Электронная библиотека » Юры Станкевіч » » онлайн чтение - страница 2

Текст книги "Шал (зборнік)"


  • Текст добавлен: 19 ноября 2018, 16:40


Автор книги: Юры Станкевіч


Жанр: Современная зарубежная литература, Современная проза


Возрастные ограничения: +16

сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 2 (всего у книги 19 страниц) [доступный отрывок для чтения: 6 страниц]

Шрифт:
- 100% +

– і раскажы мне пра сябе, – працягнула размову канстанцыя віж. —

– ты хто, адкуль, што хочаш. валовіч насцярожана выслухаў яе пытанні.

– зараз я – выканаўца, – сказаў ён.

– не больш. што з таго, калі я пачну расказ

ваць табе ману? за твае кампліменты? дзяўчына згадзілася:

– няхай. з большага – я і так ведаю. папік

расказаў. і спытала: —

– мы, урэшце, прыедзем калі-небудзь?

валовіч супакоіў. ён паказаў у акно. – бачыш, ужо прыгарад. праз пяць хвілін – вакзал. там мы перасядзем на іншы цягнік.

3

сталічны чыгуначны вакзал няспынна гудзеў. шмат людзей, нібы жамяра, раіліся навокал. у броўнаўскім руху. пад нарастаючай спёкай частка іх хаваліся пад навесамі. і ў самім будынку. іншыя імкліва кудысьці беглі. цягнулі сумкі. заплечнікі. валізкі.

канстанцыя зноў нібы абвяла. яна спакойна рухалася ўслед.

валовіч хацеў было адвязаць лёску. але перадумаў. урэшце, ніхто не зважаў. да таго ж, яна, лёска, была амаль нябачная. да электрычкі на карэлічы заставалася хвілін дваццаць. і валовіч нават прапанаваў выпіць у кафетэрыі кавы. на гэтую прапанову дзяўчына згадзілася. і яны з’елі па бутэрбродзе. і запілі кавай з малаком. з пластыкавых шклянак. стоячы за столікамі. па-англійску.

таксама спакойна яны пераселі. іншая электрычка была перапоўнена. але ім яшчэ засталіся два месцы. ля самага выхаду ў тамбур. валовіч нават абрадаваўся. што іх лаўка дзвюхмясцовая. і ніхто не сядзіць насупраць. але ўсе вокны ў вагоне былі зачынены. а тое побач, якое ён паспрабаваў адчыніць, – заблакаванае. пах танных дэзадарантаў і поту нерваваў. і выклікаў агіду. валовіч ведаў, што летам амаль паўсюдна адключалі гарачую ваду. таму многія не мыліся. яму было непамысна. але ён трываў. вось толькі дзяўчына, думаў ён. бо, як упэўніўся раней, яе настрой можа змяніцца. прычым імгненна. з усімі наступствамі. кірыла віж – яе айчым – казаў пра эпілепсію. што, калі сапраўды наступіць прыпадак? што робяць у такім разе? але, на яго погляд, гэта не эпілепсія. валовіч хацеў нават ціхенька спытаць у канстанацыі. пра тое, ці былі ў яе прыступы падучай раней. але стрымаўся.

за акном пачаўся лес. ён перамяжоўваўся палянамі. жоўтымі ад дзьмухаўцоў. па-ранейшаму ніхто не адчыняў вокнаў. і такі народ, – здзіўляўся ў думках валовіч, – хоча лепшага? а ці хоча ён нешта ўвогуле? калі б хто-небудзь захацеў, да слова, высекчы ўсе лясы. атруціць рэкі. пастраляць жывёл. пусціць іх у ежу. і птушак таксама. а потым узарваць тут ядзерную бомбу. і – ніхто б не быў супраць.

але неўзабаве яго змрочныя думкі перапыніліся. – паслухай, андруш. – сказала канстанцыя.

– у цябе ёсць расклад? валовіч пашукаў у кішэні, і знайшоў.

– ёсць. вось, азнаёмся. калі табе цікава.

канстанцыя забрала расклад. і пачала яго вывучаць. якраз у гэты момант засігналіў надалоннік.

тэлефанаваў заказчык. кірыла віж пацікавіўся ў валовіча пра тое, як рухаюцца справы. валовіч коратка адказаў. паведаміўшы, што яны хутка прыедуць. і дадаў, каб заказчык выходзіў на сувязь. часцей. – яшчэ хацеў сказаць вам раней, – паведаміў той, – каб захоўвалі ўвесь час пільнасць. бо ў кані бываюць неадэкватныя намеры. На гэта валовіч адказаў, што, бадай, усё ідзе па плане. нармалёва. пасля чаго іх размова перапынілася.

