Текст книги "Шал (зборнік)"
Автор книги: Юры Станкевіч
Жанр: Современная зарубежная литература, Современная проза
Возрастные ограничения: +16
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 4 (всего у книги 19 страниц) [доступный отрывок для чтения: 6 страниц]
прайшлі суткі. а потым яшчэ адны. пасля чаго валовіча нечакана павялі. у кабінет лекара. той на гэты раз быў без халата. у легкадумнай тэнісцы. лысіна яго набыла меднае адценне. – пэўна, ад сонца, – вяла падумаў валовіч. лекар нечакана працягнуў яму руку. і прапанаваў сесці.
– сядайце! мяне завуць васіль сцяпанавіч.
– сказаў ён. кіўнуўшы на крэсла. і працягнуў:
– ну вы і напракудзілі. у маім аддзяленні ўпершыню такое. праўда, і я тут не так ужо і даўно…
валовіч перапыніў ягоны маналог: – вы абяцалі разабрацца, – заўважыў ён. —
– і павінны зразумець, што я ў вас – выпадкова. а ў мяне – сям’я.
лекар згодна кіўнуў: – вядома. у нас тут усе – выпадкова. і я – таксама. ха-ха. але ж, бліжэй да цела. мы не запамятавалі пра вас. анягож. каб я быў стары. і непаваротлівы, то пакінуў бы ўсё, як ёсць. каб з часам само рассмакталася. толькі я не забыўся. «прабіў» вашую асобу з усіх бакоў.
і нечакана прапанаваў:
– вы, можа, згадзіцеся папрацаваць у нас? у вас вышэйшая адукацыя. жывяцё ў правінцыі. там працы не маеце. а тут асядзеце ў сталіцы. вырашым справу з жыллём. адразу. залічым вас старэйшым над санітарамі. заўхозам. як
перспектыва? што, не чакалі кулю? людзей,
ведаеце, не хапае. а хворых – самі бачыце.
эшалонамі вязуць.
валовіч вытрымаў паўзу. і адказаў:
– варта «параіцца», як кажуць, з падушкай. і з жонкай. а ўвогуле – нечакана.
на што лекар згодна заківаў. – вядома, – гаварыў ён, – варта параіцца. абдумаць прапанову з усіх бакоў. з налёту такія справы не вырашаюцца. папрацуеце па кантракце. гады два-тры. можна і на адзін спачатку. а там – вольнаму воля. хіба знойдзецца што лепшае.
– дык я магу ехаць? дамоў? лекар на гэта памяркоўна ўсміхнуўся:
– не панікуйце, – сказаў ён валовічу. —
– усё будзе ў тэму. вы хутка вернецеся дамоў. сёння. я вам нават на білет пазычу. грошай пры сабе ў вас цяпер – нуль? – хіба не так? але ж, пайшлі.
і ён узняўся з-за стала. аказаўся высокім. моцнага целаскладу. – пэўна, займаецца сабой. можа, бодыбілдынгам ці яшчэ чым, – падумаў валовіч. і таксама падняўся з крэсла.
яны спусціліся па лесвіцы. і выйшлі са «свайго» корпуса. ніхто іх не суправаджаў. валовіч крыху супакоіўся. прайшлі па бетонных дарожках. якія падмяталі некалькі хворых. пасля чаго проста сцежкамі. але таксама пратаптанымі. ішлі не вельмі доўга. пакуль урэшце не апынуліся перад чатырохпавярховым будынкам. цагляныя сцены якога былі брудна-шэрага колеру. вокны – у кратах. дзверы – таксама закратаваныя. лекар націснуў кнопку на дзвярах. ім адчыніў дзяжурны. валовіч занепакоіўся.
– вам што – мала майго слова? – спытаў лекар. заўважыўшы яго стан. —
– дык больш у мяне гарантый няма.
пасля чаго яны падняліся наверх. валовіч пралічыў. што паверх апошні. ішлі па калідоры. ім адчынялі. з-за дзвярэй часам даносіліся бязладныя крыкі. лекар з валовічам прайшлі далей. і завярнулі ў нішу. тут таксама чуліся галасы. дужая маладая медсястра кіўнула лекару.
