Электронная библиотека » Якуб Брайцев » » онлайн чтение - страница 1


  • Текст добавлен: 27 мая 2015, 03:04


Автор книги: Якуб Брайцев


Жанр: Литература 20 века, Классика


Возрастные ограничения: +16

сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 1 (всего у книги 20 страниц)

Шрифт:
- 100% +

Якуб Брайцев
Среди болот и лесов

© Оформление. ИПА «Регистр», 2013

(1861–1931)

Якуб Брайцаў
Вяртанне пісьменніка

Літаратурная спадчына Якуба Брайцава толькі цяпер прыходзіць да чытача, хоць жыў пісьменнік і пісаў свае незвычайныя творы ў XIX – першай чвэрці XX стагоддзя. Ён бы так і застаўся забытым аўтарам адной аповесці «Богачи», выдадзенай яшчэ ў 1889 г., каб не ідэя сына Васіля Якаўлевіча Брайцава[1]1
  В.Я. Брайцаў (1902–1968), хірург, прафесар, некаторы час з’яўляўся галоўным урачом Крамлёўскай бальніцы.


[Закрыть]
 выдаць да стагадовага юбілею зборнік бацькавых твораў. Будучы ўпэўненым у прызнанні яго літаратурных заслуг у Беларусі, Васіль Якаўлевіч звярнуўся ў пачатку 1960 г. з лістом да старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР П.У. Броўкі[2]2
  П.У. Броўка (1905–1980), народны паэт БССР.


[Закрыть]
, у якім напісаў: «Многоуважаемый Петр Устинович! 19-го февраля 1961 г. исполнится 100 лет со дня рождения старейшего писателя Белоруссии Якуба Романовича Брайцева. В литературно-критическом очерке Ф.Н. Доминиковского «Белоруссия в произведениях Я.Р. Брайцева»[3]3
  Ф.М. Дамінікоўскі (1905–1949). Рукапіс названага нарыса захоўваецца ў БДАМЛМ. Ф. 7. Воп. 1. Адз. зах. 28.


[Закрыть]
 приведены биографические сведения о жизни и деятельности писателя и обзор его основных произведений. Ф.Н. Доминиковский, известный ученый-геолог и литературовед, уделил большое внимание изучению наследия писателя и написал очерк и не успел его напечатать, т. к. внезапно скончался от паралича сердца. Его жена З.П. Доминиковская передала мне рукопись, и я посылаю ее для напечата-ния в одном из литературных журналов по Вашему усмотрению. Появление в печати очерка, несомненно, привлечет внимание и послужит, возможно, толчком к напечатанию сборника произведений Я.Р. Брайцева. Рукописи хранятся у меня, его младшего сына.

Как в жизни каждого человека прошлое с годами все ярче всплывает, так и у народа далекое становится близким. В литературных произведениях Я.Р. Брайцева даны этюды из прошлого белорусского народа, и сейчас, в пору расцвета его культуры и государственности, будет уместно помянуть писателя добрыми словами. Я надеюсь, что Союз писателей БССР воздаст должное памяти своего старейшего собрата, окажет содействие в напечатании его произведений и сохранит их для будущих поколений».

На гэтым лісце 6 лютага 1960 г. П.У. Броўка зрабіў рэзалюцыю: «А. Кучару.[4]4
  А.Е. Кучар (1910–1996), крытык, драматург, у 1960 г. з’яўляўся літкансультантам СП БССР.


[Закрыть]
 Прашу вырашыць справу». Але на пасяджэнні прэзідыума праўлення СП БССР пытанне аб стагадовым юбілеі Я. Брайцава і выданні яго твораў не разглядалася[5]5
  Пра гэта сведчаць «Пратаколы пасяджэнняў прэзідыума праўлення СП БССР». БДАМЛМ. Ф. 78. Воп. 1. Адз. зах. 92.


[Закрыть]
. Мяркую, што ліст Васіля Якаўлевіча з прыкладзеным да яго нарысам Ф.М. Дамінікоўскага быў перададзены ў рэдакцыю газеты «Літаратура і мастацтва», дзе тады загадчыкам аддзела пісем працаваў паэт С.П. Шушкевіч[6]6
  С.П. Шушкевіч (1908–1991), беларускі паэт, празаік.


