Автор книги: Лявон Карповіч
Жанр: Историческая литература, Современная проза
Возрастные ограничения: +16
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 18 (всего у книги 27 страниц)
Пэрыяд першага Храму (950—586 да Р.Х.). Судзьдзі і Прарокі
Падзел царстваў
І сказаў Гасподзь Саламону: за тое, што так у цябе робіцца, і ты не захаваў запавету Майго […] Я адбяру ад цябе царства і аддам яго рабу твайму; і ня ўсё царства адбяру: адно калена дам сыну твайму дзеля Давіда, раба Майго, і дзеля Ерусаліма, які Я выбраў. (Трэйцяя Царстваў 11:11, 13)
Царства Саўла, Давіда і Саламона праіснавала 120 гадоў. Пасьля сьмерці Саламона, як было абяцана Богам (Трэйцяя Царстваў 11:11—13), царства падзялілася на Ізраільскае і Юдэйскае. Дзесяць кален, выслухаўшы сына Саламона Раваама: «бацька мой наклаў на вас цяжкае ярмо, а я павялічу ярмо ваша; бацька мой караў вас бічамі, а я буду караць вас скарпіёнамі» (Трэйцяя Царстваў 12:14), адзьдзяліліся і ўтварылі Царства Ізраільскае ці Паўночнае са сталіцай спачатку Сіхем, пасьля Фірца, а затым Самарыя. Ізраільскае царства праіснавала прыблізна 200 гадоў і зьнішчана было ў 721 годзе да Р.Х. асырыйскім царом Саламасарам.
Каляровая карта Палестыны галяндзкага картографа Вільлема Блау (поўная назва «Terra Sancta quae ў Sacris Terra Promissionis olim Palestina») арыентавана на Захад і паказвае Сьвятую Зямлю па абодва бакі Ярдана ад Трыпалі да дэльты Ніла. На карце адлюстраваны плямёны Ізраіля і шлях Ізраіля зь Егіпта праз Сінай у Ханаан. У моры намаляваны марскія пачвары, у Міжземным моры паказаны Ёна і кіт. Войска Фараона тоне ў Чырвоным моры. Тытульны картуш, драпіраваны садавіной, ахоўваюць дзьве сабакі. На адным баку картуша – Майсей, які трымае Дзесяць Запаведзяў, а на другім – Аарон.
Карта Палестыны – Сьвятой Зямлі (1629). Блёк пошты Ватыкану, выдадзены ў 1999 годзе
Равааму, сыну Саламона, засталіся вернымі толькі род Іуды і частка роду Веньяміна. Утварылі яны Юдэйскае царства ці Юду або Паўднёвае царства са сталіцай у Ерусаліме.
Карта Мадабы. Марка пошты Ярданіі з сэрыі «Мазаіка ў Ярданіі», выдадзеная ў 1989 годзе
Мазаічная карта Мадабы зьяўляецца часткай падлогавай мазаікі ў раньняй бізантыйскай царкве Сьвятога Георгія ў Мадабе, Ярданія, датуецца 6 стагодзьдзем нашай эры. Карта Мадабы – гэта карта Блізкага Ўсходу і яе частка ўтрымлівае найстарэйшае захаванае арыгінальнае картаграфічнае адлюстраваньне Сьвятой Зямлі і асабліва Ерусаліма.
Іудзейскае царства існавала 300 гадоў і было ў 586 годзе да Р.Х. зьнішчана Вавілонам.
Прарок Ільля – першаадкрывальнік «веяньня ціхага ветру» – духу любові Божай
…ня ў ветры Гасподзь; пасьля ветру землятрус, але ня ў землятрусе Гасподзь; пасьля землятрусу агонь, але не ў агні Гасподзь; пасьля агню веяньне ціхага ветру, і там Гасподзь. (Трэйцяя Царстваў 19:11,12)
Пасьля сьмерці цара Саламона адзіная дзяржава, якая аб'ядноўвала дванаццаць каленаў габрэйскага народу, падзялілася на два царства: Юдэйскае і Ізраільскае. Неўзабаве пасьля гэтага ізраільскія цары адпалі ад шанаваньня праўдзівага Бога і сталі пакланяцца ідалам, разбэшчваючы свой народ.
