Автор книги: Лявон Карповіч
Жанр: Историческая литература, Современная проза
Возрастные ограничения: +16
сообщить о неприемлемом содержимом
Текущая страница: 26 (всего у книги 27 страниц)
У гонар перамогі Эстэр над Аманам і выратаваньня яўрэяў у Ізраілі па гэты дзень сьвяткуюць радаснае Сьвята Пурым. «Як Аман, сын Амадата, Вугэянін, вораг усіх Юдэяў, намышляў загубіць Юдэяў і кідаў пур, жэрабя, пра зьнішчэньне і загубеньне іх…» (Эстэр 9:24). Згодна з гэтым вершам і паўстала назва сьвята Пурым. «У дванаццаты месяц, гэта значыцца, у месяцы Адар, на трынаццаты дзень яго, калі настаў час спраўдзіцца загаду цара і ўказу ягонаму, у той дзень, калі спадзяваліся непрыяцелі Юдэяў узяць уладу над імі, а выйшла наадварот, што самі Юдэі ўзялі ўладу над ворагамі сваімі…» (Эстэр 9:1).
Выраз «выйшла наадварот» стаў адной з цэнтральных тэм Пурыма. Таму маркі, выдадзеныя ў Ізраілі і прысьвечаныя Пурыму, перавернутыя, тэт-бэш (фр. tête-bêche – «валетам», значыць «галава да ног»), і ўпершыню ў гісторыі пошты Ізраілю прывескі прымацаваныя да верхняй часткі марак, а не да ніжняй.
У Кнізе Эстэр напісана, што Мардахэй вучыў габрэяў па ўсім Пэрсыдзкім царстве сьвяткаваць Пурым кожны год, «каб зрабілі яны іх днямі гасьціны і весялосьці, пасылаючы дарункі адзін аднаму і дарункі бедным» (Эстэр 9:22). Грунтуючыся на гэтым вершы, габрэйскія мудрацы сфармулявалі чатыры Пурым – міцвы (законы), і яны прадстаўлены на марках чатырма пэрсанажамі з кнігі Эстэр.
Першая марка – Чытаньне Кнігі Эстэр. У Кнізе Эстэр наказваецца: «каб гэтыя дні былі векапомныя і сьвяткаваліся ва ўсе роды ў кожным племені, у кожнай вобласьці і ў кожным горадзе; і каб дні гэтыя Пурым не адмяняліся ў Юдэяў, і памяць пра іх каб ня зьнікла ў дзяцей іхніх» (Эстэр 9:28). Габрэйскія мудрацы зрабілі выснову з гэтага верша, што ўсе габрэі, як мужчыны, так і жанчыны, абавязаны чытаць Кнігу Эстэр. Яе можна чытаць у адзіноце або чытаць услых ў сынагозе. На марцы гэта сымбалізуецца выявай цара Артаксеркса, якому чыталі кнігу ўспамінаў, калі ён не мог спаць па начах.
Сьвята Пурым. Блёк пошты Ізраілю, выдадзены ў 2019 годзе
Другая марка – Сьвяточны Пурым – Бяседа. Пышныя гасьціны, уладкаваныя царом Артаксерксам і царыцай Эстэр, добра апісаны ў кнізе Эстэр. Падзеі, якія прывялі да выратаваньня габрэяў, адбыліся падчас гэтых банкетаў. На марцы гэта сымбалізуецца выявай царыцы Эстэр.
Трэцяя марка – Мішлоач Манот. Людзі ходзяць з маленькімі торбачкамі, напоўненымі арэхамі, цукеркамі і іншымі слодычамі, дораць і атрымліваюць гэтыя маленькія падарункі згодна з вершам: «пасылаючы дарункі адзін аднаму» (Эстэр 9:19). На марцы гэта сымбалізуецца выявай вершніка цара Артаксеркса, які разносіў царскія ўказы па ўсім царстве, з чашай азьнёў Амана ў руках, адной з сымбалічных страў Пурыму («Вушы Амана» – печыва «Пурым» трохкутнай формы. Калі Амана павесілі, яго вушы былі абрэзаны па тагачаснаму звычаю, як ваенны трафэй).
