Электронная библиотека » АлёнКа » » онлайн чтение - страница 8

Текст книги "Алёнкіны казкі"


  • Текст добавлен: 4 августа 2017, 08:08


Автор книги: АлёнКа


Жанр: Историческая фантастика, Фантастика


Возрастные ограничения: +18

сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 8 (всего у книги 10 страниц)

Шрифт:
- 100% +

А зараз тым, хто лічыць, што «лепш сініца ў руках, чым журавель», лепш забыць усё тое, што прачыталі ў гэтай главе і некаторых папярэдніх, і задаволіцца цягай цела ці розуму або цела і розуму адначасова. Калі такое становішча вас задавальняе, і пры гэтым настойлівай патрэбы ў спажыванні прадукцыі, вырабленай з выкарыстаннем формулы С2Н5ОН не ўзнікае – няхай сабе будзе так. А тым, хто думае інакш, і да двух папярэдніх уражанняў жадае абавязкова дадаць яшчэ і цягу душы, тым самым уратаваўшысь, магу нагадаць словы з Бібліі: «Шукайце – і знойдзеце, стукайцеся – і адчынена будзе вам», бо прыхільнасць розуму і цела гэта, безумоўна, у два разы больш, чым нічога, але гэтага мала, каб душа ўзляцела. Тут трэба дадаць: калі не атрымліваецца адчыніць дзверы з першага разу, то вы абралі або не тыя дзверы, або не той час.

Тым жа, хто беспаспяхова спрабуе цяжкасці ва ўзаемаадносінах з бліжэйшым акружэннем палепшыць, спажываючы вышэй пазначаную прадукцыю, прапаную час ад часу выконваць наступнае практыкаванне.

«Галавакружэнне з раніцы»

Вазьміцеся за розум. Паварушыце мазгамі. Спінны мозг трымайце прама, галаўны адкіньце разам з галавой. Пачынаем круцільныя рухі розуму. Злева направа. І раз. І два. Пракручваем у галаве ўсё, што здарылася з вамі ўчора. Злева – направа, злева – направа. Вельмі добра з раніцы на свежую галаву параскінуць мазгамі. Цяпер справа налева. І раз. І два. Не мучце задні розум, не трэба. Ужо позна. Гэта трэба было рабіць учора. Працягваем круцільныя рухі. Варушыце, варушыце мазгамі! Прыбярыце рукі ад грудзей. Яны апушчаны. Вісяць па баках уздоўж цела. Пальцы не сціскаюцца ў кулакі. Не трэба нічога прымаць блізка да сэрца. Працуем толькі галавой. Не забывайце глыбока і роўна дыхаць. Успомнілі – удых. Жахнуліся – выдых. І яшчэ раз. Успомнілі – удых. Жахнуліся – выдых. Апошні раз жахнуліся і зрабілі правільныя высновы.

Выкінулі ўсё з галавы.

Думкі Бога і думкі пра Бога

Адкажыце, калі ласка, на пытанне: якім чынам лепш за ўсё прадбачыць думкі, зразумець дзеянні, асэнсаваць матывы ўчынкаў, уявіць сабе ўсю глыбіню пачуццяў таго ці іншага чалавека? Так, паставіўшы сябе на яго месца.

Я – Бог.

Пачатак.

«Цемнавата. Хочацца што-небудзь зрабіць – бяздзеянне надакучыла. Што? Каб нічога не нарабіць, лагічна пачаць з пытання: хто я?.. Ха… Я дыхаю! Тады я Ха. Дыханне. Подых. Дух. Яшчэ паразважаю. М-м-м… Што гэта за гук? М-м-м… Гук! Я распаўсюджваю гукі! Значыць, я магу гаварыць. Тады я не проста Ха, я – М-Ха. Якая навокал бясконцая бязмежная рэчаіснасць. Але бясконцасць не можа быць многім, бо мноства заўсёды калі-небудзь ды заканчваецца. Тады бясконцасць – гэта ёсць адзінства. Тое, што я адчуваю навокал сябе – адзінае цэлае! Адзінае, але заключаючае ў сабе ўсё. І я – частка гэтай светабудовы, яго цаглінка, краевугольны камень. Я так рад усведамляць гэта, асэнсоўваць сябе як М-Ха. Я рад! Я Ра-М-Ха! Як пасвятлела навокал! Як гэта атрымалася? Светла стала ад радасці! І яе так шмат, што яна выплёскваецца з мяне, б’е цераз край. Энергія перапаўняе мяне, яна патрабуе выхаду. Я не магу больш стрымліваць яе націск. Я дазваляю святлу маёй душы выпраменьвацца ў наваколле. Я ведаю радасць і таму веру, што такое дзіўнае прыгожае святло можа несці толькі дабро. Бо што такое вера? Гэта веданне радасці».

