Текст книги "Мой дзень пачынаецца (зборнік)"
Автор книги: Коллектив авторов
Жанр: Современная зарубежная литература, Современная проза
Возрастные ограничения: +16
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 14 (всего у книги 28 страниц)
Связная
У нас были одинаковые туфли: красные, лакированные, с бантиками. А еще нас посадили за одну парту. И жили мы на соседних улицах. В общем, мы не могли не подружиться.
Мы дружили с Викой с первого класса. А эту игру придумали, кажется, в третьем. Учительница рассказывала на уроке о пионерах-героях, и нас с Викой разжалобила история о девочке, которая стала партизанской связной. У нее были длинные волосы, и записки с донесениями она вплетала в косы. А потом шла в лес, в отряд. Фашисты обыскивали ее на блокпостах и ничего не находили. А девочка приходила к партизанам и передавала им важные сведения.
Я не помню ее имени. Девочку, как и многих пионеров-героев, фашисты поймали и казнили. О пионерах, которые прожили долгую и счастливую жизнь, на уроках не рассказывали.
В детстве в моем сердце было какое-то отдельное место для умерших не от старости. Там помещались все пионеры-герои, без имен и фамилий, а просто с какой-то общей историей: они были очень смелыми, а потом их убили фашисты. Двое бабушкиных детей – Люся и Коля, которые умерли маленькими. Мы ходили к ним на могилки. В моем сердце была и Анна Герман. Когда ее песню «Надежда» передавали по радио, кто-то из домашних вспомнил, как певица попала в аварию, и я думала, что она погибла в автомобильной катастрофе. Не оставил меня равнодушным и Высоцкий. Помню, как тетя сказала, что он алкоголик, и я очень долго сердилась на нее, потому что нельзя позволять обижать тех, кого ты носишь в сердце. Они и так несчастные, они рано умерли. Кстати, благодаря ошибке моего папы особенное место в сердце несколько лет занимал Геннадий Хазанов. А потом я узнала, что он живой и его стало не жалко.
Когда нам рассказали про ту девочку с косами, я поняла, что она тоже должна попасть в особенную часть моего сердца. А потом мы с Викой придумали про нее игру. Нужно было написать на бумажке какой-то секрет, сложить ее вчетверо и аккуратно засунуть себе в косичку. На перемене мы договаривались: сегодня играем в секреты. Писали записки, засовывали в косы, а после уроков шли к реке. На мосту мы доставали свои бумажки, обменивались ими, читали, клялись никому ничего не рассказывать и выбрасывали записки в реку. А потом шли домой и молчали. И мы ни разу не поругались из-за этих секретов, и ни одна из нас не выдала тайн другой…
За какие ниточки я потянула, чтобы вытащить это все из памяти? Почему вспомнила Вику, которая десять лет назад переехала в Канаду, и с ней мы переписываемся в чате два-три раза в год по случаю каких-нибудь праздников? Туфли. Я мыла пол в прихожей и переставила свои красные туфли. А потом вспомнила, как я шла в них, и мне захотелось вспомнить чтото другое. Я вытащила из памяти свои детские красные туфли с бантиками и все остальное.
Взрослые, приглушенного красного цвета, на невысоком каблуке я перестала любить потому, что ты перестал любить меня… В день, когда я обула новые красные туфли, ты сказал мне об этом. Я стояла возле закрытого выхода из метро, смотрела на свои ноги и плакала.
Мне хотелось быть подальше от людей, и я стала там, где никто не ходит. По перекрытой для пассажиров лестнице спускалась женщина в оранжевой спецовке. Она подошла ко мне и спросила: «Тебе плохо?» Я покачала головой и скороговоркой пробормотала: «Нет-нет-нет». То, что я, как Хазанов, должна покинуть специальное место в сердце человека, которого люблю, было не выговорить, не объяснить. Но меня очень тронуло, что женщина сказала мне «ты», я почувствовала себя не такой одинокой, какой пришла к этой лестнице.
