Электронная библиотека » АлёнКа » » онлайн чтение - страница 5


  • Текст добавлен: 3 августа 2017, 04:52


Автор книги: АлёнКа


Жанр: Эзотерика, Религия


Возрастные ограничения: +18

сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 5 (всего у книги 8 страниц)

Шрифт:
- 100% +
«У багацці і ў здароўі…»

Грошай і здароўя – вось словы, якія мы часцей за ўсё чуем у свой адрас падчас любога свята. І ніхто асабліва не разгоніцца пажадаць табе любові. А дарэмна. Бо для таго, каб стаць багатым, трэба спачатку іх, гэтыя самыя грошы, шчыра палюбіць – не такая простая рэч, як падаецца на першы погляд. Так, усе мы любім хтосьці купляць за іх, а хтосьці збіраць. Але ж гэта толькі любоў да дзеяння, а не да свежанькіх, толькі што надрукаваных на станку і запраўленых у банкамат, новенькіх, яшчэ хрумсткіх купюр. А цікавасць павінны выклікаць менавіта самі рознакаляровыя паперкі, а не аперацыі з імі.

Як развіць гэта пачуццё? Лёгка! Пакладзіце на стол купюру пабуйней, а побач з ёй фотакартку любімага чалавека. Спраецыруйце на апошнюю ўсю любоў і пяшчоту, на якую вы толькі здатныя. Потым павольна перанясіце позірк на грошы, не змяняючы і не паслабляючы пачуцця. Паўтарыце некалькі разоў. Працягвайце рабіць так на працягу 40 дзён і неўзабаве заўважыце, як не толькі грошы пацяклі да вас ракой, а і чалавек, фотакарткай якога вы карысталіся, пачаў адносіцца да вас з большай увагай. Бо гэта як раз той рэдкі выпадак, калі можна адным стрэлам забіць адразу двух зайцоў.

Палюбілі. А цяпер, як вы думаеце: ці варта жадаць грошай дзеля грошай? Не мэтазгодна. Мае сэнс ставіць перад сабой якую-небудзь мэту-пажаданне: мець новенькі белага колеру джып, дом з прысядзібным участкам у межах горада Мінска, сукенку ад знакамітага еўрапейскага дызайнера, пуцёўку «усё ўключана» у шматзорачны гатэль у Егіпце і г. д. Вызначыцеся з тым, чаго ваша душа жадае больш (перш) за ўсё (тут галоўнае – не пратаніць), пачніце ўяўляць, што яно ў вас ужо ў кішэні і праз тыдзень-месяц-год-напрыканцы жыцця (вы ж разумееце, што час, які спатрэбіцца на здзяйсненне мары, залежыць ад грандыёзнасці вашых запытаў) зможаце падняць келіх шампанскага («Савецкага» або «Дом Перыньён», у каго які густ) за перамогу.

І яшчэ на адной важнай рэчы, датычачайся багацця, хочацца засяродзіць увагу. Павольна прайдзіцеся па ўсіх пакоях вашага дома або кватэры, уважліва аглядаючы мэблю, посуд, адзенне, абутак, тэхніку, падлогу. У якім стане знаходзяцца пералічаныя рэчы? Як даўно вы рамантавалі сваё жыллё? адзенне? абутак? Калі ў вас у шафе вісіць куртка з даўным-даўно паламанай маланкай, на паліцы для абутку стаіць некалькі пар туфляў са сцёртымі набойкамі або збітымі мысамі, канапа патрабуе перацяжкі, а вокны афарбоўкі, дыван у зале падтачыла моль, у кухні цячэ кран, а ўнітаз ужо дзесяць год як без вечка, то аб якім багацці вы марыце? Матэрыяльныя рэчы, і грошы ў іх ліку, прыцягнуцца ў рукі толькі таго чалавека, які ставіцца да іх з павагай. Аднясіцеся клапатліва да таго, што маеце. Толькі так новае і атрымаеце. Аднак! Усё, што не падлягае рамонту, захоўваць не варта. Як толькі вы пазбавіцеся ад лам'я, грошы на куплю новых прадметаў хатняга ўжытку знойдуцца самі сабой.

Такім чынам, лепшае, што можна пажадаць чалавеку – гэта любові. Бо, калі ён будзе любіць увесь свет і людзей навокал – будзе здаровы, калі будзе любіць грошы – будзе багаты, калі муж і жонка будуць любіць адзін аднаго – яны будуць шчаслівыя. Толькі памятайце, што каханне – гэта праца і, ў адрозненне ад работы ў школе, дзе бываюць вакацыі і адпачынак, штохвілінная.

Ну вось, у багацці мы ўжо жывём. Засталося толькі зрабіць так, каб атрыманыя (атрымліваемыя, калі вы не лянуецеся займацца любімай справай) грошы не прыйшлося выдаткоўваць на лекі. Якім чынам? Пачніце з усведамлення прычыны хваробы, асэнсаваўшы каторую, трэба яе як мага хутчэй ліквідаваць.

Што можа паслужыць прычынай захворвання? Больш дакладна адказаць на гэта пытанне вам дапаможа добрае валоданне мовай. Я пазначу некаторыя прычыны, астатняе па аналогіі зробіце самі.

