Электронная библиотека » Anatol Starkou » » онлайн чтение - страница 7


  • Текст добавлен: 1 марта 2023, 14:40


Автор книги: Anatol Starkou


Жанр: Современная русская литература, Современная проза


Возрастные ограничения: +18

сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 7 (всего у книги 17 страниц)

Шрифт:
- 100% +
Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Частка II

«Мова – гэта нацыя. Мова – чалавек. Большай каштоўнасьці, чым мова, у культуры, нацыі і чалавецтва не існуе» [50]. МОВА – Зянон Пазьняк – Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ (pazniak.info), 2005.

– пісаў Зянон Пазьняк – духоўны сімвал нацыі, галоўны адраджэнец, фронтавец, «наш Чапаеў», які з 1990 года прастаяў у ВС каля мікрафона амаль 6 гадоў так званага адраджэння, і ў 1996-м дэзерціраваў у Штаты, у замежжа, дзе пачалася другая частка шоу-спектакля «Інтэрвенцыя «Адраджэнне» з тым жа выканаўцам галоўнай ролі, але накіраваная супраць дэмакратычнай апазіцыі ЧЗ лукашызму, якая засталася дома на Беларусі разам з беларускім народам, каб змагацца за дэмакратыю супраць лукашэнкаўскай спадчыны зяпонаўскай адраджэнскай палітычнай дзейнасці 1988—1996 гадоў.


Заўважу, што ў Вярхоўным Савеце нешта яму ўсё ж зрабіць удалося – Зянон Станіслававіч быў у ліку тых дэпутатаў, якія ўносілі бел-чырвона-белы сцяг у залу пасяджэнняў. Навошта? А якая Рада БНР у 1996-м (не блытаць з Радай Беларускай Народнай Рэспублікі – 1918) пасля яго ўцёкаў за мяжу сустрэла б Пазьняка & Cо. пад іншым сцягам? А пад якім яшчэ сцягам маглі б легалізавацца прымазаныя да зяпонаўскага «Адраджэньня» кадэбісты – агенты беларускай Канторы, якія пасля яго ўцёкаў спакойна легалізаваліся на Захадзе пад шум колаў уцёкаў ад дыктатуры Лукашэнкі? Адказваю: ніякія іншыя Рады і ніхто на Захадзе, акрамя паліцаяў і калабарантаў 1941—1944 гадоў ды іх прыхільнікаў, не прыняў бы зяпонаўскую псеўдаадраджэнскую кампанію пад іншым сцягам. І прымазаныя да зяпонаўшчыны кадэбісты ў замежжы павінны былі стаць пад БЧБ штандарты. Ці іх КДБ не пасылаў легалізавацца ў замежжы пад шум колаў БЧБ уцёкаў за бугор? Угу. З парашутамі з самалётаў скідваў. Таму ў ВС хоць на пару-тройку год павінен быў з'явіцца Святы Нацыянальны Гістарычны Бел-Чырвона-Белы Сцяг Нашых Дзядоў і Продкаў. Ці, можа, у гэты момант нашай гісторыі КДБ закінуў Кантору, як Пазьняк БНФ пад час дэпутацыі? Не. Ці ў кагосьці ёсць сумненні ў праведнасці маёй тэзы? А менавіта: пад БЧБ сцягам у замежжа збегла безліч кадэбістаў, частка з якіх па-ранейшаму працуе на Кантору. ІМХО.

Такім чынам, бел-чырвона-белыя зя-змагары, патрыёты-адраджэнцы, у першыя часы постсавецкага перыяду – у гістарычна важны для нацыі момант ісціны – моўнай балбатнёй забалбаталі тэму дэмакратыі – улады, падкантрольнай народу, тэму змагання за дэмакратыю, і нашы галовы былі задурманены спачатку зяпонаўскай бел-чырвона-белай утопіяй а-ля нацыянальная ідэя, а затым – чырвона-зялёным лукашэнкаўскім аб'яднаннем з Расіяй, каб у выніку адзін ідэалагічны дурман змяніў другі.

З. Пазьняк: «Наш нацыянальны геній Васіль Быкаў (у адрозьненьні ад розных палітычных «мудрацоў») выдатна бачыў становішча на палях барацьбы за свабоду і добра яго разумеў. Дзесяць гадоў таму ён пісаў у «Доўгай дарозе да дому»: «Менавіта нацыяналізм, паводле Фрэнсіса Фукуямы, найбольш спрычыніўся да вызваленьня народаў ад камуністычнай дыктатуры. Не лібэралізм, не дэмакратыя – а менавіта нацыяналізм заняволеных камунізмам народаў. Там, дзе гэты працэс быў завершаны, зьявілася магчымасьць пераходу да дэмакратычнага лібэралізму, а дзе не завяршыўся, дзе стаўся затрыманы рэакцыйнымі сіламі – там нацыяналізм па-ранейшаму надзённы. Бо толькі нацыяналізм з найбольшай выніковасьцю здольны аб”яднаць сілы грамадзтва ў ягоным дэмакратычным разьвіцьці». [51] Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць» Зянон ПАЗЬНЯК: ПЕРШЫ КРОК ДА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ АЛЬБО ДЭКЛЯРАЦЫЯ ПАЛІТЫЧНАЙ ВОЛІ, 2010.