В конце концов, я положила туфли в коробку, спрятала ее в диван и решила постричься. Потому что волосы – это память, а я не хотела никакой памяти, мне все-таки было очень плохо. Когда я пришла в парикмахерскую, мастер несколько раз переспросила меня: действительно ли я хочу отрезать такие хорошие волосы? Неужели мне правда нужна настолько короткая стрижка? Про такие прически моя бабушка говорила: «Как после тифа». Но мне была нужна именно такая.
Я выложила фото с новой стрижкой в фейсбук и через полчаса нашла под ним комментарий от Вики: «Ого, а чего это ты так облабанилась?» Я открыла чат и написала: «Помнишь, мы в детстве играли в пионеров-героев?» Вика ответила: «Это когда мы ходили на мост и бросали записки? Помню:)». Я написала: «Ну вот:) Здесь совершенно не с кем быть связной». Мы помолчали, а потом Вика спросила: «А если бы ты сегодня делала секрет, что бы ты написала?» Я ответила ей только через несколько дней.
Сегодня ночью мне снилось, будто я ползу под пулями. Огромное окно с разбитым стеклом, в которое стреляют. И я должна пробраться через эту комнату так, чтобы не стать мишенью. Пули звенели и падали. Я взяла одну в руку, рассмотрела маленькая и блестящая. Я подумала, что если сейчас встану во весь рост, такая же попадет в меня. И все. Я почувствовала, как это будет. Сначала в руку. А потом куда придется. Я окаменела. Сидела, привалившись спиной к стене, и дышала… а потом поползла по крошиву из стекла и всего, что разбито, так, чтобы меня не было видно из окна…
У Киры Муратовой есть фильм «Увлечения», там лошади-лошади-лошади. И Рената Литвинова читает монологи в роли медсестры. И вот она ведет по побережью жокея на костылях и рассказывает ему о том, что у нее был мужчина, который приносил заряженные револьверы. Принесет и оставит. А она щурила рысьи глаза и спрашивала: «Неужели ты за меня не боишься?» (Не в смысле, что их найдут у медсестры, а в смысле, что она может с собой что-нибудь сделать). А он приносил и приносил это оружие. Сам не оставался. «Револьвер с полным барабаном патронов. К пятому револьверу я поняла, что это не любовь».
Когда я была маленькой и оставалась одна дома, то перед тем как мама уйдет, я просила ее: «Спрячь все ножи». Мама прятала. И это любовь. Когда ты исключаешь любую опасность и охраняешь кого-то от острых углов.
Зачем жизнь оставляет на видных местах вещи, которые нас ранят?
У людей с возрастом усыхает сердце. Когда мы были маленькими, там помещалось гораздо больше всяких чувств и людей. А недавно мы разговаривали с коллегой и она сказала: «У меня слишком маленькое сердце, там помещается только один человек». Я думала, что она пошутила, а потом поняла, что она была серьезна, как никогда.
Будет здорово, если ты сможешь это распечатать и выбросить в океан…
Вераніка Мандзік
[1984 г. н.]
«Ляталі крылы. Хадзілі ногі…»
Ляталі крылы. Хадзілі ногі.
Хапалі рукі прыгожыя формы.
На прысак гарачы маёй трывогі
Лілі дажджы і гразіліся громы.
А вочы шчурыліся блізарука —
Яны не хацелі насіць акуляраў.
Тады размытыя людзі і вулкі
Здаюцца сном, а не сумнай явай.
Спявалі голасна поп-артысты
Пра шчасце, здраду і пра каханне,
А я выкідала з дому са свістам
Усе магчымасці нашых спатканняў.
Смяяліся вусны і плакалі вочы
З ілжывых страсцей і праўдзівых прытворстваў,
А я апранула настрой свой святочна,
Пайшла адраджацца пад зорны россып.
«Наша восень, на жаль, дагарае…»
Наша восень, на жаль, дагарае.
Шэры дым быццам з’едлівы смог.
Ты іначай, мой любы, не мог —
Разумею і не дакараю.
Ў галаве – лістапада матыў:
Паланэз, не гарэзніца полька.