Чацьвёртая марка – Падарункі для маючых патрэбу. «У дзень сьвяточны, каб зрабілі яны іх днямі гасьціны і весялосьці, пасылаючы дарункі адзін аднаму і дарункі бедным» (Эстэр 9:22).
Кампанія Зазл (ZAZZLE) прысьвяціла «вушам Амана» дзьве свае маркі.
Пурым. Марка кампаніі ZAZZLE, выдадзеная ў 2013 годзе
«Вушы Амана» служаць, як кветкі ў букеце.
На наступнай марцы «вушы Амана» маюць нейкае сымбалічнае значэньне.
Пурым. Марка кампаніі ZAZZLE, выдадзеная ў 2017 годзе
Марк Шагал намаляваў сьвяткаваньне Пурыму ў Лёзна (Беларусь) – мястэчку яго дзяцінства, дзе ён нарадзіўся ў 1887 годзе. Хлопчык і дзяўчынка нясуць пачастункі ў чырвоным колеры Сьвята.
Пурым (1917). Марк Шагал (1887—1985). Мастацкі музэй Філадэльфіі. Блёк пошты Дамінікі, выдадзены ў 1987 годзе
Вось карціна яшчэ аднаго мастака Янкеля Адлера.
Творчасьць Адлера можна параўнаць з плавільным катлом – са сплаву розных стыляў, культур ён «здабываў» свой «філязофскі камень», тварыў свае карціны – узоры. У пошуках свайго стылю ён вельмі шмат экспэрымэнтаваў.
Пурым. Янкель Адлер (1895—1949). Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1975 годзе
Янкель Адлер пайшоў з жыцьця 25 красавіка 1949 года: яго сэрца не вытрымала, калі ён даведаўся, што ўся яго сям'я, уключаючы 10 братоў і сясьцёр, загінулі ў Галакосьце. На гэты раз не знайшлося Эстэр, каб уратаваць габрэяў.
Першыя маркі, прысьвечаныя Пурыму, былі выдадзены яшчэ да ўтварэньня краіны Ізраіль Габрэйскім нацыянальным фондам. Габрэйскі нацыянальны фонд (KKL-JNF) быў заснаваны ў 1901 годзе для пакупкі і забудовы зямлі ў Асманскай Палестыне для габрэйскага пасяленьня. Маркі KKL-JNF – адна з найстаражытнейшых і маляўнічых хронік раньняй сіянісцкай гісторыі. Першая марка, марка «Сіён», была выпушчана ў Вене ў 1902 годзе.
Надпіс на скрутку маркі, выдадзенай Габрэйскім нацыянальным фондам, «Падарункавая марка Пурымы». Надпіс у версе маркі – «Для мэліярацыі зямель».
Падарункавая марка Пурымы, выдадзеная Габрэйскім нацыянальным фондам
Наступная марка мае такую асаблівасьць, што малюнак маркі не адпавядае Сьвяту Пурым, але мае адпаведны надпіс і год 5710, які адпавядае 1949 году ад Н.Х.
Марка, выдадзеная Яўрэйскім нацыянальным фондам у 1949 годзе
Кніга Эстэр павучальная ў многіх праявах. Але, хіба, самае галоўнае – падзеі вакол Пурыма паказваюць, што Бог абавязкова ажыцьцяўляе свае пляны праз учынкі людзей, якія заслужылі Яго абраньне. Менавіта вера і вернасьць Богу Мардахэя і Эстэр, іх мудрасьць і рашучасьць, паслужылі выканьню Божага пляну ўратаваньня Юдэяў.
Міжзапаветны пэрыяд або 400 гадоў маўчаньня (440 да Р.Х.-30 ад Р.Х.)
Грэцкі пэрыяд (333—165 да Р.Х.)