Зараз азірніцеся і палічыце, колькі часу і сіл наш народ марна патраціў з-за адной гэтай палітычнай утопіі «зяпонаўская нацыянальная ідэя», прайшоўшы шлях ад таталітарнага савецкага камунізму да таталітарнай ЧЗ лукашэнкаўскай дыктатуры, каб ад рускай і беларускай моў прыйсці да рускай і беларускай моў, каб, зрабіўшы кароткі прыпынак у ідэалагічнай немарачы так званага Адраджэння, упустую выпусціць беларускі рэвалюцыйны і нацыяналістычны «пар», назапашаны нацыяй за два мінулых стагоддзя пад пятой Расейскай імперыі і, у выніку, адурманіўшыся зяпонаўшчынай, у 1994-м абраць новы стары савецкі камунізм, які пазней мы назвалі ЧЗ лукашызмам.

Вось так праходзілі і праходзяць часы хадні «за Зянонам» па ідэалагічных пакутах а-ля нацыянальная ідэя, мова і бел-чырвона-белы сцяг, з якім праз лічаныя месяцы пасля расстрэлаў у Курапатах калабаранты ў 1941-м сустракалі нямецкае войска, які старэйшаму пакаленню нагадвае павязку паліцаяў, якія сумарна разам са сталіншчынай і нацыстамі знішчылі амаль трэць нашага народа.

Ідзі і глядзі, паважаны чытач, вядомы фільм рэжысёра Элема Клімава на сцэнар Алеся Адамовіча, калі не заўважыў вышэй у кнізе Быкава словы Адамовіча аб Зяноне Пазьняку: «Адзіны яго недахоп – апантанасць. Кепска быць апантаным, тым больш – ідэяй. Самыя высакародныя ідэі менавіта і банкрутуюць з прычыны апантанасці іхніх носьбітаў» [11]. Васіль Быкаў. Кніга «Доўгая дарога дадому». Раздзел 114. БНФ. Пазьняк. Тэкст падаецца паводле выдання: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў. У 14 т. – Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009. Крыніца: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) Архіў сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», ліквідаванага рашэннем Вярхоўнага суда ад 1.10.2021. Ідзі, глядзі і думай, паважаны чытач…

«Навумчык: А які шлях адхіленьня Лукашэнкі ад улады?

Пазьняк: Зараз народ стаіць перад альтэрнатывай: альбо ён сваю свабоду і Незалежнасьць абароніць, альбо пляны Масквы могуць быць выкананыя, і ён іх страціць. І ключ да ўсяго – улада Лукашэнкі. Таму ўсе спосабы – а спосабы ёсьць законныя – усе спосабы прыдатныя. Дык вось, законныя спосабы дае сама канстытуцыя. І гэтым шляхам трэба ісьці» [52]. Пазьняк: Нам важны наш народ, а ня Захад і не Масква (svaboda.org), 2011.

Дык галоўнае не мова, а Канстытуцыя? У будучым прыйдзецца разбірацца, за якую Канстытуцыю яны будуць весці размову. Бо як паведаміла 5 кастрычніка 2012 года газета «Народная воля», былы каардынатар парламенцкай Апазіцыі БНФ у ВС 12-га склікання, цяперашні намеснік старшыні Рады БНР і рэдактар Беларускай службы «Радыё Свабода» Навумчык – даўні паплечнік Пазьняка, з якім у 1996-м яны дэзерціравалі ў Амерыку, стаў грамадзянінам ЗША.

24.05.2016, праз пяць гадоў пасля публікацыі вышэйпрыведзенага інтэрв’ю, Сяргей Навумчык прыляцеў у Беларусь пасля дваццаці гадоў палітычнай эміграцыі, паведаміла «Наша Ніва». Навумчык пачаў паездку з наведвання магілы Васіля Быкава, а далей пабываў у сваіх бацькоў [53]. Сяргей Навумчык прыляцеў у Беларусь пасля 20 гадоў палітычнай эміграцыі (nashaniva.com), 2016.

Святлана Калінкіна:

«Не будем себя обманывать: эмиграция – это исполнение воли Лукашенко» [54]. Выбор – Хартия’97:: Новости Беларуси – Белорусские новости – Новости Белоруссии – Республика Беларусь – Минск (charter97.org), 2012.


RU.Wikipedia.ORG: «Обязательный элемент принятия гражданства США. Присягающий вслед за секретарем суда повторяет текст присяги: «Настоящим я клятвенно заверяю, что я абсолютно и полностью отрекаюсь от верности и преданности любому иностранному монарху, властителю, государству или суверенной власти, подданным или гражданином которого я являлся до этого дня; что я буду поддерживать и защищать Конституцию и законы Соединённых Штатов Америки от всех врагов, внешних и внутренних; что я буду верой и правдой служить Соединённым Штатам; что я возьму в руки оружие и буду сражаться на стороне Соединённых Штатов, когда я буду обязан сделать это по закону; что я буду нести нестроевую службу в вооружённых силах США, когда я буду обязан делать это по закону; что я буду выполнять гражданскую работу, когда я буду обязан делать это по закону; и что я произношу эту присягу открыто, без задних мыслей или намерения уклониться от её исполнения. Да поможет мне Бог» [55]. Закон о гражданстве США – «Википедия» (wikipedia.org).

