Электронная библиотека » Anatol Starkou » » онлайн чтение - страница 4


  • Текст добавлен: 1 марта 2023, 14:40


Автор книги: Anatol Starkou


Жанр: Современная русская литература, Современная проза


Возрастные ограничения: +18

сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 4 (всего у книги 17 страниц) [доступный отрывок для чтения: 6 страниц]

Шрифт:
- 100% +
Газвода за три копейки

Написал 13 марта 2015 года.

Начало 1973 года. Тбилиси, где я служил солдатом Советской армии. На принятие присяги ко мне из Минска прилетел средний – младше меня на два года – брат девятнадцати лет. После оной отпустили его проводить.

На улице Марджанишвили зашли в магазин поесть пончиков и попить газированной воды, сортов которой там было немерено, тогда как в Минске только одна – апельсиновая, за три копейки стакан.

Брат с вещами остался у столика, а я стал в очередь и услышал голос продавщицы-грузинки: «Солдат, подойди. Что ты хочешь?» Я сказал, что пончиков и разной воды. Она под одобрительное молчание тбилисской очереди протянула это всё мне, а я с благодарностью передал продавщице деньги. Но деньги она не взяла: «Иди, солдат. Денег платить не надо».

За мгновение мы с братом всё это слопали, и вот эта сладкая еда нам так понравилась, что захотелось повторить удовольствие. Я вновь стал в очередь, и история повторилась. Только во второй раз грузинка, не взяв денег, сказала:

– Мой сын служит солдатом в России. Ему русская мать тоже поможет.

– Я из Белоруссии, – уточнил я.

– И там солдатам матери помогут.

ЗАС

Засекреченная аппаратура связи (написал 22 апреля 2018 года).

Второе воскресенье апреля – День войск ПВО. Мне об этом не прямо, а косвенно напомнили двое моих френдов в Facebook («Запрещен в России; принадлежит корпорации Meta, которая признана в РФ экстремистской»). Френд одного из них написал пост о советской шифровальной машинке, на которой я работал в СССР во время службы в армии…

Проблемка с ней была один раз. В комнату ЗАС могли войти только я, белорус, мой коллега-солдат с Западной Украины и русский офицер-инженер – старший лейтенант и наш командир. С последним однажды мы вместе провели три дня и две ночи, пытаясь отремонтировать машинку, но она не сдавалась. И тогда офицер говорит: «Пошли по домам». Он меня, младшего сержанта, оставил в ближайшей не нашей военной части на ночь, а сам пошёл домой. Сплю и вижу сон: мне надо сделать так и так, и машина заработает. Встаю, вернулся в комнату ЗАС в нашем подземелье и делаю так, как подсказал сон. Машинка заработала. Я лёг на пол и уснул. Утром пришёл старший лейтенант и не поверил своим глазам – всё работает. «Как это ты сделал?» – «Не знаю». За плечами у меня был минский техникум и двадцать два года.


После службы в армии я вернулся в СКБ-3 и закончил вечерний факультет БПИ.


В 1975 году, через год после армии, я встретил девушку. На картошке, куда нас отправили из конструкторского бюро. Она работала на втором этаже корпуса, а я на четвёртом, но на службе не пересекались. А на картофельном поле увидели друг друга. И вот после колхоза она сказала, что есть две путёвки в Болгарию от нашего СКБ-3. А я же секретный, бумагу подписывал молчать десять лет как рыба об лёд и под каким-то пустым предлогом не поехал с ней. Пока она была в Болгарии, в СКБ-3 встретил дембеля, который тоже служил в ЗАС, и он говорит: «Да ты что, я уже пару раз был за границей!» И я понял, что лопух. Я встретил ту девушку на вокзале, когда она вернулась из Болгарии, и через два года мы поженились. Девять лет, как её нет, но у нас дочь и внуки, которых она, хворая, застала в США, видела, была с ними.

Інтэрвенцыя «Адраджэнне»

Увядзенне ў БЧБ адраджэнне

Пачатак 2003-га. Амаль адразу, як прыбыў у Нью-Ёрк, знайшоў беларускую дыяспару. Званю. Размаўляю з пазьнякоўцам з Гомельшчыны, які прыбыў у Штаты на 3—4 гады раней за мяне:

– Здравствуйте. Я Анатолий Старков из Минска. Как к вам добраться?

– А чаму вы размаўляеце па-расейску?

– Я говорю не па-расейску, а по-мински. В Минске почти все так говорят, а это, как минимум, пятая часть белорусов.

– Дык як вы, кажаце, ваша «фамілія»?

– Старков.

– (…і пасля доўгага маўчання) Ну, фамілія як фамілія.

Пасля чаго гэты чалавек расказаў мне, як даехаць да родненькіх беларусаў. Даехаў. А праз шэсць гадоў, у 2009 годзе, ад іх з’ехаў, сышоў – праз дваццаць гадоў падтрымкі ідэй бел-чырвона-белага Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (БНФ), прыхільнікам якога быў з 1989 года. З 1999 года, калі ў мяне ў хаце ў Мінску з’явіўся інтэрнэт, друкаваў каментарыі на форумах беларускіх сайтаў. З 2012 года да таго ж пачаў пісаць артыкулы ў Facebook («Запрещен в России; принадлежит корпорации Meta, которая признана в РФ экстремистской») і на сваёй старонцы ў ЖЖ, затым на расійскім сайце Cont.

