Текст книги "Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси"
Автор книги: Anatol Starkou
Жанр: Современная русская литература, Современная проза
Возрастные ограничения: +18
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 5 (всего у книги 17 страниц) [доступный отрывок для чтения: 6 страниц]
Магчыма, народ вінаваты таму, што 4 сакавіка 1990 года выбраў у Вярхоўны Савет 12-га склікання амаль у дзевяць разоў больш дэпутатаў-камуністаў, чым парламенцкай апазіцыі БНФ. Інакш кажучы, ва ўсім быў вінаваты беларускі народ – нейкі не той народ дастаўся адраджэнцам нацыі, не адраджэнскі, не зянонаўскі народ.
Ольга Абрамова, политолог: «Модернизация политической культуры в бывшем Советском Союзе началась с разрешённой гласности и телетрансляции сессий союзного протопарламента. И в этом смысле белорусский Верховный Совет 12-го созыва стал его естественным подражателем и продолжателем. Главное, что активная часть депутатов белорусского парламента находилась в непрерывном творческом поиске, училась азам законотворчества и риторики на марше. Несли ли тогдашние депутаты ответственность за крайне низкий уровень жизни в стране в первой половине 1990-х годов? Отчасти. Поскольку парламентская оппозиция пыталась организовать мобилизацию сограждан не вокруг смены экономического вектора развития, а вокруг изменения избирательного законодательства, вопросов поддержки белорусского языка и культуры» [19]. Ольга Абрамова: Нам нужен референдум! | EX-PRESS.BY, 2012.
Але папярэдні ВС 11-га склікання 26.01.1990 прыняў закон «Аб мовах у Беларускай ССР», які надаў беларускай мове статус адзінай дзяржаўнай мовы і меркаваў дзесяцігадовы пераходны перыяд Пастановай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб парадку ўвядзення ў дзеянне закона Беларускай ССР «Аб мовах у Беларускай ССР» [20]. Закон аб мовах 1990 г. – Luo Biming – LiveJournal, 2006.
Мо, то была не адраджэнская мова? Не тарашкевіца ў якасці нормы класічнага правапісу? Можа. Бо найменш два дэпутаты Фракцыі БНФ пасля ўцёкаў вясною 1996 года ў Польшчу, а затым у ЗША, працуюць на амерыканскай Беларускай службе «Радыё Свабода». Іх сумесных інтэрв’ю нямала на РС, і ў дадзеным творы яны таксама цытуюцца. А РС карыстаецца тарашкевіцай. Вось што кажа пра Сяргея Навумчыка «Вікіпедыя»: «Працуе на Радыё Свабода ад 1990 году» [21]. Сяргей Навумчык – Вікіпэдыя (wikipedia.org)
Нагадаю, што Сяргей – быў дэпутатам ВС 12 склікання з сярэдзіны мая 1990 года. Ён быў у фракцыі БНФ «Адраджэнне».
Be. Wikipedia: «Радыё „Свабода“ заснавана ў Мюнхене ў 1952 годзе ва ўмовах „халоднай вайны“ для вядзення прапаганды супраць СССР. У 1953-м пачало вяшчанне пад назвай Радыё „Вызваленне“. У складзе радыё былі арганізаваны адпаведныя нацыянальныя рэдакцыі, у тым ліку і беларуская, што пачала вяшчанне 20 мая 1954 года. У склад першай беларускай рэдакцыі ўвайшлі: Вінцэнт Жук-Грышкевіч (кіраўнік), Пётра Сыч (намеснік), Янка Ліманоўскі, Сымон Кабыш (Кандыбовіч), Лявон Карась. Напачатку гэта былі 15-хвілінныя перадачы 24 разы на суткі. З 19 сакавіка 1956 года праграмы былі прадоўжаныя да 20 хвілін і перасылаюцца цяпер 18 разоў на суткі. Кажная беларуская радыёвая перадача пачыналася словамі: „Тут Радыё „Вызваленне“. Вы слухаеце голас сваіх суродзічаў-Беларусаў з вольнага свету… Наш голас ёсць вашым голасам, бо мы з’яўляемся часткай вас, часткай усіх Беларусаў“. Беларуская Рэдакцыя Радыё „Вызваленне“ гаварыла аб яго мінуўшчыне беларускага народу, аб яго палітычным, сацыяльным і нацыянальным жыцці ў межах СССР. Асноўнымі кірункамі радыёперадач „Свабоды“ былі крытыка сацыялізму, савецкага ладу, нацыянальна-дзяржаўнага ўпарадкавання СССР. У іх асвятляліся негатыўныя з’явы з гісторыі і сучаснага жыцця СССР і Беларусі, у тым ліку парушэнні правоў чалавека, палітычныя рэпрэсіі ў СССР. Паведамлялася пра падзеі і здарэнні, якія замоўчваліся ў савецкіх СМІ, пра праваабарончы рух, дысідэнтаў, чыталіся творы, што былі забаронены ў СССР. Пасля распаду СССР і спынення „халоднай вайны“ беларуская рэдакцыя Радыё „Свабода“ вяшчае ў новых умовах. У 1995-м штаб-кватэра „Свабоды“ перанесена з Мюнхена ў Прагу. Створаны карэспандэнцкія пункты ў Беларусі. Пашырыўся і абнавіўся штат рэдакцыі. Беларуская служба Радыё „Свабода“ цяпер вяшчае па 8 гадзін у суткі на кароткіх і сярэдніх хвалях, а таксама са спадарожніка. З 10 снежня 1998 года Радыё вяшчае таксама праз сеціва, сайт Радыё „Свабода“ карыстаецца тарашкевіцай. У эфір выходзяць інфармацыйныя і аналітычныя праграмы па палітычных, эканамічных, культуралагічных, гістарычных, рэлігійных, краязнаўчых і інш. праблемах. Наладжана двухбаковая сувязь са слухачамі. Журналісты „Свабоды“ арыентаваныя на заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці» [22]. Беларуская служба Радыё «Свабода» – Вікіпедыя (wikipedia.org)
Тады зразумела, чаму частка адраджэнцаў нацыі «пайшла» у дэпутаты ВС 12-га склікання да мікрафонаў, радыё– і тэлетрансляцый. Каб у выніку іх дэпутацыі мова і арфаграфія сталі адраджэнскімі, каб правільна на тарашкевіцы адрадзіўся наш народ, гледзячы на іх выступы па TV, арыентаваныя на заходнія ліберальна-дэмакратычныя каштоўнасці. Бо нямала адраджэнцаў нацыі ўладкаваліся пасля так званага адраджэння каля амерыканскай касы РС і яе мікрафонаў.
А насамрэч палітыканскай значнасцю першачарговасці моўнай тэмы бел-чырвона-белая беларускамоўная ідэалогія зянонаўшчыны справакавала ўзыходжанне ва ўладу альтэрнатыўнай чырвона-зялёнай «русскоязычной» ідэалогіі ЧЗ лукашызму, і… Аляксандра Лукашэнкі.
«Президент обеспечит реальную возможность каждому гражданину Республики Беларусь думать и говорить на том языке, на котором он воспитан. Президент в этой сфере не будет действовать принудительно» (1994. Тезисы программы кандидата в Президенты А. Лукашенко) [23]. Праграма Аляксандра Лукашэнкі (svaboda.org), 2010.
Магчыма, каб падтрымаць гэтыя тэзісы пасля першага канстытуцыйнага дзяржаўнага перавароту, які, паводле меркавання апазіцыі, ажыццявіў першы прэзідэнт Беларусі пасля рэферэндуму-1996, зянонаўцы неўзабаве разам з народам двойчы легітымізавалі лукашэнкаўскую ўладу праз удзел Пазьняка, яго партыі, іншых каманд кандыдатаў, іх паплечнікаў, у наступных прэзідэнцкіх кампаніях, у якіх спачатку «элегантна» (2001 год), а затым «пераканаўча» (2006 год) перамог Аляксандр Лукашэнка.
