Автор книги: Лявон Карповіч
Жанр: Историческая литература, Современная проза
Возрастные ограничения: +16
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 10 (всего у книги 27 страниц)
На другой марцы падсьвечнік Мэнора. Выкавана з аднаго кавалка золата. Мэнору ўпрыгожвалі 22 чарачкі, 11 яблык, 9 кветачак і іншыя элемэнты. На прывесцы цытата: «І зрабі сьвяцільню з золата чыстага» (Выхад 25:31).
Начыньня Скініі: Каўчэг Запавету з херувімамі, Менора. Сэрыя марак пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1985 годзе
На трэцяй марцы Стол для хлябоў.
Начыньня Скініі: Стол і рама для хлеба і ахвярнік з ладанам. Сэрыя марак пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1985 годзе
Стол стаяў у Скініі. Ён быў зроблены з дрэва акацыі і пакрыты золатам. На стале ляжала выпечка ад адной суботы да іншай. На прывесцы маркі цытата: «І зрабі стол з дрэва сітым» (Выхад 25:23).
На чацьвёртай марцы Ахвярнік пахошчаў. На прывесцы маркі цытата: «І зрабі ахвярнік для прынашэньня дымленьня, з дрэва сітым зрабі яго…» (Выхад 30:1).
Сьвятар для службы павінен быў мець асаблівае адзеньне, апісанае ў Бібліі. «І зрабі сьвяшчэнную вопратку Аарону, брату твайму, дзеля славы і аздобнасьці» (Выхад 28:2). Дэтальна апісаны нагруднік сьвятара: «ён павінен быць чатырохкутны, падвойны, на пядзю ў даўжыню і на пядзю ў шырыню: і ўстаў у яго апраўленыя камяні ў чатыры рады; побач рубін, тапаз, смарагд – гэта адзін рад; другі рад: карбункул, сапфір і адамант: трэці рад: карунд, агат і амэтыст; чацьвёрты рад: хрызаліт, анікс і ясьпіс; у залатыя гнёзды павінны быць устаўлены яны. Гэтых камянёў павінна быць дванаццаць, па колькасьці, паводле імёнаў іх; на кожным, як на пячатцы, павінна быць выразана па адным імю зь ліку дванаццаці плямёнаў» (Выхад 28:16—21).
Нафталі: Аметыст (Чырвонае Віно). Марка пошты Ізраіля з сэрыі «Нагруднік першасьвятара», выдадзеная ў 2012 годзе
На працягу 500 гадоў Скінія служыла цэнтрам пакланеньня габрэйскага народа Богу. Ён ішоў за ёй у яго падарожжах па пустыні, прыйшоў зь ёй у зямлю запаветную і зьвяртаўся да Бога ў ёй, пакуль Саламон не пабудаваў Храм.
Выведнікі ў ХанаанеКалі Ізраільцяне падышлі зусім блізка ад зямлі Ханаанскай, Майсей выслаў дванаццаць выведнікаў з наказам: «…ідзеце ў гэтую паўднёвую краіну, і падымецеся на гару, і агледзьце зямлю, якая яна, і народ, які жыве на ёй, ці моцны ён, ці слабы, ці малы ён лікам, ці вялікі? і якая зямля, на якой ён жыве, ці добрая яна, ці благая? і якія гарады, у якіх ён жыве? ці ў намётах ён жыве, ці ва ўмацаваньнях? і якая зямля, ці тлустая яна, ці пустая? ці ёсьць на ёй дрэвы, ці няма? будзьце адважныя і вазьмеце ад пладоў зямлі» (Лікі 13:18—21).
Сорак дзён выведнікі аглядалі зямлю і прыйшлі да высновы, што народ там мацнейшы за іх і нельга зь ім ваяваць.
«І Ісус, сын Наваў, і Халеў, сын Ефаніін, з тых, што аглядалі зямлю, разадралі вопратку на сабе і сказалі ўсяму супольству сыноў Ізраілевых: зямля, якую мы праходзілі дзеля агляду, вельмі, вельмі добрая; калі Гасподзь літасьцівы да нас, дык увядзе нас у зямлю гэтую і дасьць нам яе – гэтую зямлю, у якой цячэ малако і мёд; толькі супроць Госпада не паўставайце і ня бойцеся народу зямлі гэтай, бо ён дастанецца нам у наедак: абароны ў іх ня стала, а з намі Гасподзь; ня бойцеся іх» (Лікі 14:6—9).
