Текст книги "Алёнкіны казкі"
Автор книги: АлёнКа
Жанр: Историческая фантастика, Фантастика
Возрастные ограничения: +18
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 7 (всего у книги 10 страниц)
«Кветкі жыцця»
Кветкі жыцця. Спалучэнне слоў, якое даўно ва ўсіх на слыху і асацыюецца са словам дзеці. Розныя жанчыны – розныя адносіны да кветак. Сярод іх ёсць і такія, у асноўным, гэта расчараваныя ў жыцці жанчыны, каторыя кветкі не пераносяць на дух. Пры гэтым ставяцца да такіх сваіх адносін спакойна, не ўсведамляючы нават, што тое ж самае яны адчуваюць і да дзяцей, не важна, сваіх ці чужых, да ўсіх.
А мне вось заўсёды падабаліся лугавыя кветкі. Не сарваныя і пастаўленыя ў шклянку з вадой, каб палюбавацца на іх колькі часу ды выкінуць за непатрэбнасцю. А менавіта жывыя, растучыя пасярод лугу, аблашчаныя сонейкам, раскалыханыя ветрыкам, даглядаемыя Богам, свабодныя. З садовых я б аддала перавагу хрызантэмам – пасадзіў іх раз і любуйся потым усё астатняе жыццё, ні табе турбот, ні клапот. Так, пустазелле час ад часу падзёргаў вакол. І доўга квітнеюць, і марозаўстойлівыя.
А яшчэ ёсць людзі, якім нічога не каштуе адарваць галоўкі некалькім кветкам, каб потым, трымаючы іх у руках, параўнаць колер. На самай справе, што тут такога? Гэта ж яны іх саджалі. Значыць, кветкі іх ўласнасць? Што хачу, тое і раблю з імі? Добры ў мяне сёння настрой – пяшчотна паразмаўляю з «любімымі» кветкамі, дрэнны – стану і патапчу іх нагамі. Ці так? Мае ж!
Абыякавыя адносіны да кветак пераважнай большасці мужчын таксама прымушаюць задумацца. Фактычна, яны патрэбны ім толькі дзеля таго, каб падараваць сваёй каханай на свята, а яна потым няхай сама ўжо робіць з імі тое, што лічыць патрэбным. Прычым, не рабі мужчыны гэтай спробы перакласці ўсю адказнасць за выхаванне дзяцей на жанчын, такія адносіны – недатычнасці – не такія ўжо і кепскія ў параўнанні са звыш апекай, з настойлівым навязваннем сваіх поглядаў.
Зараджэнне жыцця на Зямлі: гісторыя ў дэталях
Зробім дапушчэнне, што ведысцкая тэорыя рэінкарнацыі, дзе перанараджэнне чалавечых душ не заўсёды адбываецца ў чалавечых целах, верная. Тады прыходзім да высновы, што нейкая частка існуючых зараз людзей узяла сваё паходжанне ад андрагінаў, іншыя ж вядуць свой пачатак ад жывёл, некаторыя з якіх мелі ўсе шанцы перанарадзіцца раней з раслін.
Такім чынам, спачатку існавалі толькі жывёлы. У якасці доказу могуць паслужыць словы з Бібліі:
«І сказаў Бог: ды з'явіць вада на свет паўзуноў, душу жывую; і птушкі ды паляцяць над зямлёю, па небе.
І стварыў Бог рыб вялікіх і ўсякую душу жывёл паўзуноў, каторых нарадзіла вада, паводле роду іх, і ўсякую птушку крылатую паводле роду яе. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І блаславіў іх Бог, кажучы: пладзіцеся і множацеся, і напаўняйце воды ў морах, і птушкі ды размножваюцца на зямлі.
І быў вечар, і была раніца: дзень пяты».
Як бачна з тэксту, першае жыццё зарадзілася ў вадзе. Потым, у працэсе эвалюцыі ўзніклі дыназаўры трох відаў: птушкатазавыя, яшчаратазавыя і пражываючыя ў вадзе рэптыліі. Мяркую, на гэта спатрэбіўся ні адзін мільён ці нават мільярд год, так што біблейскі «дзень» паняцце няпэўнае. Адбыліся ж падобныя змены, дзякуючы паступоваму насычэнню паветра кіслародам, як гэта і сцвярджаюць вучоныя, у працэсе фотасінтэзу, адбываючагася пад уздзеяннем утворанага да таго часу Сонца, яго святла і цяпла. Так доўжылася дзесьці да Юрскага перыяду (прыкладна 200 млн год таму), калі ў выніку расколу адзінага мацерыка Пангеі не ўтварылася два: Лаўразія і Гандвана, што садзейнічала масаваму выміранню жыўнасці. І вось чаму Богу зноў спатрэбілася ўтвараць жывёл, але ўжо іншых.
Цытую Біблію:
«І сказаў Бог: ды народзіць зямля душу жывую паводле роду яе, скаціну, і гадаў, і звяроў зямных паводле роду іх. І стала так.
