Электронная библиотека » Anatol Starkou » » онлайн чтение - страница 12


  • Текст добавлен: 1 марта 2023, 14:40


Автор книги: Anatol Starkou


Жанр: Современная русская литература, Современная проза


Возрастные ограничения: +18

сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 12 (всего у книги 17 страниц)

Шрифт:
- 100% +

Польскі грош

Уся палітычная дзейнасць спадара Аляксандра Мілінкевіча была звязана з тэмай «Беларусь у Еўропу (ЕС)», пры гэтым ён не быў першым, хто вырашыў туды накіраваць наша грамадства. 27 мая 2010 года ў грамадскай зале бруклінскай Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (New York, USA) я разам з іншымі беларусамі слухаў выступ спадара Мілінкевіча, у якім усё ім было раскладзена па палічках (ці бывае так у рэальнай палітыцы?), і тая імпрэза, арганізаваная Вячкам Станкевічам, кіраўніком Беларуска-Амерыканскага Задзіночання (БАЗА) – старэйшай беларускай арганізацыі, існай у Амерыцы, сталым чальцом Рады БНР, якая базуецца ў ЗША, доўжылася амаль дзве гадзіны.

Падчас размовы я двойчы задаў адно і тое ж пытанне аб варыянце змены палітычнай сітуацыі на Беларусі з дапамогай сілы народа. Зразумела, такое магчыма, калі народ мае патрэбу ў змене ўлады і калі яго арганізаваць для дасягнення гэтай мэты. Адказ спадара Мілінкевіча быў адмоўны, то-бок «рэвалюцыйны шлях» ён не падтрымаў. Увесь мінулы яго палітычны час таксама было відавочна, што шлях у Еўропу (ЕС) падтрымлівае не ўсё нашае грамадства, і адсюль можна рабіць наступныя высновы: або тую частку беларусаў, якія не пажадаюць ісці ў той ЕC, загонім сілай (падманам наўрад ці атрымаецца, бо што такое чырвона-зялёная або бел-чырвона-белая дыктатуры, мы ўжо ведаем); або па шляху здадзім суверэнітэт беларускай дзяржавы Крамлю / Расеі, што вельмі верагодна, якія нас проста так у той ЕС не адпусцяць. Дый яшчэ да кучы атрымаем процістаянне ўнутры нашага грамадства, якое наўрад ці абыдзецца без крыві. То-бок тая ж самая рэвалюцыя або яе благія вынікі відавочны, калі паспрабуем рушыць у ЕС.

Але пакуль, пад час эвалюцыйнага шляху да Еўропы пад штандартамі Руха «За свабоду», яго паплечнікі і незалежныя СМІ вырашылі трындзець аб еўрапейскіх каштоўнасцях. Чаму не? Дэмакратыя, блін!

Аб якіх канкрэтна каштоўнасцях? Усе зараз цяжка пералічыць. Пачну з дэмакратыі. Вы, спадарства, калі апошні раз чыталі нашу Канстытуцыю – 1994/1996? Вы хоць разумееце, што гэта самая, самая, самая дэмакратычная беларуская Канстытуцыя за ўсе часы існавання нашай нацыі, і наш Асноўны Закон ні чым не горшы, чым тыя, якія існуюць у іншых еўрапейскіх краінах? Пачытайце, калі не верыце на слова.

Ці няўжо нам не хапае «беларускіх дэмакратычных каштоўнасцей» адпаведна той Канстытуцыі, а таму патрэбны еўрапейскія? Ці няўжо пасля нашага далучэння да ЕС палякі, немцы, французы, галандцы, бельгійцы і іншыя будуць за нас, беларусаў, патрабаваць ад беларускай улады выканання параграфаў Канстытуцыі?

Пры гэтым мы застаёмся ў той жа ленінска-лукашэнкаўскай дэмакратычнай сістэме ўлады САВЕТАЎ рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, то-бок фармальна пры дэмакратычнай уладзе, у дэмакратычнай краіне, адпаведна нашай дэмакратычнай Канстытуцыі, пры якой фактычна існуе  наша дэмакратыя – улада і народ – ужо амаль сто гадоў, пачынаючы з таго часу, калі ў 1918/1919 мы абвясцілі сабе і свету, што пачынаем будаваць беларускую дзяржаву.

