Текст книги "Алёнкіны казкі"
Автор книги: АлёнКа
Жанр: Историческая фантастика, Фантастика
Возрастные ограничения: +18
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 5 (всего у книги 10 страниц)
Уласцівасці душы
Апісаць уласцівасці душы можна, і гэта зусім нескладана, але спярша мае сэнс спыніцца падрабязна на паняцці святла. Дэталёва разглядаць паняцце «ноч» мы не станем. І так зразумела, што цемра – гэта адсутнасць святла. Разбярэмся лепш з яго наяўнасцю.
Што ж такое святло? Адказ на гэта пытанне знойдзем у І. Ньютана: «Святло – гэта паток часціц, выпраменьваемых свяцячымся целам». Пры гэтым, святло, выпраменьваемае рознымі крыніцамі, валодае аднымі і тымі ж уласцівасцямі. (Нездарма ж продкі пакланяліся як сонейку, так і свечцы, і вогнішчу – фізікі, відаць, былі яшчэ тыя!) Пры гэтым святло можа паглынацца асяроддзем і чалавекам цалкам, часткова ці амаль не паглынацца. Пры частковым жа і поўным паглынанні асяроддзе награваецца: святло пераносіць і аддае яму сваю энергію. Дзякуючы чаму адпадае неабходнасць адвампірваць патрэбную для нармальнай жыццядзейнасці энергію ў сабе падобных.
Свяцячымся целам або крыніцай святла служыць любое электрамагнітнае поле, якое знаходзіцца ва ўзбуджаным стане. Так што сонейка – гэта не адзіная крыніца святла. Ёй можа з’яўляцца ўсё, што здольна выпраменьваць электрамагнітныя хвалі. Напрыклад, душа. А паколькі святло – гэта паток фатонаў, то, ведаючы гэта, мы можам пералічыць уласцівасці душы.
1. Яна валодае энергіяй E = hv. Гэта значыць, што энергія душы прапарцыянальна частаце адпаведнага электрамагнітнага выпраменьвання.
Інакш кажучы, чым чысцей будуць вашы намеры, тым больш энергіі атрымаеце на іх рэалізацыю. Гэта адбываецца дзякуючы выхаду ў высокачастотны дыяпазон электрамагнітнага выпраменьвання.
2. Хуткасць руху фатонаў роўная хуткасці святла ў вакууме.
Нішто не можа сапернічаць з хуткасцю энергіі думкі, жадання, пачуцця.
3. Маса фатона ў стане спакою роўна нулю.
Якія высновы можна з гэтага зрабіць?
Фатоны не могуць жыць без руху, а значыць, разам са спыненнем руху фатонаў спыняецца жыццё і, такім чынам, душа (большая яе частка) памірае разам з целам, не пакідаючы яго, але пры гэтым яна страчвае важкасць. Удзельная вага меншай часткі душы – той, якая працягвае сваё жыццё пасля смерці ў складзе духа, такая малая, што, каб зафіксаваць яе масу, патрэбны мікравагі.
4. Фатон заўсёды рухаецца – ідэальны, абсалютны вечны рухаўнік, не патрабуючы для свайго жыцця і руху ўздзеяння ніякіх іншых сіл, акрамя энергіі думкі або электрычнага току.
5. Электрычна нейтральны.
6. Модуль яго імпульсу роўны суадносіне энергіі к хуткасці руху.
Калі апошнюю уласцівасць перакласці на чалавечую мову, атрымаем, што сіла выпраменьвання патоку фатонаў, прысутнічаючых у целе кожнага чалавека, залежыць ад «гарачыні» яго пачуццяў. Даўно даказана, што павышэнне тэмпературы аказвае непасрэднае ўздзеянне на хуткасць рэакцыі. Вось чаму, калі вы горача чагосьці жадаеце, яно спраўджваецца значна хутчэй. А што лепш за ўсё «падагравае» пачуцці чалавека? Правільна, каханне. Таму – Бог ёсць Любоў.
А выпраменьваецца гэты паток фатонаў больш за ўсё праз вочы – «люстэрка душы». (Гэта калі не браць у разлік сонечнае спляценне і далоні, але не ўсе здольны такое выпраменьванне заўважыць.) Адсюль – «вочы любоўю свецяцца». Шкада, што не ва ўсіх.