[Закрыть]
. Менавіта С.П. Шушкевіч пад псеўданімам С. Койданаўскі змясціў у «ЛіМе» 17 лютага 1961 г. невялікі юбілейны артыкул пра Я. Брайцава, у канцы якога заўважыў: «Варта, каб спадчынай Якуба Брайцава зацікавіліся нашы літаратуразнаўцы, а Цэнтральны архіў БССР набыў рукапісы пісьменніка і даў магчымасць вывучаць іх нашым вучоным і пісьменнікам». Вядома, што С.П. Шушкевіч сустракаўся з Васілём Якаўлевічам і той падарыў яму фотаздымак бацькі, які быў упершыню апублікаваны ўжо да наступнага, 105-гадовага юбілею пісьменніка ў часопісе «Беларусь» з артыкулам зноў жа С.П. Шушкевіча. Зразумела, што артыкул 1961 г. быў заўважаны і абмеркаваны ў літаратурным архіве, а яго аўтар з ахвотай перадаў матэрыялы, якімі валодаў, для арганізацыі працы па набыцці рукапісаў Я. Брайцава. У хуткім часе завязалася перапіска літаратурнага архіва з Васілём Якаўлевічам, і ў пачатку мая 1961 г. ён прыехаў у Мінск з добрым пакункам літаратурнай спадчыны свайго бацькі і быў ветліва і ўдзячна прыняты ў калектыве архіўных супрацоўнікаў. З той пары прайшло больш за пяцьдзясят гадоў. Многія літаратуразнаўцы звярталіся да твораў Я. Брайцава, і ў іх працах зроблены аналіз яго рамана «Среди болот и лесов», а найбольш аповесці «Богачи». Але да выдання зборніка лепшых твораў пісьменніка так і не прыйшлі.

Першым, хто задумаўся над несправядлівасцю пісьменніцкага лёсу Я. Брайцава, быў выдатны беларускі паэт Алесь Пісьмянкоў. Па праву зямляцкага паклікання[7]7
  А. Пісьмянкоў (1957–2004) ураджэнец в. Іванаўка Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл.


[Закрыть]
 Алесь Уладзіміравіч узяўся за вывучэнне твораў Я. Брайцава з тым, каб прапанаваць якому-небудзь выдавецтву зборнік і ўрэшце адкрыць для беларускага чытача яшчэ адно імя ў нашай літаратуры. У сваім артыкуле «Забыты Брайцаў» («ЛіМ». 26.02.1999) А. Пісьмянкоў успамінаў сустрэчу са сваім школьным настаўнікам, выдатным краязнаўцам Аляксандрам Іосіфавічам Нікіценкам і яго скрушныя словы: «Забылі Брайцава, зусім забылі, а шкада: прыгожы быў чалавек». З гэтым і прыйшоў Алесь Уладзіміравіч у Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва – выправіць недахоп памяці, тут знайшоў сваіх аднадумцаў, тут былі зроблены першыя крокі па вяртанні пісьменніка ў літаратурны кантэкст. На вялікі жаль, толькі першыя крокі: 23 красавіка 2004 г. Алесь Уладзіміравіч раптоўна пайшоў з жыцця. Яго ідэю вырашылі не адкладваць. Праца па ўкладанні зборніка была распачата ўжо выключна намаганнямі супрацоўнікаў архіва-музея. Пасля быў доўгі шлях блукання гэтага зборніка па выдавецтвах. Яго выпрабоўваў лёс, як не аднойчы выпрабоўваў і яго аўтара.

Якуб Раманавіч Брайцаў нарадзіўся 19 лютага 1861 г. у сяле Забялышын Клімавіцкага павета Магілёўскай губерні[8]8
  Цяпер Хоцімскі р-н Магілёўскай вобл.


[Закрыть]
 ў сялянскай сям’і. Па ўспамінах сваякоў, бацька быў суровым і працавітым гаспадаром, сваіх дзяцей выхоўваў у бесперапыннай, часам знясільваючай, працы і выключнай дысцыпліне. Сам жа пісьменнік згадваў: «Суровый отец мой не любил шутить делом»[9]9
  Радкі з аўтабіяграфічнай аповесці «Дудолева лоза».


