Текст книги "Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси"
Автор книги: Anatol Starkou
Жанр: Современная русская литература, Современная проза
Возрастные ограничения: +18
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 6 (всего у книги 17 страниц)
Ці звярнуў хто-небудзь увагу на меркаванне Алеся Адамовіча наконт апантанасьці хаця б цяпер? Не?! Ну тады паехалі далей!
RU. «Википедия» о З. Позняке: «Позняк был одним из первых, кто открыл общественности захоронение в Куропатах… Массовая демонстрация памяти жертв сталинизма („Дзяды-88“) 30 октября 1988 года была разогнана властями с применением дубинок и слезоточивого газа, что произошло впервые на территории СССР и привело к росту антисоветских настроений в Белоруссии» [36]. Позняк, Зенон Станиславович – «Википедия» (wikipedia.org)
Сайт «Хартия97». Статья «Зенону Позняку – 70 лет», которая опубликована 24.04.2014:
«Первый, кто открыл общественности преступления в Куропатах.
В июне 1988 года в газете «Літаратура і мастацтва» опубликовал статью «Куропаты – дорога смерти» о расстрелах в пригороде Минска тысяч мирных граждан в сталинскую эпоху. Массовая демонстрация памяти жертв сталинизма («Дзяды-88») 30 октября 1988 года была разогнана властями с применением дубинок и слезоточивых газов, что было впервые на территории Советского Союза. Результатом стал рост оппозиционных настроений и образование Оргкомитета по созданию Белорусского народного фронта, во главе которого оказался Позняк» [37].
Зенону Позняку – 70 лет – Хартия’97:: Новости Беларуси – Белорусские новости – Новости Белоруссии – Республика Беларусь – Минск (charter97.org), 2014.
С. Навумчык у сваім творы «Сем гадоў Адраджэньня» піша:
«На Дзяды 30 кастрычніка тысячы менчукоў сабраліся ля Маскоўскіх могілак (цяпер – Усходнія). Вось як піша пра тыя падзеі па-біблійнаму ляканічна Васіль Быкаў у «Доўгай дарозе дадому»: «Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газам з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там шлях калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. І ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік Уладзімер Арлоў».
Дадам, што там, пад Курапатамі, упершыню ў найноўшай гісторыі Беларусі перад вялікім сходам людзей быў узьняты бел-чырвона-белы сьцяг.
Разгон «Дзядоў» меў шырокі розгалас. Апраўдваючыся, улады былі вымушаныя казаць і пра ўтварэньне БНФ – хай і ў адмоўным ракурсе. Суполкі БНФ пачалі стварацца ня толькі ў Менску, але і ў рэгіёнах.
Пашыраліся патрабаваньні беларусізацыі, вяртаньня гістарычнай памяці. 16 лістапада група літаратараў (Уладзімер Арлоў, Алесь Асташонак, Лявон Баршчэўскі і іншыя) апублікавалі ў «ЛіМе» ліст з патрабаваньнем вярнуць у правапіс мяккі знак і пераднаціскное «я», адначасна ацаніўшы моўную рэформу 1933 году як «рэпрэсіўную» [38]. Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць» Сяргей Навумчык «Сем гадоў Адраджэньня, альбо фрагмэнты найноўшай беларускай гісторыі (1988—1995)», 2006.
Такім чынам, навейшай гісторыі Беларусі спатрэбіліся лічаныя месяцы вясны, лета, восені 1988 года, каб савецкія беларусы дружна, талакой, удзельнічалі ў шоу па стварэнні БНФ «Адраджэнне».
РАЗАМ з тутэйшымі і замежнымі СМІ, з савецкай камуністычнай уладай і КДБ, з шэрагамі войска і міліцыі, з варанкамі і вадамётамі, з дубінкамі і слезацечным газам, якія ўпершыню ў СССР прымянілі НАШЫ (!) беларускія талерантныя тады міліцыянеры, з інструктарам ЦК КПБ і фатографам, які «даў яму добры адлуп», калі да іх заглянуў Васіль Быкаў, з генеральным пракурорам і старшынёй КДБ, з дэпутатамі, пісьменнікамі і мастакамі, з віцэ-прэм’ерам ураду і групай салдат, якая «раскопвала курганкi i ямкi… паводле ўсiх правiлаў археалогіі», бо імі «кіраваў сам Пазьняк, пераціраючы ў пальцах кожны драбок зямлі» у Курапатах. Ды што тут казаць!
