Электронная библиотека » Яўген Аснарэўскі » » онлайн чтение - страница 9


  • Текст добавлен: 25 апреля 2023, 07:00


Автор книги: Яўген Аснарэўскі


Жанр: История, Наука и Образование


Возрастные ограничения: +16

сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 9 (всего у книги 9 страниц)

Шрифт:
- 100% +
Фрагмент 35. Каралеўскія дамы задавальненняў у Гродне

У межах горада Гродна, жадаючыя могуць знайсці аб'екты з вельмі інтрыгуючымі назвамі. Гэтыя старажытныя пабудовы можна называць: каралеўскія дамы задавальненняў. За яркімі ярлычкамі хаваюцца, зрэшты, добра знаёмыя аматарам гродзенскай даўніны невялікія асабнякі, якія знаходзіліся ва ўласнасці апошняга караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава II Аўгуста, вядомага таксама пад больш свойскім імём кароль Стась.

Афіцыйна гэтыя аб'екты называюцца сядзібамі: сядзіба Станіславова, сядзіба Аўгустова (тут каралеўскі палац не захаваўся) і сядзіба Панямунь, але чаму ж, у такім выпадку, іх можна называць дамамі задавальненняў? Паспрабуем разабрацца ў гэтым пытанні.

Дамамі задавальненняў, на нямецкай «Lusthaus», звалі невялікія, звычайна загарадныя рэзідэнцыі знацi, прызначаныя для жыцця ў больш сціплых умовах, удалечыні ад велізарных двароў пры галоўных палацах. Тут манарх ці ўплывовы саноўнік мог правесці час у вузейшым коле, адпачыць ад мітусні, паглядзець спектакль прыдворнага тэатра, а таксама і аддацца тым самым задавальненням, аб якіх падумалі некаторыя чытачы, прачытаўшы загаловак дадзенай нататкі.

Па звестках адмыслоўцаў, вядомы ў Варшаве палац «Крулякарня», суцэль падыходны, па сваіх характарыстыках, для пераліку дамоў задавальненняў, быў нейкім элітным бардэлем у часы караля Стася. У гэтым доме пражывала палюбоўніца Станіслава Аўгуста, балерына Кацярына Тамацiс, жонка авантурыста Карло Тамацiса. Гэтая дама фігуруе нават у мемуарах Казановы, які высока ацаніў яе прыгажосць, але меў скептычнае меркаванне аб яе здольнасцях танцоркі.


Станiславова.


Можа быць Станіслаў Аўгуст пасяліў якую-небудзь палюбоўніцу і ў адной з гарадзенскіх сядзіб?

Мемуарыст Ян Дуклан Ахоцкі ўспамінае аб тым, што ў Гродне, падчас апошняга сейма Рэчы Паспалітай, які праходзіў у 1793 годзе, задавала моду французская фаварытка караля, нейкая маркіза Лулі.

З дзённіка графа Безбародкі вядома, што першым візітам, які кароль зрабіў пасля свайго адрачэння ад прастола ў 1795 годзе, быў візіт у сядзібу Станіславава. Ведаючы аб гэтым так і хочацца выказаць здагадку, што апошні кароль шукаў суцяшэння ў абдымках якой-небудзь маладой прыгажуні, якая жыла ў той сядзібе.

Зрэшты, вядома таксама, што падчас пражывання ў Гродне, побач з палонным расійскай імператрыцы Кацярыны II была яго фактычная жонка Эльжбета Грабоўская, а сам былы ўладар Польшчы і Літвы часцяком знаходзіўся ў цяжкім псіхічным стане, нярэдка адчуваў фізічныя недамаганні і быў ужо даволі пажылым чалавекам, нават па сучасных мерках.

Ці былі сапраўды гродзенскія сядзібы караля зацiшкамі для кахання фрывольных дам і кавалераў XVIII стагоддзя? Даследчыкам яшчэ ёсць над чым папрацаваць, каб добра асвятліць гэтае пытанне.

Аднак несумненна, што гэтыя загарадныя палацы можна называць дамамі задавальненняў.

Вельмі блізкім і часцяком сінанімічным паняццем з'яўляецца «Lustschloss» на нямецкай або на французскай «maison de plaisance», гэта значыць, па сутнасці, тыя ж самыя дамы задавальненняў, што пазначаныя як «Lusthaus».

Для маркіравання гродзенскіх каралеўскіх сядзіб лэйблам «дом задавальненняў» дарэчы выкарыстоўваць архітэктурную тыпалогію, мастацтвазнаўчы аналіз і звесткі аб заказчыках будаўніцтва.

