Электронная библиотека » Лявон Карповіч » » онлайн чтение - страница 27


  • Текст добавлен: 28 сентября 2023, 19:22


Автор книги: Лявон Карповіч


Жанр: Историческая литература, Современная проза


Возрастные ограничения: +16

сообщить о неприемлемом содержимом

Текущая страница: 27 (всего у книги 27 страниц)

Шрифт:
- 100% +
Прыход Мэсіі

Ірад, названы Вялікім, кіраваў у Юдэі ў 37—3 гадах да Р. Х. У гэты час адбылася найвялікшая падзея ў гісторыі чалавецтва – нарадзіўся Ісус Хрыстос. А Ірад «праславіўся» забіцьцём немаўлят. Забіцьцё немаўлятак апісваецца ў Эвангельлі ад Мацьвея. Вешчуны, якія прыйшлі пакланіцца нованароджанаму Ісусу, не выканалі просьбу цара Ірада Вялікага і не паведамілі яму месцазнаходжаньне немаўляці. «Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, разгневаўся надта і паслаў пазабіваць усіх дзетак у Віфлееме і ва ўсіх межах яго, ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, які выведаў у мудрацоў» (Паводле Мацьвея 2:16).

Ірад з каронай і скіпэтрам назірае зьверху за дзетазабойствам, якое ён прызначыў. Злавесныя, апранутыя ў Чорнае салдаты ўрываюцца ў арку, размахваючы чорнымі кінжаламі супраць дзяцей. Маці, намаляваныя ў самых разнастайных спалоханых позах і з выразам жаху на тварах, спрабуюць абараніць сваіх дзяцей, але беспасьпяхова.


Масакра нявінных (1451 – 1452). Фра Анджэліка (1395 – 1455). Дэталь з першай панэлі Срэбнай скарбніцы Сантысімы Аннунцыяты (Базыліка Найсьвяцейшага Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Багародзіцы). Базыліка Сан-Марка, Флярэнцыя. Марка пошты Антыгуа і Барбуды, выдадзеная ў 1991 годзе


І Юдэі і язычнікі з іншых краін усё больш расчароўваліся ў рэлігіі. Язычнікі пачыналі сумнявацца ў шматбожжы. Рымляне і грэкі зьвярталіся ад сваёй міфалёгіі да габрэйскім пісаньняў, якія зараз можна было лёгка чытаць на грэцкай ці лацінскай мовах. Габрэі, аднак, знаходзіліся ў маркоце. Іх нацыя зноў была заваяваная, прыгнечаная і забруджаная. Надзея была на зыходзе, вера – тым больш. Яны былі перакананыя, што адзіным, што магло выратаваць іх і іх веру, было зьяўленьне Мэсіі. Гэтая чарада падзей падрыхтавала глебу для прыходу Хрыста.

Давайце завершым наш агляд сьвету, у каторы прыйшоў Ісус, прароцтвам, што Мэсія павінен быў узысьці, «як атожылак і як росьцік з сухой зямлі; няма ў Ім ні выгляду, ні велічы; і мы бачылі Яго, і ня было ў Ім выгляду, які вабіў бы нас да Яго» (Ісая 53:2). Бог усё падрыхтаваў да Яго прыходу: «калі споўніўся час, Бог паслаў Сына Свайго (Адзінароднага), Які нарадзіўся ад жанчыны і хадзіў пад законам…» (Да Галятаў 4:4). Але сэрцы людзей былі ўсе яшчэ, як сухая, запечаная зямля. З такога вось няветлага асяродзьдзя і павінен быў «узысьці» Хрыстос. Але ў канчатковым выніку рэлігія Ісуса мелася вырасьці і распаўсюдзіцца па ўсім сьвеце. Надышоў час Новага Запавету.


Нараджэньне Хрыста (1920). Антон Вольленек. Марка пошты Аўстрыі, выдадзеная ў 1994 годзе


Новы Запавет распавядае пра тое, як прыйшла надзея не толькі для габрэяў, але і для ўсіх народаў. Выкананьне Хрыстом прароцтваў было чаканым і прызналася многімі, хто шукаў Яго. «400 гадоў маўчаньня» былі парушаныя найвялікшай калі-небудзь расказанай гісторыяй – Эвангельлем Ісуса Хрыста!