Да цябе б дакрануцца – і толькі,
Ды між намі асенняя стынь.
Не рассечаны гордзіеў вузел:
Мной пакліканы, з’явішся ў сне,
Мной прагнаны, пакінеш мяне.
І – спачатку: па крузе, па крузе…
Прага восені
Пакутлівай адданасцю душы
Я да цябе імкнуся ўсёй істотай
Убачыць, як асеннія дажджы
Змываюць з лесу чырвань-пазалоту.
Прайсці вільготнай сцежкай да ракі
І пастаяць ля кладкі ў задуменні.
Падняўшы крылы ўгору, ветракі
Нібыта просяць у нябёс збавення.
Мой светлы сум прывёў ізноў сюды,
Дзе восені настылая самота
Хавае летняй палкасці сляды,
Шкадуючы пра маладосць употай.
Магчыма, гэта золь не назаўжды
І сонца цераз хмары ўсміхнецца…
Чаму ж я прагну восені, скажы,
Сваім нудою набрынялым сэрцам?
«А мне лягчэй ніколечкі не стала…»
А мне лягчэй ніколечкі не стала…
Як ноч падорыць небу зарапад,
Прыходзь у парк. Я смутнай Чорнай Паннай
Злаўлю амаль забыты твой пагляд.
Нябачная, прайду з табою поруч,
Нібыта не было пяці гадоў.
Прабач мне. Я сама спазнала горыч
Бяздумна кінутых калісьці слоў.
Сама сабою жорстка пакарана,
Усё ж змагла б твой боль я залячыць.
Вяртайся. Па табе засумавала
Радзімка на пакінутым плячы.
Аднак падкажа мне халодны лівень,
Што ты для іншай марай стаў святой.
Збывайся ж для яе. І будзь шчаслівы.
…Мая віна. Мой сум. Мой неспакой.
«Дазволь мне стаць крыху сентыментальнай…»
Дазволь мне стаць крыху сентыментальнай,
Дазволь цябе крыху прыраўнаваць
Да не са мною выпітых світанняў
І зор, што не для нас з табой гараць.
Сагрэтая ашчаднаю пяшчотай,
Я не адна каторы год – і ўсё ж
Прыгледзься: усміхаючыся ўпотай,
Гуляе наша лета басанож.
Адпушчанае так неасцярожна
У хмельна-бесклапотным забыцці…
А ты казаў, што нам з табою можна
Бясконца доўга ў леце тым цвісці.
Цяпер туман ахутвае світанні,
Цяпер ідуць асеннія дажджы…
Дазволь мне стаць крыху сентыментальнай,
Каб потым зноўку раўнадушнай жыць.
«Ты мяне не кахаеш – кропка…»
Ты мяне не кахаеш – кропка.
І пра гэта многае сведчыць:
Не накідваеш мне на плечы
Пад дажджом сваю куртку таропка,
Не са мной пражываеш фільмы,
Спачуваеш эпічным героям,
І калі я выходжу з пакоя —
Не праводзіш паглядам пільным.
Не кахаеш – усё відавочна.
І вядома, на добры розум
Мне б цябе распазнаць як пагрозу,
Нізкі старт – і збегчы упрочкі.
Ды чамусьці замест уцёкаў —
На спатканні з табой, як на рынгу.
Абяцала не слухаць больш Стынга…
Хто ж паверыць маім зарокам?
Ты глядзіш на мяне – анізвання
У вачах ні тугі, ні адчаю.
Мо таму, што ты не дасылаеш
Мне лістоў пра сваё некаханне?
Развітанне. Абдымкі. Світае.
Не пытайся, прашу, навошта,—
Вось мая электронная пошта.
Напішы. Я чакаю. Чакаю.
«Пад пільным позіркам тваім…»
Пад пільным позіркам тваім
Нямеюць ногі.
Прыйдзі, прыляж на мой кілім,
Мой лёс убогі.
На паўімгнення затрымай
Трымценне сэрца.
Святлом нязбытных нашых мар
Дазволь сагрэцца.
