Текст книги "Інтэрвенцыя «Адраджэнне». Некоторые особенности противоборства власти и оппозиции в Беларуси"
Автор книги: Anatol Starkou
Жанр: Современная русская литература, Современная проза
Возрастные ограничения: +18
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 8 (всего у книги 17 страниц)
Веліч беларускай нацыі заключаецца ў тым, што мы, беларусы, маем сваю дзяржаву.
Дадам, што 25 жніўня 1991 года Вярхоўны Савет надаў Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце статус канстытуцыйнага закона. Мяркую, усе тагачасныя зя-змагары, і ў першую чаргу менавіта «духоўны сімвал нацыі», упустую патрацілі той амаль шасцігадовы дэпутацкі час, бо, як было ўжо заўважана, такім дэпутацтвам фактычна адхіліліся ад арганізацыйных пытанняў па ўзмацненні палітычнай ролі БНФ, якая б магла не толькі супрацьстаяць, але й знішчыць бальшавізм на Беларусі, які пануе сёння ў выглядзе ЧЗ лукашызму, і гэты гістарычна важкі час быў незваротна згублены. Пасля чаго зя-патрыёты паступова развалілі БНФ – самую магутную палітычную сілу нацыі таго часу, а камуністычная савецкая бальшавіцкая ідэалагічная зараза квітнее і пахне на нашай зямлі па сённяшні дзень.
«Школа парлямэнцкай апазыцыі і барацьбы з камуністамі не мінула бясьследна для ўсіх нас. Яна дала нам гарт на ўсё жыцьцё,» – сказаў пазней Зянон Пазьняк [63]. З. Пазьняк: «Мусіць быць байкот незаконным выбарам» (svaboda.org), 2009.
Ніжэй для параўнання цытаты з двух розных артыкулаў С. Навумчыка.
1.«Дзень, калі плакаў Пазьняк». 18.09.2009. «Радыё Свабода». Цытую ад 19.09.1991, калі ВС надаў бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» статус дзяржаўных сімвалаў.
Цытата: «Сапраўды, сьцяг і герб былі прынятыя «голас у голас» – калі хаця б аднаго не хапіла, пытаньне давялося б адкласьці, магчыма, да наступнай сэсіі (празь некалькі месяцаў сытуацыя для станоўчага рашэньня была ўжо неспрыяльная; ды што месяцы, ужо на наступны дзень некаторыя дэпутаты камуністычных перакананьняў паспрабавалі аспрэчыць рашэньне)» [64]. Дзень, калі плакаў Пазьняк (svaboda.org), 2009.
2. «Крок да незалежнасьці». 27.07.2009. Навіны.BY. Цытую аб 27.07.1990, калі ВС без зянонаўцаў прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.
Цытаты: «Калі я ўпершыню зайшоў у Авальную залю, адчуў тое, што, напэўна, адчувае асуджаны на сьмерць, калі яго ставяць перад растрэльнай камандай. У вачах – нянавісьць, у манерах – упэўненасьць у абсалютным валоданьні тваім лёсам; хіба што зброяй былі ня стрэльбы, а кнопкі для электроннага галасаваньня. Затое не дзесятак чалавек, а – амаль трыста.
Дэпутаты БНФ складалі толькі 8 працэнтаў ад агульнай колькасьці Вярхоўнага Савета. Наша перавага перад сьмяротнікамі была ў тым, што можна было павярнуцца і сысьці. Але прыйшлося перамагчы эмоцыі і працаваць.»
«І тады Пазьняк прапанаваў тактычны крок, які спачатку падаўся шмат каму з нас натуральнай авантурай. Пазьняк прапанаваў апэляваць не да розуму дэпутацкай большасьці, а, скажам гэтак, да калектыўнага інстынкту, скарыстаўшы ўжо выпрацаваную звычку галасаваць насуперак БНФ.»