РАЗАМ з нашым Святым Нацыянальным Гістарычным Бел-Чырвона-Белым Сцягам, з якім усяго праз тыя ж лічаныя месяцы пасля сталінскіх расстрэлаў 1937—1941 гадоў, ужо летам 1941-га (!) некаторыя змагары-патрыёты – тагачасныя Беларусы з вялікай літары – сустракалі ў Мінску нацыстаў, пасля чаго некаторыя з прыслужнікаў немцаў, якіх народ назваў паліцаямі, надзелi сабе на рукаў Святую павязку і сумарна РАЗАМ са сталіншчынай і нацызмам знішчылі амаль трэць нашага беларускага народа.
РАЗАМ з тымі тагачаснымі беларускімі калабарантамі – змагарамі-патрыётамі 1941—1944 гадоў, якія змаглі збегчы з Беларусі ў 1944-м ад кары народа, якія, нягледзячы на тое, што ў гэтыя хвалюючыя адраджэнскія хвіліны восені 1988-га былі дома, – недзе там на далёкім, дзікім для нас, бо дэмакратычным, Захадзе, усё ж былі духам РАЗАМ з намі тут, побач з камуністычным савецкім Домам ураду ў Чырвоным касцёле, хоць краіна амаль на ¾ праваслаўная, на шэсці «Дзяды-88», каля Курапатаў, і таксама адчувалі на сябе тыя дубінкі і слезацечны газ, у тыя самыя выдатныя часы нашай навейшай гісторыі, якой спатрэбілася ўсяго пяць ці шэсць месяцаў 1988-га, каб так моцна патрэсці памяркоўны дзевяці мільённы савецкі беларускі люд.
Каб «закінутае ўрочышча на ўскраіне Мінска набыло назву Курапаты i зрабілася ахвярным сімвалам Беларусi».
Каб у выніку мы даведаліся аб Зяноне Пазьняку, які менавіта пад Святым Бел-Чырвона-Белым Сцягам вёў частку савецкага беларускага народа да невядомага ўрочышча.
Каб усяго праз 15 год пасля публікацыі артыкула «Курапаты – дарога смерці» Зянон у 2003-м выдаў за мяжой кнігу аб адным з тых патрыётаў 1941—1944 гадоў, які прыслужваў нацыстам пры гаўляйтары Кубэ.
Каб амаль нікому невядомы ў 1988-м звычайны навукоўца Пазьняк, з якім нават Быкаў да згаданага артыкула яшчэ не быў знаёмы, горда вёў частку народа на Дзяды-88, каб «абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі».
Каб атрымалася на славу піяр-шоу па стварэнні БНФ «Адраджэнне», які павінен быў назаўжды палітычна знішчыць партыйна-савецка-кадэбісцкіх шоуменаў-арганізатараў гэтага піяр-шоу—1988, а заадно ўсю гэтую ненавісную зянонаўцам і змагарам-патрыётам 1941—1944 гадоў пракрамлёўскую камуністычна-кадэбісцкую раць ды ідэалогію рускіх акупантаў, а затым адрадзіць нашу свядомую беларускасць, нашу сапраўдную адраджэнскую мову тарашкевіцу, нашы нацыянальныя гістарычныя сімвалы!
Слава героям белорусского Потрясения-1988! Прабачце за акупацыйку. Cлава героям беларускага Адраджэння-1988! Слава! Слава! Слава!
Але можа хтосьці не зразумеў сэнс майго вялізнага папярэдняга сказу аб падзеях 1988 года? Дык зараз растлумачу.
То было шоу або спектакль «Інтэрвенцыя «Адраджэнне» – інтэрвенцыя ў жыццё-быццё беларускага савецкага народа.
Интервенция «Возрождение» в житие-бытие мирного «населения республики (50—60 процентов)», потому что оно «разговаривает на креолизованном (смешанном) русско – белорусском «полуязыке».
Прадзюсер, сцэнарыст і нязменны галоўны рэжысёр усіх нашых адраджэнскіх перамог, мяркую, Камітэт Дзяржаўнай Бяспекі БССР / РБ. Выканаўца галоўнай ролі – Зянон Пазьняк. Сцэна – урочышча Курапаты. Масоўка – беларускі савецкі народ і наіўны беларускі пісьменнік, які на сваіх плячах унёс у нашу навейшую гісторыю гапонаўшчыну-зяпонаўшчыну, якая неўзабаве пагубіць псеўда БНФ «Адраджэнне», і справакуе ўзыходжанне рэжыму ЧЗ лукашызму на нашай зямлі, а не дэмакратыі. Имхо.