Ісус Навін і Халеў верылі абяцаньням Бога. Яны прынесьлі ў стан такую вялізную гронку вінаграду, што вымушаныя былі нясьці яе ўдвох, як паказана на фэстывальнай марцы Ізраілю з сэрыі «Радасныя Сьвяты 5715».
Зямля малака і мёду. Марка пошты Ізраіля, выдадзеная ў 1954 годзе
На прывесцы маркі цытата: «прыйшлі да даліны Эсхол, і зрэзалі там вінаградную галінку з адной гронкаю ягад, і панесьлі яе на жардзіне двое» (Лікі 13:24).
Але народ быў вельмі напалоханы. «І сказалі адзін аднаму: паставім сабе правадыра і вернемся ў Егіпет» (Лікі 14:4). А Ісуса Навіна і Халева хацелі пабіць камянямі. І Бог прамовіў да Майсея: «… дакуль будзе дражніць Мяне народ гэты? і дакуль ён будзе ня верыць Мне пры ўсіх азнаках, якія рабіў Я сярод яго? пакараю яго пошасьцю і зьнішчу яго і выведу ад цябе народ болей шматлікі і мацнейшы за яго» (Лікі 14:11,12). Зноў Майсей стаў прасіць дараваць народу. Бог адказаў, што толькі нашчадкі ўвойдуць у Абяцаную зямлю і Ісус Навін і Халеў за іх непарушную веру. «Па ліку сарака дзён, у якія вы аглядалі зямлю, вы панесяце кару за грахі вашыя сорак гадоў, год за дзень, каб вы спазналі, што значыцца быць пакінутым Мною» (Лікі 14:34).
Пакараньне Карэя, Дафана і АвіронаНя гледзячы на тое. Што Бог выбраў Майсея на кіраўніка народу і на загад Бога ва ўсім слухацца Майсея, у ізраільскім стане адбылося паўстаньне. «Карэй, сын Ісаараў, сын Каатаў, сын Лявіін, і Датан і Авірон, сын Эліяваў, і Аўнан, сын Фалетаў, сыны Рувімавыя, паўсталі на Майсея, і зь імі з сыноў Ізраілевых дзьвесьце пяцьдзесят мужоў, правадыры супольства, якіх клічуць на сходы, людзі знакамітыя» (Лікі 16:1,2).
«І сказаў Майсей: з гэтага даведаецеся, што Гасподзь паслаў мяне рабіць усе дзеі гэтыя, а не па сваёй самахоці я раблю гэта: калі яны памруць, як паміраюць усе людзі, і спасьцігне іх такая кара, як і ўсіх людзей, дык не Гасподзь паслаў мяне; а калі Гасподзь учыніць нязвычайнае, і зямля разьзявіць вусны свае і праглыне іх і ўсё, што ў іх, і яны жывыя сыдуць у апраметную, дык ведайце, што людзі гэтыя пагардзілі Госпадам. Толькі ён сказаў словы гэтыя, як расьселася зямля пад імі; і разьзявіла зямля вусны свае і праглынула іх і дамы іхнія, і ўсіх людзей Карэевых і ўсю маёмасьць…» (Лікі 16:28—32). Падзея адлюстравана на фрэсцы Бацічэлі. Асноўным зьместам фрэскі зьяўляецца бунт лявітаў супраць праўленьня Майсея і Аарона. Справа на пярэднім пляне намаляваныя Майсей, мяцежнікі, якія спрабуюць пабіць яго камянямі, і Ісус Навін, які заступае ім шлях. У цэнтры Аарон ва ўборы вярхоўнага жраца і папскай тыяры і Майсей выганяюць Карэя і іншых змоўшчыкаў. Зьлева зямля расступаецца і паглынае правадыроў змовы. Надпіс на арцы Канстанціна ў цэнтры абвяшчае: «ніхто не адважваецца браць на сябе гонар ахвярапрынашэньня, калі ён не закліканы Богам, як Аарон». Мастаком праводзіцца відавочная паралель паміж Старазапаветным першасьвятаром Ааронам, імпэратарам Канстанцінам, які першы надаў хрысьціянству статус афіцыйнай рэлігіі, і Папам Рымскім – кіраўніком сучаснай Царквы.
