282 000 книг, 71 000 авторов


Электронная библиотека » Леанід Лаўрэш » » онлайн чтение - страница 8


  • Текст добавлен: 26 сентября 2024, 07:02


Текущая страница: 8 (всего у книги 10 страниц)

Шрифт:
- 100% +

…29 сакавіка 1909 г. узнагароджаны ордэнам св. Станіслава 1 ст.

Старшынстваваў у асобнай камісіі, створанай для разгляду пытанняў, якія з'явіліся пры ўладкаванні Міжнароднай, імя Яго імператарскай вялікасці Нашчадка Цэсарэвіча і Вялікага князя Аляксея Мікалаевіча, выставе найноўшых вынаходніцтваў аддзела Галоўнай управы неабкладных збораў і скарбовага продажу алкагольных напояў, потым прымаў удзел у стварэнні самога аддзела, 1909 г.

Па загадзе таварыша міністра фінансаў, сенатара І. І. Навіцкага, прыняў на сабе прадстаўніцтва Галоўнай управы неабкладных збораў… у экспертнай камісіі пры Міжнароднай выставе броварства, 24 ліпеня 1909 г.

У 1909 г. быў камандзіраваны: 1. У Гарадзенскую губерню для высвятлення на месцы недаробак у скарбовых вінных складах гэтай губерні, якія праектаваліся ў 1903 г. і сучаснай патрэбы ў іх, а таксама магчымасці іх эксплуатацыі згодна з хадатайніцтвам кіраўніка акцызнымі зборамі, які прапанаваў спыніць работы на гэтых складах, якія раней ўжо былі дазволены для эксплуатацыі; 2. У Варшаву і Чанстахова для агляду дахаў скарбовых вінных складаў і для высвятлення пытанняў пра будаўнічыя і рамонтныя работы на гэтых складах; 3. У Пермь для высвятлення пытанняў аб пераўладкаванні зношанага рэкцыфікацыйнага аддзела Пермскага скарбовага віннага склада, 1909 г.

Па загадзе міністра фінансаў, разам з тэхнікам Тэхніка-будаўнічай інспекцыі Галоўнага упраўлення неабкладных збораў …, стацкім дарадцам Галоўнага кіравання і скарбовага продажу алкагольных напояў пры Міністэрстве гандлю і прамысловасці, прыняў удзел у арганізацыі рускага аддзела на Міжнароднай выставе 1911 г. у Турыне, 25 кастрычніка 1910 г.

У 1910 г. быў камандзіраваны: 1. У Маскву для высвятлення пытання аб рамонце і пераўладкаванні рэкцыфікацыйнага аддзела Маскоўскага №1 скарбовага віннага склада; 2. У губерні: Яраслаўскую, Кастрамскую і Вяцкую для асвятлення: а) прычын псавання столі і замены яе на бетонную на жалезных бэльках у Рыбінскім, Яраслаўскім і Вяцкім скарбвых складах, б) пытання аб магчымай пабудове каналізацыі для адпрацаванай вады ў Кастрамскім скарбовым вінным складзе і для даследавання стану рэкцыфікацыйных апаратаў у Рыбінскім і Галіцкім складах, агляду будынкаў і ходу работ на ўсіх вышэйпералічаных складах.

Па загадзе міністра фінансаў, разам з тэхнікам Тэхніка-будаўнічай інспекцыі Галоўнага ўпраўлення неабкладных збораў …, стацкім дарадцам Цэйдлерам, рабіў агляд будынкаў і машын Экспедыцыі па нарыхтоўцы дзяржаўных папер, 1911 г.

Па найвысачайшым дазволе ад 18 лютага 1911 г., у якасці прадстаўніка Галоўнай управы неабкладных збораў …, быў камандзіраваны на 2 месяцы на Міжнародную прамысловую выставу ў Турын для ўладкавання і абсталявання памяшканняў, прызначаных для Галоўнай управы.