Ён не даваў мне ласкі той,
Якой жадала.
Таму і цеплыні тваёй
Заўжды мне мала.
А ты нічога не прасіў —
І меў паўсвету.
Не ведаў, колькі маіх сіл
Пайшло на гэта.
Прыйдзі ж, прыляж на мой кілім,
Мой лёс убогі.
Што ўгатавана абаім?
Адна дарога.
«Ну што глядзіш ты сумнымі вачыма…»
Ну што глядзіш ты сумнымі вачыма?
Табе я не змагу дапамагчы.
Ніякай не шукаючы прычыны,
Мне хочацца схавацца, уцячы.
Ад ветру, што мне жвірам сыпле ў вочы,
Ад попелу даўно забытых дзён,
Ад вечнай беспрытульнасці дзявочай,
Ад думкі, што пустуе мой перон.
Ад тых дарог, дзе след мой загубіўся,
Ад тых, што вабяць, клічуць на прастор.
Ад страху, што аднойчы пасяліўся
У сэрцы і жыве да гэтых пор.
Ад вечнай мітуслівасці крыклівай,
Зацятага маўчання валуноў…
Ты думаеш, што у душы цнатлівай
Не можа пасяліцца слодыч сноў?
Ізноў глядзіш ты сумнымі вачыма,
Ізноў я не змагла табе сказаць…
Забудзь наступствы і забудзь прычыны,
Каб болей не хацелася ўцякаць.
«Не распытвай мяне, што было…»
Не распытвай мяне, што было
На ўзмежку майго юнацтва.
Не знайду я праўдзівых слоў,
Каб у гэтым табе прызнацца.
Не шукай дыялогу вачэй —
Двух вільготна-блакітных бяздонняў.
Крышку боязна ім яшчэ
Падзяліцца сваім неспакоем.
Можа, лепей давай памаўчым
І паслухаем шэпт кляновы.
Бачыш? Лета ідзе на спачын,
Каб праз год расцвісці нанова.
Будзе зноўку празрыстая гладзь
Заляцацца да сонца нясмела…
Толькі – чуеш? – не трэба пытаць,
Што было і што не адбалела.
«Хто сказаў, што каханне не помсціць…»
Хто сказаў, што каханне не помсціць?
Не сціскае да болю грудзі?
Час ад часу няпрошаным госцем
Адгукацца ў табе яно будзе.
Выпадковая наша сустрэча
(Ну, вядома ж!) не значыць нічога.
Проста ты быў з другою кабетай,
За руку я трымала другога.
Хто сказаў, што каханне не прагне
Паўзабытых жаданняў здзяйснення?
Таму, мабыць, паглядам сасмяглым
Ты глядзеў нам услед у здранцвенні.
А калісьці прызначыць спатканне
Не хапіла ці духу, ці сілы…
І прызнацца, дагэтуль шкада мне —
Не з табою я стала шчаслівай.
«Сплываў паволі ў вечнасць Млечны Шлях…»
Сплываў паволі ў вечнасць Млечны Шлях…
Плыла зямля пад тонкімі абцасамі.
Аскепак шчасця грэўся на руках,
Штось абяцаў, глядзеў вачыма ласымі.
Я шчасце прыціскала да грудзей —
Тугое, трапяткое – толькі б выспеліць!
Баялася: а раптам прападзе?
А раптам з рук няўмелых вёртка выскачыць?
Вакол мяне вірыўся зарапад,
І галава кружылася захмелена.
Я верыла: не вернецца назад
Усё, што мной забыта і адменена.
І ўсё было так хораша тады,
Так дзіўна, непадробна, непадкуплена,
Што я і не заўважыла, як ты
Падкрадваешся крокамі нячутнымі.
Зацята змоўклі зоркі ў вышыні.
Шапталі вусны горача, спакусліва:
«Каханая, даверся, абдымі…»
І вось грахоўны яблык я надкусваю.
Сплываў паволі ў вечнасць Млечны Шлях,
Маёй не абцяжараны малітваю.