І стварыў Бог звяроў зямных паводле роду іх, і скаціну паводле роду яе, і ўсіх гадаў зямных паводле роду іх. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І сказаў Бог: створым чалавека па вобразу Нашаму, паводле падабенства Нашага, і ды валадараць яны над рыбамі марскімі, і над птушкамі нябеснымі, і над скацінай, і над усёю зямлёю, і над усімі гадамі, поўзаючымі па зямлі.
І стварыў Бог чалавека па вобразу Свайму, па вобразу Божаму стварыў яго; мужчыну і жанчыну стварыў іх».
Адбывалася гэтая творчая дзейнасць на шосты дзень.
Атрымліваецца, што андрагіны разам з млекакормячымі і іншымі звярамі былі створаны Богам прыкладна 200 млн год таму назад, так як, згодна археалагічных даследванняў, менавіта ў гэты перыяд з'яўляюцца новыя віды жывёл. Так што першы чалавек узнік у Юрскі перыяд Мезазойскай эры. Засталося толькі высветліць, як ён выглядаў. Зразумела, што як Бог. Але тады трэба ўдакладніць, які выгляд мела першая персаніфікацыя Атума-Ра.
І тут даводзіцца прызнаць, што андрагіны былі анёлападобнымі птаразаўрамі. Нездарма ва многіх касмаганічных міфах сцвярджаецца, што першай на зямлю прыляцела птушка: Пта (х), качка, Вялікі Гагатун. Апошняя назва больш красамоўная, таму скарыстаемся ёю для апісання Бога. Першае, на што яна паказвае – на вялікія памеры птушкатазавага дыназаўра. Паходжанне ж слова «Гагатун» можна трактаваць дваяка:
1). «Гагатун» магло ўтварыцца ад «га-га-га». У сэнсе, першымі словамі Бога у першыя дні Тварэння маглі быць наступныя: «Га! Як прыгожа ў мяне атрымалася. Га!.. Га-га-га»!
Падобна, старажытныя людзі мелі шэраг парушэнняў як з боку зрокавага, так і слыхавога ўспрымання, дзякуючы чаму яны і пераблыталі качку з гуссю. Якая нездарма ў рускай мове мае мужчынскі род, а ў беларускай жаночы – андрагінам жа была некалі! І спалучэнне слоў «гусі-лебедзі», пэўна, адтуль пайшло: знешне андрагіны былі падобныя да гусей, а вернасць захоўвалі як лебедзі – цяжка здрадзіць сабе самому!
Хаця, і качкі, і гусі, і лебедзі адносяцца да аднаго атрада – гусіных. Магчыма, старажытныя народы гэта ведалі і таму не рабілі розніцы паміж дадзенымі птушкамі, выказваючы пры гэтым нядрэнны ўзровень абагульнення.
2). «Гагатун» ужыта яшчэ і ў тым сэнсе, што Бог меў пачуццё гумару і праяўлялася яно ў тым, што ён «гагатаў як гусь», а не «іржаў як конь». Таму і Гагатун, а не Пегас.
І ці не з'яўляецца Вялікі Гагатун той Сіняй птушкай, знайшоўшы якую, чалавек становіцца шчаслівым? Яшчэ я б параіла палеантолагам пашукаць у адбітках мазгоў дыназаўраў рэчавыя цэнтры – яны павінны там быць. Бо, паколькі «Слова было Бог», а мы былі на яго падобныя калісьці, то чалавека-птушкі, калі толькі яны не мелі зносін пры дапамозе тэлепатыі, павінны былі размаўляць. Ды і яшчаратазавыя дыназаўры таксама. На гэта ўказвае Біблія:
«Змей быў хітрэйшы за ўсіх звяроў палявых, каторых стварыў Спадар Бог. І сказаў змей жонцы: ці праўду сказаў Бог: не ешце ні ад якога дрэва ў раі?… І сказаў Спадар Бог змею: за тое, што ты зрабіў гэта, пракляты ты перад усёй скацінай і перад усімі звярамі палявымі; ты будзеш хадзіць на чэраве тваім, і будзеш есці прах ва ўсе дні жыцця твайго…».
Так што поўзаць рэптыліі пачалі толькі пасля з’яўлення Адама і Евы, а спачатку яны мала чым ад «людзей» адрозніваліся. Якія безбалесна нараджалі таму, што яны несліся, як куры. А яшчэ ні адна курыца не парвалася і не папрасіла зрабіць ёй «кесарава», несучы яйкі. І кроў у рэптылій блакітная. Прычым, згодна ўсё той жа Бібліі, усе жывёлы (і «людзі») спачатку былі расліннаеднымі:
«І сказаў Бог: вось, Я даў вам усякую траву, сеючую насенне, якая ёсць на ўсёй зямлі, і ўсякае дрэва, у каторага плод дрэўны, сеючы насенне; вам гэта будзе ў ежу; а ўсім звярам зямным, і ўсім птушкам нябесным, і ўсякаму, поўзаючаму па зямлі, у якім душа жывая, даў Я ўсю зеляніну траўную ў ежу. І стала так».