Па найвысачайшым дазволе ад 21 ліпеня 1911 г. другі раз быў камандзіраваны ў Турын на Міжнародную прамысловую выставу для ўдзелу ў працах па экспертызе выстаўленых Галоўнай управай прадметаў і для тлумачэння экспартным камісіям.

У 1911 г. быў камандзіраваны ў Наўгародскую губерню для агляду вытворчасці пустацелых бетонных блокаў і пабудоваў з іх. Блокі былі самастойны выраблены на складах Наўгародска-Аланецкай акцызнай управы.

Па загадзе таварыша міністра фінансаў прымаў удзел у Тэхнічнай камісіі, створанай па указанні Міністра фінансаў, для складання агульнага плана работ на манетным двары, якія могуць быць неабходны ў залежнасці ад стану будынка… высвятлення неабходных для гэтага сродкаў, 15 снежня 1911 г.

25 сакавіка 1912 г. аб'яўлена найвысачайшая падзяка за плённую дзейнасць па уладкаванні Рускага аддзела на Міжнароднай прамысловай выставе ў Турыне.

Па загадзе міністра фінансаў, разам з тэхнікам Тэхнічна-будаўнічай інспекцыі Галоўнай управы неабкладных збораў… стацкім дарадцам Цэйдлерам, рабіў агляд будынкаў і машын Экспедыцыі па нарыхтоўцы дзяржаўных папер, 1912 г.

У 1912 г. быў камандзіраваны: 1. У Херсонскую губерню для кіраўніцтва распрацоўкай плана па дэталёвай рэарганізацыі існых складаў; 2. У Падольскую губерню для старшынства ў Камісіі па ацэнцы куплянага скарбам Чачэльніцкага віннага склада; 3. У Маскву для агляду зробленай перабудовы рэкцыфікацыйнага аддзела Маскоўскага №1 скарбовага віннага склада, даследавання ўсталяванага там новага рэкцыфікацыйнага апарата і азнаямлення з прапанаванымі зменамі ў водазабеспячэнні і каналізацыі гэтага склада; 4. У Вільню для агляду Віленскага скарбовага віннага склада і ўдакладнення мэтазгоднасці перабудовы мыечнага і разліўнога аддзела.

Па загадзе міністра фінансаў, разам з тэхнікам Тэхнічна-будаўнічай інспекцыі Галоўнай управы неабкладных збораў… стацкім дарадцам Цэйдлерам, рабіў агляд будынкаў і машын Экспедыцыі па нарыхтоўцы дзяржаўных папер, 1913 г.

Па загадзе таварыша міністра фінансаў, сенатара І. І. Навіцкага, у якасці прадстаўніка міністэрства фінансаў, прымаў удзел у працы 43-га Міжнароднага кангрэса таварыства нагляду за паравымі катламі ў Маскве, 22 чэрвеня 1913 г.

У 1913 г. быў камандзіраваны: 1. У Чарапавец і Усцюжну, для агляду скарбовых вінных складаў і ўсебаковага абмеркавання пытання аб іх пашырэнні ці пабудове новых скарбовых вінных складаў; 2. У Варшаву для выбару месца на складскім участку для пабудовы дэнатурацыйнага аддзела і вырашэння пытанняў, якія з'явіліся на гэтай будоўлі, а таксама для агульнага агляду Варшаўскага віннага склада.

Дазволена насіць светла-бронзавы медаль у памяць 300-годдзя царавання дома Раманавых, 21 лютага 1913 г.

…14 красавіка 1913 г. уганараваны званнем кавалера ардэна св. Ганны 1 ст.

Гасударом імператарам па… дакладзе міністра замежных спраў ад 2 ліпеня 1913 г. … дазволена прыняць і насіць вялікі крыж Італьянскга ордэна св. Маўрыкія і Лазара.

Гасудар імператар па… дакладзе міністра замежных спраў ад 14 студзеня 1914 г. дазволіў насіць… камандорскі крыж з зоркай Аўстрыйскага ардэна Франца-Іосіфа.

