Текст книги "Алёнкіны казкі"
Автор книги: АлёнКа
Жанр: Историческая фантастика, Фантастика
Возрастные ограничения: +18
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 6 (всего у книги 10 страниц)
Любоў да жыцця або імкненне да смерці: ты ўжо зрабіў свой выбар?!
Яскрава паказаць, што будзе садзейнічаць адчуванню чалавека сябе царэвічам або царэўнай дапаможа пераасэнсаванне паняццяў «некрафіліі» і «біяфіліі», разгледжаных Э. Фромам у кнізе «Душа чалавека». Я прытрымліваюся яго поглядаў на гэтае і шэраг іншых пытанняў, разыходзячыся з ім, у асноўным, у поглядах на асобу К. Маркса. На маю думку, Фром надта ідэялізаваў яго вобраз. Калі ты сапраўды хочаш зрабіць удалую спробу «вылечыць» хворае чалавецтва, вылечы спачатку сябе. Погляды чалавека, цяжка хварэўшага напрыканцы свайго жыцця (я пра Маркса) не могуць быць цалкам праўдзівымі, яго ідэі абавязкова будуць у чымсьці «хворымі», у нечым важным, у галоўным. Карл Маркс або не здолеў даказаць дзейснасць сваіх ідэй на практыцы свайго ўласнага жыцця, або ідэі былі не тымі: хвароба і беднасць не з'яўляюцца тымі каштоўнасцямі, набыць якія імкнецца любы псіхічна здаровы чалавек.
Дык вось, Фром лічыў, што ўсіх людзей, умоўна кажучы, можна падзяліць на тых, хто любіць жыццё (біяфілы) і тых, хто любіць смерць (некрафілы). Я працытую: «Чалавек з некрафільным арыентаваннем адчувае цягу да ўсяго нежывога, да ўсяго мёртвага: да трупа, гніення, нечыстотаў і бруду. Некрафільныя тыя людзі, якія ахвотна кажуць аб хваробах, пахаванні і смерці. Калі яны могуць гаварыць аб смерці і мёртвым, яны становяцца ажыўленымі… Некрафілы жывуць мінулым і ніколі не жывуць будучым. Іх пачуцці, па сутнасці, сентыментальныя, гэта значыць яны залежаць ад адчуванняў, якія яны перажылі ўчора або думаюць, што яны іх перажылі. Яны халодныя, трымаюцца на адлегласці і маюць схільнасць да «закона і парадку».
«Супрацьлегласцю некрафільнаму арыентаванню з'яўляецца біяфільнае, якое па сваёй сутнасці ёсць любоў да жывога… Прадуктыўнае арыентаванне з'яўляецца поўным развіццём біяфіліі. Хто любіць жыццё, той адчувае сваю цягу да працэсу жыцця і росту ва ўсіх сферах. Для яго лепш стварыць нанова, чым захоўваць. Ён здольны здзіўляцца і больш ахвотна перажывае нешта новае, чым шукае прытулку ва ўсталяванні даўно звыклага. Жыццёвыя прыгоды ўяўляюць для яго большую каштоўнасць, чым бяспека».
А зараз аб тым жа больш глыбока і з выкарыстаннем поруч са словамі Эрыха Фрома сваіх слоў і вобразаў.
Такім чынам, імкненне да стабільнасці, нязменнасці існуючых парадкаў, да жыцця па раз і назаўжды ўсталяваных правілах, коснасць мыслення характарызуюць чалавека, імкнучагася да смерці. Наадварот, гатоўнасць да пераменаў, імкненне да дынамікі, інтарэс да творчай дзейнасці, спакойнае рэагаванне на неўпарадкаванасць, неўладкаванасць жыцця, нават цікаўнасць да таго, а што ж далей, гнуткасць і рухомасць мыслення апісваюць чалавека, зарыентаванага ў бок жыцця.