А насамрэч, ці мае які-небудзь колер лукашызм – палітыка хлусні, беззаконня і беларусаненавісніцтва? Бел-чырвона-белы ці чырвона-зялёны? Не мае. Ні той, ні другі колер не яго. Лукашызм – гэта наш настрой у першыя постсавецкія часы станаўлення першай незалежнай дзяржавы Рэспубліка Беларусь. Гэта мы. Гэта наша цывілізацыя. Колер – гэта шырма, падзяляючая беларускі настрой у гэты момант. З аднаго боку шырма бел-чырвона-белая, а з другога – чырвона-зялёная. І падзяліў нас той шырмай Зянон Пазьняк сваім адраджэннем нацыі. Бо я ж яшчэ памятаю, як да яго «адраджэння» мы былі адзінай нацыяй. Я памятаю, хоць сёння мне 71 год.
Сайт «Радыё Свабода». 2 чэрвеня 2018 года. Артыкул Ганны Соўсь «Зянон Пазьняк: Усё пачалося з Курапатаў». Адказ Пазьняка на пытанне пра публікацыю 3 чэрвеня 1988 года ў беларускай штотыднёвай літаратурнай газеце «Літаратура і мастацтва» («ЛіМ») артыкула Зянона Пазьняка і Леаніда Шмыгалёва «Курапаты – дарога смерці»:
«Гэтаму артыкулу папярэднічала пэўная лібэралізацыя савецкага грамадзтва, перш за ўсё ў сфэры інфармацыі. Але адкрыць праўду пра Курапаты на ўзроўні афіцыйнага друку тады было не рэальна. Я рыхтаваўся да гэтага 15 гадоў і выбраў момант перад 19-й канфэрэнцыяй КПСС, калі можна было скарыстаць часовы параліч сыстэмы і паспрабаваць ударыць нечакана» [39]. Зянон Пазьняк: Усё пачалося з Курапатаў (svaboda.org), 2018.
Атрымліваецца, што праз 30 гадоў пасля адкрыцця Курапатаў першаадкрывальнік успомніў, што адкрыў іх 45 гадоў таму. У 1973-м? Зянону Станіслававічу было тады 29 гадоў, а мне 21 год з гакам.
Да таго ж, XIX Усесаюзная канферэнцыя КПСС праходзіла ў Маскве з 28 чэрвеня па 1 ліпеня 1988 года [40]. XIX конференция КПСС – Википедия (wikipedia.org) Праз 47 гадоў пасля XVIII Усесаюзнай канферэнцыі ВКП (б), якая адбылася незадоўга да пачатку Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945 гг.) і таксама праходзіла ў Маскве з 15 лютага па 20 лютага 1941 года [41]. XVIII конференция ВКП (б) – Википедия (wikipedia.org)
Сайт «Радыё Свабода». 18 красавіка 2008 года. Артыкул Ганны Соўсь «З. Пазьняк: „У жыцьці трэба пазьбягаць нечыстаты“»:
Госьць «Начной Свабоды» – адкрывальнік Курапатаў Зянон Пазьняк. Ён – грамадзкі рэдактар фатаконкурсу «Свабоды» «Мае фота – мае Курапаты».
Соўсь: Зянон Станіслававіч, сёлета 3 чэрвеня будзе 20 гадоў, як быў надрукаваны ў «ЛіМе» Ваш і Яўгена Шмыгалёва артыкул «Курапаты. Дарога сьмерці». Мяне вельмі ўразіла, як Вы ў прадмове да новага фатаконкурсу «Свабоды» сказалі «спачатку былі Курапаты…”, як біблійнае «спачатку было слова». Чым ёсьць для Вас Курапаты?
Пазьняк: Курапаты для мяне – гэта частка жыцьця і частка майго лёсу, але важнейшае ёсьць тое, чым Курапаты ёсьць для нас усіх, для нашага народу і для нашай гісторыі. Я мяркую, што Курапаты – гэта сакральнае месца і сакральны сымбаль нашай нацыі. Гэта вельмі важна, таму што ў Курапатах былі расстраляныя сотні тысячаў невінаватых людзей, там была праліта нявінная кроў. І гэта вельмі важна для характарыстыкі гэтай зьявы і для яе разуменьня. Таму што ў сусьвеце, як мы ведаем з гісторыі, з духоўнай гісторыі, найвялікшая каштоўнасьць ёсьць справядлівасьць, а найвялікшы духоўны сымбаль ёсьць кроў, і яны ўзаемазьвязаныя.
Курапаты для мяне – гэта частка жыцьця і частка майго лёсу
Гісторыя нашай цывілізацыі абазначаная нявіннай сьмерцю Ісуса Хрыста і яго нявінна пралітай крывёй. І гэта ўсё выклікала вялікі духоўны зрух, перамены ў сьветапоглядзе цэлай Эўропы. І гэта было вялікае ўзрушэньне, адчуваньне, што быў нявінна забіты сын Божы. Людзі ўзялі на сябе гэтую віну і ўзялі на сябе гэтае адкупленьне грахоў. Гэта вялікі духоўны зрух, які рухаў тысячагодзьдзі цывілізацыі.
