Текст книги "Аб вечным. Запіскі эзатэрыка"
Автор книги: АлёнКа
Жанр: Эзотерика, Религия
Возрастные ограничения: +18
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 4 (всего у книги 8 страниц)
Аб сімвалізме
Столькі законаў прыдумана, выдадзена загадаў, прынята пастаноў. А пра той адзіны, універсальны, усё растлумачваючы сказана так мала.
Я назаву яго ЗАКОНам ЛЮСТРА. Выслоўі «падобнае прыцягвае да сябе падобнае», «што ўнізе, тое і ўверсе» – водсветы ўсеагульнай люстэркавасці, аднабокія тлумачэнні ўніверсальнага закона Сусвету. Кожны дзень глядзімся ў насценнае люстэрка, не здагадваючыся нават, што яно толькі частка, невялічкі кавалачак таго вялікага люстра, якім з’яўляецца свет вакол нас.
Сутнасць закона люстра можна сфармуляваць трыма сказамі. Пачытайце іх уважліва і запомніце на ўсё жыццё, бо гэтая пара фраз – адзінае, вартае вашай памяці.
Я – СЯРЭДЗІНА АКРУЖНАСЦІ, ЯДРО АСОБЫ, ЦЭНТР СУСВЕТУ, СВАЙГО МАЛЕНЬКАГА, АЛЕ СУСВЕТУ (не пуп зямлі! гэта важна). УСЁ, ШТО Я БАЧУ, ЧУЮ, УДЫХАЮ, АДЧУВАЮ НА СМАК АБО ДОТЫКАМ – СУТНАСЦЬ МАЁ АДЛЮСТРАВАННЕ: МАТЭРЫЯЛІЗАВАНЫЯ ЖАДАННІ, ДУМКІ, ПАЧУЦЦІ. Я ЛЮБЛЮ СЯБЕ (ТРЫ СЛОВЫ, СКЛАДАЮЧЫЯ СЭНС ЖЫЦЦЯ) АБО НЕНАВІДЖУ Ў ТОЙ СТУПЕНІ, У ЯКОЙ Я ЛЮБЛЮ АБО НЕНАВІДЖУ СВАЁ АСЯРОДДЗЕ І ЛЮДЗЕЙ НАЎКОЛА. Але і ты – цэнтр Сусвету. Кожная істота з існуючых з’яўляецца цэнтрам у сабе.
Трываць двухмоўе – доля не толькі Беларусі, а і залюстраванасці нашага жыцця. Прычым, дзве мовы так перапляліся, што ўжо складана сказаць, якая з іх родная, а якая замежная – мова сімвалаў ці мова рэчаіснасці. Таму – прыклады на абедзвюх.
Гляджуся ў вас, нібы ў люстэрка, мае вучні. Нехта можа іранічна заўважыць: гэта што атрымліваецца, раз ты настаўнік-дэфектолаг, то згодна табою ж агучанага закона, ты дура? Не, не дура. Я – своеасаблівая. А вы сустракалі на сваім шляху хоць аднаго чалавека без асаблівасцяў? Пазнаёмце, хачу паглядзець на гэтага дзівака. Уся справа толькі ў тым, што ў кагосьці (у маіх вучняў і, адпаведна, у мяне) такіх асаблівасцяў будзе больш, у іншых іх менш. Безумоўна, кожны з дзяцей не цалкам адлюстроўвае маё «я». А як? Менавіта той бок, які табе дэмаструюць людзі, і прызначаны паказаць табе тваю сутнасць.
Такім чынам, Віка: увесь час нешта прыбірае, мые, чысціць, перакладае рэчы на парце і паліцах шафы, наводзіць парадак у ранцы – адлюстроўвае маю любоў да чысціні ва ўсіх сэнсах і імкненне «раскладваць усё па палічках», схільнасць да аналітычнай дзейнасці. Яшчэ яна, як і я, шмат чытае.
Таня: асоба творчая, фантазёрка, цікавіцца жывапісам, здольная хутка сцяміць, аб чым гаворка і ў чым справа. Як і я.