Але Гасподзь не бывае зьняважаным, і падчас кіраваньня Ахава і яго жонкі-язычніцы Езавэлі, падпарадкоўваючыся Божай волі, на прарочае служэньне выйшаў прарок Ільля (Элійя́ -«Бог мой Яхве»). А цяпер уявіце, што па нашых асфальтаваных вуліцах ходзіць не зусім адэкватна апрануты чалавек і выкрывае ўсіх грамадзян у грахах і бязбожнасьці. Дапусьцім, што нейкім дзіўным чынам яго не паклалі ў псыхіятрычную бальніцу, не пасадзілі, таму што баяцца… і паважаюць. Вядома, ён «ненармальны», але лепш яго не чапаць.
Пакланеньне залатому цяльцу. Джэры Харстан (1943 – 2009). Пэрсанальная марка, выпушчаная ў 2014 годзе поштай Ізраілю
Джэры Харстан нарадзіўся ў Бейсіне, Штат Ваёмінг, і скончыў Унівэрсытэт штата Юта па спэцыяльнасьці графічны дызайн. Джэры працаваў у графічным аддзеле Царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён у якасьці ілюстратара больш трынаццаці гадоў і праілюстраваў больш за трыццаць дзіцячых кніг.
Калі беззаконьне стала ўсеагульным, Бог пакараў Ізраільцян засухай. «І сказаў Ільля Фэсьвіцянін, з жыхароў Галаадскіх, Ахаву: жывы Гасподзь Бог Ізраілеў, прад Якім я стаю! у гэтыя гады ня будзе ні расы, ні дажджу, хіба толькі па маім слове» (Трэйцяя Царстваў 17:1).
Калі пачалася засуха і наступіў голад і недахоп вады, Ільля, па Божага загаду, накіраваўся да крыніцы Харафа на ўсходзе Палестыны. Там крумкачы кармілі Сьвятога, прыносячы яму хлеб і мяса. «Ідзі адгэтуль і абярніся на ўсход і схавайся каля патока Харата, што насупраць Ярдана; з гэтага патока ты будзеш піць, а крумкачам Я загадаў карміць цябе там» (Трэйцяя Царстваў 17:3,4).
Ілью корміць крумкач. Фрэска 13 ст. (манастыр Марака). Марка пошты Югаславіі, выдадзеная ў 1990 годзе
Пошта Лібэрыі выпусьціла сэрыю блёкаў «Жывёлы ў Бібліі». На першым блёку ў левым ніжнім куце англійскі надпіс: «Крумкачы кормяць Ільлю» і малюнак Ільлі і крумкача.
Крумкачы кормяць Ільлю. Блёк пошты Лібэрыі, выдадзены ў 2006 годзе
Калі крыніца высахла, Гасподзь загадаў Ільлю ісьці на захад у Фінікійскае паселішча Сарэпту блізу горада Сідона да нейкай набожнай удавы. «Па праўдзе кажу вам: шмат удоваў было ў Ізраілі ў дні Ільлі, калі замкнута было неба тры гады і шэсьць месяцаў, так што зрабіўся вялікі голад па ўсёй зямлі; і да ніводнай зь іх ня быў пасланы Ільля, а толькі да ўдавы ў Сарэпту Сідонскую…» (Паводле Лукаша 4:25,26). Гэта значыць, не знайшлося ва ўсім богаабраным народзе досыць набожнага чалавека, каб накіраваць да Яго Прарока.
Як сустрэла жанчына з чужога народу незнаёмага ізраільцяніна? «Яна сказала: жывы Гасподзь Бог твой, у мяне нічога няма печанага, а толькі ёсьць прыгаршчы мукі ў кадушцы і крыху алею ў збанку; і вось, я зьбяру палена-другое дроў, і пайду, і прыгатую гэта сабе і сыну майму; зьямо гэта і памром» (Трэйцяя Царстваў 17:12). «І сказаў ёй Ільля: ня бойся, ідзі, зрабі, што сказала; але раней з гэтага зрабі невялікі праснак мне і прынясі мне; а сабе і сыну свайму зробіш пасьля; бо так кажа Гасподзь Бог Ізраілеў: мука ў кадушцы ня кончыцца, і алей у збанку ня ўбудзе да таго дня, калі Гасподзь дасьць дождж на зямлю» (Трэйцяя Царстваў 17:13,14).