[Закрыть]
. У сям’і выхоўвалася чацвёра дзяцей: сыны Якуб, Іван, Васіль і дачка Марыя. Усім траім Раманавым сынам, дзякуючы прыродным здольнасцям і выхаванай змалку працавітасці, суджана было атрымаць выдатную адукацыю і стаць вядомымі людзьмі свайго часу: Іван (1870–1947) стаў матэматыкам, доктарам фізіка-матэматычных навук, прафесарам; Васіль (1878–1964) – знакамітым хірургам, вучоным у галіне эксперыментальнай і клінічнай хірургіі, прафесарам, сапраўдным членам Акадэміі медыцынскіх навук СССР. Самым вялікім рамантыкам у сям’і, з юначых гадоў здольным да філасофскага аналізу стану рэчаў, да ўспрыняцця літаратурных твораў так, каб аж не спаць усю ноч ад хвалявання, быў старэйшы сын Якуб. Гэтая акалічнасць не спрыяла трываласці адносінаў з бацькам, які, па-ўсяму, не падзяляў імкненні сына да спраў, што адбіралі час у непраходзячых гаспадарчых клопатаў. На яго, як на старэйшага, ускладваліся абавязкі і надзеі прадаўжальніка сялянскай гаспадарскай традыцыі, кармільца, і не з прыхамаці бацькі, а па адвечным беларускім звычаі. Ён жа гэты звычай намерыўся парушыць і ў вачах усёй вясковай грамады быў дзіваком і адступнікам. Але колькі такіх маладых вяскоўцаў было ў той час у Беларусі, якія адважыліся ламаць спаконвечныя законы, адчуваючы сваю наканаванасць быць у літаратуры, музыцы, навуцы.

Якуб Брайцаў скончыў пачатковую школу ў родным Забялышыне прыблізна ў 1873 г. і паступіў у павятовае вучылішча ў Клімавічах. Менавіта тут ён пазнаёміўся з магутным талентам А. Пушкіна, М. Гогаля, М. Лермантава, М. Някрасава. На ўсё жыццё яму запомніліся прыватныя вечары ў Клімавічах, дзе ён зачаравана слухаў мастацкую дэкламацыю іх твораў і яго ахоплівала неверагодная радасць і хваляванне. Юнак меў вялікую мару «выйсці ў людзі»: старанна вучыўся, спасцігаў не толькі літаратуру, але і матэматыку, геаграфію, іншыя навукі. Пасля сканчэння прыблізна ў 1878 г. павятовага вучылішча, будучы на раздарожжы і пакуль яшчэ падпарадкоўваючыся волі бацькі, ён застаецца ў Забялышыне і працуе памочнікам пісара Забялышынскай управы. У хуткім часе адпраўляецца шукаць шчасця на Украіну і ўладкоўваецца канторшчыкам на цукровы завод памешчыка Цярэшчанкі[10]10
  Вядомы на той час 2 уладальнікі цукровых заводаў у сучаснай Жытомірскай вобл. Фёдар і Мікалай Цярэшчанкі. Фёдар Арцем’евіч Цярэшчанка пабудаваў цукровы завод у 1870 г. у м. Чырвоным. Недалёка ад Чырвонага знаходзіцца Андрушаўка, дзе цукровым заводам валодаў Мікалай Арцем’евіч Цярэшчанка.


[Закрыть]
. Але праз два гады Я. Брайцаў вымушаны быў вярнуцца ў сваю вёску «на прызыў» у салдаты. Ад вайсковай службы быў вызвалены як старэйшы сын у сям’і, але і на гаспадарцы заставацца не захацеў. Насуперак бацьку вырашыў ехаць у Маскву. Была ў яго і аднадумца – Праскоўя Кілесава, фельчарка мясцовай бальніцы, нявеста. З ей і адправіўся ў далёкі шлях. На паштовай станцыі Звянчатка (паміж Крычавам і Рослаўлем) маладыя павянчаліся. Іх чакалі выпрабаванні беспрытульнасцю і беднасцю і ўрэшце здабыты цяжкай працай дабрабыт, а пасля вялікае расчараванне дваццаці год маскоўскага жыцця.