Па загадзе часовага выканаўца абавязкаў таварыша міністра фінансаў, сенатара І. І. Навіцкага, загадана старшынстваваць у Асобай камісіі для распрацоўкі прапаноў аб удзеле Галоўнай управы неабкладных збораў… на планаванай у 1914 г. Міжнароднай выставе па гарадскім ўпарадкаванні ў г. Ліёне, 20 сакавіка 1914 г.

(Наступныя запісы ў асабістым фармуляры Іваноўскага зроблены чорным атрамантам – Л. Л.)

Па найвысачайша зацверджанай 19 снежня 1915 г. пастанове Рады міністраў, прызначана ўзмоцненая пенсія ў памеры 3000 руб. у год.

Найвысачайшым загадам па цывільным ведамстве ад 19 ліпеня 1915 г. за №30, звольнены ад службы па выслузе, згодна з асабістым прашэннем з правам нашэння мундзіра адпаведнага яго званню.

Найвысачайшым загадам па цывільным ведамстве ад 4 лютага 1916 г. №4 прысвоена званне тайнага дарадцы, згодна з устаноўленым арт. 792 … ад 1896 г. парадкам праходжання службы.

Матэрыялы да радаводу праф. Вацлава Іваноўскага1

Анджэй Іваноўскі (Падкова Лесна),

Генадзь Семянчук (Варшава/Гродна)


25 мая 1880 года нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі, які без сумневаў лічыцца адным з «бацькоў» сучаснай беларускай нацыянальнай ідэі. У адзінай на сёняшні дзень біяграфіі, аўтарства Юрыя Туронка, вельмі падрабязна і грунтоўна праследжваюцца жыццёвы шлях, светапогляд, палітычная і грамадская дзейнасць В. Іваноўскага [2]. Аднак, пачатковы радавод Вацлава Іваноўскага выклікае шмат пытанняў, часткова прыдуманы і шмат у чым не адпавядае інфармацыі гістарычных крыніц.

Іваноўскія гербу «Рагач» (пол. Rogala) адносіліся да сярэднезаможнай шляхты ВКЛ. Прозвішча было надзвычай распаўсюджанным на Ковеншчыне, Міншчыне, Аршаншчыне, Берасцейшчыне і Падляшшы. Натуральна, гэта стварае пэўныя складанасці ў высвятленні сапраўдных продкаў, прымушае вышукваць і пераправяраць значную колькасць дакументаў. На сёняшні дзень галоўнай крыніцай для радаводу Вацлава Іваноўскага з’яўляюцца дакументы сабраныя яго прадзедам Томашам Іваноўскім для абавязковага пацвярджэння шляхецкага паходжання роду (т. зв. шляхецкі вывад). Гэтае дыскрымінацыйнае рашэнне акупацыйных расійскіх улад моцна паўплывала на лёсы шматлікай сярэднезаможнай і дробнай шляхты былой Рэчы Паспалітай. Справа ў тым, што шляхцічы, якія не змаглі па розных прычынах даказаць сваю прыналежнасць да вольнага стану, гублялі адпаведныя прывілеі і пераводзіліся ў склад ніжэйшых па статусе і правах груп насельніцтва [3].

Томаш Іваноўскі вымушаны быў двойчы збіраць і падаваць дакументы ў Віленскі Дваранскі Дэпутацкі Сход на пацвярджэнне дваранскага звання [4]. Першы раз у 1819—1820 гг., а другі ў 1845 г., калі адпаведная камісія запатрабавала дадатковыя дакументы. У абодвух выпадках Томашу Іваноўскаму пашчасціла пацвердзіць прыналежнасць да шляхецкага стану сваёй сям’і. Менавіта на падставе зацверджаных у Віленскім Дваранскім Дэпутацкім Сходзе дакументаў – першы раз 28 жніўня 1820 года, другі раз 6 ліпеня 1845 года, і, нарэшце, 7 верасня 1845 года ў Дэпартаменце Герольдыі Сената Расійскай імперыі, паўстаў радавод, які выкарыстоўваўся і распаўсюджваўся ў сям’і Вацлава Іваноўскага. Таксама гэтая версія знайшла сваё адлюстраванне на старонках успамінаў Тадэвуша Іваноўскага [5] (Тадаса Іванаўскаса, па яго ўспамінам радавод пададзены ў першай гэтай кнізе – Л. Л.) і манаграфіі Юрыя Туронка [6].