Чыстых некрафілаў, як і чыстых бяфілаў, няшмат. Большасць людзей знаходзіцца пасярэдзіне паміж гэтымі дзвумя полюсамі. І калі я сустракаю ў кнізе аднаго і таго ж аўтара палову старонак, на якіх падрабязна апісваецца працэс пахавання (мэта такога паведамлення не мае значэння, рацыянальнае тлумачэнне можна прыдумаць да чаго заўгодна), а другая палова прысвечана вясельным абрадам, то я з упэўненасцю магу сказаць, што чытаю кнігу чалавека, раздзіраемага ўнутранымі супярэчнасцямі, ніяк не могучага вырашыць, чаму аддаць перавагу – жыццю або смерці, дабру або злу, святлу або цемры. Да таго часу, пакуль такі чалавек не зробіць рашучы крок у адзін з двух процілеглых бакоў, пра яго можна сказаць, што ён «ні жывы і ні мёртвы», але добра ўжо тое, што на дадзены момант ён яшчэ мае выбар.
Кожны крок, набліжаючы вагаючагася ўвесь час чалавека ўглыб аднаго з бакоў, няўхільна скарачае гэта права або свабоду выбару. Так адбываецца да таго часу, пакуль ты або пераўтвараешся на жывы труп, або становішся святым, страціўшы тым самым (у абодвух выпадках) магчымасць выбіраць. Ты становішся або канчаткова злым (цалкам рэгрэсіраваўшым, дэградаваўшым), або канчаткова добрым (поўнасцю прагрэсіраваўшым, «дасягнуўшым у сваім развіцці таго, чаго толькі можа дасягнуць чалавек»).
Для чаго я ўсё гэта кажу. Будзьце ўважлівымі, адчуваючы асалоду ад распавядання ўсім сваім знаёмым аб хваробах і бедах, з задавальненнем ходзячы на памінкі да каго трэба і не трэба, з прагнасцю гледзячы баевікі і дэтыктывы, усхвалявана чытаючы ў газетах паведамленні аб забойствах, аварыях, крушэннях, прыродных катаклізмах. Можна не заўважыць, як перасячэш тую мяжу, з-за якой ужо няма звароту. І асабліва будзьце ўважлівымі да таго, што чытаюць ці, часцей, глядзяць вашы дзеці. Толькі не трэба стукаць кулаком па стале, забараняючы ім гадзінамі сядзець за камп'ютарам і гуляць у «стралялкі». Забароніце глядзець трылеры – звернуць шыю бяздомнаму кацяня або закідаюць каменнем буслінае гняздо. Лепш разбярыцеся ў сваіх праблемах, і тады вашы дзеці перастануць хварэць і фізічна, і псіхічна. Памятайце, «біяфілія такая ж „заразная“ рэч, як і некрафілія». «Лячыцеся» самі да таго часу, пакуль вашы дзеці самі не пачнуць аддаваць перавагу старым добрым мульцікам, казкам, класічным літаратурным творам – усяму таму, што нясе святло.
І яшчэ адзін тып людзей можна аднесці да некрафільна арыентаваных асоб – тых, жыццёвыя прынцыпы якіх можна акрэсліць адным сказам: «Усё дрэнна, усе дрэнныя». Правіла не можа складацца з такой колькасці выключэнняў. Хутчэй, яно будзе адно – ты сам, той, каторы бачыць усё ў чорным колеры. Калі цябе ўвесь час раздражняе дрэнны пах, магчыма, ён сыходзіць ад цябе самога? Чужое жыццё выклікае нездаровую цікавасць толькі ў тых людзей, якія не маюць свайго. Прыкладна так жа, як чытанне жаночых (любоўных) раманаў, даючае магчымасць пагрузіцца ў свет віртуальных пачуццяў, сведчыць аб адсутнасці кахання ў вашым рэальным жыцці.
Што да скаргі многіх нашых грамадзян на сваё дрэннае матэрыяльнае становішча, то магу адказаць на гэта наступным чынам: грошы трэба ўмець зарабляць, і тады адпадзе неабходнасць вучыцца іх эканоміць.