Нагадаю, што легітымнасць палітычнай улады ўключае прызнанне палітычнымі сіламі і народам правамернасці спосабаў абрання ўлады, а значыць, ЧЗ лукашызм, дзякуючы легітымізацыі яго ўлады народам і пазьнякоўцамі праз іх удзел у прэзідэнцкіх кампаніях 2001 – 2006 гадоў, правамерна, легітымна гаспадарыў пасля 24 лістапада 1996 года ажно да 19 снежня 2010 года [24]. Легитимность политической власти | это… Что такое Легитимность политической власти? (academic.ru).
«Нашая палітыка, якую мы мэтадычна праводзім ужо доўгі час і якая ўжо дае плён – гэта аддзяліць электарат ад рэжыму, пазбавіць рэжым падтрымкі людзей, стварыць умовы для антырэжымнай кансалідацыі народу і стварэньня крытычнай масы грамадзкай альтэрнатывы. Гэта дасягаецца праз сыстэматычны байкот выбараў. Гэта шлях разгорткі грамадзкага змаганьня», – распавёў Зянон Пазьняк 11.05.2010 г. у інтэрв'ю Беларускай службе Радыё «Свабода» пасля прэзэнтацыі другога тома «Канцэпцыі новага Беларускага Адраджэньня» ў артыкуле Сяргея Навумчыка «Зянон Пазьняк: „Выбары трэба байкатаваць“» [25]. Зянон Пазьняк: «Выбары трэба байкатаваць» (svaboda.org), 2010.
Няўжо байкот павінен быў атрымацца ад аднаго гэтага выказвання? Няўжо на яго падрыхтоўку дастаткова некалькі тых слоў на «Радыё Свабода», выказаных за паўгода да выбараў чалавекам, які нядаўна казаў аб «падстаўной апазіцыі» ды называў яе «псэўдаапазіцыя і ўся гэтая квазі-дэмакратыя, прыкормленая з-за мяжы»? Казаў, што «…Захад стымуляваў у нас стварэнне цэлай папуляцыі палітычных паразітаў, якія гатовыя ўдзельнічаць у любых выбарах і рэферэндумах, калі за гэта плацяць грошы». Няўжо ізноў народ будзе вінаваты, калі апазіцыя не прыслухаецца да гэтага «чалавека, апантанага вялікай ідэяй»? Думаю, што не.
Менавіта 19.12.2010 у дзень «прэзідэнцкіх выбараў» ЧЗ лукашызм ажыццявіў другі дзяржаўны пераварот па сродках сілавой правакацыйнай спецаперацыі, пасля якой амаль шэсцьсот чалавек апынуліся за кратамі ў палоне яго ўлады. На жаль, не ўвесь апазіцыйны ЧЗ лукашызму люд быў тады на Плошчы, не ўвесь народ даў бой ЧЗ лукашызму. Магчыма, таму, што частка беларусаў усё ж прыслухалася да згаданага зянонаўскага закліку: «Выбары трэба байкатаваць!»
Андрэй Саннікаў, кандыдат у прэзідэнты-2010: «Але найбольш яскравая прэзыдэнцкая кампанія была ў 2010 годзе, і тады людзі атрымалі больш надзеі. І не таму, што Лукашэнка вырашыў даць нейкую палёгку і згуляць у дэмакратыю. Вялікая колькасьць актывістаў з рознымі поглядамі, але ж дэмакратычнага накірунку, працавалі зь людзьмі, прапаноўвалі свае праграмы, свае шляхі выйсьця з тупіковай сытуацыі і абудзілі краіну» [26]. Саньнікаў: 2010 год абудзіў краіну (svaboda.org), 2012.
Шматтысячная апазіцыйная Плошча-2010 стала першай самай значнай палітычнай падзеяй у нашай навейшай гісторыі пасля абвяшчэння суверэнітэту. Яна заклікала на нашу зямлю дэмакратыю, якую, няхай усяго на некалькі дзён пад час перадвыбарнай кампаніі, адчуў беларускі народ, і стала прадвесніцай будучай рашучай барацьбы супраць ЧЗ лукашызму. Плошча прымусіла антыбеларускую ўладу на процізаконныя дзеянні каля Дома ўраду, у іншых месцах сталіцы, у выніку якіх Лукашэнка пасля 19 снежня 2010 года стаў нелегітымным кіраўніком краіны, бо яшчэ да абвесткі афіцыйных вынікаў выбараў аддаў каманду сілавікам напасці на некаторых кандыдатаў, пасля чаго частка з іх па яго загадзе была пазбаўлена свабоды і, як следства, магчымасці апратэставаць канчатковыя вынікі Цэнтральнай выбарчай камісіі.
Дэмакратыя – улада, падкантрольная народу, – гэта смерць ЧЗ лукашызму, і пры дэмакратычных выбарах, пры ўладзе, падкантрольнай народу, Лукашэнка ў 2010-м не застаўся б кіраўніком дзяржавы. Не ведаю, калі дэмакратыя вернецца на Беларусь, але галоўнае, што актыўнымі ўдзельнікамі падзей былі маладыя людзі – прыхільнікі дэмакратычных пераменаў. Так што ў будучыні будзе каму яе сустрэць і прытуліць.
Але, на жаль, яшчэ не сышоў час бел-чырвона-белай зянонаўскай справы БЧБ лукашызму, бо беларускую нацыянальную ідэю, нешта мудрагеліста ідэйнае, занадта тэарэтычнае, што на практыцы прывяло да ЧЗ лукашызму, падхапілі «Малады Фронт» і іншыя змагары-патрыёты – паслядоўнікі адраджэнскай справы Зянона Пазьняка.
З. Пазьняк: «Насіленьне антыбеларускіх рэпрэсіяў, па ўсім відаць, будзе працягвацца. Па-першае, кагэбоўская ўлада нічога іншага ня ўмее рабіць, як сачыць і душыць. Яна навучана толькі гэтаму, і гэтакую яе палітыку мы бачым у Расеі і Беларусі. Таксама Крэмль-Лубянка цяпер у трывожным стане, які пераходзіць у лёгкую паніку. Бо нягледзячы ні на што, Беларусь жыве. Жыве і трывае. Нягледзячы на задушную атмасфэру і рускую школу, нягледзячы на тое, што спадары імітатары і грантасмокі з падстаўной апазыцыі разбэсьцілі і зглумілі цэлае маладзёвае пакаленьне канца 90-х гадоў, нягледзячы ні на што – нарастае новая беларуская моладзь, якая змагаецца за Беларусь, як умее, але галоўнае – з сьветлымі думкамі і з Богам у сэрцы» [27]. Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць“ Зянон ПАЗЬНЯК: „Сакавік – 2008″, 2008.
«Малады Фронт» – найбуйнейшы моладзевы дэмакратычны рух Беларусі, заснаваны ў 1997 годзе і зарэгістраваны ў 2008 годзе ў Чэхіі… Заснавальнік Павел Севярынец» [28]. Малады Фронт – Вікіпэдыя (wikipedia.org)
Павел Севярынец: «Зянон Пазьняк – палітычны абсалют нацыянальнай ідэі. Хрысціянін. Паэт. Эмігрант. Самотны лідар апошняга беларускага Адраджэння. Пазьняк адкрыў усяму свету Курапаты. Заснаваў Беларускі Народны Фронт. Узначаліў апазіцыю ў Вярхоўным Савеце на хвалі развалу СССР. Дамогся незалежнасці. У Беларусі імя Пазьняка стала сінонімам палітыкі нацыянальных інтарэсаў. Пазьняк – вылітая воля і вера Беларусі. Пазьняк, які адкопвае чарапы ў курапацкіх ямах, ідзе ў першых шэрагах на Чарнобыльскім шляху, прамаўляе з трыбуны – найярчэйшыя кадры хронікі беларускага руху. У Пазьняку персаніфікаваная ўся ўнутраная сіла, адпорнасць і ідэалістычная прынцыповасць, глыбока схаваныя ў кожным беларусе. Уся ахвярнасць і пакута, узнёсласць і боль беларускай гісторыі выявіліся ў гэтай высокай, хударлявай і годнай постаці, у аграмадным бліскучым лобе, моцным падцятым падбароддзі, у глыбокіх чорных вачох. Вось чаму так панічна баяліся Пазьняка камуністы, кадэбэшнікі і Крэмль. Таму што рана ці позна будзе так, як казаў Пазьняк». З кнігі «Люблю Беларусь» [29]. Павел Севярынец пра Зянона Пазняка (zbsb.org), 2019.