У Маскве Якуб Брайцаў уладкаваўся на працу ў кантору садавода Ф.Ф. Ноева[11]11
  Ф.Ф. Ноеў, садавод-прамысловец, уладальнік лепшых кветкавыхкрамаў Масквы. У 1883 г. набыў т. зв. Мамонаву дачу, дзе заклаў прамысловае вырошчванне кветак.


[Закрыть]
, дзе адразу паказаў сваю дасведчанасць у вядзенні спраў. У хуткім часе атрымаў пасаду бухгалтара, што гаворыць не толькі аб яго выключных здольнасцях і працавітасці, але і аб імкненні і жаданні набываць усё новыя веды. Наўрад ці мог бы ён атрымаць такую пасаду, каб не пастараўся прайсці адпаведную падрыхтоўку. Нягледзячы на тое, што праца бухгалтара давала яму добрую магчымасць утрымліваць сям’ю, а пасля і арганізаваць выданне кніг, бухгалтарам па натуры ён не быў. Я. Брайцаў шукаў шлях у літаратуру. Увесь вольны час аддаваў вывучэнню рускай і сусветнай класікі, сістэматычна наведваючы ў Маскве Румянцаўскую бібліятэку. Пад уражаннем твораў рускіх пісьменнікаў піша вялікую аповесць «Богачи», якая выйшла асобным выданнем у друкарні Кушнярова[12]12
  І.М. Кушняроў (1827–1896), рускі пісьменнік, выдавец. У 1869 г. заснаваў у Маскве друкарню, якая стала адным з лепшых паліграфічных прадпрыемстваў.


[Закрыть]
ў 1889 г., адначасова стварае аповесці «Невдашечка Анюта», «Старая деревня», першую з якіх рыхтуе да выхаду ў той жа друкарні Кушнярова. У гэты час сям’я Я. Брайцава, дзякуючы яго нястомнай працы і выданню «Богачей», жыве ў матэрыяльным дастатку. Якуб Раманавіч нават бярэ на ўтрыманне сваіх малодшых братоў і дапамагае паступіць ім у Маскоўскую гімназію, а пасля і ва ўніверсітэт. Так што «выйшлі ў людзі» яны не без удзелу свайго старэйшага брата. Можна меркаваць, што Я. Брайцаў, без перабольшання, дзякуючы выданню сваёй таленавітай аповесці, стаў адметнай асобай у маскоўскім літаратурным асяроддзі. Ён знаёміцца з многімі пісьменнікамі, яго майстэрства адзначае Л. Талстой, а пасля не аднойчы прымае Я. Брайцава ў сваім доме. Геніяльны рускі пісьменнік, як заўважыў Ф. Дамінікоўскі, зрабіў бясспрэчны ўплыў на фарміраванне яго светапогляду і пад уражаннем іх знаёмства Я. Брайцаў напісаў псіхалагічны эцюд «Иуда».