канстанцыя раптам пачала нервавацца. – я задыхаюся, – сказала яна. —

– тут пахне цвіллю, тухлым мясам, гноем. валовіч падумаў і прапанаваў:

– пойдзем у іншы вагон. ці пабудзем у тамбуры. але яна не згадзілася.

– паслухай, – працягвала далей канстанцыя, —

– на гэтай лініі электрычкі ходзяць праз трыццаць хвілін, ну, праз сорак. наша – далёкая. таму тут столькі людзей. што, калі мы выйдзем на прыпынку, прыкладам, на наступным? тут лес, чыстае паветра. мы пачакаем, пакуль прыйдзе чарговы цягнік. інакш я закрычу.

валовіч падумаў і згадзіўся. – лагічна, – сказаў ён. і, ужо падымаючыся, спытаў. —

– а што ты закрычыш?

канстанцыя перакінула сваю сумачку цераз аголенае загарэлае плячо.

– што ты – нацуга. маньяк. што трымаеш мяне на шворцы. што забіў марыка. валовіч засмяяўся. але даволі стрымана і нявесела.

– а я марыка не біў. – сказаў ён на выхадзе з вагона. —

– пэўна, той даўно аджыў.

* * *

станцыя, на якой яны сышлі, так і называлася. «лясная». урэшце, гэта быў невялічкі цагляны будынак. пад павеццю. брудна-шэрага колеру. зеўрала акенца касы. драўляная лаўка ўяўляла з сябе хіба што жалезны каркас. валовіч зверыўся з гадзіннікам. і абодва рушылі па сцяжынцы. у бок лесу.

– паслухай, андруш, – скоса зірнула на яго дзяўчына, —

– ты мне ўжо нібы родны. я, бадай, нават пайшла б за цябе. ха-ха. калі б ты не супраць. ну не за марыка ж мне выходзіць. а маёр знік.

затоеная ўсмешка выбівалася наверх. з яе зялёных вачэй. гарэзлівасцю і яшчэ нечым. чым? – спытаў сябе валовіч, але адказу не было.

– дзякуй за давер, – сказаў ён. —

– мне б хацелася, каб у цябе ўсё было пуцём. і сватоў я б да цябе заслаў. але ж я жанаты. яны раптам апынуліся на залітай сонцам палянцы. навокал стаяла цішыня.

– ты б шворку адвязаў, – папрасіла канстанцыя і спытала:

– твая жонка ведае, куды і з кім ты паехаў?

– не, – адказаў валовіч і дадаў: —

– ніхто не ведае. акрамя твайго бацькі. на што дзяўчына зняважліва чмыхнула.

– ён мне – папік. ты што – запамятаваў? а ўвогуле – яны разам з маці зламалі мне жыццё. сукі. ненавіджу.

яна забрала ў валовіча вятроўку. пасцяліла ў траву. і села. ногі яе агаліліся з-пад сукенкі. потым скінула басаножкі.

валовіч падумаў і адвязаў лёску. прысеў побач. зняў красоўкі. і агледзеўся. а потым пачаў слухаць. але, акрамя ледзь чутнага шуму ў верхалінах дрэў, нічога не пачуў. урэшце, ён любіў слухаць, як шуміць лес. але цяпер адчуваў выразны дысананс. трывога, – падумаў ён. – чаму – невядома.

– праз трыццаць хвілін нам вяртацца, – сказаў ён.

і адразу да яго дайшло, што яшчэ ён адчувае. акрамя пачуцця трывогі. цялесную цягу да гэтай дзяўчыны. так. нібы часцінка сонечнай спёкі прабегла паміж імі. у яго галаве прамільгнула неакрэсленая думка, што ён – толькі выканаўца. і што варта засяродзіцца на сваім заданні. але праз якую секунду тая думка сышла. растала ў сонечнай гарачыні. быццам ніколі і не ўзнікала.

– часу нам хопіць, спадзяюся, – сказала канстанцыя. голас у яе стаяў хрыплы. а позірк зялёных вачэй пацямнеў.

– вазьмі мяне. на памяць. хутчэй.

і яна пачала расшпільваць на ім кашулю. потым адкінулася на спіну і выгнулася дугой. падклаўшы пад галаву сваю лёгкую скураную сумку.

– хутчэй. —

і валовіч распрануў яе. зняў ёй трусікі. распрануўся сам. і ўвайшоў у яе. адчуваючы гарачыню яе цела. і гарачыню сонца. якое ціснула на іх з неба. ён заплюшчыў вочы. знайшоўшы той рытм. якога хацела дзяўчына.

потым яны сцішыліся. але канстанцыя шэптам сказала:

– не глядзі. паляжы так.