«Глядзі, сын твой жывы». Карціна Джэры Харстона. Пэрсанальная марка пошты Ізраілю, выпушчаная ў 2014 годзе
Нечакана захварэў і памёр удовін сын. «І сказала яна Ільлю: што мне і табе, чалавеча Божы? ты прыйшоў да мяне нагадаць грахі мае і ўсьмерціць сына майго» (Трэйцяя Царстваў 17:18). Тады Ільля зьвярнуўся да Бога: «Госпадзе Божа мой! няўжо Ты і ўдаве, у якой я жыву, зробіш благое, усьмерціўшы сына яе? І схіліўшыся над хлопчыкам тры разы, ён зьвярнуўся да Госпада і сказаў: Госпадзе Божа мой! хай вернецца душа хлопчыка гэтага ў яго! І пачуў Гасподзь голас Ільлі, і вярнулася душа хлопчыка гэтага ў яго, і ён ажыў. І ўзяў Ільля хлопчыка, і адвёў яго з сьвяцёлкі ў дом, і аддаў яго маці ягонай, і сказаў Ільля: глядзі, сын твой жывы» (Трэйцяя Царстваў 17:20—23).
«Як прайшло шмат дзён было слова Гасподняе Ільлю ў трэці год: ідзі і пакажыся Ахаву, і Я дам дождж на зямлю» (Трэйцяя Царстваў 18:1). Ахаву данесьлі, што прарок Ільля жадае бачыць яго. «І пайшоў Ахаў насустрач Ільлю» (Трэйцяя Царстваў 18:16). Святар Сергій Бегіян такім чынам апісвае гэту падзею: «Уявім, як бы гэта выглядала цяпер. На вялікай хуткасьці рухаецца картэж з мігалкамі, наперадзе і ззаду-паліцэйскія матацыклы, у цэнтры-браніраваны лімузін з таніраваным шклом. Пасярод дарогі вырастае самотны сілуэт Ільлі. І працэсія спыняецца! Хто з сучасных духоўных аўтарытэтаў можа сваім з'яўленнем спыніць прэзідэнцкі картэж? Я не маю на ўвазе царкоўных іерархаў. Я маю на ўвазе аўтарытэт духу. Я, на жаль, не ведаю такіх. З лімузына выходзіць… Ахаў. „Ці ты гэта, хто бянтэжыць Ізраіля?“ (Трэйцяя Царстваў 18:17) – кажа Ахаў, а яго целаахоўнікі ў пінжаках і гальштуках глядзяць на прарока азлоблена і баязьліва. „Ня я бянтэжу Ізраіля, а ты і дом бацькі твайго, тым, што вы пагардзілі загадамі Гасподнімі і ідзяце сьледам за Вааламі…“ (Трэйцяя Царстваў 18:18), – адказвае прарок».
Сьвяты прапанаваў цару ўсенародна «на тэрыторыі Ваала» высьветліць: «Хто есьць сапраўдны Бог»? Няхай на гары Карміл прарокі Ваала прынясуць ад сябе ахвяру, а Ільля ад сябе. «І паклічце вы імя бога вашага, а я паклічу імя Госпада Бога майго. Той Бог, Які дасьць адказ праз агонь, ёсьць Бог» (Трэйцяя Царстваў 18:24).
Заліў Хайфы і Гара Карміл. Афорт Ольферта Дапэра (1635—1689). Блёк пошты Ізраілю, выдадзены ў 1980 годзе
З ранку да вечара прарокі Ваала рознымі спосабамі малілі Ваала прыняць ахвяру. Дарэмна. Тады Ільля паклікаў народ падысьці да яго. «І ўзяў Ільля дванаццаць камянёў, па колькасьці каленаў сыноў Якава, якому Гасподзь сказаў так: Ізраіль будзе імя тваё. І пабудаваў з гэтых камянёў ахвярнік у імя Госпада, і зрабіў вакол ахвярніка роў, ёмістасьцю ў дзьве саты зерня, і паклаў дровы, і расьсек цяля, і паклаў яго на дровы, і сказаў: напоўніце чатыры вядры вады і вылівайце на ўсепальную ахвяру і на дровы. Потым сказаў: паўтарэце. І яны паўтарылі. І сказаў: зрабеце тое самае трэці раз. І зрабілі трэці раз, і вада палілася вакол ахвярніка, і роў напоўніўся вадою. У час ахвярапрынашэньня вечаровай ахвяры падышоў Ільля прарок – і сказаў: Госпадзе Божа Абрагамаў, Ісакаў і Ізраілеў! Хай спазнаюць у гэты дзень, што Ты адзін Бог у Ізраілі, і што я раб Твой і зрабіў усё паводле слова Твайго. Пачуй мяне, Госпадзе, пачуй мяне! Хай спазнае народ гэты, што Ты, Госпадзе, Бог, і Ты павернеш сэрца іхняе да Цябе. І апаў агонь Гасподні і зжор цэласпаленьне і дровы, і камяні і пыл, і паглынуў ваду, якая ў рове. Убачыўшы гэта, увесь народ упаў на аблічча сваё і сказаў: Гасподзь ёсьць Бог, Гасподзь ёсьць Бог!» (Трэйцяя Царстваў 18:31—39).
