Текст книги "Алёнкіны казкі"
Автор книги: АлёнКа
Жанр: Историческая фантастика, Фантастика
Возрастные ограничения: +18
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 4 (всего у книги 10 страниц)
Гісторыя развіцця чалавецтва, або навука і рэлігія супярэчаць адна адной ці кажуць аб адным і тым жа
Як утварылася жыццё і адкуль пайшоў чалавек, мы з вамі ўжо выявілі. Засталося даведацца аб шляху развіцця чалавецтва на Зямлі.
Што кажуць аб гэтым вучоныя?
Спачатку ўзнік чалавек, вельмі нагадваючы сваім абліччам жывёліну – архантроп. Ён праіснаваў даволі вялікі прамежак часу, пасля чаго ўзнікае чалавек, які дасягнуў больш высокага ўзроўню развіцця – палеоантроп. Гэты ўжо мае зачаткі мовы і больш развітую каардынацыю тонкіх рухаў, свабодна здабывае агонь, вынаходзіць адзенне і стварае першую зброю. Пакуль што, спадзяюся, для палявання, а не для вынішчэння такіх жа як ён чалавекаў. Аднак і гэта яшчэ не ўсё. Мае месца быць яшчэ адзін від чалавека – неоантроп – яшчэ больш развітая істота. І, нарэшце, праз некаторы час узнікае чалавек разумны, падобны да нас. Дзесьці так.
Усё вышэй апісанае вам нічога не нагадала?
Ну зразумела ж, прыкладна тое самае распавядае адна са старажытнейшых філасофій свету – філасофія Ведаў.
І што паведамляе нам філасофія Ведаў?
Спачатку была Сацця-юга або залаты век. Ён доўжыўся 1 728 000 год. Людзі ў гэты век валодаюць самымі ўзвышанымі якасцямі, звышнатуральнымі здольнасцямі, вялікім ростам, сілай, інтэлектам, жывуць да 100 000 год.
Другі век – Двапара-юга або сярэбраны век доўжыцца 1 296 000 год. З’яўляюцца першыя прыкметы дэградацыі грамадства. Працягласць жыцця змяншаецца да 10 000 год.
Далей ідзе Трэта-юга, медны век, які працягваецца 864 000 год. Набожнасць памяншаецца на ½ (у сярэбраны век – на ¼), хоць людзі па-ранейшаму ўзвышаныя і моцныя. Іх жыццё працягваецца 1000 год.
Апошні, наш з вамі век – Калі-юга, жалезны век або век машын, праіснуе 432 000 год. Людзі жывуць толькі да 100 год і адрозніваюцца самымі жудаснымі і агіднымі якасцямі. Настае агульная эканамічная і духоўная дэградацыя. Ад былой набожнасці і духоўнай культуры застаецца толькі ¼, якая к канцу эпохі цалкам разбураецца. Каб даведацца, калі гэты век пачаўся, дастаткова зазірнуць у любы летапіс з дахрысціянскім вымярэннем часу.
Са сканчэннем Калі-югі Бог выправіць становішча, адновіць рэлігійныя прынцыпы і пачне новую Сацця-югу. Ці не аб тым жа гаворка ідзе ў Бібліі? І не забудзьце паглядзець, колькі год было Ною, калі ён будаваў свой каўчэг напярэдадні Сусветнага патопу!
А зараз пасрабуем накласці гэтыя сістэмы ведаў адну на другую.
У выніку атрымліваем, што чалавецтва ў сваім развіцці прайшло чатыры этапы.
На першым этапе чалавек адначасова нагадвае жывёлу, не мае мовы (знешняй, але навошта яна яму патрэбна, калі ён разумее ўсё без слоў, так як валодае звышнатуральнымі здольнасцямі, у тым ліку, тэлепатычнымі), прылад працы і адзення. А дзеля чаго іх вырабляць, калі на вуліцы цёпла, тагачасная рэлігія не забараняе хадзіць голымі, а вялікая колькасць пакуль што нікім не знішчанай ежы дазваляе браць яе рукамі? Адсутнічае і зброя. Што не дзіўна: дзе вы бачылі, каб жывёлы знішчалі кагось з дапамогай дзіды ці сякеры? Адсюль – высокая духоўнасць.