Толя: няспешны, удумлівы, разважлівы, сур’ёзны, слушны, сталы не па гадах, адчуваецца ў ім нейкая такая мужчынская грунтоўнасць – адлюстроўвае яшчэ адзін бок майго «я».
Эльдар: мяккі, даверлівы, непасрэдны, вельмі эмацыянальны, ласкавы, адыходлівы, чулы, выражае гатоўнасць дапамагчы ўсім і адразу. Калі абставіны спрыяюць, то чаму б мне і не расслабіцца?
Арцём: бунтаўшчык, з абвостраным пачуццём справядлівасці, імкнецца да самастойнасці і незалежнасці, складаны ў сваёй некіруемасці. І такая я, а што рабіць? Калі б усё было так проста, жыць было б нецікава.
Вядома, можна было б узяць для прыкладу ўласных дачку і маці. Але з дачкой я перасякаюся так мала (неўпрыкмет дзецям з класа, дзе зараз працую), што заўважыць сябе ў ёй, хрызантэме маёй непрыкаянай, з кожным годам становіцца ўсё складаней. Гэта даказвае, што нас у большай ступені адлюстроўваюць тыя, з кім штодзень сутыкаемся ў жыцці, а не тыя, з кім звязаны генетычна.
Маці. Я часам зазнаю сябе ў ёй. Гэта не надае мне пашаны. Таму што не робіць лепш: аўтарытарызм – не мой стыль.
Існуе яшчэ адзін важны бок нашага жыцця: стасункі з начальствам. У мяне добрыя. Ведаеце чаму? Не, не таму. Наадварот, я калі-нікалі бывае кусаюся. Разгадка простая: людзі так стаміліся ад недахопу добрага стаўлення да сябе іншых, што рэагуюць імгненна на (заўсёды моўчкі выпраменьваемыя) хвалі любові, згоды, прыняцця, на чалавечыя да іх адносіны. Адміністрацыя школы добра ставіцца да мяне таму, што я (выключна ў глыбіні душы) цёпла стаўлюся да яе. Не ў тым справа, што мне пашчасціла з дырактарамі, якіх за чатырнаццаць год, што праработала ў школе, ужо пяцёра змянілася. Зусім не. Але ў адрозненне ад неразумнай большасці, я асэнсоўваю, што гэты і толькі гэты кіраўнік, раз ужо лёс распарадзіўся так, што я знаходжуся ў яго падначаленні, здатны чамусьці мяне навучыць на гэты раз.
Так, першая і другая дырэктаркі намагаліся давесці рознымі словамі, але адзін і той жа сэнс: настаўнік, ідучы ў школу, павінен апранацца належным чынам. Я не адразу здалася, таму «трывала» іх уладаранне даволі доўга. Трэцяя наглядна праілюстравала ад адваротнага, як не трэба рабіць, што дыстанцыя паміж дырэктарам-настаўнікамі, для мяне настаўнікам-вучнямі павінна быць, іначай – чакай праблем. Гэту навуку я засвоіла хутка і праз год намі кіравала ўжо іншая жанчына. Чацвёртая дырэктар доўга, пакутліва, з бязмежным цярпеннем, аднак і строгасцю маці, вучыла дасканаласці. Урэшце яна стамілася. Мяне навучыла. Сённяшняя, яшчэ мала знаёмая, выклікае ўражанне падабенства, уяўляецца матыльком, весела прыплясваючым на разагрэтым пасляпаўднёвым асфальце. У паветры вільготна пасля прайшоўшага наўперад ачышчальнага дажджу. Дыхаецца лёгка і свабодна. А значыць, усе ўрокі пройдзены і самы час перайсці на новы этап быцця.