Ільля на гары Карміл. С. Хізэр Эдвардс (1973). Пэрсанальная марка пошты Ізраілю, выпушчаная ў 2014 годзе
«І сказаў ім Ільля: схапеце прарокаў Ваалавых, каб ніводзін зь іх не схаваўся. І схапілі іх, і завёў іх Ільля да патока Кісона і закалоў іх там» (Трэйцяя Царстваў 18:40). Напэўна з-за гэтага ўчынку Ільлю-Прарока на іконах малююць з мячом у руцэ. Ільля быў бязьмерна рады, ён выканаў адну з сваіх галоўных задач: паказаў народу, «Хто есьць сапраўдны Бог!» У радасьці «Ён аперазаў сьцёгны свае і бег перад Ахавам да самага Ізрэеля» (Трэйцяя Царстваў 18:46). А гэта больш за 30 кілямэтраў! Але жонку Ахава – ідалапаклоньніцу Езавэль – цуд не пераканаў, і, ратуючыся ад яе гневу, Ільля схаваўся ў суседнюю Юдэю, «…у пустыню на дзень дарогі і прыйшоўшы сеў пад карчом ядлоўцу, і прасіў сьмерці сабе і сказаў: даволі ўжо, Госпадзе; вазьмі душу маю, бо я ня лепшы за бацькоў маіх» (Трэйцяя Царстваў 19:4).
Ільля. Ікона (1668). Дзяржаўны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь. Марка пошты Беларусі, выдадзеная ў 1996 годзе
Сумнеў і адчай ахапіў Ільлю… «І лёг і заснуў пад карчом ядлоўцу» (Трэйцяя Царстваў 19:5). Але Бог не пакінуў Ільлю ў хвіліну роспачы. «І вось, анёл дакрануўся да яго і сказаў яму: устань, еж і пі» (Трэйцяя Царстваў 19:5). «І зірнуў Ільля, і вось, каля ўзгалоўя ягонага печаны праснак і збанок вады. Ён паеў і напіўся і зноў заснуў. Анёл вярнуўся другі раз, дакрануўся да яго і сказаў: устань, еж і пі, бо далёкая дарога перад табою» (Трэйцяя Царстваў 19:6,7). Бо будзе дадзена Ільле заданьне: «Іуя, сына Намэсіінага, памаж за цара над Ізраілем; а Елісея, сына Сафатавага, з Авэль-Мэхолы, памаж за прарока замест сябе…» (Трэйцяя Царстваў 19:16).
На карціне Філіпа дэ Шампаня мясцовасьць ніяк не выглядае на пустыню. Сцэна адбываецца сярод лесу, дзе Анёл паставіў для Ільлі каравай і збан.
Сон Прарока Ільлі (1650—55). Філіп дэ Шампань (1602 – 1674). Марка пошты Рас-эль-Хаймы, выдадзеная ў 1970 годзе
Мясцовасьць, намаляваная Дырыкам Бутсам больш нагадвае пустэчу. Побач з галавой Ільлі кубак накрыты хлебам.
Прарок Ільля ў пустыні (1464—68). Dieric Bouts (Дырык Бутс (1415—1475)). Касьцёл Сьвятога Пятра, Лювэн. Марка Камбоджы, выдадзеная ў 1998 годзе
Удалечыні Ільлю можна ўбачыць яшчэ раз, калі ён ужо ідзе ў горы. «І ўстаў ён, паеў і напіўся, і, падсілкаваўшыся тою ежаю, ішоў сорак дзён і сорак начэй да гары Божай Харыва» (Трэйцяя Царстваў 19:8). Іншыя назвы гэтай гары-Сінай і Божая гара, дзе Майсей атрымаў ад Госпада Скрыжалі Запавету.