Свабода выбару ёсць у кожнага
Усе жывыя і разумныя істоты маюць права выбару. Толькі ў кагосьці гэты выбар большы – у таго, хто пачувае сябе свабодным, у кагосьці меншы. Прычым, выбіраць могуць не толькі людзі, але і жывёлы. Каб прыйсці да такой высновы, мне дастаткова было паназіраць за нашым катом. Аднаго разу маці, заўважыўшы Шурыка на плоце побач з нейкай аблезлай, няведама з кім цягаўшайся напярэдадні бруднай белай кошкай, наўмысна запрасіла яго ў хату, хацела паглядзець, што ён будзе рабіць. Пакуль яна расказвала кату, чаму яму не варта сустракацца з гэтай кошкай, Шурык уважліва глядзеў на госцю, намагаючыся прыняць нейкае рашэнне. Калі маці пачала распавядаць пра тое, як яму хораша будзе з намі ў хаце, кот глядзеў у адну кропку перад сабой: уяўляў, як цёпла, сытна і шчасліва будзе пачуваць сябе побач з крынкай малака. Потым ён яшчэ крыху пастаяў, паразважаў (Аляксандр у нас увогуле памяркоўны такі, калі не сказаць, «тармазнуты») і зрабіў свой выбар: вырашыў, што «бландынка» зачакае, а калі не, дык кошак у ваколіцы… і, пераадолеўшы палавы інстынкт, пайшоў у хату.
Так што свабодай выбару надзелены ўсе жывыя істоты.
Асобна хацелася б спыніцца на праблеме наканаванасці або ненаканаванасці лёсу. Усё, што з намі адбываецца, забяспечваецца нашым выбарам або прадпісана звыш? Аб’яднаўшы абедзве пазіцыі, атрымаем праўдзівы адказ. Сапраўды, жыццёвы шлях кожнага чалавека наканаваны. Гаворка ідзе пра той шлях, крочачы па якім, вы будзеце адчуваць сябе добра, утульна, камфортна, шчасліва. Свабода выбару заключаецца ў магчымасці прыняць рашэнне: прытрымлівацца таго, што зададзена, або адхіліцца ўбок ці вярнуцца назад. Мы маем поўнае права распараджацца сваім лёсам. Але пры гэтым важна памятаць: любая спроба сысці з прамой дарогі дрэнна адаб’ецца на самаадчуванні, хваробы як раз і дэманструюць чалавеку, што ён збіўся са шляху. Цела і ёсць той компас, які закліканы ўказваць нам правільны накірунак руху.
Такім чынам, усё тое добрае і светлае, што здарылася з вамі на працягу жыцця, зададзена звыш, а ўсё, успрымаемае як дрэннае, кепскае, благое абумоўлена нашай самадзейнасцю.
У сваю чаргу, выконваць Божую волю – значыць прытрымлівацца сябе сапраўднага. Ці з’яўляецца чалавек разумнейшым за жывёл? Неабавязкова. Але прынята лічыць, што толькі чалавеку ўласціва разважаць аб сэнсе жыцця. Вы ўпэўнены, што жывёлы і расліны не робяць таго ж? Вы іх пыталі? І што яны вам адказалі?
Слова – вось тое, што адрознівае нас ад братоў нашых меншых. «І Слова было Бог». Менавіта ў гэтым галоўнае адрозненне чалавека ад жывёлы – у валоданні Словам як магутнейшым механізмам стварэння ўсяго, чаго пажадаеш, а лепш таго, да чаго душа ляжыць і ад чаго на сэрцы радасна. Гэта па-першае. А па-другое, чалавек з'яўляецца адзінай жывой істотай, здольнай выбраць зло. Усе астатнія нават не ведаюць, што яно сабою ўяўляе. Не нарадзілася на свет яшчэ такой жывёлы або расліны, якія здольны зрабіць у адносінах да сябе нешта, што б іх не задавальняла, зрабіць сабе дрэнна, непрыемна, балюча, а гэта і ёсць зло.