Зразумела, чаму я столькі ўвагі надаю вынаходжанню сапраўднай прычыны хваробы? Скажыце, вы зможаце развучыцца крыўдзіцца на людзей перш, чым асэнсуеце, што крыўда ёсць вынік таго, што пэўная асоба адмаўляецца выконваць вашы пажаданні або не хоча апраўдваць вашы спадзяванні? А хіба павінна? Ну дык вось, немагчыма вылечыцца, не ліквідаваўшы прычыну хваробы. Але спачатку яе трэба добра ўявіць сабе.

З чаго пачнем?

Дапусцім, у вас «ляснуўся» пазваночнік? Чаму?

Не, не таму што вы яго застудзілі на скразняку або падарваліся, цягаўшы грузы. Хаця і гэта таксама можа паслужыць прычынай, але толькі ў тым выпадку, калі «апраўдвае» вашы спадзяванні. Хутчэй за ўсё пазваночнік не вытрымаў грузу праблем, якія вы на яго ўзвалілі. Лячыць хваробы пазваночніка лёгка. Дастаткова або паменшыць узровень дамаганняў, або павялічыць веру ў тое, што нават калі будзеш працаваць менш, жаданне мець больш усё роўна споўніцца. Прайсці курс мануальнай тэрапіі перш, чым змяніць светапогляд, не пашкодзіць.

Баліць галава? Чаму?

Ад думак «пухне».

Як зрабіць, каб «не пухла»?

Не трымайце іх, адпусціце на волю. Няхай думкі цякуць свабодна, не сустракаючы на сваім шляху перашкод. Гэта прасцей за ўсё зрабіць, прылегшы на канапу, уключыўшы музыку і паспрабаваўшы слухаць, не думаючы ні аб чым. Складана – засяродзьце максімум увагі на словах песень. Калі ўсё зрабіць як трэба, праз 30—40 хвілін анальгін вам ужо не спатрэбіцца. І паспрабуйце пазбавіцца ад «не тых» думак.

Вас турбуе лішняя вага?

Лепшай «дыетай» тут можа паслужыць любоў да сябе і іншых, чысціня думак, таму што нішто так не садзейнічае набіранню лішніх кілаграмаў, як пачуццё незадаволенасці сабой.

Час ад часу непакоіць сэрца? Па-першае, пракруціце сваё папярэдняе жыццё як кінаплёнку, паслядоўна пазбаўляючыся ўсіх страхаў і болю, якія калі-небудзь узнікалі ў вашым жыцці; па-галоўнае, трэба вучыцца мяккасці і добрасардэчнасці, перш-наперш, да сваіх блізкіх.

Стаміліся ўвесь час хадзіць да стаматолага?

Перастаньце «грызці» людзей. А то ж сярод іх могуць трапіцца і такія, аб каторых зубкі то абламаеце.

Марыце пазбавіцца ад блізарукасці? Навучыцеся бачыць не толькі тое, што дзеецца перад вачыма, а звяртайце ўвагу яшчэ і на тое, што адбываецца навокал. Перашкаджае дальназоркасць? Значыць, у асноўным валодаючы сітуацыяй, вы ўпарта не жадаеце бачыць, што робіцца пад носам.

Усе жаночыя хваробы пакінуць вас пасля таго, як пачнеце бачыць у сабе жанчыну, асэнсуеце сябе ёю і да чорта фемінізм! Пачніце з таго, што выкінеце са свайго гардэроба хаця б з паўдзясятка штаноў і купіце столькі ж сукенак.

Тое ж датычыцца характэрных мужчынскіх захворванняў – даволі ўжо пеставаць жанчыну ў сабе, лепш шчыра палюбіце тую, што побач.

А калі ваша «другая палавіна» прыкладае ўсе намаганні, каб абразіць вас, прынізіць, увесь час бачыць і звяртае ўвагу толькі на недахопы, мае сэнс задумацца, ці тую палавіну вы абралі сабе ў якасці спадарожніка (спадарожніцы) жыцця. І калі вы яшчэ не пры смерці, варта паспрабаваць яе памяняць на іншую, якая будзе цаніць, паважаць, нарэшце, любіць вас як мінімум больш за астатніх асоб супрацьлеглага полу. Нікому ніколі не дазваляйце сябе зневажаць. Бо людзі паводзяць сябе з намі толькі так, як мы самі гэта ім дазваляем. Няхай павялічваюць сваю прыніжаную самаацэнку і пазбаўляюцца ад комплексаў за чыйсьці іншы рахунак.