Паводле афіцыйнай версіі і сямейнай традыцыі самыя раннія дакументальныя звесткі з радаводнай гісторыі Вацлава Іваноўскага сягаюць сярэдзіны XVII ст. і звязаны з асобай Крыштафа Іваноўскага, спадчыннага ўладара маёнткаў Пурпішкі і Гайжуны ў Вількамірскім павеце ў Літве. Аднак пры выяўленні і аналізе арыгінальных дакументаў, якія ў вывадовай справе Іваноўскіх прадстаўлены копіямі ў перакладзе на рускую мову, высвятляецца, што Томаш Іваноўскі і ў 1819 г., і ў 1845 г. выкарыстаў частку дакладна сфальшаваных і падробленых дакументаў.

Копия съ протокола Виленскаго Дворянскаго Депутатскаго Собрания

Определение о дворянстве рода благородныхъ Ивановскихъ (герба Рогаль) 1820 года августа 28 дня. – Намъ Литовско-Виленскому губернскому предводителю дворянства статскому советнику и кавалеру ордена Св. Анны 2-й ступени Михаилу Ромеру председательствующему; а также депутатамъ съ всехъ уездов Литовско-Виленской губернии, для принятия и разсмотрения дворянскихъ доказательств избранныхъ; представлено дело о дворянскомъ происхождении рода благородныхъ Ивановскихъ (герба Рогаль) из коего видно, что родъ сей владея земныя имения въ Царстве Польскомъ изъ древнейшихъ временъ, защищался дворянскимъ достоинствомъ и пользовался соответственными этому званию правами и преимуществами. В настоящем деле оставивъ древнеишия колена, принят родоначальником вотчинникъ имений Пурпишек и Гайжунъ и прочихъ в Вилькомирскомъ уезде состоящихъ после предшественников ему доставшихся, Иван из Рогаля Ивановский, который прижил сына Кристофора и оставилъ ему вотчинство техже имений. – А сей по достежению совершеннолетия, бракосочетавшись с благородною Гродзёвною, прижилъ четырехъ сыновей, а именно Фому, Ивана, Михаила и Иосифа Криштофоровых Ивановскихъ, а тем удостоверяютъ: 1-е, 1667 октября 18 зачисленная, а тогоже ода ноября 8 в Вилькомирском земском суде совершенная закладная сделка на имение Пурпишек и Гейжуны и прочия от благородного Кристофора Иванова Ивановского гг. Хоминскимъ данная; 2-е, 1679 декабря 20 зачисленная крестная метрика; 3-е, 1800 марта 7 писанное и тогоже года в Вилькомирском земском суде явленное, свидетельство чиновниковъ Вилькомирского уезда. – Изъ числа сыновей Криштофа Ивановского Иван был Мозырскимъ ловчимъ, а Михаил Ковенскимъ подчашим, как удостоверяет переказной документ Ивана и супруги его Ивановскихъ на сумму ковенскимъ подчашимъ братомъ Михаиломъ одолженную у ГГ. Вилькомирскихъ мечныхъ Гинтовтовъ, 1699 сентября 29 зачисленный, а 1700 апреля 9 в Вилькомирскомъ гродскомъ суде явленной. Те же ныне упомянутые братья выбывъ вотчинное имение, из Вилькомирского уезда переселились. – Изъ нихъ Ковенский подчаший Михаилъ Криштофовъ былъ отцом сына Доминика, а сей двухъ сыновей, а именно трехъименного Иосифа-Викентия-Ферария и Людвика Ивановскихъ после себя оставил, которые вотчинничили имение Яворъ, о томъ удостоверятъ: 1-е, 1761 сентября 28 квитанция Бреского ротмистра г. Сыльвестра Клочковского в исполнении воинскихъ обязанностей г. Доменику Михайлову Ивановскому ковенскому подчашицу данная; 2-е, 1771 мая 25 дня метрика крещения трехъименного Иосифа-Викентия-Ферария от родителей Доминика и Богумилы