Я б магла выказаць толькі што агучанае інакш. Фактычна свет пачаў сваё існаванне з асэнсавання Атумам сябе як нечага белага, а значыць, чыстага і светлага; гарачага, нават апякаючага; моцнага; з атаясамлення сябе з «белым гаручым каменем Алатыр» або ўзгоркам Бен-Бен, што адно і тое ж. Атум (або Рамха) пры дапамозе думкі, слова або гуку абудзіў энергію, здольную звярнуць горы, што ўжо там казаць пра ўтварэнне Сусвету. «Белы гаручы камень Алатыр», размешчаны «на моры, на Акіяне, нікім невядомы; пад тым каменем схавана сіла магутная, і сіле няма канца» ёсць канцэнтрацыя энергіі на нейкай думцы, вакол пэўнага жадання, канцэнтрацыя, дапамагаючая дасягнуць практычна любой пастаўленай мэты. Пры ўмове, што яна дастаткова моцная («слова маё моцнае»).

Аднак, кожнае выслоўе, маючае сэнс пераносны, мае сэнс прамы і значыць «Белы гаручы камень Алатыр» павінен мець пэўныя геаграфічныя каардынаты. Яго месцазнаходжанне дакладна вызначыў Аляксандр Барашкаў у адной з глаў кнігі «Жыццё, смерць, бессмяротнасць?..», носячай назву «Ці будзе Канец Свету?». «Белы гаручы камень Алатыр» з'яўляецца тым жа самым, што і скала, прыгадваемая Гамерам у «Адысеі» – гарой, за якой знаходзіцца царства Аіда, і размяшчалася яна каля Керчанскага праліва. Барашкаў дае дасканалае абгрунтаванне такому незвычайнаму сцвярджэнню. Не буду зараз цытаваць кнігу, прыводзячы доказы. Каму цікава – пачытае арыгінал. А я скончу думку: любое паняцце, якім бы яно не падавалася адмысловым, заўсёды мае пад сабой нешта канкрэтнае, да геніяльнасці простае. Трэба толькі, каб розум не перашкаджаў гэта ўбачыць.

Ну і, калі перанесці месцазнаходжанне славутага каменя з геаграфіі Зямлі на схему цела чалавека, то мы, безумоўна, знойдзем яго дзесьці ў раёне сонечнага спляцення.

Ра-М-Ха. Ра-Хепры-Атум. Бацька-Сын-Дух Святы. Гэтыя тры тройцы перадаюць адны і тыя ж паняцці або розныя? Калі розныя, то хтосьці адзін: славяне, егіпцяне або іудзеі памыляецца. Калі аднолькавыя, то паспрабуем іх суаднесці.

Ха-Атум-Дух Святы. Відавочна, што словы «ха» і «дух» утвораны ад слова «дыхаць». І калі дапусціць, што Атум тоесны атаму кіслароду, то атрымліваецца, што гэтыя паняцці маюць аднолькавае значэнне.

М-Хепры-Сын. Хепры. Перакладаецца дваяка: той, хто ўзнікае, або той, хто прыводзіць да ўзнікнення. І значыць, Хепры можа быць як словам або гукам (М), прывёўшым да ўзнікнення свету, так і мноствам персаніфікацый Бога («М» можа быць таксама першай літарай слова «матэрыя»). Адной з такіх персаніфікацый быў Ісус Хрыстос (Сын), паняцце больш вузкае, чым два папярэднія, але не супярэчачае ім. Яшчэ адно супадзенне? Або не супадзенне, а адлюстраванне ісціны?