ён адчуў рух яе рук. расслабленасць цалкам авалодала ім. быццам яна нешта шукала ў сваёй сумачцы. расплюшчыў вочы. і ўзняў голаў. што і выратавала яго. бо ўдар востра заточанага вязальнага прутка не трапіў у сонечную артэрыю. а слізнуў, падрапаўшы скуру, па шыі. валовіч перахапіў яе рукі. зведаўшы моцны супраціў. быццам косці і мышцы гэтых рук былі з жалеза. а суставы небывала гнуткія і пругкія. пачуццё нечаканай небяспекі надало яму сіл. валовіч пераціснуў ёй локцем шыю.

і яна нешта крыкнула нечувана іншым, нізкім голасам. а потым захрыпела, забілася пад ім. і ён вырваў з яе рукі бліскучы на сонцы пруток. і выкінуў прэч. а пасля адпусціў яе. імкліва апрануўся. і дастаў з сумкі лёску. зрабіў пятлю. і, як і раней, накінуў ёй на кісць рукі. дзяўчына ляжала на траве, паранейшаму рассунуўшы ногі. яна цяжка дыхала. а мутны позірк вачэй быў скіраваны ў вышыню. нягледзячы на сонечныя промні, што джалілі ёй амаль у твар.

– збірайся. і хутчэй. бо нам пара, – урэшце спакойна сказаў валовіч. бо ўспомніў ранейшую перасцярогу яе айчыма. і ўвогуле зразумеў. што калі б якая злосць і была ў ім, то выхаду ёй даваць не варта.

яна моўчкі апранулася. і яны таксама моўчкі пайшлі назад. на станцыю. і толькі, калі яе нязграбны будынак узнік перад вачыма, валовіч спытаў:

– хіба я жадаю табе благога? ты ж магла забіць мяне.

на што канстанцыя віж адказала. з простай і яснай усмешкай. скоса зірнуўшы на яго.

– а ты ўспомні пра самку багамола. звычайныя асацыяльныя паводзіны. забудзь, праехалі…

і валовіч зноў замаўчаў. сапраўды, што тут весці допыт, – меркаваў ён. – хіба гэта дапаможа?

яны падышлі да прыстанку. і на даляглядзе якраз дарэчы паказалася электрычка. у ёй было менш вагонаў. і як і прадбачвалася, яна была напаўпустая.

4

валовіч шмат гадоў не бачыў айца віталя. і таму міжволі адзначыў, наколькі той змяніўся. святар і раней быў высакарослы. а цяпер да таго росту ў ім набралася мажнасці. з’явілася ўнутраная ўпэўненасць. якую можна было адчуць адразу. квадратны ад кароткай бародкі твар яго вылучаў стрыманую сілу. цёмныя валасы гладка зачэсаны назад. а нізкі, шырокі лоб гаварыў аб упартасці. і настойлівасці ў дасягненні мэты.

валовіч больш падрабязна давёў яму пра сябе. пра сваё заданне. расказаў пра дзяўчыну тое, што ведаў. абмінуўшы, аднак, выпадак у лесе. увесь гэты час канстанцыя віж сядзела за дзвярыма. і хоць валовіч раней адвязаў лёску-шворку, ён быў упэўнены. што яна нікуды не ўцячэ. у прыёмнай, калі гэтак можна было назваць невялікі пакойчык пры храме, чакалі розныя людзі. усе да святара. айцец віталь, між тым, уважліва выслухаў яго. сказаў, што пагаворыць з ім пра ўсё астатняе пазней. калі яны разам паабедаюць. а пакуль тое, запрасіў да сябе дзяўчыну.

валовіч адчыніў дзверы і зрабіў ёй знак. каб увайшла.

дзяўчына на прозвішча канстанцыя віж неяк бокам праслізнула ў расчыненыя валовічам дзверы. спачатку прасунуўшы сваю прыгожую галаву, – як змяя, – падумаў валовіч. вочы яе, ён адзначыў, гарэлі нязвыклым дзіўнаватым агнём. яна спынілася перад айцом віталем. высокая, стройная. нейкі час яны вывучальна глядзелі адзін на аднаго. святар – добразычліва. дзяўчына – з выклікам. уся, быццам напружаная. да агрэсіі.

– ку-ку, святарушка, – урэшце па-блюзнерску перарвала паўзу дзяўчына. —

– і табе таго ж, – непарушна азваўся айцец віталь.

– адцэлебаціўся, зайчык? – пакрывіла яна ў яхіднай усмешцы свой ярка напамажаны, прыгожы рот.

– а ты не журыся, любушка. але дзяўчына не сунімалася:

– дык смачна ясі, салодка спіш, а чарачку бярэш? а як у цябе накшталт дзеваў буйна

целых? сірэн салодкагалосых? дураплясачак там розных. у топіках? айцец віталь усміхнуўся. як і раней, добразычліва:

– а вось зараз пойдзем са мной у храм намолены. там і пагаворым аб усім. – а можа, тут паборамся? —

спытала канстанцыя хрыпла. нізкім, нязвыклым голасам.