Ад андрагіна да чалавека
Гісторыя чалавецтва прайшла ў сваім развіцці некалькі этапаў.
Па цвярозым роздуме, спачатку існавалі андрагіны, створаныя Богам перш-наперш вобразна, у думках, ва ўяўленні – у мозачку, маючым форму яйка (таго яйка, у якім зарадзілася жыццё), а потым ужо матэрыялізаваныя. Такім чынам, вяртаючыся да пытання «што было раней: качка ці яйка?», атрымліваем адказ – Бог, плаваючы ў вадзе і ўвесь час аб нечым раздумваючы.
А калі ўспомніць казку аб Кашчэі Бессмяротным, то атрымліваем, што, каб яго ўсмерціць, трэба паслядоўна прайсці праз наступны ланцужок пераўтварэнняў: дуб з ланцугамі (пазваночны слуп, абкружаны стужкамі ДНК) – куфар (галава) – заяц (чалавек) – качка (Бог) – яйка (мозачак). Гэта значыць, калі ты здолееш перамагчы свае інстынкты і направіць змяшчаючуюся ў табе Божую энергію па пазваночным слупе ўгору, да галавы, пераўтварыўшыся тым самым з усяго палохаючагася чалавека ў богападобную істоту, то Бог пачуе твае і іншых людзей малітвы і знішчыць, калі будзе патрэбна, у чым я не ўпэўнена, зло цалкам.
Якім чынам ён гэта зробіць?
Аднойчы, яшчэ вучачыся ў школе, мы пісалі сачыненне па творы Т. Шаўчэнкі «Тарас Бульба». Адзін з вучняў вырашыў працытаваць словы, сказаныя Тарасам напярэдадні забойства свайго сына. Вось што ў яго атрымалася: «Чым я цябе спарадзіў, тым я цябе і заб’ю». Думаю, што гэтыя словы ў нашым выпадку падыходзяць як нельга больш дарэчы.
Чаму Бог не можа зрабіць гэта без дапамогі чалавека? Відаць, работа ў яго такая – выконваць усе нашы жаданні. Чаму? Таму што ён не можа інакш, бо, паспытаўшы ад дрэва Пазнання, мы сталі як ён, мы сталі богі, а таму – што хочам, то і творым. (А маглі б ствараць!) Пажадаем – будзем дарыць адзін аднаму любоў і дабро, матэрыялізуючы (ся ў) Анёлаў, а захочам – будзем сеяць зло і нянавісць, плодзячы Дэманаў спачатку ў галаве, а потым вакол сябе, ад якіх жа самі потым і пакутуем, бо «што пасееш, тое і пажнеш».
Андрагіны павінны былі мець пэўную фізічную абалонку, хаця б дзеля таго, каб спажываць плады свораных Богам садовых дрэў, і заключалі ў сабе мужчынскую і жаночую сутнасці адначасова. Жанчына размяшчалася з левага боку істоты (з чаго вынікае, што яна з’яўлялася сэрцам), а мужчына – з правага. Гэта былі бясполыя або двуполыя людзі, душы якіх былі пазбаўлены дуалізму ў выніку зліцця супрацьлегласцяў, у тым ліку, свядомасці і падсвядомасці, розуму і сэрца, думак і пачуццяў, у адзінае цэлае.
Чаму потым андрагіны былі вынішчаны? Каб не ганарыліся так сваім падабенствам з Богам! Падрабязнасці апошніх дзён жыцця і дакладную прычыну іх смерці можна наглядна ўявіць сабе, прачытаўшы главу з паэмы Авідзія «Метамарфозы», у якой расказваецца пра Фаэтона. Бог вымушаны быў знішчыць сваё дзіця (я б сказала дзяцей, знаходзячыхся «у адной запрэжцы», аб'яднаных агульнай справай, бо фаэтон падаецца мне возам, запрэжаным некалькімі конямі), каб уратаваць Зямлю, якая ледзьве не згарэла з-за няўдалай спробы андрагінаў кіраваць Сусветам. Зрабіць вывад аб дакладнай прычыне адбыўшайся трагедыі можна, прааналізаваўшы змест паэмы. Фаэтон папрасіў бацьку дазволіць яму праехацца на яго калясніцы, інакш кажучы, перадаць яму на нейкі час «стырно праўлення». А трэба памятаць, што бацьку Фаэтона клікалі Геліосам. Ён быў Сонцам, садзейнічаючым развіццю жыцця на Зямлі i складаючымся пераважна з гелія, адсюль назва. Значыць, асноўнае прызначэнне зоркі па імені Сонца – кіраваць Зямлёй, уплываць на ўсе тыя падзеі і з’явы прыроды, якія ў нас тут адбываюцца. А значыць, Сонца валодае інтэлектам.