І гэта праяўляецца і ў малым, і ў вялікім, і вось Курапаты якраз тое месца, дзе былі расстраляныя нявінныя людзі: яны былі забітыя несправядліва, яны былі забітыя ў пэрыяд сталінскага генацыду. І пра гэта ніхто ня ведаў, і калі пра гэта даведаліся, то ў беларускіх людзях гэта выклікала ўзрушэньне. Гэтая падзея паказала, што беларускі народ духоўна жывы, таму што ў душы ў беларусаў абудзілася прага да справядлівасьці. Ня толькі таму, што гэта сэнсацыя была, а таму, што гэта зьява, якая паказала, што нявінных людзей сотнямі тысячаў забівалі толькі за тое, што яны былі людзі. Толькі за тое, што яны былі беларусы. І людзі зьвязалі гэта з сабой і сваёй гісторыяй, сваім духам, і гэта выклікала вось такі катарсіс, адчуваньне неабходнасьці справядлівасьці.
Мы цудоўна разумелі, што калі гэта несвоечасова абнародаваць, то гэтае месца проста зьнішчаць.
У 1970-х гг. я жыў на вуліцы Кальцова, там яшчэ былі вёскі – я размаўляў зь людзьмі, што там жылі, потым наведаў гэтыя мясьціны, пазнаёміўся з Шмыгалёвым… Такім чынам, гэтую таямніцу мы несьлі да канца 1980-х. Таму што мы цудоўна разумелі, што калі гэта нясвоечасова абнародаваць, то гэтае месца проста зьнішчаць. Гісторыя распарадзілася так, што настаў той час, калі можна было пра гэта адкрыта сказаць і перамагчы. Гэта вельмі істотна, і таму я казаў, што спачатку былі Курапаты.
Соўсь: Можа, ня ўсе ведаюць, што гэта Вы назвалі ўрочышча пад Менскам Курапатамі. Раскажыце, калі ласка, як зьявілася гэтая назва?
Дзяды 1989 году
Пазьняк: Яна зьявілася крыху выпадкова, але і заканамерна. Гэта месца называлася Брод, і ўсё вакольнае насельніцтва гэта ведала. Але ў некаторых вёсках, у прыватнасьці ў Дроздаве, была і іншая назва гэтай мясьціны. Дзеці і падлеткі расказвалі мне, што яны хадзілі туды «ў Курапаткі, у Курапаты», і патлумачылі, чаму яны гэтае месца так называюць. Мне здалося, што гэтая назва больш адлюстроўвае саму сутнасьць таго, што там адбывалася. І калі я пісаў артыкул, то я вырашыў яго назваць ня «Брод – дарога сьмерці», а «Курапаты – дарога сьмерці». Так гэтая назва і засталася, хаця яна была больш лякальная, а Брод – агульная. І гісторыя паказала, што гэтая назва адыграла сваю ролю ў выкрыцьці пазьнейшых фальсыфікацыяў.
Соўсь: Вы сказалі, што ведалі пра месца расстрэлаў пад Менскам задоўга да лета 1988 году, але пэўны час не абнародавалі страшнай праўды, зьбіралі доказы, каб улады ня зьнішчылі гэтага месца. Напрыклад, у Лошыцы, як толькі стала вядома, што там расстрэльвалі людзей, адразу ж пабудавалі гаражы, каб пазьбегчы раскопак. Як Вы лічыце, ці магчыма схаваць альбо прымусіць людзей забыць праўду пра злачынствы?
Гісторыя паказвае, што схаваць злачынствы, асабліва страшныя злачынствы супраць чалавецтва, якія палягаюць на нявіннай крыві, вельмі цяжка, амаль немагчыма.