5.10.2012 Сяргей Навумчык даў інтэрв’ю Марыі Эйсмант.

Сяргей Навумчык: «Да 1996 года я быў дэпутатам Вярхоўнага Савета і каардынатарам парламенцкай Апазіцыі БНФ. Палітычна гэта статус значна вышэйшы, чым у якога заўгодна лідара сённяшняй апазіцыі, якая не прадстаўлена ў так званым «парламенце. У свой час менавіта я прапанаваў стварыць у ВС адмысловую камісію псіхічнай адэкватнасці Лукашэнкі. Нагадваю гэта, каб прадухіліць пытанне, якое мне часам задавалі: ну Пазьняк – зразумела, ён быў лідарам апазіцыі, а вы ж ім не былі, дык што Лукашэнка меў супраць вас?» [56]. (Марыя Эйсмант. «Сяргей Навумчык: «За эміграцыю нас гадамі папракалі на адным папулярным інтэрнэт-рэсурсе – аж пакуль яго рэдакцыя сама не з’ехала.» 5.10.2012. Газета «Народная Воля». У меня есть файл в pdf, который копия номера 155—156 газеты НВ за 5.10.2012, которую взял на сайте Кamunikat.org.) Народная Воля, 155—156 – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org

Затым Сяргей распавёў у інтэрв’ю аб крымінальнай справе за ўдзел у мітынгу, згадаў збіванне дэпутатаў Фракцыі БНФ напярэдадні рэферэндуму 1995 года і дадаў:

«І мы не верым ніводнаму слову гэтага чалавека» [56]. Народная Воля, 155—156 – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org

Вось што, на маю думку, атрымліваецца ў гэтай гістарычнай тэме адраджэння нацыі: у пачатку цэнзар завярцеў усё гэтае адраджэнне, а праз дваццаць чатыры з паловай гады Лукашэнка замінае ажыццявіць АДРАДЖЭННЕ НАЦЫІ, бо Пазьняк і Навумчык (ну тыя МЫ) не вераць ніводнаму слову Аляксандра Рыгоравіча.

Нагадаю чытачам радкі з кнігі Васіля Быкава «Доўгая дарога дадому», якія ўжо цытаваў: «Я таксама прыйшоў крыху раней і забег у кабінет дырэктара Дома кіно, якім тады быў Чырвоны касцёл. Там якраз і стаўся сведкам таго, як гэты Бузук схапіўся з Пазьняком – наконт маючай адбыцца імпрэзы. Пазьняк даў яму добры адлуп, і я падумаў тады: «Цьвярды характар! Каб такіх болей у Беларусі» [11]. Васіль Быкаў. Кніга «Доўгая дарога дадому». Раздзелы 107. Курапаты, 108. БНФ і 114. БНФ. Пазьняк. Тэкст падаецца паводле выдання: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў. У 14 т. – Мінск: Саюз беларускіх пісьменьнікаў, 2009. Крыніца: Васіль Быкаў. Поўны збор твораў у 14 т. Том 8 (lit-bel.org) Архіў сайта грамадскага аб'яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», ліквідаванага рашэннем Вярхоўнага суда ад 1.10.2021.

Пакуль што, мяркую, толькі двое іх, – Пазьняк ды Навумчык. За трыццаць чатыры гады, што мінулі з тых часоў у Чырвоным касцёле, усяго толькі двое змагароў, дый тыя ля амерыканскай касы РС.

Ну і фінал згаданага інтэрв’ю аб эміграцыі.

Сяргей Навумчык: «Каментуючы ў 1996-м нашу эміграцыю, Быкаў тады сказаў: «Хацеў бы дадаць, ведаючы Пазьняка і Навумчыка, там іх не чакае прыватнае жыццё, яны і там будуць рабіць усё, самаахвярна рабіць на карысць Беларусі і Беларушчыны»…» [56] (Марыя Эйсмант. «Сяргей Навумчык: «За эміграцыю нас гадамі папракалі на адным папулярным інтэрнэт-рэсурсе – аж пакуль яго рэдакцыя сама не з’ехала.» 5.10.2012. Газета «Народная Воля». У меня есть файл в pdf, который копия номера 155—156 газеты НВ за 5.10.2012, которую взял на сайте Кamunikat.org.) Народная Воля, 155—156 – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org

Сяргей сын сакратара Віцебскага абкаму КПБ [57]. Наумчик, Сергей Иосифович – Википедия (wikipedia.org) У 1990-м у 29 год стаў дэпутатам ВС і супрацоўнікам Беларускай службы «Радыё Свабода». Тады ж праз трансляцыі БТ я ўпершыню даведаўся аб ім. У 35 ён збег у ЗША.

