Электронная библиотека » Коллектив авторов » » онлайн чтение - страница 14


  • Текст добавлен: 22 июля 2016, 22:40


Автор книги: Коллектив авторов


Жанр: Прочая образовательная литература, Наука и Образование


сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 14 (всего у книги 57 страниц) [доступный отрывок для чтения: 19 страниц]

Шрифт:
- 100% +
Акадэмія навук БССР у гады Вялікай Айчыннай вайны: агляд навуковай літаратуры

І. І. Шаўчук (Брэст), Г. У. Карзенка (Мінск)


Гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук айчынная гістарыяграфія з 1940-х гг. надавала пэўную ўвагу. Яна знайшла адлюстраванне ў публікацыях тагачасных прэзідэнтаў акадэміі: аб’ёмістым артыкуле М. I. Грашчанкава «Академия наук Белорусской ССР», змешчаным у зборніку, прысвечаным акадэміям навук саюзных рэспублік [6, 35–72], трох выданнях кнігі В. Ф. Купрэвіча «Академия наук Белорусской ССР. Очерк истории и деятельности» (1957, 1958 і 1968 гг.) [18].

Праца па вывучэнні дзейнасці НАН Беларусі актывізавалася і набыла сістэмны характар пасля стварэння па ініцыятыве прэзідэнта акадэміка М. А. Барысевіча, трупы па вывучэнні гісторыі навукі ў складзе Інстытута гісторыі (1973 г., 1980 г. – аддзел, кіраўнік П. Ц. Петрыкаў). Першым значным вынікам навуковых пошукаў яе супрацоўнікаў і вялікага аўтарскага калектыву стала выданне гісторыі Акадэміі навук у 1979 г. [1].

Такім чынам, патрэбы развіцця айчыннай навукі, пільна адчутыя кіраўніком Акадэміі, не толькі знайшлі выйсце ў інстытуалізацыі гісторыка-навуко-вых даследаванняў, але мелі вынікам стварэнне фундаментальнай гісторыі навуковага цэнтру рэспублікі. Працягам гэтых працэсаў стала стварэнне шэрагу прац, прысвечаных асобным установам НАН Беларусі [25]. У большасці іх перыяду Вялікай Айчыннай вайны – лёсу супрацоўнікаў і асноўным накірункам дзейнасці – нададзена толькі фрагментарная ўвага. Гэта заканамерна, паколькі ў невялікіх аб’ёмах, як правіла, юбілейных выданняў, стварыць шырокую панараму ваеннага мінулага ўстаноў наўрад ці магчыма.

Больш падрабязна тэты перыяд апісваецца ў артыкуле М. I. Грашчанкава і, зразумела, кнізе В. Ф. Купрэвіча. Выдзяляецца калектыўная манаграфія, апублікаваная ў 1979 г., дзе асобны трэці раздзел спецыяльна прысвечаны функцыянаванню Акадэміі ў гады Вялікай Айчыннай вайны («Академия наук в период Великой Отечественной войны») [5, с. 47–58] і пасляваеннага аднаўлення («Академия наук в годы послевоенного восстановления») [19, с. 58–77]. У працы выдзелены наступныя часткі: пачатак вайны і эвакуация акадэмічных падраздзяленняў, прафесійная дзейнасць вучоных у розных арганізацыях савецкага тылу, вызваленне Беларусі і аднаўленне Акадэміі навук. Звернута некаторая ўвага на дзейнасць навукоўцаў у нямецкім тыле і на франтах вайны ў складзе рэгулярных фарміраванняў Чырвонай Арміі. Да безумоўна станоўчага моманту можна аднесці тое, што ўсе падзеі, працоўныя і ваенныя, не безасабовыя, а разглядаюцца праз прызму ўнёску ў навуку і баявыя справы канкрэтных людзей. Такім чынам, выданнем «Академии наук Белорусской ССР» былі закладзены асноўныя накірункі наступнага, больш дэталёвага вывучэння яе гісторыі.

Тэма АН БССР перыяду Вялікай Айчыннай вайны атрымала працяг у манаграфіі старшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі навукі М. У. Токарава [26]. У спецыяльным раздзеле (с. 93-156) выдзяляюцца чатыры параграфы: «Арганізацыя працы вучоных акадэміі ў савецкім тыле», «Унёсак беларускіх вучоных ва ўмацаванне абароназдольнасці краіны», «Удзел супрацоўнікаў АН БССР на франтах, у партызанскіх фарміраваннях і партыйным падполлі», «Навукова-арганізацыйная дзейнасць АН БССР пасля вызвалення Беларусі». Па сутнасці, аўтар развівае палажэнні, закладзеныя раней ў калектыўнай манаграфіі. Аўтарам шырока прадстаўлены архіўныя матэрыялы з Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі, якія раней у навуковы зварот не ўводзіліся. Разам з тым, і ў калектыўнай, і індывідуальнай манаграфіях прадэманстраваны розныя падыходы ў рэканструкцыі працэсу пасляваеннага аднаўлення. Тэта адлюстравана нават у назвах адпаведных раздзелаў: «Акадэмія навук у гады пасляваеннага аднаўлення» («Академия наук Белорусской ССР», 1979 г.) і «Навукова-арганізацыйная дзейнасць АН БССР пасля вызвалення Беларусі» (М. У. Токараў).