– а гэта хто, сцяпанавіч? – спытала яна. паказаўшы на валовіча. на што лекар на імя васіль сцяпанавіч адказаў: – ён са мной. – і дадаў дзелавіта:
– сямнаццатую адшпунтуй.
і медсястра правяла іх. за некалькі крокаў. і адчыніла дзверы. у сямнаццатую палату. лекар шырокай покіўкай запрасіў валовіча. але той адмовіўся.
– вы – першым, – сказаў ён. —
– а я – лепш і тут пачакаю.
лекар усміхнуўся. і паціснуў плячыма. і яны ўвайшлі. валовіч убачыў цесны пакойчык. які больш нагадваў турэмную камеру. такія звычайна паказваюць у дэтэктыўных стужках. ракавіна. кран. ложак. на якім спінай да іх прыгадвалася чыясьці постаць. на гукі адчыненых дзвярэй постаць ускінулася з ложка.
дзяўчына на прозвішча канстанцыя віж стаяла перад імі. бальнічны халат і заблытаныя валасы амаль не сапсавалі яе знешняга выгляду.
– андруш, гэта ты? ці мне прыснілася? валовіч быў здзіўлены. але адразу «злавіў» і падтрымаў яе блазнаваты тон.
– не, не прыснілася, – сказаў ён. —
– толькі цяпер я – напалеон. дзякуючы
табе. канстанцыя захоплена пляснула ў далоні. —
– брава! брава! дык і цябе ўсё-такі ўпакавалі ў «дурку».
але ў іх гутарку ўмяшаўся лекар.
– значыць, гэта тая самая жанчына. з якой вы разам ехалі ў цягніку? – спытаў ён у валовіча. – не адмаўляю, —
пагадзіўся той. лекар задаволена хмыкнуў:
– што і варта было даказаць. а цяпер – вернемся. да нашых спраў. можаце развітацца з вашай знаёмай.
канстанцыя занервавалася. слёзы раптам выступілі на яе вачах. – андруш, – запыталася яна. —
– а мы яшчэ з’ездзім з табой. да айца віталя?
выганяць чорціка? – і дадала. ужо з адчаем: —
– мы пабачымся? даруй за ўсё, калі здолееш. на што валовіч, ужо ў дзвярах, паабяцаў:
– вядома, з’ездзім. і выганім. аднаго ж мы выгналі. ты толькі не сумуй.
назад ішлі моўчкі. зноў падняліся ў кабінет. дзе лекар адразу пачаў тлумачыць яму сэнс апошніх падзей. —
– справа ў тым, —
гаварыў ён, – што экзарцызм, на яго думку, своеасаблівыя прымхі. а калі ёсць у гэтым які эфект, то хуткаплынны. і нязначны. урэшце, вы самі ўпэўніліся. калі вазілі сваю падапечную да святара. хіба не так? многія вераць у тое, што ў чалавеку можа пасяліцца д’ябла. і сеансы выгнання шырока практыкуюцца. наносячы вялікую шкоду людзям. у якіх ужо і без гэтага расхістаная псіхіка. у старажытны час вашую падапечную аб’явілі б ведзьмай. і спалілі б на вогнішчы. а, між тым, карані псіхапатыі – у нас саміх. фізічныя недахопы. складанасці ў сям’і, гвалт. з вашай дзяўчынай, дарэчы, не ўсё проста. бо ў дзяцінстве яна была згвалтаваная. жорстка. некалькімі мяшанцамі. псіхічная траўма дае рэцыдывы. і, верагодна, будзе даваць. і далей.