Я грэлася ў няшчырых тых руках,
А шчасце побач плакала, разбітае.
Яўген Мартыновіч
[1985 г. н.]
Вяртанне
Пачатак вясны. Ноч. Пад нагамі хлюпата. Ён вяртаўся дадому ад свайго даўняга сябра. Колькі ўжо было вось такіх вяртанняў? Ён ужо і не памятаў. Але ў гэты раз так не хацелася ісці ў гэты холад і слоту. Падэшвы, як заўсёды, не вытрымалі іспыту і прапусцілі некалькі глыткоў гэтага брудна-салёнага кісялю. Якая непрыемнасць…
На прыпынку было бязлюдна. Надзеі, што нешта з транспарту пад едзе раставалі з кожнай хвілінай чакання. Але ў апошні момант, калі ён вырашыў ісці пешкі, удалечыні выплылі два жоўтыя трамвайныя вокі.
* * *
У трамваі ўжо не было так гідка на душы. Выратавальная цеплыня ахутвала яго. Трамвай упэўнена скарачаў шлях дадому. Грукат колаў закалыхваў. І ён нават усміхнуўся нейкай сваёй прыемнай думцы, якая была навеяна гэтай цеплынёй за адзін квіток.
* * *
Яна ўвайшла ў трамвай разам з ветрам: зусім нячутна і лёгка. Ён нават адразу і не зразумеў, што да яго нехта падсеў (утаропіўся ў перабіранне сваіх успамінаў і заганаў. І не паспеў яе як след разглядзець.
Пустых месцаў было дастаткова, але яна прысела менавіта каля яго (капрызлівая фея). Яму на хвіліну падалося, што ўжо недзе бачыў яе. Але дзе ж? Яму хацелася спытаць яе пра гэта. Аднак было неяк боязна і няёмка. Таму ён вырашыў маўчаць (тактыка да болю знаёмая).
«Усё роўна ведаеш наперад, што будзе. Колькі ўжо было такіх вось маленечкіх «падарожных раманчыкаў»? Калі нешта здавалася… Навошта тады ўсё псаваць?» – вырашыў ён.
І яны працягвалі ехаць моўчкі. Ён адчуў, як ад валасоў яго выпадковай спадарожніцы пахла смачнай ванільнай прахалодай і нечым яшчэ, што працяла яго наскрозь. Але ён не наважваўся разглядаць яе… І проста дыхаў гэтым чароўным водарам.
За акном плылі ліхтары, якія выхоплівалі з цемры двароў дрэвы і адзінокія шкілеты качэляў і турнікетаў з дзіцячых пляцовак; на мігаючае жоўтае святло святлафора праносіліся рэдкія машыны… Горад спаў.
Праз прыпынак дзяўчына сышла. Ён праводзіў яе танюткую постаць позіркам, але так нічога ёй і не прамовіў услед.
* * *
Трамвай працягваў сваю шумную хаду упарта і нястомна. А ягоныя думкі былі з гэтай дзяўчынай. Пытанні, якія ён сам сабе задаваў, заставаліся без адказаў… Перад ім усплывалі шматлікія вобразы з нейкага далёкага, амаль ужо нерэальнага, жыцця. Ён нават і не здагадваўся, што яны яшчэ такія жывыя. Нічога не сцерлася з памяці. Ён успомніў яе…
…Ён успомніў, што калісьці вучыўся разам з ёй у адной школе. Да сярэдзіны восьмага класа. Успомніў, як упершыню ўбачыў яе. Яна адразу ўразіла яго сваёй лёгкасцю і глыбінёй трошкі вільготных вачэй. Гэта было тое самае першае каханне! Наіўнае і трапяткое… Ці яму тады так падавалася? Хто яго ведае? Ён нават наважыўся напісаць ёй пісьмо і падкінуць яго разам з трыма каштанамі ў яе рукзак, бо быў упэўнены, што сустрэў нешта сапраўднае і шчырае, да чаго так хацелася дакрануцца і не адпускаць. А на наступны дзень яна прынесла яму гэтыя каштаны. Усміхнулася (цёпла-цёпла) і моўчкі паклала іх на ягоную парту.