То-бок у ленінска-лукашэнкаўскіх дэмакратычных савецкіх лапцях эвалюцыйна рухаемся за Рухам «За свабоду» у цывілізаваную дэмакратычную Еўропу, застаючыся па-ранейшаму па вушы ў ленінска-лукашэнкаўскай сістэме савецкай улады, якую не кантралюе і ніколі не кантраляваў народ.

Дык, можа, Еўропа крыху пачакае, пакуль мы эвалюцыйна арганізаванай сілай народа зрынем існую ўладу або прымусім яе выконваць патрабаванні Канстытуцыі, ці зменім існы Асноўны Закон, калі ёсць патрэба часу, пабудуем нашу дэмакратыю – уладу, падкантрольную беларускаму народу, дый пажывём крыху ў нашай дэмакратыі, каб еўрапейскімі людзьмі звацца? Дык, можа, менавіта гэтую мэту – пабудову беларускай дэмакратыі – і трэба ўзяць за аснову беларускай апазіцыйнай палітыкі ў дадзены момант ісціны? Ці ўсё ж спачатку сходзім у ЕС? Га? Для тых, хто не зразумеў, паўтару: мы, беларусы, тамака ў ЕС не патрэбны ні ў якой якасці. Не былі патрэбны ўчора і не будзем патрэбны заўтра. А «еўрапейскія каштоўнасці» – такое ж ідэалагічнае пустаслоўе, як нядаўняя бел-чырвона-белая ідэалогія, ці тая ж чырвона-зялёная, якая ў 1994-м пакрыла бел-чырвона-белую, як бык авечку.

Нагадаю, што адпаведна Трэцяй Устаўнай Грамаце Рады БНР ад 25 сакавіка 1918 года «Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі‚ дзе жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ‚ а ласьне: Магілеўшчыну‚ беларускія часці Меншчыны‚ Гарадненшчыны (з Горадняй‚ Беластокам і інш.) ‚ Віленшчыны‚ Віцебшчыны‚ Смаленшчыны і сумежных часцей суседніх губэрняў, заселеных беларусамі» [85]. Трэцяя Ўстаўная Грамата Рады БНР – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (radabnr.org), 1918.

А ў Статуце існай сёння Рады БНР у прыватнасці сказана: «§4. Асноўная мэта і заданне Рады БНР – перахаванне і выкананне волі беларускага народу‚ выказанай у Акце 25 Сакавіка 1918 г.‚ а гэта – адбудова незалежнай беларускай дзяржаўнасці на ўсіх беларускіх землях усімі магчымымі і даступнымі спосабамі і дарогамі». [86]. Статут Рады БНР – Рада Беларускай Народнай Рэспублікі (radabnr.org), 1918.

Як паведаміў сайт Беларускай службы «Радыё Свабода» ад 5 лістапада 2012 года: «У Вільні па ініцыятыве Рады БНР адбылася нарада кіраўнікоў беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацыях са старшынёй Рада Івонкай Сурвілай. Мэтай нарады кіраўнікоў беларускіх палітычных і грамадскіх арганізацый са старшынёй і сябрамі Прэзідыуму Рады, як паведамляецца на старонцы Рады БНР у Facebook („Запрещен в России; принадлежит корпорации Meta, которая признана в РФ экстремистской“), была „выпрацоўка захадаў у справе забесьпячэньня абароны незалежнасьці Беларусі“» [87]. Нарада ў Вільні: Сурвіла, Барадач, Вячорка, Мілінкевіч, Шушкевіч… (svaboda.org), 2012.

Затым сказана, што «У Мэмарандуме, дзе вызначаныя накірункі сумеснай дзейнасьці, гаворыцца, што… прадстаўнікі беларускай палітычнай і грамадзянскай супольнасьці прызнаюць Раду БНР рэзэрвовым палітычным дэпазытарыем беларускай незалежнай дзяржаўнай традыцыі» [87]. Нарада ў Вільні: Сурвіла, Барадач, Вячорка, Мілінкевіч, Шушкевіч… (svaboda.org), 2012.