Для лепшага разумения структуры наступнага тэксту мусім зазначыць дзве акалічнасці. Першая: пры аналізе гісторыка-навуковай праблемы даследчыкам, чыёй базавай спецыяльнасцю з’яўляецца пэўная навука, заўсёды адбываецца своеасаблівы ўхіл менавіта ў яе, што ёсць аксіёма ў супольнасці гісторыкаў навукі. Другая: сярод акадэмічных вучоных найбольшай актыўнасцю ў вывучэнні гісторыі сваёй установи вылучаюцца гісторыкі. Імі на працягу сямнаццаці гадоў выдадзена дзве брашуры і адна калектыўная манаграфія, у якіх адлюстраваны шлях, пройдзены ўстановай з 1929 г. да, адпаведна, 1992 [8], 1999 [10], 2009 гг. [9]. Мусім звярнуць увагу, што брашура 1999 г. канцэптуальна нічым не адрозніваецца ад папярэдняй. Нязначныя адрозненні ёсць у фактычным матэрыяле, за выключэннем новай інфармацыі за 1993–1999 гг., а адзін раздзел (аўтар У. I. Навіцкі) дык і ўвогуле амаль цалкам перапісаны з першай брашуры (1992) [гл. падрабязней: [27, с. 69–78]. М. У. Токараў яшчэ раз звярнуўся да тэмы вайны. У 1992 г. тэты перыяд асобна нават не быў выдзелены ці пазначаны ў змесце. А з 13 старонак раздзела «Стварэнне і развіццё Інстытута гісторыі АНБ (1929–1941 гг.)» яму прысвечаны толькі дзве (с. 11, 19).

Такая звышканспектыўнасць некалькі пераадолена ў наступным выданні. Скарэктаваная і назва: «Утварэнне і дзейнасць Інстытута гісторыі ў 30-я гг. і ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны». Цяпер 1941–1945 гг. адведзена 3,5 старонкі. Праўда, і тут М. У. Токараў паўтарае нічым не верыфікаваную інфармацыю пра акадэміка М. М. Нікольскага, «які падтрымліваў сувязь з партызанамі» (с. 19), што пацвярджаецца хіба толькі словамі самога М. М. Нікольскага. Наконт «сувязі» трэба мець на ўвазе, што ў чэрвені 1943 г. Прэзідыум АН, СНК і ЦК КП(б)Б не мелі даных пра лёс сямі акадэмікаў, у тым ліку і пра М. М. Нікольскага [20, арк. 66]. Відавочна, што сціпласць тэксту, а адсюль і нізкая інфарматыўнасць, абумоўлены у вызначальнай ступені фарматам выдання, зададзеным рэдактарам брашуры дырэктарам інстытута М. П. Касцюком.

Гэтая «сціпласць» у пэўнай меры пераадолена ў раздзеле «Станаўленне, развіццё і дзейнасць Інстытута гісторыі. 1929–1945 гг.» (I. I. Шаўчук, с. 7–42) калектыўнай манаграфіі «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1929–2009 гг.)». Тут адпаведны перыяд заняў шэсць старонак. Аўтар сканцэнтраваў увагу на навуковых падзеях, што мелі месца ў савецкім тыле: больш поўна прадстаўлены асобы, што займаліся даследчыцкай працай, яе планы, вынікі, працэс аднаўлення інстытута і інш. У раздзеле толькі называюцца прозвішчы франтавікоў, партызан і падполынчыкаў, шырэй за папярэднія брашуры пададзены аднаўленчыя мерапрыемствы. Абмежаванне 1945 г. абумоўлена структурай кнігі, распрацаванай рэдакцыйным саветам. Наступная пяцігодка аднаўлення Акадэміі навук прадстаўлена ў раздзеле «Станаўленне, развіццё і дзейнасць Інстытута гісторыі. 1946–1970 гг.» (Л. П. Каян, с. 43–66).

Але тут структурна не выдзяляецца адпаведных навукова-арганізацыйных мерапрыемстваў, інфармацыя пра іх размеркавана па ўсім тэксце.

Спецыяльныя даследчыцкія намаганні па вывучэнні гісторыі інтэлігенцыі, якая аказалася на часова акупаванай тэрыторыі, сканцэнтраваў У. I. Кузьменка. Плёнам яго працы сталі некалькі манаграфій пра яе жыццё і змаганне ва ўмовах акупацыйнага рэжыму 1941–1944 гг. Вучоны не акцэнтуе увагу на акадэмічных супрацоўніках, але вялікі аб’ём яго кніг [14; 15] апавядае менавіта пра іх. Асабліва тэта тычыцца апошняга даследавання, праведзенага разам з М. У. Токаравым [17]. У значнай ступені разнастайнасць уяўленняў пра ўзнятую праблему дапаўняе серыя артыкулаў Г. У Карзенкі [13].