Ивановскихъ рожденнаго из книгъ Бржесткого приходского костела выданная; 3-е, 1819 января 13 в земскомъ суде Пинского уезда явленный заемно-облигационный документ генералъ-лейтенанта и шефа гвардии Великого Княжества Литовского князя Николая Радзивилла съ обеспечениемъ на имении Яворъ на сумму сто червонцев г. Иосифу Ивановскому данный; 4-е, таковый же документ того же числа данный помянутым княземъ Радзивилломъ на 200 червонцев г. Людвику Ивановскому. – Помянутый же трехименный Иосиф-Викентий-Ферарий Домеников Ивановский былъ отцомъ сына Фомы Ивановского с сыновьями двухименными Станиславомъ-Фомою и Викентиемъ-Иосифомъ, нынешнего доказателя дворянства. Удостоверением чего служатъ приведенные документы, а именно: 1819 февраля 8 верящее письмо от г. Иосифа Доминикова Ивановского отца сыну его Фоме Ивановскому для взыскания по заемнымъ письмамъ следуемыхъ суммъ выданное, а также крестные метрики сыновей Фомы, а именно, 1818 июня 9 и 1820 генваря 25 в книгахъ, первая Шемётовского, а вторая Ошмянского приходскихъ костеловъ записанные. – Что же нынешний доказатель дворянства Фома Иосифов Ивановский наравне с предками своими пользуется преимуществами дворянскому званию соответственными, равномерно занимается арендным владениемъ земскихъ имений в Ошмянскомъ уезде, о том удостоверяютъ свидетельство предводителя дворянства, чиновников и помещиков Ошмянского уезда 1820 мая 12 выданное. – На основании затемъ приведенныхъ документовъ дворянское происхождение рода благородных Ивановскихъ обнаруживающихъ, мы губернский предводитель дворянства и уездные депутаты сходно правиламъ в грамоте 1785 года Всемилостивейше дворяномъ пожалованной изъясненныхъ и в указахъ Правительствующего Сената Литовско-Виленскому губернскому правлению данныхъ …, рода благородных, а именно доказателей дворянства: Фому сына трехъименного Иосифа-Викентия-Ферария с двуименными сыновьями Станиславом-Фомой и Викентием-Иосифомъ Ивановскихъ древними потомственными польскими дворянами признали, объявили и на основании указа 1801 года мая 5 дня последовавшего в первую часть дворянской родословной книги Литовско-Виленской губернии записать определили. – Состоялось на заседании в Главномъ Дворянскомъ депутатскомъ собрании Литов– Виленской губернии в Вильне [7].

У дадзеным пратаколе найбольшыя сумненні выклікае інфармацыя пра пачаткі радаводу Томаша Іваноўскага, да Дамініка ўключна. Тэкст амаль літаральна паўтарае раннія звесткі з шляхецкага вываду ад 1804 г., які ажыцяўлялі Іваноўскія з Вількамірскага павету [8]. Хутчэй за ўсё Томаш Іваноўскі гэтую інфармацыю адтуль пазычыў. Больш за тое, маецца згадка, што продкі Вацлава Іваноўскага пачыналі рабіць уласны шляхецкі вывад у 1819 г., дзе пакаленны роспіс пачынаўся менавіта ад Дамініка [9]. Сумненні ў злучанасці ранніх звестак з вываду 1820 г. і непасрэдных продкаў Вацлава Іваноўскага грунтуюцца таксама на гіпатэтычна вялікай часовай адлегласці паміж падчашым ковенскім Міхалам (быў дарослым ужо ў 1699 г., якім датуецца яго пагадненне з братам Янам) і яго ўнукам Юзафам-Вінцэнтам-Ферарым, які нарадзіўся ў 1771 г., то бок паміж нараджэннем дзеда і ўнука магло мінуць больш за 100 год.