Пакараньне Карэя і пабіцьцё камянямі Майсея і Аарона. Сандра Батычэлі 1481—82. Фрэска. Сікстынская Капэла, Ватыкан. Марка пошты Ватыкану, выдадзеная ў 2001 годзе
Выпрабаваньні на гэтым ня скончыліся.
Медны зьмейШлях па пустыні быў доўгім і небясьпечным. Народ не вытрымліваў выпрабаваньняў і зноў пачаў наракаць на Бога і супраць Майсея. «І паслаў Гасподзь на народ ядавітых зьмеяў, якія джгалі народ, і памерла мноства народу зь Ізраілевых» (Лікі 21:6).
Тады толькі раскаяліся людзі і сталі прасіць Майсея памаліцца за іх, што той і зрабіў. «І сказаў Гасподзь Майсею: зрабі сабе зьмея і выставі яго на сьцяг, і ўкушаны, зірнуўшы на яго, застанецца жывы» (Лікі 21:8).
Медны зьмей. Рубенс Пітэр Паўль (1577—1640). Нацыянальная галерэя, Лёндан. Марка пошты Экватарыяльнай Гвінеі, выдадзеная ў 1978 годзе
Так усё і здарылася. Кожны ўджалены зьмяёй, зірнуўшы на меднага зьмея, заставаўся жывым.
Нядаўна народ маліўся залатому цяльцу і быў пакараны. Цяпер замест залатога цяльца быў медны зьмей, які ратаваў. Чаму так?
Залаты цялец – гэта вобраз ідалапаклонства і прыхільнасьці да граху, А медны зьмей – гэта сымбаль пакаяньня, пакаяньня моцнага і шчырага, якое, па словах Ізраільскіх мудрацоў, здольная прынесьці адкупленьне любому нават самому страшнаму граху. Хрысьціянам лёгка перакінуць масток да слоў з Эвангельля ад Яна, якія Збаўца сказаў Нікадзіму: «…і як Майсей падняў зьмяю ў пустыні, так мае быць падняты Сын Чалавечы, каб кожны, хто верыць у Яго, не загінуў, а меў жыцьцё вечнае» (Паводле Яна 3:14,15).
Валаамская асьліцаАкрамя зьмея, спакушаўшага Еву, яшчэ адной шырока вядомай у Бібліі жывёлай зьяўляецца асьліца, якая магла гаварыць і бачыць Анёла Божага.
Ізраільцяне, пад правадырствам Майсея завалодваюць землямі за Ярданам. Пасьля гэтага яны зьбіраюць узброеныя сілы для захопу зямлі Ханаанскай, якую абяцаў ім Бог.
«…і збаяліся Маавіцяне сыноў Ізраілевых. І сказалі Маавіцяне старэйшынам Мадыямскім: гэты народ зьядае цяпер усё вакол нас, як вол зьядае траву палявую. А Валак, сын Сэпфораў быў царом Маавіцянаў у той час. І паслаў ён паслоў да Валаама, сына Вэоравага, у Пэтор, што на рацэ Еўфраце, у зямлі сыноў народу яго, каб паклікаць яго і сказаць: вось, народ выйшаў зь Егіпта і пакрыў улоньне зямлі, і жыве ён каля мяне; дык вось, прыйдзі, пракляні мне народ гэты, бо ён мацнейшы за мяне: можа, тады я змагу разьбіць яго і выгнаць яго зь зямлі; я ведаю, што каго ты дабраславіш, той дабраславёны, і каго ты праклянеш, той пракляты» (Лікі 22:3—6).
Валааму, аднаму з самых знакамітых язычніцкіх прарокаў, зьяўляецца Бог і забараняе яму праклёны. Аднак цар Валак прапануе ўсё больш выгадныя ўмовы і Валаам пускаецца ў шлях. На шляху ў зямлю цара Валака Валаамава асьліца ўбачыла Анёла Божага, які быў нябачны для людзей, і здабыла дар прамовы. «Асьліца, убачыўшы Анёла Гасподняга, легла пад Валаамам. І запалаў гнеў Валаама, і пачаў ён біць асьліцу кіем. І разамкнуў Гасподзь вусны асьліцы, і яна сказала Валааму: што я табе зрабіла, што ты б’еш мяне вось ужо трэці раз? Валаам сказаў асьліцы: за тое, што ты паглумілася зь мяне; калі б у мяне ў руцэ быў меч, дык я цяпер ужо забіў бы цябе. А асьліца сказала Валааму: ці ня я твая асьліца, на якой ты езьдзіў з пачатку да гэтага дня? ці мела я звычку так рабіць з табою? Ён сказаў: не. І адкрыў Гасподзь вочы Валааму, і ўбачыў ён Анёла Гасподняга, які стаяў на дарозе з аголеным мечам у руцэ, і пакланіўся, і ўпаў на аблічча сваё» (Лікі 22:27—31).
