Текст книги "Алёнкіны казкі"
Автор книги: АлёнКа
Жанр: Историческая фантастика, Фантастика
Возрастные ограничения: +18
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 10 (всего у книги 10 страниц)
Белая Русь – мясціна Бога
21 жніўня 2011 года.
Бог.
«Русь. Дзяржава, якая радасць умее ствараць. Белая Русь. Радасць умее ствараць белую, чыстую, незакаламутненую. Прычына таго, што наша дзяржава мае такую назву не ў колеры адзення, якое вы насілі ў старадаўнія часы. Не толькі ў колеры адзення, таму што знешняе заўсёды з’яўляецца адлюстраваннем унутранага.
Белы колер атрымліваецца, калі злучыць у адзін пучок 7 светлавых патокаў – 7 колераў вясёлкі. А значыць вы былі некалі вясёлымі людзьмі.
Белы колер атрымліваецца, калі злучыць разам сем колераў кветачкі-сямікветачкі – той, што выконвае шчырыя жаданні.
Белы колер атрымліваецца, калі энергія праходзіць незабруджанай праз усе 7 рознакаляровых чакр, змешчаных у целе чалавека, і вырываецца вонкі. І тады вакол галавы ззяе белы німб. А значыць, вы былі некалі святымі людзьмі – тымі, хто дасягнуў прасвятлення і, дзякуючы гэтаму, на працягу тысячагоддзяў пранес зярняткі сапраўдныў ведаў да сённяшніх дзён».
Зыходзячы з толькі што сказанага, лагічна было б выказаць меркаванне, што менавіта Беларусь з’яўлялася некалі каардынацыйным цэнтрам, з якога ажыццяўлялась кіраванне ўсімі славянскімі народамі, а беларуская мова была мовай пасвечаных. А папы ўсё ніяк не маглі зразумець: што гэта хрысціянства так туга прыжываецца на Беларусі? Ды таму што там, дзе ёсць веды, дзе жыве сапраўдная вера, няма месца сурагату. Таму, калі вы хочаце жыць па-боску, вярніцеся да сваіх каранёў, да вытокаў, пераасэнсуйце ўсю тую вусную творчасць, што некалі была створана для вас народам і рухайцесь далей у сваім развіцці наперад.
Вы маеце мову, змяшчаючую адказы на ўсе пытанні, а вучыце англійскую. Можна пашыраць далягляд вывучэннем замежнай мовы, але рабіць гэта варта пасля таго, як добра засвоіш сваю. Вы ж, кожны год скарачаючы колькасць беларускамоўных школ, нават не задумваецеся аб тым, што, лічачы пры гэтым самі родную мову мёртвай і абыякава ставячыся да таго, што вашы дзеці называюць яе дурной, бо не ведаюць толкам, так і застанецеся для ўсяго свету «быдлам» і «халопамі», бо нічога іншага вы і не варты – ніхто не будзе вас любіць, цаніць і шанаваць, калі вы самі сябе не паважаеце. Хто прыслухаецца да поглядаў народа, які не мае поглядаў?! Станьце ж свядомымі.
Таксама будзьце духоўнымі – рабіце тое, да чаго душа ляжыць, тое, што вам даспадобы, тое, што адпавядае вашаму нораву, што дорыць вам радасць і прыносіць задавальненне. Гэта дае волю да дзеяння, да поспеху, да перамогі. Зразумейце, нарэшце: народ, пранесшы святло радасці, перанесшы яго з веку ў век, мае велізарную сілу, застаецца магутным пасля любой бяды.
Пе-ра-мо-га – перанесшы радасць магутны, ці то: перанесшы радасць мае сілу, можа многа, можа ўсё. По-беда – пасля бяды. Пасля якой бяды? Прачытайце слова «победа» наадварот. Ад е бо п… Ад ёсць, бо ёсць поп. Калі вас не ўразілі мае разважанні, можаце звярнуцца да народных соннікаў. Там так і напісана: калі сніцца поп, быць бядзе. Вы зразумелі, што трэба ведаць, каб пазнаць свет?