Некалі на форуме сайта МФ, калі яны мяне яшчэ трывалі, напісаў: «Вас аб'ядноўвае не любоў да Беларусі, да мовы ці ўвогуле беларускасць. Вас аб'ядноўвае пасрэднасць».
А што за бел-чырвона-белая нацыянальная ідэя? Аб чым размова? Лічу, што ідзе гаворка аб тым, каб пад бел-чырвона-белым паліцайскім сцягам прымусіць беларусаў і беларусак карыстацца тарашкевіцай, якую ніхто з простага люду не вывучаў, акрамя спецыялістаў – філолагаў і, магчыма, моўных аматараў, і якой карысталася амерыканская Беларуская служба «Радыё Свабода» спачатку ў Мюнхене, а потым – у Празе.
А беларускі народ прасіў адраджэнцаў ажыццявіць гэткую БЧБ нацыянальную ідэю, правесці над беларусамі і беларускамі вопыты ў нямецкай ці чэскай «лабараторыі» РС? Народу гэткая адраджэнская нацыянальная ідэя патрэбна? А эканоміцы? А дзяржаве? Вы ў народа беларускага, нашай гаспадаркі і дзяржавы пыталіся, адраджэнцы нацыі? Мяркую, не пыталіся, бо БЧБ нацыянальная ідэя нікому не патрэбная.
Калі бел-чырвона-белы сцяг з'явіўся на Дзяды напрыканцы 80-х гадоў XX стагоддзя, ды зянонаўцамі-адраджэнцамі было сказана нам, беларусам, якія яго ўбачылі ўпершыню, што гэта нацыянальны гістарычны сцяг, то я яго прыняў і нават склаў верш. Але тады ж адно вуха чула аб ім як аб нацыянальным, а другое, што пад гэтым сцягам у 1941—1944 гадах сустракалі на нашае зямлі прыход нацыстаў i праводзілі свае акцыі калабаранты – здраднікі беларускага народа. З некаторымі з іх я сустрэўся тут у Брукліне (штат Нью-Ёрк, ЗША), куды прыехаў да дачкі ў 2003-м і дзе жыву да цяперашняга часу. А таксама сустрэўся з Зянонам Пазьняком, якому першаму паказаў той верш.
Пазней даведаўся, што як менавіта беларускі нацыянальны, бел-чырвона-белы сцяг да 1909 года нідзе не ўзгадваўся, а яго эскіз стварыў беларускі палітычны дзеяч Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі (27.03.1891 – 25.02.1959) [30]. Клаўдзій Сцяпанавіч Дуж-Душэўскі – Вікіпедыя (wikipedia.org) У 1909—1917 гадах ім карысталіся некаторыя беларускія арганізацыі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўсё часцей пачалі карыстацца як сцягам беларусаў наогул. 5 жніўня 1918 года ён фармальна стаў атрыбутам дзяржаўнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, але быў абвешчаны толькi ў верасні таго ж года. У 1941—1944 гадах сцяг «уваскрэс» побач з калабарантамі. У 1988 годзе на Дзяды развіваўся ля Курапатаў пад час шэсця на чале з Пазьняком. А ў жніўні 1991-га разам з іншымі дэпутатамі Зянон Станіслававіч унёс яго ў ВC ужо як нацыянальны сцяг, які стаў дзяржаўным сцягам РБ [31]. Па матэрыялах Вікіпедыі, «свабоднай энцыклапедыі, якую можа правіць кожны», 2012.
Пасля разважанняў над сваёй часткай лёсу пад бел-чырвона-белым сцягам я прыйшоў да высновы, што ён не мой. Бо гэты сцяг – падстава для палітычнай напружанасці або канфліктаў у грамадстве, запэцканы гітлераўскім часам, і не з'яўляецца нацыянальным. Таму аднойчы ў чэрвенi 2011 года на вэб-форумах «Нашай Нівы» і «Хартыі’97» я апублікаваў прапанову да моладзі стварыць свой сцяг ідэалагічнага прымірэння нацыі, ды ісці з ім у будучыню, дзе не павінна быць БЧБ зяпонаўшчыны, ЧЗ лукашызму, іх ідэалогій і сімвалаў, якія падзялялі, а не аб'ядноўвалі беларускую нацыю і народ, ды прынеслі толькі пакуты. Трэба пазбавіцца ад гэтых ідэалогій. Вось тады і ўбачым беларускую дэмакратыю. Інакш кажучы, я прапанаваў думаць аб грамадзянах, якія сёння пад чырвона-зялёным сцягам або не за бел– чырвона-белы сцяг.
Ці, можа, пасля ЧЗ лукашызму па звычцы дыктатам прымусім іх любіць бел-чырвона-белы сцяг, бо бел-чырвона-белая дыктатура будзе лепей, таму што яна бялей, чырваней і яшчэ раз бялей чырвона-зялёнай? Дыктатуру на дыктатуру не змяняюць.
Я не чакаў і не атрымаў хуткай ды станоўчай адзнакі, хуткіх дзелавых прапаноў ці іншай падтрымкі iдэi распрацоўкі новага сцяга. Нікога не прыспешваў, разумеючы, што яшчэ прыйдзе час для яе разгляду. Я толькі заклікаў думаць на крок наперад або на імгненне, калi крок у будучыню для кагосьці велічыня непамерна вялікая.
Дарэчы, у 1995 годзе я стварыў і потым запатэнтаваў у Беларусі (пасведчанне №7644) гандлёвы знак, які адрозніваецца ад эскіза К. С. Дуж-Душэўскага тым, што замест чырвонай паласы ў сярэдзіну бел-чырвона-белага сцяга змясціў элементы беларускага нацыянальнага арнаменту.
Артыкул Алены Ціхановіч ад 24 лютага 2012 года «Касманаўт Уладзімер Кавалёнак, які быў сярод тых, хто некалі ўносіў бел-чырвона-белы сьцяг у залю Вярхоўнага Савету…». Радыё «Свабода». Уладзімір Кавалёнак: «Я не магу быць судзьдзём над праваахоўнымі ворганамі сваёй Радзімы – Рэспублікі Беларусь. Але што тычыцца гэтага сьцяга, дык калі ў нас былі так бы мовіць «смутныя часы», зьвязаныя і з выбарамі старшыні Вярхоўнага Савету, і калі адбыўся развал, я, да свайго вялікага сораму, ня ведаў, што пад гэтым чырвона-белым сьцягам у Менску сустракалі фашызм. Я думаў, што гэта сапраўды нацыянальны сьцяг, і я яго ўнёс. Калі ж я потым паглядзеў гістарычныя здымкі, я неаднаразова ў прэсе і гэтак далей прабачаўся перад сваім народам за гэтую памылку. Я лічу, што цяперашні наш сьцяг сапраўды прыгожы, нацыянальны, чырвона-зялёны, з арнамэнтам» [32]. Касманаўт Кавалёнак: «Я зрабіў памылку, калі ўнёс гэты сьцяг» (svaboda.org), 2012.