У кнізе – мешаніна з маіх артыкулаў і каментарыяў на форумах апазіцыйных сайтаў. Мае думкі як прыхільніка БЧБ Беларускага Народнага Фронту з 1989 года, і праз дваццаць гадоў – думкі чалавека, які ўжо не лічыў прымальным варыянт бел-чырвона-белай нацыянальнай ідэі. Шлях ад апазіцыянера беларускай улады да ў цэлым станоўчага пункту погляду на яе. Гэта размовы аб беларускай палітыцы, быцці, падзеях 1988—2022 гадоў. А таксама мой погляд на быццё ў РБ і ЗША. Кніга для беларусаў і беларусак. Для ўсіх, каму цікава тэма першых незалежных беларускіх крокаў і маё бачанне беларускай дэмакратыі.

Вытокі паразы БНФ

«Менавіта 25 год таму, 19 кастрычніка 1988 года ў мінскім Доме кіно (цяпер касцёл Святых Сымона і Алены, ці Чырвоны касцёл) быў заснаваны арганізацыйны камітэт БНФ – масавага руху за свабоду і незалежнасць Беларусі» [4]. Беларускаму Народнаму Фронту – 25-гадоў | Вытокі (vytoki.net), 2013. «Новы Час». Аўтар Марат Гаравы.

Мой каментарый на сайце «Вытокі» да артыкула Гаравога:

Свабоду авангард адраджэнцаў нацыі атрымаў, і каля яе амерыканскай касы як мінімум з 1990 года адраджаецца не адзін дзясятак БЧБ змагароў за незалежнасць Беларусі. А вось незалежнасць беларусам і беларускам дараваў першы і адзіны прэзідэнт СССР Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў – як вынік яго палітыкі перабудовы Саюза Непарушнага. Не толькі нам дараваў незалежнасць, але і ўкраінцам, літоўцам, расіянінам, дый увогуле ўсім былым 15 савецкім рэспублікам.

А што ж тады зрабіў БНФ? Дэпутаты Фракцыі БНФ = амаль 1/10 усіх дэпутатаў Вярхоўнага Савета 12 склікання праз амаль тры месяцы, як сталі народнымі дэпутатамі, 27 ліпеня 1990 года дэманстратыўна выйшлі з залы ВС і не галасавалі за «Дэкларацыю аб абвяшчэнні суверэнітэту Беларускай ССР». Гэта зрабіў БНФ.

«У 1990 годзе шэраг дэмакратычных кандыдатаў пры падтрымцы БНФ абіраюцца ў Вярхоўны Савет БССР – Зянон Пазьняк, Сяргей Навумчык, Валянцін Голубеў, Генадзь Грушавы, Алег Трусаў, Ігар Гермянчук, Пётра Садоўскі, Сяргей Антончык, Мікола Маркевіч, Уладзімер Заблоцкі, Аляксандар Шут, Лявонці Зданевіч, Лявон Дзейка ды іншыя. Пасьля выбараў у Вярхоўным Савеце ўтвараецца фракцыя БНФ – 27 чалавек з 345 дэпутатаў, пасьля да фракцыі далучылася яшчэ 10 чалавек» [5]. «Чортаў тузін» фактаў пра БНФ, якія ўсе ведалі, але, магчыма, ужо забыліся (svaboda.org), 2017.


«У 1990 годзе БНФ бярэ ўдзел у выбарах у прадстаўнічыя органы ўлады БССР. 25.02.1990 на арганізаваны БНФ мітынг пратэсту супраць недэмакратычнага правядзення выбараў прыйшло каля 100 000 чалавек. Пасля выбараў у Вярхоўным Савеце ўтвараецца фракцыя БНФ – 37 чалавек з 345 дэпутатаў. Гэтыя суадносіны наўрад ці адлюстроўваюць рэальную папулярнасць БНФ на той час з прычыны шматлікіх фальсіфікацый падчас выбараў. Фракцыя БНФ у парламенце, дзе пераважная бальшыня дэпутатаў была камуністамі, утварыла ядро дэмакратычнай апазіцыі» [6]. Кароткі нарыс гісторыі Партыі БНФ. Партыя БНФ» Пра партыю (narodny.org)

Атрымліваецца, калі б камуністам – дэпутатам таго ВС = амаль 9/10 усіх дэпутатаў не хапіла галасоў Фракцыі БНФ, то мы б не абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт БССР? Так. Мы б у часы Горбі, у часы перабудовы, калі пачаўся парад суверэнітэтаў былых савецкіх рэспублік, асароміліся б, абняславіліся б, дзякуючы Фракцыі зя-БНФ, што ў такі адзіны за стагоддзі момант ісціны, дараваны нам Гарбачовым, не здабылі дзяржаўны суверэнітэт = незалежнасць Беларусі. Але абвяшчэнне суверэнітэту адбылося! І абвясцілі яго нашы камуністы – нашчадкі тых, хто 1 студзеня 1919 года на трэці дзень пасля стварэння КП (б) Б абвясцілі стварэнне БССР. (Назва была крыху іншая, але гэта стала затым, і яна нам вядома лепш.) 27 ліпеня 1990 года нашы бальшавікі абвясцілі незалежнасць = дзяржаўны суверэнітэт сваёй Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Някепска. Крыху пазней перайменавалі БССР у Рэспубліку Беларусь і вярнулі ёй свае чырвона-зялёны сцяг і герб.

