення камандзір атрада вырашыў выкарыстаць інфармацыю, атрыманую ад мясцовых жыхароў: у раёне знаходзіўся аэрадром, спалены пры адступленні Чырвонай Арміі ў 1941 г. На аэрадроме, між іншым, партызанская разведка выявіла абгарэўшыя кулямёты, якія былі дастаўлены ў атрад (шэсць «авиопулеметов типа Максим»). У асноўным стан гэтай зброі рабіў не лепшае ўражанне: «Вообще вид этих авиопулеметов был безобразный и безнадежный. Все кто смотрел авиопулеметы из наших командиров говорили, что с них ничего не будет». Аднак П. Счаслаўскі, «ощущая большую потребность в оружии», не палічыў магчымым выкінуць кулямёты і са згоды камандзіра брыгады вырашыў іх адрамантаваць. 25 снежня 1942 г. камісар разам са слесарам 4-га разрада Мікалаем Ігнатавічам Ісадчанкам і яшчэ двума байцамі {«как вспомогательная раб сила») прыступілі да разборкі аднаго з кулямётау
Умовы працы былі не вельмі спрыяльныя, у прыватнасці, «инструментов почти никаких небыло». Некаторыя ўдалося адшукаць у суседняй вёсцы Валова-Гара (напільнікі, іржавая піла, ізбойнік, драўляны дрыль).
Асноўная праблема была ў тым, каб «сделать спусковой механизм и приспособить этот затыльник <…> так, чтобы его можно было использовать как станковый пулемет». У рэшце рэшт рашэнне было знойдзена: распрацавана рычажнае прыстасаванне пуску, зроблена новая пускавая цяга і інш. 3 студзеня 1943 г. камбрыг асабіста праверыў работу адрэстаўраванага кулямёта. Праверка была пройдзена паспяхова: «Комбриг меня [П. Счаслаўскага] поблагодарил пожал руку и пожелал дальнейших успехов».
Майстэрня была пашырана, у атрад прывезлі яшчэ 7 няспраўных кулямётау У канчатковым выніку, як адзначае аўтар дзённіка, з 13 кулямётаў удалося паставіць у строй 12.
Між тым, «командиру отряда захотелось заиметь артиллерию». Для гэтага трупа байцоў была накіравана ў Талячынскі раён, дзе знайшліся танкі {«за 150 км»; з тэксту няясна, што тэта былі за танкі), з якіх партызаны знялі дзве гарматы калібру 45 мм. Акрамя іх, трупа даставіла яшчэ два танкавыя кулямёты. Майстар Л. Нікалаеў[11]11
Згодна тэксту дзённіка П. Счаслаўскага, план быў распрацаваны ім сумесна з майстрам Л. Нікалаевым. Складана сказаць, наколькі камісар П. Счаслаўскі, інжынер па адукацыі (але не збройнік), быў здольны ўзяць паўнацэнны ўдзел у рэканструкцыі даволі складаных узораў узбраення. Падрабязней пра біяграфію камісара гл.: Кузьменко В. И. Партизанские оружейники / под ред. Э. Ф. Языкович. – Минск, 1990. – С. 10.
[Закрыть] распрацаваў план рэканструкцыі дадзенага ўзбраення. Пасля правядзення гэтай работы (выраб лафета з труб, прыцэльнага прыстасавання з газавай трубы і г. д.) гарматы паступілі ў распараджэнне партызан і былі выкарыстаны пры наступленні на адзін з нямецкіх гарнізонаў. Пры гэтым здарыўся, як выказваецца аўтар дзённіка, «казус»; лафеты не вытрымалі і пагнуліся пасля трох стрэлаў. У далейшым тэты недахоп быў выпраўлены.
Акрамя гармат таксама былі адноўленыя вышэйпамянёныя танкавыя кулямёты, якія ў далейшым «работали прекрасно».