і запытаўся:
– мяне цікавіць, як яна паводзіла сябе ў дарозе. гэта важна, бо мне трэба адпісваць паперу следакам. тры дні таму яна забіла чалавека. адзін малады «ўдалец» пасадзіў яе ў машыну. прыняў за прастытутку. а можа, і не. сынок гандляра-армяніна. з багатых. захацеў аральнага сексу. а ў бардачку ляжала адвёртка. чым яна імгненна і скарысталася. трапіла ў сцёгнавую артэрыю. у такіх выпадках да лятальнага зыходу максімум дзве хвіліны. следакоў цікавіць, ці быў такі факт. альбо спроба – адзіным? яна ж ужо і праходзіла тут псіхатэрапію раней. адна справа – адлекавацца тут, у нас. а іншая – трапіць на зону.
валовіч уважліва выслухаў. – мне б не хацелася, – урэшце сказаў ён, —
– каб дзяўчына пайшла па зоне. там яна не выжыве. а тут усё-такі ёсць надзея. хіба не бывае выпадкаў. калі вылечваюцца самыя невылечныя хваробы? хіба не можа яна, канстанцыя, сама пазбавіцца ад свайго д’ябла?
лекар падумаў і пагадзіўся. —
– з нашай дапамогай. псіхастэнік можа аддзяліць свае некаторыя заганныя пачуцці. ад сваёй асобы. яны становяцца для яго чужымі. свядомасць расчапляецца. ад яе аддзяляюцца псіхічныя элементы. якія аб’яднаюцца. і пачынаюць жыць сваім жыццём. узнікае другое – я – з ім мы і змагаемся.
і валовіч нечакана для сябе папрасіў у канцы іх гутаркі:
– калі гэта магчыма, перавядзіце яе ў агульную палату. мяркую, там ёй будзе лепш.
9цягнік адыходзіў. валовіч паспеў заняць месца ля акна. кінуў пад ногі сумку. і глядзеў, як растае, сплываючы, мегаполіс. усё ніжэй становяцца будынкі. іх увогуле меншае. дрэў – наадварот. большае з кожным кіламетрам. потым глядзеў, як на сонца набегла хмара. і пралілася кароткім, моцным дажджом. пасля чаго зноў наступіла спёка.
калі чалавек ідзе прама – яго шлях крывы, – меркаваў валовіч. – але ж і ў рабстве можна быць свабодным. варта толькі не зазіраць занадта ў сябе. бо менавіта там – пекла. а яно засмоктвае. хіба канстанцыю віж не прымусілі. бесперапынна зазіраць у сябе? але, ці менавіта д’ябла ўвайшоў у яе. у працэсе гэтага самасузірання? – раздумваў далей валовіч. бо хрэстаматыйныя спасылкі на святое пісанне. выказаныя айцом віталем. не бясспрэчныя. д’яблы, выгнаныя з апантанага, гаворыцца там, папрасіліся пасяліцца ў свінняў. але навошта? ведалі ж яны, што свінні кінуцца ў мора? так. бо кожны з іх ведае больш, чым мы ўсе разам. але свядомасць без свайго носьбіта – немагчымая. як і камп’ютар без працэсара. дык, калі ў д’ябла ўжо ёсць свой носьбіт свядомасці, то навошта яму мяняць яго на чалавечы. тым больш, на свіны? пэўна, справа ў розуме чалавека. дакладней, у яго здольнасці абстрагаваць. жывёлы не абстрагуюць. толькі псіхіка чалавека трымціць і хістаецца. і не вытрымлівае націску сіл жыцця.
у вагоне пачалося звыклае варушэнне. пацягнуліся адзін за другім убогія. і тыя, хто прытвараўся імі. адны ішлі моўчкі. іншыя прасілі грошай. жаласнымі галасамі. некаторыя з іх дэманстравалі калецтвы. таропка прабег мітуслівы гандляр. кніжкамі па дыятоніцы. і саенталогіі. за ім праз вагон прайшоў прадавец газет. у асноўным – з анекдотамі. альбо красвордамі. загікалі, загарлалі маладыя тупалобцы. уключыўшы магнітафон.
адзін з іх пачаў танчыць. імітуючы вядомага дурапляса. вокны былі звыкла зачыненыя. пах танных дэзадарантаў змешваўся з пахам поту. і казытаў ноздры.