І ніякія кампрамісы накшталт двухвер’я тут не да месца. Увогуле, кампраміс – гэта прадажная пазіцыя. Калі я табе, то ты мне… «Усё прадаецца і ўсё купляецца»… Не ўсё. Нельга купіць ні за якія грошы шчасце, здароўе, сяброўства, каханне. Памятаеце таксама: «Нельга служыць двум гаспадарам…”? Праўда, яна або ёсць, або яе няма. Вашы меркаванні будуць з’яўляцца або ісціннымі, або ілжывымі, але ні ў якім разе не кампраміснымі – у гэтым выпадку яны заўсёды няшчырыя, а значыць, фальшывыя, не сапраўдныя, не ісцінныя. Так, кампраміс дае магчымасць дамовіцца двум супрацьстаячым бакам паміж сабою. Але ці здольны ён прынесці радасць дамаўляючымся?
Уявіце сабе такую сітуацыю. Вы, стараючыся дагадзіць мужу, любячаму варэнікі з вішняй, і не жадаючы абысці ўвагай сябе, пры тым што вам больш падабаюцца варэнікі з бульбай, абжараныя на патэльні са шкваркамі і цыбуляй, падасцё да стала салодкія варэнікі з ягадамі, палітыя змесцівам з патэльні. Калі так зрабіць, то словы: «Прыемнага апетыту» прагучаць як здзек. Але кампраміс? Кампраміс.
Я разумею, што нехта зараз успомніць прымаўку пра сытага і галоднага, і што «на бязрыб'е і рак рыба». Але калі так разважаць, то так і будзеш усё жыццё мойвай харчавацца, так ніколі і не даведаўшысь, што сабою ўяўляе смак сёмгі. Так, танныя піражкі з павідлам могуць у нейкім сэнсе замяніць дорага каштуючы торт. Але што, калі паспрабаваць адмовіцца ад іх на пару тыдняў і за сэканомленыя грошы купіць тое, на што да гэтага часу мог дазволіць сабе толькі кідаць спакуслівы позірк?..
Вы разумееце, што я зараз не толькі і не столькі пра ежу кажу, колькі пра жыццёвыя прынцыпы? Той, хто прывык задавальняцца малым, ніколі не дасягне вялікага – нізкі ўзровень дамаганняў не дазволіць. Той, хто думае дачакацца вялікага, не выпускаючы (на ўсякі выпадак) з рук малога, разыкуе застацца каля разбітага карыта – спрацуе прыказка «За двума зайцамі пагонішся – ні аднаго не зловіш». Таму лепш, напэўна, некаторы час пасядзець на дыеце, чым есці тое, чаго не вельмі хочацца, і тады жыццё само паклапоціцца аб тым, каб ты не памер з голаду і дасць жадаемае. А сярод рознага роду кампрамісаў, бадай што, самым горшым будзе здзелка з ўласным сумленнем.
Два бакі аднаго медаля
Пра два бакі аднаго медаля хацелася б сказаць пару слоў.
Няўжо, калі з аднаго боку залатога медаля выбіты падкаваны рыцар, які ўсё некуды гоніцца (мой зварот зараз да вас, мужчыны: дзеля таго, каб аб нечым даведацца, нешта зведаць, не трэба нікуды спяшацца, няма за чым гнацца; радасць знаходзіцца ўнутры, не звонку – там толькі звон, часцей за ўсё пусты), і пад якім знізу красуецца надпіс «Рэспубліка Беларусь», а з другога ззяе залатое ж сонейка над разгорнутай кнігай, над якімі надрукавана «За выдатныя веды» – няўжо гэта кажа аб розных рэчах? А па-мойму, змест застаецца тым жа, толькі выказаны ён па-рознаму. Першая выява адказвае на пытанне: каму? Другая: чаму? А значыць, зло – гэта толькі адна з характарыстык дабра, смерць з’яўляецца пераходам ад адной формы або ступені жыцця да другой, як хаос, так і космас ёсць пэўныя станы рэчаў, але па-рознаму ўпарадкаваных, матэрыя і антыматэрыя – гэта часткі цэлага. Паспрабуйце знішчыць адну з гэтых частак і што застанецца? І дзе тая грань, за якой святло пераходзіць у цемру? Таму не трэба нічога знішчаць, пакіньце ўсё як ёсць, так, як гэта стварыў Бог. Свет адзіны, непадзельны, ёсць толькі адценні колеру. Медаль, ад таго, што ён нясе розную інфармацыю з абодвух бакоў, не перастае ад гэтага быць цэльным. І залатым. Яго якасць не змяняецца, дзякуючы двухбаковасці. Але ён можа быць яшчэ і срэбным, і бронзавым. Толькі гэта ўжо будзе іншы медаль, не той якасці, няхай сабе і з падобнай выявай. Так падобны адно да аднаго ззянне Сонейка і святло ззяючага адлюстраваным сонечным святлом Месяца. Толькі ступень асветленасці будзе рознай. А якасць ведаў, глыбіня веры, адчуванне сябе гаспадаром свайго лёсу, а ні чыімсьці рабом, адбіваецца на якасці жыцця.