– навошта нам дужацца? тым больш – тут? там-та лепей. там у мяне і спецыяльны малітоўнік асвечаны. у некалькіх храмах. з яго я табе і пачытаю.

– а калі я – не хацу. а как захацу, так і вскацу. ха-ха.

айцец віталь зразумела схіліў голаў. —бачу, фёдара міхайлавіча чыталі. з яго цытуеш. а, між іншым, веруючы быў чалавек. дый захочаш, анягож. цікаўнасць твая і пераможа. а я памагу. —

і святар раптам цвёрда ўхапіў яе за руку.

– пайшлі, любушка. і андруша, які цябе сюды прывёз, з сабой забяром. няхай пабачыць, пачуе. не дарма ж вы сюды ехалі. так?

дзверы невялікай царквы былі адчынены. некалькі старых сталага веку трымалі запаленыя свечкі. і ўтаропіліся на тых, хто ўвайшоў. айцец віталь, не адпускаючы рукі дзяўчыны, перакрыжаваў сябе перад іконай. старыя, пэўна, ужо ведалі, што зараз адбудзецца. і паслухмяна пацягнуліся да выхаду. святар даў андрушу валовічу ключ. і папрасіў таго зачыніць храм. знутры, і хоць часова. валовіч пайшоў і зрабіў, як было сказана.

– і што з таго? – пачуў ён, між тым, голас дзяўчыны. —

– што вы мне дэманструеце? а мне пляваць! так, пляваць! вы мне лепш член пакажыце! у вас ёсць член? ха-ха-ха. у вашага сябрука андруша – ёсць. ха-ха.

на што айцец віталь паднёс ёй крыж усутыч. да твару. але канстанцыя адхілілася. —

– ды я проста не жадаю! вашых малітваў! і

вашага лекавання! – выкрыкнула яна нізкім голасам,

– і рохкаць вам у масць не буду. брахаць па-сабачы. сукенку на сабе рваць. не дачакаецеся!

і засмяялася, але даволі істэрычна.

– ха-ха-ха!

айцец віталь скіраваў валовіча ўбок. за нешта падобнае на шырму.

– лепш табе не глядзець. дый і мне так

лепей, – дадаў ён. і валовіч паслухмяна адышоў. але слухаць не пакідаў.

ён чуў спачатку, як святар пачаў чытаць з малітоўніка заклінанні. усё больш узвышаючы і ўзмацняючы голас. само заклінанне складалася з дзвюх частак: па латыні і на старажытнаславянскай мове. так вызначыў пра сябе валовіч. але дзяўчына раз-пораз перапыняла таго няўцямнымі выкрыкамі. пагрозамі. праклёнамі. заклінальнік рабіў кароткую перадышку. і пачынаў усё наноў. так прайшло з паўгадзіны.

– і-і-і! – раптам закрычала дзяўчына. і пачала рвацца з рук. але святар затрымаў. і сам узвысіў голас. —

– імя! – крычаў ён.

– гавары, як цябе зваць! імя!

– а я не скажу! не скажу! і пайшоў ты на х…

– пайшоў!

– пайшоў!

– пайшоў!

на што айцец віталь зноў пачаў чытаць заклінанні. усё больш занудліва. проста ёй у вушы. і зноў пытаўся. гучна:

– імя! гавары, як цябе зваць! імя!

а потым ледзь не роў: —

– імя! гавары!

валовіч спачатку не зразумеў. пра якое імя ён дапытваўся. хіба ён не ведаў, як зваць дзяўчыну? але потым да яго дайшло. заклінальнік хацеў даведацца імя той д’ябальскай сутнасці. якая, на яго думку, апанавала няшчасную:

– выходзь! – крычаў айцец віталь. —

– гавары імя! выходзь!

дзяўчына выгіналася перад ім. брэтэлькі летняй сукенкі саскочылі з яе плеч. агаліліся яе невялікія, прыгожыя грудзі. але чорную скураную сумку яна не кідала.

– а ты збегай у ге-пе-у! няхай табе там скажуць! —

здзекліва выкрыквала яна ў адказ. – і зноў:

– «канторы», пэўна ж, служыш? што, адняло мову? а як жа таямніца споведзі? пра яе адразу бяжыш з дакладам? – не бегаў і бегаць не збіраюся, —

адказваў на гэты чарговы і злосны выказ святар. і зноў пачынаў сваю нудную адчытку. якую кожны раз заканчваў адным. —

– імя! гавары імя! выходзь!