Лепшы спосаб атрымаць язву страўніка – пачаць крытыкаваць кагосьці-штосьці, гаварыць злосна, з'едліва («язвить»). Таксама ўзнікненню хваробы будзе садзейнічаць ваша ўразлівасць («уязвимость») – нішто так не здольна раз’есці страўнік знутры, як крыўдлівасць і самаедства. Таму хочаце, каб органы стрававання былі ў парадку – навучыцеся спакойна, без агрэсіі пераварваць людзей і абставіны, глядзіце на ўсё, што здараецца ў вашым жыцці, адбываецца навокал нібы з боку, па магчымасці, адхілена. Тады аб’ектыўны, без удзелу пачуццяў, аналіз непрыемнай сітуацыі прывядзе да разумення прычыны яе ўзнікнення. А ўсведамленне таго, што прычына ўсяго, што б не адбывалася, у табе самім, і іншыя не маюць да гэтага ніякага дачынення, пазбавіць цябе ад негатыўных эмоцый і захворванняў стрававальнай сістэмы. І яшчэ. Нельга абразіць («уязвить самолюбие») таго чалавека, які любіць сябе безумоўна, прымае сябе такім, які ёсць, бо чапляе ўказанне толькі на тыя якасці, якія мы самі не прымаем ў сабе. Усёдараванне сабе і іншым, усёпрыняцце сябе і іншых і ўменне любіць безумоўна – асноўныя якасці здаровага чалавека.

Турбуе печань? Хутчэй пазбаўцеся таго, хто або што «сядзіць у вас у пячонках».

Баляць ныркі? Тэрмінова загадайце свайму арганізму выпрацоўваць і выліваць на акружаючых менш яду, пакуль вашы ныркі не закамянелі. Бо калі асяроддзе як-небудзь перажыве неверагодную здольнасць атручваць усё і ўсіх, хто і што змяшчаецца на вашым шляху (памяшканне можна выветрыць), то калі вы моцна атруціцеся самі, захлынецеся ўласным ядам, тады дапагчы вам зможа толькі скальпель хірурга. Не дапусціце аперацыі, палюбіце людзей.

Вылечыць хранічны танзіліт і рыніт можна, вынайшаўшы, па якой прычыне ў вас стаіць «ком у горле» і што вам перашкаджае выплакацца. Таксама раздражненне слізістай абалонкі носа можа ўзнікнуць як вынік раздражнення, скіраванага на чалавека ці падзею, а болі ў горле будуць тым большымі, чым больш гадасцяў вы нагаварылі людзям напярэдадні.

Акрамя вышэй пералічаных, існуюць яшчэ і прыроджаныя парокі развіцця. Як быць у такім выпадку і адкуль яны ўзяліся? Прыроджаныя захворванні плаўна выцякаюць з ідэі рэінкарнацыі. Чалавек атрымлівае пры гэтым жыцці тое цела, якое ён заслужыў у папярэднім (я зараз не пра колер вачэй і форму носа, гэта акалічнасці). Так, калі ты нарадзіўся з парокам сэрца, значыць у прошлым жыцці быў бессардэчным і адна з галоўных задач, якая стаіць перад табой у гэтым жыцці – пазбавіцца гэтага граху, парока, стаць добрасардэчным.

Думаю, вы зразумелі накірунак маёй думкі і прычыны іншых захворванняў зможаце патлумачыць самастойна. Я ж асобна прыпынюся яшчэ на дзіцячых хваробах. Зразумела, што немаўлятка не можа само сабе пажадаць дрэннага самаадчування. Але ж хварэе і яно. Чаму? Бацькі і іншыя дарослыя, але ў меншай ступені, здольныя і ўплываюць на здароўе сваіх дзяцей. Напрыклад, гуляючы па вуліцы, вы выпадкова сустрэлі знаёмага, хворага ВРВІ і пра сябе падумалі: «Хоць бы маё дзіця не заразілася». Як раз гэта «хоць бы» і справакуе ўзнікненне захворвання. Або вы так баіцеся, каб малы не падхапіў малочніцу ці ў больш сталым узросце стаматыт, што вымываеце кожнае завуголле з мыючымі сродкамі, а цацкі перапалоскваеце па дзесяць разоў на дні ў кіпячонай вадзе. І неўзабаве немаўля захворвае не тое што малочніцай, а і кішачнай інфекцыяй. Што паслужыла прычынай? Ваш страх перад мікробамі. Любыя нашы асцярогі маюць здольнасць спраўджвацца.

Пакуль былі ў адпачынку па дагляду за дачкой, яна расла здаровай, адправілі ў дзіцячы сад, адразу стала хварэць? Калі гэта адбылося не пад уздзеяннем распаўсюджанага міфа аб тым, што дзеці ў садах часцей хварэюць, то магчыма, яна вымушана пакутаваць з-за таго, што вам не вельмі падабаецца работа і вы хацелі б хоць 3—5 дзён пабыць на бальнічным, каб такім чынам адпачыць ад працы.