«З Авальнай залі выйшла трыццаць дэпутатаў (аднак некалькі дэпутатаў БНФ, у тым ліку і аўтар гэтых радкоў, былі пакінутыя ў залі) … Перад выхадам з залі мы абмяркоўвалі гэты крок, нам ён падаваўся вельмі рызыкоўным. Найбольш рызыкаваў, канешне, Пазьняк: калі б у выніку Дэклярацыя не была б прынятая (скажам, не хапіла галасоў) – на ягоным палітычным аўтарытэце, ды і на аўтарытэце ўсяго Народнага Фронту можна было б ставіць крыж. Але адбылося так, як разьлічваў Пазьняк: дэпутаты заявілі, што поўныя рашучасьці прыняць Дэклярацыю і пачалі актыўна галасаваць. Ня ведаю, чаго тут у Пазьняка было болей: дакладнага палітычнага разьліку, адчуваньня псыхалёгіі ці проста інтуіцыі» [65]. Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць» Сяргей НАВУМЧЫК: Крок да незалежнасьці, 2009.
Як кажуць, без каментароў. А зараз інфармацыя для роздуму:
«У Варшаве ў выдавецтве «Беларускія Ведамасьці» выйшла кніга Сяргея Навумчыка і Зянона Пазьняка «Дэпутаты Незалежнасьці».
«Наша кніга прымеркаваная да 20-годдзя аднаўленьня незалежнасьці Беларусі, якое будзе адзначацца праз год, – паведаміў з Прагі Сяргей Навумчык у інтэрвію „Белорусским новостям“. – 25 жніўня 1991 года – важная дата ў беларускай гісторыі. Можа быць, самая важная, бо менавіта ў гэты дзень ажыцьцявілася мара пакаленьняў беларусаў – з гэтага моманту Беларусь існуе як незалежная краіна».
«Асобны разьдзел, – паведаміў Навумчык, – прысьвечаны Васілю Быкаву, чыя маральная падтрымка была для нас вельмі важнай. І, канечне, мы пішам пра сваіх калег – дэпутатаў Апазыцыі БНФ, дзякуючы якім сталася магчымай перамога 25 жніўня 1991 года».
«Тут, у гэтай кнізе (напісанай да надыходзячага дваццацігоддзя незалежнасьці Беларусі), аналіз, асэнсаваньне і ўспаміны злучаны ў адно, прытым паказаны з двух пунктаў бачаньня двумя асобамі – дэпутатамі Апазыцыі БНФ, якія былі тады ў цэнтры падзей», – сказаў Зянон Пазьняк» [66]. Bielarus.net › Беларуская Салідарнасьць» Новая кніга пра абвяшчэньне незалежнасьці, 2010.
Артыкул «Песні спяваць і поле араць». 06.11.2008. Газета «Народная воля». Прафесар Юры Хадыка: «Я знайшоў словы самога Пазьняка: „Пасля ліквідацыі СССР і КПСС пратэстны антыкамуністычны і антыкаланіяльны ўздым скончыўся“. І зразумеў, што думаем мы аднолькава, толькі сённяшнюю сітуацыю бачым па-рознаму. Зянон Станіслававіч на апошнім агульным з'ездзе БНФ у 1997 годзе дамогся абвяшчэння стварэння нацыянальна-вызвольнага руху. А я і тады і зараз лічу гэтую ідэю памылкай. Калі сапраўды патрэбны такі рух, то як можна пісаць: „Тое, што сталася вечарам 25 жніўня 1991 года, – гэта найвялікшая выніковая падзея ў гісторыі Беларусі за апошнія 200 акупацыйных гадоў. Беларусь дамаглася рэальнай незалежнасці“? Ці мы яе ўжо згубілі? А калі ёсць рэальная незалежнасць, то як можна ствараць нацыянальна-вызвольны рух? Супраць аўтарытарнага прамаскоўскага рэжыму трэба ствараць і ўмацоўваць шырокі дэмакратычны рух, не ставячы пад сумнеў такую каштоўнасць, як незалежнасць краіны» [67]. Народная Воля, 167—168/2008 – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org