валовіч пацягнуўся адчыніць акно. але і цяпер яно аказалася заблакаваным. неўзабаве нехта пачаў размаўляць у поўны голас. гутарка разгаралася. – а чё вам не нравітца? чё не хапае? а мне дык хапае, – чуў валовіч звыклае. пачаліся і крыкі. шум, – успомніў ён раптам платонаўскае выказванне, – спараджае ў ёлупа ўяўленне аб моцы.
дзверы ў пачатку вагона між тым з’ехалі на бок. і ў праёме з’явіліся дзве знаёмыя постаці. музыкаў з гармонікам, бубнам і скрыняй для грошай. паранейшаму дурнаватыя іх твары выяўлялі пустату. адзін адразу затрос бубнам. званочкі зазвінелі. другі расцягнуў гармонік. і валовіч пачуў ранейшае. не ўдумваючыся ў сэнс. і ў словы: —
– тирлитирлитирлилили
тюрлирлени-айлюли…
* * *
урэшце, людзі і павінны быць такімі. – падумаў ён. – нездарма ж ясперс лічыў нармальнымі асобамі напаўдэбілаў. але ж мае рацыю і айцец віталь. які сцвярджае адпаведна святому пісанню. што надыдзе час, калі ўсе ператворацца ў вар’ятаў. і таго адзінага, які не звар’яцеў, тыя вар’яты і аб’явяць шаленцам.
пад грукат колаў валовіч раптам задрамаў. прыхінуўшыся галавой да сцяны над сядзеннем. у кароткім і неспакойным сне яму чамусьці здалася канстанцыя. ён вёў яе за сабой. на рыбацкай лёсцы. па пустых вагонах цягніка. які рухаўся кудысьці ў неакрэсленую далечыню. адчуваючы да дзяўчыны нязвыклае і пранізлівае пачуццё пяшчоты.
ачуняў валовіч ад таго, што яго трэслі кантралёры. і падумаў пра сябе. што даўно няголены. у памятай вопратцы. ён нагадвае ім звычайнага бадзягу. якія ў любую пару года вандруюць па цягніках. шукаючы ў іх часовы прытулак.
валовіч прад’явіў кантралёрам білет. і тыя пайшлі далей. за акном плыў зялёны колер лесу. палян, парослых пырнікам. дзьмухаўцамі. і канюшынай. кустоўямі акацыі. і іргі.
нага ў яго зашэрхла. валовіч перамяніў позу. і ўпёрся ступнёй у сумку. на падлозе. адчуўшы жорсткую паверхню брукаванца. таго самага, што ўпарта суправаджаў яго. ад карэлічаў. і падумаў, што як вернецца, то адразу кіне камень у якое балота.
Ліпень 2010 г.
Аповеды розных гадоў
Гарышча
Поплаў, за якім вужакай бліскала вузкая, глыбокая, са стромістымі берагамі рэчка, за апошнім часам зарос дзьмухаўцамі і выглядаў вялізным дываном ярка-жоўтага колеру. Колер гэты нібы прыцягваў сонечныя промні і літаральна рэзаў вочы. Раней тут некалькі разоў сеялі канюшыну, але яна не прыжывалася, бо дзьмухаўцы заўсёды перамагалі.
Мастак Іван Шашкоў, які днямі зноў прыехаў у вёску і зранку выбраўся на чарговы пленэр, глыбей насунуў на лоб саламяны капялюш і працягваў маляваць. Ён маляваў не рэчку і не блізкія з сохлым леташнім бульбоўнікам азяроды, не ўбогія хаты з жэрдкамі тэлеантэн, якія недарэчна тырчалі ў неба, і, тым больш, не дзьмухаўцы, што апанавалі ўсё навокал, а ледзь бачную на супрацьлеглым беразе рэчкі прывідную ў гарачым мроіве цыбуліну мясцовай драўлянай цэркаўкі. Станавілася ўжо даволі спякотна.
– Дзядзя!
Мастак Іван Шашкоў азірнуўся, адарваўся ад эцюдніка. На яго пачціва глядзелі двое мясцовых хлопчыкаў – белагаловыя, абодва басанож. Было цёпла.