Гэта невялікія асабнякі, размешчаныя ў дастаткова маляўнічых мясцінах, пабудаваныя для караля польскага і вялікага князя літоўскага. Дадзеныя звесткі ўжо дазваляюць класіфікаваць будынкі як «maison de plaisance». Найбольш ярка, сярод усіх гродзенскіх сядзіб караля, рысы дома задавальненняў выяўлены ў палацы сядзібы Панямунь. Асабняк меў самае маляўнічае размяшчэнне, а акрамя таго, адмысловую аглядную альтанку, у кітайскім стылі, уладкаваную прама на даху. Выкарыстанне розных архітэктурных рашэнняў з мэтай стварэння пляцовак, зручных для агляду наваколляў, было характэрнай прыкметай будаўніцтва «maison de plaisance». Адмысловыя аглядныя «вежкі» маюцца, напрыклад, у веймарскім Бельведэры, палацы Фаварыт у Людвігсбургу, палацы Фаварыт у Раштаце, і іншых падобных рэзідэнцыях.

Асаблівае значэнне гродзенскім дамам задавальненняў надае тое, што гэта найрэдкі прыклад такіх аб'ектаў, якія належалі польска-літоўскім манархам. Аналагамі для іх можа служыць, да прыкладу, Белы дамок у Лазенках, ды і сам лазенкаўскі Палац на вадзе нясе ў сабе рысы «maison de plaisance».

Фрагмент 36. Карона Вітаўта

Завяршыць гэтую кнігу аўтар хацеў бы аповедам пра падзеі таго ж перыяду, у які здарылася гісторыя, узятая для пралога, то бок тут мы не будзем уцякаць далёка ў мінулае, а застанемся ў XXI стагоддзі. Хоць, не баючыся таўталогіі, можна тут заўважыць, што перадгісторыя гісторыі адбылася яшчэ ў XV стагоддзі.

Як вядома, незадоўга да сваёй смерці Вітаўт Вялікі выношваў планы каранацыі, гэта значыць хацеў прыняць каралеўскую карону, каб пры гэтым, у пэўным сэнсе, зраўняцца з каралём Ягайлам, які быў фармальным сюзерэнам вялікага князя літоўскага. Праект знаходзіўся, як той казаў, на фінальнай стадыі, але каранавацца Вітаўт не здолеў і неўзабаве памёр.

У Гродне, у 10-х гадах ХХI стагоддзя, з'явілася даволі буйное графіці, якое адлюстроўвае Вітаўта. Яно цiкавае ўжо хаця б тым, што за спіной валадара знаходзіцца Стары замак, аднак гэта Стары замак у часы Баторыя, то бок варыянт, які з'явіўся на свет праз больш за 100 гадоў пасля смерці Вітаўта.


Вітаўт. Графіці ў Гродне. Фота аўтара.


Але ёсць і яшчэ адна займальная дэталь гэтай выявы. На галаве Вітаўта надзета… каралеўская карона. На сваіх кананічных (і, дарэчы, выдуманых мастакамі) выявах, вялікі князь паказваецца ў княжай кароне, ці інакш кажучы, княжай шапцы, але ў Гродне галаву Вітаўта вянчае карона вельмі падобная да польскай каралеўскай. Ці хацеў мастак нешта сказаць падобным выбарам вянца? Сумнеўна, канешне, каб аўтар, якi, як можна меркаваць, памылкова адлюстраваў замак Баторыя за спіной Вітаўта, разбіраўся ў адрозненнях манаршых рэгалій. Але хто ведае… Можа быць гэта падыход постмадэрніста, ці нават метамадэрніста. Ці ж, і гэта вельмі верагодна, аўтар бачыў карціну літоўскага мастака Ёнаса Мацкявічуса, напісаную ў 1930 годзе: на гэтым палатне вялікі князь, насуперак канону больш старых партрэтаў, таксама носіць каралеўскі вянец.

У любым выпадку, можна канстатаваць, што Вітаўт усё ж атрымаў сваю каралеўскую карону, хаця адбылося гэта крыху пазней, чым ён разлічваў.

У фінале дадзенага раздзела і ўсёй кнігі, аўтар заўважыць, што менавіта постаць вялікага князя Вітаўта, які быў таксама князем гродзенскім і берасцейскім, служыць выдатным сімвалам цесных гістарычных сувязяў дзвюх сталіц заходніх абласцей Беларусі.