Што датычыцца прыняцця Навумчыкам ці іншымі адраджэнцамі грамадзянства ЗША (ці іншых краін), то скажу, што калі гэтыя змагары паўцякалі з Беларусі ад свайго «Адраджэньня», кінуўшы свой народ, то туды ім і іх «Адраджэньню» дарога. Бо «яны і там будуць рабіць усё, самаахвярна рабіць на карысць Беларусі і Беларушчыны» [56] Марыя Эйсмант. «Сяргей Навумчык: «За эміграцыю нас гадамі папракалі на адным папулярным інтэрнэт-рэсурсе – аж пакуль яго рэдакцыя сама не з’ехала». 05.10.2012. Газета «Народная Воля». У меня есть файл в PDF, который – копия номера 155—156 газеты НВ за 05.10.2012, которую взял на сайте Кamunikat.org. Народная Воля, 155—156 – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org, як гэта рабілі ці робяць у Штатах, Канадзе, Англіі, Аўстраліі пасля 1944-га патрыёты-калабаранты. За мінулыя шаснаццаць гадоў тут у Брукліне на Атлантык-авеню (пісаў гэтыя радкі ў 2012 годзе), дзе Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква, дзе ўзвышаецца бел-чырвона-белы сцяг, узняты калісьці некаторымі з прыслужнікаў нацыстаў, якія прыбылі ў эміграцыю ў ЗША пасля 1944 года, дый пазней узняты палітэмігрантамі зяпонаўцамі, якія фактычна пануюць сёння ў царкве і яе грамадскай зале, а іншага падобнага вольнага месца ў беларускай суполкі Нью-Ёрка проста няма, Пазьняком і яго паплечнікамі не створана нават маленькай Беларускай Народнай Рэспублікі, у якой бы людзьмі зваліся беларускія эмігранты постадраджэнскага перыяду, якія з’ехалі з Бацькаўшчыны ад ЧЗ лукашызму. Ці, можа, лукашэнкаўскі КДБ праз акіян перашкаджае зяпонаўцам адраджацца разам з часткай беларускага народа, якая эмігрыравала, і таму зяпонаўцы і тут у Брукліне крыюць абразамі беларусаў-эмігрантаў? Не! Не з-за Канторы, не з-за КДБ. Зяпонаўцы і ў замежжы аднімаюць наш час, маральныя сілы, раздражняюць і падзяляюць беларускіх людзей сваёй бел-чырвона-белай сімволікай і ідэалогіяй, а не аб'ядноўваюць беларусаў для спакойнага жыцця ці барацьбы са сваёй БЧБ лукашысцкай заразай. Дык для гэтай «важкай» адраджэнскай справы адраджэнцы збеглі з РБ? Няўжо БТ ці іншыя лукашэнкаўскія СМІ не знайшлі б хвіліну-другую ў эфіры ці месца на старонках сваіх выданняў для зяпонаўскага БЧБ бруду ў бок тых грамадзян, якія не падтрымліваюць зяпонаўцаў і ЧЗ лукашызм?! Няўжо для гэтага патрэбна амерыканскае «Радыё Свабода»?

У 2009 годзе на «Радыё Свабода» адбылася анлайн-канферэнцыя з вядомым святаром Расійскай Праваслаўнай Царквы (РПЦ) Андрэем Кураевым, і я задаў яму пытанне:

«Вось ужо болей за 6 год жыву ў Нью-Ёрку, куды прыехаў з Мінску да дачкі. За гэты час пабываў у Свята-Траецкім мужчынскім манастыры ў Джорданвіле, штат Нью-Ёрк, у Каліфорніі ў Кафедральным Саборы Найсвяцейшай Багародзіцы Ўсіх Смуткуючых Радасцей, дзе пакланіўся мошчам Свяціцеля Іаана Шанхайскага і Сан-Францыскага Цудатворца. Падчас паломніцтва ў згаданы манастыр, якое арганізавала РПЦ у Брукліне, у аўтобусе побач са мной, беларусам, былі рускія, украінцы, грузіны, а ў Саборы у Сан-Францыску быў з праваслаўнымі людзьмі з Расіі, Ўкраіны, Ўзбекістана… Таксама наведаў тут у Нью-Ёрку некаторыя храмы Рускай Праваслаўнай Царквы, куды хадзіў са сваёй жонкай, якая як і шмат іншых беларусак і беларусаў вернікаў, была вымушана пайсці у РПЦ, а не ў Беларускую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву (БАПЦ), што ёсць тут у Брукліне, з-за ўнутраных палітычных канфліктаў у гэтай беларускай царкве. Бо частка прыцаркоўных людзей, якія згуртаваліся вакол вядомага беларускага палітыка-эмігранта, фактычна павыганяла з беларускага храма і маладога святара-беларуса, які веў службу на беларускай мове, якога, ў прыватнасці, надумана абвінавацілі ў належнасці да КДБ, і іншых вернікаў-іншадумцаў, якія таксама, як і святар, не падтрымлівалі ідэалогію згаданага палітыка. Ў выніку, вось ужо амаль 5 год у беларускім Храме гучыць пропаведзь на ўкраінскай мове, якую слухаюць згаданыя прыцаркоўныя людзі – меньшасць беларускіх эмігрантаў, змяніліся тры святара-ўкраінца (зразумела, не кадэбісты), а беларусаў і беларусак іншадумцаў – большасць беларускіх эмігрантаў – прыняла РПЦ Нью-Ёрку.

