Текст книги "Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)"
Автор книги: Коллектив авторов
Жанр: Прочая образовательная литература, Наука и Образование
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 9 (всего у книги 57 страниц) [доступный отрывок для чтения: 19 страниц]
Респонденты отметили, что кропотливая работа по формированию патриотических качеств должна проводиться с каждым молодым человеком. Ведь патриотическое воспитание – это процесс сложный, длительный и кропотливый, который должен начинаться с первой минуты жизни человека и вестись без перерывов на обед. Для этого можно использовать проверенные формы и методы, они дают хороший эффект, но не должно быть никаких шаблонов, которые надоели людям. В век современных технологий и инноваций необходим постоянный поиск новых методов работы.
Патриотическое воспитание играет важнейшую роль в формировании молодого человека как личности. Оно детерминирует его взгляды на жизнь, жизненные установки, а значит, и конкретные действия. И от того, что попадет в головы подрастающих поколений сегодня, зависят как выступления национальной сборной команды на чемпионате мира по хоккею, так и судьба нашей Отчизны – Республики Беларусь.
Значительную лепту в решение проблемы формирования патриотизма могли бы внести политические партии страны. Однако в отличие от ветеранских организаций они так и не нашли своего места в белорусском обществе, не созрели для решения насущных общественных проблем. Партии практически не влияют на политические процессы в стране. Их рейтинг составляет от 0,1 до 1,5 %. Как показывает политическая реальность, левые политические партии даже не попытались использовать юбилей Великой победы для повышения своего авторитета. Они предали своих коллег из Украины, растоптанных и растерзанных на Майдане. И вообще нельзя эффективно руководить политическими структурами, сидя в кожаном кресле в уютном и теплом кабинете.
У некоторых наших соседей определенным политическим силам очень хочется вычеркнуть из сознания новых поколений историческую память, святое патриотическое чувство сопричастности к Победе в Великой Отечественной войне, посеять межнациональную неприязнь и конфронтацию. Историю Великой Отечественной войны в прямом и переносном смысле этого слова пытаются стереть с лица Земли. Правду убирают из школьных учебников, вычеркивают из исторической памяти. Искажается реальная действительность, подменяются понятия, навязываются жизненные ценности, которые чужды большинству людей. Что это? Умственный паралич или неконтролируемое сокращение желудка, стремящегося избавиться от накопившейся ядовитой желчи. Нынешние правители отдельных государств пытаются воспитать поколение гоблинов, сделать так, чтобы наркотики заменили им память и честь, любовь и порядочность, патриотизм и уважение к своим старикам. Слышать и видеть, читать и знать такое – горько, страшно и обидно. А ведь эти государства и их народы, как и все человечество, должны быть бесконечно благодарны Советскому Союзу, советскому народу, Красной Армии, партизанам и подпольщикам за ту безмерную жертву, которую они положили на алтарь Победы, за тот бессмертный подвиг, который они совершили.
Каждый житель Беларуси может внести свой посильный вклад в общее Великое Дело – сохранение исторической памяти народа. Он может рассказать своим детям и внукам об их прадеде – участнике Великой Отечественной войны, организовать встречу с ветеранами в школе или сельском Доме культуре, провести урок мужества в учебном заведении, принести экспонаты в школьный музей или цветы к мемориалу, посадить дерево у могилы павшего воина.
Никто не забыт, ничто не забыто – это не дежурный лозунг, это крик души белорусских людей. Так в белорусском обществе было всегда, так и должно быть завтра. Память о прошлом объединяет нас. Память о Великой победе в Великой войне необходимо сохранить навсегда. Пока она жива, Республике Беларусь не страшны никакие кризисы и катаклизмы, бифуркации и давление. Как показывают социологические исследования, жители Беларуси с этим полностью согласны и делают все, чтобы так было всегда. Но, как сказал в свое время великий чехословацкий публицист, коммунист Юлиус Фучик: «Люди, будьте бдительны!». Его «Репортаж с петлей на шее» должен быть напоминанием и предостережением для тех, кто забывает историю, пытается ее переписать, стереть народную память о своих героях.