пасля чаго канстанцыя пачала біцца у руках. вырывацца і выкручвацца з такой сілай. што валовіч паспяшаўся на дапамогу. звыкла знайшоў у кішэні лёску. і накінуў пятлю на рукі пакутніцы. пасля чаго тая пачала выкрыкваць пагрозы. быццам, не сваім голасам. спачатку ў адрас святара: —

– каб ты спрах, сука! – вішчэла яна. —

– каб твае дзеці спруцянелі! ужо я гэтаму паспрыяю! атрымаеш сваё, сабака!

а потым і на адруша валовіча: —а цябе, палюбоўнічка, згнаю ў «дурцы»! так і ведай!

але айцец віталь непахісна вёў рэй. а пасля кароткай перадышкі зноў пачаў свае занудлівыя заклінанні. ад усяго гэтага валовіч дужа стамляўся. ён рушыў да дзвярэй і выйшаў вонкі. сонца ўжо перайшло зеніт. валовіч зірнуў на гадзіннік. і ўпэўніўся, што з таго моманту, як ён абудзіўся, прабегла парадкам часу. ён прысеў на прыступкі царкоўнага ганка. і думаў пра тое, што святар верагодна дапаможа няшчаснай. цалкам верагодна. і што праца экзарсіста звышцяжкая. не для простага чалавека. магчыма, для адзінак. бо надта вялікае псіхічнае напружанне. і ўспомніў, што азіяцкія шаманы ў такіх выпадках звяртаюцца па дапамогу да прысутных. тыя актыўна ўдзельнічаюць у выгнанні. паўтараюць хорам кожнае слова. якое агучвае шаман. кожную покіўку. рух. але ж айцец віталь – адзін. адзінокі змагар з сатанінскай сілай. «каб распазнаць духа цемры – трэба самому быць светлым». словы старажытнага святога ўсплылі ў яго памяці. успомніўся валовічу і айцец віталь у далёкім ужо мінулым. што быў ён заўсёды роўны з усімі. незаўважны. сумленны. ніколі не рабіў благога. і, што дзіўна, нагадаў валовіч, таго пазбягалі крыўдзіць. пэўна, адчувалі яго ўнутранае святло. нават самыя зласлівыя. подлыя. жорсткія. валовіч вярнуўся назад.

голас айца віталя адразу ўварваўся яму ў вушы:

– не даждь места лукавому демону

обладать мною насильством смертного сего телеси…

изыди, изыди…

* * *

тут айцец віталь зрабіў чарговую кароткую перадышку. знакам паклікаў валовіча. і папрасіў таго знайсці і прынесці яму які-небудзь звычайны камень. з тых, прыкладна, з якіх выкладваюць брукаванку. і валовіч пайшоў. і неўзабаве прынёс такі камень: гладкі, ружова-шэрага колеру. з чорнымі ўкрапінамі. айцец віталь пахвальна кіўнуў. і абмацаў камень з усіх бакоў. пасля чаго паклаў яго побач. і сказаў валовічу. што патлумачыць пра ўсё гэта пасля.

канстанцыя сядзела перад ім. на твары яе блукала з’едлівая ўсмешка. зрэнкі вачэй ненатуральна расшырыліся. і з’ехалі кудысьці ўгору. голас быў незнаёмы.

– сюды. ці як? – і яна паказала на камень. а святар пацвердзіў:

– тут будзе дом твой. выходзь. але пакутніца не згадзілася, —

– а мне і так добра. ха-ха. пайшоў ты…

на што айцец віталь зноў пачаў чытаць з малітоўніка. знарок, як адзначыў валовіч, адно і тое ж. нудным, уедлівым голасам. і няшчасная захвалявалася. усё больш і больш. і раптам ненатуральна выгнулася і з’ехала на падлогу. пасля чаго пачала біцца ў канвульсіях. валовіч небеспадстаўна вырашыў. што ў яе пачаўся прыступ падучай. але ён мог і памыляцца. яна зноў нешта выкрыквала. збольшага пагрозы. брудную лаянку.

– імя! – крычаў ёй у вушы святар. —

– гавары імя!

– изыди!

– изыди!

– изыди!

і тут яна быццам зламалася. дакладней, тое нешта, што сядзела ў ёй. альбо ў яе мазгах, – меркаваў валовіч. дапамагаючы святару ўтрымліваць напаўаголеную апантаную. складзена, як мадэль, – падумаў ён. на нейкі момант ранейшае жаданне варухнулася ў ім.

– скажу, скажу. на вуха, каб ён не пачуў, – вымавіла яна. апошняе, як зразумеў валовіч, тычылася яго. пасля чаго айцец віталь нахіліўся да яе твару. і яна

нешта прашаптала яму. валовіч не пачуў што. і зноў пачала звівацца і выкручвацца. быццам на самай справе нешта нябачнае выходзіла з яе.

– изыди! – паўтараў, загадваў айцец віталь. і паднёс да яе твару камень. які раней знайшоў на падворку валовіч.

– изыди!

– изыди!

– изыди!