І, нарэшце, апошняя цытата з сайту РС: «У паведамленні таксама пералічваюцца (у алфавітным парадку) тыя, хто падпісаў Мемарандум: Уладзімір Барадач (Аргкамітэт Савета Нацыянальнага Адраджэння), Вінцук Вячорка (Аргкамітэт „Беларускага Руху“), Аляксандр Дабравольскі (АГП), Мікалай Дземідзенка („Малады Фронт“), Уладзімір Колас (Рада беларускай інтэлігенцыі), Вольга Карач (грамадзянская кампанія „Наш Дом“), Аляксандр Мілінкевіч (Рух „За свабоду“), Станіслаў Шушкевіч (БСДГ), Аляксей Янкевіч (партыя БНФ), ад імя Рады БНР – Івонка Сурвіла» [87]. Нарада ў Вільні: Сурвіла, Барадач, Вячорка, Мілінкевіч, Шушкевіч… (svaboda.org), 2012.

То-бок тады, у 1994-м, фактычна была пагроза суверэнітэту маладой дзяржавы Беларусь, калі б мы пайшлі бел-чырвона-белым шляхам. Але наш народ не памыліўся ў сваім гістарычным выбары– 1994, і таму мы па-ранейшаму маем суверэнную беларускую дзяржаву.

Ці, можа, вы, тутэйшыя, ужо сталі настолькі моцнымі зараз, што можаце не задумвацца аб верагоднасці страты суверэнітэту дзяржавы і смела зможаце процістаяць Крамлю/Расіі, геапалітычным інтарэсам якіх пагражае беларускі крок у ЕС?

Польскі грош цана такой палітыцы таго ці іншага беларускага палітыка, які цягне нашае грамадства ў ЕС праз згаданую верагоднасць страты незалежнасці Бацькаўшчыны.

Бел-чырвона-белыя данайцы

«Партыя БНФ падтрымала вылучэнне Таццяны Караткевіч…»

Што я вам, Таня, скажу…

Бойцеся БЧБ данайцаў, дары прынасяшчых. Вось гэтая заява аб падтрымцы – менавіта такі падарунак. Чаму? Калі б гэты баявы БЧБ атрад маўчаў да фіналу выбараў-2015, у якіх вас бы зарэгістравалі ў якасці кандыдата на пасаду прэзідэнта, то было б лепей. А так… Бойцеся БЧБ данайцаў, Таццяна.

«Какое приятное, европейское, интеллигентное первое лицо государства могла бы иметь Беларусь в лице Татьяны…»

«Хитрый ход системы. Раз люди не хотят идти на выборы, так, может, хоть пойдут теперь, потому что женщина очень красивая».

«Я за всех, кроме одного! Женщина – это всегда лучший выбор. Буду собирать подписи избирателей за Т. Короткевич!»

Гэта тры каментарыі з форума TUT.BY па тэме артыкула, у якім згадана, што «Палітычная камісія Партыі БНФ прыняла рашэнне падтрымаць у якасці супольнага кандыдата на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад ініцыятывы „Народны Рэферэндум“ спадарыню Таццяну КАРАТКЕВІЧ». Каментарыі розныя, там іх больш за 800… То-бок падстава для аналізу вашага, Таццяна, магчымага ўдзелу ў выбарах-2015 ёсць.


На маю думку, а галоўнае я выказаў у пачатку, вам перад рэгістрацыяй сваёй кандыдатуры, калі вы ўсё ж вырашыце ісці на выбары, трэба зрабіць некалькі крокаў, а менавіта:

– забараніць прадстаўнікам усіх апазіцыйных арганізацый (далей – апазіцыі) узгадваць сваё імя да фіналу выбараў-2015;

– выйсці са складу «Говори правду» ці адмежавацца ад сяброўства з гэтай кампаніяй, а таксама адмежавацца ад ініцыятывы «Народнага рэферэндуму»;

– не ўдзельнічаць ні ў якіх тусоўках апазіцыі.

Таксама лічу неабходным перасцерагчы вас ад любых кантактаў з БЧБ замежнымі данайцамі, у тым ліку беларускімі замежнымі СМІ. З тутэйшымі незалежнымі СМІ прапаную звесці кантакт да мінімуму.


Другое, што, на мой погляд, важнае і што вам не трэба забываць, гэта тое, што беларускі народ у 2015-м (як у 1994-м і ва ўсе іншыя гады выбарчых кампаній) выбірае кіраўніка УСЕЯ БЕЛАРУСІ, а не прадстаўніка, скажам, сваёй БЧБ ці іншай часткі.

У гэтым сэнсе беспартыйны Аляксандр Лукашэнка мае некаторую перавагу перад вамі. Але, калі б вы ішлі толькі з жаночай часткай беларускага грамадства – то-бок ваша каманда падтрымкі была б выключна з жанчын Беларусі, то, мяркую, у Рыгоравіча шансаў на перамогу было б не болей за 50/50.