Другі этап адзначаецца развіццём рэчавых цэнтраў у чалавека. (Ці не дзякуючы страце здольнасці мець зносіны на любой адлегласці пры дапамозе думак?) Таксама людзі вынаходзяць зброю, што толькі садзейнічае страце чалавекам «чалавечага» аблічча. Агонь і адзенне неабходны, таму што пахаладала. Ды і сырое мяса жывёл, здабытых на паляванні, не самая лепшая страва. Падсмажанае смачней, праўда?
На трэцім этапе сітуацыя узмацняецца (са знакам мінус). Чалавек усё больш аддае перавагу розуму, паніжаючы тым самым сілу і магчымасці інтуіцыі.
Зараз жа, на чацвёртым этапе гісторыі развіцця чалавецтва, ужо нават вучоных ахоплівае жах ад таго, што дазваляе сабе тварыць «чалавек разумны» у адносінах да акружаючага асяроддзя і да сабе падобных. А да новага залатога веку яшчэ ох, як далёка! Можа, пара ўжо задумацца, як жыць-то будзем яшчэ 424 480 год, а, чалавек разумны?
Яшчэ адна версія паходжання свету, або пра што распавядае кніга «Быццё»
Душы людзей блізкія па сваім складзе, а падобнае звычайна заклікае падобнае, і падобнае ж давяраецца падобнаму. Таму згода паміж падобным і прыхільнасць да падобнага выяўляецца паміж імі. Менавіта ў гэтым вось беспадстаўным прыцягненні душ і заключаецца прычына кахання. Таму ісціннае, сапраўднае каханне беспрычынна. Такое каханне – духоўная перавага і зліццё душ, і ёй няма канца інакш як са смерцю.
Ібн Хазм
Хто ўважліва чытаў «Быццё», напэўна, зразумеў, што, на думку Маісея, спачатку паасобку, ніякім чынам не перасякаючыся, існавалі вада і Божы Дух, потым яны хаатычна перамяшаліся, і ўтварыўся своеасаблівы «вінегрэт», у склад якога ўваходзілі Святло і Цемра. Пасля чаго той жа Бог вылучыў, вызначыў, адзначыў Святло як нешта, заслугоўваючае захаплення. Гэта было ў першы дзень Тварэння.
На другі дзень ён выдзеліў Зямлю з астатняга Сусвету як нейкую пляцоўку для сваёй дальнейшай творчасці. З гэтага моманту і пачынаецца гісторыя стварэння жыцця на Зямлі.
На трэці дзень сваёй працы Бог утварае сушу і расліны. На чацвёрты з’яўляюцца зоркі, дзеля таго, каб мы, з’явіўшыся, змаглі, па-першае, развіваць зоркасць, гледзячы на начное неба, а, па-другое, не мерзлі без сонечнага цяпла.
На пяты дзень ужо можна было сустрэць на нашай планеце жывёл, маючых «душу жывую», пранізаных тым самым вылучаным Святлом.
І, нарэшце, на шосты дзень Бог вырашыў стварыць чалавека па вобразу і падабенству свайму. Да таго ж стварыў Бог чалавека першапачаткова самцом і самкаю адначасова. А значыць, першыя людзі былі андрагінамі. Самадастатковымі, атрымліваецца. У такім выпадку нам, няшчасным істотам, падзеленым на мужчын і жанчын, каб зноў стаць самімі сабой, трэба спачатку знайсці сваю другую палоўку? Вось незадача!
Зрабіўшы чалавека, Бог удыхнуў у яго жыццё, нагадаў панаваць над усімі жывёламі, але не выкарыстоўваць іх у ежу. Так што першыя людзі былі вегетарыянцамі.
Крыху падумаўшы, або нядоўга думаючы, як гэта бывае з намі падчас выбуху гневу, Бог узяў ды і зрабіў з адной істоты дзве. Так з рэбры мужчыны была ўтворана жанчына. Душу іх, раней агульную, ён, падобна, падзяліў адну на дваіх, бо не сказана, што Бог «дыхнуў» дадаткова яшчэ і на жанчыну. Таму «я+я=Я», а не «мы», як маглі б рашыць гэту задачку іншыя матэматыкі. Мне падаецца, што не з добрых пабуджэнняў ён зрабіў гэта. Шукаць сваю палоўку, калі на Зямлі вас толькі двое – гэта яшчэ куды ні ішло, а вось знайсці яе з некалькіх міліярдаў, насяляючых нашу планету зараз – задача амаль нездзяйсняльная! Жорсткая расплата за першародны грэх – грэх гардыні. Так што, надумаеце заганарыцца – успомніце, як дорага каштавала першым людзям пачуццё перавагі.