5

пасля таго, як дзяўчыну пакінулі адной у бакавушцы. дзе яна дзіўным чынам хутка заснула. айцец віталь аб’явіў тым, хто ўпарта чакаў яго, што прыме іх заўтра. бо цяпер не ў стане. і сапраўды, як адзначыў валовіч, святар быў адчувальна знясілены.

у сябе дома, з часам, як абодва памылі рукі і твары. айцец віталь параіў зрабіць гэта неакладна. бо вада ачышчае і змывае ўсё д’ябальскае. ён пазнаёміў андруша валовіча з жонкай. а таксама з дзецьмі: хлопчыкам і дзяўчынкай. папрасіў пакарміць збольшага госця ў сваім кабінеціку. дзе за сталом у іх адбылася дзіўнаватая гутарка.

пачалася яна з таго. што валовіч пацікавіўся аб выніку экзарцысцкага ўздзеяння. дзяўчына вернецца здаровай? ці, наадварот, так і застанецца пры сваёй апантанасці? на гэта айцец віталь адказаў. што ў станоўчым выніку ён не ўпэўнены. і што цалкам верагодна, яе давядзецца прывозіць зноў. калі, вядома, у яе будзе на тое згода.

– д’ябла аказаўся такі моцны? – спытаў валовіч і дадаў, што ён асабіста лічыць такія хваробы праявамі шызафрэніі. бо свет шызафрэніі – шырокі. як пра гэта трапна калісьці заўважыў вядомы навуковец ясперс. бо ніхто і, пэўна, сам айцец віталь не бачыў на вочы тых д’яблаў. якіх часам выкурвае з апантаных. а ён, валовіч, заўсёды трымаўся матэрыялістычных поглядаў. і мозг чалавека – найбольш загадкавае, што ёсць у свеце.

– па-першае, адказаў на гэта святар, —

– мяркую, што самы дробны д’ябла ведае найбольш, чым усё чалавецтва разам. так. мы не бачым, але я і тыя, хто ідзе маім шляхам, адчуваюць тую д’ябальскую сутнасць. яе моц. нават простым дотыкам рук. і дзякуючы непахіснасці нашай веры. гэтая сутнасць выкрутлівая і хітрая, як чарвяк. яна можа быць у вобласці жывата. але тут жа перасунуцца. перабегчы у вобласць сэрца ці галавы. мая задача, калі адбываецца кантакт, даведацца пра яе імя. гэта галоўнае на першым этапе. калі я бачу, што імя спрацоўвае, то іду далей. бо, пакуль я не ведаю імя, мне яе не выкурыць. даведацца пра імя – значыць авалодаць воляй. той д’ябальскай сутнасці. выгнанне можа быць хуткім. а можа і вельмі працяглым. шмат гадзін запар. калі яна, сутнасць, пачынае выходзіць з цела, я адчуваю рукамі. нейкае падабенства шара: пругкага. шчыльнага. нябачнага. бязважкага. д’яблы дзеляцца на рангі. па сваёй магічнай сіле. тыя, хто найбольш моцныя. сыходзяць у нікуды. іх трэба затрымаць. і загнаць у іншае. лепей – у які-небудзь матэрыяльны прадмет: камень. мінерал. ні ў якім разе ў зброю. і ставіць «замок» божым словам. вось чаму я прасіў прынесці мне камень. вядома, тая д’ябальская сутнасць больш ахвотна перасялілася б у жывёлу. кураня. сабаку. свінню. але мне шкада жывёл. д’ябал павінен засмактацца ў камень. пад маім прымусам. каб ён не здолеў выйсці адтуль, я стаўлю «замок». ёсць адпаведная малітва. але і гэта не ўсё. камень з д’ябальскай сутнасцю варта ўтапіць у балоце. каб яго ніхто не знайшоў. і не выпусціў нячысціка. бо ёсць людзі, якія адчуваюць такія камяні. магчыма, яны таксама апантаныя. бо сказана ў новым запавеце: – «калі нячысты дух выйдзе з чалавека, то ходзіць па бязводных месцах, шукаючы спакою. і не знаходзіць. тады кажа: «вярнуся я ў дом мой, адкуль я выйшаў». тады ідзе і бярэ з сабой сем іншых духаў. злейшых за сябе, і, увайшоўшы, жывуць там. і бывае для чалавека таго – апошняе горш за першае…»

валовіч абдумаў пачутае і заўважыў:

– калі ёй, нашай апантанай, ставілі дыягназ эмдэпэ. альбо, як кажа яе айчым, эпілепсія. то, ці значыць гэта, быццам, прыкладам, эпілептыкі носяць у сабе д’яблаў? а некаторыя геніяльныя пісьменнікі? палкаводцы? навукоўцы? а прадбачанне, якое іх азарала? хіба не празорца наш дастаеўскі. якога вы ўспаміналі? і які, як вядома, хварэў на эпілепсію?