Новыя падыходы да вывучэння вызвалення Беларусі ад нацысцкіх акупантаў у сучаснай айчыннай гістарыяграфііУ. В. Здановіч (Брэст)
У 2014 г. споўнілася 70 гадоў вызвалення Беларусі ад захопнікаў. За пасляваенны час навукоўцамі даследаваны шырокі і мнагапланаваны спектр пытанняў па азначанай праблеме. У адпаведнасці з ідэалагічнымі ўстаноўкамі і задачамі ваенна-патрыятычнага выхавання намаганні гісторыкаў савецкага перыяду былі накіраваны на паказ поспехаў наступальных аперацый, гераізму салдат і афіцэраў Чырвонай Арміі, партызан і падполыпчыкаў пры вызваленні тэрыторыі Беларусі ад акупантаў. Асаблівая ўвага надавалася аперацыі «Баграціён», якая падавалася як узор спалучэння стратэгіі і тактыкі.
Для сучаснай айчыннай гістарыяграфіі характэрным стаў плюралістычны падыход да асвятлення завяршальнага этапу Вялікай Айчыннай вайны, асаблівасцю якога з’яўляецца фарміраванне розных, часам ирама супрацьлеглых поглядаў на падзеі Вялікай Айчыннай вайны, трактоўку асобных яе сюжэтаў, ацэнку асноўных этапаў і вынікаў. Разам з навукова абгрунтаванымі сустракаюцца спрэчныя, непераканаўчыя, нават амбіцыйныя заключэнні, якія не пацвярджаюцца гістарычнымі фактамі і аргументамі. Сур’ёзныя даследчыя працы часам падмяняюцца часопіснымі і газетнымі артыкуламі, напісанымі нярэдка некампетэнтна, без глыбокага ведання падзей Вялікай Айчыннай вайны. Разам з ранейшымі догмамі савецкага перыяду пачало знікаць і рэальнае, праўдзівае асвятленне гісторыі.
Аналізуючы постсавецкую гістарыяграфію вызвалення рэспублікі ад акупантаў у ёй можна выдзеліць тры асноўныя напрамкі. Папершае, значнае пашырэнне крыніцазнаўчай базы. Для даследчыкаў былі адкрыты (хаця і не поўнасцю) фонды Палітбюро і Сакратарыята ЦК ВКП(б), фонды раней закрытых дзяржаўных і ведамасных архіваў, у тым ліку Камітэта дзяржаўнай бяспекі, Міністэрства ўнутраных спраў і Міністэрства замежных спраў Гісторыкі пачалі выкарыстоўваць дакументы і матэрыялы архіваў замежных краін, у першую чаргу Германіі і Полынчы. У 1990-я – пачатку 2000-х гг. была прадоўжана праца па публікацыі матэрыялаў, прысвечаных перыяду Вялікай Айчыннай вайны. Толькі на працягу 2005–2010 гг. супрацоўнікамі дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь падрыхтавана і выдадзена 25 зборнікаў дакументаў [1, с. 12].
Складальнікамі зборнікаў была праведзена значная праца па апрацоўцы і падрыхтоўцы да друку разнастайных крыніц, выяўленых пераважна ў архівах, у тым ліку замежных і айчынных ведамасных. Дакументальныя зборнікі, якія з’явіліся ў 1990-я – пачатку 2000-х гг., у пераважнай большасці мелі тэматычны характар. Адной з асаблівасцей дадзенага перыяду з’явілася падрыхтоўка дакументальных зборнікаў супрацоўнікамі архіваў сумесна з навукова-даследчымі інстытутамі, грамадскімі аб’яднаннямі, замежнымі партнёрамі. Яскравым прыкладам такога супрацоўніцтва з краінамі далёкага і блізкага замежжа сталі выданні, падрыхтаваныя сумеснымі намаганнямі беларускіх і расійскіх архівістаў [2, 3].
Па-другое, выдзяленне разам з традыцыйнымі тэмамі новых актуальных накірункаў даследавання, якія ў савецкі час па розных прычынах заставаліся па-за ўвагай даследчыкаў Так, не знайшлі грунтоўнага асвятлення ў савецкай айчыннай гістарыяграфіі 11 баявых аперацый (6 на аршанскім, 2 на багушэўскім і 3 на віцебскім накірунках) па вызваленні ўсходніх раёнаў рэспублікі, праведзеныя Заходнім фронтам у перыяд з 12 кастрычніка 1943 г. па 1 красавца 1944 г., нягледзячы на тое, што дадзеныя аперацыі з’яўляліся састаўной часткай так званых «дзесяці сталінскіх удараў». Прычыну такой сітуацыі растлумачылі аўтары кнігі «Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945» [4]. «Няўдалыя дзеянні войск Заходняга фронта, – адзначаюць гісторыкі, – моцна дысаніравалі з грандыёзнымі поспехамі савецкіх войск на Левабярэжнай і Правабярэжнай Украіне, пры зняцці блакады Ленінграда, таму аб баявых дзеяннях фронта восенью 1943 – вясной 1944 г. пісалася вельмі мала» [4, с. 430].