На сёмы дзень Бог адпачываў. І нам з вамі не дрэнна было б узяць з яго прыклад. Нават Бог разумеў: калі ўвесь час працаваць, не адпачываючы, то і «загнуцца» нядоўга.
Дух Божы – звычайны кісларод: так ці не?
Навучанне – гэта выяўленне таго, што ты ўжо ведаеш.
Р. Бах
Задаўшыся нейк пытаннем аб прыродзе Духа Божага, нечакана прыйшла да высновы, што ён ёсць кісларод. Я разумею, як дзіўна гэта гучыць. Сама доўгі час адмаўлялася верыць у відавочнае. Вырашыла нават праверыць – задала ў паветра пытанне: «Што ўяўляе сабою прырода Бога»? Дзесьці каля трох гадзін ночы мяне пабудзіў адказ: «Атум. Атум-Ра». Цікава тое, што я не памятаю, каб дзесьці раней чула гэта слова. Я ведаю, хто такі Эхнатон і коратка знаёма з яго рэлігійнай рэформай, падышоўшай да ўсталявання адзінабожжа, дзе адзіным богам лічыўся Атон. Але Атум?..
Хаця, напэўна ж, дзесьці сустракала. Я не веру, што Бог ці вышэйшыя сілы могуць укласці ў галаву чалавека звесткі, якія там да таго часу не змяшчаліся. Думаю, што можна толькі актуалізаваць даўно забытыя веды.
Так, веданне можна атрымаць шляхам азарэння, адкрыцця, глыбокага разумення чагосьці, перажывання, адчування або прадчування, але гэта будзе толькі бачанне таго, што ты ўжо ведаў, але не асэнсоўваў, дзесьці чуў аб гэтым або чытаў, але да гэтага часу не разумеў, некалі перажыў, ды забыў, ужо даўно адчуў, ды не заўважыў. Перафразаваўшы словы Рычарда Баха, можна сказаць, што веданне – гэта ўсведамленне вядомага.
Гэта не значыць, што чалавек не можа атрымаць нейкія новыя звесткі, пазнаць непазнанае, зведаць нязведанае. Гаворка ідзе аб «голасе звыш» — ён не звыш, ён знутры.
Калі казаць пра яснае бачанне аднымі людзьмі таго, што адбываецца з іншымі, то справа тут у падключэнні да іх энергаінфармацыйнага поля і счытванні з яго неабходнай інфармацыі. Ні адна варажбітка не скажа вам больш за тое, што вы ведаеце пра сябе самі, але не ўсведамляеце гэтага. Таму зэканомце грошы – разбярыцеся ў сабе.
Працягнем разважаць пра Бога далей. Яшчэ да таго, як я пачала збіраць звесткі пра Атума, у мяне ў галаве міжвольна пабудаваўся ланцужок: Атум = Атон = атам. Дык няўжо і праўда Бог – гэта атам або некалькі, нават шмат атамаў?.. Аднак, гэта можа патлумачыць яго паўсюднасць.
І ўсё ж, чаму робячы ўсё асэнсаваным Дух Божы – воблака менавіта атамаў кіслароду? А вы ўслухайцеся: Дух Божы сышоў на чалавека, які гэтага жадае, чакае, просіць. Як гэта? Ды паветра пранікае ўнутр яго цела і ў клеткі галаўнога мозгу. А калі кіслароду маецца ў арганізме ў дастатковай колькасці, можам сказаць, што чалавек насычаны кіслародам – возДУХам – вы з Духам утвараеце адзінае цэлае, і слова «адухаўлёны», апроч іншага, азначае напоўнены чыстым паветрам – кіслародам.
На гэта ўказвае і адно цікавае навуковае адкрыццё: у арганізме чалавека хварэюць менавіта тыя клеткі i органы, якія пакутуюць ад гіпаксіі – кіслароднага галадання. Печань, страўнік, ныркі, усё іншае баляць таму, што ім не хапае чыстага паветра, чысціні, таму што іх забрудзілі негатыўнымі эмоцыямі. І значыць, хворы чалавек – гэта той, у каго няма Бога ў душы – бязбожнік. А калі доўга назапашваць у сабе крыўду і злобу, хворыя клеткі з-за доўгага недахопу кіслароду перарастаюць у ракавыя. Спачатку ў дабраякасныя – маючыя добры намер паказаць, што чалавеку пара змяняць свой светапогляд як мага хутчэй, пакуль пухліна не пераўтварылася на злаякасную – калі чалавек набывае злыя якасці, вядучыя яго прамой дарогай да самавынішчэння, бо ні адна жывая істота не пражыве доўга без кіслароду, а менавіта яго хвораму як раз і не хапае.