Дзейнасць збройнай майстэрні знайшла пазітыўную ацэнку партызанскай супольнасці: «Моя оружейная мастерская завоевала большой авторитет как среди отрядов своей бригады так и среди соседних бригад».
Акрамя апісанай вышэй работы, майстэрня шмат увагі ўдзяляла аднаўленню вінтовак, кулямётаў, пісталетаў, гармат і аўтаматаў «Вообще не было такого вида оружия с которым не работал я или мои мастера».
Пры гэтым камісар П. Счаслаўскі праводзіў вялікую работу «по полит воспитанию личного состава» [8, л. 104–107].
Наступная частка дзённіка прысвечана гісторыі выпуску аўтамата тыпу ППШ, якая ў пэўным сэнсе знаменавала сабой пачатак якасна новага этапу ў дзейнасці партызанскай збройнай майстэрні. У сакавіку 1943 г. атрад атрымаў з «Вялікай зямлі» шмат патронаў для ППШ. У сувязі з гэтым П. Счаслаўскі прыйшоў да думкі аб неабходнасці самастойнага выпуску аўтаматаў дадзенага тыпу [9, л. 341]. Многія з ягоных таварышаў не ўспрынялі гэтую ідэю сур’ёзна, але майстры яе натхнёна падтрымалі: «во всех горело желание выпустить свой автомат». Першы ўзор быў выраблены ім разам з майстрамі Л. Нікалаевым і М. Ісадчанка практычна адразу, на працягу некалькіх сутак з моманту прыняцця адпаведнага рашэння. Але вытворчасць пробнай верей самаробнага аўтамата заняла 4 дні, без уліку далейшых дапрацовак. Для вырабу ППШ былі выкарыстаны розныя падсобныя матэрыялы. Так, напрыклад, затвор майстры выкавалі, выкарыстоўваючы вось ад воза. Выкарыстоўваліся складаныя часткі няспраўнага ўзбраення і тэхнікі. У дзённіку можна знайсці таксама інфармацыю пра набор інструментаў, з дапамогай якога быў зроблены першы самаробны ППШ: «походное горло^), двое тисок, бормашина, ручное наждачное точило, 5 напильников, 5 сверл (ручных), и другой мелкий инструмент». Неўзабаве з аўтамата быў зроблены першы стрэл. Тэта выклікала вялікае задавальненне партизан {«от радости стали качать меня»). 5 красавца 1943 г. аўтамат ППШ быў закончаны поўнасцю [9, л. 108–109]. Як называл! яго самі майстры, «первый номер» зрабіў фурор еярод партызансам факт стварэння ў лясных умовах паўнацэннага, якаснага аўтамата здаваўся многім байцам нечым незвычайным. Майстры з іншых брыгад пачалі прыяз-джаць па канстультацьй. У штабе брыгады факт вытворчасці ўласнага ППШ быў высока ацэнены. Камандаванне атрада і брыгады, пераканаўшыся ў магчымасці стварэння новых адзінак узбраення ў партызанскіх умовах, прыняло меры для пашырэння вытворчасці: у сціслыя тэрміны былі сабраны ўсе майстры з атрадаў, што павялічыла штат супрацоўнікаў майстэрні да 18 чалавек; адразу ж быў складзены план выпуску некалькіх дзесяткаў новых ППШ [8, л. 110; 9, л. 342].
Неўзабаве вытворчасць ППШ была перарваная – брыгада і майстэрня перадыслацыраваліся ў Магілёўскую вобласць. Тут майстэрня была арганізаваная на невялікім востраве ў лесе, які майстры паміж сабой называлі «остров Изобретения». Наладжванню бесперапыннай працы на час перашкодзілі немцы, якія ў ліпені 1943 г. атакавалі атрад. Аднак майстэрня не пацярпела. Майстры па загаду штаба брыгады былі пераведзены ў 113-ы партызанскі полк К. М. Белавусава, дзе майстэрня аднавіла, нарэшце, працу: было выраблена 15 аўтаматаў.