Прарок Валаам і асьліца (1626). Рэмбрант (1606—1669). Музэй Каньяк-Ж, Парыж. Марка пошты Цэнтральна Афрыканскай Рэспублікі, выдадзеная ў 2011 годзе
Цікавая дэталь карціны Рэмбрандта – вочы Валаама. Яны выглядаюць пустымі, сьляпымі, няздольнымі бачыць Анёла і «Боскую ісьціну».
Ужо ў чацьвёртым стагодзьдзі гэты біблейскі матыў зьявіўся на сьценах катакомбаў Віа лаціна ў Рыме. Далей многія мастакі намалявалі свае карціны з Валаамавай асьліцай.
Анёл дазволіў Валааму працягваць шлях, але з умовай: «толькі кажы тое, што Я буду казаць табе» (Лікі 22:35).
Валаам прыбыў да цара Валака, але яго вусны не пракліналі, а дабраслаўлялі ізраільскі народ.
Сьмерць Майсеяі ніхто ня ведае месца пахаваньня яго нават да гэтага дня. (Другі закон 34:6)
Дванаццаць вершаў, якія завяршаюць Пяцікніжжа, зьмяшчаюць запіс аб сьмерці Майсея. Ён падняўся на вяршыню Фасгі, адкуль адчыняўся выгляд на зямлю Абетаваную. «І сказаў яму Гасподзь: вось зямля, за якую Я прысягаў Абрагаму, Ісааку і Якаву, кажучы: „семені твайму дам яе“; Я дам табе пабачыць яе вачыма тваімі, але ў яе ты ня ўвойдзеш» (Другі закон 34:4).
«І памёр там Майсей, раб Гасподні, у зямлі Маавіцкай, паводле слова Гасподняга; і пахаваны ў даліне ў зямлі Маавіцкай насупраць Вэтэгора і ніхто ня ведае месца пахаваньня яго нават да гэтага дня» (Другі закон 34:5,6).
Філёсаф Вальтэр Каўфман піша: «Майсей пайшоў, каб памерці ў адзіноце, каб ніхто ня ведаў, дзе яго магіла, каб не пакланяліся гэтаму і не прыдавалі якой – небудзь значнасьці яго сьмяротнаму целу. […] Тое, што ён ніколі ня быў абагатвораны, зьяўляецца адным з самых значных фактаў у ўяўленьнях аб Богу і чалавеку, паданых у Старым Запавеце».
Завяшчаньне і сьмерць і Майсея (1480—1482). Лука Сіньёрэлі (1445 (50?) – 1523). Фрэска. Сікстынская Капэла, Ватыкан. Марка пошты Ватыкану, выдадзеная ў 2002 годзе
Апошнія эпізоды з жыцьця Майсея намаляваныя на фрэсцы Лукой Сіньёрэлі ў Сікстынскай Капэле. Дзьве сцэны на пярэднім пляне і тры на заднім. У кожнай сцэне Майсей лёгка пазнаваемы дзякуючы сваёй жоўта-зялёнай вопратцы. На заднім пляне Майсей на гары Нэво атрымлівае ад Анёла жазло ўлады, якое дазваляе правадырыць габрэямі на шляху ў зямлю Запаветную. Ніжэй Майсей спускаецца з гары з жазлом у руках. Справа на пярэднім пляне 120-гадовы Майсей зьвяртаецца да натоўпу з жазлом і кнігай у руках, ад яго галавы зыходзяць прамяні сьвятла. Каля яго адкрыты Каўчэг Запавету, у ім скрыжалі Запавету і посуд з маннай. Зьлева ўкленчанаму Ісусу Навіну ўручаюць жазло ўлады і абвяшчаюць яго пераемнікам Майсея. Трэці чалавек зьлева, брунэт у сінім, глядзіць на гледача, – гэта аўтапартрэт Лукі Сіньёрэлі. На заднім пляне зьлева намалявана цела Майсея, акружанае тужлівымі габрэямі.