Бадай што, найбольшай магчымасцю абучэння праведнасці жыццёненавісніка валодаюць яго ворагі. Вораг бессаромна скажа тую праўду аб табе, на якую іншы пашкадуе сіл, бо сутычка палярных меркаванняў заўсёды энергазатратная. Непрыяцеляў трэба не хаяць, а дзякаваць. Менавіта яны раскрываюць нам вочы на тыя нашы асаблівасці, на якія ўзняць галаву не стае моцы – так глыбока ў зямлю мы зарыліся. Як толькі ты здымеш скуру фальшывых уяўленняў аб сваёй асобе, варожасць растане ў любові рэчаіснасці, аб мове каторай сказана дастаткова, пяройдзем да сімвалізму.
Сны і міфалагемы – невялічкія востравы ў жыццёвай плыні. Насамрэч сімвалізмам пранізана ўсё наўкола.
Напрыклад, памятаем старое: дом – уладаранне жанчыны, гаспадыні, а двор належыць гаспадару і адбівае рысы яго характару. Пад страхой жывём усе, бамжоў, дзякуй Богу, у нашай рэспубліцы няшмат – жывучыя нібы кошкі жанчыны, як кошкі па-рознаму і выглядаюць: кватэра можа быць чыстай ці неахайнай, цёплай або халоднай, утульнай ці то агіднай, але бясспрэчна адно – яна, кватэра, і разам з тым яна, жанчына – існуе.
А двор? Адзін на дзве-тры сотні жыхароў шматпавярхоўкі?! Не хачу нават працягваць гэтую думку з пазіцыі сімвалізму – тужліва. І чаго здзіўляемся: якая паўсюдна безгаспадарчасць? Заканамерная!
Стужка кіно – рака жыцця. Адсюль – яшчэ адна паралель: куды падзеліся так уражваючыя некалі сваёй напоўненасцю, змястоўнасцю, шчырасцю перадаваемых пачуццяў аднасерыйныя фільмы? Туды, куды аднойчы і назаўсёды заключаемыя шлюбы – зніклі, расплаціліся сабою за даніну модзе на серыялы.
Сімвалізм у ежы. Чалавек заўсёды імкнецца набыць тое, чаго яму не стае. Ежа – не толькі сродак для папаўнення энергетычных выдаткаў, але і спосаб сімвалічна атрымаць недастаючае да паўнаты жыцця і праз сімвалы даведацца, чаго табе для шчасця не хапае. П’еш моцную каву кубак за кубкам – не дастае бадзёрасці. Рукі цягнуцца да шакаладкі – жыццё страціла сваю слодыч; вабіць гарэлка (вырабленая з цукру) – усё так абрыдла, што маеш патрэбу ў канцэнтраванай замене асалоды. Любіш моцна прыпраўленыя спецыямі стравы – не хапае вастрыні адчуванняў, спёка горкага перцу згладжвае прэснасць быцця. Інстынктыўная цяга каторай жанчыны да гуркоў, бананаў, каўбасы і ўсіх па форме падобных да іх прадуктаў, верагодна, сведчыць, што жонка вам верная, хоць і няшчасная. Што з садавіны і гародніны ўкажа на адсутнасць легкадумнасці ў мужа, цяжка сказаць. А вось прыхільнасць да капусты прадэманструе нам вашы фінансавыя цяжкасці, якія, дарэчы, можна вырашыць, капусту спажываючы. Капуста-гародніна, паглынутая страўнікам, па законе падабенства, можа і так быць, прыцягне ў жыццё «капусту» —грошы. Так што – ешце сабе на здароўе! Аматараў яблыкаў, прынамсі тых, для каго чароўны фрукт служыць сімвалам ведаў, характарызуе дапытлівасць.
Тое, што ежа валодае кампенсаторнымі магчымасцямі, зусім не кепска. Але сачыце за тым, што б вы хацелі распавесці аб сабе іншым, а аб чым змоўчыць.
Дам параду. Ніколі не шкадуйце грошай на набыццё нейкіх сімвалічных рэчаў: новага мабільнага тэлефона – гэта дазволіць перайсці на новы ўзровень узаемаадносін з тымі, хто захаваецца на старой сім-карце, добрай якасці партманет – вы ж хочаце быць багатымі? Не шкадуйце часу на ўборку свайго жытла – тым самым вы ачышчаеце ад бруду сябе, і на яго рамонт – сваё духоўнае аднаўленне.