– Што здарылася? – сухавата спытаў ён.
Старэйшы моўчкі працягнуў яму падраны, брудны са знешняга боку скрутак.
– Вось вырашылі вам паказаць, вы ж мастак, дзядзя.
Іван Шашкоў адклаў пэндзлік, узяў палатно (гэта была карціна), разгарнуў – і не паверыў вачам. Тое, што гэта быў арыгінал, ён, маючы вопыт, зразумеў ледзь не адразу.
Безумоўна, гэта быў аўтэнтык. Няўжо адна з карцін вялікага майстра жывапісу, нешматлікія работы якога яму даводзілася бачыць, апынулася тут, у занядбанай вёсцы, у руках падлеткаў, якія – ён быў упэўнены – і простых акварэльных фарбаў ніколі не трымалі ў руках? Але ж Той часта вандраваў па вёсках, дзе там-сям і цяпер знаходзіліся яго дыванкі, прышпіленыя дзенебудзь над ложкам якой паміраючай бабулі, альбо неахайна скінутыя ў пыльны закутак, а то і проста па няведанні скіраваныя за печку.
На карціне хіліліся ад моцнага ветру дзіўныя, незвычайнага колеру дрэвы. Удалечыні грувасціліся пад прывідным святлом руіны невядомай пабудовы. У цэнтры, буйным планам, абмацвала прастору істота, якую ніколі не сустрэнеш увачавідкі, пэўна, толькі ў сне. Такія самыя істоты ўгадваліся ў зарасніках. Над усім гэтым бязлітасна ззяла ў распаленых аблоках незнаёмае чырвонае свяціла. Дзве злучаныя літары «Я» і «Д» унізе.
Іван Шашкоў ліхаманкава перагарнуў старое, падгнілае па краях палатно. «Краявід С…» – ледзьледзь разабраў ён літары, выведзеныя фарбамі. Надпіс быў неразборлівы, але дата – 1947 год – была добра бачная. Ён трымаў у руках невядомы дасюль арыгінал вялікага мастака з яго так званай «касмічнай» серыі.
– Дзе вы ўзялі гэта? – аж кінуўся ён да хлопчыкаў. Тыя спалохана адступілі.
– На гарышчы, у старой леснічоўцы, – сказаў урэшце старэйшы.
Іван Шашкоў яшчэ распытаў дзяцей, але нічога істотнага не высветліў, запісаў іх прозвішчы, растлумачыў, што яны знайшлі каштоўную рэч, якую трэба здаць у музей, таропка сабраўся і подбегам патрухаў дадому.
Увогуле, гэта быў не дом, а былая лазня наводшыбе, умяшчальная, прыстасаваная пад жыллё. Палавіну яе займала майстэрня. Тут у вёсцы Іван Шашкоў кожнае лета здымаў гэтую пабудову пад лецішча. Сам жа пастаянна жыў у горадзе, дзе меў кватэру і асабістую майстэрню – ён займаў важную пасаду ў Дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў і быў даволі вядомы.
Праз некалькі хвілін ён ужо крочыў да напаўразбуранай леснічоўкі, якую трэба было безадкладна абследаваць і якая хавалася далёка ў лесе, але шлях да яе быў яму знаёмы.
У самой леснічоўцы, вядома, нічога не было. Лесвіца, па якой лазілі на гарышча дзеці, так і засталася прыхіленай да амаль спарахнелай страхі, дашчатае гнілое акно было напаўадчынена. Іван Шашкоў асцярожна залез наверх і расчыніў яго, каб было крыху святлей. Да ўсяго, ён з дзяцінства баяўся гарышчаў. «Каб не праваліцца ўніз», – падумаў ён, але столь, што была цяпер для яго падлогай, трымала. Невялікага росту, у свае амаль шесцьдзясят гадоў, ён быў лёгкі, нават сухі і мала важыў. Тым не менш, Іван Шашкоў дагэтуль меў вялікую цікаўнасць да жыцця, хоць і яго часам гнулі да ложку старэчыя хваробы, нажытыя, як ён лічыў і даводзіў іншы раз лекарам, у сваім партызанскім мінулым. У свае дваццаць ён у час акупацыі апынуўся ў брыгадзе так званага «дзядзі Колі» – групоўцы, сфармаванай скінутымі з Масквы дэсантнікамі. Але гарышчаў па-ранейшаму баяўся. Страх застаўся ў ім з таго часу, як ён аднойчы хаваўся на такім гарышчы ў сялянскай хаце, а ўнізе да гаспадароў зайшлі за нечым мясцовыя паліцыянты з самааховы. Бо ведаў: немец можа дараваць, а свой – ніколі.