Пазьняк: Нашая гісторыя і вопыт паказваюць, што ў прынцыпе магчыма схаваць праўду пра злачынствы, але ненадоўга. Нават калі гэтая праўда будзе схавана навечна, у зямным жыцьці, то людзі, якія жывуць духоўным жыцьцём, разумеюць, што гэтая праўда выплыве потым, у сьвеце, які вечны, і вернікі гэта цудоўна ведаюць. Але сама гісторыя таксама паказвае, што схаваць злачынствы, асабліва страшныя злачынствы супраць чалавецтва, якія палягаюць на нявіннай крыві, вельмі цяжка, амаль немагчыма. Рана ці позна кроў забітых прасочыцца, і праўда выйдзе на паверхню. Як правіла, у бальшыні выпадкаў так бывае. І для гэтага патрэбна, каб былі справядлівыя людзі, каб жыла памяць і каб было змаганьне. Вось чаму ўсе злачынцы, зрабіўшы злачынства, стараюцца зьнішчыць справядлівых людзей, затаптаць памяць, ня даць магчымасьці, каб людзі змагаліся за свае ідэалы, за праўду. Але спыніць жыцьцё немагчыма. Бо каб гэта спыніць, новыя злачынствы павінны быць, такія самыя. Вось і заканамернасьць: адно злачынства цягне за сабою другое, трэцяе, чацьвёртае… Гэта адлюстравана ў літаратуры, у «Макбэце»… Жыцьцё паказвае, што такія злачынствы схаваць немагчыма. Так выйшлі на паверхню Курапаты» [42]. З. Пазьняк: «У жыцьці трэба пазьбягаць нечыстаты» (svaboda.org), 2008.
Дык як жа змог «адкрыць» Курапаты Зянон Пазьняк яшчэ за 15 гадоў да публікацыі вядомага артыкула пра іх у «ЛіМе», калі адпаведна публікацыі на сайце ЕўрарадыёFM артыкула Паўла Свярдлова «Позняк ни при чём» ад 03.06.2018 [43] «Позняк ни при чём». Кто 30 лет назад нашёл кости расстрелянных в Куропатах | Новости Беларуси | euroradio.fm, на тым месцы, якое сёння Курапаты, да 9 мая 1988 года першымі правялі раскопкі тры беларускія юнакі, прозвішчы якіх пазначаны ў артыкуле «Курапаты – дарога смерці», а менавіта:
«Хочам назваць прозьвішчы хлопцаў, якія дапамаглі нам у нялёгкім дасьледаваньні. Гэта Ігар Бага (ён ужо скончыў школу і працуе мулярам і вучні 171-й школы Менска Віктар Пятровіч і Аляксандар Макрушын». Затым хлопцы паведамілі пра гэта куды трэба. Вось што піша Павел Свярдлоў пра юных герояў артыкула «Курапаты – дарога смерці» ў сваім артыкуле «Позняк ни при чём»:
«Спустя 30 лет после тех событий Еврорадио отыскало Александра Макрушина. Сейчас ему 45 лет, в 1994-м он закончил физфак БГУ, растит сына. А в 1988 году, когда открылась история Куропат, Макрушину было всего 15.
– Авторы статьи никакого отношения к раскопкам не имели и близко. А копали мы втроём, – рассказывает Александр Макрушин.
– Вспомните, пожалуйста, тот день. Статья вышла 3 июня, а раскопки когда происходили?
– Был май, солнечно, произошло до Дня Победы. Мы убежали с физкультуры.
– Почему именно в Куропаты пошли? Обычно там дети играли?
– Мы ушли туда потому, что от домов было далеко, и мы не хотели, чтобы землянку нашли. Никто не знал, что это Курапаты. Лес и лес.
– А слово «Куропаты» было тогда?
– Сразу не было «Куропаты», это потом пошло.
– Что было после того, как вы позвали взрослых и показали им свои находки?
– Приехали: Полковник милиции, с Академии наук и Зенон Позняк. Больше после их приезда мы не копали. Им было достаточно того, что мы раскопали». Конец цитирования статьи с сайта ЕўрарадыёFM.
СМИ: «По разным оценкам, в Куропатах были убиты и захоронены от 30 до 250 тысяч человек».
Зразумелі? «По разным оценкам…». Плюс-мінус кіламетр з гакам, як кажуць. Вось што мы даведаліся за болей чым 30 гадоў пасля адкрыцця Курапатаў. Нічога. Вось дзе лепей папрацавалі б бел-чырвона-белыя змагары – піяршчыкі ў тэме Курапатаў, каб нарэшце грамадства дакладна ведала ўсё пра ўрочышча, каб даведаліся беларусы, менавіта хто спіць вечным сном у тых Курапатах і колькі чалавек, а не ў спрэчках на форумах у БЧБ з іншадумцамі.
Так няўжо за трэць стагоддзя пасля публікацыі нашумелага артыкула ў «ЛіМе» ніхто не трымаў у руках паперы, дакументы КДБ па справе аб Курапатах? І Пазьняк таксама не трымаў паперы? І нават Васіль Быкаў не працаваў з паперамі, які, згодна яго кнізе «Доўгая дарога дадому», прысутнічаў на пасяджэнні камісіі, створанай урадам Беларусі пасля публікацыі артыкула «Курапаты – дарога смерці»? Цуд Курапатаў – ніхто не бачыў дакументаў пра ўрочышча, але шмат хто гаворыць пра Курапаты і ахвяры часоў сталінізму. І я таксама.