Разглядаючы літаратуру па гісторыі Акадэміі навук перыяду вайны, нельга не звярнуць увагу на першую ў беларускай гістарыяграфіі спробу сінтэтычнага гістарыяграфічнага і крыніцазнаўчага аналізу тэмы «Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны» [7]. У. В. Здановіч самаўпэўнена дэкларуе, што ім праведзена гістарыяграфічнае вывучэнне гісторыі Беларусі у 1941–1945 гг. (крыніцазнаўчы бок кнігі некуды бясследна з тэксту знік). Заканамерна аўтар паспрабаваў не пакінуць без увагі і навуковую інтэлігенцыю. Асноўнай гістарыяграфічнай крыніцай для яго паслужылі публікацыі У. I. Кузьменкі, што пацвярджаецца бібліяграфічным спісам з 25 пазіцый (адзін артыкул у ім згаданы двойчы з рознай колькасцю старонак і праігнараваная цікавая брашура [16]). Адзначым паказальны момант: у тэксце мы выявілі толькі 17 спасылак на працы вучонага.

Згадкі і менавіта толькі згадкі пра творы У. I. Кузьменкі прысутнічаюць ва ўсіх главах, за выключэннем першых дзвюх. Яны змешчаны ў падраздзелах «3.2 Праблемы эвакуацыі на старонках выданняў» (с. 60, 62), «4.1 Даследаванні па гісторыі партызанскага руху» (с. 75, 82), «4.2 Вывучэнне гісторыі партызанскай барацьбы» (с. 87), «5.2 Ідэалагічнае супрацьстаянне на акупіраванай тэрыторыі рэспублікі ў гістарычнай літаратуры» (с. 105, 122), «6.1 Асвятленне ратных спраў айчыннымі навукоўцамі» (с. 133), «7.1 Гістарыяграфія вызвалення Беларусі» (с. 149), «7.2 Першыя аднаўленчыя работы: распрацоўка праблемы навукоўцамі» (с. 154–156). Але ж гісторыя інтэлігенцыі прысутнічае не толькі ў працах У. I. Кузьменкі, а і ў згаданых вышэй публікацыях, у калектыўных і індывідуальных манаграфіях, прысвечаных шэрагу навуковых і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі і інш. Фундаментальная праца, прысвечаная 80-годдзю Інстытута гісторыі, адзіная з падобнага кшталту літаратуры, прысутнічае ў бібліяграфічным спісе выключна для «упрыгожання» і «насычэння» апошняга.

Працы У. I. Кузьменкі, паводле У. В. Здановіча, тэта і ёсць гістарыяграфічны аналіз. Прадставім вынікі рэалізацыі такой методыкі некалькімі цытатамі. Гаворачы пра эвакуацыйныя мерапрыемствы лета 1941 г., аўтар адзначае: «Некаторыя звесткі аб гэтым (працы «розных катэгорый насельніцтва ў сістэме ГУЛАГу» – Аўт) можна знайсці ў… манаграфіі У. I. Кузьменкі. Пра лёс супрацоўнікаў АН БССР, якія ў гады вайны працавалі на прадпрыемствах і ўстановах, кантралюемых НКУС, паведамляецца ў кнізе «Возвращенные имена…»» (с. 62). Дадзеным «аналіз» вычарпаны. Між іншым, аўтара не бянтэжыць, што ў брашуры, складзенай М. У. Токаравым, няма ні слова пра нейкую працу зняволеных у ГУЛАГу, паколькі складальнік не ставіў перад сабой такіх задач, што цалкам апраўдана і аргументавана ў прадмове[12]12
  Паколькі У. В. Здановіч кажа пра «кнігу» і, зыходзячы з праведзенага ім «аналізу», можна зрабіць выснову, што ён не трымаў выданне ў руках, а абмежаваўся толькі вонкавай характарыстыкай бібліяграфічнага запісу.


[Закрыть]
[3]. Інфармуючы пра расійскія падлікі колькасці тых, хто ў пасляваенныя гады ўтрымліваўся ў «сістэме ГУЛАГа», У. В. Здановіч, забыўшыся да с. 154 пра напісанае на с. 62, наступным чынам падводзіць вынікі ўласных «навуковых» назіранняў (у тэксце больш нічога няма і адпаведна з тэксту яны не вынікаюць, а існуюць самі па сабе): «У сучаснай айчыннай гістарыяграфіі азначаная праблема не знайшла шырокага асвятлення. Асобныя яе сюжэты раскрыты ў працах У. I. Кузьменкі і М. У. Токарава». Аўтар, такім чынам, прадэманстраваў невалоданне літаратурай па гісторыі Беларусі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, гісторыі навуковай інтэлігенцыі таго часу, у тым ліку акадэмічнай, і рэпрэсій, азнаёміцца з якімі «сучасная айчынная гістарыяграфія» прадстаўляе значна больш магчымасцей, чым недасканалыя бібліяграфічныя згадкі асобных публікацый двух вучоных. У. В. Здановіч прадэманстраваў таксама невалоданне методыкай тэматычнага гістарыяграфічнага даследавання. Таму відавочна, што дадзеная тэма яшчэ чакае кваліфікаванага навуковага вывучэння.