Аляксандр МакедонскіЧас паміж апошняй Кнігай Старога Запавету і зьявай Хрыста вядома як «Міжзапаветны пэрыяд», бо прароцкага словы ад Бога на працягу гэтага пэрыяду не было. Гэта пэрыяд паміж напісаньнем апошняй кнігі Старога Запавету (Кніга прарока Малахіі, V да Р.Х.) і разбурэньнем Іерусалімскага Храма (70 ад Р.Х.).
Прыблізна ў 532—332 да Р. Х. Ізраіль знаходзіўся пад кантролем Пэрсыдзкай імпэрыі. Пэрсы дазвалялі габрэям вызнаваць сваю рэлігію, толькі зрэдку ўмешваючыся ў іх жыцьцё. Яны нават дазволілі аднавіць Храм і пакланяцца ў ім.
Прарок Данііл. Фрэска (1508—1512). Мікеланджэла Буанароці. Сыкстынская капэла, Ватыкан, Рым. Марка пошты Аджману, выдадзеная ў 1972 годзе
Многае з таго, што адбылося далей было прадказана прарокам Даніілам. «Баран, якога ты бачыў з двума рагамі, гэта цары Мідыйскі і Пэрсыдзкі. А казёл кашлаты – цар Грэцыі, а вялікі рог, які паміж вачэй у яго, гэта – яе першы цар; ён зламаўся, і замест яго вырасьлі іншыя чатыры: гэта – чатыры царствы паўстануць з гэтага народу, але не зь яго сілаю» (Данііл 8:20—22).
Аляксандр Македонскі, або Вялікі («вялікі рог, які паміж вачэй у яго») перамог Дарыя, цара Пэрсіі, у выніку грэкі ахапілі панаваньнем тагачасны сьвет.
Бітва пры Ісе (100 да Р.Х.). Філаксен з Эрэтрыі і Ананім. Фрагмэнт мазаікі. Нацыянальны археалягічны музэй, Нэапаль. Марка пошты Грэцыі з сэрыі «Македонія», выдадзеная ў 1992 годзе
Мазаіка адлюстроўвае бітву паміж Аляксандрам Македонскім і Пэрсыдзкім царом Дарыем ІІІ. У цэнтры карціны Дарый. Погляд яго шырока раскрытых ад жаху вачэй накіраваны налева, дзе дзіда Аляксандра пранізвае аднаго з целаахоўнікаў Пэрсыдзкага цара. (На марцы не адлюстравана). Аляксандр без шлему, у раскошным ільняным дасьпеху, верхам на сваім Буцэфале ён пранізвае цела ворага дзідай, не кінуўшы нават погляду на сваю ахвяру. Погляд яго шырока адкрытых вачэй засяроджаны на Дарыі.
Аляксандр зьяўляўся вучнем Арыстоцеля і быў добра адукаваны ў грэцкай філязофіі і палітыцы. Ён патрабаваў, каб грэцкая культура распаўсюджвалася ва ўсіх землях, заваяваных ім. Аляксандр даў габрэям свабоду веравызнаньня, хоць па-ранейшаму актыўна ўкараняў грэцкі лад жыцьця. Гэта было не самым лепшым паваротам падзей для Ізраіля, так як грэцкая культура зьяўлялася сьвецкай, гуманістычнай і бязбожнай.
Ці сапраўды Аляксандр Вялікі быў вялікім? Хіба Данііл не казаў: «Тады казёл над меру ўзьвялічыўся; але калі ён узмацніўся, дык зламаўся вялікі рог, і замест яго вырасьлі чатыры, павернутыя на чатыры вятры нябесныя» (Данііл 8:8). Дык Аляксандр павінен быў выканаць прароцтва? Калі Аляксандр Македонскі памёр (323 год да Р.Х.), на месцы яго імпэрыі ўзьніклі чатыры царства і ўзначалілі іх военачальнікі Аляксандра. Палестына аказалася пад уладай цароў Егіпта з дынастыі Пталямеяў.