Гара Сінай. Марка Егіпту з сэрыі «Скарбы Егіпту», выдадзеная ў 2004 годзе
Тут з размовы Ільлі з Богам атрымліваем адказ на пытаньні: які ёсьць Бог і ў чым Бог? Ільля скардзіцца Богу: «…сыны Ізраілевыя пакінулі запавет Твой, разбурылі Твае ахвярнікі і прарокаў Тваіх забілі мечам; застаўся я адзін, але і маёй душы шукаюць, каб адабраць яе» (Трэйцяя Царстваў 19:10). І атрымлівае адказ: «…і вось, Гасподзь пройдзе, і вялікі і моцны вецер, які разьдзірае горы і крышыць скалы прад Госпадам, але ня ў ветры Гасподзь; пасьля ветру землятрус, але ня ў землятрусе Гасподзь; пасьля землятрусу агонь, але не ў агні Гасподзь; пасьля агню веяньне ціхага ветру, і там Гасподзь» (Трэйцяя Царстваў 19:11,12).
Пасьля гары Харыва служэньне Сьвятога Ільлі працягвалася яшчэ некалькі гадоў. Пасланы Богам, ён пайшоў у Дамаск памазаць Азаіла на царства ў Сірыі, а Іуя – у Ізраілі. Па волі Божай Ільля адправіўся ў шлях і знайшоў Елісея ў паселішча Авэль-Мэхолы і памазаў яго ў Прарокі.
Хоць галоўнай прычынай барацьбы Ільлі з Ахавам і Езавэль было заахвочваньне імі ідалапаклонства, аднак не яно, але несправядлівасьць і беззаконьне, праяўленыя імі ў няправедным судзе і пакараньні Навутэя, прысваеньне яго ўгодзьдзяў, выклікалі гнеў Прарока і, менавіта, за гэты грэх прадказаў Ільля ганебную сьмерць Езавэлі.
Навутэй у яго вінаградніку (1856). Джэймс Сметэм (1821—1889). Нацыянальная Галерэя, Лёндан. Марка пошты Нікарагуа з сэрыі «Дзесяць Запаведзяў», выдадзеная ў 1971 годзе
Ахаў захацеў набыць вінаграднік Навутэя. Калі Навутэй не пагадзіўся, то Езавэль абылгала яго перад старэйшынамі і Навутэй быў забіты камянямі. «І было слова Гасподняе Ільлю Фэсьвіцяніну: устань, ідзі насустрач Ахаву, цару Ізраільскаму, які ў Самарыі, – вось, ён цяпер у вінаградніку Навутэя, куды прыйшоў, каб узяць яго ў валоданьне, і скажы яму: так кажа Гасподзь: ты забіў, і яшчэ ўступаеш у спадчыннасьць? і скажы яму: так кажа Гасподзь: на тым месцы, дзе сабакі лізалі кроў Навутэя, сабакі будуць лізаць і тваю кроў» (Трэйцяя Царстваў 21:17—19).
У дзень, калі Бог захацеў узьнесьці Свайго Прарока на неба, перад Ільлёй і Елісеем расступіліся воды Ярдану. У Ярданіі, у раёне Вадзі Харар, дзе прыняў хрышчэньне Ісус Хрыстос, можна ўбачыць плоскі невысокі «Пагорак Сьвятога Ільлі», зь якога Прарок узышоў на нябёсы: «Калі яны ішлі і па дарозе гутарылі, раптам зьявілася калясьніца вогненная і коні вогненныя, і разлучылі іх абодвух, і панёсься Ільля ў віхуры на неба» (Чацьвёртая Царстваў 2:11).
Фелікс Мендэльсон (1809—1847). Марка Ізраілю з сэрыі Габрэйскія музыкі, выдадзеная ў 1996 годзе
На правым баку маркі разьмешчаны фрагмэнт гравюры Дзюрэра, які паказвае ўздым прарока Ільлі на неба ў вогненнай калясьніцы. Над гравюрай урывак з партытуры араторыі Ільля, опус 70, №38. Тэкст араторыі ўзяты з Кнігі царстваў і апісвае ўздым Ільлі на неба.
У космасе існуе мноства сьветаў, і мы хочам залезьці ў вогненную калясьніцу, як прарок Ільля і наведаць іх.