Станіслаў Шушкевіч, першы кіраўнік незалежнай Беларусі:
«Незалежнасць Беларусі ўпершыню за 200 гадоў была прызнаная Расіяй! Гэта ж было нашае неверагоднае дасягненне. Пра гэта і марыць не маглі народафронтаўцы. Сёння нават сам дзіўлюся: я не думаў, што мы робім нейкі адчайны ўчынак ці праяўляем гераізм. Але калі паглядзець з гістарычных пазіцый, то так, мы без кроплі крыві зафіксавалі распад імперыі» [68]. Сайт газеты «Наша Ніва». Артыкул «Распад СССР: расказвае Станіслаў Шушкевіч». 07.12.2011. Распад СССР: расказвае Станіслаў Шушкевіч (nashaniva.com)
Маё пакаленне ўсё, што змагло ў свой час, аб якім я сціпла распавёў тут, ужо зрабіла, а менавіта: у адзіны момант ісціны, у адзіны момант, які дала нам спадарыня Гісторыя пад час скону СССР, мы памылкова пасунуліся адраджацца за беларускім Сусаніным – адраджэнцам, «моўным гаваруном», у нетры так званага Адраджэння, а па шляху прафукалі дэмакратыю, каб толькі ў канцы тунэля, калі духоўны Сусанін нацыі ўжо быў за мяжой у палітычнай эміграцыі, заўважыць лукашызм – сапраўдную мэту нашага шматгадовага нацыяналістычнага паходу.
Менавіта аб гэтым я кажу болей за тры гады адсюль са Штатаў на форумах «Радыё Свабода», «Хартыі’97», «Нашай Нівы» і «Народнай волі», застаючыся грамадзянінам Беларусі, бо, можа, гэта і ёсць маё пакаянне перад беларускім народам за тыя «адраджэнскія часы», калі я падтрымліваў зяпонаўцаў, іх ідэалогію, калі своечасова не разгледзеў яе антыдэмакратычны матыў і не знішчыў.
Так што мая прапанова па выхадзе з гэтай непрадказальнай, палітычна неразумнай, шалёнай, вар'яцкай сітуацыі, у якой сёння пасля «адраджэнскіх часоў» апынулася беларускае грамадства, толькі адна: маладое пакаленне беларусаў і беларусак павінна аб'яднацца і даць бой ЧЗ лукашызму, каб змесці яго з нашай зямлі, з мэтай усталявання дэмакратыі – улады, падкантрольнай народу. Бо без бою, без звяржэння ЧЗ лукашызму сілай не зменім устояную недэмакратычную, па сутнасці – камуністычна-савецкую, бальшавіцкую лукашэнкаўскую сістэму ўлады хлусні і беззаконня, ЧЗ лукашысцкую ідэалогію.
За апошнюю трэць стагоддзя беларускi народ толькi аднойчы быў датычны да тварэння сваёй гісторыі, ды i то ўскосна, калi выбраў дэпутатаў ВС 12-га склікання, якія абвясцілі дзяржаўны суверэнітэт БССР. Нi да чаго больш былая камуністычная бальшавіцкая беларуская ўлада i нават блізка яго не падпусціла.
Я табе кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою ніякага ідэалагічнага дыктату не будзе. Рэфармаваць ЧЗ лукашызм, спадзяваючыся на іншыя вынікі прэзідэнцкіх выбараў – нонсэнс; на снайпера – нонсэнс, бо снайпер не зменіць сістэму ўлады; на эміграцыю/эмігрантаў – нонсэнс, бо ў іх бягучых штодзённых эмігранцкіх спраў хапае; на маё пакаленне – нонсэнс; на інтэрнэт – нонсэнс. Карацей: рэфармаваць ЧЗ– лукашызм – палітыку хлусні, беззаконня і беларусанянавісці – нонсэнс.