Цікава, што выявы Хепры мелі выгляд скарабея, хутчэй за ўсё таму, што як гэты жук штурхае перад сабой вялізны шар, так і чалавек-сонейка можа пры дапамозе слоў кіраваць Ра. (Хепры атаясамляўся яшчэ і з узыходзячым – толькі што народжаным, нованароджаным сонцам.)

Ра-Ра-Бацька. Вось мы і перайшлі да трэцяга паняцця. Ра славянскае і Ра егіпецкае роўныя хаця б таму, што аднолькавыя па гучанні. Паглядзім, ці з’яўляюцца яны аднолькавымі па значэнні. Мяркую, Ра – паняцце мнагазначнае, але аб’яднанае адным словам – святло. Святло Ра ёсць, па-першае, святло, выпраменьваемае сонцам, і, па-другое, святло радасці, выпраменьваемае як дасягнуўшым прасвятлення чалавекам, так і любой іншай крыніцай, маючай вясёлы настрой. І сонца, і чалавека будзе аб’ядноўваць наяўнасць аднолькавага апраўлення ў выглядзе кароны, складаючайся з залацістых сонечных промняў.

А што Бог-Бацька? Словы «Бацька наш Нябесны» могуць адлюстроўваць як сонца, што коціцца па небасхіле, так і нешта іншае. Слова Бацька можа таксама з’яўляцца абагульняючым паняццем, уключаючым у сябе ўсе тры значэнні святой тройцы, гэтак жа як скарочаным Атум мы часта замяшчаем словы, апісваючыя сутнасць Бога больш падрабязна, дэталёва, рознабакова.

Засталося разгледзець яшчэ, што ўяўляў сабою Першапачатковы Хаос, з якога і ўзнікла ўсё.

Дапаможа нам у гэтым прыклад.

Уявіце сабе, што ваша дачка, будучы на ваканцыях, і пакуль вы знаходзіліся на працы, запрасіла дахаты сяброў. Яны вырашылі арганізаваць вечарыну з салодкім сталом і гульнёвай праграмай. Як вы думаеце, што ўбачыла маці, прыйшоўшы ўвечары з работы? Правільна, поўны хаос. Праз некалькі гадзін сумеснымі намаганнямі ўсе рэчы былі раскладзены па сваіх месцах і ў кватэры зноў быў створаны што? Космас (парадак). Скажыце, пры гэтым колькасць або колер алоўкаў як-небудзь змяніліся ад таго, што яны, перастаўшы валяцца па ўсёй кватэры, былі акуратна размешчаны ў вядзерцы з-пад маянэзу? Зразумела ж, не. Тады, Хаос ёсць Космас, у якім маюцца ўсе тыя рэчы, якія маюцца і ў Космасе, але інакш арганізаваныя, па-іншаму злучаныя або ніяк не злучаныя. Пачаткам стварэння Космасу стала перагрупоўка або злучэнне існуючых да гэтага часу паасобку атамаў. Думка аб пераразмеркаванні ў мяне ўзнікла, калі я кінула позірк на свой працоўны стол, які чалавеку з вуліцы можа здасца ўвасабленнем хаосу, а для мяне з’яўляецца самым што ні на ёсць сапраўдным космасам – я з зачыненымі вачыма магу знайсці на ім усё, што трэба.

Гарачае жаданне жыць прагучала дзесьці ў самым цэнтры Светабудовы, паклаўшы пачатак працы па навядзенні парадку. Жыць поўным жыццём – вось той адзіна правільны выбар, які толькі і здольны зрабіць чалавек, што апынуўся перад тым каменем, які размешчаны на скрыжаванні жыццёвых дарог, чалавек, які знаходзіцца на ростанях, пастаўлены ў сітуацыю выбару, сутыкнуўся з неабходнасцю прыняць рашэнне, ад якога залежыць яго будучае жыццё, абірае сабе далейшы лёс.

Дыялогі Багоў

Працягнем уяўляць.

Я – Рамха.