Паколькі ў выніку ўпраўленчай дзейнасці чалавека «полымя ад блізка апусціўшайся калясніцы ахапіла зямлю», можам зрабіць выснову, што «загінулі вялікія, багатыя гарады, загінулі цэлыя плямёны; гарэлі горы, пакрытыя лесам; дым завалок усё навокал; вада ў рэках і ручаях закіпела; ад спёкі патрэскалася зямля, і промень сонца пранік у змрочнае царства Аіда; моры пачалі перасыхаць», дзякуючы таму, што Зямля сышла са сваёй арбіты, наблізіўшысь да Сонца. Жывёл таксама ўратаваць не ўдалося – будзь гэта інакш, Богу не прыйшлося б утвараць іх яшчэ раз. Гэты ж тэкст дапамагае выявіць і якія менавіта памылкі дапусцілі тыя, каго можна акрэсліць словам Фаэтон. Словы «блізка апусціўшаяся калясніца» могуць пазначаць сыходжанне чалавецтва з Правільнага Нябеснага шляху ўніз, выкарыстанне энергіі не па прызначэнні, дакладней, выкарыстанне энергетычных рэсурсаў арганізма выключна дзеля задавальнення базавых інстынктаў. «Зляцеўшы са шпулек», чалавецтва дэградавала, забяспечыўшы сабе тым самым сыход з дыстанцыі – пагібель.
Андрагіны страцілі цялесную абалонку, але частка іх душы, змешчанай унутры духа, і сам дух знікнуць бясследна не маглі, а значыць засталіся жыць. Правільней было б назваць гэтых духаў анёламі. Серафімамі.
Чатырохканцовы крыж, гарызантальная лінія якога абазначае пераадоленне таго бар’ера, які адрознівае чалавека ад жывёлы, пераадоленне, забяспечваючае рашучы скачок у развіцці, далейшы рух наперад (што сімвалізуе працягваючаяся далей вертыкаль), а значыць, працяг жыцця, напрыканцы Залатога веку скончыўся літарай Т.
Трэба адзначыць, што ў той жа час цэнтр таго ж чатырохканцовага крыжа абазначае зліццё мужчынскага і жаночага, матэрыяльнага і духоўнага пачаткаў у адзінае цэлае; зліццё, якое і ёсць тая кропка адліку, што паслужыла пачаткам працэсу ўзнікнення жыцця. Кропка, якую мы называем Богам. А ў залежнасці ад таго, якія сілы рухаюць чалавекам на дадзены момант – цэнтраімклівыя ці цэнтрабежныя, залежыць набліжанасць да поўнага зліцця або аддаленасць да бясконцасці чалавека ад Бога. І вось чаму так важна дзеля таго, каб адчуць сваю тоеснасць з Творцам, стаць нікім, бо нуль – гэта і ёсць кропка, дзе зліваюцца процілегласці. Нікім, а не рабом, таму што раб ёсць нехта, хто залежыць ад гаспадара, а ніхто нікому не належыць, ніхто ёсць «кошка, якая гуляе сама па сабе».