Немцы спрабавалі спыніць дзейнасць «лесного оружейного завода», якая значна павышала баяздольнасць партызанскіх атрадаў у рэгіёне. Не аднойчы сілы нямецкай паліцыі спрабавалі блакіраваць месца дыслакацыі майстэрні. Час ад часу абставіны патрабавалі здымацца з месца для перадыслакацьй. У такіх сітуацыях абсталяванне майстэрні пераязджала разам з атрадам. Паводле даных дзённіка П. Счаслаўскага, чатыры разы партызанскія збройнікі былі вымушаны падчас нечаканых атак праціўніка закопваць абсталяванне ў зямлю і адступаць з-пад удару ворага. Дзякуючы гэтаму майстэрня перажыла ўсе нямецкія атакі і працягвала сваю работу да самога вызвалення Беларусі [7, с. 16].
Яшчэ адзін цікавы і варты ўвагі момант: дзённік сведчыць, якім чынам партизанская майстэрня прымала ўдзел у палітычных мерапрыемствах брыгады. Напрыклад, да святкавання 26-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі майстры ўзялі на сябе самаабавязацельства («самообязательство»: неабходна адзначыць гэтае словаўжыванне) выпусціць 10 аўтаматаў. У выніку да святкавання план быў перавыкананы на 1 аўтамат, пасля чаго лепшым майстрам была аб’яўлена падзяка ад штаба брыгады.
Пра высокі ўзровень культуры вытворчасці ў партызанскай майстэрні сведчыць апісанне працэсу яе арганізацыі. Уся сукупнасць неабходных аперацый была падзелена і кожнае з дзеянняў было замацавана за канкрэтным майстрам, тэта значыць, меў месца факт вытворчасці і рамонту ўзбраення ва ўмовах партызанскай вайны практычна фабрычнымі метадамі. Акрамя таго, для вырабу кожнай дэталі былі зроблены мадэлі і шаблоны, гатовая прадукцыя праходзіла тэхнічны кантроль (праверка ўсіх дэталей на якасць паасобку і прыстрэлка зброі), пасля чаго на аўтамаце ставіўся год выпуску і ну мар [8, л. 112].
Партызанамі для забеспячэння работы майстэрні былі сабраны і дастаўлены збройнікам кулямётныя ствалы, метал, ціскі, кавадла, кувалды, напільнікі і вялізная колькасць іншых інструментаў. У спецыяльна прыстасаванай зямлянцы ўстанавілі варштат, горан і свідравальны станок з ручным прыводам [7, с. 15]. Некаторыя інструменты здабываліся ў парадку рэквізіцыі ці экспрапрыяцыі трафеяў, некаторыя выкупаліся ў мясцовага насельніцтва, частку інструментаў выраблялі самі збройнікі. Асобныя інструменты даводзілася нават купляць у немцаў, зразумела, праз партызанскіх сувязных [8, л. 111].
Фіксуюцца таксама факты прыцягнення мясцовага насельніцтва да выканання некаторых работ па рамонту і аднаўленню асобных узораў узбраення.
У красавіку 1944 г. брыгадай быў атрыманы загад аб пераходзе ў Шклоўскі раён. Майстры-збройнікі не пакінулі майстэрню, яны пранеслі абсталяванне на сабе больш за 300 км. Менавіта на Шклоўшчыне майстры і сустрэлі вызваленне Беларусь
Для таго, каб больш даведацца пра людзей, чыя гераічная праца дазволіла партызанскай збройнай майстэрні існаваць, звернемся да вышэйпамянёнай «Истории мастерской». У гэтым дакуменце лепш раскрыта роля і значэнне ў арганізацыі і функцыяніраванні майстэрні майстра Л. Нікалаева. Ён рамантаваў зброю яшчэ да выхаду на кантакт з партызанамі, хаваючыся ў лесніка каля в. Пасырава пас л я ўцёкаў з лагера для ваеннапа лонных вясной 1942 г. 7 мая 1942 г. трупа Л. Нікалаева (да таго часу ён здолеў згуртаваць вакол сябе калектыў з 12 аднадумцаў і памочнікаў) далучылася да партызанскага атрада Г. Кірпіча, які пазней увайшоў у брыгаду «Чэкіст». У чэрвені Л. Нікалаеў быў назначаны начальнікам створанай партызанскай збройнай майстэрні [9, л. 341]. На жаль, нам пакуль не ўдалося знайсці поўную інфармацыю пра ўсіх майстроў, якія працавалі над самаробнай зброяй разам з Л. Нікалаевым, але імёны некаторых захаваў для нас дзённік П. Счаслаўскага:
1. Азаренок Александр Семенович;
2. Азаренок Александр Прокопович;
3. Жерносека Антон Станиславович;
4. Годунов Михаил Дмитриевич;
5. Демко Иван Григорьевич [8, л. 111].