І аб самым сумным. «Люблю мой край, старонку гэту…”, аднак, адной маёй любові мала, каб спыніць паступовае, але няўхіснае крочанне Беларусі ў небыццё.
З пункту гледжання сімвалізму перспектыву знікнення нашай дзяржавы адлюстроўвае сцяг, аздоблены пахавальным арнаментам і – парадаксальная рэч! – усё пашыраючаяся колькасць навінак беларускай літаратуры, выдаваемых на русском языке. Пра просты люд гаворка не ідзе. Ён літаратурную мову не ствараў, не яму яе і развіваць. Італьянцы таксама размаўляюць на дыялектах. Але яны паважаюць мову Дантэ (хоць не ўсе яе на сённяшні дзень добра разумеюць) і сучасных італьянскіх пісьменнікаў – сваю літаратурную італьянскую мову. Таму шчыльнасць насельніцтва Італіі і складае 201 чал. на 1 км. кв. Параўнайце з беларускімі 45!
Чаму Заходняя Рымская імперыя спыніла сваё існаванне ў 476 годзе? Не, не дзякуючы вандалам, а толькі пры іх дапамозе. Вялікая лацінская дзяржава неўпрыкмет пала ў момант, калі латынь стала мёртвай мовай для свайго народа.
Праўда, там меў месца іншы працэс – дэзынтэграцыі. Паколькі падобная з’ява адбывалася і ў жыцці нашай краіны, прычым, неаднаразова (распад ВКЛ, РП, СССР), я спынюся на прычынах (любога) раз’яднання.
Існуюць два віды саюза паміж людзьмі, а я лічу, што і ўвогуле: сімбіятычны і заснаваны на любові (Э. Фром). Другі від узаемаадносін магчымы толькі ў выпадку двух самадастатковых, адбыўшыхся асоб – любячых, паважаючых сябе і таму партнёра, мужчыны і жанчыны. Усё астатняе – віды сімбіёзу, сэнс каторага я б перадала словамі: «ты – мне, я – табе», гэткая любоў з камерцыйным падтэкстам. У такіх выпадках на пытанне жонкі: «Чаму ты ад мяне пайшоў?» муж звычайна адказвае: «Таму што ты з мяне ўсе сокі высмактала». Зразумела цяпер, чаму распаўся СССР?
Любы сімбіятычны саюз прырэчаны на правал. «Свабодныя адносіны» брачуючыхся (ці то збракаваўшыхся? забракаваных?..) не ёсць дастойная альтэрнатыва шлюбу па любові. Прыйсці да згоды без урону для сябе могуць толькі дзве ці больш паважаючыя сябе дзяржавы: тыя, якія ганарацца нацыянальнай культурай, шануюць родную зямлю, любяць сваю мову, цэняць свае грошы, якія абясцэньваюцца, таму што пакрыўджаны вашай непавагай, а не таму што… «Купляйце беларускае» – першы крок на шляху да набыцця самасці. Дорага? За якасць не шкада і заплаціць.
Выраджэнне беларускай нацыі на мове рэчаіснасці вельмі ярка, ілюстрацыйна паказаў Чарнобыль. Унутранае нежаданне жыць большасці беларусаў магнітам прыцягнула на тэрыторыю не Расіі, не Украіны, а менавіта Беларусі 80% ад агульнай колькасці ўсіх выкінутых радыенуклідаў. Пазбегнуць паўтора аналагічнай трагедыі або прываблівання іншай дазволіць твая (аб іншых не пячыся, яны самі паклапоцяцца аб сабе) самасвядомасць.