Застаецца адна ідэалагічная мэта – беларуская дэмакратыя, або ўлада, падкантрольная народу. Дзеля яе дасягнення, на маю думку, павінна быць адна палітычная дэмакратычная сіла, адна партыя – апазіцыйная процівага зяпонаўска-лукашэнкаўскаму ЧЗ-БЧБ лукашызму. А яшчэ, маладым беларускім людзям трэба мець жаданне жыць на Беларусі – жыць самаахвяраваннем дзеля будучых пакаленняў. А яшчэ неабходны час і цярпенне – час надзей і цярпенне для будучых здзяйсненняў. А яшчэ спатрэбяцца СМІ і інтэрнэт, і вось тут без эмігрантаў не абысціся, калі ўсё вышэйсказанае стане асновай для рэфармавання іх ідэалагічнай дзейнасці.
Калі даць бой БЧБ і ЧЗ лукашызму? Паглядзіце кожны ў люстэрка і знойдзеце адказ на гэтае пытанне: тады, калі будзеце гатовыя аб'яднацца. Але калі яшчэ пачакаеце ці вас залішне завабіць існы шматгадовы байкот БЧБ і ЧЗ лукашызму, або «маўчанне беларусаў», якія калісьці моўчкі стаялі, калі Бог раздаваў дэмакратыю, то нагадаю вам, што «чакаць дэмакратыю» хутчэй за ўсё азначае «ніколі яе не дачакацца». І ўсё ж маладым беларусам і беларускам жадаю верыць, спадзявацца і чакаць добрых часоў, дый тых светлых зменаў, калі нарэшце знікнуць БЧБ і ЧЗ лукашызмы, калі мы, беларусы і беларускі, будзем разам дзяржаўнымі людзьмі звацца. Бо мы – непераможныя вольныя людзі!
Жыве вольны беларускі народ! Жыве беларуская мова! Часам здаецца, што калі выключыць інтэрнэт, то ў хуткім часе знайшліся б і тыя 500 тысяч чалавек, якія выйшлі б супраць лукашызму за дэмакратыю, і тая дэмакратыя. Але зараз ледзь не ўсе ў інтэрнэце, дый нешта там пішуць, чытаюць… Змагаюцца, адным словам. Пішу і я.
Бо шкада мне і дзетак з «Маладога Фронту», якія ўляпаліся ў зяпонаўшчыну па маладосці сваіх гадоў пад выглядам яе быццам бы нацыянальнай прыцягальнасці, а насамрэч гэта ультранацыяналізм, дыктатура мовы, а не беларуская дэмакратыя.
Шкада і тых беларускіх дзетак, якія разбрыліся па белым свеце пасля прыходу да ўлады Лукашэнкі й думаюць, што яны, умоўна кажучы, «дети Лукашенко», а насамрэч яны – «дзеці Пазьняка». Бо менавіта апошні сваім шматгадовым «моўным палітыканствам» 1988—1994 гадоў прывёў да ўлады першага, аб якім мы, старэйшае пакаленне, даведаліся хіба толькі ў 1994-м напярэдадні тагачасных выбараў. Бо тады, у тыя «адраджэнскія часы», Лукашэнка не збіраў тысячных мітынгаў на вуліцах-плошчах і не друкаваў кніжак ці артыкулаў, як Пазьняк.
Не шкада мне толькі маё пакаленне, якое было задурманена зяпонаўшчынай, не разгледзела і не знішчыла яе ў «адраджэнскі» час.
І зараз замест нацыянальнай ідэі прапаную думаць аб дэмакратыі, каб стварыць дэмакратычную дзяржаву Беларусь, у якой улада падкантрольная беларускаму народу.
© Anatol Starkou, The Bronx and Brooklyn, NY, USA. Oct’ 16 – Nov’ 20, 2012, Oct’ 27 – Nov’ 19, 2022.
Галадоўка
Упершыню, як артыкул, надрукаваў на сваёй старонцы ў ЖЖ 13.09.2015. ГАЛАДОЎКА: starkou – LiveJournal Тут друкую крыху адрэдагаваны варыянт тэксту і дадаю цытату з сайта РС.