Дык ці быў БНФ? Не. Быў, так бы мовіць, прыватны зя-БНФ, або БЧБ БНФ, а Беларускага Народнага Фронту не было. Бо беларускі народ не даў бы згоды кіраўніку фракцыі на выхад з залы ВС, каб тым самым навекі выключыць БНФ з ліку палітычных сіл, якія абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт Беларусі. Бо незалежнасць сёння ёсць, а заўтра яе няма – захапіў вораг краіну. Потым прагналі ворага і зноў незалежныя. А дзяржаўны суверэнітэт абвяшчаецца адзін раз у гісторыі нацыі. Пры гэтым не мае значэння, яна адроджаная кімсьці ці не. А нацыя прасіла адраджэнцаў яе адрадзіць? Не.

А чаго тады ўвогуле адраджэнцы нацыі пайшлі ў дэпутаты ў камуністычную пастку – у ВС, дзе тусаваліся 9/10 дэпутатаў-камуністаў, і прастаялі там каля мікрафонаў амаль ШЭСЦЬ гадоў з сямі гадоў адраджэння? Таму што не глядзелі савецкі фільм «Чапаеў», і ў ім той эпізод, дзе Васіль Іванавіч вучыў Пецьку, ДЗЕ павінен быць «камандуючы Беларускім Народным Фронтам у той ці іншы момант бою за ідэалы адраджэння нацыі». Жарт. Ну, не каля мікрафона ж камуністычнага ВС стаяць шэсць гадоў, калі нацыя сядзіць у гэты час дома на канапе і глядзіць TV шоу адраджэння з ВС, якое трансліравала камуністычнае БТ, каб неадроджаная нацыя менш швэндалася па вуліцах з БЧБ сцягам ды заклікам «Жыве Беларусь!».

Дык што зрабіў зя-БНФ? Пшык. Бо калі не галасаваў 27 ліпеня 1990 года ў ВС за векавую мару беларусаў і беларусак мець сваю незалежную суверэнную дзяржаву, то ўсё астатняе – пшык. Вялікі БЧБ Пшык. Ну не лічыць жа за поспех уцёкі ўвесну 1996 года авангарда зя-БНФ «Адраджэнне» за бугор ад нацыі, БНФ і адраджэння да мікрафонаў і касы амерыканскай «Свабоды», дзе акапаўся авангард на дзесяцігоддзі, з мэтай усё ж адрадзіць беларускую нацыю, якая засталася на Бацькаўшчыне. У 1999 годзе зя-БНФ не стала. «Погиб Максим…»

Затым, ва ўмовах «лукашызму, лукашэнкаўскай дыктатуры ды крывавага рэжыму» [4] (ізноў цытаваў са згаданага артыкула «Новага Часу» Беларускаму Народнаму Фронту – 25-гадоў | Вытокі (vytoki.net) аўтара Марата Гаравога) ў 1999 годзе ў РБ утварылася Кансерватыўна-Хрысціянская партыя – БНФ (КХП БНФ), і яе кіраўніком з замежжа стаў З. Пазьняк.

Што зрабіла гэтая партыя? Ды нічога асаблівага, акрамя легітымізацыі ўлады першага Прэзідэнта РБ Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі на чатырнаццаць гадоў – з 24 лістапада 1996 года па 19 снежня 2010 года – праз удзел Зянона Станіслававіча і яго паплечнікаў па КХП БНФ у прэзідэнцкіх кампаніях 2001 – 2006 гадоў.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2001)

«15 чэрвеня 2001 года Канстытуцыйны суд дазволіў рэгістрацыю ініцыятыўнай групы Зянона Пазьняка, хоць той пражываў 3 гады за мяжою, на падставе Артыкула 80 Канстытуцыі» [7]. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2001) – Вікіпедыя (wikipedia.org)


Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2006)

«Вылучэнне праводзілася ініцыятыўнымі групамі колькасцю не менш як у 100 выбаршчыкаў, што мусілі звярнуцца ў ЦВК за рэгістрацыяй не менш як за 85 дзён да выбараў цягам 7 дзён з часу іх абвяшчэння. Для рэгістрацыі вылучэнца патрабавалася цягам 30-дзённага тэрміна, што пачынаўся за 80 дзён да выбараў, сабраць і падаць за яго 100 000 подпісаў выбаршчыкаў. 27 снежня 2005 года ЦВК зарэгістравала 8 ініцыятыўных груп:

1304 чалавекі збіралі подпісы за Аляксандра Вайтовіча, старшыню Савету Рэспублікі 2-га склікання і былога старшыню Акадэміі навук. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 9 студзеня.