«Я – вялікі дух жыцця, здольны нараджаць гукі. Здольны нараджаць. Тады я – Род. Я магу, адчуваю настойлівую патрэбу прадоўжыць род – нарадзіць народ. Але народ не можа ўзнікнуць без прарадзіцеля. Значыць, спачатку трэба нарадзіць заснавальніка майго народа, а ён няхай ужо потым сам сварганіць сабе ўмовы для пражывання».

Я – Сварог.

«На мяне ўскладзена важная творчая задача – стварыць умовы для пражывання будучага народа. Карыстаючыся Божым святлом, мне трэба стварыць нешта. Нешта што? Стварыць сумесна з навакольным светам і са святлом – Су-Свет. Сусвет! Было б разумным спачатку нейк праявіцца, паказаць сябе. Ствару-ка я Неба. Я сам буду гэтым Небам. Неба будзе пачаткам працэсу Тварэння».

Я – Лада і адначасова Сварог. (Ніколі не імкнулася адыгрываць ролю мужчыны, ды што рабіць? Паспрабую!)

«Сварог:

– Ветрана. Хто гэта тут увесь час зудзіць побач?

Лада:

– Гэта я, твая сутнасць. Я даволі музыкальная – умею іграць на ўсе лады. Мяне клічуць Ладай. Прыемна, калі жыццё кожнае імгненне гучыць цудоўнай непаўторнай музыкай!

Сварог:

– Ага. Я заўважыў, што асабліва добра табе ўдаецца іграць на нервах. Паглядзі, якое цудоўнае Неба я стварыў! Няўжо гэтага недастаткова? Асабіста мне ўсё падабаецца, і ў мяне няма ніякага жадання што-небудзь змяняць. А ты ўсё нечага хочаш, нечага патрабуеш. Чаго табе не хапае?!

Лада:

– Я зразумела. З табой, падобна, кашы не зварыш. Не мужчынская гэта, відаць, справа – варыць. Вось сварыцца – дык гэта заўсёды калі ласка. Я да цябе ўжо бітую гадзіну намагаюсь дастукацца, што Род – гэта вада. Вада – род! Вадарод – вось што можа дапамагчы стварыць умовы для жыцця народа Роду, для жыцця нашага народа. Трэба прыварыць Дух Божы да атамаў вадароду – гэта і будзе асновай жыцця. А ты ўсё – Неба. Неба прыгожае!.. Але што з дурня возьмеш? Стварыў паветра, вось вецер у яго ў галаве цяпер і гуляе! А я ж на тое і сутнасць, каб пранікаць ў сутнасць рэчаў. Эх-х…

Сварог:

– Чаму я павінен з табой пагаджацца, а не ты са мной? У рэшце рэшт, гнуткасць – гэта прэрагатыва жанчыны.

Лада:

– Пра-рагаты… пра якога рагатага ты мне зараз хацеў расказаць? Я тут навокал акрамя нас з табой нікога не бачу. Ах, гэта табе цікава было б даведацца, прыгожа табе будзе з рагамі або не? Ну, безумоўна, як я адразу не здагадалася: Сва-рог – той, хто марыць мець свае рогі, робіць усё магчымае дзеля таго, каб стаць раганосцам. Як гэта думка раней не прыйшла мне ў галаву?! Я падумаю над тваёй прапановай. А што да гнуткасці, то ты, пэўна, забыўся, даражэнькі, што спалучэнні слоў «быць гнуткім» і «гнуць сваю лінію» утвораны з дапамогаю роднасных слоў. Да таго ж, здольнасць абгінаць і, з цягам часу, згладжваць вострыя вуглы, плыўнасць, цякучасць, празрыстасць і глыбіню мае вада. А я яшчэ ёю не стала. А калі стану (каб жыццё табе малінай не здавалася), памятай, што вада мае і яшчэ адну ўласцівасць – яна можа даволі доўга і бесперапынна «капаць на цемечка». Ладненька. Не хочаш мяне слухаць, не трэба. Я паляцела. Калі-небудзь пабачымся».

Так Бог у асобе Сварога і Лады набыў прыкметы полу.

Праз некаторы час.