Калісьці Хрыстос павыганяў гандлюючых у Храме людзей, але, як бачыце, ў нашы часы ў згаданай БАПЦ дзеля дабрабыту аднаго палітыка прыцаркоўнікі фактычна выганяюць іншадумцаў – беларускіх праваслаўных вернікаў – па палітычным матывам. Дык ці павінна быць палітыка ці палітычная барацьба ў Храме Божым?»

Адказ Андрэя Кураева: «Тое, што называецца беларускай праваслаўнай царквой за межамі ўласна Беларусі, гэта сэкты. А сэкта нямецка – фашыстоўскага паходжаньня, створаная падчас другой сусьветнай вайны, ну і далей пра гэта ўжо можна нічога не казаць, гэта чыста палітыканскі інструмэнт, і ня больш за тое. Таму, што ваш шлях прайшоў міма іх – і дзякуй Богу. Што тычыцца палітыкі царквы, то гэтае пытаньне вельмі складанае. Я прыклад прывяду. Гэта 386 год, то бок чацьвёртае стагодзьдзе ад Нараджэньня Хрыстова. Рымская Імпэрыя чарговы раз перамагла германцаў, былі з гэтай нагоды ўрачыстасьці, трыюмфы і г. д. І вось нейкі манах здалёк, недзе з усходу Палестыны ці Эгіпту, прыяжджае ў Рым, як пілігрым. Ён, вядома, уражаны гэтым велічным агромністым горадам, ідзе па ім, даходзіць да цэнтра і бачыць будынак Калізэю, які вельмі ўражвае, натоўпы народу напаўняюць ягоную ўнутраную прастору. Ён разам з усімі. Пачаліся гульні. Спачатку гэта былі баі глядыятараў са зьвярамі, а потым баі глядыятараў паміж сабой. Калі манах на імя Тэлемах зразумеў, што гэта ўсур’ёз, што людзі напраўду змагаюцца і забіваюць адзін аднаго па-сапраўднаму, гэты манах выскачыў на арэну, устаў паміж барцамі і кажа глядыятарам: «Людзі, спыніцеся! Што вы робіце? Не забівайце адзін аднаго!»

Глядыятары спыніліся, натоўп разьюшыўся і камянямі закідала гэтага манаха Тэлемаха. Але калі яны яго забілі, яны ацьверазіліся. Гульні на гэтым скончыліся. Скончыліся назаўсёды. Так скончылася гісторыя глядыятарскій баёў у Рымскай Імпэрыі. Вось адзін вар’яцкі ўчынак аднаго манаха, умяшальніцтва ў палітыку (ён жа мог ціха маліцца недзе пад трыбунай), яго публічны ўчынак – а значыць палітычны. І тычыўся ён, здаецца, не рэлігійнай сытуацыі, а пытаньняў спорту і культуры, як сказалі б сёньня. Вось адзін вар’яцкі ўчынак аднаго манаха, я перакананы, зрабіў чалавецтва крыху лепшым. Таму зусім адасабляць палітыку і духоўнае жыцьцё немагчыма, таму што неад’емным кампанэнтам веры зьяўляецца маральная этыка, а значыць, і маральная ацэнка таго, што адбываецца ў чалавеку, з ім, вакол яго, у супольнасьці людзей. Але з іншага боку, тут патрэбны нейкі такі густ, досьвед, каб зразумець, калі ў якасьці хрысьціяніна мне варта на нешта рэагаваць, а калі не. Адна справа – рэакцыя сьвецкага чалавека, хрысьціяніна – гэта права актыўна ўдзельнічаць у палітыцы, у выбарах, абірацца, ствараць партыі і г. д. Некалькі іншая справа – гэта ўдзел сьвятара, тут ужо павінна быць вельмі сур’ёзная асьцярожнасьць. Яшчэ ёсьць адказнасьць палітычных лідэраў. Ну, напрыклад, з гледзішча расейскай праваслаўнай царквы, калі нейкі палітык лічыць сябе хрысьціянінам, хай Бог яму дапамагае. Але гэты палітык ня мае права рабіць аднаго – ён ня мае права абвяшчаць, што ён дзейнічае ад імя царквы ў якасьці палітыка. Ён ня мае права атаясамліваць сваю палітычную пазыцыю з пазыцыяй царквы. Ён ня мае права называць сваіх апанэнтаў сатаністамі, бязбожнікамі і г. д. Тут вельмі дакладна трэба памятаць, што твой асабісты палітычны апанэнт не азначае абавязкова апанэнт Бога ці царквы» [58]. Андрэй Кураеў (svaboda.org), 21.09.2009. «Радыё Свабода». Примечание. РС удалила онлайн-конференцию. Но у меня есть копия, и вы её прочитали.