З усяго толькі што сказанага вынікае, што Дух змяшчаецца як унутры, так і звонку. І мы самі прымаем рашэнне, упусціць яго ў сябе або «выпусціць дух» – памерці.
Канчаткова разабрацца з прыродай Бога нам дапаможа старажытнаегіпецкая міфалогія. Дзе агульнай для ўсіх касмаганічных канцэпцый была ідэя аб тым, што ўзнікненню свету папярэднічаў хаос з вады, агорнуты вечнай цемрай. Пачатак выхаду з хаосу звязвалі з узнікненнем святла. Богам першатварэння з’яўляўся Атум, сімвалізаваўшы першапачатковае і вечнае адзінства ўсяго існуючага. Да яго звычайна прымяняўся эпітэт «валадар абедзвюх зямель». Егіптолагі лічылі, што гэты тэрмін ужываўся ў адносінах да Верхняга і Ніжняга Егіпта, я ж сцвярджаю, што дадзеныя словы таксама азначаюць, што, Бог кіруе як Зямлёй, так і тым, што знаходзіцца па-за Зямлёй – Небам.
Таксама Атум з’яўляецца самаўзнікаючай персаніфікацыяй першапачатковага хаосу. Вось як ён сам кажа пра сябе складальніку «Кнігі мёртвых»: «Я – Атум, існуючы, адзіны. Я – вялікі Бог, стварыўшы сябе сам, стваральнік свайго імені „валадар Эннеады“. Я быў учора; я ведаю заўтрашні дзень».
Ну вось, пасля такой самападачы ўсё становіцца зразумелым. Бог складаецца з Духа, не могучага праявіцца да таго часу, пакуль Бог не перастане адчуваць сябе адзіным.
Падобна, быць нябожчыкам (пакойнікам) – знаходзіцца ў стане вечнага спакою – не такая ўжо і прыемная рэч. Будзь гэта інакш, навошта Богу было абуджаць яшчэ адну, другую іпастась — душу?!
Паколькі чалавек мае цела, а створаны мы па вобразу і падабенству Божаму, то не застаецца нічога іншага, як выказаць дапушчэнне, што і Бог мае цела альбо целы. Бог мае форму ці мноства форм.
Такім чынам, паяднаўшы дух, душу і цела, ці можна яшчэ так сказаць: злучыўшы розум, матэрыю і энергію электрамагнітнага поля, Бог здолеў персаніфікавацца – пэўным чынам праявіцца. І як ён выглядаў? Аб гэтым – чытайце далей!
Спачатку быў Логас
Логас – слова, парадак, мысленне. Гэта толькі частка перакладаў гэтага слова.
А зараз заглянем на першую старонку Евангелля ад Іаана: «Спачатку быў Логас, і Логас быў у Бога, і Логас быў Бог».
Паспрабуем перайначыць цытату, памятаючы пра мнагазначнасць паняцця «логас».
Спачатку быў Парадак, і Ідэя была ў Бога, і Слова было Бог.
А цяпер яшчэ раз, але сваімі словамі: даўным-даўно існаваў нейкі ўпарадкаваны стан рэчаў; сярод гэтага парадку цэнтральнае месца займаў Бог, які паўстае перад намі як істота думаючая, а паколькі думкі маюць здольнасць матэрыялізоўвацца, то Богу не складала цяжкасцяў стварыць той Сусвет, які існуе на сённяшні дзень. Так як думкі мы, і Бог, трэба думаць, таксама, маем звычку агучваць або прамаўляць ва ўнутранай мове пры дапамозе слоў, то Слова становіцца тоесным Богу-Творцу. Бо пры дапамозе Слова, з’яўляючагася адлюстраваннем ідэі, можна нешта (усё, што хочаш) стварыць. Што даказваюць наступныя радкі з Евангелля: «Усё праз Яго (Слова) пачало быць, і без Яго нішто не пачало быць, што пачало быць». І значыць усё, што нас акружае, з’яўляецца вынікам нашых думак. І калі пры гэтым існуе нешта, што вас не задавальняе – змяняйце свае думкі і «фільтруйце базар», і тады ўсё будзе добра.