У 1983 годзе пошта Ватыкану выпусьціла марку, на якой дэталь фрэскі Лукі Сіньёрэлі «Майсей чытае завяшчаньне». Прадчуваючы хуткую сьмерць, Майсей склікаў народ разьвітацца і перадаць завяшчаньне. Ён сядзіць на ўзвышэньні. Вакол галавы – зьзяньне. Здаецца, што гэта рогі. Так малявалі тады зьзяньне з – за няслушнага перакладу – сьвятло і рог – адно слова – карнайім. У руках – завяшчаньне і жазло – сымбаль улады, у нагах – Каўчэг Запавету. У ім бачныя посуд з маннай нябеснай і каменныя Скрыжалі Запавету з Дзесяцьцю Запаведзямі. Майсей чытае завяшчаньне. Людзі ўважліва слухаюць.
Майсей чытае завяшчаньне. Лука Сіньярэлі (1445 (50?) – 1523г.). Дэталь фрэскі. Сікстынская Капэла, Ватыкан. Марка пошты Ватыкану, выдадзеная ў 1983 годзе
Грозны. Гэтае слова першым прыходзіць на розум, калі мы глядзім на велічную статую Мікеланджэла. «Майсей» – мармуровая статуя старазапаветнага прарока вышынёй 235 см, якая займае цэнтральнае месца ў скульптурнай грабніцы папы Юлія II у Рымскай базыліцы Сан-П'етра-ін-Вінколі. Над гэтай скульптурай з 1513 па 1515 год працаваў Мікеланджэла. Яго Майсей – сапраўды Звышчалавек, тытан, надзелены неверагоднай духоўнай і фізычнай сілай. Створаны вобраз Мікеланджэла абсалютна пераканаўчы. Так, гэта ён: той, каго «Гасподзь знаў тварам да твару»; той, каму слухаліся стыхіі. Гэтыя вочы маглі кідаць маланкі, гэтыя вусны маглі бясстрашна патрабаваць ад егіпецкага ўладара: «адпусьці мой народ!». Гэтыя мускулістыя рукі маглі павярнуць назад марскія хвалі, маглі высекчы са скалы крыніцу, але яны ж маглі і разьбіць каменныя Скрыжалі, атрыманыя на Сінаі. Майсей сядзіць, абапёршыся рукой на Скрыжалі.
Майсей (1515 – 1516). Мікеланджэла. Фрагмент статуі грабніцы папы Юлія II у Рымскай базіліцы Сан-П'етра-ін-Вінколі. Марка пошты Рэспублікі Малі, выдадзеная да 500-годзьдзя мастака ў 1976 годзе
Гісторыкі мастацтва ўжо якое стагодзьдзе вядуць бясконцыя спрэчка аб тым, у які менавіта момант скульптар адлюстраваў прарока. Адны мяркуюць – Майсей раптам убачыў, што ў той час, пакуль ён быў на Сінаі, людзі збудавалі сабе ідала – залатое цяля і пакланяюцца яму. Ахоплены гневам, ён вось-вось разаб'е Скрыжалі Запавету. Іншыя лічаць, што Майсей намаляваны ў той момант, калі ён ужо ўтаймаваў свой гнеў.
«Калі сыходзіў Майсей з гары Сінай, і дзьве скрыжалі адкрыцьця былі ў руцэ ў Майсея пры зыходзе яго з гары, дык Майсей ня ведаў, што аблічча яго пачало зьзяць праменямі ад таго, што Бог гаварыў зь ім» (Выхад 34:29).
Прамені на галаве Майсея Мікеланджэла выявіў у выглядзе выступаў, якія напамінаюць рожкі.
Прарок падтрымлівае рукой Скрыжалі, нібы засьцерагаючы іх. Магчыма ў гэтай працы наогул не зафіксаваны нейкі пэўны момант. Скульптура Мікеланджэла – абагульнены вобраз, так бы мовіць, уяўны партрэт Майсея, а Скрыжалі – яго характэрны атрыбут, сымбаль Закону, які ён даў людзям.
Майсей, без перабольшаньня, ключавая фігура Старога Запавету. Ён атрымаў ад Усявышняга на гары Сінай Запаведзі, якія ляглі ў аснову чалавечай маралі. У сьвет, дзе язычнікі пакланяліся ідалам, дзе чалавечае жыцьцё не мела ніякай каштоўнасьці, ён прынёс веру ў адзінага Бога і ўяўленьне аб маральнасьці. Першыя пяць кніг Старога Запавету (Пяцікніжжа) называюць кнігамі Майсея, бо, паводле паданьня, менавіта ён перадаў кнігу, створаную Госпадам, чалавецтву.