Падобна, фантазія ў Бога развівалася паступова. Бо некаторы час як жывёлы, так і «людзі» былі падобнымі да яго. Разнастайнасць з’явілася толькі з цягам часу.
Дарэчы, у той жа курыцы засталося куды больш ад андрагіна, чым у звычайнай жанчыны. Я маю на ўвазе не толькі знешні выгляд, але і сацыяльныя паводзіны: курыцы ўсё роўна, каго ў дадзены момант топча певень – яе ці таварку. Чаму? Відаць, таму што яна цэласная, самадастатковая, а такім натурам рэўнасць не ўласцівая. Балюча зрабіць можна і ім (я не пра курэй), але гэта ўжо будзе іншае пачуццё, блізкае да расчаравання ў чалавеку ў выніку падманутага даверу.
Фактычна, певень курыцы патрэбен толькі для абзавядзення куранятамі. Яна добра гэта асэнсоўвае і ніколькі не перажывае наконт хаджэння сямейніка «налева».
Аднак, гэта пра курэй. Нашым жанчынам далёка да такой гнуткасці. Так што тым, хто жадае трымаць гарэм, магу параіць або змяніць веравызнанне, або паспрабаваць перарадзіцца ў наступным жыцці ў целе пеўня, а ў гэтым лепш адыгрываць ролю лебедзя. Бо калі рабіць наадварот, як бы чаго дрэннага не атрымалася.
Тут трэба дадаць, што роля курыцы-квактухі не такая ўжо і кепская для жанчыны. Аднак, не забывайце, што певень рэдка задавальняецца толькі адной курыцай. Таму лепш заўсёды заставацца самой сабой – трэба быць жанчынай.
Працягнем наша пагружэнне ў храналогію падзей.
Прыкладана да 65 млн год таму існавалі, як мы ўжо выявілі, разнастайныя жывёлы начале з дыназаўрамі і андрагінамі ў іх ліку. Што здарылася потым? Жывёлы і людзі былі знішчаны у выніку небывалай катастрофы, добра апісанай у міфе, прысвечаным барацьбе Багоў-Алімпійцаў з Тытанамі: на Зямлю спачатку прыйшоў адзін з трох Цыклопаў (чытай: цыклонаў), заліваўшы Зямлю праліўнымі дажджамі з навальніцамі на працягу 10 год, потым пачаліся вялізныя землятрусы – «стагнала зямля, грохат напоўніў паветра, усё навокал хісталася… Агонь ахапіў усю зямлю, моры кіпелі, дым і смурод завалаклі ўсё густой заслонай… І адбывалася гэта да таго часу, пакуль улада Тытанаў у свеце не мінула». Рэзультатам адбыўшыхся падзей было раздзяленне Гандваны і Лаўразіі на сучасныя мацерыкі. Адпачынак (сёмы дзень Тварэння) дорага каштаваў Богу, бо, ачуўшыся i вырашыўшы, што ён не можа больш прытрымлівацца пазіцыі неўмяшання, Бог быў вымушаны адбудоўваць свет зноўку. Спачатку ён стварыў
«усякі палявы хмызняк, каторага яшчэ не было на зямлі, і ўсякую палявую траву, каторая яшчэ не расла». Праз некаторы час удасканаліў раслінны і жывёльны свет: «І вырасціў Спадар Бог з зямлі ўсякае дрэва, прыемнае на выгляд і прыдатнае для ежы…».
Дзесьці паміж дзвюма гэтымі цытатамі быў створаны чалавек. А паколькі самыя старажытныя астанкі чалавека, якія археолагам удалося знайсці, адносяць дзесьці да 2—3 мiльёнаў год назад, то можам зрабіць вынік, што адпачынак Бога зацягнуўся.