Калі б гэтыя зя-змагары не пісалі б ці не казалі б тыя абразы ў бок беларусаў – апазіцыянераў лукашызму, ці ўвогуле не пісалі б на палітычныя тэмы, ды замест сваіх заклікаў «Толькі Зянон!» у каментарыях на форумах змяшчалі б добрыя вершы, нарысы, эсэ або казкі для дзетак, то была б відавочнай карысць ад іх дзейнасці, ды за шаснаццаць гадоў народ цяплом бы пранікся да іх, да мовы, а то, глядзі, крыху-паціху вывучыў бы нарэшце сваю беларускую мову і пачаў бы ёй карыстацца. Але што пра тое гаварыць, што не мае быць…

Можа, нехта адчуў маё нібыта нядобрае стаўленне да беларускай мовы? Памыляецеся. Я падтрымліваю «моўны вынік» рэферэндуму 1995 года, у якім народ выказаўся за наданне беларускай мове роўнага статусу з вялікім і магучым русским языком, і з задавальненнем пішу па-беларуску.


Цікава, ці ўсе беларусы пайшлі б сёння за мову, як у тыя адраджэнскія часы? Думаю, што не. І тады ішлі не ўсе, і сёння не ўсе пойдуць. Напрыклад, у 1992-м было каля 450 тысяч падпісантаў за выбары новага некамуністычнага Вярхоўнага Савета – амаль кожны дзясяты выбаршчык пажадаў тады правесці рэферэндум аб пераабранні ВС, падтрымаўшы ініцыятыву БНФ «Адраджэнне» – самай магутнай тагачаснай палітычнай сілы нацыі. Але згаданы вышэй змагар-патрыёт Пазьняк, звычайны дэпутат, звычайны кіраўнік звычайнай парламенцкай фракцыі ў ВС і адначасова звычайны кіраўнік згаданага Фронту, зрабіў усё, каб БНФ у гэты момант стаў звычайным, а не баявым Фронтам, каб не атрымалася ўсталяваць дэмакратычную двухпартыйную сістэму ўлады БНФ і КПБ, каб ВС адмовіўся прыняць адпаведную пастанову: прызначыць дату рэферэндуму. Бо «байцы» БНФ «Адраджэнне» – звычайныя беларускія грамадзяне – былі ў тыя часы «раскватараваныя» па сваіх хатах, каб бачыць і слухаць «камандуючага Фронтам» па БТ, якое займальна трансліравала пасяджэнні дэпутатаў ВС, і мо таму Зянон не сумеў выкарыстаць гэтую мірную гістарычную магчымасць змены камуністычнай улады і ідэалогіі праз перавыбары новага некамуністычнага Вярхоўнага Савета. Пасля гэтага здрадніцкага правалу ў 1992 годзе Фронт быў смяротна паранены і ўжо больш з каленяў не падняўся. Але Пазьняк непахісна працягваў камандаваць БНФ і настойліва вёў нас далей да перамогі яго «нацыянальнай ідэі», да вядомых сёння ЧЗ лукашысцкіх вынікаў Адраджэння, нягледзячы на тое, што не арганізатар, не менеджар, а ўсяго толькі апантаны ідэяй чалавек. Бо з восені 1988-га народ чуў ад Зянона Пазьняка адны словы, словы, словы… Праўда, яшчэ і чытаў іх…

Нагадаю радкі з яго скандальна вядомага артыкула «О русском империализме и его опасности», які 15—17.01.1994 за пяць месяцаў да вырашальных прэзідэнцкіх выбараў—1994 надрукавала «Народная газета» і які быў адрасаваны не толькі тагачаснай парт-дзярж-гаспадарчай наменклатуры, прадстаўнікі якой лічылі затым галасы ў выбарчых камісіях, але і амаль 10% рускай часткі выбаршчыкаў:

«Будет введён закон о люстрациях. Руководители КПСС-КПБ, являющиеся таковыми на 19 августа 1991 г., не получат права занимать государственные должности… Третьим шагом станет ликвидация разрушительной большевистской системы Советов – пристанища коррупции и бывшей коммунистической номенклатуры…”, – пісаў Зянон Станіслававіч у згаданым артыкуле, і тамака ж: «Мы не должны забывать, что в результате русской коммунистической политики…» [12]. Зенон Позняк. О русском империализме и его опасности (knihi.com), 1994.

Гэтым «смелым» артыкулам, які я смела зараз называю здрадніцтвам, Пазьняк з’яднаў нашых бальшавікоў і фактычна здаў выбары-1994 тагачаснай савецкай камуністычнай уладзе, і тым самым пахерыў усю папярэднюю шматгадовую працу свядомых беларусаў, якія яшчэ за Саветамі, яшчэ да падзей 1988-га, шмат дзесяцігоддзяў крок за крокам ішлі да нашай з вамі беларускасці – рыхтавалі падмурак беларускай, а не прарасійскай улады.

Здаецца, менавіта пасля гэтага рашучага патоку слоў, напісанага ім у артыкуле на рускай мове, а па сэнсе нагадваючым канцэпцыю ці праект асноўных палажэнняў яго дыктатуры на беларускай мове, наш народ стаміўся ад бясконцага шасцігадовага канфрантацыйнага з 1988 года адраджэння, а не канструктыўнага, стваральнага, кампраміснага дзеяння, ды ў 1994-м на вырашальных і адзіных дэмакратычных выбарах у гісторыі нацыі даверыў уладу Аляксандру Лукашэнку.