1845 года июля 6 дня. В журнале Виленского дворянскогодепутатского собрания записано

Слушали: Прошение дворянина Фомы Иосифова Ивановского 31 декабря 1843 года поданное, въ которомъ изъяснивъ, что определениемъ сего собрания 20 августа 1820 года состоявшимся признан он с сыновьями Станиславомъ и Викентиемъ въ потомственном дворянском достоинстве, но какъ встречаетъ он ныне совершенную невозможность въ отыскании всехъ документовъ приведенныхъ в таковомъ определении, из уважения затемъ, что оное распоряжение Правительства подлежит ныне ревизии, предоставляетъ другие обнаруживающие дворянское от Предковъ его происхождение документы, а именно: 1-е, духовное завещание Христофора Иванова Ивановского 7 ноября 1720 года составленное, а 1721 декабря 11 в гродскомъ суде Новогрудского воеводства явленное, по коемъ владеемое имъ после древнейшихъ предковъ его вотчинное имение Заблоць называемое в упомянутомъ воеводстве состоящее, населенное крестьянами, отказалъ в наследство сыновьям своимъ Фадею, Ивану, Михаилу и Иосифу Христофоровымъ Ивановскимъ; 2-е, дарственную отрицательную сделку Михаила Христофорова Ивановского 23 апреля 1750 года составленную, а 5 декабря того же года в Новогрудскомъ суде явленную на родовое после отца Христофофра и беспотомно умершихъ родныхъ братьяхъ Фоме, Иване и Иосифе Христофоровыхъ Ивановскихъ наследуемое и в неоспоримомъ единственномъ его Михаила владении состоящее имение Заблоць с крестьянами сыну Доминику Ивановскому служащую; 3-е, Таковую ж дарственную сделку Доминика Михайлова Ивановского на вышеупомянутое имение Заблоць с крестьянами сыновьямъ своимъ Иосифу– Викентию– Ферарию и Людвику Доминиковымъ Ивановскимъ 23 апреля 1776 года выданную, а 16 февраля 1780 года в Новогрудскомъ Гродскомъ суде явленную; 4-е, Продажную отрицательную сделку трехъименного Иосифа-Викентия-Ферария Доминикова Ивановского 21 апреля 1790 года составленную, а 4 ноября того же года в Новогрудскомъ гродскомъ суде явленную – по коей от части наследственное свое после отца Доминика Михайлова, а от части по безпотомно умершемъ брате Людвике владеемое имение Заблоць с крестьянами, продалъ вотчиниствомъ князю Карлу Радзивилла за сумму 22 000 злотыхъ. – Четыре эти документы заверенные о несомнительности своихъ Новогрудскимъ уезднымъ стряпчимъ согласно Высочайшему Указу 4 генваря 1840 года; 5-е, метрику о крещении Фомы Иосифова Ивановского 1795 года декабря 5 въ кафедральномъ Яновскомъ костеле записанную и Подляскою римско-католическою духовною Консисториею утвержденную; 6-е, копию резолюции Гродненской палаты Гражданского суда 12 ферваля 1843 года состоявшейся, из коей видно, что отец Станислава и Осипа Ивановскихъ, Фома Иосифов Ивановский владеетъ и по ныне выделеннымъ по Экздивизорскому решению 26 марта 1830 года состоявшемуся участкомъ имения Яворова Руда называемымъ с четырмя къ тому крестьянами. Копия этой резолюции удостоверяет сверх того и о происхождении Станислава и Осипа от отца Фомы Иосифова Ивановского, ибо метрики о крещении ихъ, какъ проситель объясняетъ, внесены Гродненскимъ губернскимъ правлениемъ в Правительствующий Сенатъ при представлении к награждению превоклассными чинами; 7-е, свидтельство Гродненской Казенной палаты 8 сентября 1841 года за №1467 выданное в томъ, что Иосиф-Викентий-Ферарий Ивановский по ревизии 1795 года Лидского уезда Желудской парафии при околице Верцёнка въ числе дворян записанъ; 8-е, свидетельства же Лидского уездного Предводителя Дворянства 31 марта 1843 года за №358 о томъ, что Фома сын Иосифа-Викентия ивановский по ревизиямъ 1811, 1816 и 1827 годовъ состоитъ в числе дворянъ; и 9-е, свидетельство Слонимского уездного Предводителя дворянства 26 декабря 1843 года за №871 выданное, удостоверяющее, что Фома Иосифов с сыновьями Станиславомъ и Иосифом Ивановские, пользуясь правомъ дворянства не подлежали подушному окладу, а напротив писаны были завсегда дворянами, что они владеютъ в Слонимскомъ уезде выделенным по Яворскому экздивизорскому решению участкомъ вотчинного имения съ 5-ю крестьянскими мужска пола душами, и что затемъ на основании определения сего Собрания 28 августа 1820 года состоятъ записанными в число дворян Слонимского уезда 1-го разряда, проситъ таковые документы представить на ревизию и выдать о том свидетельство. – Справка: определениемъ 1820 августа 28 признаны дворянами: Фома Иосифовъ съ сыновьями Станиславомъ-Фомою и Викентиемъ-Иосифомъ Ивановские, дело рода сего показано по ведомости, в числе подлежащихъ ревизии Центральной Коммисии. – Определено: изъ вышеизъясненныхъ документовъ видно, что предки рода Ивановскихъ, съ 1720 года владели родовымъ отъ древнейшихъ временъ къ вотчинству ихъ принадлежащимъ имениемъ Заблоць съ крестьянами, которое по записанным актамъ переходя от одного лица къ другому по родословной в четырехъ снисходящихъ коленахъ означеныхъ, наконец в 1790 году продано отцомъ настоящего доказателя дворянства, а происхождение настоящихъ потомковъ и неподлежание ихъ подушному окладу, подтверждается метрическимъ и другими законными свидетельствами, а также копиею резолюции Гродненской Палаты Гражданского суда, для того признавая документы сие о дворянскомъ происхождении Фомы Иосифова с сыновьями Станиславомъ и Иосифом Ивановскихъ, соотвествующими 15 пункту 51 статьи ІХ тома Свода законов, издания 1842 года полагаетъ: как настоящие доказатели владеютъ съ 1830 года Слонимского уезда имениемъ населеннымъ крестьянами и состоятъ в 1-м разряде дворян того уезда, дело это представить на благорассмотрение Правительствующего Сената Временного Присутствия Герольдии, и о томъ уведомить Центральную Коммисию, просителю же выдать копию сей статьи журнала, а с взыскании съ него въ казну денегъ 30 копеек серебромъ за одинъ лист гербовой бумаги вместо которой на производство употреблена простая, отнестись в Гродненское губернское Правление и о томъ Тамошнюю и здешнию казенные палаты уведомить [10].