Некаторы час (дзесьці 1 728 000 год) дзеці Божыя мірна жылі ў даволі спрыяльных, я б нават сказала, райскіх умовах. Потым яшчэ 1 296 000 год, але ўжо не так мірна. Падставай для спрэчак паміж дзецьмі Божымі магло быць вынесенае напрыканцы сярэбранага – у пачатку меднага веку на павестку дня пытанне: ствараць чалавека для апрацоўкі і аховы Эдэмскага саду (працоўны клас) або спраўляцца, як і раней, з гэтай задачай самім. Так на свет з’явіліся неандэртальцы, родапачынальнікамі каторых сталі Адам і Ева. І гэта было вялікай памылкай. Бо разам з выгнаннем Адама і Евы з раю пачаліся праблемы. Узрост, якога дасягалі нашчадкі першых прадстаўнікоў рабочага класа (800 – 900 год), указвае нам на тое, што адбываліся толькі што пералічаныя падзеі ў эпоху Трэта-юга, якая, нагадаю, доўжылася 864 000 год і прынесла людзям шэраг выпрабаванняў. Поруч з паступовым усталяваннем патрыярхата (апошняе вынікае з узнікнення іерархічнай сістэмы і старанна зафіксаванага ў Бібліі радаводу Адама, спачатку яшчэ ўлічваючага імёны жонак, а напрыканцы вядучагася выключна па мужчынскай лініі) стала халадаць, і год 600 000 назад на нас насунуўся вялізны ледавік – пачалося першае, Гюнцкае, пахаладанне, якое скончылася праз 50 000 год першым сусветным патопам. Зразумела, што гэта адбылося ў выніку пацяплення. Потым, 475 000 год таму пачалося другое, Міндэльскае, абледзяненне. Яно скончылася 425 000 год назад другім сусветным патопам. 250 000 год назад нас напаткала яшчэ адно, Рысскае абледзяненне, якое таксама скончылася 200 000 год назад трэцім сусветным патопам. І, нарэшце, 120 000 год таму мела месца чацвёртае, Вюрмскае абледзяненне, якое па старой традыцыі скончылася дзесьці 15 000 год таму, магчыма, пазней, чацвёртым сусветным патопам. Чаму ў Бібліі гаворка ідзе толькі аб апошнім патопе? Відаць, таму што лепш запомніўся! Прыкладна 7 520 год таму назад свет быў рэарганізованы яшчэ раз. Так пачалася новая эпоха – Калі-юга. А што яна нам прынясе, залежыць выключна ад нас саміх. Бог, скараціўшы жыццё людзей напярэдадні, трэба думаць, апошняга сусветнага патопу, з 900 да 120 год, згодна Бібліі, ці з 1000 да 100, калі верыць Ведам, абяцаў больш не ўмешвацца.
А зараз спынімся падрабязней на ідэі рэінкарнацыі. Я ўжо казала, што ўсё мае душу жывую, і гэта душа агульная, падобная, зыходзіць з адной крыніцы, з’яўляецца спараджэннем адной і той жа энергіі. І я не бачу розніцы паміж душою дрэва, кошкі або чалавека. А значыць, пёс, верна служачы гаспадару ў адным жыцці, у другім можа стаць яго сябрам – чалавекам, а жанчына, пакідаючая сваіх дзяцей у інтэрнаце адразу пасля іх нараджэння, мае ўсе шанцы пераўтварыцца ў зязюлю. Песня У. Высоцкага «Аб перасяленні душ» дае даволі ёмкую, трапную характарыстыку працэсу рэінкарнацыі.
Сапраўды, глядзіш на некаторых людзей: на іх звычкі, паводзіны, знешні выгляд, і так і бачыш, што яны таго і глядзі пераўтворацца ў тую ці іншую жывёліну. Магчыма, выказванне: «Не сыпце бісер перад свіннямі» як раз аб гэтым.
Чалавек сучасны. Што ён сабою ўяўляе?
Разгледзім будову чалавека сучаснага.
Кожны з нас мае цела. Гэта відавочна і, спадзяюся, ніхто з такім сцвярджэннем спрачацца не стане. У целе ўтрымліваецца вакуум, змяшчаючы электрамагнітнае поле – патэнцыяльную душэўную энергію, якая пад уздзеяннем духа (воздуха, кіслароду), тоеснага сазнанню, можа пераўтварыцца ў кінетычную – душа, ажываючы, пачынае выпраменьваць святло.
Такім чынам, чалавек складаецца з трох складнікаў: цела, душы і духа.
А цяпер, думаю, цікава будзе паглядзець, што адбываецца з чалавекам пасля смерці. Тое, што цела памірае, зразумела. А вось што пасля смерці цела робяць душа і дух? Адказ на гэта пытанне даўно далі егіпцяне, а мы не надалі яму значэння. Дарэмна! Бо яны былі правы – чалавек мае дзве душы: «ка» – дух-двайнік чалавека, успрымаўшыйся як праява яго сутнасці і захоўваўшы сазнанне нават пасля таго, як цела станавілась нябожчыкам – чымсьці, не змяшчаючым у сабе Бога.
Такім чынам, «ка» (ха) ёсць дух – чыстае асэнсаванне, які выпараецца з цела падчас фізічнай смерці, лёгка канстатуемай паднясеннем да вуснаў люстэрка: запацела – чалавек дыхае, жывы, не – не дыхае, памеркла святло, і, разам з тым, жыццё пакінула цела. Пасля смерцi. Ка некаторы час лунае над нябожчыкам у выглядзе паветранай аблачыны, адчуваючы ўсё тое, што адчувала або адчуваў (калі замест «ка» ужываць слова дух) пры жыцці ў целе чалавека, захоўваючы тыя ж самыя рысы характару і дасягнуты ўзровень развіцця.
Так што, калі вы бачыце, што дыханне пакінула чалавека, а вы гэтага не хацелі, то, добра ведаючы яго характэрныя асаблівасці, можаце на працягу некаторага часу паспрабаваць вярнуць дарагога вам чалавека да жыцця. Напрыклад, ведаючы, што ён мае запальчывы характар і не зможа не адрэагаваць на некалькі важкіх аплявух, пачніце біць яго, што ёсць моцы, па шчаках – і самі не заўважыце, як дух вярнуўся назад у цела і чалавек ажыў дзеля таго, каб даць вам здачы.