на што айцец віталь адказаў:

– заўважу, што ў эпілептыкаў перад прыступам і за яго час. калі-нікалі назіраецца дзіўны феномен прадбачання. так, ты маеш рацыю. аднойчы мне паказалі чалавека. які падчас чэмпіянату свету па футболе зрабіў у букмекераў стаўку на адзін даляр. на вынікі дзесяці матчаў. каэфіцыент складаў чатырыста дзесяць тысяч сямсот сорак шэсць. і выйгрыш атрымаўся каля трохсот тысяч даляраў. якіх яму, дарэчы, не выдалі. ён угадаў пераможцаў. і лік усіх дзесяці сустрэч. я зацікавіўся. гэты чалавек пакутаваў на эпілепсію. хоць з іншага боку тут прысутнічала выпадковасць. але нікчэмна малая. мяркую – справа ва ўсё тым жа. гэта д’ябальская сіла. але, не думаю, што яна існуе ва ўсіх хворых на эпілепсію.

але валовіч не зусім згадзіўся. – магчыма, справа глыбей, – патлумачыў ён сваю думку. —

– магчыма, наш свет настолькі неверагодны, што мы гэтага нават не можам сабе ўявіць. я маю на ўвазе яго пабудову. можа, тыя сутнасці – проста збой у праграме. адна матрыца накладваецца на іншую. дзесьці ў реальным свеце. дзе працуюць якія-небудзь працэсары. а геніяльнасць – тонкая, тонкая мяжа. палоска, якая аддзяляе звышчалавека ад сапраўднага хворага. ад дэбіла. крэтына. ідыёта. і гэта таксама збой у праграме. ну, прыкладам, хіба можна лічыць апантанай д’яблам дзяўчыну. якая без адпаведнага навучання можа размаўляць на ста дваццаці мовах? ва ўсім іншым – яна нармальная. нават звычайная. збой. ойча, пэўна, павінен ведаць і пра старажытнага паслушніка мікіту. які ніколі не чытаў кніг, бо не валодаў граматай. але раптам пачаў цытаваць стары запавет. старонку за старонкай. наўрад ці д’ябал чытаў бы запавет. ад слова да слова. пэўна, гэта не па сілах ніводнаму з іх.

айцец віталь памаўчаў, а потым спытаў:

– а які рэальны свет ты маеш на ўвазе?

– магчыма, той, – адказаў на пытанне валовіч, —

– які ты лічыш боскім. але тут узнікае шмат пытанняў. чаму наш тутэйшы свет такі недасканалы? чаму ў ім столькі маньякаў. злодзеяў. забойцаў. псіхапатаў. урэшце, войнаў. галадамораў. якой-небудзь іншай ідыёцкай «класавай барацьбы»? чаму гінуць лясы? рэкі? моры? чаму, урэшце, на месцы хлебных палеткаў вырошчваецца опійны мак? чаму пануе ўсё дробнае. вартае жалю. вычварэнскае? хіба гэта такая боская задума?

і здзівіўся адказу святара. —

– бамбіць. пасля чаго ўдакладніў у таго: —

– што бамбіць? пачуўшы цвёрдае тлумачэнне: —

– бамбіць усе опіумныя плантацыі, бо дэмакратыя – гэта таксама хаос. вынішчаць злодзеяў. маньякаў. забойцаў. педафілаў. – а як з геямі, —

пакпіў і нявесела ўсміхнуўся валовіч. —

– іх жа цяпер ледзь не на руках носяць? на што айцец віталь змрочна заўважыў:

– успомні пра садом і гамору. адказ – у боскім слове. а я – радыкал. таму і сяджу тут. у дробным прыходзе. – значыць, —

падвынікаваў валовіч, —

– сатанінскія сілы па-ранейшаму пануюць? і не дазваляюць ні бамбіць сябе. ні караць. ні судзіць. дык, чый гэта тады свет? няўвязка тут, ойча.

але айцец віталь рашуча абверг суразмоўцу. – справа, на мой сціплы погляд, у тым, – гаварыў ён:

– што наш свет перанаселены дэманамі. і нельга верыць, што навука і рэлігія пачалі сутыкацца. у адзінай кропцы. гэта не так. я не веру ў тое, што навука павялічыць тэрмін жыцця. вылечыць хваробы. «зменшыць» адлегласці паміж людзьмі. з дапамогай сусветнага сеціва. і мабільных тэлефонаў. і дасць рады шматлікім заганам. нашага розуму. хіба, не так званы прагрэс знішчае цывілізацыю? у першую чаргу? навука – сляпая і беспаспяховая. бо не вытрымала спакусаў славы. палітыкі. грошай. шмат д’ябальскіх сутнасцяў, якія засялілі наш свет у апошнія гады, – былі выпешчаны навукоўцамі. і лепей чалавеку ведаць хіба што адно: боскае слова. і трымацца веры. бо пошукі нечага

іншага – бессэнсоўныя. і не скончацца

дабром. вера – гэта і ёсць паходня ў свеце,

заселеным дэманамі.