Праблемы са здароўем пачаліся, калі сын пайшоў у школу? Трэба высветліць прычыну яго нежадання вучыцца і ўздзейнічаць менавіта на яе. І калі справа тут не ў настаўніку, прымусьце «хворага» рабіць усе тыя ўрокі, што запісаны ў раскладзе, дома, і пабачыце, наступны раз ён захварэе, ой, як не хутка. А калі справа ў тым, што настаўнік не знайшоў агульнай мовы з вучнем, варта задацца пытаннем, што такога вы казалі свайму (або пры сваім) дзіцяці аб настаўніку, што ён ставіцца да яго негатыўна, бо адмоўныя, як і станоўчыя, адносіны заўсёды ўзаемныя, а светапогляд малодшага школьніка вельмі часта фарміруецца пад уздзеяннем бацькоў. Я вось, як маці, ведаючы, што такімі, мякка кажучы, непаседлівымі дзецьмі, як мая дачка, да таго ж выраз «ты ёй слова, яна табе дзесяць» таксама аб ёй, не вельмі захапляюцца, яшчэ да школы пераканала Насцю ў тым, што ёй вельмі пашанцавала патрапіць да самай лепшай настаўніцы ў свеце, і таму яе трэба паважаць, любіць і слухацца. Такім чынам, яна загадзя была зарыентавана на добрае стаўленне да сваёй настаўніцы, а тая ў адказ, нават нягледзячы на недахопы, якія нікуды не падзеліся, добра адносілася да дачкі. Рабіце вынікі.

Што дытычыцца хвароб і іх лячэння – усё. Дадам толькі, што чалавека, сапраўды жадаючага быць здаровым, ніякая знешняя сіла не прымусіць захварэць. Нават уражваючы «аптымізм» нашых урачоў. Летам праходзіла штогоднюю медкамісію, апошняй наведала тэрапеўта. Запытвае: «Якія ёсць скаргі»? Кажу ёй: «Ніякіх. Здарова як ніколі. Пішыце хутчэй паперку, дамой спяшаюся». Чую ў адказ, што б вы думалі? «Такога не можа быць. Значыць, Вас недаабследавалі». Няма слоў!

Сама я здарова, дачку пераканала ў тым, што здаровай быць лепш, чым хворай, з бацькамі толькі ўпарта змагаюся – і ну, хоць ты кол ім на галаве цяшы! Раю маці: «Выкінь на сметнік увесь патрэсканы, адбіты посуд, драны абутак – энергетыка ад іх у доме псуецца, хварэеце часцей». А яна мне адказвае: «Каб я ў маім узросце не хварэла, гэта б дзіўна выглядала збоку. Быць хворым пасля 50 гадоў чалавек проста павінен, інакш гэта будзе няправільна, людзі не зразумеюць». Безумоўна, пазбавіцца ад хвароб, маючы такую жыццёвую пазіцыю, будзе не тое, што цяжка, а і наогул немагчыма.

Як кіраваць сваімі снамі

Мала хто можа адмовіць сабе ў задавальненні паглядзець добрае кіно. Але чаму ў такім выпадку толькі нямногія людзі карыстаюцца магчымасцю кожную ноч сачыць за разгортваннем падзей у захапляльным серыяле пад назвай «Сон-1», «Сон-2» і так да канца жыцця? Акрамя таго, што чалавеку, удзельнічаючаму, а часам з’яўляючамуся адначасова і рэжысёрам, і галоўным персанажам у азначаным «кінапраекце» будзе спаць не сумна, дык яшчэ і сістэматычны аналіз бачанага ў сне з’яўляецца адным з самых дзейсных сродкаў завершыць разборкі з самім сабой. А гэта вельмі важна – разабрацца ў сабе. Іншага рэцэпту стаць абсалютна свабодным ад абставін, навучыўшыся тым самым быць шчаслівым пастаянна, не існуе!

Дык як жа навучыцца кіраваць сваімі снамі?

А. Трэба навучыцца іх запамінаць. Сны мы бачым штоноч. (Гэта не датычыцца пакутуючых ад бессані.) Яны змяшчаюць шмат каштоўнай інфармацыі, здольнай дапамагчы зразумець сябе, асэнсаваць свае сапраўдныя жаданні.

Нават, калі ў асобных снах заключаецца ўсяго толькі перапрацаваная за дзень інфармацыя, усё роўна не дрэнна ведаць, як да яе ставіцца ваша ўнутранае «я».

Як запомніць сон? Перад тым, як заснуць, дайце сабе ўстаноўку, што напрыканцы сну прачнецеся. І вы абавязкова прачнецеся. Пасля чаго не ўскоквайце адразу з ложка, паляжыце, спакойна пракруціце ў галаве сон, лепш некалькі разоў. Калі памятаеце толькі якую-небудзь яго частку, ухапіцеся за яе як за кончык ніткі і пацягніце на сябе – так падзеі паступова разгарнуцца перад вашым унутраным зрокам. Потым сон можна пры жаданні запісаць. Такім чынам, раніцай вы атрымаеце інфармацыю:

аб тым, чым ваша душа займалася ноччу, пакуль цела адпачывала;

што вас на самай справе больш за ўсё зараз турбуе;

якія падзеі ў гэты час адбываюцца з цікавячымі вас людзьмі;

зможаце ўбачыць магчымыя варыянты будучыні.

Б. Уменне запамінаць сны – гэта яшчэ не кіраванне імі, а толькі першая прыступка на шляху выкарыстання іх магчымасцяў. Другой прыступкай з'яўляецца асэнсаванае, прадыктаванае сазнаннем задаванне пытанняў перад сном з мэтай атрымаць адказы-парады падсвядомасці.

Якія гэта могуць быць пытанні?