3073 – за Сяргея Гайдукевіча, дэпутата Палаты прадстаўнікоў і кіраўніка Ліберальна-дэмакратычнай партыі.

3347 – за Аляксандра Казуліна, былога рэктара БДУ і старшыню Сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада».

6212 – за Аляксандра Лукашэнку, дзейнага прэзідэнта.

5135 – за Аляксандра Мілінкевіча, вылучэнца ад апазіцыйнага Кангрэса дэмакратычных сіл, што адбыўся ў кастрычніку 2005 года.

2354 – за Зянона Пазняка, старшыню КХП-БНФ. З красавіка 1996 года пражывае ў ЗША. Паводле закону кандыдат мусіў пражыць у Беларусі 10 перадвыбарных гадоў, аднак у 2001 годзе Канстытуцыйны суд дазволіў яму балатавацца. Пасля прыпынення пракуратурай крымінальнай справы супраць Пазняка за артыкулы, надрукаваныя ў газетах «Свабода» і «Пагоня», за ўлік яго ініцыятыўнай групы прагаласавала 7 членаў ЦВК, супраць – 5. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 26 студзеня.

143 – за Сяргея Скрабца. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 26 студзеня на карысць Казуліна.

1151 – за Валерыя Фралова, дэпутата Палаты прадстаўнікоў 2-га склікання і генерала. Адмовіўся ад удзелу ў выбарах 1 лютага на карысць Казуліна, не сабраўшы дастатковай колькасці подпісаў.

Дастатковую колькасць подпісаў у ТВК падалі:

Гайдукевіч; Казулін; Лукашэнка; Мілінкевіч.

Праверка пададзеных подпісаў доўжылася 15 дзён. З 27 студзеня да 11 лютага вылучэнцы мусілі падаць у ЦВК дэкларацыі аб даходах і маёмасці за сябе і блізкіх сваякоў. 17 лютага ЦВК зарэгістравала 4 кандыдатаў» [8]. Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі (2006) – Вікіпедыя (wikipedia.org)

Бо калі партыя, палітычная сіла, не лічыць вынікі рэферэндуму-1996 легітымнымі, то навошта ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах? Бо адпаведна афіцыйным вынікам рэферэндуму-1996 сталі дзейнічаць змены ў Канстытуцыі-1994, згодна з якімі праходзілі прэзідэнцкія кампаніі 2001 – 2006 гадоў, і палітычная гульня ў выбары праходзіла па правілах улады Лукашэнкі. Такім чынам КХП БНФ разам з іншымі палітычнымі сіламі і беларускі народ сваім удзелам у тых кампаніях легітымізавалі рэферэндум 1996 года і ўладу Лукашэнкі – тую ўладу, ад якой авангард БНФ збег у замежжа ўвесну 1996 года.

«Патрэбны новы народны Рух». Пад такой назвай 14 сьнежня 2008 году cайт КХП БНФ апублікаваў выступ Старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» Зянона Пазьняка на сьнежаньскім Сойме Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ і Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» [9]. ПАТРЭБНЫ НОВЫ НАРОДНЫ РУХ – Зянон Пазьняк – Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (pazniak.info), 2008.

25 жніўня 2016 года. «У цыклі Свабоды „Пасьля СССР. 25 гадоў незалежнасці“» – інтэрв'ю з адным з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту, лідарам Апазіцыі БНФ ў Вярхоўным Савеце 12-га склікання, адкрывальнікам Курапатаў Зянонам Пазьняком [10]. Пазьняк: Здабыць незалежнасьць авангард здолеў. Сілы, каб узяць уладу, ужо не было (svaboda.org), 2019.

У ім ён сказаў: «Сілы, каб узяць уладу, ужо не было».

Тады ж я дапісаў каментарый, і «Радыё Свабода» яго надрукавала, але потым выдаліла: «Але дабегчы ледзь не да канадскай мяжы ўсё ж хапіла».

Васіль Быкаў: «Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі. Падобна было на тое, што ён ведаў усё пра Беларусь – сучасную і гістарычную, слухаць ягоныя развагі пра яе можна было гадзінамі. Хоць ён не выглядаў красамоўцам, але гэта быў чалавек, на ўсё жыцьцё хворы Беларусьсю. Я вельмі цаніў гэтую ягоную якасьць, і нават калі не з усім быў згодны або ня ўсё мне падабалася ў ягоных максімах, не хацеў пярэчыць. Я не адчуваў за сабой права пярэчыць чалавеку, апантанаму вялікай ідэяй.