Першыя крокі БЧБ адраджэння
Гарбачоўская перабудова, БНФ, Адраджэнне, бел-чырвона-белы сцяг – звыклыя сёння словы. А ці ведаеце вы, што наша бел-чырвона-белая «перестройка» пачалася з таго, што ў пісьменніка В. Быкава зазваніў тэлефон? Чытаем разам радкі з яго кнігі «Доўгая дарога дадому»:
«Галоўным рэдактарам „ЛіМу“ тады быў Анатоль Вярцінскі, ён намагаўся рабіць газэту пісьменьнікаў актыўным барацьбітом за перабудову, надрукаваў шэраг сьмелых і глыбокіх артыкулаў пра палітыку і асабліва пра стан беларускай мовы. Аднойчы ён пазваніў мне і папрасіў пра адну паслугу. Рэч была ў тым, што два аўтары – Зянон Пазьняк і Леанід Шмыгалёў – прынесьлі яму артыкул пра знойдзеныя пад Менскам пахаваньні ахвяраў НКВД 30-х гадоў. Каб надрукаваць артыкул, трэба „паплавок“ – кароценькая прадмова кагось з аўтарытэтных аўтараў, якога ён бачыць у асобе Быкава. Зь Зянонам Пазьняком я ня быў знаёмы, ведаў толькі, што ён піша кніжкі па краязнаўстве і ёсьць аўтарам вельмі добрага артыкулу пра мову, надрукаванага ў эстонскім часопісе „Радуга“. У той жа дзень Пазьняк пазваніў мне, і мы спаткаліся каля знакамітай у Менску турмы – Пішчалаўскага замку. Пазьняк выглядаў старэйшым за свае няпоўныя пяцьдзясят гадоў, быў стрыманы і ветлівы, перадаў мне рукапіс артыкулу, які я прачытаў дома і напісаў кароценькую ўрэзку. Прадбачачы, вядома, які вэрхал паднімецца пасьля публікацыі» [11]. Васіль Быкаў. Кніга «Доўгая дарога дадому». Раздзел 107. Курапаты. Тэкст падаецца паводле выдання: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў. У 14 т. – Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009. Крыніца: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) Архіў сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», ліквідаванага рашэннем Вярхоўнага суда ад 1.10.2021.
Перапыню цытаванне, каб абвясціць, што «Комсомольская правда в Беларуси» 30.05.2013 надрукавала артыкул Вольгі Анціповіч «Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор» [33]. Статью про Курапаты в 88-м году пропустил цензор – KP.RU, 2013.
Дык атрымліваецца, што менавіта тагачасны, 1988 года дзяржаўны цэнзар быў першаадкрывальнікам нашай бел-чырвона-белай перабудовы. То-бок не з тэлефона, які зазваніў у Васіля Быкава, пачалося так званае адраджэнне нацыі, а з дазволу невядомага дагэтуль цэнзара – героя таго часу, які прапусціў артыкул пра Курапаты. Добра, што цэнзар не быў датычны да Камітэта Дзяржаўнай Бяспекі, а то зрабіў бы адпаведны даклад Канторы, і тая не дазволіла б друкаваць у «ЛіМе» артыкул «Курапаты – дарога смерці» Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва [34] (Курапаты – дарога смерці – Вікіпедыя (wikipedia.org), і былі б мы дагэтуль не адроджаная бел-чырвона-белым адраджэннем нацыя. Ці БЧБ лукашызмам? Але гэта ўжо дробязі. Бо не прадбачыў той цэнзар, «які вэрхал паднімецца пасля публікацыі». Ну, не прадбачыў дык не прадбачыў. З кім не бывае. Затое ён – пачынальнік роду адраджэнцаў беларускай нацыі ў часы гарбачоўскай перабудовы.
Ну і крыху пра артыкул Пазьняка «Двуязычие и бюрократизм» у эстонскім тады (у 1988 годзе) рускамоўным часопісе «Радуга» [35]. https://vytoki.net/content/pazniak1.pdf Спачатку ўрыўкі з уступнага слова рэдакцыі. Пачну, так бы мовіць, з «поплавка» рэдакцыі:
«В 6-ом и 7-ом номерах за прошлый год „Радуга“ опубликовала выступление языковеда Мати Хинта „Проблемы двуязычия: взгляд без розовых очков“. Статья, рассматривающая проблемы двуязычия, вызвала дискуссию… Первое слово предоставляется публицисту из Белоруссии, кандидату искусствоведческих наук Зенону Позняку. Его статья посвящена восстановлению ленинских принципов национальной политики».
И несколько цитат из статьи Зянона Станиславовича:
«Учтем, что В.И.Ленин, требуя «строжайших правил», не сомневается в злоупотреблениях «при современном нашем аппарате». Разговор идет о бюрократическом аппарате управления начала 1920-х годов, который, по оценке В.И.Ленина, был полностью «заимствован нами от царизма и только чуть-чуть подмазан советским миром». «На белорусском языке общается менее трети коренного населения. Это в основном люди старше 35—40 лет в сельской местности. Где-то около 10 процентов белорусов говорят на характерном русском пиджин-языке с обедненным словарным составом, грамматикой, с белорусской мелодикой и ритмикой в речи и характерными фонетическими особенностями. И только часть из этой группы хорошо владеет русским языком (но не знает притом родного белорусского). Самая большая группа белорусского населения республики (50—60 процентов) разговаривает на креолизованном (смешанном) русско-белорусском «полуязыке». (В Белоруссии его называют «трасянка», что в буквальном переводе означает «смесь сена и соломы». ) Полуязык, «трасянка» – главная причина ограниченного культурного уровня. Поэтому область его распространения – средние и нижние стратиграфические социальные слои. Общественная локализация этого полуязыка, в свою очередь, обеспечивает воспроизводство и социальную устойчивость «трасянки», а следовательно, и низкого уровня духовной культуры, которая в целом обнаруживает здесь тенденцию к дальнейшему понижению. Создалась ситуация, когда причина и следствие [50] бескультурья связаны неразрывно, то есть причина (полуязык) выступает следствием, а следствие причиной.
Полуязычие значительной части населения Белоруссии крайне губительно сказывается на развитии культуры. И дело не только в том, что умственная энергия народа теряется и не получает развития. Печальная практика Белоруссии, пожинающей плевелы принудительного двуязычия, контрастно осветила скрытые западни бюрократически понятого билингвизма. И прежде всего ту аксиому, что человек не может одновременно развиваться и существовать в двух культурах. Личность не получает полноценного духовного развития. Полуязычное население республики, в массе своей индифферентно и к русской, и к белорусской культуре, плохо ориентируется в этих культурах. Полуязычный индивидуум не чувствует тонкостей духовных связей (что, кстати, заключено в языке и выражается посредством речи), плохо мыслит абстрактными понятиями, зачастую не может теоретически осмыслить явление, а если и понимает более сложные отношения, не может их выразить и внятно объяснить собеседнику. Начинается мучительный подбор слов, запинание на каждой плохо согласованной фразе».
Ещё цитата:
«Какой урон нации приносит полуязычие и дестабилизация языковой ситуации в Белорусской республике, никто не считал. Бюрократия называет такое положение „развитым двуязычием“ и „великим завоеванием национальной политики“. Но достаточно сравнить разные культурные позиции нашей якобы „двуязычной“ республики с аналогичными позициями, например, Эстонии или Латвии, как сразу же увидим разницу во множество порядков. Выясняется, что отдельные аспекты культурной жизни вообще отсутствуют в Белоруссии или находятся в плачевном состоянии. Экономические же показатели и в Белоруссии, и в прибалтийских республиках примерно равны. Это успокаивает бюрократию».
И финал статьи Позняка в эстонской «Радуге»:
«Естественно, в каждой союзной (автономной) республике (в том числе и в РСФСР) необходимо учитывать интересы представителей других республик, проживающих на ее территории (образование, культурные объединения, печатные издания и т.д.). Но совершенно нельзя согласиться с бюрократическим требованием особого отношения, а фактически привилегий для русского языка в ущерб национальному в национальных республиках, исходящим из того, что он является языком «межнационального общения». Ведь именно потому, что русский язык стал языком «межнационального общения», он находится в гораздо более выгодном положении, чем любой другой язык в СССР. В создавшемся положении уместно заботиться о компенсации национальным языкам, а не о привилегиях великому русскому языку, которому ничто не угрожает.