1. Вы хочаце купіць туфлі (новую сукенку, аўтамабіль) і ніяк не можаце вырашыць, якая мадэль (фасон, марка, колер) вам больш за ўсё падыдзе. Кладучыся спаць, запытайце: «Якія туфлі мне лепш было б купіць?» Падсвядомасць вам выдасць 4—5 (або больш) мадэляў і дасць магчымасць іх прымерыць. Тыя, у якіх адчулі сябе ўтульна – вашы. І можаце не сумнявацца, што заўтра ў краме абутку, да якой ногі вас самі вынесуць, сустрэнеце менавіта тое, што снілася напярэдадні.

Гэта, калі вы задавалі такое пытанне перад сном. Калі ж не, выбар мадэлі абутку ў сне можа сімвалізаваць выбар спадарожніка жыцця наяве. Або абранне шляху, па якім далей прыйдзецца ісці па жыцці (ад звычайнага падарожжа да месца працы). Напрыклад, у прошлым годзе перада мной паўстала пытанне: застацца працаваць на старым месцы або перайсці на новае. Разгубіўшыся ад нечаканай прапановы, я не магла вырашыць адразу, што мне рабіць і папрасіла даць мне ноч на роздумы. Вы зразумелі, так, навошта мне спатрэбілася тая ноч? Каб атрымаць у сне адказ на пытанне. Вось што мне прыснілася.

«Я ў прасценькіх бэжавых пантофлях. У іх няма нічога асаблівага, але у мяне на назе яны сядзяць як улітыя. Тут мне прапануюць купіць новыя пантофлі. Я бяру, прымяраю іх – не, мне не падабаецца. Нягледзячы на тое, што новыя пантофлі вельмі падобныя да старых, але ўсё ж яны грубейшыя, больш закрытыя, мне не так пасуюць. Потым бачу сябе адразу ў двух пантофлях: на правай назе стары, на левай – новы. Гэта выглядае яшчэ горш. Вырашаю пакінуць сабе старую пару абутку».

А зараз – інтэрпрэтацыя. Пантофлі тут – выбар жыццёвай дарогі, у дадзеным выпадку, работы. Тое, што прапануемая пара была больш закрытая, азначала павелічэнне працоўнага дня, што зразумелым чынам мне не спадабалася. На тое, што я атрымаю прапанову (так яно потым і адбылося на самай справе) працаваць па сумяшчальніцтву, указвае другая частка сну, дзе я абула на ногі пантофлі з розных пар. А прынятае ў сне і адпаведна наяве рашэнне пакінуць усё як ёсць, як паказаў час, было правільным.

Раскажу, як змест сну аб абутку супаставіць з абліччам суджанага. Калі вам прысніліся чаравікі, то іх вышыня будзе адпавядаць росту абранніка: ад 140 сантыметраў і бацільёнаў да 2 метраў і батфортаў. Адсутнасць або наяўнасць абцасаў у туфлях можа распавесці аб тым жа. Колер абутку, як правіла, супадае з колерам валасоў або вачэй будучага мужа. Аднак могуць быць і выключэнні: чырвоны колер ботаў будзе сімвалізаваць, хутчэй за ўсё, палкую закаханасць адзін у аднаго, зялёны ўкажа на цёплыя сардэчныя адносіны паміж вамі (або на існаванне рэўнасці, калі колер быў непрыемны, едкі) і г.д., згодна сімволікі колераў. Калі ж пашчасціла ўбачыць памер, то можыце лічыць, што вам цяпер вядома або колькасць год суджанага, або колькі год будзе вам, калі яго сустрэнеце. Набылі чаравічкі б/у? Калі вам ужо крышачку за трыццаць, то нічога дзіўнага няма ў тым, што абраннікам дагэтуль злёгку пакарысталіся якіясь з прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва. Добра разгледзеўшы знешні выгляд пакупкі, не забудзьце запомніць, як прыгожа (або не) боцікі сядзяць на назе, наколькі яны вам пасуюць і, галоўнае, вам у іх утульна? Бо калі абутак прыйшоўся не да твару, варта пашукаць іншую пару.

Дарэчы, што датычыцца прыкмет і мае адносіны да туфляў. Калі ў вас за год парвалася большая частка абутку спераду, то вам пагражае нейкая небяспека, накшталт распаду шлюбу (расклеіўся туфлік – «расклеіўся» шлюб). Калі ж наадварот, адвальваюцца абцасы, радуйцесь – значыць, бяда ўжо ззаду, небяспека мінула і вас чакае светлая паласа ў жыцці.