Вынікі баявых дзеянняў Заходняга фронту былі прааналізаваны Надзвычайнай камісіяй Дзяржаўнага камітэта абароны пад кіраўніцтвам Г. М. Малянкова. У падрыхтаваным Камісіяй дакладзе адзначалася: «Усе гэтыя аперацыі закончыліся няўдала, і фронт сваіх задач не выканаў. Hi ў адной з пералічаных аперацый абарона праціўніка не была прарвана нават на тактычную глыбіню, аперацыі вызначаліся нязначным укліньваннем у абарону праціўніка пры вялікіх стратах нашых войск…» На падставе дакладу Камісіі камандаванне Заходняга фронту было адхілена ад кіраўніцтва, а Заходні фронт падзелены на 2-гі і 3-ці Беларускія [4, с. 430]. Адным з першых, хто звярнуў увагу на няўдалыя аперацыі па вызваленні Оршы, Віцебска, Магілёва, стаў ўраджэнец Беларусі I. В. Цімаховіч у выдадзенай у 1994 г. кнізе «Битва за Белоруссию: 1941–1944». Аўтар лічыць, што асноўнымі прычынамі невыканання Заходнім фронтам пастаўленых задач з’яўляліся «недастатковае ўзаема-дзеянне стралковых і танкавых войск, артылерыі і авіяцыі пры прарыве абароны і развіцці поспеху наступления; кепская арганізацыя разведкі, таму многія аб’екты праціўніка не былі выкрыты; шаблоннае прымяненне спосабаў атакі і маруднасць, няўменне весці хуткія манеўраныя дзеянні на полі бою» [5, с. 128]. Адзначаючы, што «несумненна дзеянні Заходняга фронту нельга прызнаць паспяховымі» [5, с. 127], гісторык падкрэслівае, што, тым не менш, «наступальныя дзеянні трымалі ў напружанні гітлераўскае камандаванне, стрымлівалі буйныя сілы ворага, не дазвалялі яму перакідваць адсюль дывізіі на паўднёва-заходні напрамак» [5, с. 127].
3 пазіцый новых канцэптуальных падыходаў дзеянні савецкіх войскаў па вызваленні Беларусі ад захопнікаў разглядаюцца ў працах У. I. Лемяшонка. Разнастайныя аспекты гэтай тэмы, распрацаваныя У. I. Лемяшонкам ў асобных артыкулах, знайшлі канцэнтраванае ўвасабленне ў кнізе «Вызваленне без грыфа «Сакрэтна», выдадзенай у 1996 г. Прызнаючы поспехі Чырвонай Арміі пры вызваленні ўсходніх раёнаў Беларусі восенню і зімой 1943–1944 гг., аўтар не пакідае па-за ўвагай і пралікі, якія не дазволілі ў поўным аб’ёме выканаць пастаўленыя заданы. У якасці асноўных прычын невыканання пастаўленых задач беларускі гісторык выдзяляе «…нездавальняючае кіраўніцтва з боку камандавання франтоў, грубыя парушэнні некаторымі камандзірамі і штабамі правілаў арганізацыі забеспячэння і вядзення наступу. Не заўсёды ўдала ствараліся групоўкі войскаў… Былі недахопы ў выкарыстанні танкаў і ў арганізацыі разведкі. У выніку савецкія войскі неслі цяжкія страты і павольна прасоўваліся наперад» [6, с. 41].
Высновы беларускіх даследчыкаў аб тым, што прычынамі няўдач наступальных аперацый Заходняга фронту ў Беларусі восенню 1943 – зімой 1944 гг. былі не толькі аб’ектыўныя абставіны (недастатковая колькасць тэхнікі, узбраення, боепрыпасаў, асабовага складу, неспрыяльныя кліматычныя умовы, магутныя абарончыя збудаванні праціўніка), але і суб’ектыўныя факты, супадаюць з ацэнкамі іх расійскіх калег. Так, У. I. Фясенка ў сваёй кандыдацкай дысертацыі да суб’ектыўных прычын адносіць няўзгодненасць дзеянняў прадстаўнікоў Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання і штабоў франтоў і армій, недастатковую прапрацаванасць планаў аперацый [7].