Праўда, Адамовіч, аднойчы прыехаўшы ў Менск і спаткаўшыся з Пазьняком, сказаў, што гэты чалавек сапраўды можа прэтэндаваць на лідэрства ў Беларусі, адзіны яго недахоп – празьмерная апантанасьць. Кепска быць апантаным, тым больш – ідэяй. Самыя высакародныя ідэі менавіта і банкрутуюць з прычыны апантанасьці іхніх адэптаў. У вогуле з тым я быў згодны, але не ў дачыненьні да Пазьняка. Я меркаваў, што для апалітычнай, рахманай Беларусі патрэбны менавіта такі лідэр. Толькі такі меў магчымасьць, здольнасьць і волю абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі» [11]. Васіль Быкаў. Кніга «Доўгая дарога дадому». Раздзел 114. БНФ. Пазьняк. Тэкст падаецца паводле выдання: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў. У 14 т. – Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009. Крыніца: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) Архіў сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», ліквідаванага рашэннем Вярхоўнага суда ад 1.10.2021.

У прыведзенай цытаце з кнігі Васіля Уладзіміравіча апісана яго асабістая памылка, бо ён не прыслухаўся да меркавання Алеся Міхайлавіча. Як следства, зараз бачым вынік дзейнасці тагачаснага БНФ, і можна смела сказаць, што БЧБ частка нацыі, так бы мовіць, праспала ўвесь час так званага адраджэння 1989—1996 гадоў. Бо вялізнай, непапраўнай палітычнай памылкай авангарда Фронту было прызначэнне камандуючым БНФ Зянона Пазьняка. Менавіта дзякуючы яго бязмежным аналітычным здольнасцям і арганізатарскаму таленту ўсе мы, былыя і існыя прыхільнікі тагачаснага БНФ, якія тады бязмежна верылі і давяралі Зянону Станіслававічу, разам з ім, камандуючым, ішлі ў фарватары тагачаснай палітыкі ўлады беларускіх камуністаў і прывялі ў 1994-м да ўлады былую ўладу былой КПБ і яе стаўленіка Аляксандра Лукашэнку.

Некалькі дзён кляпаў гэты каментарый на сайце «Вытокі». Сто разоў рэдагаваў і 9 верасня 2022 года вырашыў спыніцца. Для мяне, хто добра ведае БЧБ свабоду слова і свабоду іншай думкі, бо іх няма і ніколі не існавала ні ў адным БЧБ СМІ (тутэйшым ці замежным), бо гэтае неіснаванне і ёсць сутнасць БЧБ дэмакратыі – або ты ў БЧБ секце і пішаш па БЧБ, як «Радыё Свабода» + абавязкова «Лука-ла-ла-ла ды дыктатура і крывавы рэжым», або ты лукашыст ці кадэбіст, дзіўна, што рэдакцыя сайта «Вытокі» так і не заблакіравала мяне пад час тварэння гэтага опусу і не выдаліла разам з ім. Мяркую, што рэдакцыя яшчэ не вярнулася з вакацыі ці рана пачала капаць бульбу, і ёй не да майго тварэння. Але яна вернецца. Бо задзяўбуць рэдакцыю «Вытокаў» адраджэнцы «Радыё Свабода», сярод якіх нямала пазьнякоўцаў, ці іншых «Нашых Ніў» ды «Новых Часоў», не кажучы ўжо пра ўсю мафію БЧБ СМІ, якая па БЧБ здурнела сама і зрабіла зомбі сваіх БЧБ чытачоў з часоў псеўдаадкрыцця Курапатаў нашым вядомым адраджэнцам нацыі і да сённяшніх дзён, купаючыся ў БЧБ хлусні пра зя-БНФ «Адраджэнне» і яго вялікі БЧБ подзвіг у нашай гісторыі.

Пікам той хлусні сталі падзеі лета-восені 2020 года, калі на вуліцы выйшлі ўжо БЧБ зомбі, а не беларусы і беларускі, жадаючыя палітычных пераменаў, як маё пакаленне выходзіла ў канцы 80-х – пачатку 90-х мінулага, XX стагоддзя. БЧБ зомбі – гэта прадукт палітыкі адраджэння нацыі па бел-чырвона-беламу. Але гэта іншая гісторыя, і яе я таксама апішу. Паспрабую паспець апісаць тут. Мне ўсё ж крыху болей за 70.

Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Частка I

Кажуць, некалі Бог сабраў прадстаўнікоў грамадства з усіх краін, каб раздаць дэмакратыі. У яго шмат іх тады было…

Пакуль чакалі Усявышняга, гудзеў чалавечы вулей, і Бог назіраў збоку, а потым, у залежнасці ад моцы гэтага гуду ў той ці іншай суполцы, раздаваў з торбы дэмакратыі. Урэшце дайшоў да беларусаў, якія стаялі моўчкі, і спытаў: «Чаму маўчыце, людзі?» У адказ таксама было доўгае маўчанне, і толькі адзін беларус Аляксандр вырашыў адказаць: «Яны ўжо некалькі стагоддзяў не размаўляюць адзін з адным, бо калісьці пасварыліся».

Бог аддаў яму торбу, махнуў на беларусаў рукой і заклапочана сышоў.