Да таго ж, зяпонаўцы не мелі ўжо былой маральнай падтрымкі народа, як пасля шэсця на Дзяды-88, з-за шматгадовых пералічаных вышэй правалаў Пазьняка і яго БЧБ кампаніі, штодзень гублялі паплечнікаў, гублялі народ з-за няўмення і няздольнасці Зянона Станіслававіча арганізаваць масы. Таксама стала відавочнай дэградацыя бліжэйшага асяроддзя «духоўнага сімвала нацыі» у бок сектанцтва, у бок ідалапакланення.

«У 1992 годзе БНФ зазнае першую паразу. БНФ ініцыяваў збор подпісаў за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету, але нягледзячы на тое, што было сабрана больш за 450 000 подпісаў грамадзянаў, Вярхоўны Савет адмаўляецца прыняць адпаведную пастанову. Прыкладна ад гэтага часу ўплыў БНФ пачынае аслабляцца. Пасьля рэваншу намэнклятуры на чале з В. Кебічам – адстаўкі С. Шушкевіча з пасады старшыні парлямэнту – улады пачынаюць у падкантрольных ім сродках масавай інфармацыі маштабную кампанію па дыскрэдытацыі ня толькі БНФ і ягоных лідэраў, але і саміх мэтаў і гістарычных ідэалаў нацыянальна-дэмакратычнага руху. З абраньнем А. Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта гэтая кампанія ўзмацняецца яшчэ больш. У 1995 годзе ў Вярхоўны Савет Беларусі 13 скліканьня ня трапіў ніводзін кандыдат ад БНФ» [59]. Гісторыя Партыі БНФ (Партыя БНФ) (narodny.org)

Нагадаю, што ў красавіку 1995-га яшчэ да пачатку рэферэндуму аб мове, дзяржаўных сімвалах і іншым, дэпутаты Апазіцыі БНФ ВС 12-га склікання абвясцілі галадоўку ў знак пратэсту супраць гэтай ініцыятывы Лукашэнкі, і былі вышпурнуты з залы ВС яго сілавікамі. Які вынік таго галадання? Самы галоўны: народ ужо не падтрымліваў тое кіраўніцтва БНФ, што было відавочна падчас выбараў-1994, ды гэтае шоу-галаданне з 11 на 12 красавіка было патрэбна толькі будучым першым адраджэнцам – уцекачам за бугор, каб некалькі хвілін таго «галадання» ля трыбуны ВС дапамаглі атрымаць адраджэнцам нацыі палітычны прытулак у замежжы.

Затым, у 1996-м пасля ўцёкаў за мяжу ад народа, які не падтрымаў зя-ідэалогію, Пазьняк фактычна здаў ЧЗ лукашызму рэшткі БНФ, адсунуўшы такім чынам на доўгія гады надзеі беларусаў на шматпартыйны дэмакратычны ўклад грамадства; крыў і крые з-за бугра налева і направа тыя дэмакратычныя палітычныя сілы на Беларусі, якія апазіцыйныя ЧЗ лукашызму і якія ёсць дэмакратычным адраджэннем і спадзяваннем нацыі.

На маю думку, увесь свой «рэвалюцыйны» палітычны шлях на Беларусі Зянон Станіслававіч прайшоў у фарватары палітыкі камуністычна-савецкай улады, і не дзіўна, што як кіраўнік дэпутацкай Фракцыі і Беларускага Народнага Фронту не здолеў спрыяць у 1992-м прыняццю ў ВС пытання па рэферэндуме аб мірнай змене ўлады камуністаў ды ўсталяванні двухпартыйнай дэмакратыі БНФ і КПБ; а яго заклік да байкоту пад час выбарчай кампаніі – 2010, згаданы вышэй, дэзарганізоўваў апазіцыйныя ЧЗ лукашызму сілы, якія збіраліся ісці на тыя прэзідэнцкія выбары і на Плошчу, каб адстойваць правы беларускага чалавека, грамадзяніна, каб змагацца за беларускую дэмакратыю – уладу, падкантрольную беларускаму народу.

Цікава, а што было б, калі б адбыўся той рэферэндум-1992 і перамаглі зяпонаўцы? Мо я пісаў бы гэтую кнігу на тарашкевіцы? Прабачце, на наркамаўцы. Prabachte, ja pisau by latinkaj. Не, усё ж на тарашкевіцы. Ці не, усё ж на наркамаўцы. Ці не, усё ж latinkaj… Заблытаўся, блін, зусім з-за гэтых бясконцых моўных спрэчак, якія працягваюцца дагэтуль паміж самымі свядомымі БЧБ адраджэнцамі!

Колькі арганізаваных людзей трэба сёння, каб пазбавіцца ад ЧЗ лукашысцкага шчасця, ад лукашысцкай псеўдадэмакратыі? Думаю, што як мінімум столькі ж, як у згаданым 1992 годзе – каля паўмільёна чалавек, якім патрэбна беларуская дэмакратыя. Яны ёсць? Столькі клавіятур на Беларусі ёсць. А ці ёсць столькі беларускіх людзей, якія рашуча і ахвярна пойдуць сілай змятаць ЧЗ лукашызм?