У якасці асобнай, вельмі нешматлікай трупы гістарыяграфічных крыніц вылучым дакументальныя зборнікі і апублікаваныя мемуары. Сярод іх звернем увагу на зборнік успамінаў супрацоўнікаў Акадэміі навук, якія бралі ўдзел у змаганні з нямецкім фашызмам на франтах, у партызанскім і падпольным руху [4]. Цікавыя даныя пра ваенны час пакінуў рэпрэсаваны ў 1930 г. аспірант БАН Я. Я. Кіпель [11]. Дадаюць новых фарбаў да вядомай гісторыі пра вываз беларускіх вучоных з акупаванай Беларусі невялікія дзіцячыя ўспаміны кандыдата навук А. Ф. Клішына, сына даваеннай выкладчыцы і аспіранткі гісторыка М. Ф. Малаковіч, непасрэднага ўдзельніка партызанскай аперацыі эвакуацыі з Мінска ў савецкі тыл акадэміка М. М. Нікольскага і доктара тэхнічных навук, прафесара А. А. Краўцова [12, с. 440–449].

Беларуская гістарыяграфія мае некалькі дакументальных публікацый па ўзнятай тэме. Яшчэ ў 1991 г. пабачыла свет хроніка «Наука и техника Советской Белоруссии», падрыхтаваная супрацоўнікамі аддзела гісторыі навукі Інстытута гісторыі ў рамках рэалізацыі агульнасаюзнага задания «Наука и техника СССР» [22]. У ёй ваеннаму і аднаўленчаму перыядам прысвечана сямнаццаць старонак (с. 46–62). Пэўная ўвага нададзена вучоным і ўстановам АН БССР [21]. М. У. Токаравым апублікаваны біяграфічны зборнік «Военные судьбы» [2], дзе сканцэнтраваны даведкі пра «супрацоўнікаў Акадэміі навук, што працавалі ў ёй да вайны, а таксама тых, хто паступіў на працу да мая 1945 г.» Ва ўводзінах складальнік слушна пазначыў: «наяўныя матэрыялы не дазваляюць даць поўныя звесткі пра ўсіх выяўленых удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны» (с. 11). Некалькі шырэй адпаведная інфармацыя прадстаўлена ў гісторыка-дакументальным летапісе, зборніку дакументаў і матэрыялаў, складзеных супрацоўнікамі аддзела сацыяльна-эканамічнай гісторыі, навукі і культуры Інстытута гісторыі да 80-годдзя НАН Беларусі [23; 24]. Далейшае развіццё закладзеных у іх сюжэтаў мае навуковую перспектыву, а ўзнятая намі тэма патрабуе болып уважлівага прафесійнага кваліфікаванага гістарыяграфічнага асэнсавання. Тым не менш агульныя напрацоўкі і высновы, зробленыя навукоўцамі, заклалі падмурак сучаснага навуковага бачання дзейнасці НАН Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і адпаведна маюць актуальнасць і надалей.

Крыніцы і літаратура

1. Академия наук Белорусской ССР / Н. И. Галенчик [и др]; редкол.: Н. А. Борисевич (пред.) [и др.]. – Минск, 1979.

2. Военные судьбы: сотрудники АН Беларуси – участники Великой Отечественной войны / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. Н. А. Борисевича. – Минск, 1995.

3. Возвращенные имена: сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий / сост. и авт. предисл. Н. В. Токарев; под ред. А. С. Махнача. – Минск, 1992.

4. Воспоминания ветеранов Великой Отечественной войны Национальной академии наук Беларуси в реальном времени истории / сост. А. И. Головнев. – Минск, 2004.

5. Галенчик, Н. И. Академия наук в период Великой Отечественной войны / Н. И Галенчик, А. И. Залесский // Академия наук Белорусской ССР. – Минск, 1979.

6. Гращенков, Н. И. Академия наук Белорусской ССР / Н. И. Гращенков // Академии наук союзных республик. К тридцатилетию Великой Октябрьской социалистической революции. – М.; Л., 1947.

7. Здановіч, У. В. Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны. Агляд крыніц і айчыннай гістарыяграфіі / У. В. Здановіч; навук. рэд. А. А. Каваленя. – Брэст, 2012.

8. Институт истории Академии наук Беларуси: краткий очерк / Г. В. Корзенко [и др.]; под ред. М. П. Костюка. – Минск, 1992.

9. Институт истории Национальной академии наук Беларуси (1929–2009 гг.) / ред. А. А. Коваленя (рук.) [и др.]. – Минск: Беларус. навука, 2009. – 628 с.

10. Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (Да 70-годдзя ўтварэння) / М. П. Касцюк [і інш.]. – Мінск, 1999.