З тых часоў адзін Аляксандр ведае, што было ў той торбе. Бо астатнія па-ранейшаму маўчаць, па-ранейшаму байкатуюць дэмакратыю.

Якую самую сакрэтную тайну аб нас, беларусах і беларусках, ведае ЧЗ лукашызм? Мы не аб’ядноўваемся. Гэта наш сакрэт. А навошта аб'ядноўвацца? Каб быць разам. З кім? З патрыётамі. Старыя людзі кажуць, калі на Беларусі з’явілася бульба, то ад патрыётаў і праблем, звязаных з імі, беларусы хаваліся ў бульбу. Калі з’явіўся інтэрнэт – сталі хавацца на форумах за клавіятурай, галоўным чынам пад прозвішчамі. Хто такія патрыёты? Людзі. Мяркую, сёння на Беларусі амаль 9 499 999 патрыётаў. Было б роўна 9,5 мільёнаў, ды я сябе ў той спіс не ўключыў.

Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка змагаецца з усімі. А Зянон Станіслававіч Пазьняк, так бы мовіць, бацька двух лукашызмаў – бел-чырвона-белага і чырвона-зялёнага – палітыкі хлусні, беззаконня і беларусаненавісніцтва. Бо ў 1988—1994 гадах сваім бел-чырвона-белым беларускамоўным адраджэнскім палітыканствам, у якасці ініцыятара стварэння БНФ і палітыка, спрыяў вяртанню нязменнай з 1919 года ўлады беларускіх бальшавікоў, узыходжанню Лукашэнкi ва ўладу, тым самым прывёў да яе не дэмакратыю, а чырвона-зялёны лукашызм, заклаўшы ў аснову ідэалогіі так званага адраджэння нацыі сваю асабістую нелюбоў да Расіі, а не любоў да беларускага народа ці Беларусі, да дзяржаўнасці Беларусі. Бо тады ж тэмай беларускай мовы ці так званай нацыянальнай ідэі забалбатаў разам з паплечнікамі тэму дэмакратыі – улады, падкантрольной народу, тэму змагання за дэмакратыю, з-за чаго за амаль сем адраджэнскіх гадоў з 1989-га па 1996-ы нацыя ўпустую выпусціла рэвалюцыйны нацыяналістычны «пар», назапашаны амаль за 200 гадоў у Расійскай імперыі. Бо ў артыкуле «О русском империализме и его опасности», упершыню надрукаваным у «Народнай газете» 15—17.01.1994 года [12] Зенон Позняк. О русском империализме и его опасности (knihi.com) за 5 месяцаў да вырашальных прэзідэнцкіх выбараў-1994, правакацыйна дэклараваў тэзісы сваёй БЧБ дыктатуры, БЧБ лукашызму, чым фактычна здаў уладу былым камуністам, а з ёй усе спадзевы і намаганні папярэднікаў і паплечнікаў адраджэння беларускасці. Бо артыкул згуртаваў парт-дзярж-гаспадарчую наменклатуру, ці, па сучаснаму, тагачасную эліту беларускага грамадства, прадстаўнікі якой па савецкай традыцыі працавалі ў выбарчых камісіях і, мяркую, кантралявалі выбары-1994. Бо зянонаўшчына – бел-чырвона-белы лукашызм на беларускай мове, дыктатура мовы, яе неабмежаваная ўлада, якая не атрымалася таму, што прывяла да ўлады чырвона-зялёны лукашызм – неабмежаваную дыктатуру «русского языка».

Слова «лукашызм» прыдумаў не я. Яно з’явілася ў Беларусі як назва артыкула ў 1994 ці 1995 гадах. На жаль, не памятаю назву таго СМІ. Мне належыць не слова «лукашызм», а формула лукашызму – палітыка хлусні, беззаконня і беларусаненавісніцтва, якую напісаў, азіраючыся на дзеянні ўлады Аляксандра Лукашэнкі. І толькі праз некаторы час, здаецца, у 2009 годзе, я ўбачыў, што мая формула лукашызму адзін у адзін падыходзіць да бел-чырвона-белай палітыкі. Таму ў нас мінімум дваццаць восем гадоў два лукашызма – БЧБ і ЧЗ.

Нагадаю, што беларускія бальшавікі-камуністы з 1 студзеня 1919 года нікому ўладу не аддавалі. Тады ж на трэці дзень пасля стварэння Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі яны ў расійскім Смаленску абвясцілі стварэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь у складзе Расійскай Сацыялістычнай Федэратыўнай Савецкай Рэспублікі, якая потым выйшла са складу РСФСР і пазней стала Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікай – стала іх, нашых бальшавікоў-камуністаў, БССР, для якой іх прадстаўнікі, дэпутаты Вярхоўнага Савета 12-га склікання, 27 ліпеня 1990 года прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце і змянілі назву на Рэспубліку Беларусь. Гэта іх дзяржава, іх у яе ЧЗ сцяг і герб. Дзякуй, Зяноне!