Пасьляслоўе

Біблія выступае ў форме анталёгіі, зборніка тэкстаў розных формаў, якія ўсе зьвязаны паміж сабой верай у тое, што яны разам утрымліваюць Слова Божае. Гэтыя тэксты ўключаюць тэалягічна арыентаваныя гістарычныя зьвесткі, гімны, прыпавесьці, дыдактычныя лісты, эротыку, пропаведзі, паэзію і прароцтвы… «У гэтай кнізе ўсёй прыроднай мудрасьці пачатак і канец: праз яе пазнаецца Бог Уседзяржыцель. У гэтай кнізе напісаны ўсе законы і правы, якімі людзі на зямлі павінны кіравацца. У гэтай кнізе ўсе лекі для душы і цела ў поўнай меры знойдзеце. Тут навучаньне філязофіі добрых паводзін, што мы павінны любіць Бога дзеля самога сябе і бліжняга дзеля Бога. Тут кіраваньне ўсякай грамадой людзкой і ўсякім горадам, каб вераю, узаемнай прыязнасьцю і згодаю памнажалася агульнае дабро» Францыск Скарына. Спэцыфічная тэма гэтай кнігі не дазваляе ахапіць увесь зьмест Бібліі, бо не ўсё адлюстравана на паштовых марках. Таксама дыктуе форму паданьня зьместу. У выніку форма і зьмест упадаюць у супярэчнасьць і нараджаюць недасканаласьць. Ды і ўзьнікла яна першапачаткова, як прымяненьне мною мэтаду паралельнага вывучэньня, калі вывучэньню Бібліі дапамагае філятэлія, а стварэньне філятэлістычнай выставы немагчыма без вывучэньня Бібліі. Але, калі кагосьці з чытачоў мая кніга падштурхне да чытаньня Бібліі, ці да стварэньня філятэлістычнай выставы, я буду лічыць сваю працу не дарэмнай.

Наступная кніга прысьвечана зьместу Новага Запавету, гісторыі чалавецтва ад Нараджэньня Хрыста і да зьяўленьня Эвангельля – Добрай весткі. Запрашаю да чытаньня і другой кнігі, бо гэта толькі па форме дзьве кнігі, але па зьместу яны апіраюцца на адну Кнігу – БІБЛІЮ.

Прыслухайцеся да слоў Абрагама Лінкальна: «Я перакананы, што Біблія зьяўляецца найлепшым падарункам, якім Бог калі-небудзь надзяліў чалавека. Усё найлепшае ад Збавіцеля сьвету перадаецца нам праз гэтую Кнігу».

І вельмі важна прынізіць сябе і пазнаць Бога на самой справе, а не толькі ў тэорыі. Мы павінны зьмірыцца з тым, хто Ён ёсьць, а не толькі з тым, кім мы хочам, каб Ён быў…

«Будзь мне трывалым прыстанішчам, куды я заўсёды мог бы схавацца; Ты наказаў уратаваць мяне, бо цьвярдыня мая і моцнасьць мая – Ты» (Псалтыр 71:3).


Крыніцы

Біблія. Кнігі Сьвятога пісаньня Старога і Новага Запавету. Кананічныя. У беларускім перакладзе Васіля Сёмухі.

Библия пересказанная детям старшего возраста. Сост. София Дустунис. ТОО МП «А-Я», 1993

Библейские сюжеты в искусстве. DirectMedia. ООО Питлэнд. Москва, Зеленоград, 2007.

Араповіч Барыслаў і Маццёлмякі Вера. Дзіцячая Біблія. Інстытут перакладу Бібліі, Стакгольм, 1992.

Бутромеев Владимир. Чудеса Господа Бога нашего Иисуса Христа. Москва, 2010.

Величайшие шедевры мировой культуры. Автор сценария: Тим Марлоу. Диск.1994.

Музеи Ватикана. Москва – Санкт-Петербург, 2007.

Культуралогія. Энцыклапедычны даведнік. Дубянецкі Э. С. Мн.: БелЭн, 2003

Популярная Библейская энциклопедия. Под редакцией Тима Даули. Российское Библейское общество, Москва, 2006

Святая земля Иисуса. Дон Ахен. Доко Медиа. 2008

Священная история Нового Завета в шедеврах мирового искусства в пересказе священника И. С. Виноградова. Москва – Санкт-Петербург, 2004.

Электронная Библейская энциклопедия. «ДиректМедиа» Москва, 2005.

Юлиус Шнорр фон Карольсфельд. Библия в иллюстрациях. Карнталь: «Свет на Востоке», 2002.

Albrecht Dürer. Życie Maryi. Opracował ks. Michał Janocha. OVO CARITAS

Archidiecezji Warszawskiej, 1991.

Biblia w malarstwie. Warszawa, 1990. Comlete GUIDE to the BIBLE. Reader’s

Digest. New York/Monreal 1998

Jezus historii a Chrystus wiary. Ks/ Józef Kudasiewicz. Redakcja Wydawnictw

Katolickiego Uniwersytetu Lubelskiego, Lublin 1987

Uświęceni w prawdzie. Georges Cottierop. «W drodze» Poznań 1996

Wielkie Muzea. Pinakoteka Brera, Mediolan. Rzeczpospolita HPS 2007

Библейские сюжеты в искусстве:

https://vk.com/wall-43760121?own=1&offset=360

Библейский Израиль Библейские сюжеты на почтовых марках.

http://myisrael.at.ua/index/0-583

Біблія Онлайн: https://www.bibleonline.ru/bible/bel/

Каталог StampWorld: https://www.stampworld.com/ru/

Лопухин Александр Павлович. Толковая Библия.

https://azbyka.ru/otechnik/Lopuhin/tolkovaja_biblija_nz/

Мировая живопись – библейские сюжеты:

https://www.liveinternet.ru/community/1726655/post263768242/

Obrazy o tematyce biblijnej: https://biblia.wiara.pl/doc/422837


Страницы книги >> Предыдущая | 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27
  • 0 Оценок: 0

Правообладателям!

Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.


Популярные книги за неделю


Рекомендации