11. Кіпель, Я. Я. Эпізоды = Episodes / Я. Кіпель; пад рэд. I. Урбановіч, 3. Саўкі. – Нью-Йорк, 1998; Кіпель, Я. Я. Эпізоды / Я. Кіпель; пад навук. рэд. Н. Гардзіенкі і Л. Юрэвіча; прадмовы: 3. Саўка, I. Урбановіч-Саўка, В. Кіпель. – 2-е выд., дапрац. – Мінск, 2013.

12. Клишин, А. Ф. Как партизаны спасли ученых / А. Ф. Клишин // Институт белорусской культуры и становление науки в Беларуси: к 90-летию создания Института белорусской культуры: материалы Междунар. науч. конф., Минск, 8–9 дек. 2011 г. / редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2012. – С. 440–449.

13. Корзенко, Г. В. Ученые Беларуси в годы Великой Отечественной войны / Г. В. Корзенко // Адукацыя І выхаванне. – 2005. – № 4. – С. 14–19; Корзенко, Г. В. Деятельность научной интеллигенции Беларуси в советском тылу (1941–1944 гг.) / Г. В. Корзенко // Великая Отечественная война в исторической судьбе белорусского народа: материалы Междунар. науч. – практ. конф., посвящ. 65-летию победы в Великой Отечественной войне, Гродно, 4–5 мая 2010 г. / редкол.: А. А. Коваленя [и др.]. – Минск, 2012. – С. 290–295; Корзенко, Г. В. Ученые – для фронта и тыла / Г. В. Корзенко [и др.] // Наука и инновации. – 2010. – № 5. – С. 5–9; Корзенко, Г. В. Даследаванні навукоўцаў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны / Г. В. Корзенко // Вес. БДПУ. Сер 2. -2010. – № 2. – С. 3–7; Корзенко, Г. В. Роль научной интеллигенции Беларуси в укреплении советского тыла (1941 – 1944 гг.) / Г. В. Корзенко // Отечественная и мировая интеллигенция в кризисные периоды истории: материалы XXI Междунар. науч. – теорет. конф., Иваново, 23–25 сент. – Иваново, 2010. – С. 15–17.

14. Кузьменко, В. И. Интеллигенция Беларуси в период немецко-фашистской оккупации (1941–1944 гг.) / В. И. Кузьменко. – Минск, 2001.

15. Кузьменко, В. И. В суровые сороковые: интеллигенция Беларуси в Великой Отечественной войне (1941 – 1945 гг.) / В. И. Кузьменко. – Минск, 2006.

16. Кузьменко, В. И. Партизанские оружейники / В. И. Кузьменко; под ред. Э. Ф. Языкович. – Минск, 1990.

17. Кузьменко, В. И. Политика немецко-фашистских оккупационных властей в отношении научной интеллигенции Беларуси (1941–1944 гг.) / В. И. Кузьменко, И. В. Токарев. – Минск, 2007.

18. Купревич, В. Ф. Академия наук Белорусской ССР. Очерк истории и деятельности / В. Ф. Купревич. – 3-е доп. изд. – Минск, 1968.

19. Марченко, И. Е. Академия наук в годы послевоенного восстановления / И. Е. Марченко // Академия наук Белорусской ССР. – Минск, 1979.

20. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. – Ф. 4п. – Вой. 33а. – Сир. 352. Докладные и справки о распространении литературы, о работе редакций газет, о работе БАИ и Оперного театра. Копии статей и речей. Списки генералов и Героев Советского Союза – белорусов и др. Июль 1942 г. – июль 1943 г.

21. Наука и техника Советской Белоруссии в 1917–1990 гг.: хроника важнейших событий / сост. Г. В. Корзенко [и др.]; под ред. И. Т. Петрикова. – Минск, 1991.

22. Наука и техника СССР, 1917–1987: Хроника / сост. В. А. Волков [и др.]; редкол. Г. К. Скрябин [и др.]. – М., 1987.

23. Национальная академия наук Беларуси: 1928–2008 гг.: документы и материалы / сост.: И. В. Василевская и [др.]; редкол. М. В. Мясникович (пред.) [и др.]. – Минск, 2008.

24. Национальная академия наук Беларуси: историко-документальная летопись, 1928–2008 гг. / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории; сост.: Г. В. Корзенко [и др.]; редкол.: М. В. Мясникович (пред.) [и др.]. – Минск, 2008.