Бо пасля ўцёкаў увесну 1996 года ў Польшчу і ЗША, дзе ў жніўні Зянон Станіслававіч папрасіў у Дзярждэпартамента палітычны прытулак і потым яго атрымаў, ён разам са сваімі паплечнікамі цягам наступных гадоў не аб'ядноўваў грамадства з мэтай барацьбы супраць ЧЗ лукашызму, а нават дзяліў, і таму ў 1999 годзе быў развалены БНФ «Адраджэнне». Бо не арганізатар, не менеджар ён, не кіраўнік, а апантаны ідэяй чалавек. Шоўмен. Бо сярод апазіцыйных ЧЗ лукашызму беларусаў, якія не падтрымліваюць яго ідэалогію i ЧЗ лукашызм, кажучы словамі паплечнікаў Пазьняка на форумах БЧБ СМІ, былі і ёсць лукашысты, правакатары, кадэбісты, грантасмокі і іншыя. А ён казаў, што:

«Нацыянальная рэвалюцыя на Беларусі можа стацца толькі Бел-Чырвона-Белай. Усё астатняе, усе іншыя расфарбоўкі ня будуць і ня могуць быць рэвалюцыяй на Беларусі, а якраз наадварот – гэбоўскай антыбеларускай „контрай“, закамуфляванай пад нейкі фарбшцюк» [13]. Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць» Развагі пра беларускія справы, 2005;

«Захад стымуляваў у нас стварэньне цэлай папуляцыі палітычных паразытаў, якія гатовыя ўдзельнічаць у любых выбарах і рэфэрэндумах, калі за гэта плацяць грошы» [14]. З. Пазьняк: «Мусіць быць байкот незаконным выбарам» (svaboda.org), 2009;

«Псэўдаапазыцыя і ўся гэтая квазі-дэмакратыя, прыкормленая з-за мяжы». [15]. Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць» З. Пазьняк: Ствараць грамадзкі грунт і сілу, 2012.

Ці аб'ядноўваліся б вы з такімі «іншадумцамі»? Я – не! Дык і зянонаўцы не аб'ядноўваліся з намі ні на Беларусі, дзе пануе па іх мерках КДБ, ні за мяжой, дзе беларускай Канторы, мяркую, няма. Затое ў сваёй секце, якую яны называюць народнай партыяй, зянонаўцы адрадзіліся да ідала пакланення: «Толькі Зянон!» – чуваць іх заклік на форумах, дзе ўжо шмат гадоў у часы існай улады зя-змагары змагаюцца з беларусамі, якія супраць ЧЗ лукашызму, і іх шматгадовая «барацьба» нагадвае мне расейскую «гапонаўшчыну» 1905 года, а таму некалі на форуме газеты «Наша Ніва» я назваў гэтую здрадніцкую дзейнасць зянонаўцаў сугучнай – «зяпонаўшчына», а ідалапаклоннікаў, якія змагаюцца з беларусамі, – «зяпонаўскімі паліцаямі».

Сайт Pazniak. Інфо: «Беларускі палітык, навуковец, публіцыст і паэт (год нараджэньня 1944). Кандыдат мастацтвазнаўства. Займаўся гісторыяй мастацтва і археалёгіяй. У 1988 годзе адкрыў і археалягічна дасьледваў Курапаты пад Менскам – месца камуна-расейскага генацыду і масавых расстрэлаў беларускага насельніцтва ў 1937—1941 гг. Заснавальнік і адзін з арганізатараў Беларускага Народнага Фронту „Адраджэньне“ (БНФ, 1988 г.) З 1989 г. – старшыня БНФ. У 1990—96 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га скліканьня (парляманту), кіраўнік парляманцкай Апазыцыі БНФ. Вылучыў канцэпцыю незалежнасьці Беларусі. Пад яго кіраўніцтвам Народны Фронт і дэпутацкая Апазыцыя БНФ у жніўні 1991 г. дамагліся незалежнасьці краіны. Стварыў і ўзначаліў Ценявы Кабінэт, куды ўвайшлі лепшыя вучоныя, палітыкі і грамадзкія дзеячы Беларусі. У 1994 г. – кандыдат у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь. Пасьля ўсталяваньня прамаскоўскага аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі кіраваў Народным Фронтам і знаходзіўся ў апазыцыі да рэжыму. У 1996 г., пазьбягаючы арышту і заплянаванага забойства з боку антыдэмакратычнага рэжыму, вымушаны быў пакінуць Беларусь. Аўтар шматлікіх кніг па палітыцы і канцэпцыі Беларускага нацыянальнага Адраджэння, па мастацтву, архітэктуры і фатаграфіі. Выдаў некалькі зборнікаў паэзіі і фотаальбомаў, сябра Беларускага ПЭН-цэнтру. Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (КХП – БНФ), Беларускага Народнага Фронту „Адраджэнне“. З 1996 г. знаходзіцца ў палітычнай эміграцыі (адкуль ажыцьцяўляе агульнае палітычнае кіраўніцтва Партыяй і рухам)» [16]. Біяграфія – Зянон Пазьняк – Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (pazniak.info)


