Текст книги "Беларусь. Памятное лето 1944 года (сборник)"
Автор книги: Коллектив авторов
Жанр: Прочая образовательная литература, Наука и Образование
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 13 (всего у книги 57 страниц) [доступный отрывок для чтения: 19 страниц]
17. Гогун, А. Сталинские коммандос / А. Гогун. – М., 2008.
18. Дын, М. Мікракосм: Халакост, калабарацыя і супраціў у Мірскам раёне / М. Дын // ARCHE. – 2013. – № 1 (118). – С. 234 – 273.
19. Захаревич, С. С. Партизаны СССР: от мифов к реальности / С. С. Захаревич. – Вильнюс, 2012.
20. Зданович, В. В. Партизансское движение на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны: дискуссионные вопросы. 1991–2006 / В. В. Зданович // Вести. Акад. МВД РБ. -2008.-№ 1.-С. 17–21.
21. Ивицкий, А. М. Основные источники и способы продовольственного обеспечения партизанских формирований Беларуси в годы Великой Отечественной войны / А. М. Ивицкий / Беларусь и Германия: история и современность: мат-лы Междунар. конф. – Вып. 10, т. 1. – Минск, 2012.-С. 150–155.
22. Иоффе, Э. Г. Что стоит за трагедией в Дражно / Э. Г. Иоффе // Электронный ресурс: www.homoliber.org/ru/uh/uh30702.shtml
23. Кара-Мурза, С. Не допустить перекройки символов / С. Кара-Мурза // Беларуская думка. – 2010. – № 4. – С. 54–57.
24. Копыл, И. Нябышына. Акупацыя вачамі падлетка / И. Копыл // Электронный ресурс: www.nv-online.info/by/56/300/10532www.nv-online. info/by/57/300/10763.
25. Кузнецов, И. Партизанское движение: правда и мифы / И. Кузнецов // Уроки Холокоста: история и современность. – Минск, 2009. – Вып. 3.
26. Никифоров, Ю. А. Фальсификация истории Второй мировой войны: к постановке проблемы / Ю. А. Никифоров // Партизанское движение в Беларуси и его роль в разгроме фашистских захватчиков в 1941–1944 гг.: материалы Междунар. конф., 25–26 июня 2009 г. – Минск, 2009. – С. 58–72.
27. Новиков, С. Е. Германская историография истории вооруженного сопротивления в Беларуси (1941–1944 гг.) / С. Е. Новиков // Беларусь. 1941–1945. Подвиг. Трагедия. Память: в 2 кн. – Кн. 1. – Минск, 2010. – С. 235–255.
28. Нордман, Э. Б. Не стреляйте в партизан / Э. Б. Нордман. – Минск, 2007.
29. Павлова, Е. Я. Многогранье всенародной борьбы: отношения партизан с местным населением / Е. Я. Павлова // Беларуская думка. -2014. – № 2. – С. 82–91.
30. Попов, А. Ю. НКВД и партизанское движение / А. Ю. Попов. – М., 2003.
31. Рудзінг, П. А. Навука забіваць. 201 батальён ахоўнай паліцыі і гаўптман Р. Шухевіч / П. А. Рудзінг // ARCHE. – 2013. – № 1(118). – С. 65–85.
32. Рудзінг, П. А. Тэрор і мясцовая калабарацыя ў акупіраванай Беларусі (прыклад 118 ахоўнага батальёна) / П. А. Рудзінг // ARCHE. – 2013. – № 1(118). – С. 99–148.
33. Сидорцов, В. Н. Народ во Второй мировой и Великой Отечественной войне / В. Н. Сидорцов, В. А. Латышева. – СПб., 2005.
34. Тарас, А. Е. Партизаны воевали со своими / А. Е. Тарас // Белгазета. – 2013. – 3 июня.
35. Туронак, Ю. Мадэрная гісторыя Беларусі / Ю. Туронак. – Вільня, 2006.
36. Шарков, А. В. Карательная политика государства в отношении лиц, сотрудничавших с нацистским режимом в годы Великой Отечественной войны / А. В. Шарков // Беларусь и Германия: история и современность: мат. Междунар. конф. – Вып. 11. – Т. 1. – Минск, 2013. -С. 36–47.