Тады гэта быў самы шчаслівы момант у яго жыцці! Ён не мог паверыць, што гэта адбываецца менавіта з ім.
Потым яны ўжо разам збіралі гэтыя каштаны, калі шпацыравалі па парках. Не хапала месца ў кішэнях, каб ўся гэтая прыгажосць ўмясцілася ў іх (так было шкада выкідаць гэты скарб). Ён паказаў ёй усе свае любімыя месцы ў горадзе, якіх было так шмат. А яна ніколі не крыўдзілася на яго за гэтыя шматгадзінныя падарожжы. Яны доўга глядзелі на падаючае лісце і на Свіслач, якая зносіла іх кудысьці на поўдзень, і кармілі печывам тлустых качак (і дзівіліся: чаму яны яшчэ тут, калі ў іх ёсць такое багацце – крылы?). Яны безупынку нешта гаварылі адно аднаму і нешта абмяркоўвалі. І шмат было абяцанняў (хапіла б на тры жыцці, а можа, і болей). Так шмат, што ўжо і не прыпомніць…
Але напрыканцы лютага яна з бацькамі з ехала кудысьці. Гэта было так нечакана, што ён тады адразу нічога і не зразумеў. Толькі праз некаторы час да яго дайшло, што яны больш не ўбачацца.
Потым ён амаль месяц не хадзіў на заняткі. Ён шукаў яе… Распытваў суседзяў. Гадзінамі сядзеў каля тэлефона і яе пад'езда, але ўсё было дарма (ніякіх вестак ад яе не было). Злыя языкі казалі, што гэта ўсё з-за яе бацькі. Маўляў, з ехалі з-за даўгоў (нейкі бізнес у яго быў, ды прагарэў). Але ён не верыў ім! Прычына была ў нечым іншым. Але ў чым? Ён не мог на гэта адказаць. Заставаліся толькі меркаванні ды сумненні. А потым ён захварэў.
Як жа гэта было даўно!
Яго штурханула ад рэзкага тармажэння трамвая…
* * *
На апошнім прыпынку яго разбудзілі. Ён з цяжкасцю прыпомніў сваю нядаўнюю мрою.
Нечы голас упэўнена зрабіў выснову: «Відно п яны».
Ён не спрачаўся. Навошта? Лепш проста выйсці, без аніякіх праблем на сваю галаву. Вось ён і пайшоў сабе ціхенька. А што заставалася рабіць?
Праз некалькі крокаў ён на момант спыніўся і нешта намацаў у кішэні паліто: гэта былі тры каштаны… ссохлыя, але яшчэ даволі важкія. Тыя самыя… Не, не яны. Проста заваляліся з восені. Праваліліся ў дзіравую кішэню за падкладку. Але яму так хацелася верыць!..
Цяпер ён ужо не спяшаўся дадому. Ён проста крочыў і спадзяваўся, што сустрэне яе яшчэ раз. Толькі дзе і калі? Гэта ўжо было не так істотна. Бо ён быў упэўнены… і шчаслівы.
«Я проста хачу цябе ўбачыць…»
Восень – цудоўная пара, са сваім непаўторным даўкім водарам спарахнелага залатога лісця і летніх дзён. Аднак за акном ужо не было бачна гэтага «золата».
Змяркалася, надвор е было зусім непрыязным: упарта церусіў прахалодны дождж, які прымушаў нават самых моцных гараджан капітуляваць перад сезоннай непагаддзю; ён, дождж, вымушаў іх хавацца ў цёплых пыльных кватэрах і выдумляць сабе самыя розныя карысныя заняткі.
Вуліцы выглядалі акалелымі і прастуджанымі. А што казаць ужо пра людзей простых?