Праз паўтара гады пасля шэсця на Дзяды-88 Пазьняк стаў дэпутатам ВС. Тады Беларускае тэлебачанне спраўна вяло трансляцыі з залы пасяджэнняў ВС, чым прыцягвала ўвагу беларусаў, каб не швэндаліся па вуліцах пад бел-чырвона-белым сцягам, а на свае вочы бачылі і слухалі лідара БНФ, каб пяць гадоў з гакам яго дэпутацыі былі побач з ім на пярэднім фронце барацьбы за сваё адраджэнне, седзячы дома ля тэлевізара на канапе, дзе былі раскватараваны байцы і паплечнікі зянонaўскaгa Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне». Бо ўсё роўна нацыя яшчэ спала і не думала абуджацца. Яна і цяпер спіць…
С. Навумчык: «Пахла паленым. Нашае з Пазьняком падарожжа ў сутарэньні будынку ЦК КПБ можна было б параўнаць з падарожжам у пекла – калі дапусьціць, што чэрці распальваюць вогнішчы з пастаноў і рэзалюцыяў Люцыпара. Нам расказалі, што ў жнівеньскія дні 1991-га паперы там спальвалі тонамі (нават нанялі трох качагараў). Але ўсяго зьнішчыць не пасьпелі. Першы аркуш, які я падняў з падлогі (Пазьняк і цяпер кажа пра неймавернае супадзеньне) – быў плян, які прадугледжваў стварэньне камуністамі „альтэрнатыўнага Народнага фронту“ яшчэ да жніўня 1988 г. (камуністы імкнуліся згуляць „на апярэджаньне“, але, як і шмат што іншае, правалілі справу). Другім быў дакумэнт з асабістым подпісам Машэрава» [44]. Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць» 1991-ы вачыма ўдзельніка. Два зьезды і апошні шанец, 2011.
Відаць, у тыя шоу-імгненні 1988-га Зянон Пазьняк здолеў размантачыць шмат бліскучай арганізацыйнай энергіі і таленту ў якасці галоўнага героя, першаадкрывальніка Курапатаў, заснавальніка БНФ, і, можа, таму за наступныя трыццаць чатыры гады, уключаючы амаль шэсць гадоў дэпутацыі і болей за дваццаць шэсць гадоў эміграцыі, ім быў зроблены палітычны БЧБ пшык усебеларускага маштабу і развалены БНФ. А таму яшчэ раз нагадаю словы Васіля Быкава:
«Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі» [11]. Васіль Быкаў. Кніга «Доўгая дарога дадому». Раздзел 114. БНФ. Пазьняк. Тэкст падаецца паводле выдання: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў. У 14 т. – Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009. Крыніца: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) Архіў сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», ліквідаванага рашэннем Вярхоўнага суда ад 1.10.2021.
Дадам: здаваліся ў тыя шоу-імгненні 1988-га…
Так увесну 1996-га пасля ўцёкаў двух адраджэнцаў нацыі ў замежжа – С. Навумчыка і З. Пазьняка – фронт бітвы паміж беларусамі за абуджэнне нацыі наблізіўся да мікрафонаў амерыканскай Беларускай службы «Радыё Свабода» i крыху пазней да інтэрнэту. Каб пад час бойкі на вэб-форумах мы, беларусы і беларускі, арыентаваліся на рэальныя заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці, як і журналісты той Беларускай службы РС; каб пасля калатні ў віртуальным свеце рэальна дэмакратычнымі людзьмі зваліся; каб пад бел-чырвона-белым паліцайскім сцягам дружна ішлі да пераднаціскнога «я» і класічнага правапісу імя Тарашкевіча, які вызнае тая амерыканская Беларуская служба РС, да тарашкевіцы, заснаванай на непрыманні змяненняў беларускім Урадам моўнай рэформы 1933 года, і нарэшце прыйшлі.
Куды? Няважна. Туды, куды з Прагі пераехаў бы офіс згаданага амерыканскага радыё. Бліжэй да Расіі? Няўжо ў Воршу? Не ведаю. Можа, і ў Мінск, дзе некалі ў вядомага беларускага пісьменніка ў 1988-м зазваніў тэлефон, пасля чаго цэнзар – не кадэбіст дазволіў надрукаваць артыкул пра Курапаты, які скалануў беларускі свет. Бо калі б цэнзар, які дазволіў публікацыю ў «ЛіМе» артыкула «Курапаты – дарога смерці» [45] (Зянон Пазьняк, Яўген Шмыгалёў. Курапаты – дарога смерці (knihi.com) 1988. Крыніца: Uładzimir Varabjoŭ: https://www.angelfire.com/wv/uv/images/kurapaty.html), быў кадэбіст і не дазволіў друкаваць твор Пазьняка і Шмыгалёва, то мы б заставаліся па вушы ў трасянцы. Бо
«Самая большая группа белорусского населения республики (50—60 процентов) разговаривает на креолизованном (смешанном) русско-белорусском „полуязыке“. (В Белоруссии его называют „трасянка“, что в буквальном переводе означает „смесь сена и соломы“. ) Полуязык, „трасянка“ – главная причина ограниченного культурного уровня» [35]. «Радуга». Талинн. 1988. №4. https://vytoki.net/content/pazniak1.pdf.