Аграрная палітыка нацыстаў у Заходняй Беларусі (1941–1944 гг.): гістарыяграфія пытання ў працах замежных даследчыкаўС. Л. КАЗЛОВА (Минск)
Пытанне эканамічнай палітыкі нацыстаў на тэрыторыі акупаванай Заходняй Беларусі не было прадметам спецыяльнага разгляду ў навуковым асяродку замежных гісторыкаў Хутчэй яго разглядалі ў кантэксце іншых тэм, закранаючы толькі некаторыя асноўныя аспекты. Між тым без яго глыбокага вывучэння і аналізу немагчыма казаць аб аб’ектыўным і поўным асвятленні гісторыі Другой сусветнай вайны. Неабходна адзначыць, што ў працах замежных навукоўцаў вельмі рэдка засяроджваецца ўвага на адрозненнях эканамічнай палітыкі акупантаў, тым больш палітыкі аграрнай, ў розных рэгіёнах акупаванай Беларусі.
Замежную гістарыяграфію, якая закранае праблемы аграрнай палітыкі нацыстаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі, мы можам падзяліць на англа-амерыканскую, нямецкую, польскую, украінскую і расійскую.
У канцы 1950 – пачатку 1960-х гг. ў ЗША з’яўляюцца першыя навуковыя працы, прысвечаныя гісторыі падзей Другой сусветнай вайны на Усходнім фронце. Тэта тлумачыцца тым, што значная колькасць дакументальных нямецкіх трафейных матэрыялаў была вывезена амерыканцамі і недаступна гісторыкам іншых краін. Американская і англійская гістарычная навука не была абцяжарана ніякімі складанасцямі для крытычнага паказу падзей.
У 1957 г. свет пабачыла значная навуковая праца, фундаментальнае даследаванне амерыканскага гісторыка А. Даліна [1]. Аўтар піша, што прычынай эканамічнай палітыкі на усходзе Берлін называў «карысць для нямецкай дзяржавы і народа». Усходнія тэрыторыі павінны былі забяспечваць Германію прадукцыяй сельскай гаспадаркі. Канцэпцыя «Grossraum» («Вялікай прасторы») абмяжоўвала эканамічныя функцыі «больш нізкіх» абласцей, да якіх належаў СССР, элементарнымі галінамі эканомікі. Спажыванне на Усходзе павінна было скараціцца, каб Германія не мела абмежаванняў у аграрнай прадукцыі – вось, па меркаванні гісторыка, той ключавы пункт, на якім грунтаваліся нямецкія мерапрыемствы і нямецкая эканамічная палітыка. Асобнай праблемай гісторык называе адсылку остарбайтэраў у Германію, у выніку чаго на вёсцы змяншалася колькасць працоўных рук. Перад акупацыйнымі ўладамі, па меркаванні амерыканскага даследчыка, паўставалі дылемы: хто павінен больш спажываць аграрнай прадукцыі – Вермахт ці грамадзянскае насельніцтва Германіі? Чаму аддаць перавагу – сельскагаспадарчай вытворчасці ці максімальнай адсылцы працоўных у Германію? На гэтыя пытанні, як лічыць амерыканскі гісторык, ніколі не меўся аўтарытэтны і канчатковы адказ, меліся толькі кампрамісы, якія ажыццяўляліся пад ціскам некаторых уладных груповак сярод нямецкага вышэйшага кіраўніцтва.
Амерыканскі даследчык Н. Вакар у сваёй навуковай працы [2], якая выйшла ў свет у 1956 г., робіць спробы разгляду дзейнасці беларускіх мясцовых органаў улады ў сельскай мясцовасці падчас нацысцкай акупацыі. Увагу ён удзяляе таксама нямецкай палітыцы ў сферы эканамічнай вытворчасці, аграрнай рэформы А. Розэнберга, рэквізіцыі харчавання ў беларускага вясковага насельніцтва.
Для нашых даследчыкаў цікавае сучаснае навуковае даследаванне амерыканскага гісторыка, спецыяліста па мадэрнай гісторыі Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Ц. Снайдэра [3], якое было пераведзена на беларускую мову і выйшла ў свет у 2013 г. Акрамя шматлікіх пытанняў таталітарызму, нацыяналізму і Халакосту, у дадзеным даследаванні аўтар удзяляе ўвагу таксама эканамічнаму выкарыстанню нацыстамі тэрыторыі Савецкага Саюза, у тым ліку Беларусь Ён сцвярджае, што савецкія тэрыторыі былі «адзіным надзейным пастаўшчыком харчавання» для нацысцкай Германіі і яе саюзнікаў. Гісторык дае кароткую характарыстыку плана «Ост», робіць выснову, што «ў доўгатэрміновай перспектыве план прадугледжваў захоп сельгасугоддзяў, знішчэнне тых, хто працаваў на іх і засяленне іх немцамі». Некаторую ўвагу гісторык ўдзяляе пытанню так званага плана голаду, які быў распрацаваны для будучых акупаваных усходніх тэрыторый яшчэ ў маі 1941 г. На думку аўтара, нацысты зыходзілі з таго, што падчас вайны і пасля яе завяршэння нямецкая армія і грамадзянская акупацыйная адміністрацыя павінны былі існаваць за кошт прадукцыйных рэсурсаў, адабраных у мясцовага насельніцтва. Аўтар падкрэслівае, што тэрор голадам і каланізацыя былі сутнасцю нямецкай акупацыйнай палітыкі на тэрыторыі Беларусі.