Імкнуцца да цэнтра не значыць рухацца насустрач нейкай асобе, якую малюе сабе ваша фантазія пры слове Бог. Рух ад цябе да каго бы там ні было – гэта заўсёды рух ад. Цэнтр руху да можа знаходзіцца толькі ўнутры, пасярэдзіне адлюстравання Бога-Сонца ўнутры цела чалавека – сонечнага спляцення. Толькі рухаючыся ўглыб свайго «я», можна наблізіцца і, у канчатковым выніку, зліцца з Богам. Цэнтраімклівым будзе толькі адзін від руху – да сябе. Усе астатнія перамяшчэнні – з'ява другарадная. Менавіта сонечнае спляценне з'яўляецца тым Гордзіевым вузлом, разблытаўшы які можна заваяваць свет. Гэты вузел трэба менавіта развязаць – спакойна, не нервуючыся, нікуды не спяшаючыся. Секчы з пляча не варта – зрабіўшы гэта Аляксандр Македонскі дрэнна скончыў.
Ад аднаго чалавека да двух
У папярэдняй главе мы разгледзелі, як скончыўся першы этап жыцця людзей на Зямлі.
Уявіць сабе, як пачаўся n-этап, можна, прачытаўшы другую главу кнігі «Быццё» і тую частку паэмы Авідзія «Метамарфозы», дзе распавядаецца аб стварэнні Пігмаліонам статуі Галатэі, адушаўлёнай потым па яго просьбе Афрадытай. Бог стварыў чалавека з праху, з зямлі, з гліны. Так што скульптары могуць ганарыцца! Яны займаюцца той прафесіяй, якою адной з першых авалодаў Бог. Адам жа і перакладаецца як «чырвоная гліна», дзе, у такім разе, чырвоны колер будзе з’яўляцца сімвалам як жыцця, так і мужчынскага пачатку, свядомасці, Сонца, а значыць Адам можна перакласці і як «ажыўшая, адушаўлёная гліна».
Жанчына была, падобна, зроблена з таго ж матэрыялу і такім жа чынам, што і Адам, толькі гліна павінна была быць выкарыстана белая, як антыпод чырвонай і з’яўлялася сімвалам падземнага (я б сказала, унутранага) свету, падсвядомасці, чуллівасці, Месяца. І калі ў мужчыну ўдыхнуў жыццё сам Бог, то жанчына ажыць, стаць адушаўлёнай здолела толькі пры дапамозе кахання мужчыны. Калі выказаць меркаванне, што словы кнігі «Быццё» маюць літаральны сэнс, то, напэўна, усё адбывалася менавіта так. Калі ж слова «прах» у адносінах да Адама ў Бібліі ўжыта ў пераносным сэнсе… Зоймемся разглядам гэтага пытання крыху пазней.
Аднак, атрымліваецца, што андрагіны і Бог былі сінія, згодна сімволікі колераў: сіні – нябесны – не зямны і не падземны. Цікава.
Спынімся на колеры скуры Бога падрабязней. Тое, што ён у іншых міфах мае блакітны колер – не супадзенне. Трэба высветліць толькі, чым гэта можа быць абумоўлена. А прычына простая: калі ў нас кроў пераносіць кісларод, дзякуючы іонам жалеза, i таму яна чырвоная, то ў Спадара Бога і андрагінаў кроў магла пераносіцца іонамі медзі і таму была блакітная. Гэта не магло не адбіцца на колеры скуры. Так што, першыя людзі не чырванелі ад наплыву пачуццяў, а… сінелі! Бр-р-р… Адсюль, дарэчы, і раслінная дыета ў андрагінаў. Есці мяса ім было вельмі непажадана, нават шкодна – медзь акісляецца жалезам, якога больш за ўсё ўтрымліваецца ў мясе, і кісларод будзе горш разносіцца па крыві. Таму і казаў Бог сваім дзецям, каб яны валодалі ўсімі жывёламі, але не ўжывалі іх у ежу.
Вы цяпер зразумелі, адкуль узяло сваё паходжанне словазлучэнне «блакітная кроў»?!
Аднак, усё магло быць значна прасцей.
А зараз яшчэ раз адкажам на пытанне: навошта Бог так абышоўся са сваімі дзецьмі? Што дало яму раздзяленне андрагіна на двух асобных людзей – мужчыну і жанчыну? (I гэта былі не Адам і Ева.) Зразумела, што гэта было зроблена з мэтай іх паслаблення, бо, раз’яднаўшы чалавека, Бог пазбавіў яго былой магутнасці. Гэта было зроблена, каб чалавек больш не квапіўся на ўладу.