Касьмічны палёт. Марка Ізраілю з сэрыі «Навуковая фантастыка ў Ізраілі», выдадзеная ў 2000 годзе
Біблейскі аповед пра вогненную калясьніцу паслужыў асновай для народнага ўяўленьня пра Прарока Ільлю, які разьяжджае па небе на калясьніцы падчас летняй навальніцы.
Вогненная калясьніца і прарок Ільля. Гравёр Карада Меццана. Марка Ватыкана, выдадзеная ў 1938 годзе
У кнізе Прарока Малахіі гаворыцца пра тое, што перад надыходам дня Гасподняга, г. зн. канца Сьвету, Бог пашле Ільлю: «Вось, я пашлю да вас Ільлю прарока перад наступленьнем дня Гасподняга, вялікага і страшнага. І ён паверне сэрцы бацькоў да дзяцей і сэрцы дзяцей да бацькоў іхніх, каб Я, прыйшоўшы, не пакараў зямлю праклёнам» (Малахія 4:5,6).
Прарок Елісей
І пры жыцьця сваім ён зьдзяйсьняў цуды, і па сьмерці былі цудоўныя справы яго. (Кніга Прамудрасьці Ісуса, сына Сірахава 48:15)
Прарокі Ільля і Елісей засяродзілі свае намаганьні на пэўных патрэбах навакольных людзей. Палымяны Ілья супрацьстаяў і ідалапаклонству, дапамагаючы стварыць атмасфэру, дзе людзі маглі свабодна і публічна пакланяцца Богу. Яго дзейнасьць дала адказ на пытаньні: «Хто ёсьць сапраўдны Бог?» і «Які ёсьць сапраўдны Бог?» Затым Елісей прыйшоў, каб прадэманстраваць магутную, але клапатлівую прыроду Бога ўсім, хто прыйшоў да яго па дапамогу. Ён адпраўляў менш часу ў канфліктах са злом і больш на міласэрны клопат пра людзей. У Бібліі зафіксавана 18 сустрэч Елісея і малазабясьпечаных людзей. Бо толькі справядлівасьць, калі няма міласэрнасьці не забясьпечвае ўстойлівасьць сьвету.
Цуды Елісея ўключалі ў сябе ачышчэньне вады ў Ерыхоне, множаньне ўдовінага алею, вяртаньне да жыцьця сына Санаміцянкі (якое нагадвае цуд Ільлі), ачышчэньне атрутнай поліўкі і множаньне хлябоў (прадвесьціць цуд Ісуса).
Першы цуд адбыўся адразу пасьля ўзьнясеньня Ільлі на беразе Ярдану. Елісей «ўзяў аўчыну Ільлі, якая ўпала зь яго, і ўдарыў ёю па вадзе і сказаў: дзе Гасподзь, Бог Ільлі, – Ён Самы? І ўдарыў па вадзе, і яна расступілася туды і сюды, і перайшоў Елісей» (Чацьвёртая Царстваў 2:14).
Ярдан. Марка Ярданіі, выдадзеная ў 1952 годзе з нагоды аб'яднаньня Ярданіі і Арабскай Палестыны
Гэта была дэманстрацыя пераемнасьці прароцтва ад Ільлі. «І ўбачылі яго сыны прарокаў, якія ў Ерыхоне, здалёк і сказалі: спачыў дух Ільлі на Елісею. І пайшлі напярэймы яму, і пакланіліся яму да зямлі…» (Чацьвёртая Царстваў 2:15).
Тады жыхары Ерыхону паскардзіліся Елісею: «вось, стан гэтага горада добры, як бачыць гаспадар мой; але вада нядобрая і зямля неўрадлівая» (Чацьвёртая Царстваў 2:19). Елісей сказаў палажыць у новую чару солі і даць яму. «І выйшаў ён да вытоку вады, і кінуў туды солі, і сказаў: так кажа Гасподзь: Я зрабіў ваду гэтую здароваю, ня будзе ад яе наперад ні сьмерці, ні неўрадлівасьці. І вада зрабілася здароваю да сёньня, паводле слова Елісея, якое ён сказаў» (Чацьвёртая Царстваў 2:21,22).