Пракаментую эпізод з кнігі С. Навумчыка «Дзевяноста пяты». Прэзентацыя кнігі адбылася 11 верасьня 2015 году ў Мінску і аб гэтай падзее тады пісалі апазіцыйныя СМІ.
Пракаментую эпізод з кнігі С. Навумчыка «Дзевяноста пяты». Прэзентацыя кнігі адбылася 11 верасня 2015 года ў Мінску, і пра гэтую падзею тады пісалі апазіцыйныя СМІ.
Але пачну з каментарыя вядомага дэпутата-адраджэнца Лявона Баршчэўскага, які на форуме «Нашай Нівы» у сваім каментарыі ад 11.09.2015 / 22:13 да артыкула «Сяргей Навумчык сёння прэзентуе ў Мінску кнігу пра пераломны год: „Дзевяноста пяты“» [69] nashaniva піcаў:
«Разумею, што тролям кнігі Навумчыка не даюць спакою, бо яны на 80% заснаваныя на дакумэнтах, якія абвергнуць немагчыма. Ну й уласныя Сяргеевы сьведчаньні пра эпоху абвяргаць ня так проста. Пырскайце сьлінай, трольце, злацешцеся, але наша пакаленьне – „галадранцаў з сумленьнем“ – зрабіла і робіць, што можа. Шкада, што амаль што ня можам выдаць па-беларуску падручнікі, слоўнікі, пераклады з сусьветнай літаратуры й філязофіі, дакладных наук, якія даўно ляжаць у загашніках, шкада, што справа беларускага ўнівэрсытэту па-ранейшаму кантралюецца Масквою, але так яно будзе ня вечна – і Сяргеевы кнігі таму запарукай» [70]. ГАЛАДОЎКА: starkou – LiveJournal, 2015. Примечание. Комментарии на сайте «Нашай Нівы» не открываются, хотя их количество (12) видно. НН их отключила. Этот комментарий паважанага спадара Лявона Баршчэўскага публикую таким, каким сохранил его в статье на моей страничке «Живого Журнала».
На сённяшні дзень Сяргей Навумчык – грамадзянін Злучаных Штатаў Амерыкі, а таму ўжо даўно, з моманту атрымання грамадзянства ЗША, не мае статусу палітычнага ўцекача. У пачатку 1996-га ён першым з ліку адраджэнцаў, так бы мовіць, дэзерціраваў з «поля бою» Беларускага Народнага Фронту з Беларусі ў замежжа, пакінуўшы БНФ, Адраджэнне і беларускі народ уладзе Аляксандра Лукашэнкі, якога ў ліку іншых адраджэнцаў з БНФ прывёў да ўлады ў 1994-м, і тады ж летам 1996-га звярнуўся разам з другім адраджэнцам-дэзерцірам з таго ж «поля бою» БНФ – тагачасным кіраўніком БНФ Зянонам Пазьняком – да ўраду ЗША з просьбай аб прадастаўленні палітычнага прытулку.
Адпаведна дадзенай у Википедии.RU інфармацыі [21] Сяргей Навумчык – Вікіпэдыя (wikipedia.org), Сяргей Навумчык з 1990 года, калі яму было 28 гадоў, працаваў на «Радыё Свабода», якое фінансуецца ўрадам ЗША і іншымі, то-бок працаваў з тых часоў, калі быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР у Фракцыі БНФ, калі быў у ліку, так бы мовіць, авангарда адраджэнцаў нацыі.
Той з нас, эмігрантаў, хто сёння жыве за мяжой Беларусі, добра ведае, што такое мець працу ў замежжы, калі ты сабраўся туды ехаць з Беларусі і ў рэшце рэшт прыехаў за мяжу: мець працу ў замежжы – гэта самае галоўнае.