I айчынныя, і расійскія гісторыкі салідарны таксама ў тым, што дадзеныя аперацыі не былі поўнасцю правальнымі. Вынікам іх правядзення сталі значныя страты германскіх войск, а таксама немагчымасць для нямецкага камандавання перакінуць дадатковыя сілы на другія ўчасткі ўсходняга фронту, на якіх вырашаліся больш важныя стратэгічныя заданы. Акрамя У. I. Фясенкі, аналагічную думку на старонках часопіса «Военная мысль» выказаў удзельнік баёў па вызваленні Беларусі М. А. Гарэеў [8].
Не абмінулі ўвагай даследчыкі і балючую праблему – якой цаной была заваявана перамога. «3 23 чэрвеня і да канца ліпеня, – адзначае I. В. Цімаховіч, – калі вяліся баявыя дзеянні па вызваленні тэрыторыі Беларусі, страты чаты-pox франтоў склалі 440 879 чалавек, ці 29,8 % ад агульнай колькасці іх асабовага складу да пачатку аперацыі, у тым ліку было забіта 97 232 чалавекі. За перыяд аперацыі франты згубілі 2 957 танкаў і САУ, 822 самалёты, 2 447 гармат і мінамётаў, што складала адпаведна 60 %, 22 % і 6 % ад іх колькасці пры пераходзе ў наступление» [5, с. 233–234].
«У сярэднім у суткі гінула болей 2600 чалавек» дадаюць аўтары выдання «Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945» [4, с. 448].
Неабходна адзначыць, што прыведзеныя дадзеныя ўзяты з грунтоўнага расійскага даследавання «Гриф секретности снят: потери Вооруженных Сил СССР в войнах, боевых действиях и военнных конфликтах» [9, с. 371].
Варта заўважыць, што сучасная гістарыяграфія Вялікай Айчыннай вайны не адназначная і не аднастайная. Яна не ўяўляе суцэльнага маналіту, як у савецкія часы. Так, Б. Дз. Далгатовіч у артыкуле «Освобождение Беларуси» згадвае бітву за Днепр, Гарадокскую, Калінкавіцка-Мазырскую, Рагачоўска-Жлобінскую, Беларускую наступальную аперацыі і ні слова не гаворыць пра няўдалыя аперацыі Заходняга фронту па вызваленні ўсходніх раёнаў рэспублікі [10].
3. В. Шыбека ў кнізе «Нарыс гісторыі Беларусі (1795–2002)» вызваленню Беларусі прысвяціў некалькі радкоў, згадаўшы толькі аперацыю «Баграціён». Прычым гэтая кароткая інфармацыя пададзена у падраздзеле 29.1 «У чаканні Чырвонай Арміі» раздзела 29 «Напрыканцы нямецка-савецкай вайны. Верасень 1943 – май 1945». Як бачна, аўтар неапраўдана адмаўляецца нават ад тэрміна «Вялікая Айчынная вайна», замяніўшы яго паняццем «нямецка-савецкая вайна», запазычаным з замежнай гістарыяграфіі [11, с. 332–333].
Важнае стратэгічнае значэнне меў Лоеўскі плацдарм шырынёй каля 40 і глыбінёй да 20 кіламетраў, утвораны ў кастрычніку 1943 г. на правым беразе Дняпра пасля вызвалення г. Лоева. Аднак у савецкі перыяд яго гісторыя не стала здабыткам айчыннай гістарыяграфіі. I толькі новыя магчымасці, якія адкрыліся перад беларускімі гісторыкамі у 1990-я – пачатку 2000-х гг., дазволілі раскрыць і гэтую старонку бітвы за Днепр. Аб тым, што Лоеўскі плацдарм «адыграў вялікую ролю ў правядзенні далейшых наступальных аперацый на калінкавіцкім і рэчыцкім напрамках», напісалі аўтары фундаментальная выдання «Беларусь в годы Великой Отечественной войны. 1941–1945» [4, с. 431]. Дадзеная выснова знайшла пацверджанне ў 6-томнай гісторыі Беларусі [12, с. 353]. Аднак найбольш грунтоўна праблема распрацавана Ф. А. Свінціцкім у артыкуле «Лоеўскі плацдарм» [13]. Аўтар падрабязна з указанием канкрэтных дат прааналізаваў дзейнасць падраздзяленняў на тэрыторыі Лоеўскага раёна ў кастрычніку 1943 г. Абапіраючыся пераважна на дакументы, выяўленыя ў Центральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі, гісторык доказна сцвярджае, што «у бітве за Днепр на тэрыторыі Беларусі менавіта Лоеўскі плацдарм стварыў умовы для далейшага наступления» [13, с. 36]. Разам з тым, як адзначае аўтар, «поспех на кожным плацдарме быў аплачаны крывёю тысяч салдат. Не стаў выключэннем і Лоеўскі плацдарм. Паводле афіцыйных даных, на тэрыторьй раёна пахавана 9050 савецкіх воінаў, прычым амаль усе яны загінулі ў баях за плацдарм» [13, с. 36]. Высновы даследчыка ўзмацняюць прыведзеныя ў артыкуле табліцы «Баявы і колькасны склад злучэнняў 65-й арміі на 15 кастрычніка 1943 г.», «Баявыя вылеты штурмавікоў за кастрычнік 1943 г.», «Звесткі аб перакідванні на плацдарм франтавых рэзерваў», «Страты 65-й арміі ў другой палове 1943 года», узятыя ў Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі [13, с. 30, 34, 36].