Тое, што ў гэтай кнізе вы сустракаецеся з радкамі, прысвечанымі не толькі жыццю, але і смерці, даказвае, што і мне ёсць яшчэ да чаго імкнуцца, што і ў мяне пакуль што не ўсе праблемы вырашаны, і не на ўсе пытанні атрыманы адказы. Але я асэнсоўваю гэта і таму магу рабіць пэўныя крокі дзеля таго, каб шлях да Бога станавіўся ўсё карацей і карацей. І вас заклікаю да таго ж – вырашэнне праблемы пачынаецца з яе асэнсавання. Фактычна, дасягнуць прасвятлення значыць асэнсаваць, «убачыць» з мноства альтэрнатыў тыя, свядомы выбар якіх узніме вас на нябёсы, пры ўмове, што ў вас хопіць сілы волі мэтанакіравана прытрымлівацца правільнага выбару. Гэта не так лёгка, як хацелася б. Магчыма, набыць правільную – біяфільную – арыентацыю вам дапаможа ўсведамленне таго, што не Бог, а вы з'яўляецеся галоўным рэдактарам тых старонак у Кнізе Лёсаў, якія прысвечаны вашым дзецям, унукам, праўнукам. Ад вашай жыццёвай пазіцыі залежыць іх будучае шчасце або няшчасце. Тыя, хто яшчэ могуць выбіраць, падумайце аб гэтым.
«Палюбі ворага свайго…» З якой нагоды?
Разгледзім прыроду андрагіна, мужчыны, жанчыны і фатона.
Прыгадаем яшчэ раз, што такое фатон. Фатон – гэта элементарнае ўзбуджэнне электрамагнітнага поля; гэта дыскрэтнае папярочнае электрамагнітнае ўзбуджэнне, якое складаецца з кванта электрычнага патоку і кванта магнітнага патоку і ўвесь час рухаецца; гэта электрамагнітныя хвалі. А паколькі святло ёсць прыватны выпадак электрамагнітных хваляў, то, суадносячы гэта сцвярджэнне з выказваннем «святло маёй душы», яшчэ раз прыходзім да высновы, што душа ёсць паток фатонаў. Узбуджэнне электрамагнітнага поля адбываецца або элементарным устаўленнем штэкера ў разетку, калі казаць аб электрапрыборах, або пад уздзеяннем думак, слоў, вобразаў, пачуццяў, перадаваемых, трансліруемых Духам; гэта асэнсаваны валявы працэс. А калі не, вас ад жывёлы адрознівае толькі форма цела, прабачце за прамату.
Сілавое электрамагнітнае поле пранізвае вакуум. Для ўзбуджэння поля, знаходзячагася ў вакуумным стане, неабходна энергія (думкі, напрыклад, або слова, вобраза), атрымаўшы каторую ў вакууме ўтвараюцца дзве рознаіменныя вобласці парушэння спакою, узбуджэння: вакуум плюс квант і вакуум мінус квант. У выніку ўзнікае ток электрычнага зрушэння.
Што гэта значыць?