Тут, на гарышчы, яго зноў ахапіла амаль невыразнае пачуццё трывогі і чамусьці суму. «Навошта я шукаю? Што тут, склад гэтых карцін? – прамільгнула ў галаве, – мо, трэба было лепш пазваніць у горад, няхай едуць і шукаюць».
Паступова вочы звыкліся з цемнатой. Ён бачыў напаўразбураны комін, шэрыя, у павуцінні, кроквы. Праз гэтае павуцінне дзе-нідзе залаціўся, падаючы ўніз скрозь дзіркі ў даху, тонкі сонечны прамень. Сарваліся са сваіх схованак і пачалі бязгучна кідацца нейкія невыразныя цені. Гэта былі кажаны.
Нічога. Пыл казытаў яму нос, тахкала ў грудзях сэрца. «Як жа трапіла сюды карціна? Але не дзіва – некалькі гадоў назад Той вандраваў у гэтых мясцінах. А колькі ім было згублена, колькі прапала», – падумаў Іван Шашкоў. Ён спусціўся ўніз і пайшоў дахаты.
Дома ён выпіў крыху малака, якое пакідала яму гаспадыня, і хацеў адпачыць (ён вельмі сачыў за сваім здароўем), але душэўная ўзрушанасць не давала спакою. «Хоць бы хутчэй прыехаў хто з сям’і, – паспачуваў ён сам сабе. – Абяцалі ж на днях».
Ён зноў разгарнуў палатно, асцярожна прышпіліў яго да сцяны, дзе ўжо вісела некалькі яго карцін і эцюдаў, зробленых за мінулае лета. Ён уздрыгнуў, бо адразу нешта змянілася. Нібы сюды, у ціхі пакойчык, уварваўся гарачы паўднёвы вецер. «Спалучэнне фарбаў неверагоднае, але, як ні дзіўна, усё складае адзіную гармонію, – прафесійна зазначыў ён. Карціна пакідала ў ім нейкае цяжкае ўражанне. «Чаму? – думаў ён. – Што гэта такое ўвогуле? Прымітывізм у стылі Мытніка Русо, ці «сон розуму»? Іван Шашкоў неяк раптам зразумеў, што гэтае палатно супярэчыць духу яго карціны, што яно тут, як сцяг невядомых сіл, якія апярэдзілі час..
Упершыню Іван Шашкоў задумаўся над тым, чаго ён варты як мастак.
Ён быў модным, лічыўся лібералам, але, гледзячы цяпер на гэтыя свае старанна выпісаныя ў карычневых тонах цэркаўкі, на гэтыя пейзажы з «нуд», бо пакінуў маляваць на тэмы вайны – час быў ужо іншы – упершыню акрэсліваў тое, што даўно хавалася на самым дне душы і ў чым ён не мог раней сабе прызнацца. Нібы разам з гэтай карцінай з гарышча ён прынёс сюды і вывесіў на сцяну сваё сумленне. «Узяць ды занесці назад, – падумаў ён, – закапаць зноў». Цяпер ён амаль ненавідзеў яе. Лухта. Гэта не мастацтва. Нейкае напаўтрызненне, апантанасць на мяжы з хваробай. Так, хвароба. Хіба мог так маляваць псіхічна здаровы чалавек? Апантаны? Тады – што такое ўвогуле мастацтва? А Чурлёніс? – раптам успомніў ён. – І той быў з таго ж кубла, хіба жыў толькі ў суседняй краіне. А Ван-Гог? Яны ўсе – хто? Няўжо, каб быць нечым значным у мастацтве, варта балансаваць на хісткай злавеснай мяжы побач з вар’яцтвам? Той, чыя карціна апынулася цяпер у яго руках, не меў у жыцці нічога: ні сталага жытла, ні сям’і, ні якога трывалага і прыстойнага заробку. Была ў яго, праўда, нейкая нацыянальная ідэя, якая ўпарта прагледжвалася ў яго творах. Але ж гэта што такое? Міраж, не больш. Але немцы, у час акупацыі, яго не чапалі. Чаму?