У 1890-я гады Якуб Раманавіч спасцігае сакрэты адвакацкай практыкі, што дасць яму неблагі заробак, а ў будучым і ўвогуле стане амаль адзінай яго працай. Як вядома, юрыдычнай адукацыі Я. Брайцаў не меў. Але, відавочна, карыстаючыся існаваннем у той час інстытута прыватных павераных, падаў прашэнне і здаў неабходны экзамен у адным з маскоўскіх судоў, дзе і атрымаў «Свидетельство на хождение по делам». У гэты ж час па прыкладзе Ф.Ф. Ноева, пачынае захапляцца навукай развядзення кветак, вывучае кветкаводства. У яго была даўняя мара адчыніць сваю ўласную краму кветак. Недзе ў другой палове 1890-х крама была ўладкавана і адчынена. Але, да вялікага расчаравання, прадпрыемства не ўдалося. Магчыма, моцная канкурэнцыя, а таксама літаратурная праца, якую ён не мог спыніць і якая забірала час і сілы, не спрыялі яго бізнесу. У выніку банкруцтва і страта ўсіх грошай, якія збіраліся праз многа год вялікімі намаганнямі. Набраныя ў выдавецтве яго аповесці «Невдашечка Анюта» і «Дудолева лоза», як лагічны зыход апісаных падзей, з-за немагчымасці аплаціць кошты выдання так і не ўбачылі свет. Для Якуба Раманавіча наступілі цяжкія дні. Падрасталі сыны Дзмітрый, Іван, Георгій, самаму старэйшаму з якіх Дзмітрыю было ўсяго дзесяць гадоў. Да таго ж пад яго апекай заставаўся самы малодшы брат Васіль. Пакінуць іх без сродкаў ён не мог, а пачынаць усё з таго, з чаго пачынаў дваццаць гадоў таму, азначала кінуць сям’ю на паўгалоднае існаванне. I яны разам з жонкай Праскоўяй Сяргееўнай прымаюць рашэнне вярнуцца ў Забялышын на «бацькоўскія парогі». У гэты час памёр бацька Раман Рыгоравіч, маці засталася зусім адна, а гаспадарка патрабавала догляду. Такім вось горкім чынам спраўдзілася бацькава надзея: старэйшы сын усё ж забраў з яго рук «тастамент» на сялянскія клопаты.

Рамантык Якуб Брайцаў марыў не толькі пра росквіт сваёй уласнай гаспадаркі, але і пра вялікую літаратуру, а таму ў хуткім часе і ў Забялышыне літаратурны занятак стаў для яго галоўным. Перажытыя няўдачы ў Маскве не маглі вярнуць да таго сялянскага ўкладу жыцця, якім жыла яго сям’я дваццаць гадоў таму. Ён у большай ступені ўжо быў гараджанінам і сельская гаспадарка давалася яму цяжка. Праз некалькі год ужо можна было гаварыць, калі не пра заняпад, то відавочнае яе адставанне. Да таго ж у хуткім часе сям’ю напаткала вялікае гора: пасля нараджэння чацвёртага сына Васіля памерла жонка Праскоўя Сяргееўна. Гэтая трагедыя моцна паўплывала на далейшае жыццё Я. Брайцава. Застаўшыся ўдаўцом з чатырма малымі сынамі, ен павінен быў дбаць не толькі пра іх матэрыяльнае становішча, але і пра іх выхаванне, адукацыю. Якуб Раманавіч вырашае заняцца адвакацкай працай, тым, што яму найбольш было блізка, што магло даць хоць невялікі матэрыяльны дастатак. Маючы выдатную эрудыцыю, практычны вопыт з маскоўскага адвакацкага мінулага і валодаючы талентам прамоўцы, Якуб Брайцаў у хуткім часе стаў вельмі папулярным у сваёй акрузе. Дзякуючы прыродным здольнасцям да пераконання, вялікай апантанасці ў абароне простага люду, ён выйграваў многія судовыя цяжбы. Пераадолеўшы дэпрэсію пасля банкруцтва, смерці жонкі, стаўшы больш-менш матэрыяльна забяспечаным, Якуб Раманавіч зноў вярнуўся да літаратурнай творчасці. У 1905 г. ён піша камедыю «Беда цыгана», збірае матэрыялы да задуманых аповесцей. 1905–1906 гг. увайшлі ў яго жыццё актыўнай падтрымкай рэвалюцыйных выступленняў, спадзяваннямі на вялікія перамены. Як піша Ф.М. Дамінікоўскі, Я. Брайцаў у 1905 г. перахоўваў нелегальную літаратуру, за што падвяргаўся вобшукам і пераследу. У 1910–1911 гг., калі многія забялышынцы ў выніку сталыпінскай аграрнай рэформы вымушаны былі перасяліцца на хутары, Я. Брайцаў таксама не пазбег «умацавання сваёй гаспадаркі». Яму, відавочна, быў вызначаны так званы водруб, бо сваю сядзібу ён не пераносіў, прынамсі такіх звестак не знайшлося. Але пра тое, што ў яго быў хутар пад назвай «Сярэдні», адзначана ў біяграфічных звестках Ф. Дамінікоўскім, як і тое, што сельскай гаспадаркай пісьменніку займацца не выпадала, бо ўвесь час аддаваў судовым справам. Менавіта ў гэты перыяд Я. Брайцаў прыступіў да стварэння рамана «Среди болот и лесов». Ён завяршыў яго ў 1916 г., але да публікацыі справа не дайшла. Патрэбны былі грошы, якіх у Я. Брайцава не было. Ды і не так проста было знайсці выдаўца, які б узяўся друкаваць раман пра экспрапрыятара Аляксандра Савіцкага, вобраз якога Я. Брайцаў бясспрэчна рамантызаваў і ўзвышаў да ролі рэвалюцыянера і змагара за народную справу.