Вядома ж, не толькі Гродна і Брэст цесна звязаны ў гісторыі важнымі падзеямі, нярэдка як бы падзеленымі паміж гэтымі гарадамі, але і ўся Беларусь, па сутнасці, з'яўляецца дастаткова маналітным, у гістарычным плане, рэгіёнам, населеным людзьмі, чые продкі стагоддзямі жылі на гэтай зямлі і будавалі свае дзяржавы, ад Полацкага княства да сучаснай Рэспублікі Беларусь. І ўсё ж ёсць нешта асаблівае ў двух апорах заходніх беларусаў, Гродзеншчыне і Брэстчыне, краях Белавежскай пушчы і «Бацькі Нёмана», замкаў літоўскіх ўладцаў і рэзідэнцый найбагацейшых магнатаў Рэчы Паспалітай, краях, дзе адбылося столькі памятных падзей, упісаных у гісторыю Еўропы вялiкiм шрыфтам.

Жыццё працягваецца, а значыць і летапіс Захаду Беларусі будзе працягнуты.

Некаторыя крыніцы

Волкаў, Мікалай. Беларуская Чэнстахова. Электронны рэсурс: wouk.livejournal.com

Ямскi, Пётр. Палацы прэтэндэнта на каралеўскі трон. Гарадзенскi гадавiк №1. 2012


Анисимов, Евгений. Биохроника Петра Великого. Электронный ресурс spb.hse.ru

Асноревский, Евгений. Гродно – столица, которая осталась. 2021

Асноревский, Евгений. Великое княжество Литовское и белорусский национальный миф. 2022

Асноревский, Евгений. Знатные истории: элита Гродно в период XVI – XVIII веков. 2022

Дубенский, Дмитрий. Его Императорское Величество Государь Императоръ Николай Александрович. Том 1. 1915

Венгерова, Полина. Воспоминания бабушки. 2003

Петров, Фёдор. Воспоминания воинов русской армии. 1991

Троцкий, Лев. Советская Республика и капиталистический мир. Часть I. Первоначальный период организации сил. Сочинения. Том 17. 1926


Lindemann, Mary. Liaisons dangereuses: Sex, Law, and Diplomacy in the Age of Frederick the Great. 2006


Gotz, Wolfgang. Das Lusthaus des Saarbrücker Renaissance-Schlosses. 1988


Daudet, Ernest. Les Bourbons et la Russie pendant la Révolution Française. 1886


Bartoszewicz, Julian. Dzieła: Szkice z czasów saskich. T. 7. 1880

Długosz, Jan. Roczniki czyli Kroniki sławnego Królestwa Polskiego. Ks. 10, ks. 11, 1406—1412. 2009

Filipczak-Kocur, Anna. Litewski Trybunal Skarbowy. Studia z Dziejów Państwa i Prawa Polskiego 2002/07

Gorzynski, Sławomir. Radziwiłłowie herbu Trąby – dzieje rodu. 1996

Jelskì, Aljaksandr. Zarys obyczajów szlachty w zestawieniu z ekonomiką i dolą ludu. Tom 2. 1898

Korona, Marek. Krzyz strzalisty oswieconego domostwa ich mościow pp. Sapiehow. 1637

Kosman, Marceli. Litewskie kazania pogrzebowe z pierwszej połowy XVII wieku. 1972

Lopatecki, Karol. Plan rozbudowy Brzescia Litewskiego w swietle «Geometrich Plan der Statt Brzesche in Littawen» z 1657 roku, «Zapiski Historyczne» 74. 2009

Macuk, Andrej. Szlachta wojewodztwa nowogrodzkiego wobec elekcji Stanisława Leszczynskiego i Augusta III w 1733 r. Przegląd Historyczny. Tom 96, z. 1 (2005)

Matuszewicz, Marcin. Pamietniki 1714—1765, Том 1. 1876

Morawski, Teodor. Dzieje Narodu Polskiego W Krotkosci Zebrane: Wydanie Wtore, Том 4. 1877

Niemcewicz, Julian Ursyn. Podroże historyczne po ziemiach polskich między rokiem 1811 a 1828 odbyte. Paryz: A. Franck; Petersburg: B. M. Wolff, 1858 (Paryz: L. Martinet)

Sierba, Michał. Tykocinskie poczatki Orderu Orła Białego. 2013


Галицко-Волынская летопись. Острожский (Хлебниковский) список

Полное собрание русских летописей. Том четвертый. IV. V. Новгородские и Псковские летописи. 1848

Grodno: eine Sammlung von Artikeln aus der Grodnoer Zeitung. 1916

АVАК. Sobranie gosudarstvennykh i chastnykh aktov. 1858. Т. 1. s. – 116


Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3 4 5 6 7 8 9
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.


Популярные книги за неделю


Рекомендации