Яшчэ каментарый з ТУТ.BY:

«Партия БНФ поддержала…» Вспоминаю шествия адептов этой партии в 90-х годах с эскортом молодчиков в камуфляже. Как-то не очень вызывает доверие».

Я такога не памятаю. Затое памятаю нядаўні выступ кіраўніка Партыі БНФ на Дзень Волі. А яшчэ памятаю, што тады ж скакалі яго, так бы мовіць, «малодшыя БЧБ браты і сёстры» з «Маладога Фронту», і гаворку іх памятаю: «Хто не скача, той маскаль».

Гэтую гаворку не забудуць і беларускія рускія, якіх амаль 10% выбаршчыкаў, дый не забудуць у Крамлі. Так што яшчэ раз можна падзякаваць Партыі БНФ за тое, што сваёй гучнай падтрымкай вашай кандыдатуры, Таццяна, яна нагадала мне пра тыя нядаўнія БЧБ падскокі на Дзень Волі.

Магчыма, гэтыя БЧБ дзеткі – скакуны будуць скакаць і на будучым Чарнобыльскім шляху пад тую ж гаворку. Бо, здаецца, ім хочацца яшчэ дваццаць год між падскокамі казаць, што выбараў у нас няма сёння і заўтра не будзе, бо ім абы скакаць, а не думаць. Не думаць пра тое, што ў гэтым 2015 годзе выбары прэзідэнта РБ, дый пра тое, што іх падскокі адаб'юцца на выніках выбараў-2015, пры гэтым не на карысць апазіцыі або той часткі дэмакратычнага грамадства, якая жадае змен у палітычным жыцці беларускага народа: БЧБ скакунам вынікі выбараў-2015 да лямпачкі.

Вось такія яны, бел-чырвона-белыя данайцы.

І напрыканцы маёй доўгай аповесці яшчэ адзін каментарый з TUT.BY, які цалкам падтрымліваю:

«Танюша, я отдаю тебе мой голос! Удачи тебе! А еще боюсь за тебя… Очень. А вообще, женщины спасают этот мир». 04.04.2015.

За некалькі тыдняў да выбараў-2015 Партыя БНФ адмежавалася ад сваёй заявы аб падтрымцы кандыдата Караткевіч і выказалася супраць удзелу ў гэтых выбарах.

«Падчас пасяджэнняў сойму Партыі БНФ 17 кастрычніка старшыня арганізацыі Аляксей Янукевіч заявіў, што падтрымка напачатку выбарчай кампаніі экс-кандыдаткі ў прэзідэнты Таццяны Караткевіч была ягонай асабістай памылкай» [88] Янукевіч бярэ віну за падтрымку Караткевіч на сябе (svaboda.org), 2015.

Вільня. Перапахаванне-шоу

Когда появилась новость о том, что в Вильнюсе вскоре собираются перезахоронить останки участников Польского восстания 1863—1864 годов, первая мысль, которая посетила меня, была такой: «Это действительно останки участников восстания?» Ведь прошло около 155 лет. Кто определил, что это участники восстания, а не, скажем, останки солдат русской армии или просто останки кого бы то ни было? Среди этих останков точно есть Кастусь Каліноўскі? Кто доказал?

Эти и иные вопросы я задавал в те времена 2019 года на форуме РС. Меня никто не слушал. Итак, моя версия: литовское правительство развело всех и, самое главное, правительство Беларуси, которое направило своего представителя на перезахоронение в Вильнюс, тем самым легитимизировав факт перезахоронения Кастуся Каліноўскага. Никаких доказательств литовское правительство общественности не предъявило. Я решил опубликовать эту версию в данной книге. Белорусская оппозиция была представлена в то время в Вильнюсе тоже. Но как посмешище. Они ходили по городу под БЧБ стягами, устроили концерт и танцы под музыку белорусской группы. Я решил об этом сказать в данной книге тоже. А теперь цитаты из «Википедии».

«У лютым 2016 года на гары Гедыміна ў Вільні здарыўся апоўзень, які паўтарыўся ў кастрычніку. Трэба было тэрмінова «звязаць» грунтовыя расколіны, каб будаўнікі маглі пачаць ліквідацыю наступстваў. З улікам гістарычнай значнасці месца наперад пусцілі археолагаў. Раскопкі пачаліся ў студзені 2017 года, і ўжо праз некалькі дзён адкрылася першая пахавальная яма. Даследчыкі Віленскага ўніверсітэта да пачатку 2019 года прыйшлі да высновы, што з вялікай доляй верагоднасці тут былі знойдзены парэшткі Кастуся Каліноўскага.