Пталямей I захапіў Ерусалім і вывез частку юдэяў на пасяленьне ў Александрыю. Час праўленьня Пталямеяў быў, у асноўным, мірным пэрыядам для юдэйскага народу. Важным дасягненьнем стаў пераклад Торы – Сэптуагінта, які быў замоўлены Пталямеем II Філядэльфам (285—246 да Р.Х.) для Вялікай Александрыйскай бібліятэкі. Першасьвятар Елеазар паслаў да цара семдзесят двух навукоўцаў – тлумачальнікаў. Яны, кожны самастойна, працуючы ў асобнай кельлі, ня толькі скончылі пераклады ў адзін і той ж час, але ўсе атрыманыя тэксты былі абсалютна аднолькавымі. Адсюль назва «Сэптуагінта», што значыць «семдзесят». Часта пазначаецца як LXX. Многія старазапаветныя цытаты ў Новым Запавеце ўзятыя з Сэптуагінты.
Тытульны ліст Бібліі Марціна Лютэра (1541). Лукас Кранах. Блёк пошты ГДР з сэрыі «Македонія», выдадзены ў 1983 годзе з нагоды 500-годзьдзя з дня нараджэньня Марціна Лютэра
Поўнае выданьне Бібліі на нямецкай мове ў перакладзе Марціна Лютэра надрукаванае ў Вітэнбэргу Гансам Люфтам у 1541 годзе. Выкарыстоўваўся грэцкі тэкст-Textus Receptus у выданьні Эразма Ратэрдамскага 1516 года, які, у сваю чаргу, выкарыстоўваў Сэптуагінту.
Зацікавіўшыся лёсам габрэйскага народу, Пталямэй загадаў вызваліць 100 000 палонных, выведзеных яго бацькам з Юдэі. Аднак найбольшую славу, якая не згасала і ў наступны пэрыяд, прынесла яму будаўніцтва Фароскага маяку (каля 280 да Р.Х.), які неўзабаве быў далучаны да аднаго з сямі цудаў сьвету. Маяк дасягаў у вышыню да 120 м і лічыўся самай высокай канструкцыяй у сьвеце. Вандроўцы захоплена апісвалі незвычайныя статуі. Адна статуя паказвала рукой на сонцы, але апускала яе ўніз толькі тады, калі яно сыходзіла за гарызонт, іншая служыла гадзіньнікам і штогадзіны паведамляла бягучы час. А трэцяя статуя паказвала кірунак ветру.
Фароскі маяк і Пталямэй II. Марка пошты Егіпту, выдадзеная ў 1998 годзе
Селяўкіды (198—165 да Р. Х.)Селяўкіды – дынастыя кіраўнікоў эліністычнага дзяржаўнага ўтварэньня, заснаванага дыядохам Аляксандра Македонскага Сялеўкам Нікатарам (312– 83 да Р.Х.). Паміж Егіптам Пталямеяў і Сірыяй Селяўкідаў увесь час адбывалася барацьба.
У 176 годзе да Р. Х. карысьлівец Сялеўк IV (Сялеўк IV Філапатар, кіраўнік эліністычнай імпэрыі Селяўкідаў, валадарыў з 187 г. па 175 г. да Р.Х.), уведзены ў спакусу расповедам аб незьлічоных багацьцях у Храме, адразу ж паслаў у Ерусалім з войскам захавальніка царскіх скарбаў Іліядора, каб вывезьці згаданыя скарбы ў царскае сховішча. «Калі ж ён з узброенымі людзьмі ўвайшоў ужо ў скарбніцу, Гасподзь бацькоў і Уладыка ўсякай улады явіў вялікую азнаку: усе, якія адважваліся ўвайсьці зь ім, і былі зьдзіўлены страхам сілы Божай, прыйшлі ў зьнямогу і жах, бо зьявіўся ім конь са страшным вершнікам, пакрыты прыгожым покрывам: хутка несучыся, ён пабіў Эліадора пярэднімі капытамі, а вершнік на ім, здавалася, меў залатую зброю. Зьявіліся яму і яшчэ два юнакі, квітнеючыя сілаю, выдатныя выглядам, прыстойна апранутыя, якія, стаўшы з таго і іншага боку, бесьперапынна бічавалі яго, накладаючы яму шматлікія раны» (2 Маккавейская 3:24—26).