Чарнобыль. Зусім не пустое для мяне слова. Вёска, у якой мы раней жылі, падпала пад зону адсялення. Але пераезд адбыўся не адразу. Памятаю, як ляжала ў бальніцы пад Мінскам. Аксакаўшчына – здаецца, так называлася тая мясціна. Лекаў давалі такую колькасць, што праглынуўшы іх раз, другі, на трэці мяне занепакоіў той орган, які ніколі дагэтуль ды й па сёння не адчувала, заўсёды жартуючы, што ён у мяне здатны ператравіць нават гуму – у мяне пачаў балець страўнік. З таго часу я, праімітаваўшы перад медсястрой прыём лекаў, вярталася ў свой пакой і метадычна выкідвала ўсе таблеткі ў сметніцу, папярэдне завярнуўшы іх у папяровы скрутак. Праз месяц – о цуд! – абследванне паказала, што я абсалютна здаровая: знікла анемія, загаілася язва дванаццаціперснай кішкі, змяніла з павялічаных да разумных памеры печань, паменшылася да адзнакі норма шчытападобная залоза. Назад не вярнуўся толькі зрок, але мой позірк у свой час «затуманіўся» па іншых прычынах – іх і трэба было вырашаць, каб набыць яснасць.
Пройдуць доўгія дзесяць год, перш чым я зноў захварэю – звычайнай прастудай, ад якой пакутавала (з непрывычкі!) ледзьве не больш, чым ад таго чарнобыльскага «букета».
Дык што гэта было тады – тое, што прымусіла мяне апынуцца на бальнічным ложку на цэлы месяц?
Калі прычына ў выніках аварыі на ЧАЭС, то чаму я «захварэла» не адразу, а толькі праз два гады – тады, калі пра гэтую самую аварыю стала шырока вядома і весткі аб яе наступствах дасягнулі вушэй маіх бацькоў? І што за «цуд» так хутка вылечыў мяне тады, у далёкім 1988, падаецца, годзе? Лекі я, паўтарусь, не прымала.
А я ведаю, як клічуць тую чараўніцу – Людміла, мая маці. Яе, нягледзячы на ўзрост, дзіцячая, непасрэдная, неразумная вера ў дапамогу сталічных лекараў уратавала тады маё, калі не жыццё, то здароўе. На жаль, тая ж вера, што некалькімі месяцамі раней гэтае ж здароўе сапсавала.
Не ўсім пашэнціла мець «ідэалагічна правільную», цвёрда перакананую ў тым, што светлая будучыня вось-вось настане, маці, маючую да таго ж такую моцную волю да перамогі (за гэта наследдзе вялікі дзякуй!), што яе аніякі Чарнобыль не зрушыць! І смех, і грэх…
Думайце, бацькі, што вы думаеце аб сваіх дзецях! Для таго, каб канчаткова загубіць жыццё чалавека, шмат часу не трэба.
Спыніць рух краіны ў бездань можна (пакуль яшчэ можна!), вынайшаўшы ў яе гісторыі кропку адліку – час завядзення хранометра смерці. Дзе, калі, з якой нагоды і па якой (унутранай!) прычыне быў зададзены штуршок у супрацьлеглы сонцу бок – вось пытанне, на якое ў першую чаргу павінен знайсці адказ Гісторык!
Частка другая. Практычная
Як карыстацца прыкметамі ў паўсядзённым жыцці
Я добра разумею, што прыкмет і павер’яў існуе зашмат, і, каб вывучыць іх усе, патрэбен час. А апошняга нам заўсёды не стае. Таму я пазнаёмлю вас на гэтых старонках з універсальнымі прыкметамі, якія дапамогуць вам асэнсаваць: правільным з’яўляецца рашэнне, якое збіраецеся прыняць альбо памылковым, у тым напрамку скіраваны вашы думкі ці лепш пераключыць увагу на штось іншае.
Прыкмета №1. Выцякае з назірання за насельніцтвам.
Інструкцыя да выканання.
Падумайце аб тым, што вас больш за ўсё турбуе. Напрыклад, пазнаёміцеся на начной дыскатэцы з прывабнай дзяўчынай, гатовай аддацца ў першы ж дзень знаёмства або вам гэта не пагражае, і таму лепш за сэканомленыя ад куплі білета грошы пачаставаць сяброў шкляначкай соку? Або застацца працаваць на старым месцы ці пашукаць іншае?