Англійскі даследчык А. Кей ў сваім навуковым даследаванні [4] на падставе архіўных крыніц паказвае эвалюцыю поглядаў нацысцкага кіраўніцтва на выпрацоўку стратэгіі эканамічнай эксплуатаций На яго думку, толькі са золением аграрна-эканамічных і больш шырокіх стратэгічных аргументаў па пашыранай эксплуатацыі еўрапейскай часткі Савецкага Саюза прапанова абмежаванай ваеннай аперацыі супраць СССР ператварылася ў «вайну на вынішчэнне» і кампанію па заваяванню «жыццёвай прасторы, зерня і сыравіны».
Нямецкія даследчыкі ў апошнія дзесяцігоддзі вельмі актыўна пачалі вывучаць гісторыю нацысцкай акупацыі Беларусі, выкарыстоўваючы пры гэтым новыя матэрыялы германскіх архіваў. У даследаванні [5] пад рэдакцыяй навуковага дырэктара Цэнтра ваенна-гістарычных даследаванняў у Пацдаме гісторыка Р.-Д. Мюлера сцвярджаецца, што тэарэтычная падрыхтоўка для магчымага эканамічнага выкарыстання савецкай эканамічнай прасторы была праведзена нацыстамі задоўга да пачатку вайны, пры гэтым выкарыстоўваліся савецкія статыстычныя распрацоўкі. Асноўнай дылемай нямецкай аграрнай палітыкі, якая стала відавочнай ужо пры планаванні і не магла вырашыцца да самага канца, называецца канфлікт паміж эканамічным прагматызмам і ідэалагічнымі ўстаноўкамі. У даследаванні сцвярджаецца, што закон аб новым аграрным парадку, у аснове якога была ліквідацыя калгаснай сістэмы і пераход да індывідуальнага землекарыстання, не адносіўся да тых тэрыторый, якія да 1939 г. не належалі Савецкаму Саюзу, таму што тут нешматлікія калгасы распаліся адразу з пачаткам вайны.
Як піша гісторык И. Шлотц у сваей кнізе [6], тэрор і прапаганда з’яўляліся двума бакамі нямецкай акупацыйнай палітыкі. Прымус да працы, крывавае падаўленне непакорлівых і знішчэнне не гарантавалі забеспячэння нямецкага панавання. Прапаганда выкарыстоўвалася дзеля таго, каб зрабіць беларускае насельніцтва лаяльным і пакорлівым. Нямецкая прапаганда базіравалася на канкрэтных мэтах грамадзянскай адміністрацыі: беларускае насельніцтва павінна было падтрымліваць акупацыйныя ўлады ў барацьбе з партызанамі, а таксама пастаўляць сельскагаспадарчую прадукцыю.
У сваёй навуковай працы [7] нямецкі гісторык X. Герлах паказвае шматлікія аспекты ваенна-эканамічнага рабавання захопленай тэрыторыі Беларусі. Аўтар сцвярджае, што Беларусь адразу трапіла ў сферу дзейнасці ваеннай адміністрацыі, якая была прадстаўлена гаспадарчай інспекцыяй, гаспадарчымі камандамі і гаспадарчымі групамі, якія актыўна выкарыстоўвалі яе прадукцыйныя рэсурсы. На думку аўтара, аддзелы сельскай гаспадаркі акружных камісарыятаў атрымлівалі распараджэнні непасрэдна з «усходняга міністэрства» і адказвалі перад ім за іх выкананне. Аўтар лічыць, што ідэю болып інтэнсіўнага выкарыстання захопленай вытворчасці было магчыма ажыццявіць праз змяненні ў арганізацыі сельскагаспадарчых работ, праз зацікаўленасць селяніна ў павышэнні вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў, праз пашырэнне плошчы ворнай зямлі і г. д. Значны ўплыў на скарачэнне вытворчасці, як адзначае ў сваёй працы Герлах, на тэрыторыі Беларусі аказвалі партызаны.