Усявышні надзяляе Майсея здольнасьцю тварыць цуды, ён кажа Яго вуснамі, карае і мілуе яго рукой. Народ, які ў паданьнях аб патрыярхах ніяк сябе не выяўляў, выходзіць на авансцэну гісторыі: Майсей стварае з імпульсіўнага натоўпу нацыю, якая паважае Закон.
І яшчэ гісторыя Майсея вучыць нас пакоры. Як трэба прымаць усе цяжкасьці, небясьпекі і пазбаўленьня. Так, як гэта рабіў Майсей. І хоць ён дазваляў сабе спрачацца з Богам, яго называюць самым пакорным чалавекам на зямлі.
Дабраславенства народу – узнагарода за вернасьць БогуСаракагадовае падарожжа па пустыні спавадавала ў ізраільцян мару аб спакойным жыцьці ў дастатку. Бог паабяцаў ім гэта, але пры ўмове, што і ва ўмовах свабоды будуць Яму верныя. «Усе запаведзі, якія я наказваю вам сёньня, старайцеся выконваць, каб вы былі жывыя і множыліся, і пайшлі й завалодалі зямлёю, даць якую запрысягнуўся Гасподзь бацькам вашым. І памятай увесь шлях, якім вёў цябе Гасподзь, Бог твой, па пустыні, вось ужо сорак гадоў, каб упакорыць цябе, каб выпрабаваць цябе і даведацца, што ў сэрцы тваім, ці будзеш шанаваць запаведзі Ягоныя, а ці не; Ён упакорваў цябе, таміў цябе голадам і карміў цябе маннаю, якое ня ведаў ты і ня ведалі бацькі твае, каб паказаць табе, што не адным хлебам жыве чалавек, а ўсякім словам, якое сыходзіць з вуснаў Госпада, жыве чалавек; вопратка твая ня зношвалася на табе, і нага твая ня пухла, вось ужо сорак гадоў. І ведай у сэрцы тваім, што Гасподзь, Бог твой, вучыць цябе, як чалавек вучыць сына свайго. Дык вось шануй запаведзі Госпада, Бога твайго, хадзі шляхамі Ягонымі й баючыся Яго. Бо Гасподзь, Бог твой, вядзе цябе ў зямлю добрую, у зямлю, дзе патокі водаў, крыніцы і азёры выходзяць з далінаў і гор» (Другі закон 8:1—7).
Узнагародаю за вернасьць будзе трывалае дабраславенства, якое праявіцца ў добрым ураджаі і дастатку. «Калі вы будзеце слухаць наказы Мае, якія пераказваю вам сёньня, любіць Госпада, Бога вашага, і служыць Яму ад усяго сэрца вашага і ад усёй душы вашай, дык дам зямлі вашай дажджу ў свой час, раньняга і позьняга, і ты зьбярэш хлеб твой і віно тваё і алей твой…» (Другі закон 11:13,14).
У Біблейскім тэксьце дакладна апісваецца незвычайная прыгажосьць і ўнікальнасьць Зямлі Запаветнай. Сем пладоў, якімі Усявышні дабраславіў зямлю Ізраіля, вылучаныя Торай як асноўныя сымбалі ўрадлівасьці Сьвятой Зямлі: пшаніца, ячмень, вінаград, інжыр, гранат, масьліны і фінікі, прадстаўленыя ў сэрыі Ізраільскіх марак.
Пшаніца, ячмень, вінаград. Маркі пошты Ізраілю, выпушчаныя ў 1958 годзе
Пшаніца і ячмень, два выгляду злакаў сярод «сямі расьлін», зьяўляюцца галоўнымі для нас. За імі ідуць пяць садавін нашага духоўнага меню, якія дадаюць густ і водар да асноўных, каб разьвіваць жывёльную і Божую душы. Надпіс на прывесцы кожнай маркі, мае сваю крыніцу натхненьня ў арыгінальным тэксьце, які зьмяшчаецца ў пятай Кнізе Бібліі: «у зямлю, дзе пшаніца, ячмень, вінаградныя лозы, смакоўніцы і гранатавыя дрэвы, дзе аліўныя дрэвы і мёд» (Другі закон 8:8).