на што валовіч тактоўна даводзіў:

– хрысціянства, магчыма, вычарпала сябе. як сусветная метафізічная мутацыя. хіба не сведкамі таму – аднаполыя шлюбы? маўклівыя іх адабрэнні з боку касцёлаў. пратэстанцкіх цэркваў? а выпадкі вычварэнстваў у храмах? а тараканава множанне сектаў? можа, гэта і ёсць пачатак канца?

пасля чаго яны нейкі час маўчалі. а потым зноў гаварылі. іншым разам – горача і рэзка. і кожны знаходзіў усё больш доказаў. сваім думкам. але час ішоў. і валовіч пачаў збірацца. пайшоў і разбудзіў дзяўчыну. ад ежы тая адразу адмовілася. нават з агідай. але выпіла шмат вады. была вялая і пакорлівая. валовіч патэлефанаваў кірылу віжу. і сказаў што ўвечары яны вернуцца. а на пытанне аб выніку – не адказаў нічога.

айцец віталь зноў прапанаваў ім застацца. гаварыў, што паглядзіць на дзяўчыну раніцай. магчыма ёй зноў спатрэбіцца дапамога. валовіч адвёў яго ў бок. і спытаў:

– хіба ў цябе няма ўпэўненасці? у выніку? на што святар патлумачыў:

– выпадак цяжкі. іншую сатанінскую сілу вельмі складана выгнаць і перасяліць. я рабіў усё, што мог.

валовіч кіўнуў. ён выцягнуў з сумкі канверт. і працягнуў суразмоўцу.

– гэта табе ад заказчыка. прасіў перадаць.

што і раблю. святар адмоўна пахітаў галавой.

– па-першае, я пакуль не ўпэўнены ў выніку. па-другое, грошы я не вазьму. няхай заказчык вышле праз пошту. пазней. калі палічыць

патрэбным. на мясцовы дзіцячы садок. калі яму так карціць. валовіч толькі паціснуў плячыма. і праз кароткую паўзу спытаў:

– ну, а імя? ты даведаўся імя апанавальніка?

і айцец віталь сцвярджальна кіўнуў: —так. гэта «бесавіца». сутнасць асацыюе сябе з жанчынай. адпаведнае і імя. жаночае. яна назвала праз сябе. нават прозвішча самае звычайнае.

валовіч спытаў:

– і што гэта за імя? як яно гучыць?

але святар на гэтае пытанне рашуча адказаў адмовай. —

– цяпер не варта. ёсць свае прычыны. тое імя можа быць і хлуслівым. Адзінае, як я магу задаволіць тваю цікаўнасць, – гэта напісаць імя і прозвішча на паперцы. а пачытаеш усё пасля. як вернешся. згода?

і валовіч згадзіўся. а паперку схаваў у кішэню. урэшце, гэта і няважна, – думаў ён. – што яму з таго імя? а праз некалькі хвілін увогуле запамятаваў пра сваю цікаўнасць. і пра паперку.

святар айцец віталь падвёз абодвух сваіх візіцёраў да прыстанку. ехалі на яго танным аўто. старым. але дагледжаным. канстанцыя вяла драмала. валовіч хацеў было працягнуць былую размову са святаром. яму ў голаў якраз прыйшоў важкі аргумент. як ён лічыў. але айцец віталь гутарку не падтрымаў. і валовіч адразу зразумеў чаму. справа была ў дзяўчыне.

на станцыі валовіч купіў білеты. і развітаўся з айцом віталем. пад канец толькі не ўтрымаўся: спытаў у таго, ці задаволены ён сваім становішчам? тут, у правінцыйным гарадку. лічы, пасёлку. і святар адказаў яму. што нават не варта спакушаць сябе падобнымі думкамі. а прымаць жыццё такім. якое яно ёсць. кароткім варушэннем арганічнай субстанцыі. адпаведна боскай задумцы. бо памятайма пра час страшнага суда. магчыма, нават той суд даўно пачаўся. але ніхто гэтага не ведае. і ніхто пра тое не агучыць. але прыкметы таго бачныя на кожным кроку. і першая з іх – шал.


Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3 4 5 6 | Следующая
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Данное произведение размещено по согласованию с ООО "ЛитРес" (20% исходного текста). Если размещение книги нарушает чьи-либо права, то сообщите об этом.

Читателям!

Оплатили, но не знаете что делать дальше?


Популярные книги за неделю


Рекомендации