2. Вы засталіся ў адзіноце (развяліся, аўдавелі). Не ведаеце, што рабіць далей. Зразумела, што першае, аб чым трэба было б даведацца (я зараз расказваю пра сябе): варта разводзіцца або ўсё не так ужо і дрэнна, як падаецца на мой прыдзірлівы погляд? Запытала. У ноч з 4 на 5 жніўня 2010 года прысніўся сон: «У незнаёмай кватэры – вялікай, чыстай, утульнай – мяне цалуе зараз былы, а тады яшчэ фармальна лічачыйся маім, муж. Пацалунак пакідае мяне абыякавай. Я нічога не адчуваю ў адказ: быццам мёртвая. У сне ж вырашаю, што не хачу так і што пацалунак быў развітальным. Андрэй знікае. Я іду ў залу. Там стаіць багата накрыты стол, за ім сядзіць мая маці. Саджуся да яе, п'ю чырвонае віно. Застаюся спакойнай – прыняла рашэнне. Маці глядзіць на мяне з дакорам. Я зразумела: гэта таму, што яна яшчэ не ведае аб маім рашэнні пакінуць мужа».

Патлумачыць сон нескладана. Убачанае ясна паказала, што, калі прыму рашэнне забраць заяву аб разводзе, то тым самым я нібыта пахаваю сябе жыўцом. Дакорлівы позірк маці дадаткова даказвае, што пакінуць існуючы стан рэчаў нязменным будзе памылкай. А прынятае ў сне рашэнне сысці ад Андрэя з'яўляецца правільным. Адзіна правільным, бо прадыктавана ведаючай нашы сапраўдныя жаданні падсвядомасцю. Адзначэнне развітання шклянкай чырвонага віна паказвае, што толькі пасля разводу я зразумею, па-першае, што значыць жыць поўным жыццём, па-другое, мой дом будзе поўнай чарай (поўны кубак – поўная чара, чырвоны колер – колер жыцця).

3. Наступнае пытанне лёгка прадказаць: «Што мяне чакае ў будучым пасля разводу»?

У ноч з 5 на 6 жніўня сніцца яшчэ адзін сон: «Ідзем з дачкой быццам бы на мой дзень нараджэння. Спазняемся, але ісці ўсё роўна не спяшаемся. Купілі ўсё неабходнае, прыходзім, а там ужо адзначылі маё свята без мяне. Стол застаўлены чыстым, але пустым посудам. Пакідаю набытае на стале, накіроўваюся ў ванную памыць рукі. Рванула ручку – зачынена. Стаю, чакаю, пакуль дзверы адкрыюцца. Тут да мяне падыходзіць незнаёмы мужчына, абдымае, цалуе. Я вельмі хачу яго. Пакуль што толькі хачу. Што будзе далей – невядома. Тым не менш, дзень нараджэння адбыўся».

Разгледзім сон дэталёва. Святкаванне дня нараджэння не трэба разумець літаральна. Дзень нараджэння – толькі сімвал нейкага свята, урачыстасці, знамянальнай падзеі, пэўным чынам звязанай з вашым (з маім) нанавараджэннем – тут як жанчыны. Спазненне на свята сімвалізуе некалькі запозненае станаўленне асобы, асэнсаванне сябе сапраўднай жанчынай. Толькі адна дачка таму сведка, іншыя нават і не здагадваліся, як адбываецца ўсё на самай справе. Стол, застаўлены чыстым посудам, можа расказаць аб многім. Па-першае, адзначым пустэчу, узнікшую ў душы ў выніку адсутнасці на працягу доўгага перыяду сексуальных адносін (чыстыя талеркі, некранутыя). Па-другое, чысты посуд прадвяшчае дастатак і добра наладжаны быт, але ўсё гэта, зноў жа, пустое – ванная зачынена, а значыць, пачуцці (адно са значэнняў мыцця ў ванне і ўвогуле ў вадзе, пры ўмове, што яна чыстая, – купанне ў каханні) застануцца без адказу, тыя, на якія гэтага адказу чакалі. Але прыхільнік нечакана з'явіцца, іншы і з іншага боку. Дальнейшае зразумела без каментарыяў.

4. Акрамя вырашэння праз сон жыццёва важных праблем, можна падобным чынам атрымліваць любую іншую інфармацыю. Напрыклад, вы недзе краем вуха пачулі слова «серафімы». Апошняе незразумела чаму кранула невядомыя струны вашай душы, што выклікала жаданне даведацца аб гэтых істотах падрабязней. Пажадайце сабе ўвечары салодкіх сноў з удзелам серафімаў і раніцай можаце прыступаць да іх напісання на палатне, калі вы мастак або апісання на паперы, калі пісаць сачыненні у вас атрымліваецца лепш, чым карціны.

Калі ўвесь час сняцца кашмары (асабліва тыя, што паўтараюцца), гэта сведчаць аб наяўнасці сур'ёзных праблем у жыцці, якія неабходна вырашыць хаця б дзеля таго, каб начное правядзенне часу зрабіць больш прыемным. Паверце мне як практыку, ад сноў можна атрымліваць не меншую асалоду, чым ад іх рэалізацыі.

В. Вы ўжо навучыліся запамінаць і праграмаваць свае сны, павучымся цяпер іх дэталёва аналізаваць. Соннік можа стаць добрым памочнікам у гэтай справе, аднак для ажыццяўлення якаснага аналізу карыстацца толькі ім адным (і нават 2—3) бывае недастаткова, іншы раз узнікае яшчэ і настойлівая патрэба «параскінуць мазгамі».

Перш, чым распачаць аналітычныя дзеянні, неабходна ведаць наступнае.