Між тым, нам яшчэ засталося высветліць, як здарылася так, што людзі сталі смяротнымі?
Я памятаю пра яблычак, вы не думайце. Але што ён сабой сімвалізуе? Веды! Чалавек адведаў, штосьці спазнаў, нешта такое, чаго ведаць было не варта. Ён спасціг, што свет дуальны. Калі да гэтага часу чалавек ведаў толькі, што сабою ўяўляе дабро, то зараз высветліў, што ў медаля ёсць адваротны бок. А паколькі Адам і Ева былі не рабамі Божымі, а людзьмі свабоднымі, то, спазнаўшы зло, яны ўжо самі маглі выбіраць, чаму аддаць перавагу. А так як выбар быў не заўсёды правільным, чалавек стаў смяротным. Бо Бог не карае нас за грахі, пасылаючы хваробы, беды і нястачы, а толькі паказвае такім чынам, што мы збіліся са шляху, скіравалі свае намаганні не ў той бок, ідзем не туды. Зрабі мы правільны выбар – і хмары над галавою разыйдуцца, узыдзе сонейка, і мы ўбачым, што ўвесь гэты час, аказваецца, стаяў ясны пагодлівы дзень. Толькі мы яго не заўважалі, будучы павернутымі спіной да Бога, да сонца, да дабра, святла, любові і жыцця. А потым здзіўляемся, калі чалавек памірае рана ад якой-небудзь «невылечнай» (слова ўзята ў двукоссе, таму што такіх не існуе) хваробы. Ды не Богу гэта захацелася забраць яго да сябе маладым – ён сам загубіў спачатку здароўе, а потым жыццё, раней, чым трэба, жывучы не так, робячы не тое, любячы не па-сапраўднаму. Тое ж датычыцца і так званых «нешчаслівых» выпадкаў. Яшчэ ніводнага разу ні аднаго жадаючага жыць не збіла машына. (Я пра дарослых, з дзецьмі сітуацыя іншая.) Знайдзіце сваю дарогу ў жыцці – і болі больш не будзе, а будзе адна толькі светлая радасць і ціхае шчасце.
Адным са шляхоў да набыцця неўміручасці можа стаць вопыт прасвятлення, апісаны і ў Бібліі, і ў беларускіх чарадзейных казках, і дзе толькі не апісаны. А зараз будзе паведамлены яшчэ і ў гэтай кнізе.
Такім чынам, Ева не без дапамогі змея-спакусніка і праз абуджэнне мудрасці «змяі-кундаліні» ці, інакш кажучы, энергіі «унутранага сонца» або вопыту прасвятлення, ці то эфекту ўнутранага абуджэння – калі адкрываецца «трэцяе вока», вырашыла пакаштаваць ад дрэва пазнання дабра і зла. Яна пазнала, зразумела, пры дапамозе сэрца асэнсавала ўсё, яе інтуітыўна, па-жаноцку, азарыла.
У мужчын, прычым, дадзены эфект можа адбыцца толькі праз жанчыну, як галоўнага носьбіта падсвядомага: шляхам пранікнення ва ўлонне – лічылі старажытныя шаманы, праз абучэнне іх думаць сэрцам – кажу я. Таму годзе ўжо, мілыя дамы, распушваць хвасты перад прадстаўнікамі дужай палавіны чалавецтва. Калі нават народы старажытных Індыі, Егіпта і Шумера разумелі, што гэта мы ім патрэбны, а не яны нам – у нас і так ужо ёсць усё, што трэба, для дасягнення пачуцця ўнутранай гармоніі, прыродай закладзена (гэта, безумоўна, датычыцца тых дзяўчат, якім галава патрэбна не толькі дзеля таго, каб насіць шапку, карону ці іншыя аздабленні – рогі, напрыклад), то нанясенне некалькіх слаёў тынкоўкі на твар павінна стаць не нашых рук справай. Тым больш што, як паказаў вопыт, вашы намаганні наўрад ці будуць ацэнены. Які вопыт? Аднаго разу, прасустракаўшыся з чалавекам год, я знайшла ў газеце тэст, змест яго дакладна не памятаю, але сярод шэрагу іншых там было пытанне: «Якога колеру вочы ў вашай дзяўчыны?» Вырашыла яго пратэставаць. Вы нават не можаце ўявіць сабе, з якім здзіўленнем я тады даведалася, што вочы, якія я старанна падводзіла, адцяняючы колер, у мяне, аказваецца, чорныя. (На самай справе шэра-зялёныя; складаны для мужчынскага ўспрымання колер, разумею!) Ён не быў дальтонікам. Проста больш звяртаў увагі на іншыя часткі цела, на якія касметыку не нанясеш. З таго часу фарбавацца я практычна перастала.