Вызначыліся з пытаннем?
Паглядзіце па баках і зрабіце вынікі.
Вынікі.
1. Убачылі чалавека з кіем, мыліцамі, проста кульгавага або самі спатыкнуліся (ці, не дай Бог, зламалі нагу)?
Значыць, вашы «ідэі храмалі», узнікшыя ў гэты час думкі з’яўляліся памылковымі.
І, наадварот, на вочы трапіўся ўпэўнена крочачы чалавек ці стары, рухаючыйся самастойна, без палачкі – смела рабіце так, як вырашылі, усё будзе добра.
Дарэчы, як часта ў вас баляць ногі і калі: па дарозе з дому на нялюбую работу або ногі дахаты несці не жадаюць? Чаму?
2. Сустрэлі чалавека ў цёмных (сонцаахоўных) акулярах – вашы думкі пакуль што «блукаюць у прыцемках», у іх няма яснасці. Паспрабуйце паглядзець на ўзнікшую праблему з іншага пункта гледжання.
Заўважылі чалавека ў звычайных акулярах (з празрыстымі лінзамі)? Значыць, вы цалкам валодаеце сітуацыяй, глядзіце на ўсё «цвярозымі» вачыма, у думках пануе яснасць і прастата, вы маеце крышталёва чысты погляд на рэчы.
Акуляры былі ружовыя? Трэба тлумачыць чаму?
3. Сустрэлі па дарозе пахавальную працэсію?
Лепш пахавайце сваю ідэю адразу, каб потым не было так нясцерпна балюча расчароўвацца ў сваіх няздзейсненых чаканнях.
Насустрач ехаў вясельны картэж?
Рэалізацыя задуманых планаў даставіць вялікую радасць, вяселле.
Прыкмета №2. Выцякае з назіранняў за прадметамі, сімваламі, надпісамі.
Інструкцыя да выканання.
Тая ж, што і ў прыкмеце №1.
Вынікі.
Вы заўважылі выявы наступных сімвалаў: сардэчка, перакрыжаваныя заручальныя пярсцёнкі, выявы птушак, глядзячых адна на адну.
Гэта можа пазначаць толькі адно: або вы, нягледзячы на n-ную колькасць сумесна пражытых год, усё яшчэ горача любіце свайго мужа (жонку), або надышоў час паклапаціцца аб разводзе, калі сумленне не дазваляе наставіць рогі сваёй другой палове, бо, пры часта сустракаючыхся на вашым шляху азначаных сімвалах узнікненне неаднаразова апетага ў лірычных творах самых розных пісьменнікаў і паэтаў пачуцця не прымусіць сябе доўга чакаць.
Надпісы на вітрынах крамаў, транспарантах, на старонках газет і часопісаў скажуць самі за сябе.
Апошняе, што можна было б тут дадаць: асаблівую ўвагу надаваць прыкметам варта ў святочныя дні – у гэты час праграмуецца ваша будучыня на адносна вялікі прамежак часу.
Таксама, калі ўвесь час трапляюцца адны толькі благія прыкметы, вы павінны перагледзець свае погляды на жыццё, бо нешта вы робіце не так. Змяніце свой светапогляд на станоўчы і тады прыкметы пачнуць сустракацца толькі добрыя, а разам з імі і самі не заўважыце, як жыццё наладзіцца.
А я прапаную вашай увазе яшчэ некалькі маіх (прыдуманых мною) прыкмет, якія вы таксама можаце ўзяць на ўзбраенне.
Прыкмета №3. Умоўна называецца «упала да маіх ног».
Інструкцыя да выканання.
Вырашыце для сябе, што ўсе рэчы, каторыя падаюць паблізу, «падаюць да вашых ног», інакш кажучы, хутка прыйдзецца імі займацца, нешта здзяйсніцца, будзе атрымана.