Патрэцяе, вывучэнне пытанняў, якія ў ранейшыя часы асвятляліся лаканічна. Так, А. М. Літвін, выкарыстоўваючы раней невядомыя шырокаму колу даследчыкаў дакументы, раскрывае новыя старонкі ўзаемадзеяння партызанскіх атрадаў і брыгад з Чырвонай Арміяй на розных этапах Вялікай Айчыннай вайны, выдзяляе і характарызуе віды ўзаемадзеяння – стратэгічнае, аперытыўнае і тактычнае. Падкрэсліваючы, што партызанскі фактар, пад якім гісторык разумее «у шырокім сэнсе ўсе формы барацьбы ў тыле ворага, галоўнай з якіх з’яўлялася ўзброеная барацьба партызанскіх фарміраванняў» [14, с. 4] «набыў у 1942 г. стратэгічнае значэнне і стаў састаўной часткай савецкай стратэгіі вядзення вайны» [14, с. 7], аўтар у другім артыкуле адзначае, што «за шматгадовую працу ў архіве нам не ўдалося знайсці матэрыялаў з прамымі згадкамі пра непасрэднае аператыўна-стратэгічнае ўзаемадзеянне партызанскіх сіл, як паказвае аналіз дакументаў ЦШПР і БШПР, у партызанскіх штабах існавала ў асноўным доўгатэрміновае планаванне (асенне-зімовы, вясенне-летні перыяд), а таксама распрацоўваліся планы правядзення канкрэтных аперацый лакальнага маштабу» [15, с. 8]
Шмат фактаў, дакументаў і ўспамінаў пра вызваленне асобных раёнаў і гарадоў Беларусі ўтрымліваецца ў кнігах «Памяць». Напрыклад, у другой кнізе гісторыка-дакументальнай хронікі Брэста змешчаны ўрыўкі з апублікаваных успамінаў удзельнікаў вызвалення горада (У. I. Байкова, А. А. Лучынскага, Г. М. Корчыкава, С. А. Піразева, В. С. Антонава, В. М. Мальцава, Я. Д. Чарнышова, М. В. Харытонава, С. П. Дземчука, П. А. Бялова, В. П. Барадзіна, Д. К. Мількова), а таксама мемуары I. Б. Камякова, якія знаходзяцца ў Цэнтральным архіве Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі. Істотна дапаўняюць карціну выяўленыя тамсама тэксты загадаў Вярхоўнага Галоў-накамандуючага, данясенні камандуючага вайскамі 1-га Беларускага фронта К. К. Ракасоўскага, вытрымкі з журналаў баявых дзеянняў асобных вайсковых фарміраванняў [16, с. 130–149].
Такім чынам, на сучасным этапе, дзякуючы пашырэнню крыніцазнаўчай базы, айчыннымі навукоўцамі праведзена значная праца па вывучэнні недаследаваных праблем вызвалення Беларусі ад нацыстаў: няўдалыя аперацыі Чырвонай Арміі, іх страты. Характэрнай рысай новага перыяду гістарыяграфіі з’яўляецца тое, што ў тэмах, заяўленых раней, з’явіліся новыя ракурсы і аспекты. Асаблівасцю постсавецкай айчыннай гістарыяграфіі стаў плюралізм думак па разглядаемых праблемах. Разам з тым, больш глыбокага і дэталёвага вывучэння патрабуюць дзейнасць асобных воінскіх фарміраванняў (франтоў, армій, злучэнняў і інш.), радоў войск, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі, ход аперацый Чырвонай Арміі на тэрыторыі Беласточчыны.