Справа ў тым, што вакуум прысутнічае ўсюдых, пранізвае наскрозь усю прастору і матэрыю. Вакуум маецца нават унутры цвёрдых прадметаў, не кажучы ўжо пра цела чалавека, і займае нават большую прастору, чым рэчыва. Гэта абумоўлена тым, што ў кожным атаме, а мы усе складаемся з атамаў, паміж электронамі і ядром уся прастора запоўнена вакуумам. А так як любы вакуум змяшчае электрамагнітнае поле, то яно, гэта самае поле, маецца ўнутры цела кожнага з нас. Энергетычная абалонка, існуючая вакол чалавека, жывёлы, вакол усяго, з’яўляецца выпраменьваннем электрамагнітнага поля. А значыць, кожная клетка літаральна ўсяго, што нас акружае, у тым ліку і тых прадметаў, якія адказваюць на пытанне «што», прасякнута душою. Вы разумееце, што я не магу назваць нежывыя прадметы неадушаўлёнымі, бо паколькі вакуум, змяшчаючы душу, пранізвае ўсё, то значыць неадушаўлёных (не маючых душы) рэчаў проста не існуе. Іншая справа, што электрамагнітныя хістанні ў шэрагу прадметаў знаходзяцца на нулявым узроўні. Але гэта азначае толькі тое, што гэты прадмет нясе маленькі аб’ём інфармацыі, а не ўказвае на адсутнасць у яго душы. Так, да таго часу, пакуль не ўзбудзіць поле (электычным токам, можна сілаю думкі – адсюль тэлекінэз), прадмет з’яўляецца мёртвым (знаходзячымся ў стане спакою), але адушаўлёным і гатовым ажыць у любы момант.
У якасці доказу прывяду вам адзін просценькі прыклад.
У мяне ёсць музычны цэнтр, каторы паводзіць сябе дзіўным чынам. Кружочак, які трэба круціць для павелічэння-памяншэння гучнасці, у ім «глючыць». Я толькі з цягам часу разабралася, у чым тут справа. Ёсць у мяне адна такая рыса характару – калі што не па мне, магу ўскіпець. Дык вось, мой музычнік вучыў мяне цярпенню. Калі мне не ўдавалася адразу дамагчыся ад яго патрэбнай моцы гучання і я пачынала злаваць, гэта разумная тэхніка ўвогуле пераставала працаваць. Музычны цэнтр рэагаваў на мой настрой! Зараз мы прыйшлі з ім да ўзаемапаразумення: перад тым, як павялічыць гучнасць, я ў думках уяўляю сабе, на якой лічбе павінен спыніцца гук, музычнік чытае мае думкі і выдае пажаданы вынік без ускладненняў. Так я зразумела і яшчэ адно яго важнае прызначэнне – выхоўваць у мяне сілу веры. Дарэчы, каманды іншых людзей ён цалкам ігнаруе. Свавольны! Здаецца, я адхілілася ад галоўнай тэмы.
Вы ўжо зразумелі, што электрамагнітнае поле прысутнічае ўнутры кожнага чалавека. Прычым, у Мужчыны даданы ці паўднёвы полюс магніта будзе мацнейшым. Зразумела, чаму слова мужчына ў папярэднім сказе надрукавана з вялікай літары? Безумоўна, таму, што ў «маменькіных сынкоў» (па Фрэйду, «смактункоў» – так я па-простаму называю людзей з аральным характарам) і жанчын сіла адмоўнага ці паўночнага полюса будзе большай. А што з андрагінамі? Надзяляючы іх душой, Бог у аднолькавай прапорцыі забяспечыў андрагінаў як «плюсам», так і «мінусам». Сілавое магнітнае поле замыкалась на іх саміх, што давала пачуццё цэласнасці і магутнасці. А што адбылося пры раздзяленні андрагінаў на сучасных мужчыну і жанчыну? Энергетычнае кола, утвараемае электрамагнітным полем, разамкнулася. Жанчыне дастаўся «мінус», а мужчыне «плюс». Нездарма кажуць, што іх цягне адзін да аднаго як магнітам. Незразумела толькі, чаму «як»? Магнітам і цягне: мужчын да жанчын і наадварот.