Апісанне ўласна рамонту і вырабу зброі партызанамі было б няпоўным без аналізу лічбавай інфармацыі. Пэўныя колькасныя даныя аб аб’ёме і характары работ, выкананых партызанскімі збройнікамі атрада № 1 брыгады «Чэкіст» у перыяд Вялікай Айчыннай вайны даюць архіўныя крыніцы, у прыватнасці памянёныя намі дзённік П. Счаслаўскага і напісаная Р. Івановым, які узначальваў атрад пасля Г. Кірпіча, «Хроніка майстэрні». Згодна з апошнім дакументам, за перыяд з чэрвеня 1942 да ліпеня 1944 г. майстрамі было адрамантавана 1580 вінтовак, 152 кулямёты, 6 мінамётаў, 82 пісталеты, 3 супрацьтанкавых ружжа. Адноўлены таксама 18 пашкоджаных агнём кулямётаў і 6 гармат. Новых аўтаматаў у тэты перыяд было выраблена 122 адзінкі [9, л. 342].
Акрамя таго, асобныя даныя пра колькасць і характар выкананай работы з дзённіка П. Счаслаўскага дазваляюць правесці некаторы аналіз дынамікі прадукцыйнасці работы майстэрні. Прадстаўляем (у арыгінале) параўнальную табліцу выкананага аб’ёму работ па двух перыядах: са снежня 1942 г. да снежня 1943 г. і з лютага да мая 1944 г. [8, л. 111–113].
Безумоўна, такога роду інфармацыю складана назваць поўнай і вычарпальнай з прычыны відавочнай немагчымасці праверкі дакладнасці сабранай ва ўмовах ваеннага ліхалецця статыстыкі. Тым не менш, нават аналіз такіх прыблізных, і, магчыма, не поўнасцю дакладных даных дае нам некаторае ўяўленне пра дынаміку тэмпаў вытворчасці, змену якасных акцэнтаў асноўнага кірунку працы і інш.
Так, напрыклад, мы можам назіраць бліжэй да заканчэння партызанскай вайны на тэрыторыі Беларусі зніжэнне тэмпаў выпуску новых аўтаматаў ППШ, якія да лютага 1944 г. выпускаліся надзвычай актыўна; у той жа час актывізуюцца тэмпы менавіта рамонтнай дзейнасці. Нават сам факт падачы ў табліцы асобнай інафармацыі па рамонту «наших», «фабричных» ППШ і асобна іх «дисок» (г. зн. дэталізацыя апісання структурных кампанентаў аднаго з аспектаў дзейнасці майстэрні) сведчыць пра ўзрастанне значнасці рамонта ўзбраення. Складана, не валодаючы інфармацыяй ад непасрэдных сведкаў тых падзей, як-небудзь інтэрпрэтаваць гэтыя тэндэнцыі. Як варыянт, можна прапанаваць некаторы спад «збройнага голаду», і тэты спад абумовіў адсутнасць практычнай неабходнасці ў падтрыманні выпуску самаробных ППШ у ранейшых аб’ёмах. Акрамя таго, цалкам імаверным здаецца меркаванне пра відавочна горшую якасць самаробных ППШ у параўнанні з фабрычнымі, што абумовіла рост запытаў на рамонт гэтых новых адзінак.