Калі, працягваючы размову аб медалях, уявіць сабе, што медаль з адной і той жа выявай можа быць як залатым, так і срэбным, і медным, і жалезным, то параўнальны аналіз характарыстык металаў дапаможа нам выявіць агульныя рысы і істотныя адрозненні паміж залатым, сярэбраным, медным і жалезным вякамі.
Я не буду зараз спыняцца на золаце і залатым вяку. Усе добра ведаюць, што сабою ўяўляе і якую інфармацыю нясе гэты метал, а лепш перайду адразу да веку сярэбранага.
Срэбра. Метал, садзейнічаючы развіццю парапсіхічных здольнасцяў, адказваючы за развіццё чуллівасці, фантазіі і інтуіцыі, а таксама за падпарадкаванне прыродным інстынктам. Атаясамляецца з Месяцам, які асацыюецца з жанчынай і зменлівасцю. Тады лагічна будзе выказаць меркаванне, што ў эпоху, называемую сярэбраным векам, улада належала жанчыне.
Кажучы аб зменлівасці як адной з характэрных асаблівасцяў жанчыны, трэба памятаць, што на самай справе Месяц не змяняецца, ён падаецца нам розным таму, што Сонца асвятляе звычайна толькі адзін з яго бакоў. Калі спраецыраваць паняцце «Сонца» на мужчыну, а «Месяц» – на жанчыну, то атрымаецца, што жанчына здаецца рознай толькі таму, што так яе бачыць мужчына: спачатку маладой і прыгожай дзяўчынай, потым у самым росквіце сіл жанчынай, і напрыканцы трухлявай бабулькай. Амаль тое ж адлюстроўваецца і на больш кароткіх цыклах: стройная дзяўчына, зацяжарыўшы, ператвараецца на нагадваючую сваім абліччам поўню жанчыну, якая, нарадзіўшы, страчвае на некаторы час сваю прывабнасць, каб потым яе аднавіць. Нагадаю, што так аднабакова нас бачаць мужчыны. Сутнасць жа жанчыны, як і сапраўдная выява Месяца, пры гэтым застаецца нязменнай: спагадлівая дзяўчына з цягам часу стане лагоднай бабуляй, а скандальная жанчына – сварлівай старой. У адрозненне ад мужчын, жанчынам, як правіла, знешнасць вочы не засціць, таму яны лепш разбіраюцца ў людзях, бачаць іх такімі, якія тыя ёсць на самай справе.
Медзь. Невысакародны метал. Па колеры падобны да золата, але яго якасць непараўнальна ніжэйшая. Медзь звычайна звязваюць з планетай Венера, сімвалізуючай любоў і прыгажосць. Думаю, усё ж Венера адказвае больш за матэрыяльны, пачуццёвы бок кахання, дзякуючы чаму на гэтым этапе гісторыі ў мужчын і ўзнікла ідэя ўзаконіць дзяржавай адносіны паміж мужчынам і жанчынамі, якіх з усталяваннем патрыярхата ў яго магло быць некалькі. Гэта давала мужу права і магчымасць задавальняць палавы інстынкт калі і колькі яму заўгодна. Медны век даў мужчынам ілюзію ўлады, але не саму ўладу: медзь не золата, а душа не цела – яе нельга ні купіць за грошы, ні прыдбаць сілай.
Жалеза. Невысакародны, не надта прыгожы, але вельмі моцны і трывалы метал. Адпавядае планеце Марс. І тады век, празваны жалезным, прынясе людзям войны, разлады, спрэчкі, барацьбу. Людзі жалезнага веку павінны, каб выжыць, валодаць такімі якасцямі, як адвага, настойлівасць (не блытаць з назойлівасцю), сілу, рашучасць, вынослівасць.