25. Степанов, Б. И. Институт физики АН БССР – 25 лет. – Минск, 1980; Физико-технический институт АН БССР: к 50-летию ин-та / Н. И. Галенчик, Н. Ф. Клебанович, Ж. А. Мрочек [и др.]; редкол. В. Н. Чачин (пред.) [и др.]. – Минск, 1981; Институт торфа АН БССР / редкол. Лиштван И. И. [и др.] – Минск, 1983; Институт зоологии Академии наук Беларуси / под общ. ред. Л. М. Сущени [и др]. – Минск, 1992; Институт экономики Национальной академии наук Беларуси: к 70-летию создания. 1931–2001 / И. Г. Никитенко [и др.]; под ред. П. Г. Никитенко и В. С. Фатеева. – Минск, 2001; Институт земледелия и селекции НАН Беларуси: 75 лет из истории развития аграрной науки Беларуси, 1927–2002 / М. А. Кадыров (отв. ред.) [и др]. -Минск, 2003; Институт леса. – Гомель, 2005; Інстытут літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусь 1931–2006 / У. Гніламёдаў [і інш.]. – Мінск, 2006; Институт философии НАН Беларуси: источник и символ самосознания культуры: к 80-летию института (1931–2011 гг.) / А. А. Лазаревич [и др.]; ред. совет: А. А. Лазаревич (пред.) [и др.]. – Минск, 2011; Ордена Трудового Красного Знамени Государственное научное учреждение «Институт экспериментальной ботаники имени В. Ф. Купревича»: к 80-летию со дня образования / О. С. Гапиенко [и др.]; редкол.: Н. А. Ламан [и др.]. – Минск, 2011; и др.

26. Токарев, Н. В. Академия наук Белорусской ССР: годы становления и испытаний (1929–1945) / Н. В. Токарев; под ред. В. А. Полуяна. – Минск, 1988.

27. Шевчук, И. И. Институт истории Национальной академии наук Беларуси в юбилейных изданиях / И. И. Шевчук // Клио. – 2012. – № 2 (62).

Сістэма абарончых умацаванняў трупы армій «Цэнтр» на картаграфічных дакументах партызан i падпольшчыкаў Беларусі (канец 1943 г. – першая палова 1944 г.)

А. А. Лукашоў (Мінск)


Пачатак вызвалення БССР у верасні 1943 г. выклікаў больш цеснае ўзаема-дзеянне партызан Беларусі і часцей Чырвонай Арміі. Адным з накірункаў было ўзаемадзеянне ў галіне разведкі. Атрыманыя народнымі мсціўцамі разведданыя па абарончых аб’ектах нямецка-фашысцкіх войскаў накіроўваліся ў БШПР і яго прадстаўніцтвы на франтах. На падставе картаграфічнай і тэкставай інфармацыі, перададзенай з-за лініі фронту, разведвальны аддзел БШПР складаў разведкарты і рассылаў іх зацікаўленым структурам: ваенна-палітычнаму кіраўніцтву СССР, ЦШПР, камандаванню паветраных армій. Такім чынам, створаныя ў БШПР карты як бы падсумоўваюць разведвальную дзейнасць многіх тысяч партызан і падпольшчыкаў на акупаванай тэрыторыі.

Умоўныя знакі на разведкартах, якія адлюстроўваюць нямецкія пазіцыі на фронце, вельмі разнастайныя, паколькі яны паказваюць вельмі шырокі пералік аб’ектаў. Найбольш характэрныя знакі, нанесеныя каляровымі алоўкамі і чорнай тушшу, паказваюць кружкамі рознага колеру – нямецкія і паліцэйскія гарнізоны, месцы базіравання часцей СС, СД, так званай Рускай вызваленчай арміі (РВА); флажкамі рознага выгляду – штабы армій, дывізій, палкоў, батальёнаў; трохкутнічкамі – склады боепрыпасаў, харчавання, паліва, хімічнай зброі; паказаны таксама ваенныя шпіталі і ветэрынарныя пункты. Дзесяць відаў умоўных знакаў былі прызначаны для паказу ваенных збудаванняў, такіх як акопы, доты, дзоты (дызайн гэтых знакаў дазваляе бачыць накірункі вядзення з іх агню), дротавыя загароды, супрацьтанкавыя рвы, мінныя палі, аэрадромы (у тым ліку фалынывыя), пасадачныя пляцоўкі, зенітныя батарэі. Значкі дапоўнены наступнымі звесткамі: значкі штабоў – нумарамі воінскіх часцей (калі нумар невядомы, то стаіць пытальнік), гарнізонаў – колькасцю байцоў; аэрадромаў і зенітных батарэй – колькасцю самалётаў і гармат. Не ўсе варожыя гарнізоны ўдавалася своечасова разведаць. Так, да пазначэння нямецкіх пазіцый у раёне Мазыра на ад ной з карт адзначана толькі «скопішча войскаў» [1].

Уся статыстыка суправаджалася датай, якая сведчыла аб часе атрыманай інфармацыі. Параўнанне разведкарт рознага часу дазваляе прасачыць развіццё нямецкай абароны на тэрыторыі Беларусі ў 1943–1944 гг. Напрыклад, на «Справаздачнай карце 2-га аддзела БШПР па стане на 20.11.1943 г.» маштабу 1:500 000, якая ахоплівае паўднёвую палову БССР (ад Мінска і Магілёва да паўднёвых межаў) бачна, што найбольшая канцэнтрацыя варожых войскаў у лістападзе 1943 г. назіралася ва ўсходняй частцы БССР. Там жа ў першую чаргу і ствараліся элементы ваеннай інфраструктуры. Пры выбары месцаў для ўзвядзення абарончых ліній акупанты ўлічвалі наяўнасць натуральных перашкод, якія імкнуліся ўключаць у сістэму абароны. Так, на карце бачна, што лініі акопаў разам з дотамі і дзотамі ішлі амаль заўсёды ўздоўж заходняга берага рэк, у тым ліку невялікіх. Гэтыя лініі ў шэрагу выпадкаў упіраліся бакамі ў балотныя масівы і азёры. Калі ва ўсходняй Беларусі лініі акопаў цягнуліся непарыўна на дзесяткі, часам больш за сотню кіламетраў, то ў заходняй частцы рэспублікі яны толькі прыкрывалі з усходу падыходы да найбольш важных населеных пунктаў [2].