Паводле другога пратакола другому пратаколу Віленскага Дваранскага Дэпутацкага Схода ад 6 ліпеня 1845 г. продак Томаша Іваноўскага Крыштаф сын Яна па-за маёнткамі Пурпішкі і Гайжуны ў Вількамірскім павеце меў нібы яшчэ маёнтак Заблоць каля Любчы ў Навагрудскім павеце. Апошні маёнтак перадаваўся ў спадчыну ў сям’і Іваноўскіх на працягу амаль усяго XVIII ст. Крыштаф Іваноўскі сваім тэстамантам ад 7 лістапада 1720 г. перадае Заблоць у роўных частках сынам – Томашу, Яну, Міхалу і Юзафу [11]. 23 красавіка 1750 года названы маёнтак Заблоць сын Крыштафа Міхал Іваноўскі, які на той час застаўся адзіным уладальнікам, перадае ва ўласнасць свайму сыну Дамініку [12]. Яшчэ пазней 24 красавіка 1776 г. ўжо Дамінік Іваноўскі перадае ў спадчыннае валоданне маёнтак Заблоць сваім сынам Юзафу-Вінценту-Ферарыю і Людвігу [13]. Нарэшце, 20 красавіка 1790 г. Юзаф-Вінцэнту-Ферары Іваноўскі прадае маёнтак Заблоць віленскаму ваяводзе князю Каралю Радзівілу за 22 тысячы злотых [14].