* * *
Яны ішлі па праспекце і маўчалі… Колькі доўжылася гэтае маўчанне, яны нават і не ведалі. Але здавалася, што вечнасць. Ён адчуваў па яе частых уздыхах, што яна нешта хоча сказаць, але не наважваецца. А самому пачынаць было настолькі няёмка і сорамна, што ён злаваўся на сябе, на гэты праспект, на шчаслівых мінакоў, якія бесклапотна вялі свае паўсядзённыя размовы, ды і шмат на каго яшчэ… Патрэбныя словы, як быццам, хтосьці павыцягваў з іх кішэняў. А як жа яму марылася пра гэтую сустрэчу! Ён ужо за тыдзень усё распланаваў: кветкі-кафэ-кіно-парк-падарожжа-на-трамвайчыку-дом-кава-прыемныя-салодкія-абдымкі-разгаворы-да-самай-раніцы… План не спрацаваў. Нешта адразу не заладзілася. На справе ўсё аказалася значна цяжэйшым. Таму заставалася проста ісці і слухаць шум нястомных машын, якія безупынна праносіліся па праспекце.
«Вось бы хто-небудзь спіхнуў мяне ў гэтую халодную рэчку! Абы толькі не маўчаць… Дурань-дурань-дурань!» – думаў ён, калі яны пераходзілі мост праз Свіслач.
«Цуда» не адбылося! Ніхто яго ў раку не спіхнуў. Праз некаторы час яны дайшлі да патрэбнага прыпынку. Калі падышоў яе аўтобус, яна моцна-моцна прытулілася да яго і горача выдыхнула яму ў шчаку: «Бывай».
* * *
Упершыню ён убачыў яе ў сваім універсітэце. Яна вучылася на другім курсе, а ён ужо быў на апошнім. Высветліць нумар групы і яе імя з прозвішчам, не выклікала цяжкасцей (астатняе ён знайшоў у сацыяльных сетках). Сабраўшыся з думкамі праз тыдзень ён напісаў да яе ліст, на які яна вельмі хутка адказала…
…І вось, гэткая недарэчная сустрэча! Ён кляў сябе за гэты дзень! І як назло, яшчэ «вярнуліся» ўсе словы, якія ён хацеў ёй сказаць. Мабыць, і не надта арыгінальныя, але ЯГО словы, шчырыя словы. А потым, слухаць яе. Пачуць пра яе любімыя кнігі, фільмы… Ды нават і не гэта! Як жа гэта банальна, недарэчна: кнігі, фільмы, музыка! Яму хацелася проста пачуць яе голас… Адчуць яго цеплыню. Астатняе ўжо не было істотным.
* * *
Дахаты ён прыйшоў позна, распрануўся… Праз некаторы час зайшоў на сваю паштовую скрыню і ўбачыў лічбу 1. Ён не спяшаўся паглядзець ад каго прыйшло гэтае паведамленне. Як мог адцягваў гэты момант. Каб была надзея… Ён быў упэўнены, што яна больш ужо не пажадае сустрэцца з ім: «А навошта? Яна ўжо ўбачыла мяне ва ўсёй прыгажосці!»
Але ён не вытрымаў, націснуў на паведамленне і ўбачыў яе імя. У лісце быў усяго адзін толькі сказ: «Я проста хачу цябе ўбачыць…»
* * *
Яшчэ здалёку ён разгледзіў яе «вясёлкавы» шалік. Заўсміхаўся. І не мог ужо спыніцца. Яна таксама ўбачыла яго і адказала прыгожай ўсмешкай.
– Дзякуй за ліст.
– Не трэба… Давай проста пойдзем куды-небудзь.
Яны ішлі і ўсміхаліся. А людзі глядзелі на іх і дзіваваліся, як у такую шэрань можна ўсміхацца! Але яны не звярталі ўвагі на чужыя позіркі і проста ішлі…
* * *
Выпадковыя пары, выпадковыя сустрэчы, расстанні; горад, як велізарная губка, убірае ў сябе людскія гісторыі. Калі прыслухацца, то ён можа пра многае вам расказаць. Можа, калі вы спыніцеся, і замрэце на хвілінку, то пачуеце сваю непаўторную гісторыю. Незавершаную гісторыю.
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.