Другую душу егіпцяне клікалі «ба» або «ва» – нешта нябачнае, што не пакідае цела назусім пасля фізічнай смерці, а застаецца з ім у магіле.
Дык што: другая душа смяротная? Ды не. Проста кінетычная энергія фатонаў пераўтварылася на патэнцыяльную і душа замерла на некаторы час, але можа ажыць у тым самым целе пры ўмове, што яно застанецца некранутым. У развеяны па ветры попел усяліцца назад будзе складана. Гэта тое, што датычыцца большай часткі душы. Меншая разам са змяшчаючымся сярод атамаў кіслароду рухомым электрамагнітным полем працягвае сваё жыццё далей у няяўным свеце.
Цікава, што згодна егіпецкай міфалогіі, працягвае жыць яшчэ адна іпастась чалавека – імя (рэн). Значыць, ка, дакладней, ха, мае імя.
Разглядаючы прыроду чалавека, нельга абмінуць увагай яшчэ адну рэч.
Калі ўсё, што змяшчае кісларод-Дух Божы, мае свядомасць, з'яўляецца разумным, то чым жа тады, запытваецца, чалавек адрозніваецца ад жывёлы, дрэва або каменя? Ступенню асэнсавання. Калі паветра, агонь, зямля і вада маюць свядомасць (жывуць з веданнем), жывёлы, расліны і камяні – самасвядомасць (самі сябе ведаюць, усведамляюць, хто яны ёсць і ў чым іх прызначэнне), то чалавек валодае магчымасцю самаўсведамлення, самаасэнсавання. Чалавек павінен знайсці сваё прызначэнне ў жыцці, а спачатку асэнсаваць, хто ён і навошта. Яму не дадзена гэта веданне, як жывёлам і раслінам, а трэба яго знайсці, трэба пазнаць самога сябе. І калі людзі адмаўляюцца ад такой магчымасці, тады яны горш за скаціну, расліну або камень, бо тыя хаця б ведаюць, што да чаго. Сэнс жыцця чалавека – гэта развіццё, якое не будзе прадуктыўным без самапазнання.
Што першаснае: ідэя або матэрыя?
Ну вось, нарэшце надышоў час яшчэ раз адказаць на пытанне: а што існавала ў вытокаў УСЯГО?
А існаваў вакуум, змяшчаючы тры рэчы (адсюль – траечнасць): 1. Матэрыю. 2. Электрамагнітнае поле. 3. Двуадзінага Бога, каторы можа быць як андрагінам, так і прыняць воблік любячых адзін аднаго мужчыны і жанчыны. Дакладней, як кісларод існуе зараз як звычайны і атамарны, то і персаніфікацыя Бога павінна з’яўляцца адначасова і андрагінам, і мужчынам з жанчынай. Як ні складана сабе гэта ўявіць. А паколькі мы заўсёды застаемся падобнымі да Бога… Дадумайце самі.
Адказаць на пытанне: «Што першаснае: ідэя або матэрыя?» можна наступным чынам. І тое, і другое існавалі адначасова. Але як матэрыя з'яўлялася мёртвай, так і сазнанне знаходзілася ў спячцы. Пачатак выхаду са стану нерухомасці звязваецца з пачаткам працэсу самаасэнсавання, паслужыўшым штуршком да развіцця. Свет прыйшоў у рух – перайшоў са стану смерці ў стан жыцця, дзякуючы асэнсаванню матэрыяй сябе як матэрыі. Ці можна яшчэ так сказаць: сазнанне прывяло ў рух электрамагнітнае поле, ажывіўшы тым самым матэрыю.
Ад Залатога веку да Новага Залатога веку
Гармонія ў адносінах закаханых настане толькі тады, калі іх будуць аб’ядноўваць і ўражанні душы, і розуму, і цела.
П. М. Савасцёнак
Прапаную пракрочыць разам з героямі вядомай казкі па ланцужку разгарнуўшыхся там падзей і прасачыць шэраг адбыўшыхся пераўтварэнняў, не забываючы таксама звяртаць увагу на біблейскую версію.
1. Спачатку існавалі, з аднаго боку, андрагіны, меўшыя выгляд Сініх птушак, а з другога – навакольны свет. Андрагіны і асяроддзе мірна суіснавалі, і як «чалавек» не рабіў спроб падпарадкаваць сабе прыроду, так і прырода ў адказ не імкнулася знішчыць «чалавека». Рай!
Такін стан рэчаў захоўваўся да таго перыяду гісторыі развіцця чалавецтва, які прынята называць Залатым векам.
Пасля адбыўшайся напярэдадні (або задоўга да пачатку) залатога веку небывалай экалагічнай катастрофы, падчас якой загінула ўсё жывое, свет быў адбудаваны зноў. Я не буду нагадваць зноўку, як аб гэтым распавядаецца ў кнізе «Быццё».
Яшчэ праз некаторы час узніклі ўжо новыя віды жывёл і іншыя, не такія, як раней, расліны, а разам з імі на свет з’явіліся Адам і Ева.