Выгнаньне Эліядора (1511—1512). Рафаэль (1483—1520). Апостальскі палац, Ватыкан. Марка пошты Аджману, выдадзеная ў 1972 годзе
У глыбіні цэнтральнага нефа на фоне трывожнага неба першасьвятар Онія на каленях перад алтаром і запаленым сямісьвечнікам моліць аб дапамозе, даведаўшыся пра небясьпеку. Ззаду яго прававерныя Юдэі абмяркоўваюць страшную вестку. Малітва пачутая, і справа паказана выгнаньне Эліядора, а зьлева – хваляваньне натоўпу, абуранага апаганеньнем Храму. З глыбіні па дыяганалі вылятаюць два нябесныя Пасланцы з розгамі ў руках, якія гоняцца за злодзеем. Першым даганяе яго Нябесны воін верхам на ўздыбленым белым кані, чые пярэднія капыты ужо над Эліядорам. Вершнік гатовы ўразіць булавой ворага, але той падае, выпусьціўшы скрадзены посуд з залатымі манэтамі, сабранымі на ахвяраваньне ўдовам і сіротам. Два хлопцы сьпяшаюцца падняцца вышэй, чапляючыся за калёну, каб зьверху ўбачыць пакараньне Эліядора і яго саўдзельнікаў. Рафаэль паказвае на фрэсцы ня толькі суд Божы, але і зямны, адлюстраваўшы ў профіль галоўную палітычную фігуру і грознага судзьдзю папу Юлія II, які сядзіць у крэсьле на палянкіне, які нясуць насільшчыкі. Сябе Рафаэль намаляваў збоку.
Хвароба Антыёха альбо Стратоніка і Антыёх (1840). Фрагмэнт. Дамінік Эндж. Музэй Кандэ ў Шантыйі. Марка пошты Аджману, выдадзеная ў 1972 годзе
У паданьнях апавядаецца рамантычная гісторыя пра каханьне сына Сялеўка I Нікатара Антыёха да маладой жонкі бацькі Стратонікі.
Уражаны загадкавай хваробай, Антыёх, паміраючы, ляжыць у ложку. Лекар нечакана робіць адкрыцьцё, што выгляд маладой жонкі бацькі пачашчае пульс Антыёха і гэта выклікае яго хваробу. Доктар апісвае становішча юнака перад бацькам. Каб выратаваць жыцьцё свайго сына Сялеўк аддаў сваю жонку Стратоніку ў жонкі сыну, будучаму цару Антыёху I Сотэру (294—261 да Р.Х.).
У рэшце рэшт, каля 198 да Р.Х., Палестына перайшла пад сірыйскае праўленьне Селяўкідаў. Пэрыяд сірыйскага праўленьня быў самым змрочным у гісторыі юдаізму. Найбольш гвалтоўным быў час пры Антыёху IV, вядомым як Антыёх Епіфан. Некалькі прароцтваў у кнізе Данііла ставяцца да тыранічнага праўленьня Антыёха Епіфана (Данііла 8: 9—11). Антыёх адмяніў рэлігійную свабоду для габрэяў. Каля 167 да Р.Х. ён зрынуў законную лінію сьвятарства і апаганіў Храм нячыстымі жывёламі і паганскім ахвярнікам. Ён прадаў тысячы габрэяў у рабства і забіў яшчэ больш. Ён забраў усе каштоўнасьці з Храму, а на алтары прынёс у ахвяру сьвіньню. «Яны, па дадзеным загадзе, забівалі жонак, якія абрэзалі дзяцей сваіх, а немаўлят вешалі за шыі іхнія, дамы іхнія раскрадалі і зьдзяйсьняўшых над імі абразаньне забівалі» (1 Макавейская 1:60—61). Страшная гісторыя адбылася з Ханнай і яе сямю сынамі. Антыёх Епіфан прымушаў іх адрачыся ад сваёй веры. Браты, бясстрашна прызнаўшы сябе пасьлядоўнікамі сапраўднага Бога, адмовіліся прынесьці ахвяру паганскім багам. Былі па калеі адданы жахлівым катаваньням на вачах у астатніх братоў і іх маці і ўсе забітыя.