Як расказаў археолаг Гіціс Грыжас:

Гэта быў мужчына 25—26 гадоў. Ён ляжаў на баку, рукі за спіной звязаныя, цела аблітае вапнай. Пры ім знайшлі некаторыя прадметы: фрагменты абутку, гузікі, медальён з выявай Маці Божай Вастрабрамскай, а таксама раскладны медальён, унутры якога з аднаго боку крыжык з Хрыстом, з другога – моцна выцертыя, але пазнавальныя абрысы святога Казіміра.

Замаскаваныя магілы паўстанцаў, якія знайшлі археолагі, былі супольныя і індывідуальныя. Выглядае, што іх зраўнялі з зямлёй знарок – каб не ператварыць у месца паломніцтва.

Пасля дадатковага даследавання факт знаходкі парэшткаў К. Каліноўскага быў пацверджаны. Парэшткі Кастуся Каліноўскага ідэнтыфікавалі дзякуючы супадзенню спосабу пакарання, месца і характару пахавання, узросту, а таксама праз параўнанне чэрапа з фатаздымкамі. Але для канчатковай упэўненасці патрэбная генетычная экспертыза.

Была ўтвораная дзяржаўная камісія ў справе перапахавання парэшткаў паўстанцаў, якую ўзначаліў прэм’ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс. Прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярнуліся да кіраўніцтва Літвы з просьбай пахаваць Кастуся Каліноўскага ў Беларусі, што выклікала неадназначную рэакцыю ў краіне.

Літоўскія ўлады вырашылі ўрачыста перапахаваць паўстанцаў на могілках Росы у Вільні. Перапахаванне К. Каліноўскага і іншых паўстанцаў адбылося 22 лістапада 2019 года» [89]. Кастусь Каліноўскі – Вікіпедыя (wikipedia.org)


И еще одна цитата:

«У 8.30 салдаты ротаў ганаровай варты Арміі Літвы і Войска Польскага вынеслі два дзясяткі невялікіх драўляных трунаў з унутранага двара Палаца вялікіх князёў. Міністэрства абароны Беларусі ідэю далучыцца да ўрачыстасці праігнаравала, на петыцыю з просьбай даслаць ганаровую вахту на цырымонію перапахавання і аказаць паўстанцам вайсковыя ўшанаванні, арганізаваўшы артылерыйскі салют у Мінску ў гэты дзень, з Мінабароны коратка адказалі, што гэта «не ўяўляецца магчымым».

Труны былі перанесены ў суседні Кафедральны саборы Св. Станіслава і Св. Уладзіслава ў на Кафедральнай плошчы, у якім адбылася цырымонія развітання. Дзве першыя труны перад алтаром, у якой знаходзіліся парэшткі кіраўнікоў паўстання, Кастуся Каліноўскага і Зыгмунта Серакоўскага, былі накрытыя чырвоным штандарам з паўстанцкім гербам – літоўскай «Пагоняй», польскім арлом і нябесным заступнікам арханёлам Міхаілам.

На плошчы перад саборам сабраліся сотні ахвотных стаць сведкамі гістарычнай падзеі, сярод якіх найбольш было беларусаў, якія трымалі бела-чырвона-белыя сцягі, партрэты Каліноўскага і самаробныя плакаты з яго цытатамі.

На цырымоніі прысутнічалі прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа і прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда, а таксама былыя літоўскія кіраўнікі Вітаўтас Ландсбергіс і Валдас Адамкус. Беларусь, Украіна і Латвія абмежаваліся чыноўнікамі менш высокага рангу. Афіцыйную дэлегацыю Беларусі прадстаўляў віцэ-прэм’ер Ігар Петрышэнка. У складзе беларускай дэлегацыі таксама былі супрацоўнікі дыпмісіі нашай краіны ў Літве, прадстаўнікі кіраўніцтва Міністэрства культуры, Нацыянальнай акадэміі навук, служачыя Следчага камітэта Беларусі.