Гранат, аліўкі, інжыр, фінікі. Маркі пошты Ізраілю, выпушчаныя ў 1958 годзе
Сэрыя з трох марак пошты Израіля ілюструюць дабраславенства за вернасьць Богу. На кожнай марцы намалявана адна расьліна: збожжа, лаза і вінаград, аліўкі і разьмешчаны фрагмэнт тэксту з Бібліі па – габрэйскі.
«…і ты зьбярэш хлеб твой і віно тваё і алей твой…» (Другі закон 11:13,14). Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1993 годзе
На ўкладцы знаходзяцца інструмэнты, якія выкарыстоўваліся для апрацоўкі расьлін: млын для мукі, вінны прэс і алейны прэс і фрагмэнт тэксту з Бібліі на англійскай мове. Гэтыя тры віды ежы можна лічыць асноўнымі прадуктамі харчаваньня ізраільцян у біблейскія часы. Чалавек, які меў усе гэтыя тры стравы, лічыўся дабраславёным, адсюль і іх месца ў старажытнагабрэйскім набажэнстве ў храме: хлеб з мукі, Мэнора, асьветленая аліўкавым алеем і віно, якое вылівалася на алтар.
Пасьля разбурэньня Храма ў габрэйскім доме ўсталяваўся звычай падзякі за дабраславеньне зямлі. Тры асноўных стравы займаюць бачнае месца ў штотыднёвай цырымоніі прывітаньня суботы: дабраслаўляюцца суботні хлеб, запальваюцца сьвечкі (раней лямпы з аліўкавым алеем), п'ецца віно.
Сьвята ТыдняўЯк штогадовыя ўрачыстасьці на Сьвята Пасхі былі прысьвечаны выхаду ізраільцянаў зь Егіпту, так атрыманьню на Сінаю Дзесяці Запаведзяў і Закону прысьвечана Сьвята Шавуот ці Сьвята Тыдняў. Сьвяткуецца яно на наступны дзень пасьля сямі поўных нядзель, якія праходзяць пасьля Сьвята Пасхі. Таму гэта Сьвята мае яшчэ назву Сьвята Пяцідзесятніцы. Прыпадае яно на травень або пачатак чэрвеня падчас збору ўраджаю збожжа ў Ізраілі, таму яшчэ мае назву «Дзень Зялёных Сьвят».
Тры маркі Ізраіля ў сэрыі 1971года прысьвечаныя Сьвяту Тыдняў і распрацаваныя ў выглядзе ілюстраваных габрэйскіх рукапісаў. На прывесцы кожнай маркі надрукавана назва Сьвята на ідыш, а вакол яе цытата на англійскай мове. Гэтая ж цытата разьмешчана на самой марцы на габрэйскай мове.
На першай марцы і прывесцы словы: «І напісаў Майсей на скрыжалях словы Запавету, Дзесяціслоўе» (Выхад 34:28).
На другой марцы і прывесцы цытата: «Пачаткі пладоў зямлі тваёй прынось» (Выхад 23:19). Гэта напамін аб загадзе складаць ахвяру Богу з першых пладоў зямлі, якія зьбіраюцца вясной.
Сьвята Тыдняў. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 1971 годзе
На трэцяй марцы і прывесцы цытата: «І сьвята сяміцаў спраўляй» (Выхад 34:22). Гэты загад выконваецца і цяпер, бо Сьвята Тыдняў, як і Сьвята Пасхі і Сьвята Намётаў – найважнейшыя ў рэлігіі габрэйскай.
Сьвята Шавуот выказвае глыбокую ідэю аб тым, што фізычнае вызваленьне ад рабства і нават заваёва палітычнай свабоды не маюць асаблівага значэньня да таго часу, пакуль не дасягнутая Свабода духоўная, заснаваная на прызнаньні адзінай улады – улады Усявышняга і яго Запаветаў.
Менавіта на Сьвята Тыдняў, якое сьвяткавалі Апосталы ў Вячэрніку, адбылося Спасланьне Духа Сьвятога. Бог, які даў ізраільцянам Закон на Сінаю, абдараваў вучняў Ісуса сілаю, робячы іх здольнымі да мужнага вызнаньня веры і выкананьня сваёй місіі, надаць сэнс жыцьця ўсім народам.
Спасланьне Сьвятога Духу. Алтар Віта Ствоша. Касьцёл Усьпеньня Найсьвяцейшай Дзевы Марыі, Кракаў. Марка пошты Польшчы, выдадзеная ў 1960 годзе
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.