«Сварог:

– Пачнем правядзенне эксперыменту па ўтварэнні жыцця. Спачатку трэба апрабіраваць усё на нейкай частцы Сусвету. Зачэрпну колькі вады і адасоблю частку ад цэлага. Якім чынам гэта ажыццявіць?.. Акружу ўтвораную зямлю атмасферай. Так… Здаецца, добра атрымалася.

Лада:

– Спусціся з нябёсаў на зямлю! Адкуль ты можаш ведаць, як усё атрымалася, калі цябе тут няма?!

Сварог:

– А-а-а, сумуеш?

Лада:

– Было б па кім. Але вось мазгі табе прамыць не адмовілася б».

Вы разумееце зараз, што не па-боску будзе крыўдзіцца на мужчын за іх сварлівасць? Гэта іх прыроджаная здольнасць. Жанчыне лепш падчас сваркі ім ладзіць. У сэнсе, сказаць: «Ладна. Будзь па-твойму» – і зрабіць па-свойму.

Як бачна з вышэй агучанага дыялогу, свара зачастую не толькі спрыяе ўмацаванню сувязі, злучэнню і нават, дзякуючы напалу страсцей, знітоўванню, зліццю жанчыны і мужчыны ў адно цэлае (слова «сварка» мае яшчэ адно значэнне – варыць, зварваць), а і садзейнічае пошуку ісціны. А значыць пры дапамозе сваркі можна так жа добра скаваць шчасце, як і падкову.

Вы зразумелі таксама, адкуль вецер дуе ў тым, што датычыцца легкадумнасці (ветранасці) іншых мужчын? Яны проста не знайшлі яшчэ сваю сутнасць.

Чаму жанчына з'яўляецца сутнасцю мужчыны, а не наадварот? Дык з рэбры ж створана. А як правільна падмеціў М. Задорнаў на адным са сваіх выступленняў, разважаючы на гэтую ж тэму: «пытанне рэбрам – гэта пытанне па-сутнасці». І значыць жанчына, па-сутнасці, складаецца з таго ж, што і мужчына, і ў той жа час з'яўляецца яго сутнасцю.

Таксама гэта азначае, што жанчына, з якой на дадзены момант жыве мужчына, заўсёды адлюстроўвае яго як лепшыя, так і горшыя якасці, адпавядае таму ўзроўню развіцця, якога ён дасягнуў на сённяшні дзень. Гэта сцвярджэнне будзе праўдзівым для абодвух бакоў. Тое, што пры гэтым адзін, у асноўным, кіруе, а другі, пераважна, падпарадкоўваецца, не служыць прыкметай адрознення паміж мужам і жонкай, а, наадварот, дэманструе аднолькава невысокі ўзровень развіцця абодвух. Існаванне супярэчнасцяў указвае на неабходнасць развівацца далей, да таго моманту, пакуль супярэчнасці не будуць вырашаны, а разам з тым знікне патрэба ў барацьбе за ўладу. Саюз двух гарманічна развітых асоб – гэта заўсёды саюз роўных.

І бессэнсоўна скардзіцца на свайго спадарожніка жыцця. Ён – ваша адлюстраванне, ваша копія. Хаця б таму, што пражыўшы з чалавекам некаторы час, узаемадзейнічаючы з ім, вы заўсёды пераймаеце як добрыя, так і дрэнныя звычкі гэтага другога ў адносінах да вас чалавека. Нават, калі паміж вамі і існавалі ў самым пачатку сумеснага жыцця істотныя адрозненні (аднак тады варта задумацца, што паслужыла прычынай вашага саюза), у працэсе ўзаемаадносін яны выраўноўваюцца, нівеліруюцца і, жадаеце таго ці не, вы міжволі становіцеся падобнымі адзін да аднаго. Таму, калі вы зневажаеце сваю жонку або мужа, вы абраджваеце сябе. Вы не прымаеце ў другім менавіта тыя якасці, якія раздражняюць вас у вас саміх. І калі вас нешта не задавальняе ў вашай другой палове – або змяняйцесь самі, або замяніце палову, але перш усё роўна змяніцеся самі. Каб не «памяняць шыла на мыла»!