На цырымоніі развітання з паўстанцамі прысутнічалі таксама кіраўнікі Рады Беларускай Народнай Рэспублікі на чале са старшынёй Рады БНР Івонка Сурвіла, пісьменнік Уладзімір Арлоў, мастакі Аляксей Марачкін, Генадзь Драздоў, спявачка Кася Камоцкая, перакладчык Лявон Баршчэўскі, скульптар Гэнік Лойка, грамадскія дзеячы Павел Белавус, Зміцер Дашкевіч, Эдуард Пальчыс, Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, палітыкі Станіслаў Шушкевіч, які быў персанальна запрошаны як першы кіраўнік незалежнай Беларусі, Уладзімір Някляеў, Павел Севярынец, Мікола Статкевіч, Аляксей Янукевіч, праваабаронец Алесь Бяляцкі, журналіст Іосіф Сярэдзіч, выдавец Павел Жук і іншыя.

Пасля прыбыцця афіцыйных асоб і кіраўнікоў замежных дэлегацый доступ у храм часова прыпынілі, за тым, што адбываецца ўнутры, можна было назіраць на вялікіх экранах.

Святую імшу служылі архібіскуп-мітрапаліт Гінтарас Грушас і біскупы і ваенныя капеланы з Літвы, Польшчы і Беларусі. У прыватнасці, слова пра Кастуся Каліноўскага прамаўляў каталіцкі архібіскуп мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Пасля цырымоніі ўскладання кветак кіраўнікі дэлегацый выступілі з прамовамі.

Ён выступаў па-беларуску, запэўніў, што Каліноўскі назаўжды ўпісаны ў гісторыю Беларусі. Аднак калі заявіў, што асобу кіраўніка паўстання не трэба выкарыстоўваць у палітычных мэтах. Натоўп на вуліцы стаў асвістваць Петрушэнку, скандаваць «ганьба».

Пасля працэсія рушыла да могілак Росы. Труны Каліноўскага і Серакоўскага, накрытыя сцягам паўстанцаў, правезлі на лафеце, прычэпленым да ваеннага пазадарожніка, астатнія труны – на дзясятку катафалкаў. Вайскоўцы Літвы і Польшчы ў парадных мундзірах выстраіліся ў ганаровы эскорт. Наперадзе рушылі барабаншчыкі і святары. За імі – вышэйшыя асобы і святары. Следам рушыла калона пад нацыянальнымі сімваламі сваіх краін.

Па дарозе спыніліся каля Вострай брамы, дзе адбылася малітва за душы забітых герояў, вышэйшыя асобы пераселі ў свае аўтамабілі і чакалі ўжо на месцы пахавання.

Пасля развітальных прамоў труны ўклалі ў адмысловыя нішы, абсталяваныя ў капліцы. Сцяг з труны Зыгмунта Серакоўскага атрымаў у памяць пра падзею Анджэй Дуда, з імем Каліноўскага – Гітанас Наўседа. Пасля прагрымеў памятны салют з усіх відаў зброі у гонар кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання.

Ад вечара 22 лістапада пантэон герояў адкрыты для грамадскага наведвання» [90]. Перапахаванне ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў – Вікіпедыя (wikipedia.org)


И третья цитата. Полагаю, самая главная:

«Запавет

Зянон Пазняк чытае «Лісты з-пад шыбеніцы» Канстанціна Каліноўскага падчас Беларускай дыктоўкі ў Варшаве, 28 лютага 2013 года

З турмы Каліноўскі перадаў на волю «Лісты з-пад шыбеніцы»:

«…Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і, можа, раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, – но не жаль згінуць за тваю праўду… Няма ш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку… Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, – адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу… Бо я табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

Твой слуга Яська-гаспадар з-пад Вільні» [89] Кастусь Каліноўскі – Вікіпедыя (wikipedia.org)

«Лісты з-пад шыбеніцы» на русский язык переводятся как «Письма из-под виселицы». То есть вышеприведённое письмо (на белорусской мове) из российской тюрьмы на польском языке якобы писал и передавал на волю Кастусь Каліноўскі, в ожидании казни по приговору военно-полевого суда. Он был схвачен царскими жандармами в ночь на 29 января и публично повешен 22 марта 1864 года на торговой площади в Вильнюсе.