У сваёй манаграфіі [8], выдадзенай на нямецкай мове і два разы перавы-дадзенай на беларускай, нямецкі гісторык Б. К’яры даследуе розныя пытанні гісторыі ваеннай штодзённасці беларускага грамадства ў перыяд нямецкай акупацыі. У ёй разглядаюцца ў тым ліку і пытанні эканамічнага і сацыяльнага жыцця мясцовага насельніцтва. Даследчык падрабязна апісвае структуру мясцовага самакіравання падчас акупацыі на ўзроўні ад раёна да вёскі, аналізуе яго нацыянальны і ўзроставы склад, адукацыйны ўзровень, паказвае яго цяжкае дваістае становішча «паміж молатам і накавальняй» (г. зн. паміж нямецкай адміністрацыяй і партызанскімі структурамі). Менавіта прадстаўнікі мясцовага самакіравання (старасты, раённыя бургамістры), па меркаванні гісторыка, адказвалі за здачу сялянскім насельніцтвам сельскагаспадарчых падаткаў. Гісторык адзначае, што заход небел арускія сяляне спадзяваліся на агульную прыватызацыю зямлі, падрабязна распавядае пра аграрную рэформу 1942 г. і фактычную немагчымасць яе ажыццяўлення. У навуковай працы надаецца значная ўвага ўплыву партызанскага руху на палітыку нямецкіх акупацыйных уладаў у галіне сельскай гаспадаркі.
Цікавым падаецца таксама даследаванне гісторыка М. Бартушкі [9], якое выйшла ў свет у Германіі ў 2008 г. і выдадзена на беларускай мове ў 2014 г. Некаторую ўвагу ён надае мэтам нямецкай акупацыйнай палітыкі ў Беларусі, сцвярджаючы, што лёс, які мусіў напаткаць Беларусь, доўгі час заставаўся спрэчным пунктам нямецкіх планаў. Згодна са сцвярджэннямі аўтара, частка гісторыкаў лічыць, што Беларусь паводле нацысцкіх планаў павінна была быць германізавана, а іншыя выказваюць меркаванне, што сюды павінны былі перасяліць частку «расава непаўнавартаснага» насельніцтва Прыбалтыкі і Польшчы. Пры гэтым савецкія тэрыторыі пасля чаканай хуткай перамогі павінны былі служыць выключна крыніцай аграрнай прадукцыі і сыравіны. Пасля таго, як надзеі на хуткую вайну не апраўдаліся, гэтая палітыка была зменена. Цяпер немцы планавалі выкарыстоўваць таксама мясцовую вытворчасць і працоўную сілу. Аўтар адзначае, што канфіскацыя лішкаў прадукцыі на карысць нямецкага ўнутранага фронту і войска вымусіла галадаць цэлыя пласты насельніцтва ў Беларусь Гатоўнасць пакінуць паміраць мясцовае насельніцтва ад голаду дзеля мэты забяспечыць сябе, на думку аўтара, таксама вынікала з расісцкай ідэалогіі нямецкага кіраўніцтва.
Цікавасць вызывае праца маладога нямецкага гісторыка А. Бракеля [10]. Даследаванне прысвечана малавядомым аспектам гісторыі Заходняй Беларусі, у тым ліку і эканамічным пытанням падчас Другой сусветнай вайны, на прыкладзе Баранавіцкай вобласці. Разглядаючы факты супрацоўніцтва нацысцкіх уладаў і мясцовага насельніцтва ў гаспадарчай сферы, ён сцвярджае, што ў асноўным тэта супрацоўніцтва насіла прымусовы характар. Аўтар паказвае агульную карціну прыцягнення мясцовага насельніцтва да прымусовай працы і падкрэслівае, што да канца 1943 г. на тэрыторыі Баранавіцкай акругі было зарэгістравана 134 тыс. чалавек мясцовай рабочай сілы, з якой 95 тыс. былі занятыя ў сельскай гаспадарцы.