BELSAT: «Сяргей Навумчык быў адным з дзевятнаццаці дэпутатаў Апазіцыі БНФ, якія абвесцілі галадоўку на знак пратэсту супраць рэферэндуму, але ўзброеныя сілавікі збілі народных абраннікаў і выкінулі іх з парламенту. Менавіта гэты эпізод стаў цэнтральным у творы аўтара.» [71] Змена дзяржаўнай сімволікі, збіццё дэпутатаў БНФ і курс на інтэграцыю з Расеяй (belsat.eu), 2015.
Радыё Свабода: «У ноч на 12 красавіка 1995 году ў памяшканьні Дому ўраду былі зьбітыя дэпутаты Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, якія абвясьцілі галадоўку супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэфэрэндуму аб скасаванні статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымбаляў «Пагоні» і бел-чырвона-белага сьцяга і эканамічнай інтэграцыяй з Расеяй.
Ніжэй – фрагмэнт кнігі Сяргея Навумчыка «Дзевяноста пяты», якая выйшла двума выданьнямі ў «Бібліятэцы Свабоды – ХХI стагодзьдзе». Спампаваць кнігу можа тут.
11 красавіка, пасьля заканчэньня вечаровага пасяджэньня Вярхоўнага Савету, мы пачалі рыхтавацца да ночы» [72]. «Пазьняка ўдарылі нагой у грудзі, выціскалі вочы, білі аб сьцяну» (svaboda.org), 2017.
Прапаную чытачам самастойна падлічыць, колькі дакладна хвілін у ноч на 12 красавіка 1995 года галадавалі дэпутаты ў зале ВС. Скажу толькі, што ў маім жыцці бывала і паболей часу галадаваць. Бывала, так закруцішся за дзень, што галадуеш зранку пасля сняданку аж да вячэры. Без абеду. Толькі я ніколі не думаў пісаць кнігу аб такім галадаванні. Хаця яшчэ ж не вечар – можа, і напішу…
Вернемся да дэпутатаў-адраджэнцаў з фракцыі БНФ, якія прыселі ля трыбуны Вярхоўнага Савета ў знак пратэсту супраць маючага адбыцца рэферэндуму-1995. Вялікі палітычны ўчынак, праўда? Толькі нагадаю чытачам, што да гэтага моманту яны амаль пяць год стаялі і сядзелі таксама непадалёку ад той трыбуны ВС, быццам як тыя «русские декабристы на Сенатской площади в Санкт-Петербурге» у 1825 годзе, і тым адраджэнскім стаяннем і сядзеннем прафукалі спачатку Адраджэнне, пазней БНФ, і ў выніку сваёй адраджэнскай бяздзейнасцю і палітыканскім папушчальніцтвам прывялі ў 1994-м да ўлады Аляксандра Лукашэнку.
Затое сёння адраджэнцы пішуць і друкуюць кнігі аб тых слаўных сваіх перамогах. Няхай пішуць. Няхай друкуюць.
Пасля публікацыі на форуме РС першага варыянта майго каментарыя, які ў адрэдагаваным выглядзе вы прачыталі вышэй, які тут выдзеліў шрыфтам, з каментарыям пад ім выступіў Сяргей Навумчык. Цытую:
«Імя: С. Навумчык Горад: Прага 14.09.2015 12:00
Старкоў, я ня маю намеру камэнтаваць вашую традыцыйную ахінею, адзначу толькі (для ведаму іншых), што ў Вікіпэдыі пачатак працы на Свабодзе пададзены недакладна – трэба не 1990, а 1999. Па правілах Вікіпэдыі сама асоба, якой прысьвечаны артыкул, ня можа зьмяніць яго ці выправіць памылку – напрыклад, у польскай вэрсіі напісана, што ў мяне сын, у той час як дачка».
Не турбуйся, Сяргей, па сённяшні дзень на сайце «Свабоды» і ў Вікіпедыях напісана, што ты пачаў працаваць на РС у 1990 годзе.