Разам з тым, у архіўных дакументах упамінаюцца і іншыя віды дзейнасці (не прыведзеныя ў нашай табліцы з-за немагчымасці забяспечыць параўнанне): так, у першы перыяд дзейнасці майстэрні, па ўсім відаць, важнае месца займаў рамонт пісталетаў, якіх было адрамантавана 35; у другі перыяд тэты пункт ужо не названы асобна. У цэлым жа ўмоўна вылучаны намі другі перыяд дзейнасці майстэрні характарызуецца павелічэннем аб’ёмаў і разнастайнейшым характарам выкананых работ, у прыватнасці, па рамонту менш прывычных для партызан узораў узбраення і іх дэталей.
Акрамя таго, узгадванне ў рукапіснай справаздачы камандзіра атрада Р. Іванова пра колькасць адрамантаваных ровараў (153 штукі) дазваляе зрабіць вывад, што па меры неабходнасці абсяг прадметаў, з якімі працавалі збройнікі, мог пашырацца і ахопліваць ужо не толькі ўзбраенне, але і сродкі транспарту, напрыклад, вазы [8, л. 113; 9, л. 342].
Зробім некаторыя высновы. Вывучэнне партызанскага руху сёння відавочна патрабуе новых падыходаў і інавацыйных ідэй. У гэтым сэнсе праца можа весціся не толькі ў кірунку пошуку новых праблем, раней абмінутых увагай даследчыкаў. Могуць быць вылучаныя і абгрунтаваныя новыя спосабы фарміравання самога апавядання пра партызанскі рух. Менавіта гэта з’яўляецца асноўнай мэтай артыкула. Прапанаваны намі разгляд вытворчасці саматужнай зброі, як уяўляецца, мае свае перавагі. У першую чаргу, ён дазваляе ўбачыць партызанскі рух непасрэдна на ўзроўні нізавай арганізацыі, паказаць чалавека мінуўшчыны, яго сацыяльнае дзеянне, камунікацыю і інш. Такі падыход можа істотна пашыраць гарызонты нават такіх, здавалася б, звычных тэм і праблем, як партызанскі рух.
Крыніцы і літаратура
1. Давиташвили, М. Тенгиз Шавгулидзе / М. Давиташвили. – Тбилиси, 1952.
2. Захаров, И. К. Война в краю озер / И. К. Захаров; лит. запись Ф. Моделя. 2-е изд. – Минск, 1973.
3. Фядотаў, У. М. Мёртвыя застаюцца жывымі / У. М. Фядотаў. – Мінск, 1967.
4. Лобанок, В. Уходили в поход партизаны / В. Лобанок // Техника и вооружение. – 1967. -№ 10.
5. Азясский, Н. Развитие тактики диверсионных действий партизанских формирований в Великой Отечественной войне / Н. Азясский // Военно-исторический журнал. – 1984. – № 11.
6. Ваулин, Н. Изобретатель партизанского оружия / Н. Ваулин // Военно-исторический журнал. – 1974. – № 1.
7. Кузьменко, В. И. Партизанские оружейники / В. И. Кузьменко; под ред. Э. Ф. Языкович. – Минск, 1990.
8. Национальный архив Республики Беларусь (далее – НАРБ). – Ф. 1406. – Оп. 1. – Д. 394. Организация оружейной мастерской в Партизанском отряде № 1 бриг. Чекист.
9. НАРБ. – Ф. 1450. – Оп. 4. – Д. 105. Описания истории и боевой деятельности Партизанского отряда № 1 т. Иванова бр. Чекист.
Правообладателям!
Данное произведение размещено по согласованию с ООО "ЛитРес" (20% исходного текста). Если размещение книги нарушает чьи-либо права, то сообщите об этом.Читателям!
Оплатили, но не знаете что делать дальше?