Вынікі даследаванняў польскіх гісторыкаў могуць служыць у якасці зыходнага матэрыялу для правядзення параўнальнага аналізу асноўных накірункаў аграрнай палітыкі нацыстаў. Заканамернасць такой аналогіі тлумачыцца адзінствам некаторых форм і метадаў правядзення акупацыйнай палітыкі. Сярод гэтых даследаванняў можна выдзеліць працу Е. Карлікоўскага [11], які апісвае акупацыйную палітыку Рэйха і адзін з асноўных акцэнтаў робіць менавіта на аграрнай палітыцы, вельмі падрабязна характарызуе ўсю падатковую сістэму на вёсцы. Аўтар сцвярджае, што немцы, браўшы кантынгенты (натуральныя падаткі), тым не менш пакідалі сялянам сродкі для жыцця.
У працы Ч. Лучака [12] можна знайсці матэрыялы аб вырашэнні пытання адміністратыўнага падпарадкавання акругі «Беласток» і стварэння тут апарата кіравання. Гісторык сцвярджае, што гітлераўская акупацыйная адміністрацыя дамагалася выканання не толькі павялічэння ўраджайнасці сельскагаспадарчых раслін, але таксама і зменаў самой структуры іх вырошчвання, якая павінна была быць дастасавана да патрэб нямецкай ваеннай гаспадаркі. Патрабавалася павялічэнне сельскагаспадарчай і жывёлагадоўчай вытворчасці «любым коштам».
Польскі гісторык беларускага паходжання Ю. Туронак у сваёй працы [13] распрацаваў асабістую канцэпцыю аграрнай палітыкі немцаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Перш за ўсё ён адзначыў, што савецкая эвакуацыя, вываз сельскагаспадарчай прадукцыі і жывёлы не закранулі гэтую тэрыторыю, што зрабіла яе становішча лепшым у параўнанні з ўсходняй часткай Беларусь У дадзеным даследаванні разглядаецца таксама стаўленне польскага насельніцтва да новай сітуацыі, яго жаданне нанава злучыць Заходнюю Беларусь з Полынчай. Як сцвярджае даследчык, палякі пачынаюць актыўна ўдзель-нічаць у стварэнні польскай адміністрацыі і паліцыі на тэрыторыі Ззаходняй Беларусь Даводзілася выдаваць асобныя дэкрэты і загады для «altsowjetische Gebiete» і для Заходняй Беларусь Болынасць берлінскіх дэкрэтаў і распараджэнняў, якімі рэгулявалася дзейнасць акупацыйнай адміністрацыі ў Остландзе, не датычыліся Беларусі – для яе былі прадугледжаны асобныя ўказанні. Гісторык падкрэслівае, што пастаянна ўзмацнялася эксплуатацыя беларускай сельскай гаспадаркі, значэнне якой узрасло пасля страты немцамі Украіны.
Польскі гісторык Ч. Мадайчык [14] даследаваў пытанні аграрнай палітыкі немцаў ў сваім навуковым выданні «Фашызм і акупацыя». Ён разглядае Беластоцкую акругу, тэрыторыя якой уваходзіла раней у склад Заходняй Беларусі, якая была далучана да СССР за два гады да пачатку Вялікай Айчыннай вайны і дзе новыя сацыяльныя з’явы яшчэ не паспелі замацавацца. Згодна са сцвярджэннем аўтара, на дадзеным абшары яшчэ засталіся рэшткі прыватнай уласнасці на зямлю, што было выкарыстана нямецкімі акупантамі у сваіх інтарэсах. Аўтар прыйшоў да пераканання, што нацысты трактавалі захопленую тэрыторыю Савецкага Саюза выключна як аб’ект эканамічнай эксплуатации Праблемам аграрнай палітыкі яны не надавалі спачатку вялікай увагі, бо былі перакананыя, што вайна хутка скончыцца перамогай. Аграрныя пераўтварэнні павінны былі ажыццявіцца пасля заканчэння ваенных дзеянняў з разлікам на будучую каланізацыю дадзенай тэрыторыі.
Як вядома, частка тэрыторыі Заходняй Беларусі (а менавіта генеральная акруга «Валынь-Падолія») па нямецкім адміністратыўна-тэрытарыяльным падзеле ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята «Украіна», таму для дакладнага асвятлення праблемы мы павінны звярнуцца да прац украінскіх гісторыкаў.