Чаго не хапае Евангеллю ад Іаана, дык гэта апісання падрабязнасцяў працэсу Тварэння, могучых задаволіць адвечную (падараваную нам ад вечнасці, ад вечна існуючага Бога) чалавечую дапытлівасць. Дзе іх узяць? У першай кнізе Маісея «Быццё» і старажытнагрэчаскай цi любой іншай міфалогіі.
«Спачатку стварыў Бог неба і зямлю», – распавядае нам Маісей. – «Зямля ж была нябачная і пустая, і цемра над безданню; і Дух Божы насіўся над вадой. І сказаў Бог: ды будзе святло. І ўзнікла святло. І ўбачыў Бог святло, што яно прыгожае; і аддзяліў Бог святло ад цемры. І назваў Бог святло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін».
З гэтага паведамлення бачна, што Бог існуе, і ў пачатку Тварэння ён быў Духам. Дакладней, паветрам – возДУХам – чыстым воздухам – кіслародам, змяшчаючымся ў вакууме – у месцы, дзе быццам бы нічога не было – у небыцці. Паўторым: кісларод змяшчаўся ў пустэчы, маючай адну цікавую ўласцівасць – вакуум валодае энергіяй. Той светлай энергіяй, каторая здольна ўсё ажыўляць, надзяляць душою жывою.
Чаму Бог стварыў Неба і Зямлю з розных хімічных элементаў, а не з нічога? Таму што яшчэ М. В. Ламаносаў у свой час сцвярджаў, і ў нас няма ніякіх прычын не давяраць яму, што: «Усе перамены, якія адбываюцца ў натуры, сутнасць такога стану, што колькі чаго ў аднаго цела аднімаецца, столькі далучаецца да другога, так, калі дзе паменшыцца крыху матэрыі, то памножыцца ў другім месцы».
Таму адзінае, што было падуладна Богу – гэта злучыць ужо існуючыя ў Хаосе атамы такім чынам, каб яны утварылі Неба і Зямлю, якія складаліся першапачаткова з вады. (Паняцце «хаос» трэба разумець як «не космас», як час да ўтварэння звыклай для нас касмічнай прасторы.) А значыць, вакуум зусім не пустэча, усе існуючыя элементарныя часціцы існавалі ў ім першапачаткова.
Тое ж самае нам паведамляе і старажытнагрэчаская міфалогія. Я зараз прыгадаю, пра што там распавядаецца, і вы ўбачыце гэта самі.
Спачатку існаваў вечны, бязмежны, цёмны Хаос. (Вакуум, які змяшчаў элементарныя часціцы, іншым чынам арганізаваныя або ніяк неарганізаваныя.) У ім заключалася крыніца жыцця. Усё ўзнікла з гэтага Хаосу, у тым ліку і багіня Зямля – Гея. (Што цалкам адпавядае словам Маісея.) Далёка пад Зямлёй нарадзіўся змрочны Тартар – жахлівая бездань, поўная вечнага Змроку («I цемра над безданню», кажучы біблейскімі словамі, але з удакладненнем, што бездань была створана пазней за Зямлю. Іншымі словамі, Зямля толькі з цягам часу набыла амаль сучасны выгляд: калі важкія элементы апусціліся ўглыб планеты, дзе ператварыліся ў гарачую мантыю з ядром пасярэдзіне – у Пекла. Аднак, паколькі Кронас яшчэ не нарадзіўся, у храналогію падзей можна асабліва не ўнікаць, яе, як і часу, яшчэ не існавала – выказваюць меркаванне мудрыя грэкі.) З Хаосу нарадзілася і магутная сіла, усё ажыўляючая Любоў – Эрас.
Таксама Хаос парадзіў вечны Змрок – Эрэб і цёмную Ноч – Нюкту. А ад Ночы і Змроку узялі сваё паходжанне вечны свет – Эфір і радасны светлы дзень – Гемера. Святло разлілося па свеце, і пачалі змяняць адзін аднаго ноч і дзень («…I аддзяліў Бог святло ад цемры. І назваў Бог святло днём, а цемру ноччу». ) Ноч і Змрок у дадзеным выпадку характарызуюць стан спакою, а Эфір і дзень – стан руху. Ну, таму што энергія святла – гэта выключна кінетычная энергія, энергія руху. Калі фатон (а святло гэта і ёсць паток фатонаў) спыніць, ён будзе паглынуты атамам і, такім чынам, спыніць сваё існаванне.