Вспоминаются 1920-е годы. Когда, например, Горы-Горецкий земледельческий институт был преобразован в Белорусскую сельскохозяйственную академию, туда пригласили ленинградскую профессуру, ибо своих кадров не хватало. Ленинградские ученые быстро изучили белорусский язык и приступили к чтению лекций по-белорусски. Тогда даже мыслей не возникало, что может быть иначе, ведь это была союзная республика, где все преподавание в вузах, все делопроизводство велось на белорусском языке. Разве мог тогда образованный русский интеллигент позволить себе не уважать, не знать язык народа, который пригласил его к себе. Теперь неуважение к белорусскому языку стало обычным явлением. И дело не столько в девальвации образованности и интеллигентности. В 1920-е годы еще не сложилась эта особая, отравляющая общество психология бюрократических отношений, делающая из образования не средство культуры, а орудие бюрократизма…» [35]. «Радуга». Талинн. 1988. №4. https://vytoki.net/content/pazniak1.pdf.
Праз паўгода на Дзяды-1988 мы, беларусы і беларускі, пачнем адраджацца…
Ещё разок краткая цитата, чтобы не забыть важную суть упомянутой статьи Зенона Позняка: «Печальная практика Белоруссии, пожинающей плевелы принудительного двуязычия, контрастно осветила скрытые западни бюрократически понятого билингвизма. И прежде всего ту аксиому, что человек не может одновременно развиваться и существовать в двух культурах. Личность не получает полноценного духовного развития» [35]. «Радуга». Талинн. 1988. №4. https://vytoki.net/content/pazniak1.pdf.
Через восемь лет Зенон Станиславович начнет собираться из Беларуси в Польшу, а оттуда – в США, где живет по сей день в этих двух странах, в трех культурах – белорусской, польской и американской. Да и я в США, по правде говоря, мучаюсь из-за американского и белорусского двухкультурья. Двадцать лет уже мучаюсь. А Позняк – двадцать шесть с гаком. А сколько белорусов разъехались по миру после его «адраджэння», побывали в нескольких странах и живут там, бедненькие. Ни один «адраджэнец» не сосчитает их и те культуры, в которые они окунулись. И я тоже не считал.
О русском языке в Америке. Буду говорить за себя, а не за Иванов, родства не помнящих. Русский язык, как и многие иные языки в Америке, жив. Говорю о взрослых граждан. Будучи пару раз в Сан-Франциско, штат Калифорния, в православном Соборе русской православной церкви, слышал русскую дореволюционную речь от местных прихожан дедов, потомков беженцев 1917 октября. Русский язык детей, рожденных в США, поглощает английский, потому что ENG везде. Например, видел и слышал, как сорокалетние священники русской православной церкви – русские американцы, рожденные в США, после службы в церкви на русском, разговаривали между собой на английском. Но не видел и не слышал, чтобы Иваны, не помнящие родства, жертвовали здесь собой из-за русского языка.
А сейчас пример живучести русского языка в США, который я давно публикую на российских, украинских и белорусских форумах: «Час назад (10.03.2015 / 20:14) был в государственном офисе в Бронксе, NY, где нужно было оформить налоги, связанные с моей частной квартирой. Чиновник (черная женщина лет 40—45) спросила, на каком языке дать инструкцию / бланки заявления. Этот вопрос меня приятно удивил, и я сказал, что на русском. Она повернула монитор ко мне и ткнула пальцем в список, из языков около десяти, и опять спросила: „Это русский?“ – „Да“. Она напечатала страниц шестнадцать на русском языке, которые я заполнил по-английски в соответствующих клетках и строках, и вернул ей». Вот как в многонациональной стране Соединенные Штаты Америки решается языковой вопрос. Без майданов, и гражданских войн. Этот текст, начиная с 2015 года, я много раз печатал на форумах BY, RU и UA. Как об стенку горох.
Конечно, если бы в 1988—1996 годах все белорусы и белоруски «адрадзіліся па БЧБ», то и не мучались бы сегодня от многокультурья за границей и дома в РБ. Сидели бы в своей хате в Беларуси, учили бы тарашкевицу, которую никто так толком и не знает. Потому что она не преподавалась в школе, и которая еще в 1933 году приказала долго жить, когда БССР перешла на наркомовку, и с тех пор нация пользуется ею. Лишь американская Белорусская служба «Радыё Свабода» идет не в ногу с нацией. Відаць, амерыканская каса таго амерыканскага «Радыё Свабода» замінае дружнаму калектыву той Службы ісці разам з нацыяй шчыльнымі радамі, таму РС карыстаецца тарашкевіцай, а нацыя – наркамаўкай.
А зараз чытаем кнігу Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому» далей:
«Так яно і сталася. Але ў адрозьненьне ад мінулых часоў цяпер і другі бок мог пастаяць за ўласныя прынцыпы. А прынцыпы гэтыя былі наскрозь выкрывальніцкія ў адносінах да нядаўняга чэкісцкага мінулага. Публікацыю «ЛіМу» падхапілі некаторыя расейскія СМI, польская «Газэта выборча», а затым іншыя замежныя газэты. Урад Беларусі быў змушаны неяк рэагаваць і стварыў камісію па расьсьледаваньні, маючы надзею неяк усё ўтаіць. У тую камісію ўвайшлі высокія ўрадоўцы, генэральны пракурор, старшыня КДБ, некаторыя дэпутаты-пісьменьнікі і мастакі. Старшынёй была прызначана Ніна Мазай, віцэ-прэм’ер ураду. Вырашылі ўсё пачаць з пошуку дакумэнтаў у КДБ. Але старшыня КДБ генэрал Шыркоўскі, у кабінэце якога мы сабраліся, з гаркатой паведаміў, што нічога няма. Усё пагарэла ў вайну, панішчана нямецка-фашыстоўскімі захопнікамі. З сваіх рук ён паказаў некалькі папкаў асабістых справаў, там сапраўды нічога нельга было зразумець. Калі расстралялі, дык было невядома, дзе і хто? Пасьля шрыфтовага надпісу энкавэдыста стаяла чарнільная закаручка, зь якой немагчыма было прачытаць прозьвішча. Умелі шыфраваць, нічога ня скажаш…
Затое на месцы ямаў за кальцавой дарогай справа выглядала іначай. Група салдатаў раскопвала курганкі і ямкі. Раскопвалі паводле ўсіх правілаў археалёгіі, кіраваў сам Пазьняк, пераціраючы ў пальцах кожны драбок зямлі, усё абмерваў і замалёўваў. Вельмі хутка набралася груда касьцей, прастрэленых у патыліцу чарапоў, рэшткаў абутку, асабістых рэчаў, шмат гільзаў ад наганаў. Другая група людзей абышла навакольныя вёскі, сабрала сьведчаньні пра тое, як тут у 30-я гады прывозілі зь Менску людзей і стралялі. Пыталіся: ну а ў вайну ці стралялі тут каго немцы? Адказ быў аднолькавы: у вайну тут нікога не расстрэльвалі, немцы стралялі ў іншым месцы – у Трасьцянцы. (Тое, аднак, не перашкодзіла іншай камісіі, створанай пры Лукашэнку, сьцьвярджаць празь якіх шэсьць гадоў, што тут немцы расстралялі гамбургскіх яўрэяў.) Тады ж афіцыйныя ўлады, у тым ліку і генпракурор са старшынёй КДБ, змушаныя былі прызнаць факт злачынства НКВД. Пра тое яны нават выдалі ў Маскве кнігу. Увогуле ўсё было дасьледавана і зразумела, камісія склала адпаведны акт. Закінутае ўрочышча на ўскраіне Менску набыло назоў Курапаты і зрабілася ахвярным сымболем Беларусі.
Каб той сымболь неяк адзначыць на месцы, трэба было стварыць помнік ці хоць бы які знак. За тое ўзялася адмысловая камісія пад кіраўніцтвам народнага мастака Беларусі В. Шаранговіча. Але спрыяльны для таго час, відаць, быў упушчаны, набліжаўся камуністычны рэванш. Камісія і асабліва яе старшыня не знайшлі ў сабе волі выбраць зь немалой колькасьці праэктаў здатны для матэрыяльнага ўвасабленьня і канчаткова завалакіцілі справу. Нейкі знак там збудавалі паводле ініцыятывы прэзыдэнта Клінтана, якога прывёў у Курапаты лідэр апазыцыі З. Пазьняк. Той знак у выглядзе мармуровай лаўкі неаднойчы спрабавалі разьбіць, пастаўлены грамадзкасьцю крыж валілі, – рэжым рабіў усё, каб сьцерці зь людзкой памяці злачынства бальшавікоў. Цяпер там пракладваюць шасэйную дарогу, каб тое злачынства назаўжды закаціць пад асфальт» [11]. Васіль Быкаў. Кніга «Доўгая дарога дадому». Раздзел 107. Курапаты. Тэкст падаецца паводле выдання: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў. У 14 т. – Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009. Крыніца: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) Архіў сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», ліквідаванага рашэннем Вярхоўнага суда ад 1.10.2021.