Першыя людзі, маючыя на гэты раз чалавечае аблічча, на чале з Богам (правільней будзе сказаць, з багамі, вы зараз зразумееце, чаму) прыбывалі ў раі. І тут зноў паўстае пытанне: хто ёсць Бог? Адказаць на яго нам дапаможа ўрывак з трэцяй главы кнігі «Быццё»:
«І сказаў Спадар Бог: вось Адам стаў як адзін з Нас, ведаючы дабро і зло; і зараз як бы не працягнуў ён рукі сваёй, і не ўзяў таксама ад дрэва жыцця, і не пакаштаваў, і не стаў жыць вечна».
А значыць, Бог быў не адзін, багоў было некалькі, нават шмат. І галоўнымі прыкметамі богападобнасці з’яўляліся веданне дабра і зла (што, дзякуючы Адаму і Еве, а, магчыма, проста чалавечай прыродзе, вядома кожнаму з нас) і магчымасць жыць вечна. Знайдзіце сродкі рэалізацыі такой магчымасці – і вы зможаце прэтэндаваць на месца ў раі, вы станеце богам, адной з мноства яго персаніфікацый. Разуменне запаветаў Хрыста можа вам у гэтым дапамагчы.
Такім чынам, людзі былі падзелены на дзве катэгорыі: на тых, хто насяляў Эдэм (богі) і тых, хто знаходзіўся па-за яго межамі (звычайныя людзі). Калі раней, магчыма, Эдэм і меў пэўнае геаграфічнае становішча, то зараз бессэнсоўна шукаць рай дзесьці на тэрыторыі Старажытнага Міжрэчча. Рай на дадзены момант размешчаны паўсюдна, знайсці трэба толькі ключы ад яго. І гэтыя ключы таксама апісаны ў Бібліі:
«І выгнаў Адама, і паставіў на ўсходзе каля саду Эдэмскага херувіма і палымяны меч, які сам паварочваецца, каб ахоўваць шлях да дрэва жыцця».
«Палымяны меч, які сам паварочваецца. Энергія, закручаная ў клубок – і ёсць шлях да набыцця жыцця вечнага. Авалодайце энергіяй кундаліні – і вы бог.
Зараз становіцца не зусім зразумела, а дзе ж у Бібліі распавядаецца пра залаты век? Якія істоты яго насялялі?
Нідзе не распавядаецца. Гэтак жа як і пра сярэбраны. А насялялі гэтыя два вякі людзі, ведаючыя дабро і зло і свядома абраўшыя шлях дабра, дзякуючы чаму яны жылі доўга і добра да таго часу, пакуль з гэтага шляху не саступілі.
Якім чынам скончыў сваё існаванне век, папярэднічаючы залатому, я ўжо пісала, расказваючы пра прывядзенне ў дзеянне фантастычнай задумы Фаэтона. Залаты век перайшоў у сярэбраны. Сярэбраны век доўжыўся да таго часу, пакуль аднаму з гэтых богачалавекаў не зайшла ў галаву ідэя стварыць Адама і Еву, пасля чаго да так і не вырашанага пытання: хто галоўны – мужчына ці жанчына, дадаліся праблемы зараджаючайся класавай барацьбы. У дадзеным ракурсе сэнс слоў, сказаных у дачыненні да Адама: «створаны з праху» набывае яшчэ адзін, акрамя літаральнага, сэнс. «Створаны з праху» азначае ўзяты з нізоў і ўзняты на больш высокую ступень сацыяльнай лесвіцы.
Якія няўдзячныя слугі, а? Людзі, з якіх складалася племя, дасягнуўшае значна больш высокага ўзроўню развіцця ў параўнанні з іншымі народамі, узвысілі Адама і Еву практычна да свайго ўзроўню, а яны аддзячылі тым, што навучыліся ў іх розуму! Ну няхай бы далей працягвалі жыць, як жывёлы – на ўзроўні інстынктаў і ў еднасці з прыродай. Дык не, і яны таксама творцамі стаць захацелі!
Безумоўна, падобны снабізм характарызуе дзяцей Божых не з самага лепшага боку. Чалавек толькі за тое заслугоўвае паважаных да сябе адносін, што ён чалавек. Належнасць да таго ці іншага роду-племені, розніца ў паходжанні не павінны мець значэння для сапраўды чалавечнага чалавека. Хто ведае, навучы тады так званыя дзеці Божыя іншых людзей таму, што ведалі самі, магчыма, зараз жыццё не падавалася б большасці невыносна цяжкай ношай, невымоўнай пакутай, выклікаючы жаданне як мага хутчэй пазбавіцца ад болю, «уратавацца» на тым свеце. Што ж, калі гэтага не сказалі яны, тыя, хто ведаў гэта спрадвеку, скажу я. І не спадзявайся! Калі на гэтым свеце не ўратаваўся, на тым нічога добрага цябе не чакае тым больш. Развівацца, прагрэсіруючы або рэгрэсіруючы, можна толькі пры жыцці. Само паняцце «смерць» супярэчыць паняццю «развіццё». Смерць – гэта пакой, сінонім слова «не-развіццё». Так што адчуваць сябе шчаслівым па-за труной здолее толькі той, хто знайшоў сваё шчасце да таго, як надыдзе час у гэту труну класціся. Толькі з раю трапляюць у рай, а з пекла шлях толькі адзін – у яшчэ горшае пекла. Толькі так і ніяк інакш! Таму вельмі важна навучыцца радавацца пры жыцці.