Таксама, як я, лічыў і Экзюперы. Калі ўважліва прачытаць «Маленькага прынца», можна заўважыць, што працэс прасвятлення даволі яскрава апісаны ім ў дадзеным творы. Пры гэтым, хоць ружа і была віноўніцай адбыўшайся з маленькім прынцам метамарфозы, непасрэднай сведкай падзеі яна не з’яўлялася.
Аб тым жа распавядаюць і чарадзейныя народныя казкі. Чаму «змей» выкрадае цi патрабуе аддаць яму толькі жанчын? Таму што мужчыны з'яўляюцца для яго цяжкатраўнымі, недаходлівымі! Замест таго, каб з удзячнасцю прыняць «змяіную» энергію, як гэта робяць жанчыны, яны з ёю змагаюцца. А змей жа ў казцы заўсёды спачатку запытвае: «мірыцца будзем ці біцца?». І ну хоць бы адзін з «добрых малайцоў» адказаў: «мірыцца». Дык не, ва ўсіх «рукі свярбяць». Сіла ёсць – розуму не трэба! Гэта значыць, не могуць яны без пэўнага штуршка, матыву, пабуджаючага да актыўных дзеянняў, дасягнуць прасвятлення. (Гэта не я так сцвярджаю, а народ, які складаў казкі.)
Аднак заўважце, змагаюцца толькі за тых жанчын, якія ўжо мелі вопыт адраджэння. Яны яшчэ перабіраюць!
Звярнуць на сябе ўвагу жанчыны, якую нездарма народ нарок Прамудрай (валодаючай змяінай мудрасцю), можа толькі той мужчына, які сам дасягнуў (у яе гонар, зразумела ж!) прасвятлення – перамог «змея» і з дурня пераўтварыўся на царэвіча. Як праходзіць гэты працэс, можна праназіраць, чытаючы ўвечары дзіцяці перад сном беларускія чарадзейныя казкі. Галоўнае, чаго трэба пазбавіцца, – гэта «зачэпленасці» за матэрыяльны дабрабыт.
Пры гэтым я ніякім чынам не хацела сказаць, што быць забяспечаным чалавекам дрэнна. А толькі тое, што для таго, каб атрымаць пэўную, нават вялікую колькасць грошай (але абавязкова трэба пазначыць, дзеля чаго яны патрэбны), усяго іншага, дастаткова выказаць намер і выкінуць з галавы думкі аб сродках яго ажыццяўлення. Трэба перастаць «чапляцца» за сваё жаданне і за набытае раней таксама. Трэба адносіцца да ўсяго прасцей: Бог даў, Бог узяў, новае дасць. У такім разе жыццё само паклапоціцца аб здзяйсненні жадання і зробіць гэта менавіта тады, калі ты будзеш да гэтага гатовы.
Прыказку: «Калі гара не ідзе да Магамета, то Магамет ідзе да гары» мае сэнс перайначыць. Правільней будзе сказаць так: калі гара не ідзе да Магамета, то яму варта сесці і зачакаць. I калі Магамет у дастатковай ступені валодае адной з найвялікшых хрысціянскіх дабрачыннасцяў – цярпеннем, а яго намер з'яўляецца дастаткова моцным і ідзе ад сэрца, то гара абавязкова зварухнецца. Гэта будзе больш па-беларуску.
Усё ж такі мне, як жанчыне, не зразумела: навошта было распачынаць барацьбу?! Але што ж тут зробіш? Мужчыны! Не шукаюць яны лёгкіх шляхоў.
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.