Крыніцы і літаратура
1. Адамушко, В. И. Великая Отечественная война в публикационной и выставочной деятельности государственной архивной службы Республики Беларусь / В. И. Адамушко // Великая Отечественная война в исторической судьбе белорусского народа: материалы Междунар. науч. конф., посвящ. 65-летию победы в Великой Отечественной войне, Гродно, 4–5 мая 2010 г. / Ин-т истории НАН Беларуси, Гродн. гос. ун-т им. Янки Купалы [и др.]; редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2012.
2. Освобожденная Беларусь: документы и материалы: в 2 кн. / Комитет по архивам и делопроизводству при Совете Министров Респ. Беларусь, Нац. архив Респ. Беларусь, Федеральное архивное агентство России [и др.]; сост.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск, 2004–2005.
3. Беларусь в постановлениях и распоряжениях Государственного Комитета Обороны СССР, 1941–1945 гг.: справ. / Департамент по архивам и делопроизводству М-ва юстиции Респ. Беларусь, Нац. архив Респ. Беларусь, Федеральное архивное агентство России, Рос. гос. архив соц. – полит, истории; сост.: В. Д. Селеменев [и др.]; редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск, 2008.
4. Беларусь в годы Великой Отечественной войны: 1941–1945 гг. / А. А. Коваленя (рук. авт. кол.) [и др.]. – Минск, 2005.
5. Тимохович, И. В. Битва за Белоруссию. 1941–1944 / И. В. Тимохович. – Минск, 1994.
6. Лемяшонак, У. I. Вызваленне – без грыфа «Сакрэтна» / У. I. Лемяшонак. – Мінск, 1996.
7. Фесенко, В. И. Причины неудач наступательных операций Западного фронта в Белоруссии осенью 1943 – зимой 1944 г.: выводы и уроки: автореф. дис… канд. ист. наук: 07.00.202 / В. И. Фесенко; Ин-т военной истории М-ва обороны РФ. – М., 1992.
8. Гареев, М. А. Причины и уроки неудачных операций Западного фронта зимой 1943/44 года / М. А. Гареев // Военная мысль. – 1994. – № 2. – С. 50–58.
9. Гриф секретности снят: потери Вооруженных Сил СССР в войнах, боевых действиях и военных конфликтах: стат. исслед. / под общ. ред. Г. Ф. Кривошеева. – М., 1993.
10. Долготович, Б. Д. Освобождение Беларуси / Б. Д. Долготович // Беларусь. 1941–1945: Подвиг. Трагедия. Память: в 2 кн. / НАН Беларуси, Ин-т истории; редкол.: А. А. Коваленя (пред.) [и др.]. – Минск, 2010. – Кн. 2.
11. Шыбека, 3. Нарыс гісторыі Беларусі / 3. Шыбека. – Мінск, 2003.
12. Псторыя Беларуси у 6 т. / рэдкал.: М. Касцюк (тал. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2000–2006. -Т. 5: Беларусь у 1917–1945 гг. / А. Вабішчэвіч [і інш.]. – 2006.
13. Свінціцкі, Ф. Лоеўскі плацдарм / Ф. Свінціцкі // Беларускі гістарычны часопіс. – 2013. -№ 10. – С. 28–36.
14. Літвін, А. Актывізацыя партызанскага фактару як складаючай часткі савецкай стратэгіі вядзення вайны напярэдадні і падчас Сталінградскай бітвы 1942–1943 гг. / А. Літвін // Беларускі гістарычны часопіс. – 2013. – № 2. – С. 4–12.
15. Літвін, А. Аператыўнае выкарыстанне партызанскіх сіл Беларусі ў інтарэсах фронту ў час падрыхтоўкі і правядзення Курскай бітвы / А. Літвін // Беларускі гістарычны часопіс. -2013.-№ 9.-С. 5-14.
16. Памяць: гіст. – дакум. хроніка Брэста: у 2 кн. / Беларус. энцыкл.; рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]. – Мінск, 2001. – Кн. 2.
Правообладателям!
Данное произведение размещено по согласованию с ООО "ЛитРес" (20% исходного текста). Если размещение книги нарушает чьи-либо права, то сообщите об этом.Читателям!
Оплатили, но не знаете что делать дальше?