Быць сведкамі разбурэнняў не надта прыемна, але дзеля таго, каб пабудаваць новы будынак, трэба спачатку рашчысціць пад яго пляцоўку. Чым менш хламу застанецца пад падмуркам, тым трывалей будзе збудаванне. Толькі, будуючы камунізм, словы, напісаныя чытаўшым Біблію аўтарам Інтэрнацыяналу: «хто быў нікім, той стане ўсім», будаўнікам на гэты раз пажадана зразумець правільна. Быць нікім – значыць адчуваць сваё адзінства з Богам, а не перавагу над ім. Быць нікім значыць быць сціплым, а не быць бедным. Гэта важна яшчэ і таму, што знешняя беднасць, як правіла, адлюстроўвае ўнутраную пустэчу, ненапоўненасць, бяздушнасць, нікчэмнасць. Сказанае не азначае, што матэрыяльна забяспечаны чалавек не можа быць чэрствым, але той, хто шмат чаго дасягнуў у жыцці, заўсёды ўяўляе сабой нешта, ён абавязкова будзе напоўнены. Праўда, іншы раз бывае не тым, чым трэба.
Я не заклікаю зараз да рэвалюцыйных дзеянняў. Свабодную ад забабонаў (не ад бабульчыных, а ад ідэалагічных і рэлігійных у іх ліку) дзяржаву нельга пабудаваць пры дапамозе насілля. Я толькі хачу сказаць, што людзі, зарыентаваныя ў бок зла, імкнуцца такім чынам да самаразбурэння і таму рана ці позна знішчаць сябе самі. Гэта зусім не азначае знікненне адной з супярэчнасцяў. Магчымасць абраць зло будзе існаваць заўсёды, але хочацца верыць, што ўзровень развіцця застаўшыхся ў жывых к пачатку новага залатога веку людзей будзе дастаткова высокім для таго, каб яны здолелі кожную хвіліну свайго жыцця свядома выбіраць дабро.
Памятаем таксама, што выява на кожным з медалёў, будзь ён залаты ці жалезны, аднолькавая. І чалавек, і прырода засталіся тымі ж, што і некалькі мільёнаў гадоў таму. Пагоршылася толькі якасць ведаў чалавека аб прыродзе ўвогуле і аб прыродзе чалавека ў прыватнасці – рэч, якую пры жаданні і настойлівасці можна змяніць.
Скончыць свае разважанні аб якасцях металаў хочацца выказваннем, навеяным папярэднімі роздумамі: «не ўсё тое золата, што блішчыць», і не ўсё тое, што не блішчыць, не золата.
Абагульненне: коратка аб галоўным
Не магу змагацца з настойлівай патрэбай абагульніць усё яшчэ раз.
Спачатку існаваў вакуум, у склад якога ўваходзілі матэрыя, электрамагнітнае поле і Бог. Апошні, прачнуўшыся, аб нечым падумаў, потым уздыхнуў і прамовіў сваё важкае слова.
«Ды будзе так», – сказаў Бог, і ўсё прыйшло ў рух. Перш-наперш утварыліся вада і паветра, потым сфарміраваліся планеты, поруч з імі расліны, а яшчэ праз некаторы час зоры. Прайшоў час і на свет з’явіліся жывёлы, а ўслед за імі і людзі – унікальныя стварэнні, надзеленыя паўнамоцтвам стварыць свет любві і гармоніі або знішчыць Сусвет. І ўсё ж я ўпэўнена: пакуль на зямлі будзе жыць хаця б адзін добры чалавек, святло не спыніць свой рух. Паклапаціцеся стаць тым самым адзіным – так, на ўсякі выпадак.
8 студзеня 2012 года.
Алёна.
«Прыемна быць самой сабой. Лёгка несці адказнасць за сябе адну. Радасна займацца любімай справай. Хораша любіць тых, хто знаходзіцца побач. Якое гэта шчасце – жыць!
Вось было б добра, каб гэта зразумеў кожны. Тады можна было б упэўнена сказаць: «Прывітанне, залаты век!»
Да пабачэння, шаноўны чытач!»
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.