Елісей ачышчае воды Ярдану. Пэрсанальная марка, выпушчаная ў 2014 годзе поштай Ізраілю
Паломнікі ня толькі могуць убачыць раку Ярдан, упэўніцца, што вада «зрабілася здароваю да сёньня», але таксама могуць «паглыбіцца» у гісторыю: «І было ў тыя дні, прыйшоў Ісус з Назарэта Галілейскага і хрысьціўся ў Яна ў Ярдане» (Паводле Марка 1:9).
Пагружэньне ў гісторыю. Рака Ярдан. Марка Ізраілю, выдадзеная ў 2019 годзе
Адной з самых запамінальных дзей Прарока Елісея было вылячэньне палкаводца сірыйскай арміі Нэемана ад праказы. Нэеман быў паважаны царом за перамогі, якія атрымала сірыйская армія пад яго кіраўніцтвам. Нэеман захварэў на праказу. Падчас вайны ў палон да Сірыйцаў трапіла маленькая ізраільская дзяўчынка, якая стала служанкай жонкі Нэемана. Аднойчы яна сказала сваёй спадарыні: «Калі б гаспадар мой пабываў у прарока, які ў Самарыі, дык ён зьняў бы зь яго праказу ягоную!» (Чацьвёртая Царстваў 5:3).
Цар Сірыйскі дазволіў Нэеману адправіцца да цара Ізраільскага з лістом, «у якім было сказана: разам зь лістом гэтым, вось я пасылаю да цябе Нэемана, слугу майго, каб ты зьняў зь яго праказу ягоную» (Чацьвёртая Царстваў 5:6). Цар Ізраільскі ад адчаю разарваў на сабе адзеньне, разумеючы, што не ў сілах «зьняць праказу». Прарок Елісей пачуў пра Нэемана і заклікаў яго да сябе: «І прыбыў Нэеман на конях сваіх і на калясьніцы сваёй і спыніўся каля ўваходу ў дом Елісееў» (Чацьвёртая Царстваў 5:9).
Елісей паслаў да яго слугу сказаць: ідзі, абмыйся сем разоў у Ярдане, і абновіцца цела тваё ў цябе, і будзеш чысты. «І разгневаўся Нэеман, і пайшоў, і сказаў: вось, я думаў, што ён выйдзе, стане, і пакліча імя Госпада Бога свайго, і пакладзе руку сваю на тое месца, і здыме праказу…» (Чацьвёртая Царстваў 5:11). Нэеман раззлаваўся ад такой парады Елісея.
«І падышлі рабы ягоныя, і казалі яму, і сказалі: бацька мой, калі б што-небудзь важнае сказаў табе прарок, дык ці не зрабіў бы ты? а тым болей, калі ён сказаў табе толькі: абмыйся, і будзеш чысты. І пайшоў ён і акунуўся ў Ярдане сем разоў, па слове чалавека Божага, і абнавілася цела ягонае, як цела малога дзіцяці, і ачысьціўся» (Чацьвёртая Царстваў 5:13,14).
«І вярнуўся да чалавека Божага ён і ўсе, што суправаджалі яго, і прыйшоў, і стаў перад ім, і сказаў: вось, я даведаўся, што на ўсёй зямлі няма Бога, як у Ізраіля; дык вось прымі дарунак ад раба твайго» (Чацьвёртая Царстваў 5:15). Якраз гэты момант намаляваў мастак Ламбэрт Якабс.
Прарок Елісей і Нэеман (1635). Ламбэрт Якабс (1598—1636). Эрмітаж, Санкт-Пецярбург. Марка з блёку Грэнады Карыяку і Пеціт-Марцінікі, выдадзенага ў 2003 годзе
Пры дапамозе цуда Елісей уратаваў дзяцей беднай удавы ад рабства, зрабіўшы так, што з аднаго збанка з алеем, былі напоўнены ўвесь, пазычаны ў суседзяў посуд. Гэтага алею хапіла, каб разьлічыцца з даўгамі.
Цуд з алеем. Пэрсанальная марка, выпушчаная ў 2014 годзе поштай Ізраілю
Больш за шэсьцьдзесят пяць гадоў да 838 года да Р.Х. пры шасьці Ізраільскіх царах працягвалася прарочае служэньне Елісея. Сілай малітвы сьвяты Прарок чыніў шматлікія цуды, апісаныя ў Чацьвёртай Кнізе Царстваў. «І памёр Елісей, і пахавалі яго. І полчышчы Маавіцян прыйшлі ў зямлю на другі год» (Чацьвёртая Царстваў 13:20).
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.