Наступным ідзе Раздзел 108. БНФ. Цытую:
«Але пакуль што ідэя справядлівасьці і асуджэньня сталінскіх рэпрэсіяў была яшчэ моцнай, асабліва сярод нацыянальнай інтэлігенцыі. Паводле ініцыятывы Зянона Пазьняка было вырашана стварыць адмысловае таварыства – Беларускі мартыралёг з пэрспэктывай ператварэньня яго ў іншую, болей радыкальную арганізацыю. Пасьля Пазьняк скажа, што пра яе стварэньне, апроч яго, ведалі Дубянецкі і Быкаў, але тое не зусім так. Кастрычніцкім надвячоркам я ішоў у Чырвоны касьцёл, як і шмат хто, для стварэньня Мартыралёгу. Туды ж прыйшлі некаторыя пісьменьнікі і мастакі – Максім Танк, Ніл Гілевіч, Анатоль Вярцінскі, Рыгор Барадулін, Уладзімер Калесьнік, Міхал Дубянецкі і шмат іншых.
Аднак і другі бок прыняў свае меры і няблага падрыхтаваўся. Каб заняць месцы ў зале і не дапусьціць іншых, за гадзіну да пачатку туды папрыходзіла маса кадэбістаў у штацкім, сакратары гаркаму, прадстаўнікі пракуратуры на чале з намесьнікам генэральнага пракурора Кандрацкім. Самы першы прыйшоў з ЦК інструктар Бузук, які, мяркуючы па ўсім, меў выразнае заданьне сарваць сход.
Я таксама прыйшоў крыху раней і забег у кабінэт дырэктара Дома кіно, якім тады быў Чырвоны касьцёл. Там якраз і стаўся сьведкам таго, як гэты Бузук схапіўся з Пазьняком – наконт маючай адбыцца імпрэзы. Пазьняк даў яму добры адлуп, і я падумаў тады: «Цьвярды характар! Каб такіх болей у Беларусі».
Заля ўжо была поўная, заняў свае месцы прэзыдыюм. Кіраваць усім, здаецца, узяўся Міхал Дубянецкі, які сядзеў поруч са мной. Належала абраць кіраўнічыя органы Мартыралёгу, тут і ўсчаўся вэрхал. Асабліва як настала чарга абраць старшыню. Нахіліўшыся да мяне, Дубянецкі сказаў: зараз пасыпяцца прапановы – Быкава. Ужо таго я дапусьціць ня мог і, устаўшы, запрапанаваў Пазьняка.
У залі настаў шум, гоман і крыкі тых, што прыйшлі сюды з намерам сарваць сход. Нешта супраць Пазьняка даводзіў пракурор Кандрацьеў, істэрычна выкрыквала зь месца сакратарка гаркаму. Дубянецкі з трыбуны аб’явіў галасаваньне, але як дайшло да Пазьняка, да яго падскочыў Бузук, пачаў сьпіхваць з трыбуны. Заля абурана крычэла. Тады я ўстаў з-за стала і прапанаваў прадоўжыць галасаваньне. Хто за, хто супраць, аднагалосна! – аб’явіў я, як гэтаму навучыўся на сэсіях Вярхоўнага Савету. На тым усё скончылася. Старшынёй Мартыралёгу быў абраны Зянон Пазьняк.
I тады хтось (ня памятаю хто) прапанаваў з залі: лічыць абраны камітэт Мартыралёгу – аргкамітэтам Народнага фронту. Заля аглушальна запляскала, тыя аплядысмэнты палічылі за згоду. Апанэнты былі ў ярасьці, сьцяміўшы, што ашукаліся. Але ўжо нічога нельга было перарабіць, пратакол сходу пісаўся бязь іх. Як і гісторыя Беларусі таксама. Прынамсі, мы так меркавалі, віншуючы адзін аднаго зь перамогай.
Але тое, што адбылося ў Чырвоным касьцёле, не было аканчальнай перамогай, не было нават яе паловай. Назаўтра мяне паклікаў старшыня Вярхоўнага Савету Г. Таразевіч. Увогуле зь нейкага часу мы былі ў добрых адносінах. Яшчэ вясной я зьвяртаўся да яго з просьбай аб рэабілітацыі шмат якіх дзеячаў культуры. Перад тым на нарадзе ў ЦК мы зьвярталіся да Я. Сакалова наконт рэабілітацыі А. Гаруна і Ц. Гартнага, але Сакалоў сказаў, што, «на жаль», няма адпаведных дакумэнтаў. Пасьля прыватным чынам я гутарыў наконт таго ж з другім сакратаром Iгруновым, але ўсё бяз вынікаў. Таразевіч сказаў: «Складзіце сьпіс і падайце мне быццам на памілаваньне». Я абзваніў усе творчыя саюзы, тэатры, кансэрваторыю – набраў 55 чалавек, аднёс у Вярхоўны Савет. I празь якія два месяцы выйшаў указ, падпісаны Таразевічам, аб рэабілітацыі ўсіх, апроч Ф. Аляхновіча, крымінальная справа якога знаходзілася ў Літве, дзе ён загінуў.
Цяпер Таразевіч выглядаў дужа заклапочаным і спаткаў мяне пытаньнем: «Што гэта вы стварылі, то ж – палітычная партыя. Гэта падсудная справа, пракуратура пачынае расьсьледаваньне…»
Увечары я, Пазьняк і Дубянецкі спаткаліся ў скверы. Дубянецкі прапанаваў мне ўзначаліць аргкамітэт народнага фронту, ды я адмовіўся. Лепш бы, каб яго ўзначаліў Пазьняк, ды Пазьняк ужо задзейнічаны на Мартыралёгу. Народны фронт такім чынам заставаўся без старшыні.
Празь дзень да мяне на кватэру завіталі Васіль Якавенка з Алесем Емяльянавым. Апошні працаваў кансультантам у СП і набыў вядомасьць тым, што прызнаўся, як яго вербаваў КДБ, ды ён не пагадзіўся. Пісьменьніцкая грамадзкасьць падвергла яго астракізму, хоць было невядома за што: за тое, што яго вербавалі, ці за тое, што ён прызнаўся. Абодвух прывёў да мяне адзін клопат – хто стане лідэрам БНФ? Угаворвалі мяне, ды я цьвёрда адмовіўся – я не хацеў ды і не адчуваў маральнага права на тую місію. У канцы нашай размовы я сказаў Васілю: «А чаму б табе не зрабіць тое?». Васіль сказаў, што падумае. I назаўтра якраз перад паседжаньнем аргкамітэту паведаміў, што згодны.
На важнае арганізацыйнае паседжаньне апроч сяброў камітэту прыйшлі таксама сакратар гаркаму П. Краўчанка і кіраўнік СП Ніл Гілевіч. Калі пачалося паседжаньне, абодва выступілі рэзка супраць стварэньня БНФ. Гілевіч глыбакадумна даводзіў, што тое прыдатна для балтыйскіх народаў, але не для Беларусі. Беларускі народ такой арганізацыі ня прыме?. Дзіўна было чуць гэткія словы ад майго нядаўняга сябра, які здаўна лічыўся нацыяналістам нумар адзін. Краўчанка даводзіў тое ж. Як учора дамовіліся, я прапанаваў кандыдатуру Васіля Якавенкі, і прысутныя згодна прагаласавалі «за». Пазьняка на сходзе тады не было.