Пэрыяд незалежнасьці (165—63 да Р.Х.)
Паўстаньне МакавеяўЗлачынствы Антыёха Епіфана сталі каталізатарам паўстаньня габрэяў (166—142 да Р.Х.) пад правадырствам старога сьвятара Матафіі. У яго было пяцёра адважных і ваяўнічых сыноў, адзін зь якіх – Юда ўзначаліў паўстаньне. Барацьба Юдэяў супраць тыраніі Селяўкідаў адлюстравана ў першых двух Макавейскіх кнігах, а таксама ў сачыненьні «Юдэйскія старажытнасьці» Язэпа Флавія.
Юда Макавей. Марка пошты Ізраілю з сэрыі «Нацыянальныя героі», выдадзеная ў 1961 годзе
Юда атрымаў мянушку «Юда-молат». «Молат» па-грэчаску азначае «Макавей», таму гэты пэрыяд габрэйскай гісторыі называюць Макавееўскім. У 165 годзе да Р. Х. Юда Макавей адваяваў Ерусалім. Храм, які быў апаганены ідаласлужэньнем, быў ачышчаны і зноў прысьвечаны Госпаду, у памяць чаго ўсталявана было асаблівае Сьвята аднаўленьня Храму – Ханука. Паводле паданьня, калі Юда Макавей і яго воіны ачысьцілі Храм, яны не змаглі знайсьці рытуальна чысты алей для таго, каб запаліць Мэнору і асьвяціць Храм. Пасьля працяглых пошукаў усё ж быў знойдзены адзін невялікі збан з чыстым алеем, але ён быў так малы, што яго магло хапіць толькі на адзін дзень гарэньня Мэноры.
Ханука з выявай алейнай лямпы. Музэй Рувіма і Эдыт Гехт Хайфскага ўнівэрсытэту. Марка пошты Ізраілю з сэрыі «Ханука», выдадзеная ў 1993 годзе
Аднак Макавеі ўсё ж вырашылі запаліць Мэнору, паколькі Храм павінен быў быць асьвечаны, і тады адбыўся цуд: алею хапіла роўна на восем дзён, гэта значыць дакладна на той час, які патрабаваўся для падрыхтоўкі новага чыстага алею для Мэноры. У памяць аб гэтым цудзе Сьвята Ханукі з тых часоў адзначаецца на працягу васьмі дзён. «І ўсталяваў Юда і браты ягоныя і ўвесь сход Ізраіля, каб дні абнаўленьня ахвярніка сьвяткаваныя былі з весялосьцю і радасьцю ў свой час, кожны год восем дзён, ад дваццатага дня месяца Хасьлева» (1 Макавейская 04: 59).
«На другі дзень былыя з Юдам пайшлі, як патрабаваў абавязак, перанесьці целы загінуўшых і пакласьці іх разам з родзічамі ў бацькоўскіх магільнях. І знайшлі яны ў кожнага з памерлых пад хітонамі прысьвечаныя Ямнійскім ідалам рэчы, што Закон забараняў Юдэям: і зрабілася ўсім відавочна, зь якой прычыны яны загінулі. Такім чынам, усе ўславілі праведнага судзьдзю Госпада, Які адкрывае патаемнае, і зьвярнуліся да малітвы, просячы, хай будзе зусім загладжаны зроблены грэх; а доблесны Юда маліў народ захоўваць сябе ад грахоў, бачачы на свае вочы, што здарылася за правіну загінуўшых» (2 Макавейская 12: 39—42).