Жыццё Якуба Брайцава ад лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. набыло іншы сэнс і змест. Нягледзячы на даволі паважаны ўзрост, ён актыўна ўключаецца ў новую плынь падзей: становіцца сакратаром Забялышынскага валаснога павятовага выканкама, пасля – Клімавіцкага павятовага выканкама, нейкі час займае пасаду павятовага пракурора. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працягваў працаваць у Клімавіцкім выканкаме, з’яўляўся членам калегіі Клімавіцкага павятовага аддзела сацыяльнай абароны, членам калегіі зямельнага аддзела, некаторы час загадваў сельскагаспадарчым складам. У 1923 г. вярнуўся ў Забялышын, дзе займаўся грамадскай працай, быў членам сельскага савета, у 1925–1927 гг. выкладаў курс земляробства ў школе сялянскай моладзі. Незадоўга да вяртання ў родную вёску Якуб Брайцаў перажыў вялікую асабістую трагедыю: у 1920 г. у дваццацівасьмігадовым узросце пайшоў з жыцця сын Іван, у 1922 г. – старэйшы сын Дзмітрый, якому было трыццаць два гады. Гэта моцна падарвала здароўе пісьменніка, пасля чаго ён ужо не мог так актыўна працаваць. Але нягледзячы на слабае здароўе, ён не пакідаў літаратурнай працы. У гэты час ён вяртаецца да свайго рамана «Среди болот и лесов», дапрацоўвае яго і рыхтуе да друку. На захаваным машынапісным тэксце маецца вялікая колькасць аўтарскіх правак і памет. Пра тое, што аўтар рыхтаваў да выдання свой твор менавіта ў гэту пару і ўносіў адпаведныя папраўкі, сведчаць многія радкі рамана. Як вядома, і на гэты раз жадаемае не здзейснілася. Піша ў гэты час Я. Брайцаў аповесць «Хозяин», артыкулы для «Крестьянской газеты», вершы. Як ён жыў, пра што марыў, аб чым клапаціўся апошнія свае гады жыцця ў Забялышыне, вельмі ярка сведчыць яго ліст да сына Васіля ў Маскву, які, атрымаўшы медыцынскую адукацыю, рабіў свае першыя крокі ў практычнай хірургіі. Для найбольш поўнай ілюстрацыі прыводзім гэты ўнікальны біяграфічны і гістарычны дакумент цалкам:

«С. Забелышин 20/ІХ 28. Дорогие Вася, Лида и Андрюшик! Давно уж я писал Вам. За делами и летнею работаю не мог выбрать времени. Да и, вообще, писать было не о чем. Жизнь катилась слишком однообразно.

Уведомляю Вас, что наш Жоржик женился 16 с. м. на m-llе Розмысловой Елене Васильевне. Я доволен. Девица высоких качеств и хорошая хозяйка. Теперь порядок пошел у нас хороший во всем и, надеюсь, хозяйство наше начнет прогрессировать.

Жоржик совсем было одичал, но сейчас он молодцом и чрез посредство жены – будет хозяином. Самое главное у нас, значит, сделано. Не знаю как у Вас в Москве, а у нас лето было холодное, бурное, урожай очень плохой и у пчел нет меда. На цвет гречихи вылетали мало, т. к. погода была неблагоприятная.