Параўнанне гэтай карты са «Справаздачнай картай РА БШПР па даных на 25.5.44 г.» паказвае, што праціўнік за прамежак часу, які прайшоў пасля складання папярэдняй карты, істотна ўзмацніў абарону, што было звязана з выкананнем спецыяльнага загада А. Гітлера ад 8 сакавіка 1944 г. аб наданні 12 гарадам на ўчастку трупы армій «Цэнтр» статуса «умацаваных раёнаў» з узвядзеннем вакол іх надзвычай моцных кругавых абарончых збудаванняў. Згодна красавіцкаму 1944 г. загаду камандуючага групай армій «Цэнтр», такіх рубяжоў павінна было быць па 3 вакол кожнага горада. На карце ад канца мая 1944 г. бачна, што некалькі ліній палявых умацаванняў цягнуцца з поўначы на поўдзень, засланяючы для савецкіх войскаў шлях у глыбіню тэрыторыі Беларусь На большай частцы гэтых ліній, праз пэўныя прамежкі пазначаны дзоты. Абсталяваны быў і шэраг прамежкавых рубяжоў нямецкай абароны ў аператыўнай глыбіні. У некаторых выпадках гэтыя ўмацаванні былі павернуты фронтам на поўнач і на поўдзень і прызначаны для блакіравання савецкіх часцей, якія маглі прарвацца. На адлегласці 4–6 км на захад ад Бабруйска меліся суцэльныя лініі, павернутыя на захад. Тэта значыць, што населены пункт быў прыстасаваны для кругавой абароны. Асабліва моцныя рубяжы былі створаны каля буйных гарадоў усходняй Беларусі: Віцебска, Оршы, Магілёва, Бабруйска. Падыходы да Мінска і Баранавічаў таксама былі прыкрыты рубяжамі ў 2–3 рады. У цэнтральнай і заходняй частцы БССР умацаванняў было значна менш. Паказана на карце і лінія фронту па стане на май 1944 г.

Дадзеная карта створана на аснове паклееных аркушаў тапакарты маштабу 1:200 000, што дазваляе вельмі дэталёва бачыць абарончую сістэму гітлераўцаў у кантэксце геаграфічнай рэчаіснасці [3]. Як і на папярэдняй карце, побач з кожным подпісам указана дата інфармацыі. Даты паказваюць, што нямецкія часці ў сваёй большасці зафіксаваны па стане не раней за сярэдзіну красавіка 1944 г., а на тэрыторыях, прылеглых да лініі фронту – звычайна не раней, чым на май. Дыслакацыя так званых «усходніх» фарміраванняў у многіх выпадках датавана пачаткам сакавіка.

Параўнанне разведкарт за 20 лістапада 1943 г. і 25 мая 1944 г. сведчыць, што ў размяшчэнні падраздзяленняў праціўніка адбыліся істотныя змены. Калі восенню 1943 г. на тэрыторыях, прылеглых да лініі фронту, было мноства гарнізонаў «усходніх» фарміраванняў (на паўднёвым усходзе яны нават колькасна пераважалі над нямецкімі), то вясною 1944 г. на ўсходзе іх ужо няшмат, яны ў асноўным размешчаны на захадзе БССР. Гэтыя змены тлумачацца тым, што сярод нямецкага камандавання існаваў недавер да такіх падраздзяленняў.

I на тое былі прычыны – пераход іх байцоў на бок партизан быў не рэдкай з’явай, асабліва з лета 1943 г. Баяздольнасць гэтых фарміраванняў таксама не была высокай. Зазначым, што «польскія легіёны Дрэкселя» (у раёне Ліды, на беларуска-літоўскім памежжы Вілейшчыны) пазначаны як нямецкія часці, а, напрыклад, «мусульманскі полк СС» (у Юрацішках) – як «усходнія фарміраванні». Да апошніх на карце аднесены часці РВНА (Руская вызваленчая народная армія), украінскія батальёны, беларускія батальёны «Рагуля» (відавочна маецца на ўвазе калабарацыйнае падраздзяленне пад камандаваннем Б. Д. Рагулі – начальніка Навагрудскай акругі Беларускай краёвай абароны), казацкія часці.