Украінскі гісторык В. М. Немяты ў сваёй працы [15] асаблівую ўвагу ўдзяляе барацьбе сялян супраць аграрных мерапрыемстваў захопнікаў. Аўтар сцвярджае, што немцамі прадугледжвалася размеркаванне захопленай савецкай аграрнай прадукцыі спачатку для арміі, пасля для нямецкага грамадзянскага насельніцтва і ў апошнюю чаргу – для насельніцтва акупаваных краін. Даследчык лічыць, што акупацыйныя ўлады ў мэтах кантролю за вытворчасцю, зборам і вывазам ў Германію сельскагаспадарчай прадукцыі лічылі неабходным захаваць на некаторы час на акупаванай савецкай тэрыторыі буйную сельскагаспадарчую вытворчасць. Але пры гэтым даследчык не адзначае асаблівасцей беларускіх і украінскіх заходніх тэрыторый.
У 3-томным украінскім энцыклапедычным выданні [16] даволі шырока адлюстраваны аграрныя мерапрыемствы нацыстаў. Сцвярджаецца, што рэйхскамісар Украіны Э. Кох лічыў «злачынствам» любы план разданы зямлі мясцовым сялянам. Захопнікі свядома і наўмысна асуджвалі насельніцтва акупаваных тэрыторый на галодную смерць. Задача рэйхскамісарыята заключалася ў тым, каб забяспечыць Вермахт і Германію аграрнай прадукцыяй. У 1943 г. на Украіне і ў іншых раёнах па прамым загадзе стаўкі Гітлера пачалі стварацца так званыя прадукцыйныя крэпасці – базы для нямецкіх войск з непарушным запасам прадуктаў па спецыяльным спісе на «выпадак стратэгічнага адступлення» ці «выпрамлення фронту»; прадукты для гэтых баз рыхтавалі акупацыйныя ўлады за кошт рабавання мясцовага насельніцтва.
Асабліва трэба адзначыць працы сучасных украінскіх гісторыкаў, сярод якіх сваёй грунтоўнасцю, аналізам новай факталагічнай інфармацыі вылучаецца праца маладога навукоўца А. Перахрэста, выдадзеная ў 2010 г. [17]. Гісторык адзначае, што яшчэ ўлетку 1941 г. нацысцкае кіраўніцтва, разумеючы, што аднаразовымі рэквізіцыямі сельскагаспадарчый прадукцыі ў мясцовага насельніцтва нельга забяспечыць Вермахт і Германію, выдала распараджэнне, у якім паспрабавала спыніць некантраляванае рабаванне і пачаць праводзіць распрацаваную аграрную палітыку. Галоўнай задачай была названа арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. Аўтар піша, што сярод нацысцкай вярхушкі існавалі розныя пункты гледжання адносна метадау здзяйснення аграрнай палітыкі. Кіраўніцтва міністэрства па справах акупаваных усходніх тэрыторый на чале з А. Розэнбергам выступала за роспуск калгасаў і лічыла, што сельскагаспадарчая вытворчасць павінна быць заснавана на індывідуальных гаспадарках. А ведамства па чатырохгадовым плане на чале з рэйхсміністрам Г. Герынгам лічыла патрэбным захаваць савецкую кал гасну ю сістэму і планавала арганізаваць сельскагаспадарчую вытворчасць на базе вялікіх гаспадарак. Асаблівую ўвагу гісторык надае таксама стварэнню сістэмы аграрнага кіраўніцтва на акупаваных тэрыторыях, падрабязна разглядае правядзенне пасяўных і ўборачных кампаній 1941–1943 гг., паказвае аграрныя мерапрыемствы гітлераўцаў.
3 1990-х гг. у расійскай гістарыяграфіі пачаўся новы этап, які характарызуецца стварэннем умоў для далейшага паглыблення ведаў пра вайну, магчымасцю крытычнага асэнсавання дасягненняў папярэдняга перыяду. Разнастайнасць падыходаў пры вывучэнні розных навуковых праблем, засваенне расійскімі гісторыкамі новых пластоў замежнай літаратуры ў цэлым спрыяльна адбіліся на аб’ектыўным асвятленні малавывучаных старонак Вялікай Айчыннай вайны. Побач з метадалагічным плюралізмам галоўнай перадумовай удасканалення гістарычных ведаў стала істотна павялічаная крыніцавая база даследаванняў.
У апошнія гады расійскія навукоўцы зрабілі важныя крокі, прапанаваўшы грамадскасці новыя фундаментальныя працы па гісторыі Другой сусветнай вайны. У кнізе «Мировые войны XX ст.» [18] на падставе дакументаў айчынных і замежных архіваў асвятляецца прадгісторыя вайны, мэты нацысцкай Германіі, падрыхтоўка германскай арміі да вайны з СССР, планы па эканамічным рабаванні савецкіх абласцей, пытанні прапаганды ў будучай вайне, германскія планы на перыяд пасля заканчэння кампаніі з Савецкім Саюзам.