Бо сённяшні ЧЗ лукашызм – гэта ўжо новая, так бы мовіць, маладая, раздутая беларуская бальшавіцкая сістэма ўлады і ідэалогія, а не тая кволая старая дохлая посткамуністычная сістэма пад час скону Саветаў, як у «адраджэнскія часы», з якой фактычна не бароліся зя-змагары – першапраходцы, калі бабулька Гісторыя дала ім адзіны гістарычны шанс і паднесла момант ісціны на «блюдечке с бело-красно-белой каёмочкой». Бо тады ад арганізацыі сапраўднай палітычнай барацьбы з камуністычнай сістэмай зяпонаўцы «схаваліся ў бульбу» – падзяліліся на змагароў-дэпутатаў, якія, умоўна кажучы, прастаялі амаль шэсць гадоў каля мікрафона ў Вярхоўным Савеце, дзе было амаль у 10 разоў болей за іх дэпутатаў-камуністаў, і, так бы мовіць, на «змагароў на канапе», якія ў гэты час сядзелі дома і глядзелі на першых па тэлебачанні. А ў той час Момант Ісціны для беларускага нацыянальна-дэмакратычнага руху праходзіў міма ў іншы час…

Марцін Лютар Кінг: «На деле это «подождите» почти всегда означало «никогда» [60]. Мартин Лютер Кинг. Письмо из Бирмингемской тюрьмы (agitclub.ru), 1963.

Адзін з вынікаў зяпонаўскага адраджэнскага палітыканства праявіў сябе 27 ліпеня 1990 года, калі Вярхоўны Савет урачыста прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, абвясціў незалежнасць Бацькаўшчыны – найважнейшае палітычнае рашэнне нашага часу, якое зяпонаўцы-дэпутаты не толькі не падтрымалі, а дэманстратыўна выйшлі з залы ВС перад пачаткам галасавання. Чуеш, Народзе? Ніколі болей Ты не будзеш абвяшчаць суверэнітэт сваёй дзяржавы. Ніколі! З таго 27-га дня ліпеня 1990 года і пакуль будзе жывы хаця б адзін беларус ён павінен абараняць і будзе абараняць незалежнасць дзяржавы Беларусь!

З 1991 па 1996 год менавіта 27 ліпеня мы адзначалі нацыянальнае свята – Дзень незалежнасці, але затым Лукашэнка перанёс яго на 3 ліпеня – былы Дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А мог перанесці на Дзень беларускай вайсковай славы 8 верасня. Чаму не? Можна нават 365 дзён у годзе адзначаць свята. Напрыклад, Дзень незалежнасці ад бульбы, ад каларадскіх жукоў… А вось 27 ліпеня 1990 года назаўжды застанецца днём абвяшчэння суверэнітэту. Дзень незалежнасці – галоўнае нацыянальнае свята. Дзень суверэнітэту.

Нагадаю, што суверэнітэт гэта:

«Полная независимость государства от других государств в его внутренних делах и внешних отношениях» [61]. Суверенитет – Малый академический словарь (gufo.me).


BE.Вікіпедыя.ORG: «Згодна Дэкларацыі, Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, „якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лёсу“ (арт. 1). Вышэйшай мэтай суверэнітэту прызнавалася забеспячэнне свабоднага развіцця і дабрабыту грамадзян рэспублікі. Носьбітам суверэнітэту краіны і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады абвяшчаўся беларускі народ. У адпаведнасці са зместам Дэкларацыі з дня яе прыняцця на тэрыторыі рэспублікі абвяшчалася вяршэнства Канстытуцыі і законаў Беларускай ССР, паўната ўлады рэспубліканскіх дзяржаўных органаў на ўсёй тэрыторыі краіны, самастойнасць і незалежнасць Беларусі ў міжнародных зносінах. Па сутнасці гэта азначала спыненне дзейнасці на Беларусі саюзных законаў» [62]. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР – Вікіпедыя (wikipedia.org)

За гэтую Дэкларацыю дэпутаты-зяпонаўцы не галасавалі, і што б яны затым ні пісалі ці ні казалі – гэта будуць усяго толькі словы, а факт негаласавання імі назаўжды застанецца фактам. Бо перад галасаваннем яны амаль усе выйшлі за Пазьняком з залы ВС і пакінулі права выбару нашага з вамі лёсу дэпутатам-камуністам, якія і вырашалі тады, быць ці не быць Беларусі суверэннай дзяржавай. Адначасова тым дэманстратыўным выхадам зяпонаўцы фактычна навекі выкраслілі Беларускі Народны Фронт «Адраджэнне» з ліку палітычных сіл, якія абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт Бацькаўшчыны. Так з Беларускім Народным Фронтам мог паступіць толькі беларускі поп Гапон. Дзякуй богу, што ў дэпутатаў-камуністаў хапіла розуму і галасоў, і таму мы, беларускі народ, сёння маем незалежную дзяржаву Беларусь, ды відаць таму былыя бальшавікі-камуністы па-ранейшаму пры ўладзе…


Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 | Следующая
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.


Популярные книги за неделю


Рекомендации