Сайт «Академик.RU»: «Зенон Станиславович Позняк (белор. Зянон Станіслававіч Пазьняк) – белорусский политик и общественный деятель националистической ориентации, фотограф, археолог и искусствовед. Один из основателей „Мартиролога Беларуси“ (1988) и Белорусского народного фронта, глава Консервативно-Христианской Партии – БНФ. Внук Я. А. Позняка. С 1996 года некоторое время жил в Польше, затем эмигрировал в США…

Родился 24 апреля 1944 года в деревне Субботники Ивьевского района Гродненской области. Католик. Рос без отца (отец погиб во время войны). В 1967 году окончил Белорусский государственный театрально-художественный институт, в 1972 – аспирантуру при Институте этнографии, искусствоведения и фольклора при АН БССР. Защитил диссертацию по истории белорусского театра в 1981 году в Ленинграде. Кандидат искусствоведения. Работал заведующим сельским клубом, рабочим сцены, фотографом, художником-оформителем, младшим научным сотрудником в отделе археологии Института истории АН БССР, старшим научным сотрудником там же. С 1960-х годов активно боролся за сохранение историко-архитектурной среды города Минска, которая разрушалась в процессе социалистического градостроительства. В 1969 году опубликовал статью в газете «Правда» на эту тему, что отсрочило уничтожение многих исторически ценных зданий и кварталов в центре Минска. В 1974 году написал под псевдонимом Генрих Рокутович аналитическую записку на русском языке «Положение в Белоруси». В этой записке, распространявшейся в самиздате, Позняк отмечал: «Политика насилия и лжи проводится в Белоруси, почти не ослабевая, с 1930-х годов…» [17]. Зенон Станиславович Позняк | это… Что такое Зенон Станиславович Позняк? (academic.ru).


Сайт Pawet.NET. Аўтар Дзярновіч Алег. Грамадская думка ў Беларусі 1960-х – 1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць: «Як сапраўдны інфармацыйны выбух можна ацаніць аналітычны агляд „Положение в Белоруси. 1974 год“, падпісаны імем Генрыха Ракутовіча (за гэтым псеўданімам стаяў Зянон Пазняк). Аналітычны агляд пачынаўся з просьбы: „Уничтожение нашей интеллигенции органами КГБ происходит в полном молчании. Если эти страницы попадут в руки наших братьев и единомышленников из других республик СССР, располагающих более широкими возможностями связи и информации, мы надеемся на их солидарность и помощь“. Аўтар тэксту пры дапамозе моцных вобразаў апісваў сітуацыю ў Беларусі напачатку 1970-х: „Политика насилия и лжи проводятся в Белоруси (так у арыгінале – А. Д.), почти не ослабевая, с 1930-х годов. Во времена так называемой „хрущёвской демократии“ мы не смогли полностью реабилитировать большинство своих национальных политических деятелей, писателей и поэтов. Насилие и ложь образовали в республике весьма специфическое положение. По существe мы стоим ещё по горло в крови 1930-х годов. Физические и моральные потери были тотальны и столь существенны, что наше поколение чувствует их постоянно“ (Дзярновіч, 1999: 65). Перадрукі ды фотакопіі гэтага агляду распаўсюджваліся ў Беларусі і за яе межамі» [18]. (PDF) Грамадская думка ў Беларусі 1960-х1970-х гадоў: гісторыя, нацыя і незалежнасць | Aleh Dziarnovich – Academia.edu, 2010.

Як апынулася яшчэ ў часы так званага адраджэння, не ўсім з тых 9,5 млн чалавек думалася пра звычайнае жыццё-быццё вось так жа бел-чырвона-бела проста, як зянонаўцам, ды яшчэ на беларускай мове, бо многім «русский язык» быў родны. Мабыць таму беларускі народ быў за гэта перад імі вінаваты, дый павінен ім, як зямля калгасу. Магчыма, вінаваты таму, што ўвосень 1988-га (ці пазней) не прасіў іх абудзіць сябе ці адрадзіць іхняй ідэалогіяй фікс, калі нечакана для нацыі пад час перабудовы, парада народных франтоў і «Саюдзіса» на Дзяды-1988 быццам з печкі звалілася савецкая адраджэнcкая калатня са слезацечным газам «Чаромха», пасля якой зянонаўцы ўжо самастойна і канчаткова вырашылі за ўвесь наш пакутны талерантны народ пераідэалагізаваць яго па сродках зянонаўскага БНФ «Адраджэнне», які павёў бы беларусаў да перамогі іхняй бел-чырвона-белай ідэалогіі а-ля зянонаўская нацыянальная ідэя, у якой беларуская мова была б галоўным стрыжнем, як семдзесят гадоў дагэтуль нацыя пераможна ішла за камуністамі і іх ідэалогіяй фікс да камунізму – светлай будучыні чалавецтва.


Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3 4 5 6 | Следующая
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Данное произведение размещено по согласованию с ООО "ЛитРес" (20% исходного текста). Если размещение книги нарушает чьи-либо права, то сообщите об этом.

Читателям!

Оплатили, но не знаете что делать дальше?


Популярные книги за неделю


Рекомендации