Акрамя таго, сярод важных аб’ектаў пазначаны аэрадромы, зенітныя батарэі І штабы буйных воінскіх часцей (маюцца на ўвазе арміі, корпусы, дывізіі). Прысутнічаюць і штабы некаторых больш дробных падраздзяленняў, такія, як «592 аўта. б-н» у вёсцы Трасцянка на поўнач ад Слаўнага, «794 штраф, б-н» у Беразіно і інш. На паўднёвы ўсход ад Магілёва пазначана сканцэнтраванне танкаў (больш за 200 адзінак). Гэта адзінае месца, дзе згодна з картай знаходзілася бранятэхніка ў колькасці, роўнай нямецкай танкавай дывізіі. Хоць асобныя танкавыя часці пазначаны і ў іншых рэгіёнах БССР (напрыклад, пазіцыі на Віцебшчыне займала 3-я танкавая армія), але вядома, што ў 1944 г. многія нямецкія часці з-за вялікіх страт у баявой тэхніцы, былі танкавымі толькі намінальна. Картдакумент паказвае, што адзінае буйное нямецкае танкавае фарміраванне знаходзілася ў раёне цэнтральнай часткі так званага беларускага балкона, у той час, як асноўныя ўдары савецкіх войскаў падчас аперацыі «Баграціён» наносіліся па яго флангах. Карта падпісана начальнікам разведвальнага аддзела БШПР палкоўнікам С. П. Анісімавым [3]. Падагульняючы можна сказаць, што дадзеная карта дае інфармацыю па ўсёй тэрыторыі Беларусі як раз на той час, калі ішло планаванне аперацыі «Баграціён» і, несумненна, яе змест улічваўся Генеральным штабам Чырвонай Арміі пры распрацоўцы аперацыі. Трэба заўважыць, што да сённяшняга часу неаднаразова выдаваліся карты, якія паказваюць ход аперацыі «Баграціён», аднак паказанае на іх размяшчэнне нямецкіх умацаванняў значна адрозніваецца ад таго, што можна бачыць на разведкарце БШПР.

«Разведвальная карта РА БШПР (па даных партызан, на 25.6.44 г.)», адметная тым, што паказвае становішча акупантаў пасля пачатку беларускай наступальнай аперацыі «Баграціён». Лінія фронту тут пазначана па стане на 25 чэрвеня, у прыватнасці, бачна акружэнне пад Віцебскам 5 нямецкіх дывізій. На гэтай карце маштабу 1:500 000 не нанесены рубяжы абароны нямецка-фашысцкіх войскаў (якія на другі дзень Беларускай наступальнай аперацыі былі прарваны), аднак паказаны месцы дыслакацыі воінскіх часцей (з подпісамі) і іх штабоў [4].

Такім чынам, моцны штуршок разведвальная дзейнасць народных мсціўцаў атрымала летам 1943 г. з набліжэннем савецкіх войскаў да тэрыторыі Беларусь Гэта было звязана з удасканаленнем сувязі атрадаў з штабамі партызанскага руху і ростам партызанскіх сіл. 19 красавіка 1943 г. быў выдадзены загад БШПР «Аб паляпшэнні разведработы ў партызанскіх атрадах». Гэтая і іншыя дырэктывы былі накіраваны на ўдасканаленне сістэмы разведкі партизан, а таксама пераарыентацыю дзейнасці народных мсціўцаў на забеспячэнне патрэб дзеючай арміі. У атрадах і брыгадах ствараліся пасады намесніка камандзіра па разведвальнай рабоце, якія замяшчаліся кваліфікаванымі спецыялістамі, у тым ліку дасылаемымі з-за лініі фронту. Рэфармаванне разведдзейнасці ў атрадах станоўчым чынам паўплывала і на якасць разведвальных карт. Варожымі аб’ектамі, якія сталі трапляць на картматэрыялы партызан і падпольшчыкаў пасля з’яўлення вышэйзгаданага загаду, былі ўмацаваныя абарончыя лініі, месцы дыслакацыі і склады воінскіх часцей. Такім чынам, разведвальныя карты народных мсціўцаў Беларусі паказваюць развіццё нямецка-фашысцкай ваеннай інфраструктуры, а таксама, у больш шырокім плане, змены геаграфічнай рэчаіснасці ў БССР у 1943–1944 гг. Партызанскія разведкарты сталі адным з фактараў, які забяспечыў паспяховае наступление савецкіх войскаў і ўнёс істотны ўклад у вызваленне Беларусі.

Крыніцы і літаратура

1. Расійскі дзяржаўны архіў сацыяльна-палітычнай гісторыі – Ф. 69. – Bon. 1. – Спр. 866.

2. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (далей – НАРБ). – Ф. 1450. – Воп. 24. – Спр. 175.

3. НАРБ. – Ф. 1450. – Воп. 24. – Спр. 361.


Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 | Следующая
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Данное произведение размещено по согласованию с ООО "ЛитРес" (20% исходного текста). Если размещение книги нарушает чьи-либо права, то сообщите об этом.

Читателям!

Оплатили, но не знаете что делать дальше?


Популярные книги за неделю


Рекомендации