А так… мы ў чым? У хлусні. У БЧБ хлусні па вушы. РС – не адзіны ідэалагічны вораг беларусаў і беларусак сярод БЧБ СМІ, але самы галоўны.
Беларуская Вікіпэдыя: «Найбольшае мас-мэдыя, якое выкарыстоўвае клясычны правапіс ад моманту свайго заснаваньня – Беларуская служба Радыё Свабода, якая на 2016 год налічвала 12 журналістаў, зь іх 11 былі рэдактарамі: Сяргей Абламейка, Багдан Андрусішын, Юры Дракахруст, Сяргей Дубавец, Аляксей Знаткевіч, Ян Максімюк, Сяргей Навумчык, Алена Радкевіч, Ганна Соўсь, Алена Ціхановіч і Сяргей Шупа. Сярод беларускіх палітычных партыяў сайты клясычным правапісам маюць Партыя БНФ і Кансэрватыўна-Хрысьціянская Партыя – БНФ» [46]. Беларускі клясычны правапіс – Вікіпэдыя (wikipedia.org)
«Інакш кажучы, калі я падтрымліваю непрызнаньне выбараў, палаткі, рэжыму, тады – за што я? Што я падтрымліваю? Што ці хто сагравае мне сэрца? „Толькі Зянон!“ – гучыць паэтычна і таму прывабна. Урэшце, гэта адзінае апазыцыйнае дацзыбао, зь якім можна жыць. Але яно ў сэрцы, а жыць трэба тут і цяпер» [47]. Як жыць? (svaboda.org), 2008.
Сайт Livelib.RU, где я зарегистрирован:
«Грамадская кампанія „Годна“ сумесна з Еўрарадыё прадстаўляе грунтоўную працу – кніга „Беларуская нацыянальная ідэя“. Восемдзесят пяць інтэрв’ю пра нацыянальную ідэю Беларусі, А4-фармат, 600 старонак тэксту і тысячы яскравых думак вядомых, аўтарытэтных і паважаных беларусаў – вынік двухгадовай працы Змітра Лукашука і Максіма Гарунова над праграмай „Ідэя Х“. Словы аўтараў кнігі: Беларуская нацыянальная ідэя – якая яна і ці ёсць яна ўвогуле? Цягам двух гадоў вядоўцы праграмы „Ідэя Х“ Зміцер Лукашук і Максім Гаруноў шукалі адказы на гэтыя пытанні разам з гасцямі ў студыі Еўрарадыё. У кнізе сабраныя 85 інтэрв’ю з лідэрамі меркаванняў – ад першых кіраўнікоў Беларусі да сучасных блогераў – пра тое, што такое Беларусь, хто такія беларусы, якая ў нас нацыянальная ідэя і пра тое, што нас чакае ў будучым» [48]. Беларуская нацыянальная ідэя – Змiцер Лукашук, Максiм Гаруноў (livelib.ru), 2021.