Перш чым далей пагрузіцца ў рэлігійна-міфалагічную карціну ўтварэння Сусвету, прааналізуем зробленыя ў гэтай вобласці вучонымі гіпотэзы.
Гіпотэза першая, прынятая, здаецца, большасцю.
Дзесь 15—20 мільярдаў год таму з першапачатковым станам Сусвету, які звычайна называюць Сінгулярнасцю (калі ўся матэрыя прадстаўлена ў якасці вельмі канцэнтраванага і гарачага кварк-лептон-фатоннага газу) нешта здарылася. Нешта такое, што прывяло да вялікага выбуху: прастора і запаўняючая яго матэрыя пачалі пашырацца, паціху набываючы сучасны выгляд. Зразумела, што назваць гэта нешта Божай ідэяй у большасці вучоных язык не паварочваецца, нягледзячы на тое, што на гэта ўказваюць і міфалогія, і рэлігія.
Гіпотэза другая, менш распаўсюджаная сярод простых абывацеляў.
Спачатку быў вакуум, валодаючы, з боку бачання квантавай фізікі, энергіяй, ну, а з боку звычайнай – гэта пустэча. А я разам з большасцю сучасных даследчыкаў сцвярджаем, што няма прасторы без матэрыі, таму ў вакууме пры ўзбуджэнні існуючага там электрамагнітнага поля нараджаюцца элементарныя часціцы. Разгледзім гіпотэзу далей. Зыходны вакуумны стан Сусвету валодае найбольшай, гранічна высокай шчыльнасцю з адмоўным ціскам (сімвалізуючым «ноч» і «цемру»), што прыводзіць у дзеянне магутныя сілы адштурхоўвання. У выніку дзеяння сіл адштурхоўвання зародак Сусвету імкліва пашыраецца, вакуумны стан распадаецца, параджаючы звычайную матэрыю са звычайным даданым даўленнем (адпавядаючым паняццям «дзень» і «святло» у міфах, усяму станоўчаму), пасля чаго адштурхоўванне знікае і далейшае пашырэнне адбываецца згодна стандартнай мадэлі: тэмпература значна падае, становіцца магчымым сінтэз атамаў вадароду і гелія з адпавядаючых ядзер і электронаў, фатоны страчваюць сваю энергічнасць і пачынаюць распаўсюджвацца практычна свабодна па ўсім Сусвеце; пад уздзеяннем гравітацыі пачынаюць фармавацца галактыкі і зоркі. Гэта, удакладняю, па меркаванні вучоных.
Апошняя гіпотэза асабіста мне падаецца больш праўдападобнай да таго месца, дзе гаворка пачынае ісці пра галактыкі і зоркі. Спачатку існаваў вакуум – газ, знаходзячыйся ў свабоднай прасторы, ён жа – няўзбуджаны стан палявой матэрыі (маецца на ўвазе электрамагнітнае поле). І менавіта дзякуючы вакууму, надзеленаму жыватворнай энергіяй, пры выкарыстанні існуючай у ім матэрыі і быў утвораны Сусвет. Дзе пускавым механізмам магла паслужыць сварка Бога Сварога з Ладай, гнеўная іскра, праскочыўшая паміж абедзвюма сутнасцямі Бога.
Чаму гэты працэс успрымаўся як блага?
Таму што ён стаў пачаткам адлучэння душы чалавека ад Бога, да якога яна заўсёды імкнецца вярнуцца зноў. Напэўна, ёй там было добра?
Чытаем Біблію далей:
«І сказаў Бог: ды будзе неба пасярод вады, і ды аддзяляе яно ваду ад вады. І стварыў Бог неба; і аддзяліў ваду, каторая пад небам, ад вады, каторая над небам.
І стала так.
І назваў Бог неба небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі».
Вернемся зноў да старажытнагрэчаскага міфа аб паходжанні свету і багоў. У якім распавядаецца, як магутная, благадатная Зямля спарадзіла бязмежнае блакітнае Неба, і раскінулась Неба над Зямлёй.
З міфа, як і з біблейскага тэксту, бачна, што і тут, і там паведамляецца аб стварэнні Неба-атмасферы над паверхнасцю ўжо існуючай к таму часу планеты Зямля. А значыць, першым, што стварыў Бог, былі не зоркі з Сонейкам у іх ліку, а менавіта Зямля – тая, на якой мы зараз жывём.