У 1998 г. выйшла ў свет выданне «Вялікая Айчынная вайна (1941–1945 гг). Ваенна-гістарычныя нарысы» у 4 кнігах (пад рэд. У А. Залатарова і Р М. Севасцьянава) [19]. У ім адзначаецца, што становішча акупантаў ў захопленых раёнах СССР у канцы 1942 г. – пачатку 1943 г. вельмі змянілася ў параўнанні з ранейшымі некалькімі месяцамі, аднак кіраўніцтва Германіі не губляла надзеі змяніць ход падзей на сваю карысць. Яны і не імкнуліся штосьці змяняць у сэнсе паслаблення ў сваёй акупацыйнай палітыцы, хаця і разумелі, што вайна, запланаваная як маланкавая, зацягнулася і надоўга. Наадварот, вялікія страты Вермахта на Усходнім фронце, вычарпанне людскіх і матэрыяльных рэсурсаў Германіі прыводзілі яе кіраўнікоў да высновы, што поспехі на фронце ў значнай ступені залежаць ад эфектыўнай працы прамысловасці і сельскай гаспадаркі акупаваных тэрыторый. Чым горш было становішча Германіі ў ваенна-эканамічнай сферы, тым больш акупацыйная адміністрацыя імкнулася прымусова прыцягнуць цывільнае насельніцтва да працы непасрэдна на месцы. Расійскія гісторыкі сцвярджаюць, што напад на СССР, згодна планаў фюрэра, не быў простай ваеннай акцыяй. Ён праследаваў асаблівыя мэты: заваяваць на ўсходзе жыццёвую прастору для нямецкіх каланістаў Заснаванае ўлетку 1941 г. ўпраўленне акупаваных тэрыторый было адбіткам таго, што Птлер не ўспрымаў ніякіх іншых рашэнняў, акрамя «поўнай каланізацыі» захопленых раёнаў СССР. Даследчыкі адзначаюць, што ў розных рэгіёнах акупанты намагаліся ажыццявіць аграрную рэформу парознаму На Украіне яны дзейнічалі вельмі асцярожна, баючыся рэзкімі зменамі дэзарганізаваць вытворчасць у гэтым багатым сельскагаспадарчым рэгіёне; у Беларусі дзейнічалі рашуча ў накірунку дэкалектывізацыі, узнаўлення прыватнай уласнасці на зямлю.
Неабходна адзначыць таксама гісторыка-дакументальнае выданне ў 2-х кнігах «1941 год. Страна в огне»: «Очерки», «Документы и материалы» [20], якое выйшла ў 2011 г. у Маскве як калектыўная праца акадэмічных гісторыкаў Беларусі, Украіны і Расіі. Аўтарскі калектыў выдатна выканаў сваю задачу па ўвядзенні ў навуковы зварот новых фактаў і дакументаў. Цэлы раздзел «Очерков» прысвечаны перыяду акупацыі Беларусі. Увага надаецца планам нацыстаў па каланізацыі, кіраванню акупацыйнай тэрыторыяй, прапагандысцкай палітыцы ў адносінах да мясцовага сельскага насельніцтва. У раздзеле «Война и белорусское общество» таксама зроблены акцэнт на аграрную палітыку нацыстаў у Беларусі, на канфіскацыю ў мясцовага сялянства сельскагаспадарчай прадукцыі ў першыя месяцы вайны, стварэнне дзяржаўных маёнткаў, на адрозненні нацысцкай аграрнай палітыкі ў Заходняй і Усходняй Беларусі.
Разам з тым, аналіз замежнай гістарыяграфіі сведчыць аб тым, што праблема аграрнай палітыкі нямецкіх захопнікаў на тэрыторыі Заходняй Беларусі недастаткова разгледжана на сучасным этапе развіцця гістарычнай навукі. Гісторыкі не ў дастатковай ступені адлюстравалі асаблівасці забеспячэння і ажыццяўлення аграрнай палітыкі нямецкіх захопнікаў на Беларусі ў залежнасці ад зон акупацыі і этапаў вайны. Даследчыкамі разглядалася ў асноўным беларуская тэрыторыя, якая ўваходзіла ў склад Генеральнай акругі Беларусь. Даследаванне нацысцкай палітыкі на той частцы тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі, якія падчас вайны ўваходзілі ў склад генеральнага камісарыята «Валынь-Падолія» (рэйхскамісарыят «Украіна») і акругі «Беласток» (Усходняя Прусія), амаль што не праводзілася. А між тым на кожнай з гэтых тэрыторый аграрная палітыка нямецкіх акупантаў мела свае асаблівасці і адрозненні, якія залежалі ад шматлікіх унутраных і знешніх фактараў, аналіз якіх дазволіць больш дакладна высветліць мэты, метады і вынікі аграрнай палітыкі ў цэлым на акупаванай беларускай зямлі.