Вынікі.
Калі на падлозе апынулася ручка, неўзабаве прыйдзецца пісаць, тэлефон (калі застаўся цэлы) – будзеце з кімсьці размаўляць або, у больш шырокім сэнсе, будзеце на сувязі ці ўступіце ў сувязь. Упала шапка – перад вамі «здымуць шапку», станеце паважанай асобай. Вечка ад слоіка або рондалі? Атрымаеце «дах» у сэнсе падтрымку. Яблык? Хочаш, не хочаш, а вучыцца прыйдзецца, хаця б дзеля таго, каб добра ўмець лічыць грошы, атрыманне якіх прадказвае ўпаўшая долу капуста і зачасаўшаяся левая далонь.
Упалі ключы? Атрымаеце ключ да ведаў і ад усіх дзвярэй, вырашыце свае праблемы, як мінімум. Абы толькі, калі ключ ці што-небудзь іншае выпадае з рук, у вас не лічылася іншай прыкметай – «выслізнуць з рук». Але гэта ўжо, як вы самі вырашыце, так яно і будзе. Пры гэтым, спробу адчыніць дзверы кватэры ключом ад класа можна разглядаць як папярэджанне, што вы вельмі захапіліся работай, ці не на шкоду сям’і? Вельмі дрэнна, калі ключ ламаецца або губляецца, але ўсё можна выправіць. Трэба хутка яго знайсці або зрабіць новы, а каб сітуацыя не паўтарылася, адкажыце на пытанне: чаму?
Рассыпаўся бісер? Калі побач няма свіней, дык нічога страшнага!
Пабілі шклянку? Тут ужо нічога не паробіш, прыйдзецца падмятаць падлогу.
Упала да ног карона, або вам надзелі яе на галаву – надышоў час адчуць сябе каралевай. Мяркую, сутнасць прыкметы вы зразумелі, а сімвалы можна прыдумаць свае або скарыстацца агульнапрынятымі.
Прыкмета №4. «На провадзе».
Інструкцыя да выканання.
Падумайце, якія менавіта сувязі (з кім) хацелі б прасачыць, звярніцеся з пажаданнем ведаць: а як там справы? да маючайся ў доме тэхнікі (падыдзе камп’ютар, магнітафон, мабільны або хатні тэлефон) і праз тыдзень-другі прааналізуйце адказ.
Вынікі.
Усе сродкі сувязі працуюць добра – ёсць кантакт. Адна калонка ў магнітафоне і камп’ютары працуе, другая не – няма адваротнай сувязі, адрамантуеце – чакайце нейкіх крокаў ў адказ на свае пачуцці. Дадам пры гэтым, што якія пачуцці, такія будуць і крокі – ад падарунку і пацалунку да аплявухі і пажадання адправіцца ў падарожжа куды падалей. Не працуе тэлефон? Страчана з кімсьці сувязь, хатні – з роднымі і блізкімі, мабільны – з роднымі далёкімі.
Тут жа зраблю заўвагу наконт пральнай машыны: калі яна ў вас «незразумела чаму» зламалася, магу даць параду, што зрабіць, каб гэта было ў апошні раз – перастаньце «перамываць людзям косткі», «сціраць» чыюсці і сваю «брудную бялізну».
Прыкмета №5. Назіранне за транспартнымі сродкамі.
Інструкцыя да выканання.
Уявіце, што ўсё мае сэнс, нават машыны, каторыя прамільгнулі міма вас і тут жа зніклі. Які сэнс? А хаця б наступны.
Вынікі.
Праляцеўшая перад вашымі вачыма машына хуткай дапамогі можа быць знакам таго, што, па-першае, хутка змены, а па-другое, хутка дапамога. А яшчэ можа пазначаць, што неўзабаве трапіце ў рэанімацыю. Трактуйце гэта як вам падабаецца і, як сабе патлумачыце, так яно і здарыцца.