Аднак згодна стандартнай агульнапрынятай «пылавой касмагоніі», спачатку з часткі газу протагалактычных аблокаў утвараюцца протазоркі, што адбываецца пад уздзеяннем сілы гравітацыі, а ўжо потым, знаходзячыся на стадыі вярчэння, протазорка можа выдзяляць асобныя згусткі рэчыва, з якога з цягам часу ўтвараюцца планеты.
Я не бачу нічога дрэннага ў толькі што апісанай гіпотэзе, акрамя аднаго – яе змест супярэчыць той мадэлі ўтварэння свету, якая выкладзена ў Бібліі і міфе. Таму дадзеную гіпотэзу нельга лічыць аб’ектыўнай, і гэта значыць, што яна з’яўляецца далёкай ад ісціны. Вы ж памятаеце сітуацыю з акружнасцю, злучаную некалькімі адрэзкамі прамых ліній, апісаную ў першай главе, так? Мы можам апісаць карціну стварэння Сусвету пры дапамозе розных слоў і вобразаў, але не пры дапамозе розных паняццяў. Усе тры карціны Тварэння павінны супасць, быць аднолькавымі, выражаць адну і тую ж сутнасць. Розніца можа быць толькі ў тэрміналогіі. Так што, астрафізікам ёсць яшчэ над чым папрацаваць.
А мы звернемся да мінулага.
Раней нашы продкі лічылі, што духі памерлых адпраўляюцца на неба, пераўтвараючыся на зоркі. А значыць, створаныя Богам зоркі на нейкім этапе яго творчай дзейнасці з’яўляюцца своеасаблівым банкам духаў, якія перыядычна засяляюцца ў людзей. Ну, калі зоркі з неба падаюць. А загараюцца новыя зоркі тады, калі ачысціўшыйся дух нябожчыка пападае на неба, вяртаецца назад – у небыццё. А пакуль дух не ачысціцца, ён блукае па зямлі, праходзіць праз пакуты. І чым цяжэй груз грахоў, тым больш іспытаў выпадае на долю духа. Часам іх столькі, што жыццё на тым свеце нагадвае пекла.
Але ж Сонца таксама зорка, скажыце вы. Яно што, таксама дух? А чаму не. Вы што, былі на ім, каб сцвярджаць адваротнае? Дух бесцялесны. Значыць, не цвёрды і не вадкі. А ніхто і не спрачаецца, па-мойму, з тым, што Сонца складаецца з газу. Я нават магу сказаць, з якога: пераважна з гелія і вадароду, але кісларод у невялікай колькасці таксама ўваходзіць у склад Сонца, дзякуючы яму Бог можа разумна кіраваць усімі працэсамі, якія там адбываюцца.
Працягнем аналіз на гэты раз толькі двух аб’ектыўных пунктаў гледжання – біблейскага і міфічнага. Згодна каторым, Бог на пэўным этапе развіцця падзей аддзяліў Зямлю ад астатняй матэрыі пры дапамозе Неба – атмасферы, тым самым вылучыў яе, адасобіў, аддзяліў ад астатняга Сусвету.
Такім чынам, атрымліваем, што першай падзеяй пасля прывядзення сістэмы ў рух было ўтварэнне правобразаў планет, і толькі праз некаторы час з пылавых волакаў былі створаны зоркі.
Куды пры гэтым дзеўся дзед з доўгай барадой, якога пры слове Бог уяўляюць сабе хрысціяне? Думаю, што выплыў на бераг.
Працягнем разглядаць падзеі даўно мінулых дзён далей.
Пачнем зноў з Бібліі:
«І сказаў Бог: ды збярэцца вада, каторая пад небам, у адно месца, і ды з’явіцца суша. І стала так. І назваў Бог сушу зямлёю, а сукупнасць вод назваў морамі.
І ўбачыў Бог, што гэта добра.
І сказаў Бог: ды вырасціць зямля зеляніну: траву, сеючую семя, дрэва пладавітае, прыносячае па роду свайму плод, у каторым семя яго на зямлі. І стала так.
І нарадзіла зямля зеляніну, траву, сеючую семя па роду яго. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І быў вечар, і была раніца: дзень трэці».
Прыгадаем заадно і міф, яго працяг.
Раскінулася Неба над Зямлёй, горда паднялісь да яго высокія Горы, народжаныя Зямлёй, і шырока разлілося Мора.