Трыюмф Юды Макавея (1634—1636). Пітэр Паўль Рубенс (1577—1640). Музэй мастацтваў, Нант. Пэрсанальная марка, выдадзеная ў 2014 годзе поштай Ізраілю
Рубенс намаляваў Юду Макавея, які моліцца за памерлых; карціна ілюструе эпізод з 2 Макавейскай 12: 39—48, у якім войскі Юды знаходзяць схаваныя паганскія амулеты на трупах габрэйскіх воінаў, забітых на поле бітвы. Таму ён узносіць малітвы і адкупленчую ахвяру за гэтых воінаў, якія памерлі ў стане граху.
У бітве Юда Макавей загінуў, але справа яго працягвалася іншымі яго братамі, якіх таксама сталі называць Макавеямі.
Кветка «Кроў Макавеяў». Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 1954 годзе
Вайна з Сірыяй працягвалася з 163 па 143 год да Р. Х. У 135 годзе было ўстаноўлена праўленьне Яна Гіркана, які паклаў пачатак габрэйскай дынастыі. Пасьля падзеньня Селеўкідзкага царства (129 год да Р.Х.) габрэі нарэшце здабылі сваю незалежнасьць. У гэты пэрыяд узьніклі габрэйскія сэкты, такія як фарысэі і садукеі. Апошнія гады гэтага пэрыяду былі гадамі грамадзянскай вайны. Розныя члены сям'і Яна Гіркана аспрэчвала сваё права на трон. Былі замовы і палітычныя забойствы. Нарэшце, Гіркан II папрасіў рымскага палкаводца Пампэя аб дапамозе ў сваім канфлікце паміж ім і Арыстабулам II за трон Хасманейскага Царства. У выніку захоп Ерусаліма Пампеем паклаў канец Юдэйскай Незалежнасьці. Юдэя стала пратэктаратам Рымскай рэспублікі.
Рымскі пэрыяд (63 да Р.Х. – 3 ад Р.Х.)
ІрадУ 63 годзе да Р.Х. рымскі палкаводзец Пампей Вялікі выкарыстаў суботнія дні для ваенных падрыхтовак, такіх, як узьвядзеньне земляных валаў ля сьцен Ерусаліма, і, пасьля трохмесячнай аблогі, ён увайшоў у горад таксама ў суботу.
Рымскі афіцэр ля слупа Авэсалома. Марка пошты Гамбіі, выдадзеная ў 1996 годзе
Рымляне далі хасманейскаму цару Гіркану II абмежаваную ўладу, прымусіўшы яго падпарадкоўвацца рымскаму губэрнатару ў Дамаску. Габрэі былі варожа настроены да новага рэжыму і нярэдка бунтавалі супраць яго. Апошняя спроба аднавіць былую веліч дынастыі Хасманеяў, прадпрынятая Маттатыягу Антыгонам, завяршылася правалам і паклала канец хасманейскаму праўленьню (40 год да Р.Х.). Ізраіль стаў яшчэ адной правінцыяй магутнай Рымскай імпэрыі. У 37 годзе да Р.Х. рымляне прызначылі царом Юдэі зяця Гіркана ІІ Ірада. Надзелены практычна неабмежаванай уладай ва ўсіх унутраных справах сваёй краіны, ён стаў адным з самых магутных манархаў ва ўсходняй частцы Рымскай імпэрыі. Ірад, гарачы прыхільнік грэка-рымскай культуры, актыўна заняўся будаўніцтвам. Пры ім былі ўзьведзены гарады Кейсарыя і Себасцья, крэпасьці Ірадыён і Масада.
Кейсарыя і Масада. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 2011 годзе
Ён перабудаваў Храм, ператварыўшы яго ў адзін з самых цудоўных будынкаў свайго часу. Але нягледзячы на ўсе свае дасягненьні, Іраду так і не ўдалося заваяваць давер і падтрымку сваіх габрэйскіх падданых.