Як здарылася так, што вялізны, даволі насычаны падзеямі, прамежак часу адсутнічае ў павіннай змяшчаць усё Бібліі, гэта пытанне. Да якой ступені трэба было ненавідзець жанчын або іх баяцца, каб выразаць з гісторыі цэлыя два вякі!
На шчасце, засталіся міфы і казкі, якія і дапамогуць нам зараз узнавіць карціну далёкай мінуўшчыны.
2. Зробім дапушчэнне, што Кашчэй Бессмяротны – збіральны вобраз, які ўключаў у сябе ўсё тое, што можна акрэсліць словам «матэрыя». Тады атрымліваем, што заканчэнне залатога веку, на працягу якога мужчына і жанчына, утвараючыя пару, арганічна дапаўнялі адзін аднаго, паспяхова супрацоўнічалі, з’яўляліся раўнапраўнымі саюзнікамі, адзначылася тым, што жанчына аддзялілася, адасобілася ад мужчыны – Алена прамяняла Івана на Кашчэя, аддала перавагу нейкім матэрыяльным рэчым на шкоду каханню. Пачаўся век сярэбраны. І паколькі, згодна дальнейшага разгортвання сюжэту казкі, Іван з Кашчэем перасталі захоўваць нейтралітэт, пачалося супрацьстаянне не толькі паміж жанчынай і мужчынам, але і паміж мужчынам і акружаючым светам, паміж матрыярхальным і патрыярхальным укладамі, галоўнае адрозненне паміж якімі заключалася ў тым, што жанчына і прырода размаўлялі на аднолькавай мове, на што ўказваюць добрыя стасункі паміж Кашчэем і Аленай, а мужчына знаходзіўся з наваколлем ў стане канфлікту, увесь час імкнучыся падпарадкаваць сабе сілы стыхій.
3. Наступным крокам мужчыны, разам з пачаткам меднага веку, стала усведамленне таго, што займацца прадуктыўнай дзейнасцю можа не толькі жанчына, але і мужчына. Праўда, іншым чынам. Калі жанчыне здольнасць ствараць падобна Богу была падорана самой прыродай (я кажу пра магчымасць нараджаць дзяцей), то мужчына мог стаць творцам толькі пры дапамозе думак, слоў, розуму. Што і было дасягнута на пэўным этапе развіцця чалавецтва. А менавіта, калі Іван авалодаў яйкам (яйкам-мозачкам, сілаю мозгу), даказаўшы тым самым, што мужчына таксама на нешта здатны, і здзяйсніўшы такім чынам пераход ад матрыярхата да патрыярхата. Трэба адзначыць, што да падобнай жа высновы прыйшоў у свой час і Эрых Фром, аналізуючы старажытнагрэчаскі эпас. Змена ўлады прывяла толькі да павелічэння антаганізму. Супрацьстаяць адно аднаму ўжо не толькі мужчына і жанчына, але яшчэ матэрыяльны і духоўны свет, дзе пад матэрыяй трэба разумець перш за ўсё прыроду-маці, а да духоўнага свету адносіць розум-бацьку. Гэта тое, што працягвае адбывацца і зараз.
Далей – магчымы варыянт будучыні.
4. Паяднанне мужчыны і жанчыны – Іван вяртае Алену. Якім чынам гэта адбываецца?
Яйка было знішчана (Іван змяніў светапогляд), а саперніка ў асобе Кашчэя ўдалося усмерціць. Але ж – Бессмяротны! Таму – не ўсмерціць, а нейтралізаваць пры дапамозе кахання. Мужчына ў вобразе Івана здолеў пазбавіцца ад варожасці, ваяўнічасці, калючасці – ён зламаў іголку, на канцы якой змяшчалася смерць Кашчэя, і распачаў сяброўскія адносіны з прыродай і жанчынай. Мяркую, што ў кантэксце казкі словазлучэнне «зламаць іголку» з’яўляецца сінонімам выразу «закапаць сякеру вайны».