Накiрунак руху фатона ад мiнусу да плюсу альбо ад плюсу да мiнусу лішні раз даказвае ўзаемнасць усіх думак і пачуццяў. Бо энергетычны імпульс заўсёды рухаецца па крузе: ад адпраўляльніка да адрасата і наадварот, незалежна ад таго, хто змяшчаецца на другім канцы провада – мужчына ці жанчына. Абодва полюсы прысутнічаюць адначасова і ў таго, і ў другой, проста яны па-рознаму выражаны. Электрамагнітнае поле выпраменьвання думак, пачуццяў заўсёды вектарнае, скіравана на кагосьці-штосьці. Адваротная рэакцыя таксама ёсць заўсёды, бо фатон можа знаходзіцца толькі ў стане руху. Прычым у адказ вы атрымаеце менавіта тое, што паслалі, фатон электрычна нейтральны, яму ўсё роўна, што праводзіць – любоў або нянавісць. Таксама гэтая яго ўласцівасць азначае, што ён сам па сабе не можа змяніць адмоўны зарад на даданы. І не можа не вярнуцца назад да адпраўляльніка. Таму агрэсія можа выклікаць толькі адпаведную агрэсію. Таму калі вы хочаце, каб дзеці вас слухаліся, любілі і паважалі – адносіцеся да іх з увагай, любоўю і павагай. Гэта датычыцца ўзаемаадносін паміж усімі людзьмі. Разарваць замкнёнае кола нянавісці і ўзаеманепаразумення можна, толькі спыніўшы рух фатонаў, на якія запісана негатыўная, разбуральная інфармацыя, і распачаўшы ў адказ на нянавісць выпраменьваць любоў. Гэта можна зрабіць, таму што светлавая хваля заўсёды дыскрэтная – прэрыўная. «Палюбі ворага свайго», і тады вораг, падпарадкоўваючыся законам фізікі, палюбіць цябе. Гэта датычыцца любога чалавека, не толькі ворага. Так што, любіце ўсіх, і ў адказ усе будуць любіць вас.
Тое ж і з нежывымі прадметамі. Унутры іх таксама маецца электрамагнітнае поле. Таму, калі вы захацелі купіць абрус белага колеру з пэўным малюнкам, не здзіўляйцеся, што вас нібы магнітам прыцягнула менавіта на тое месца на рынку, дзе гэты абрус прадаецца. Ці вы захацелі прыдбаць сіямскую кошачку. Пры гэтым грошай на яе куплю няма, а жаданне ніяк не адступае. Нічога дзіўнага, калі аднойчы вы адчыніце дзверы, а кошка, менавіта такая, аб якой вы марылі, сядзіць у вас пад дзвярыма. Ваша поле і яе ўступілі ў стасункі, выдаўшы пажаданы вынік.
Якія яшчэ высновы можна зрабіць са сказанага вышэй? А такія, што складана знайсці больш ідыёцкае пытанне, чым: «Ты мяне любіш?» Таму не трэба, дзяўчаткі, бясконцую колькасць разоў задаваць яго свайму маладому чалавеку. І так відавочна, што калі ты яго любіш, то і ён цябе любіць, а калі не, дык навошта прывучаць хлопца хлусіць? Сёння ён табе няшчыра скажа, што любіць цябе, толькі б хутчэй адчапілася, а заўтра, ні міргнуўшы вокам, збрэша, што «не любіць» другую. Куды лепш скарыстацца больш дзейсным сродкам атрымання звестак аб пачуццях да вас іншага чалавека: запытайцеся ў сябе, што вы самі адчуваеце ў адносінах да яго – і атрымаеце адказ. Адзінае, будзьце асцярожнымі ў сваіх суджэннях, спачатку ўпэўніцеся ў тым, што вы на самай справе гэта адчуваеце, а не ўбілі сабе ў галаву.
А я яшчэ раз падкрэслю: абсалютна ўсе пачуцці ўзаемныя. Ды толькі не ўсім дастае мужнасці прызнацца сабе і іншым у сваіх сапраўдных пачуццях. Адсюль – ілюзія неўзаемнага кахання. Каханне заўсёды ўзаемнае, аднак пры ўсім пры гэтым яно можа быць безадказным – калі на вашы нейкія словы або дзеянні вы не атрымліваеце ніякага адказу з боку іншага чалавека.
Чаму некаторыя людзі, увесь час кахання шукаючы, усё ж такі адчуць яго баяцца?