Увесь час трапляючая на вочы пажарная машына таксама можа абазначаць дзве рэчы (зноў жа, выбар за вамі): або вас хутка падпаляць, або ўспыхнуўшы паміж вамі і родным далёкім чалавекам агонь страсці разгарыцца не на жарт. Аднак, усё можа быць значна прасцей. Магчыма, вы яшчэ не ўсведамляеце гэтага, але вам прыйдзецца прыняць удзел у мерапрыемстве, прысвечаным Дню грамадзянскай абароны – адсюль і мільганне перад вачыма пажарных машын, папярэджваючае аб такім незвычайным павароце падзей.
Прыкмета № апошні ў гэтай главе і адзін з бясконцага мноства існуючых. «Ды будзе святло»!
Інструкцыя да выканання: звярніце ўвагу на тое, у якім стане знаходзяцца справы са святлом у вашым доме.
Вынікі.
Скажыце, што вам больш падабаецца: вечна завешаныя наглуха тоўстым сукном вокны і памяшканні, асвячаемыя лямпачкамі-саракоўкамі (і тады варта задумацца, як глыбока вас засмактала дрыгва штодзённасці, што жыццё падаецца такім беспрасветным. І не кажыце мне аб эканоміі, запрадаючы душу цемры, якую яшчэ можна было б назваць іншым словам) або светлыя, ярка асвечаныя чыстыя прасторныя пакоі (асветленыя электрычнасцю і сонечным святлом гэтак жа добра, як і сагрэтыя вашай душэўнасцю людзі вакол)? Гэта не значыць, што трэба зараз жа пайсці і запаліць лямпачкі ва ўсіх пакоях адначасова, і няхай святло там гарыць без толку. Зрабіць так, значыць прызнаць, што вы баіцеся, а чаго, не ведаю, бо я так не раблю. Размова ідзе толькі аб якасці асвятлення і вашага жыцця – унутранага і адлюстроўваючага яго знешняга.
І яшчэ такі момант. Калі ў доме часта згасае святло, то ці не ад таго, што вочы больш не зіхацяць ад радасці? І калі ў вас усё «рукі не даходзяць» замяніць перагарэўшую лямпачку на новую або адрамантаваць даўным-даўно зламаны выключальнік, то ці не рана вы сябе хаваеце, жывучы адной нагой у хаце, а другой у склепе?
Таксама важна звярнуць увагу на месца, дзе памеркла святло, бо калі тое адбылося ў гасцінай, гэта адна справа: ну, не любіце прымаць гасцей, ну што ж тут зробіш. Гэта, безумоўна, характарызуе вас не з лепшага боку, але яшчэ не канец свету. Калі святло гасне ў ваннай, то, верагодна, такая з’ява адлюстроўвае імкненне жыць у гразі ва ўсіх сэнсах. У кухні? Запішыцеся на якія-небудзь кулінарныя курсы, магчыма, дапаможа. У спальні? З’ездзіце ў камандзіроўку! Думаю, што я магу так пажартаваць, бо пасля столькіх разважанняў пра наяўнасць або адсутнасць святла ў вашай душы, вы ўжо самі зразумелі, што трэба рабіць у любым з азначаных і ў шэрагу іншых выпадкаў.
Усё. Можаце скарыстацца пералічанымі «прыкметамі» ці прыдумаць свае.
А я дадам: чым больш грандыёзную мэту вы перад сабой паставілі, тым болей часу спатрэбіцца для яе рэалізацыі. У такім выпадку трэба падрыхтавацца да таго, што назіраць адну і тую ж з'яву (напрыклад, сімвалізуючую абранне вамі правільнага шляху зялёную машыну) прыйдзецца працяглы прамежак часу. Тое ж, што дзеці, раней закідваўшыя вас малюнкамі сардэчак, раптоўна перасталі гэта рабіць, азначае, што дзесьці вы дапусцілі промах, у нейкі момант сышлі з прамой дарогі – дарогі прыгажосці, любові і дабрыні. Вярніцеся на правільны шлях – і жыццё з усіх бакоў вам аб гэтым заспявае.
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.