Змяніцца – гэта не значыць стаць дасканалым, а прыняць сябе такім, які ты ёсць. Бо толькі абсалютнае прыняцце сябе пазбавіць вас ад раздражняльнасці на іншых.

Варта змяніцца самому і тады чалавек, які побач, зменіцца аўтаматычна і таму замяняць адну палавіну на другую няма сэнсу? Верагодна. Але гэта не мой шлях. Чаму? Відаць, кожная асоба валодае пэўным патэнцыялам, мае сваю планку, пераадолець якую – ну ніяк, стаіць на пэўнай прыступцы лесвіцы, вядучай на нябёсы. А праз колькі прыступак можна пераскочыць адным махам? Праз дзве-тры, няхай сабе, праз пяць, калі добра пастарацца, але не больш, інакш можна нагу падвярнуць, намагаючыся скокнуць вышэй сваёй галавы. Таму і кажу: не трымайце ў руках сінічку, ёй свабода патрэбна не менш, чым жураўлю.

Чым абумоўлена такая абмежаванасць развіцця? Мяркую, папярэднімі жыццямі. У кожным з каторых двое, каторыя ёсць суджаныя, пражываючы сумесна, дасягалі прыкладна аднолькавага ўзроўню развіцця, а калі не, то розніца ва ўзросце пры наступным перанараджэнні будзе адпавядаць той колькасці часу, якая неабходна для аднаўлення раўнавагі, бо, ідучы па тых ці іншых прычынах насуперак божай волі (а гэта магчыма дзякуючы свабодзе выбару) і існуючы паасобку, складана было дасягнуць аднолькавых вынікаў. Задачай жа дадзенага жыцця з'яўляецца наступны скачок у развіцці, не важна ў які бок, у які ўжо атрымаецца. Таксама прычынай розніцы ва ўзросце можа служыць розная навучальнасць: некаму дастаткова адзін раз наступіць на граблі, каб больш ніколі не набіваць сабе гузоў, а кагосьці трэба абухом па галаве стукнуць, каб ён, нарэшце, засвоіў урок. У любым выпадку, ні адна колькі-небудзь значная падзея не забяспечваецца толькі адной прычынай, а заўсёды комплексам. Падставай можа паслужыць нешта адно.

Вернемся да мужчын. Дык што, калі мужчына з'яўляецца натурай шматграннай, ён павінен быць мнагажэнцам? Ды не. Калі адзін чалавек мае адначасова дзве сутнасці, гэта можа прывесці да раздвойвання асобы. А гэта ўжо хвароба. Сапраўдная, Богам дадзеная сутнасць можа быць толькі адна, адзіная ва ўсім свеце. Вось толькі напаткаць яе можна не раней, чым асэнсуеш, хто ты ёсць, разбярэшся ў сабе, у сваіх сапраўдных жаданнях і шчырых памкненнях, калі зразумееш парывы сваёй душы. Стань спачатку самім сабой, скінь усе начэпленыя на сябе маскі і тады здабудзеш тую сутнасць, якая адпавядае табе, такому, які ты ёсць. І тады больш не патрэбныя будуць кампрамісы, знікне неабходнасць здраджваць самому сабе, каб дагадзіць іншым.

Прымаць сцвярджэнне «дасканаласці няма мяжы» як заклік да самаўдасканалення будзе ў корані няправільна. Лічыць так, значыць, сумнявацца ў прафпрыдатнасці Бога-Творцы, падазраваць яго ў халатнасці. Вы ж не думаеце, на самай справе, што Бог мог стварыць нешта недасканалае? Які з гэтага выцякае вынік? Вы – сама дасканаласць! А дасканаласць можна палепшыць? Не. Намаганне палепшыць дасканаласць ёсць спроба вынайсці недахопы там, дзе іх не можа быць. А калі вы лічыце, што можна, вы тым самым выказваеце недавер Богу. Вы ж не чакаеце, што ён за гэта пагладзіць вас па галаве?

Самаўдасканальвацца – значыць імкнуцца як мага глыбей спасцігнуць сваю сапраўдную сутнасць, абсалютна рэалістычна асэнсаваць сябе ўчорашняга, сённяшняга, заўтрашняга.