Усе вышэй пералічаныя чатыры дакументы, якія адносяцца да маёнтка Заблоць, захоўваюцца ў актавых кнігах земскага суда Навагрудскага ваяводства ў фондах НГАБ у Мінску. Аднак, менавіта яны і выклікаюць найбольш сумневаў у праўдзівасці і верагоднасці інфармацыі. На думку навуковага супрацоўніка НГАБ Яўгена Глінскага [15], у «вывадовай справе» на шляхецтва Томаша Іваноўскага з сынамі ёсць дакладна фальшывыя дакументы і звесткі. Гэта ўвесь комплекс дакументаў на маёнтак Заблоць каля Любчы ў Навагрудскім ваяводстве. Па-першае, дадзены маёнтак адсутнічае ў вывадзе Іваноўскіх з 1820 г., а ўзгадваецца маёнтак Явар (а пазней Руда/Буда Яварская) Мікалая Радзівіла ў Слонімскім уездзе, з якім сапраўды быў звязаны службова, а пазней жыў там Томаш Іваноўскі [16]; па-другое, занатаваныя ў гэтых дакументах рэаліі супярэчаць звесткам з вываду ад 1820 г.: Юзаф-Вінцэнты-Ферары Іваноўскі быў ахрышчаны ў 1771 г. у Брэсцкім касцёле, а паводле дакументаў на Заблоць, Іваноўскія ў гэты час павінны былі жыць на Навагрудчыне; па-трэцяе, у гэтых актах маюцца не дакладнасці фармуляру – выкарыстанне ў дакуменце, датаванным 1750 г., імя па бацьку – Міхал Крыштаповіч з’яўляецца выразным анахранізмам; па-чацьвёртае, адпаведныя запісы ў актавых кнігах Навагрудскага земскага суда маюць відавочныя прыкметы больш позняй устаўкі: нехарактэрныя для сярэдзіны, а тым больш пачатку XVIII ст. – почырк, збоі ў пагінацыі, сляды падклейкі дакументаў у актавую кнігу.

Мы не ведаем сёння, навошта Томашу Іваноўскаму ў 1819 і 1845 гадах спатрэбіліся сфальшаваныя дакументы для пацвяржэння шляхецкага паходжання яго роду? Хто быў стваральнікам сфальшаваных дакументаў і колькі гэта каштавала? У рэшце рэшт, эфект быў дасягнуты, бо інстытуцыі, якія правяралі дакументы, вызначалі іх сапраўднасць і на іх падставе пацвярджалі альбо адмаўлялі шляхецкі статус, паверылі і сваім рашэннем канчаткова зацвердзілі Томаша Іваноўскага з сям’ёю ў шляхецкім статусе з усімі адпаведнымі саслоўнымі прывілеямі.

Такім чынам, дакладна задакументаваны радавод Вацлава Іваноўскага выглядае наступным чынам: Дамінік (пратапласта) – яго сын Юзаф-Вінцэнты-Ферары – яго сын – Томаш – яго дзеці: Станіслаў, Вікенці-Юзаф, Пелагея, Кацярына – дзеці Станіслава: Леанард, Марыя, Юзэфа – дзеці Леанарда: Ежы, Станіслаў, Вацлаў, Тадэвуш, Гэлена (Алена – Л. Л.) – дзеці Вацлава: Стэфан, Вацлаў, Ганна і Пётр.


Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 | Следующая
  • 0 Оценок: 0


Популярные книги за неделю


Рекомендации