Клеверного сена у нас достаточно, но [ «Поднокото»] стравили. Придется судиться. Признали 450 п. сена стравлено. Хлеба моло, но хватит.

На «Сенном болоте» и, в том числе, на [ «Поднокото»] уже 2-ой год – идет мелиорация. Огромные канавы (З магистральных) проведено от д. Теплевки[13]13
  На сучаснай карце Магілёўскай вобл. недалёка ад Забялышына ёсць в. Таклеўка.


[Закрыть]
до Палома. Теперь копаем и делаем дренажи. Опытные посевы показали, что болото даст огромные урожаи и хлебов и травы.

В казне забрано (на 90 членов) 2 1/2 тысячи рублей – на канавы и 1 т. руб. на удобрения и семена. Идет раскарчевка осушенной площади. Ждем трактора, который вспашет десятин 50 к будущему посеву. Осушку кончим в следующем году. Для мелиоративных работ – этот год был не благоприятный: заливало водой сверху (ливнями).

Думаю [ «Поднокотом»] строить хуторок. Это будет тебе, Вася! Здесь будет на 8 дес. сплошной луг. Я переберусь туда с весны. С помощью кредита на 15 лет (в рассрочку) полагаю все устроить. Не правда ли, надо? Это будет доходный во всех отношениях хутор, т. к. условия очень благоприятные. Коси и продавай сено и баста! Можно завести плодовый питомник и скот. Выкопаем и пруд. Там же великолепная глина для горшечного и кирпичного производства. Впрочем, будущее покажет что делать.

Литературой занимаюсь неослабно. В № № 1, 10 и11 «Крестьянской газеты» (Редакция Москва, ул. Воздвиженка, 9)[14]14
  «Крестьянская газета», орган ЦК ВКП(б), выходзіла з 25.11.1923 да 28.02.1939, адказны рэдактар С.Б. Урыцкі.


[Закрыть]
помещены мои статьи. Недели 2 тому назад я послал 2 тетради (45 листов писчей бумаги) стихотворений в Союз Всероссийских Крестьянских писателей (Тверской бульвар, д. № 25, ком. 1)[15]15
  Пад рознымі назвамі арганізацыя існавала з 1921 г. да 1932 г. Мела свае друкаваныя органы: «Трудовая нива» (1923), «Жернов» (1925–1928).


[Закрыть]
, причем писал им, чтобы Васе 2у(сыну) дали ответ. Если будет время, ты, Вася, зайди и спроси. Я [переписываю] большую повесть из белорусской крестьянско-бедняцкой жизни под названием «Хозяин» и пошлю ее туда же. Союз требовал от меня работы и я обещал. Вот и выполняю «данное слово». Во всяком случае, стихи хорошие и повесть не дурна. Главное, времени у меня свободного мало, пишу по вечерам и ночам. Если не станут печатать, ты, Вася, забирай рукописи. Тогда придется перекочевать в Минск. Там скорее это [дело] в ход пойдет.

Елена Григорьевна писала нам, что бывала у Вас, что Вася, теперь, штатным ординатором, что Андрюша хороший мальчик и т. д. Ты, Вася, если ее увидишь, передай ей мой поклон. Ваших 10 р. я получил, когда был болен. Простудился, да и «прокатался» с месяц на печке! Как живете? Как мой дорогой внук Андрюша? Пусть растет и живет! Может быть, зимою увидимся. Это зависит как пойдут мои дела в нашем Союзе.

Газеты читать приходится редко. С «лучшими» современными писателями не знаком. Тут нет (канец радка неразборлівы).

Пишите нам. Крепко целую Вас всех. Мой привет Ивану Михайловичу с семьей. Будьте здоровы. Ваш Яков Брайцев».