Так што перастань займацца самабічаваннем, пераконваць сябе ў тым, што такі «грэшнік», як ты, не заслугоўвае не толькі лепшай долі, але і таго, што мае, пераўтвараючы тым самым жыццё на існаванне. Не заслужыў – не атрымаў бы! А вось удзячнымі быць трэба. За ўсё і заўсёды.

Зразумець прыроду чалавека

Зразумець прыроду чалавека, асэнсаваць сябе як асобу, як «я», нам дапаможа веданне структуры атама. Як атам складаецца з ядра і рухаючыхся вакол яго электронаў, так і чалавек складаецца з нейкага глыбіннага, застаючагася нязменным «я» і з увесь час змяняючыхся, знаходзячыхся ў пастаянным руху пачуццяў, жаданняў, думак. У свой час, ядро атама складаецца з пратона і нейтрона. Адпаведна, «я» будзе складацца з дзвюх частак: свядомасці і падсвядомасці (або з розуму і інтуіцыі), якія, аб'ядноўваючыся, утвараюць стрыжань асобы чалавека. І чым лепш ты здолееш паяднаць гэтыя дзве божыя састаўляючыя, прымусіўшы іх працаваць разам, сумесна, падпарадкоўваючыся адной мэце, тым больш гарманічна ты будзеш сябе пачуваць. Спазнаць сябе можна, адказаўшы на пытанне: што ёсць мая свядомасць і што ёсць мая падсвядомасць? І калі не хочаце атрымаць нервовы зрыў, неабходна заўсёды лічыцца з двума бакамі сваёй сутнасці, трэба навучыцца каардынаваць іх працу.

Ну як, падумалі над пытаннем: хто я такі? Добра падумалі? Тады вы, пэўна, пагадзіцеся са мной, што падсвядомасць змяшчае ў сабе ўвесь накоплены вамі вопыт за гэтае і ўсе папярэднія жыцці, а сазнанне з'яўляецца своеасаблівым інструментам, кіруючым знешнімі праявамі вашага «я»: жаданнямі, думкамі, пачуццямі. Такім чынам, адмаўляючыся прыслухоўвацца да голасу інтуіцыі, вы не застрахоўваеце сябе тым самым ад памылак, бо дзейнічаеце безвач, а ігнаруючы магчымасці кантралюючай функцыі сазнання, пападаеце ў залежнасць ад уласных страсцей.

Навучыцца кіраваць сабой, абапіраючыся на асабісты вопыт, – вось тое, што дазволіць чалавеку адчуць сваю магутнасць як адну з якасцяў Бога, адчуць адзінства з каторым можна толькі прарваўшыся скрозь увесь свой накоплены вопыт назад, углыб, да той кропкі, з якой пачалося жыццё. Трэба вярнуцца да нуля. Там вы выявіце, што Бог – гэта любоў.

Як накласці атрыманую схему на тры складнікі чалавека: цела, душу і дух? Які з гэтых кампанентаў састаўляе наша ўнутранае «я»? Я схільна лічыць, што дух. Тады менавіта дух змяшчае ў сабе розум і інтуіцыю. А што тады ёсць цела і душа? У чым іх функцыя? Гэта толькі інструменты, служачыя для рознабаковага пазнання акружаючага свету. Пазбаўце дух цела, і чалавек не здолее больш успрымаць наваколле пры дапамозе дотыку. Выміце з яго ўсю душу – і чалавек лагічна адправіцца ў небыццё.

Тут варта зноў задумацца над пытаннем: што такое сон? Калі падсвядомасць – частка духа, а мы ўжо выявілі, што падчас сну дух звычайна знаходзіцца ў целе, то якім чынам чалавек атрымлівае звесткі адносна тых падзей, якія не маюць нічога агульнага з яго асабістым вопытам? Праз інфармацыйнае электрамагнітнае поле Сусвету. Душа служыць чалавеку правадніком у свет думак, пачуццяў, намераў іншых людзей. Такім чынам, сон – гэта падарожжа душы?!


Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 | Следующая
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.


Популярные книги за неделю


Рекомендации