Іван Шашкоў скрыгатнуў зубамі. Ён нібы спрачаўся з безгалосым і нябачным апанентам. Увогуле, чаго я так расхваляваўся? Я проста не ў гуморы. Урэшце мяне ацэньваюць іншыя, а тое, што «мерка ў нас саміх», дык гэта яшчэ трэба даказаць.
Ён успомніў, як часам запрашаў да сябе ў майстэрню такіх самых, як і ён, – масцітых, і як яны разглядвалі яго чарговыя работы, ківалі галовамі – добра, што ж, вельмі добра! Як адзін з іх, Радкевіч, мажны, гаматны, нібы гарбуз, і падобны да барца сумо, вымаўляў напышліва па латыні: «Мастацтва вечнае – жыццё кароткае», – глыбакадумна ківаў галавой. – О, гэта геніяльна!» – а сам скоса зазіраў у суседні пакойчык – там ужо быў накрыты з такой нагоды стол. «Ці былі яны шчырыя?» – падумаў ён цяпер.
У яго была рэпутацыя сябра маладых, але ён успомніў, што на саветах яго ўсё часцей цягнула ўчыніць «зацір» якому-небудзь чарговаму наіўнаму і нецярпліваму, які хацеў хутка дабіцца таго, на што ў яго былі патрачаны многія гады, успомніў, як інтрыгаваў супраць іншых і як тыя інтрыгавалі і пабойваліся яго.
Ён падумаў раптам аб тым, што ў яго няма ніводнага вартага вучня, і аб тым, як аднойчы, праходзячы па фае Дома мастацтваў, пачуў услед сабе словы «плагіятчык» і «мазіла» і яшчэ адно слова, кінутае адным з іх, маладых – той вярнуўся з Афганістана, удзельнічаў у баях і таму тут стаў «аўтарытэтам» і да таго ж таксама апантаным цяпер нацыянальнай ідэяй, – слова, якое ён пастараўся выкрасліць з памяці.
Была ўжо ноч, а ён усё не мог супакоіцца. Паціраючы грудзі (пэўна падняўся ціск), ён падышоў да люстэрка на сцяне. Ён убачыў сухі, маршчыністы твар з сівенькай бародкай клінцом. Цёмныя старэчыя вочы глядзелі на яго няўпэўнена і ледзь не спалохана.
Цяпер ён угаворваў самога сябе, што гэта ўсё нервы. Апошні час ён шмат працаваў і проста стаміўся. Былі ж у яго ўзлёты, былі персанальныя выставы, быў і поспех і добрыя заробкі.
Ён лёг на сваю жалезную, салдацкую койку і ўтаропіўся ў столь. Нешта сціскала ў грудзях. Ён адчуваў, што яму дрэнна. Пазваць гаспадыню? Але ж позна, ды яна і не пачуе, бо яе дом далёка ад гэтай былой лазні.
Раптам боль ў грудзях з новай сілай працяў яго, і ён засіпеў, пускаючы пухіры. Ён нібы зноў паднімаўся на гарышча, дзе было ўжо зусім цёмна, яму было страшна, і кажаны замест таго, каб разляцецца, накінуліся на яго і лезлі ў вочы, у вушы, у разяўлены ад крыку рот…
1985 г.
Правообладателям!
Данное произведение размещено по согласованию с ООО "ЛитРес" (20% исходного текста). Если размещение книги нарушает чьи-либо права, то сообщите об этом.Читателям!
Оплатили, но не знаете что делать дальше?