Але празь дзень-два, як Пазьняк дазнаўся пра тыя выбары, аргкамітэт быў скліканы зноў і адбыліся перавыбары. Старшынёй усё ж стаў Пазьняк. Тое, аднак, адбылося безь мяне. Я па нейкай прычыне на паседжаньні адсутнічаў. Канешне, я лічыў, што кандыдатура Пазьняка ва ўсіх адносінах лепшая за Якавенкаву. I калі я не прапанаваў Пазьняка на першым паседжаньні, дык толькі таму, што ён ужо быў заняты на Мартыралёгу. Цяпер на тое месца была абрана Мая Кляшторная, дачка панішчанага беларускага паэта і сама былая зьняволеная ГУЛАГу.
Якраз у гэты час – празь дзень ці два – насоўваліся Дзяды, меркавалася прыняць у іх удзел. Але на паседжаньні БНФ рашылі, што паколькі Дзяды – сьвята рэлігійнае, дык удзел у іх – справа асабістая. Я тады грыпаваў і на могілкі не пайшоў. А менавіта там разгарнуліся трагічныя для менчукоў падзеі. Як тысячы іх падышлі ад станцыі мэтро да могілкаў, там ужо нарыхтаваліся шэрагі войска і міліцыі – з варанкамі, аўтобусамі і нават вадамётамі. Людзей пачалі разганяць, біць, арыштоўваць, труціць газамі з партатыўных балёнчыкаў. Атруцілі і Пазьняка, які ішоў на чале калёны. Але Пазьняк не саступіў. Ён скіраваў натоўп на ўскраіну і павёў да Курапатаў. Аднак і там дарогу калёне перагарадзілі войскі. Тады Пазьняк завярнуў усіх у поле. I ў чыстым полі пад сьняжком, які сыпаў з хмарнага неба, адбылося набажэнства. Угары разьвяваўся бел-чырвона-белы сьцяг, выступалі прамоўцы і сярод іх пісьменьнік Уладзімер Арлоў. Тады і пасьля шмат людзей апынуліся зьбітыя і затрыманыя ў пастарунках.
Ранкам я зьвязаўся з маскоўскім часопісам «Огонёк» (рэдагаваным тады В. Кароцічам), які быў самым радыкальным друкаваным органам краіны і шмат пісаў пра перабудову. У рэдакцыі сказалі, што прышлюць у Менск спэцкора, але матэрыял пра інцыдэнт патрэбны тэрмінова ў нумар. Ноччу я напісаў артыкул, перадаў яго па тэлефоне, і ён хутка зьявіўся ў «Огоньке». Артыкул называўся «Дубінкі замест перабудовы». Гэта быў ці ня першы матэрыял наконт падаўленьня нацыянальна-вызвольнага руху ў Беларусі.
Скандал атрымаўся магутны. ЦК Беларусі на чале з Сакаловым разьюшана прымаў меры. Кіраўнікі найперш узяліся ўсяляк абвяргаць факт паліцэйскай расправы над мірнай дэманстрацыяй. (Міліцыя нікога ня біла, ня труціла чаромхай». Гэта быў мяцеж нацыяналістаў супраць савецкай улады, які ўдалося падавіць мірнымі сродкамі.) Мяне выклікаў Сакалоў і апрацоўваў у гэткім, прыкладна, пляне. Я яму кажу пра гвалт з боку праваахоўных органаў, а ён даводзіць, што фактаў гвалту няма. Дзеля таго спасылаецца на заключэньне камісіі, якая ўжо расьсьледавала той інцыдэнт. А ў камісіі, кажа, такія паважаныя людзі, як мастак-акадэмік Савіцкі, пісьменьнік-ляўрэат Гілевіч, мы ім змушаны верыць. Шмат якія журналісты даводзілі адваротнае, але ім не было веры. Будзінас нават зьняў пабоішча на кінастужку, усё роўна даводзілі, што газы не прымяняліся. (Камісія ўзважыла запасы «чаромхі» ў МВД – уся ў наяўнасьці.) Прыйшоўшы ад Сакалова, я напісаў ліст Гарбачову, распавёў пра варварскую гісторыю ў Беларусі і прасіў справядлівасьці» [11]. Васіль Быкаў. Кніга «Доўгая дарога дадому». Раздзел 108. БНФ. Тэкст падаецца паводле выдання: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў. У 14 т. – Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009. Крыніца: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) Архіў сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», ліквідаванага рашэннем Вярхоўнага суда ад 1.10.2021.
Зараз Раздзел 114. БНФ. Пазьняк. Цытую:
«Зянон Пазьняк імкнуўся ўсталяваць у БНФ строгую партыйную дысцыпліну, улік і ўсё іншае, уласьцівае рэгулярнай палітычнай арганізацыі. Болей як два разы нельга было прапусьціць паседжаньні сойму, на ўсіх сяброў заводзіліся ўліковыя карткі. Toe, мабыць, было патрэбна, бо міністэрства юстыцыі строга сачыла за выкананьнем фармальнасьцяў, каб пры выпадку прыдрацца і спыніць дзейнасьць грамадзкай арганізацыі. Усяго таго ды шмат чаго іншага Пазьняк і БНФ дамагліся пры апантаным супраціўленьні нават адносна лібэральнага ладу часоў Шушкевіча, не кажучы ўжо пра пазьнейшы паліцэйскі рэжым Лукашэнкі.
Вядома, суровы рыгарызм Пазьняка далёка ня ўсім падабаўся ў шэрагах фронту. Увогуле сумленныя і разумныя хлопцы, пераважна беларускія інтэлігенты, сабраўшыся разам, нярэдка выяўлялі нязгоду з лідэрам. Тая нязгода ў асноўным палягала ў тактыцы; стратэгія ні ў кога не выклікала сумневу, бо стратэгіяй была Беларусь, якой бэнээфаўцы, безумоўна, былі аддадзеныя. Я любіў і паважаў іх усіх – заўжды філасафічна-памяркоўна настроенага Юрася Хадыку, веселуна і песьняра Валянціна Голубева, няўрымсьлівага Вячаслава Сіўчыка, красамоўцу Вінцэся Вячорку, па-дзелавому засяроджанага Сяргея Навумчыка. Некалькі пазьней да іх далучыцца інтэлігентны Лявон Баршчэўскі. Слаўныя былі каля іх і дзяўчаты, хоць і па-жаночы не заўжды згодныя між сабой, але памяркоўныя і адукаваныя. Аналітычныя здольнасьці Зянона здаваліся бязьмежнымі. Падобна было на тое, што ён ведаў усё пра Беларусь – сучасную і гістарычную, слухаць ягоныя развагі пра яе можна было гадзінамі. Хоць ён не выглядаў красамоўцам, але гэта быў чалавек, на ўсё жыцьцё хворы Беларусьсю. Я вельмі цаніў гэтую ягоную якасьць, і нават калі не з усім быў згодны або ня ўсё мне падабалася ў ягоных максімах, не хацеў пярэчыць. Я не адчуваў за сабой права пярэчыць чалавеку, апантанаму вялікай ідэяй.
Праўда, Адамовіч, аднойчы прыехаўшы ў Менск і спаткаўшыся з Пазьняком, сказаў, што гэты чалавек сапраўды можа прэтэндаваць на лідэрства ў Беларусі, адзіны яго недахоп – празьмерная апантанасьць. Кепска быць апантаным, тым больш – ідэяй. Самыя высакародныя ідэі менавіта і банкрутуюць з прычыны апантанасьці іхніх адэптаў. У вогуле з тым я быў згодны, але не ў дачыненьні да Пазьняка. Я меркаваў, што для апалітычнай, рахманай Беларусі патрэбны менавіта такі лідэр. Толькі такі меў магчымасьць, здольнасьць і волю абудзіць нацыю, якая багата што праспала ў сваёй гісторыі.