Они голодали несколько минут, пока неизвестный доброжелатель не позвонил в милицию и не сказал, что здание Верховного Совета заминировано. Само собой, в зал вошли представители власти – силовики, «маски-шоу», как тогда говорили в народе, с целью разминировать здание и спасти депутатов от неминуемой смерти. Во-первых, от заложенной где-то тут около трибуны бомбы, а во-вторых, от голодной смерти. Все же девятнадцать «адраджэнцаў нацыі» были уже несколько минут без еды. Это же важно и серьезно. Несколько минут поголодать ради возрождения нации. «Маски-шоу» попросили депутатов Фракции БНФ выйти вон. Говорят, кто-то из возрожденцев нации служивых людей в масках не расслышал – бывает, и «маски-шоу» дали им поджопника. Всякое тогда говорили и сейчас говорят. Но главное, что были спасены жизни депутатов фракции БНФ, решивших, что можно устраивать голодовку-шоу в зале ВС, после того как профукали так называемое «адраджэнне» белорусского языка и всея белорусскости, да и вообще всё БЧБ профукали «адраджэнцы нацыі», простояв несколько лет «момент истины» у микрофонов ВС.
Вокруг референдума-1996
В ноябре 1996 года, когда некоторые депутаты Верховного Совета Республики Беларусь инициировали импичмент президента Александра Лукашенко, а Конституционный суд принял дело к рассмотрению и оставались вечер да ночь, чтобы КС утром в субботу приступил к рассмотрению данного дела, а значит, КС временно отстранил бы от власти президента – до окончания разбирательства дела об импичменте, вдруг откуда ни возьмись в Минск прибыли «три русских богатыря»: Виктор Черномырдин, Егор Строев и Геннадий Селезнёв.
Состоялась беседа между президентом Александром Лукашенко, председателем ВС Семёном Шарецким, председателем КС Виктором Тихиней и теми русскими богатырями.
Заседание решило подписать между белорусами бумагу, по которой завтра утром (в субботу) Верховный Совет проголосует ЗА это соглашение, то есть отзовёт депутатские подписи / требование об импичменте президента, КС приостановит рассмотрение дела об импичменте, а президент отменит несколько своих указов, показавшихся депутатам – подписантам заявления о его импичменте нарушением Конституции РБ.
Субботним утром в присутствии президента состоялось заседание ВС.
Голосование проходило следующим образом. В момент, когда депутатам надо было нажать кнопки, Александр Григорьевич по телефону-рации приказал своему другу детства, юности, молодости и одновременно главе пропрезидентской фракции в Верховном Совете НЕ голосовать, в результате чего ВС не набрал нужного количества голосов ЗА и провалил то ночное соглашение.
На этом основании Лукашенко впоследствии разогнал ВС, а затем КС и принял власть в Беларуси в свои ЕДИНСТВЕННЫЕ демократические руки.
Впоследствии известный российский артист, юморист в выступлении на сцене пересказал это событие приблизительно так: Лукашенко ператрахівае парламент. Было смешно. Я тоже смеялся и одновременно плакал оттого, что понимал, что такой план в то время в молодой белорусской демократии ни один белорус не смог бы придумать. Это, по-моему, был КРЕМЛЁВСКИЙ ПЛАН, и завезли его три русских богатыря-демократа, упомянутые выше.
Их имена навсегда останутся в памяти белорусов, в том числе моей, как связанные с кончиной первой постсоветской белорусской демократии после провозглашения 27 июля 1990 года государственного суверенитета Беларуси.
Может быть, вас, уважаемые читатели, интересует, когда наступит вторая постcоветская белорусская демократия после кончины упомянутой первой? Правда? Тогда сейчас позвоню в Кремль нашей сегодняшней кремлёвской госпоже, которая курирует белорусскую демократию, и уточню дату нашего белорусского демократического счастья. Ну не Лукашенко же мне звонить, дорогие товарищи!
А разве украинцы сегодня звонят в кремлёвский обком? В Вашингтонский звонят, и нам это хорошо известно. Каждому славянскому брату – своя демократия. И свой куратор.
А белорусские дела 1996 года – это дела давно минувших и потому забытых дней…
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.