Якуб Брайцаў, як бачым, стаў сябрам папулярнай у той час і адной з самых масавых літаратурных арганізацый, статут якой бясспрэчна падтрымліваў, а таму свае творы накіроўваў непасрэдна на адрас арганізацыі. З ліста зразумела, што творы яго публікаваць не спяшаліся. Успомненая ў лісце аповесць «Хозяин» была, відавочна, ухвалена і перададзена для разгляду ў выдавецтва «Художественная литература», але да выдання справа не дайшла. Аповесць, старанна перапісаная аўтарам для рэдактарскай чыткі, захавалася ў архіве названага выдавецтва і зараз яе арыгінал зберагаецца ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва. З гэтага рукапісу ў свой час была зроблена фотакопія для фонду Я. Брайцава ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. А вось два сшыткі з вершамі не захаваліся, і пра яго паэтычную творчасць мы можам меркаваць толькі па адным вершы «Дудка», які разам з іншымі рукапісамі перадаў у БДАМЛМ яго сын Васіль Брайцаў.

Будуючы асабістыя і літаратурныя планы, Якуб Брайцаў марыў пра тое, што яго творы ўбачаць свет, а яго дзеці не забудуць родны куток і будуць жыць тут, у Забялышыне. А для гэтага намагаўся многа працаваць, каб стварыць адпаведны грунт. Думаю, што ад ідэі будаўніцтва «хутарка» сыны Георгій (у лісце Жоржык) і Васіль Якуба Брайцава адгаварылі. Здароўе яго пагаршалася. 2 сакавіка 1931 г. пісьменнік пайшоў з жыцця, так і не ўбачыўшы публікацый сваіх твораў. Пахавалі яго на Забялышынскіх могілках. I да сёння на магіле захаваўся помнік, а аднавяскоўцы шчыра шануюць памяць пра земляка – пісьменніка і «прыгожага чалавека».

Літаратурны талент Я. Брайцава доўгі час ацэньваўся выключна па адной выдадзенай аповесці «Богачи». Тут ужо гаварылася пра яе станоўчую ацэнку Львом Талстым. У 1920 г. аповесць «Багачы» адзначыў у сваёй працы «Гісторыя беларускае літаратуры» М. Гарэцкі[16]16
  Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літаратуры. Вільня, 1920.


[Закрыть]
, а ў 1923 г. пераклаў урывак на беларускую мову і змясціў у «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век – 1905 год»[17]17
  Максім Гарэцкі. Хрэстаматыя беларускае літаратуры. XI век – 1905 год. Вільня, 1923. С. 188–190.


[Закрыть]
. У 1922 г. ацэнку аповесці даў Я. Карскі ў сваёй знакамітай працы «Белорусы»: «В конце 80-х годов явилось талантливое произведение Я.Р. Брайцева: «Богачи». Повесть из белорусской простонародной жизни» (М., 1889), обнаруживающее в авторе тонкое знание белорусской деревни со всеми ея отрицательными сторонами. Средства для уврачевания народной жизни не указаны, но они чувствуются читателем, это – необходимость распространения просвещения и решительной борьбы с невежеством, безправием и отсталым укладом жизни»[18]18
  Е. Карский. Белорусы. Т. З. Петроград, 1922. С. 143.


[Закрыть]
. У 1960–1970-я гады да аповесці звярталіся ў сваіх даследаваннях літаратуразнаўцы Ю. Пшыркоў, К. Хромчанка і В. Каваленка. Аднак архіўная спадчына пісьменніка, частку якой складаюць рукапісы рамана «Среди болот и лесов», аповесцяў «Дудолёва лоза», «Невдашечка Анюта», «Хозяин», псіхалагічнага эцюда «Иуда», камедыі «Беда цыгана», верша «Дудка», доўгі час заставалася невядомай. У апошняе дзесяцігоддзе да недрукаваных твораў Я. Брайцава звярнулася літаратуразнавец А. Белая. У некаторых яе артыкулах даследуюцца тэмы на прыкладах рамана «Среди болот и лесов».

Зборнік, які прапануецца чытачу, вяртае імя выдатнага пісьменніка Якуба Брайцава ў кантэкст рускамоўнай літаратуры Беларусі і дае магчымасць вучоным пашырыць межы сваіх даследаванняў. Тут публікуюцца яго лепшыя творы. Для больш шчыльнага знаёмства з жыццём і творчай спадчынай пісьменніка запрашаем звярнуцца да фонду № 7 у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Г.В. Запартыка


Страницы книги >> 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 | Следующая
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.


Популярные книги за неделю


Рекомендации