Тая мая прыхільнасьць да Пазьняка ўзмацнела, калі аднойчы, уключыўшы тэлевізар, убачыў буйным плянам яго аскетычны твар, рашучыя твары ягоных паплечнікаў і пачуў, як лідэр БНФ абвясьціў камуністычную партыю бандай тыранаў і забойцаў, самай крывавай у нашай гісторыі. Toe яго выступленьне ў прамым этэры беларускага тэлебачаньня, таксама як і некаторыя газэтныя публікацыі, напачатку выклікала шок у грамадзтве, нязвыклым да падобных пасажаў. Тым ня менш пройдзе трохі часу, і тое ж грамадзтва без праблемаў абярэ Зянона Станіслававіча дэпутатам Вярхоўнага Савету. Вядома, гэта стала магчымым з нагоды, калі выбарчыя камісіі яшчэ не былі цалкам заангажаваныя рэжымам і падлічвалі галасы больш-менш аб’ектыўна. Разам з Пазьняком у Вярхоўны Савет была абрана даволі вялікая група сяброў БНФ, якая і склала грунт парляманцкай апазыцыі, што шмат чаго дамаглася наконт незалежнасьці краіны. Тыя посьпехі апазыцыі і яе лідэра грэлі, натхнялі і давалі надзею.
На жаль, у сваёй газэтна-мітынговай рыторыцы Пазьняк не заўсёды аддаваў належнае палітычнай лёгіцы і ня здолеў пазьбегнуць празьмернасьці ў дэфініцыях – асабліва што да Расеі і расейцаў. Заўсёды надта чулыя да ўласнага нацыянальнага гонару некаторыя зь іх скарысталі пазьнякоўскія інвэктывы, каб абвінаваціць яго і БНФ. Прытым без увагі засталіся выказваньні іншага кшталту. Так, калі ў яго на тэлеперадачы запыталі, якую палітыку да рускіх ён будзе праводзіць, як прыйдзе да ўлады, кандыдат у прэзыдэнты Пазьняк сказаў: «Такую, каб расейцам на Беларусі жылося лепш, чым у Расеі». Што ж, рытарычна, але вычарпальна ў сэнсе аптымальнага стаўленьня да вырашэньня балючай міжнацыянальнай праблемы.
Мабыць, у першапачатковы пэрыяд няўстойлівага сувэрэнітэту ня трэба было закранаць складанага пытаньня люстрацыі і асабліва – пэнсіяў. Зь цягам часу тое можна было б вырашыць ціха і без палітычнага ажыятажу, так, як гэта было зроблена неўзабаве ў Чэхіі або Польшчы.
Шмат каму з Пазьняком было нялёгка. Сам будучы чалавекам апантаным, ён гэткай жа апантанасьці чакаў і ад іншых, найперш ад сваіх паплечнікаў. Але кожны зь іншых меў свой, адметны ад ягонага характар. Тое ўвогуле зразумела і натуральна, бо ўсе яны паводле перакананьняў былі дэмакраты, а вядома, што дэмакратам мэтафізычна не ўласьціва адзінамысьленьне. Там, дзе паяўляюцца хоць бы два дэмакраты, пачынаюцца нязгоды і пярэчаньні. Самаахвярнасьць – псыхалягічна цяжкая справа, мабыць, неразумна патрабаваць яе ад кожнага іншага. Тут здатны толькі ўласны добраахвотны выбар, штурхаць да якога ня мае права ніхто. Нават бальшавікі ў вайну разумелі тое і лічылі, што сотні Матросавых свой подзьвіг абралі па ўласнай волі (хаця тое дужа сумніўна). Але важна, што пастулят добраахвотнасьці і для іх быў нязрушны. Дарэчы, надта хрысьціянскі пастулят.
Менавіта ў гэткіх абставінах на чарговым зьезьдзе зьявілася праблема ў лідэра БНФ, адстаўкі якога дамагаліся некаторыя зь ягоных паплечнікаў. Я быў змушаны выступіць з просьбай не рабіць таго, зразумець, што да пэўнага часу Пазьняк у Фронце альтэрнатывы ня мае. Мяне паслухаліся, хаця, можа быць, я і памыляўся. Бо ўсё роўна пазьней БНФ раскалоўся і фармальна, а прыкметы расколу паявіліся ў ім на некалькі гадоў раней.
Бэнээфаўцаў, асабліва ветэранаў гэтага руху, часта грэбліва называюць рамантыкамі. Тое не зусім правільна, хаця доля праўды ў тым азначэньні ёсьць. Нейкая мера рамантызму, мабыць, была ўласьціва і Пазьняку. Ня надта добра, што зь цягам часу высакародная ўвогуле ідэя адраджэньня набыла ў вачох грамадзтва архаічнае адценьне, – не заўсёды зразумелае, а таму і не прымальнае для сучаснага, празьмерна прагматычнага беларуса. Беларускі народ у сваёй масе напрыканцы XX стагодзьдзя меў клопат ня так з праблемай адраджэньня, як з праблемай выжываньня. Хоць як-небудзь, хоць з бальшавіцкім рылам, але каб не ператварыцца ў мерцьвяка, што ўвогуле было рэальна. Па сутнасьці ішоў працэс паміраньня (ва ўсіх сэнсах), і важна было клапаціцца, як затрымацца на краі пагібелі, а ня дбаць пра колішнюю веліч часоў ВКЛ. Народ тое адчуваў інстынктыўна, і таму на першых прэзыдэнцкіх выбарах у масе сваёй не пайшоў за Пазьняком і БНФ зь іх віртуальным нацыянал-дэмакратызмам, архаізацыяй і без таго ня надта палагоджанай мовы, чым сталася, на думку некаторых, вяртаньне да граматыкі Тарашкевіча. З часоў Тарашкевіча шмат што зьмянілася ў сьвеце, у тым ліку і ў беларускай мове, з чым прагматычнаму палітыку немагчыма было не лічыцца. Народ пайшоў за жорсткім, нахабным, прагматычным дырэктарам саўгасу, ідэі якога былі простыя, як мычэньне каровы і зразумелыя дарэшты. Без увагі да нацыянальных прынцыпаў, Лукашэнка кінуўся да Расеі, найперш каб выбіць адтуль асабістую падтрымку, а таксама хлеб, бэнзін, газ, безь якіх немагчыма было ня толькі «адраджацца», але і перажыць зіму да вясны. Вядома ж, разумнейшыя адчувалі, што ён адбіраў у Беларусі сувэрэнітэт, будучыню і пазбаўляў дэмакратыі. Але што карысьці з дэмакратыі, калі плакалі галодныя дзеці? Несумненна, будучы дэмакратамі, лідэры БНФ не зразумелі, што дэмакратыя – гэта не справядлівасьць, а матэматыка, што нацыянальную будучыню цяпер вырашаюць лічбы, а не ідэі, якія б разумныя яны ні былі.
Пра высокія нацыянальныя ідэі мусіла дбаць нацыянальная эліта, нацыя ж дбала пра элемэнтарную мэту – выжыць. Дужа сумніўна, што тае мэты мог дасягнуць нацыяналіст Пазьняк, затое дамагчыся яе абяцаў прагматык Лукашэнка. Toe, што ягоныя мэтады па сутнасьці дэмагагічныя, тады мала хто ведаў» [11]. Васіль Быкаў. Кніга «Доўгая дарога дадому». Раздзел 114. БНФ. Пазьняк. Тэкст падаецца паводле выдання: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў. У 14 т. – Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009. Крыніца: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) Архіў сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», ліквідаванага рашэннем Вярхоўнага суда ад 1.10.2021.
Як бачыце, паводле аповеду Васіля Уладзіміравіча Быкава, прайшло ўсяго некалькі месяцаў пасля раскопак ці, дакладней, калі былі знойдзены астанкі людзей у Курапатах, і Пазьняк стаў вядомым у Беларусі чалавекам, а сам пісьменнік, які да артыкула пра Курапаты не быў з ім знаёмы, становіцца сузаснавальнікам БНФ, і з гэтага часу словы «Курапаты» і «Быкаў» будуць ключавымі для слоў «БНФ» і «Пазьняк».
Правообладателям!
Данное произведение размещено по согласованию с ООО "ЛитРес" (20% исходного текста). Если размещение книги нарушает чьи-либо права, то сообщите об этом.Читателям!
Оплатили, но не знаете что делать дальше?