Скажыце, якія ягады смачнейшыя: клубніцы ці тыя, каторых вы ніколі не елі? Клубніцы. Таму што вы іх паспыталі, вам дакладна вядомы іх смак. А што вы будзеце рабіць з незнаёмымі ягадамі? А хто што. Хтосьці адважыцца і пакаштуе, і здзівіцца, наколькі дзіўны іх смак. Нехта засцеражэцца і пройдзе міма. А іншы, не ўтрымаўшыся і пакаштаваўшы, раптам вырашыць, паверыць, што з’еў «ваўчыных» ягад, і атруціцца. Чалавеку ўласціва з асцярогай адносіцца да ўсяго невядомага, нязведанага, непрадказальнага. А каханне ў наш час такая рэдкасць…
Дасягненне прасвятлення: практычныя рэкамендацыі
Працэс абуджэння энергіі кундаліні, што як раз і дае магчымасць перажыць вопыт прасвятлення, вельмі нагадвае з’яву сублімацыі, апісаную некалі Зігмундам Фрэйдам. Гэта называецца: калі вельмі хочацца, а няма з кім, або не хочацца абы з кім, і інстынкт разбурэння, дзякуючы ні тое сіле волі, ні тое сіле кахання, ні тое асэнсаванню сябе чалавекам разумным не ўключаецца, усе энергетычныя рэсурсы арганізма міжволі вымушаны будуць падымацца ўгору, да галавы, і «трэцяму воку» іншага выйсця не застанецца, як адкрыцца пад націскам божай энергіі, энергіі кахання і, як адной з яе састаўляючых, сэксуальнай энергіі.
Ці можа любы чалавек дасягнуць прасвятлення? Не ведаю. Паспрабуйце. Асабіста я так лагічна разважаю.
Я чалавек.
Я здолела дасягнуць такога стану, калі адкрываецца «трэцяе вока».
Ты чалавек.
Значыць, ты можаш зрабіць усё тое, што магу я.
Кожны можа стаць святым.
Святым не ў сэнсе манахам-пустэльнікам, а чалавекам з чыстымі намерамі.
Яшчэ раз спынімся на тым, што значыць быць прасветленым чалавекам. Кім з’яўляецца такі чалавек? Андрагінам у духоўным плане – чалавекам, які мае 50% мужчынскіх якасцяў і 50% жаночых, незалежна ад таго, у чыім целе знаходзіцца яго дух. Што дае чалавеку ўраўнаважанасць мужчынскага актыўнага і жаночага пасіўнага пачаткаў? Цэласнасць. Магнітнае поле замкнулася на ім самім. Адсюль і самадастатковасць, і незалежнасць. Што атрымліваецца: другая палавіна такому чалавеку ўжо больш не патрэбна? Калі гэтая самая палавіна таксама не дасягнула прасвятлення – не. Можа ўзнікнуць дысананс, дысгармонія. Што рабіць, калі ў аднаго ў вачах праяснілася, а ў другога не? Паколькі абуджэнне энергіі кундаліні – незваротны працэс, другой, непрасветленай палавіне, не застаецца нічога іншага, як «пасябраваць са змеем».
Тут я магу даць параду. Калі распачаць «сяброўства» жадае жанчына, ёй варта навучыцца стрымліваць свае імпульсіўныя душэўныя парывы, якія часта праяўляюцца ў немагчымасці пераадолець жаданне заўсёды, не падумаўшы, гаварыць усё, што думаеш. Трэба паставіць свае пачуцці, эмоцыі, інтуітыўныя памкненні пад жорсткі кантроль розуму, і тады яна больш не будзе трапляць у двухсэнсоўныя сітуацыі. У дадатак неабходна скаардынаваць працу свядомасці і падсвядомасці, перастаць жыць толькі сённяшнім днём, навучыцца ставіць перад сабой мэты з тым, каб потым дасягнуць iх, і выкарыстоўваць пры перапрацоўцы матэрыялу начале з сінтэзам і метад аналізу.