Сувязі паміж двума гэтымі тэкстамі не ўбачыць немагчыма, аднак у кнізе «Быццё» ёсць адно даволі істотнае і важнае ўдакладненне, якога я не сустрэла ў міфе (праўда, я чытала толькі яго скарочаны рускамоўны варыянт, але, тым не менш) – раслінны свет таксама ўзнік раней за Сонца.
Якім чынам расліны здолелі існаваць без фотасінтэзу, не могучага адбыцца без святла? Думаю, прыкладна, такім жа, якім яны існуюць зараз у зімовы перыяд, калі змяшчаючая паглынаючы сонечнае святло хларафіл лістота ападае – расліны знаходзяцца ў стане спакою, раўназначным упаданню ў глыбокі сон. Паколькі расліны ў гэты перыяд не растуць, то, хутчэй за ўсё, першымі прадстаўнікамі флоры на нашай Зямлі былі аднаклетачныя водарасці, пачаўшыя павялічвацца ў памерах пасля з’яўлення сонейка. З цягам часу расліннасць стала разнастайней. У складзе атмасферы Зямлі назапасілася дастатковая для ўзнікнення чалавека колькасць азона.
На жаль, у працэсе вытворчай дзейнасці гэтага самага ўзнікшага чалавека азонавы слой паступова разбураецца. Утвараецца ўсё больш так званых азонавых дзірак. У выніку іх утварэння і павелічэння памераў могуць надысці сур’ёзныя экалагічныя катастрофы. Накшталт новага Сусветнага патопу.
Чаму менавіта патопу? Вы заўважылі ўжо, што ўсё ў гэтым свеце імкнецца да раўнавагі. Вось чаму, напэўна, наша жыццё падобна да зебры: паласа чорная, паласа белая. Калі сапраўды так, і за ўсё ў гэтым жыцці прыходзіцца плаціць, то няхай гэта будзе перадаплата. Гэта, на маю думку, лепшы від платы ў параўнанні з крэдытам, растэрміноўкай і аплатай па факце. Вось і патоп быў патрэбен для аднаўлення ўсё той жа раўнавагі.
Недастаючую колькасць азона можна атрымаць, але для гэтага нам спатрэбіцца атамарны кісларод, які пры злучэнні са звычайным і дае азон. Атамарны кісларод атрымліваецца электролізам. А што такое электроліз? Гэта разлажэнне рэчыва на састаўныя часткі пры праходжанні праз яго раствор электрычнага току. Для гэтага зусім неабавязкова ствараць лабараторныя ўмовы. Мы можам атрымаць атамарны кісларод са звычайнага падчас навальніцы! Таму давайце хоць на тэрыторыі Беларусі пачнем засаджваць свабодныя тэрыторыі садзейнічаючымі ўтварэнню азона сасоннікамі – глядзіш, нябачаны па сваёй сіле цыклон (міфічны аднавокі Цыклоп) нас і абміне.
Цытую Біблію далей:
«І сказаў Бог: ды будуць свяцілы на небе, дзеля аддзялення дня ад ночы, і дзеля знакаў, і часоў, і дзён, і гадоў;
І ды будуць свяцільні на небе, каб свяціць на зямлю. І стала так. І стварыў Бог два свяцілы вялікія: свяціла большае, для кіравання днём, і свяціла меншае, для кіравання ноччу, і зоркі;
І паставіў іх Бог на небе, каб свяціць на зямлю,
І кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць святло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І быў вечар, і была раніца: дзень чацвёрты».
Разгледзім паралельна і адпаведную частку міфа.
Шэсць сыноў і шэсць дачок – магутных грозных тытанаў было ў Урана і Геі. Тытан Акіян і багіня Фетыда нарадзілі на свет усе рэкі. Тытан жа Гіперыён і Тэя далі свету дзяцей: Сонца – Геліоса, Луну – Селену і румяную Аўрору. Ад Астрэя і Аўроры ўзялі пачатак усе зоркі і вятры. Вось тое, што цалкам адпавядае словам Маісея і, паколькі гэтыя звесткі змяшчаюцца адразу ў дзвюх аўтарытэтных крыніцах, у нас няма прычын сумнявацца ў іх сапраўднасці.
Зразумела, што са з’яўленнем Сонца і Луны мы атрымалі магчымасць казаць аб узнікненні часу. Гэта абумоўлена зменай пор года і частак сутак. Так з’явіўся Крон – усепаглынальны час, надоўга завалодаўшы светам.
Вось так выглядаў Сусвет да ўзнікнення жывёл і чалавека на Зямлі.
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.