Для перабудовы Другога Храму Ірад выкарыстаў велізарныя камяні падмурка, некаторыя больш за 40 футаў даўжынёй і вагай 600 тон. Тысяча сьвятароў была навучаная будаўнічаму майстэрству для таго, каб яны маглі вырабіць усю неабходную працу ва ўнутранай частцы Храму, куды дазволена ўваходзіць толькі сьвятарам. Работы па перабудове самога Храму працягваліся 1,5 года, пасьля чаго ён быў асьвечаны; на працягу яшчэ 8 гадоў Ірад з вялікім энтузіязмам займаўся пераробкай двароў, увядзеньнем галерэй і ўпарадкаваньнем зьнешняй тэрыторыі. Храм Ірада стаў архітэктурным шэдэўрам.
Ірадыён і Храм. Маркі пошты Ізраілю, выдадзеныя ў 2011 годзе
На прывесках марак надпіс: «Будаўнічы праект Ірада».
«Зьнешні выгляд Храму ўяўляў усё, што толькі магло захапляць вока і душу. Пакрыты з усіх бакоў цяжкімі залатымі лістамі, ён бліскаў на ранішнім сонцы яркім вогненным бляскам, асьляпляльным для вачэй, як сонечныя прамяні. Чужынцу, які прыбываў на пакланеньне ў Ерусалім, ён здалёк здаваўся пакрытым сьнегам, бо там, дзе ён ня быў пазалочаны, ён быў асьляпляльна белы». – Язэп Флавій, «Юдэйская Вайна» V, 5:6.
Рэшткі гэтага Храму – Заходняя Сьцяна (Western Wall) – самае Сьвятое месца юдаізму… Збудаваная з каменных блёкаў, змацаваных без якога-небудзь раствору – здавалася, што яна не прастаіць доўга. Але прарок Ерамія прадказаў, што Заходняя Сьцяна (яна ж Сьцяна Плачу) будзе стаяць стагодзьдзя, – так і выйшла: Храм быў разбураны, а Сьцяна засталася да гэтага часу. Сваю незвычайную назву Сьцяна атрымала за тое, што тут Юдэі ўжо дзьве тысячы гадоў аплакваюць гібель сваёй галоўнай Сьвятыні.
Частка Сьцяны ў 60 мэтраў даўжынёй і 22 вышынёй ператварылася для габрэйскага народа ў знак веры і надзеі.
Блёк «Тройчы Сьвяты горад. Ерусалім 3000 гадоў» пошты Панамы, выдадзены ў 1997 годзе. Першая зьлева марка: Габрэі. Сьцяна Плачу
Тысячы паломнікаў прыходзяць сюды, каб памаліцца аб сваіх патаемных марах і вераць, што іх маленьні, а таксама запіскі, пакінутыя паміж камянямі, не застануцца без адказу, і абавязкова споўняцца… На працягу многіх стагодзьдзяў сам абрад застаецца нязьменным: жанчыны, у сьціплай вопратцы, падыходзяць да Сьцяны Плачу справа, а мужчыны ў галаўных уборах – кіпах – зьлева. Тут ніколі не бывае ціха – шум малітваў, на розных мовах, зьліваецца ў музыку, і людзі разгойдваюцца ў такт гэтай мэлёдыі. У адну з расколін паміж камянямі кожны пакідае сваю запіску з просьбай, дадаўшы яшчэ адну кроплю ў велізарны акіян чалавечых жаданьняў…
Макет Другога Храму ў Музэі Ізраілю. Блёк пошты Антыгуа і Барбуды, выдадзеная ў 1996 годзе
Ірад быў таленавітым кіраўніком, але яго заганы засланялі яго навыкі кіраваньня. Ён выклікаў нянавісьць Юдэяў, многімі справамі, у тым ліку ўвёўшы спаборніцтва калясьніц і бітвы глядыятараў.
Бітва глядыятараў зь ільвом на арэне ў Бейт-Гуврын. Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 2017 годзе
На прывесках марак намалёваныя разваліны арэн у гэтых гарадах у іх сучасным стане.
Гонкі калясьніц на гіпадроме ў Кейсарыі. Марка пошты Ізраілю, выдадзеная ў 2017 годзе
Правообладателям!
Это произведение, предположительно, находится в статусе 'public domain'. Если это не так и размещение материала нарушает чьи-либо права, то сообщите нам об этом.