Крыніцы і літаратура
1. Dallin, A. German rule in Russia 1941–1945: A study of occupation policies / A. Dallin. -London, 1957.
2. Vakar, N. Belorussia: The Making of a Nation / N. Vakar. Cambridge; Massachussets, 1956.
3. Снайдэр, Ц. Крывавыя землі: Еўропа паміж Гітлерам і Сталіным / Ц. Снайдэр. – Мінск, 2013 г.
4. Kay, A. Exploitation, Ressetlement, Mass Murder: Political and Economic Planning for German Occupation Policy in the Soviet Union, 1940-41 / A. Kay. – New-York, 2006.
5. Die deutsche Wirtschaftspolitik in den besetzen sowjetischen Gebieten 1941–1943: Der Abschlußbericht der Wirtschaftsstabes Ost und Aufzeichnungen eines Angehörigen des Wirtschaftskommandos Kiew / hrsg. und eingeleitet von Rolf-Dieter Müller. – Boppard am Rhein, 1991.
6. Schlootz, J. Deutsche Propaganda in WeiBruBland 1941–1944: Eine Konfrontation von Propaganda und Wirklichkeit / J. Schlootz. – Berlin, 1996.
7. Gerlach, Ch. Kalkulierte Morde. Die Wirtschafts– und Vernichtungspolitik in WeiBruBland 1941 bis 1944. 2. Auflage / Ch. Gerlach. Hamburg, 2000.
8. Chiari, B. Alltag hinter der Front: Besatzung, Kollabaration und Widerstand in WeiBruBland 1941–1944 / в. Chiari. – Dtisseldorf, 1998.
9. Бартушка, M. Партызанская вайна ў Беларусі ў 1941–1944 гг. / М. Бартушка. – 3-е выд. – Смаленск, 2014.
10. Brakel, А. Unter Rotem Stern und Hakenkreuz: Baranowicze 1939 bis 1944. Das westliche Weißrußland unter sowjetischer und deutscher Besatzung / А. Brakel. – Paderborn; München; Wien, Zürich, 2009.
11. Karlikowski, J. Polityka okupacyjna III Rzeszy w Okręgu Bialostokim, 1941–1944 / J. Karlikowski. – Bialystok, 1965.
12. Łuczak, Cz. Polityka ludnościowa i ekonomiczna hitlerowskich Niemiec w okupowanej Polsce / Cz. Łuczak. – Poznań, 1979.
13. Туронак, Ю. Беларусь пад нямецкай акупацыяй / Ю. Туронак. – Мінск, 1993.
14. Madajczyk, Cz. Faszyzm i okupację 1938–1945: wykonywanie okupacji przez państwa Osi w Europie: 2 t. / Cz. Madajczyk. – Poznań, 1983–1984. – T. 1–2.
15. Всенародная борьба против экономических мероприятий фашистских оккупантов на Украине (1941–1945 гг.). – Киев, 1980.
16. Украинская ССР в Великой Отечественной войне Советского Союза 1941–1945 гг.: в 3 т. / ред. колл.: И. Д. Назаренко [и др.]; пер. с укр. – Кіїв, 1975.
17. Перехрест, О. Г. Сільське господарство України в роки Великої Вітчизняної війни (1941–1945 рр.) / О. Г. Перехрест / НАН України, Ін-т історії України. – Кіїв, 2010.
18. Мировые войны ХХ ст. – Кн. 4: Вторая мировая вайна. Документы и материалы. – М., 2002. 19. Великая Отечественная вайна (1941–1945 гг). Военно-исторические очерки: в 4 кн. / под ред. В. А. Золотарёва і Г. Н. Севостьянова). – М., 1998.
20. 1941 год: страна в огне: истор. – док. изд.: в 2 кн. Кн. 1: Очерки; Кн. 2: Документы и материалы. – М., 2011.
Правообладателям!
Данное произведение размещено по согласованию с ООО "ЛитРес" (20% исходного текста). Если размещение книги нарушает чьи-либо права, то сообщите об этом.Читателям!
Оплатили, но не знаете что делать дальше?