«Царскі ваенна-палявы суд вынес пастанову: пакараць Каліноўскага смерцю на шыбеніцы. 22 сакавіка Кастусь Каліноўскі быў публічна павешаны на гандлёвай плошчы Лукішкі ў Вільні» [89]. Кастусь Каліноўскі – Вікіпедыя (wikipedia.org)

Нигде, ни у кого нет доказательств того, что эти письма писал и передавал на волю Кастусь Каліноўскі. Но письма-ложь на польском есть. В них главная последняя фраза: «Говорю тебе с виселицы, Народ, что ты будешь жить счастливо только тогда, когда Москаля больше не будет над тобой». Вот из-за этой фразы, полагаю, всего за полгода до старта белорусской президентской кампании-2020, в Литве был устроен шабаш а-ля якобы перезахоронение останков Каліноўскага. По этому поводу по Вильнюсу днём маршировали белорусские оппозиционеры власти под коллаборантскими бел-чырвона-белыми стягами, а вечером им было весело под музыку белорусского ансамбля танцы танцевать. Неплохо провели время в день перезахоронения якобы останков Кастуся Каліноўскага наши БЧБ. Святочно. Празднично.

А калі б не было хлусьні пра маскаля, быццам бы напісанай Каліноўскім, ці адбылося б свята перапахавання невядома чыіх рэшткаў у некалі беларускай Вільні?

Ладно бы только наши бел-чырвона-белые были тогда в Вильнюсе. Но наша власть направила в Литву представителя Правительства РБ. Тем самым белорусская власть участвовала в литовском шабаше-шоу и легитимизировала перезахоронение якобы останков Каліноўскага. Это мы. Это наша цивилизация, белорусы и белоруски.

«В число печатного наследия Калиновского входят семь выпусков белорусскоязычной газеты-листовки «Мужицкая правда» (белор. «Mużyckaja prauda»), «Письма из-под виселицы» (белор. «Listy s pad szubienicy», общее название, которое было дано одним из руководителей восстания Агатоном Гиллером, который в 1869 году опубликовал письма, которые К. Калиновский выслал в период нахождения под следствием до повешения 10 (22) марта 1864 года), а также польскоязычная газета «Знамя свободы» (польск. «Chorągiew swobody»), в издании которой принимал участие К. Калиновский. Кроме того, известны революционные инструкции и призывы, подготовленные под его руководством. В польской историографии широко распространено мнение, что «Письмо Яськи-хозяина из-под Вильни к мужикам земли польской» (белор. «Pismo ad Jaska haspadara s pad Wilni da mużykow ziemli polskoj») также относится к публицистике Калиновского, в то же время большинство белорусских исследователей придерживается мнения, что авторство данного письма не принадлежит Калиновскому. Этот вывод они основывают на том, что на письме стоит штамп варшавского издательства повстанческого Национального правительства, таким образом, зная про популярность подписи «Яськи-хозяина из-под Вильни», «белые» могли использовать её в собственных целях. Широко распространено мнение, что актуальные для крестьян вопросы освещались в «Мужицкой правде» предельно кратко, логично, последовательно, иногда умышленно по-крестьянски грубовато. Для газеты характерен агитационный стиль, рассчитанный на среду малограмотных и неграмотных крестьян. В то же время, историк Гронский сделал вывод, что издание «Мужицкой правды» было чисто пропагандистской акцией, что подтверждается существованием «Знамени свободы», которое было рассчитано на польскоязычных дворян и горожан и несло в себе совершенно другое наполнение. Принцип равноправия сословий в газете упоминался, но «без ущерба для чьей-либо собственности» [89]. Калиновский, Кастусь – Википедия (wikipedia.org)


Авторство: Giuseppe Achille Bonoldi. LVIA, Общественное достояние,

https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=13980984


Имхо. Всё, что написано мной выше в этой главе – моя версия.

«Викентий Константин Семёнович Калиновский (польск. Wincenty Konstanty Kalinowski, белор. Вінцэнт-Канстанцін Сямёнавіч Каліноўскі; 21 января [2 февраля] 1838, Мостовляны, Гродненский уезд, Гродненская губерния, Российская империя – 10 [22] марта 1864, Вильна, Виленская губерния, Российская империя) – белорусский и польский революционер, публицист, поэт, один из руководителей польского восстания 1863 года на территории современных Белоруссии и Литвы. Считается национальным героем в современной Польше, Литве и Белоруссии» [87]. Калиновский, Кастусь – Википедия (wikipedia.org)

Я табе кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою ніякага iдэалагiчнага дыктату не будзе.


Это моя фраза.


Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 | Следующая
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.


Популярные книги за неделю


Рекомендации