Людзі, нарэшце, зразумелі, што навакольны свет не трэба сабе падпарадкоўваць, як гэта адбывалася пры патрыярхаце, і няма неабходнасці ў ім растварацца, што было пры матрыярхаце, і не варта нават суіснаваць, па магчымасці, не перасякаючыся, як гэта рабілі андрагіны. Прыроду трэба палюбіць! І, любячы, рэарганізоўваць. Няхай мужчыны ствараюць законы, спрабуючы ўладкаваць жыццё, калі ўжо яны не могуць інакш. Але няхай гэтыя законы будуць заснаваны на прынцыпах любові і добрасардэчнасці, інакш не выжыць ні жанчыне, ні Зямлі. Таму, хочаце, каб уся планета хутчэй пераўтварылася ў Эдем – палюбіце матэрыю, любыя яе праявы, пачынаючы з уласнага цела і заканчваючы тымі новенькімі хрумсткімі паперкамі, якія вы вымаеце з банкамата. Прычым, беларусам лепш любіць тыя, на якіх адлюстраваны беларускія архітэктурныя збудаванні, а не партрэты агульнавядомых усенародна любімых амерыканскіх прэзідэнтаў – глядзіш, інфляцыя хутчэй пойдзе на спад. Відаць, любімы вучань Ісуса Хрыста быў правы: наступленне канца свету можа спыніць толькі адна сіла – сіла кахання, якая ў свой час здолела ператварыць Смерць у Жыццё і якою Бог надзяліў чалавека.
Атрыманая схема развіцця падзей (я зноў пра казку) вам нічога не нагадала?
А мне нагадала. Адзін з асноўных законаў дыялектыкі – адзінства і барацьбы процілегласцяў, дзе асноўнымі этапамі ў развіцці супярэчнасцяў з'яўляюцца:
1). Стадыя ўстойлівай тоеснасці процілегласцяў, калі яны ўзаемадапаўняюць адна адну (час, папярэднічаючы аб'яднанню Алены з Кашчэем – залаты век).
2). Стадыя істотнага адрознення, пры якой адна з процілегласцяў пачынае дамінаваць (і гэта, падобна, была жанчына), садзейнічаючы тым самым нарастанню барацьбы – сярэбраны век. Прычым, згодна дыялектычнага закону, пераход з адной якасці ў другую павінен быў быць скачкападобны. Таму і ўдалося складальнікам Ведаў зафіксаваць дакладныя даты пачатку і заканчэння якасна адрозніваючыхся адзін ад аднаго перыядаў гісторыі.
3). Стадыя з'яўлення процілегласцяў, якія на гэтым этапе палярызуюцца настолькі, што пачынаюць узаемавыключаць адна адну – медны век. Такім чынам, перашапрычынай узнікнення патрыярхата была спроба ўзяць рэванш у першай такі пазарыўшайся на ўладу жанчыны, і ажыццявіўся гэты пераход прыкладна 871 520 год таму назад.
4). І, нарэшце, апошняя стадыя – вырашэнне супярэчнасцяў, каторая заканчваецца ўзнікненнем новага якаснага стану, валодаючага іншымі, не такімі як раней, характарыстыкамі – жалезны век.
Зараз мне хацелася б спыніцца на тым, што, згодна дадзенага закону, апошняя стадыя можа скончыцца па-рознаму. Прывяду магчымую варыятыўнасць разгортвання падзей.
1. Знікненне, гібель дзвюх супрацьлегласцяў, да якой непазбежна прывядзе павелічэнне супрацьстаяння паміж роўнымі па сіле мужчынам і жанчынай, дабром і злом, святлом і цемрай, паміж… не буду пералічваць усе сінонімы дыяметральна процілеглых паняццяў, і так зразумела, што гаворка ідзе аб вынішчэнні усяго, нават першапачатковага хаосу, які, сыходзячы з гэтай пазіцыі, павінен знікнуць разам з космасам.
2. Канчатковая перамога адной з супрацьлегласцяў. Але што значыць канчаткова перамагчы? Цалкам быць упэўненымі ў перамозе можна толькі ў выніку поўнага вынішчэння праціўніка. Пры такім раскладзе ў жывых застануцца або адны мужчыны, або жанчыны. Тое, што такім чынам знікнуць супярэчнасці, гэта добра. Але без існавання процілегласцяў немагчыма развіццё. А што такое жыццё без развіцця? Гэта смерць. Калі дзень не будзе змяняцца ноччу – усё згарыць, а калі за ноччу ніколі не настане дзень – усё памерзне.
3. Процілегласці могуць перайсці адна ў другую, у больш высокія формы. Інакш кажучы, мужчына набудзе недастаючыя жаночыя якасці, а жанчына мужчынскія. Людзі, прайшоўшы ў сваім развіцці шэраг выпрабаванняў, зноў стануць андрагінамі (у духоўным плане), набыўшы праз гэта свае некалі страчаныя палоўкі.
Усё. Варыянты скончыліся. Што выбіраем? Так, вы на свой густ, а мне нейк апошні варыянт больш даспадобы.
Аднак, атрымліваецца, што нашы продкі-складальнікі казак былі не толькі добрымі фізікамі, а яшчэ і нядрэннымі філосафамі.
Вы разумееце, што паколькі ва «Упанішадах» сказана: «што ўверсе, тое і ўнізе», а значыць «што ўнізе, тое і ўверсе», атрымліваецца, што Бог – гэта люстэрка, наша з вамі люстэрка, а таму фарміраванне Сусвету з’ява двухбаковая, і тое, як ён выглядае і будзе выглядаць залежыць ад адлюстравання нашых думак і пачуццяў. МЫ СТВАРАЕМ СУСВЕТ!
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.