1. Шэраг сноў, як правіла, лёсавызначальных, прадыктаваны нам тым, што называецца калектыўнай памяццю: некалі даўным-даўно, калі яшчэ не было не толькі нас з вамі, але і нашых бабуль, дзядуль, прадзедаў і нават яшчэ даўней, насяляючымі ў той час нашу Айчыну людзьмі было прынята лічыць (зараз цяжка сказаць чаму), што мядзведзь азначае жаніха, пераход праз мост (гэта зразумела) – змену свайго сацыяльнага статусу, вясёлка – божае блаславенне, стаяць з мужчынам пад зялёным дубам – вяселле. Апошнюю выснову лёгка патлумачыць: раней у нашых продкаў існаваў звычай выкрадаць любімую дзяўчыну, бацькі якой не далі згоды на шлюб, з тым, каб ажаніцца на ёй каля дуба. Клятвы, вымаўленыя пад гэтым дрэвам, лічыліся святымі і разлучыць такую пару бацькі ўжо не маглі. Быць звязанай вяроўкай абазначае тое ж – звязаў, прывязаў да сябе, зрабіў сваёй жонкай. Знайсці ў сне падкову – на шчасце, знайсці птушынае гняздо – да вяселля («звіць гняздо» – стварыць сям'ю). Такія сны лепш трактаваць, карыстаючыся (у межах разумнага) народным соннікам.

Прывяду прыклад такога сну.

«Ідзем з Насцяй па мосце: шаткі, драўляны, месцамі паламаны, праз яго сочыцца вада (што ўказвае на няўдалы шлюб). Я б не ішла па ім, але гэта дзеля Насці (я сапраўды не выйшла б замуж, не будучы цяжарнай). З намі ідзе мой былы муж. Перайшлі з цяжкасцямі мост і тут Андрэй заносіць над Насцяй дубіну (дачка была б значна здаравейшай, май яна другога або ніякага бацьку). Я і іншыя людзі гэта заўважылі, нейкія мужчыны звалаклі яго з дарогі на абочыну. Я заступілася, баялася, што яго заб'юць – пашкадавала. (Пасля двух год сумеснага жыцця я падавала на развод, але забрала заяву, пашкадаваўшы яго), Насця была супраць – так і не прабачыла (яна першай прапанавала пашукаць ёй другога бацьку). Ідзем уперад па бруднай дарозе, па абодва бакі якой – брудная вада (хваробы). І тут мост абрываецца, сыходзіць пад ваду. «Усё, – кажу я Насці. – Тупік. Трэба вяртацца» (ужо нават я зразумела, што пакінуць усё як ёсць шлях у нікуды, тупік). Вяртаемся ўсе ўтрох. Ідзем да чыгуначнага вакзала. Там стаяць чатыры цягнікі. Мы з Насцяй садзімся ў адзін, Андрэй – у другі. Карацей, селі мы на розныя шляхі. Дарогі разышліся. (Мы, нарэшце, развяліся). Паехалі. Білетаў няма. Ідзем праз той вагон, у які зайшлі – няма свабодных месцаў. Нехта запытвае: «А які вагон у вас у білеце пазначаны?». Кажу: «Там напісана ад рукі – не ведаю» (Усё ў нашых руках. Тая ці іншая падзея адбудзецца роўна тады, калі мы будзем да яе гатовы). Прайшлі ўвесь вагон, падрыхтаваліся ісці, пакуль не сустрэнем свабоднае месца. Пераходзім у наступны – зусім нечакана мы апынуліся ў вагоне-рэстаране. Свабодных месцаў шмат. Селі справа пасярэдзіне. (Цягнік у сне абазначае жыццё, а вагоны ў ім – гады. Тады, атрымліваем, што першая значная падзея ў асабістым жыцці бачыўшага сон – у маім жыцці, адбудзецца праз паўтара года пасля разводу).

2. Існуюць таксама сны эратычнага характару. Прыкладам такога сну з'яўляецца штоноч прыгадваемая палка вэнджанай каўбасы, бананы або агуркі. Такім чынам цела праз душу спрабуе данесці да вас інфармацыю аб тым, што надышоў час паклапаціцца аб яго патрэбах. Расшыфраваць такія сны можна пры дапамозе кніг З. Фрэйда «Уводзіны ў псіхааналіз» і «Тлумачэнне сноў».

3. Асаблівую ўвагу пры апрацоўцы атрыманай уначы інфармацыі варта звяртаць на свой асабісты вопыт, слоўнікавы запас, асацыяцыі, пачуцці, перажыванні.

Напрыклад, калі вам прыснілася, што вы ясцё сметанковае масла, здабываемае са згорнутага ў ражок аркуша паперы, то папяровы ражок у сне, пры ўмове, што ён асацыюецца ў вас са словамі «рог багацця» павінен прадказаць атрыманне дастаткова вялікай колькасці грошай, а прычына, па якой вы елі масла, укажа, якім чынам удасца гэтага дасягнуць.