На этом российском сайте я оставил свою рецензию:
«Пишу на русском, хотя мои комментарии на белорусском были опубликованы на ФБ страничке ЕврорадиоFM к некоторым передачам по теме белорусской национальной идеи. И так, в итоге в книге опубликованы 85 белорусских национальных идей. Маловатно. Суть моих комментариев была одна и та же: национальной идеей белорусов и белорусок является многовековая идея иметь своё белорусское (независимое = суверенное) государство. Других национальных идей быть не могло и быть не может сегодня, так как эта идея важнейшая, объединяющая нацию, а остальное второстепенно, мелко бело-красно-белое или политиканство. Последнее синоним бело-красно-белой национальной идеи, возникшей в 1988—1989 годах, суть которой заставить белорусов и белорусок пользоваться тарашкевицей под бело-красно-белым стягом белорусских коллаборантов и полицаев, прислуживавших нацистам в 1941—1944 годах. Разве такой вариант национальной идеи может объединить нацию? Нет. Тарашкевица – это то белорусское правописание, которое использовалось на территории Беларуси почти девяносто лет назад. С тех пор несколько раз белорусское Правительство принимало решение модернизации белорусского правописания, которым поныне пользуется белорусский народ. Сегодня Правительство РБ, а в 1933 году был СовНарКом БССР. Отсюда тарашкевица названа по имени Бронислава Тарашкевича (20 января 1892 – 29 ноября 1938), академика АН БССР (1928), cоздателя первой грамматики белорусского языка, а наркомовка – сегодняшнее официальное правописание белорусского языка – типа законное, правительственное. Так вот, тарашкевицу сейчас знают единицы белорусов – специалисты филологи. А пользуется ею семьдесят лет кряду своего существования американская Белорусская служба „Радыё Свабода“, (так свобода по-белорусски), которая вещает на Беларусь из-за бугра (сегодня из Праги) на тарашкевице. „Радыё Свабода“, основана в 1952 году, а „Радыё Свабода“, в 1954 году. А вот белорусский народ с 1933 года пользуется наркомовкой. Представили картину „Бело-красно-белые приплыли“? Десяток-другой белорусов и белорусок редакции американского „Радыё Свабода“, семьдесят лет находящейся за пределами белорусской республики, идёт в ногу с тарашкевицей, а многомиллионный белорусский народ в Беларуси вместе с наркомовкой с 1933 года якобы идёт не в ногу национального правописания. Это суть бело-красно-белого бреда или политиканства за западные деньги, с целью перманентного раскола белорусского общества. Сейчас редакция ЕврорадиоFM в Польше, и я не знаю каким правописанием оно пользуется, так как не слушаю его. Не удивлюсь, если язык вещания этого радио тоже тарашкевица. Потому всё, что бело-красно-белое – это мелкое политиканство, оторванное от Беларуси, от белорусского народа и его бытия, и книга тоже мелкая, не белорусская» [48]. Беларуская нацыянальная ідэя – Змiцер Лукашук, Максiм Гаруноў (livelib.ru), 2022.
Сайт Slounik.ORG: «Тарашкевіч Браніслаў, нарадзіўся 20.01.1892 г. у засценку Мацюлішкі (цяпер Віленскі раён, Летува) у сялянскай сям'і. У 1916 г. скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Петраградскага ўніверсітэта і быў пакінуты пры кафедры расейскай мовы і літаратуры. Працаваў і як прыват-дацэнт грэчаскай і лацінскай моў. У 1917 г. – адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1918 г. загадваў культурна-асветным аддзелам Белнацкама, яго Петраградскага аддзялення. У 1919 г. – выкладчык беларускай і грэчаскай моў у Менскім педагагічным інстытуце. У 1920 г. – загадчык беларускага сектара дэпартамента асветы т. зв. Сярэдняй Літвы. З 1921 г. – дырэктар Віленскай беларускай гімназіі. У 1922 г. быў абраны паслом (дэпутатам) у польскі сейм, належаў да левага крыла Беларускага пасольскага клуба, якое цесна зблізілася з камуністычнымі сіламі. Заснавальнік і старшыня Беларускай сялянска-рабочай грамады (1925—1927). Удзельнічаў у III канферэнцыі КПЗБ як сябра кампартыі (1925). У студзені 1927 г. быў арыштаваны польскімі буржуазнымі ўладамі, а ў траўні 1928 г. засуджаны на 12 год зняволення. У 1930 г. выпушчаны з астрога. У лютым 1931 г. арыштаваны, у лістападзе 1932 г. засуджаны на 8 год катаржнай турмы. З верасня 1933 г. у выніку абмену палітзняволенымі жыў у СССР. Працаваў загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі ў Міжнародным аграрным інстытуце (Масква). 06.05.1937 г. арыштаваны. Пастанова НКУС ад 05.01.1938 г. адменена Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР ад 26.01.1957 г. Акадэмік АН БССР. Расстраляны 29.11.1938 г. У беларускім друку выступаў з 1914 г. Выдаў у Вільні «Беларускую граматыку для школ» (1918, вытрымала 6 выданняў). Пераклаў на беларускую мову «Іліяду» Гамера (урывак змешчаны ў часопісе «Полымя рэвалюцыі», 1935), «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча (1981; Ольштын, 1984). Апублікаваў брашуры «Заходняя Беларусь – плацдарм імперыялістычнай інтэрвенцыі (1931), «Как живут крестьяне за границей» (Масква – Ленінград, 1935), «Дифференциация крестьянства в Польше во время кризиса» (у зборніку «Польская деревня во время кризиса», Масква, 1935). Вядомы як публіцыст і выдатны прамоўца часоў нацыянальна-вызваленчага руху Заходняй Беларусі» [49]. Тарашкевіч Браніслаў · Slounik.org
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.