Мужчыну, жадаючаму, каб яго клікалі сонейкам, трэба, наадварот, вучыцца непасрэднасці, мяккасці, даверлівасці. Варта навучыцца прыслухоўвацца да голасу сэрца. Для хутчэйшага набыцця азначаных якасцяў, магу параіць некалькі практыкаванняў.
1. Здыміце з карткі n-ную колькасць рублёў і выдаткуйце іх за некалькі гадзін, не ставячы перад сабой загадзя ніякай мэты. Прайдзіцеся па крамах, купляючы ўсё, чаго душа пажадае, што выпадкова трапілася на вочы.
2. Наступнае практыкаванне скіравана на набыццё сінтэтычных уменняў. Калі вам трэба прааналізаваць нейкі матэрыял, напрыклад, вам захацелася даведацца, што зашыфравана ў беларускiх чарадзейных казках пад вобразам Змея, спачатку прачытайце шэраг казак, дзе iдзе гаворка аб гэтым персанажы, потым выпішыце апорныя словы і, карыстаючыся толькі імі і вашымі асацыяцыямі, зрабіце дэшыфроўку. Зробіце – параўнаем вынікі. (Не трэба шукаць адказ на апошняй старонцы кнігі, яго там няма – не крыжаванку рашаем.) А дзе тады шукаць? Хто шукае, той заўсёды знойдзе.
3. Трэцяе практыкаванне не лішне будзе зрабіць для развіцця ўмення думаць сэрцам. Абярыце для свайго эксперыменту двух-трох чалавек, да якіх вы па-рознаму ставіцеся і пры спрыяльных умовах скажыце ім усё, што пра іх думаеце, да іх адчуваеце. Пасля можаце запытаць у суразмоўцы, якія пачуцці вы выклікалі ў яго. Вы здзівіцеся, наколькі яны супадаюць з вашымі адчуваннямі на яго конт.
Ці можна дасягнуць прасвятлення больш хуткім і простым, прамым шляхам? Так. Для гэтага дастаткова сканцэнтраваць увесь ваш энергетычны патэнцыял на ўзроўні першай чакры, а калі ён увесь і без таго там сканцэнтраваны, дастаткова прыслухацца да сябе і адчуць гарачыню ад закручанай ў клубок энергіі, і потым намаганнем волі скіраваць энергію ўгору, да галавы. Але я павінна папярэдзіць: дадзены спосаб можа быць небяспечным. Калі вы напярэдадні не пераадолелі сем смяротных і многія іншыя грахі, рух энергіі на адной з чакраў можа затрымацца, і тады будзе вельмі балюча. У такім выпадку заўсёды ёсць рызыка, што атрыманы вопыт можа стаць апошнім у вашым жыцці. Таму, перш чым прыступіць да практыкавання, патурбуйцесь аб ачышчэнні, як фізічным, так і духоўным. Пры гэтым, калі ў вашай кватэры ёсць нейкі закуток, прыбраць які ў вас усё рукі не даходзяць, задумайцесь, якая менавіта частка вашай душы патрабуе ачышчэння. Калі ў вас узніклі цяжкасці пры спробах разабрацца ў сабе, зрабіце ад адваротнага – выкіньце з дому хлам.
Зраблю невялікае ўдакладненне. калі вам не дае спакою назойлівае жаданне бясконцую колькасць разоў пераціраць мэблю ад пылу або мыць падлогу, гэта не будзе азначаць, што з вашай душой усё ў поўным парадку. Наадварот, маніякальная схільнасць да ўборкі сведчыць аб неабходнасці, настойлівай патрэбе ачысціцца ад бруду. Пастаўцеся да апошніх слоў з увагай. І запомніце: няма такога бруду, якога нельга было б адмыць. Ёсць недастатковая колькасць i сіла прыкладзеных намаганняў.
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.