Або ў іншым сне вы мелі нейкія стасункі з Андрэем Малахавым. Разважаем: Малахаў – Молах; яшчарка-агама (адносіцца да хамелеонаў); бог сонца, агню і вайны; сляпая забіваючая сіла, бязлітасная сіла, патрабуючая чалавечых ахвяр, дзіцячых ахвяр; дэман; таксама аповесць А. Купрына «Молах», дзе пад жорсткім богам-забойцам трэба разумець тэхнічны прагрэс. Што можа значыць такі сон? Калі вашага былога мужа клікалі Андрэем, то 1) вы атрымалі дакладную характарыстыку яго асобы (крывадушнік, які на самай справе ненавідзіць дзяцей, але знешне не падае віду); 2) тлумачэнне, у сілу якіх абставін у вас адбыліся выкідкі; 3) дзякуючы якой сіле ваш шлюб праіснаваў даволі вялікі прамежак часу (дзякуючы «зачэпленасці» за матэрыяльнае, страху страты або памяншэння камфартабельнага суіснавання).

Ці такі вось сон. Да вас дадому прыйшоў адзін знаёмы і прапануе дапамагчы вынесці смецце. Што вам чакаць ад яго наяве? Відавочна, што выносіць смецце ў сне мае тое ж значэнне, што і «выносіць смецце з хаты», а значыць, ваш знаёмы пляткар і давяраць яму нейкія сакрэты не варта. Дарэчы, хто звычайна выносіць смецце ў вас дома: муж, дзеці або вы самі? Задумайцеся.

Пакупаліся ў рэчцы і выйшлі на бераг сухой? Шчаслівая, як бы ні склаліся абставіны, вы ўсё роўна «выйдзеце сухой з вады».

Узніклі праблемы з жыллём, а тут сніцца, што Вера Андрэеўна дапаможа ўладкавацца ў інтэрнат? Пакладзіцеся на Бога, вера дапаможа вырашыць усе праблемы.

Або вам у сне давялося прыбіраць на сваім працоўным месцы косткі даўно памерлых жывёл? Каб пазбегнуць цяжкасцяў на рабоце, трэба тэрмінова разабраць там усе «шкілеты ў шафе».

І яшчэ адзін сон. «Ляжу ў сябе на балконе, гляджу, як адпраўляецца школьны аўтобус разам з настаўнікамі некуды без мяне. Гарыць святло, я без адзення, нехта з настаўнікаў мяне бачыць, нехта не. Вырашыла зачыніць дзверы на ключ, каб ніхто не зайшоў (апранацца таму што не хочацца). Замкнула. Тут падыходзіць да дзвярэй Віка (вікторыя – перамога), у яе аднекуль ёсць ключ ад маёй кватэры, хоча адчыніць дзверы, зайсці. Я бяру ключ і паварочваю яго са свайго боку такім чынам, што ёй не адчыніць. Віка ўсё роўна працягвае спробу адчыніць мае дзверы. Я трымаю свой ключ абедзвюма рукамі, з усёй моцы, а ў яе ключ зламаўся…».

Што з гэтага вынікае? Я сама затрымліваю наступленне доўгачаканай перамогі, не пускаю Вікторыю-перамогу ў свой дом і перашкаджае мне мая залішняя сарамлівасць, выцякаючая з адкрытасці, з аголенасці і безабароннасці.

4. Некаторыя рэчы і лічбы могуць указваць на час адбудучыхся (адбываючыхся, ужо адбыўшыхся) падзей.

Напрыклад, вы сабраліся ісці на работу (нечакана, неспадзявана, вас вызвалі туды), глядзіце на гадзіннік, ён паказвае 9.20. На што могуць указваць гэтыя лічбы? На час адбыцця нейкіх важных у жыцці падзей – 20 верасня.

5. Таксама я б хацела засяродзіць вашу ўвагу на «начных рандэву».

Як сведчаць назіранні, блізкія, родныя, знаёмыя, каханыя сняцца нам пасля таго, калі яны (як гэта потым высвятляецца) вялі пра нас размову або ўспаміналі. Так, я некалькі разоў даведвалася, што бацька маёй дачкі вярнуўся з працяглай камандзіроўкі дахаты, прысніўшы яго ў сне. І такіх прыкладаў можна прывесці шмат. Што асабліва прывабнага ў такіх снах, дык гэта тое, што людзі, прыходзячыя да вас уначы, ніколі не хлусяць, не могуць хлусіць, бо нашы душы, уступаючыя ў зносіны падчас сну, не ведаюць, што гэта такое. Мана – вынаходніцтва чалавечага розуму.

Няшчыра паводзіць сябе з вамі чалавек, наяве сцвярджаючы, што ён абыякава да вас ставіцца, не хоча мець з вамі нічога агульнага, а сам потым прыходзіць у сне і робіць усё з дакладнасцю да наадварот. Той, хто пры сустрэчы пераконвае ў сваёй адданасці, а ў сне здраджвае ці выражае антыпатыю, таксама кажа няпраўду. Да такіх сноў варта адносіцца куды як больш уважліва, чым да рэчаіснасці, тым, хто імкнецца да праўды.


Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3 4 5 6 7 8 | Следующая
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.


Популярные книги за неделю


Рекомендации